Государственноу устройство Речи Посполитой

  1. Форма дзяржаўнага ўладкавання і форма кіравання

 

Асноўнай прычынай, якая падштурхнула Вялікае княства Літоўскага да збліжэння з Польшчай (Каронай), з’яўлялася чарговая, самая працяглая ў яго гісторыі Лівонская вайна (1558 – 1583).

У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвяшчалася аб’яднанне Польшчы (Кароны) i Вялікага княства Літоўскага у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалiтую.

Рэч Паспалітая лічылася сумесным дзяржавай «абодвух народаў» – польскай і літоўскай шляхты, яна вяла агульную знешнюю палітыку, але не была ўніфікавана палітычная сістэма. Перашкодай на шляху ўніфікацыі былі статуты Вялікага княства Літоўскага. Палітычна фармальна дзве дзяржавы аб'ядноўвалі манарх і сойм, якія былі вышэйшымі органамі ў Рэчы Паспалітай. Нормы статута 1588 г. заканадаўча замацавалі адасобленасць Вялікага княства Літоўскага. Рэч Паспалітая складалася з дзвюх частак: кароны і княства. На правах сумеснага валодання ўваходзіла тэрыторыя Лівонія. Васальнымі дзяржавамі былі Курляндыя і Зінгалія. З 1569 г. да Польшчы далучаны Валынь, Падляшша, Падоле, Кіеўшчына. Падчас воін XVI ст. Польшча страціла Лівонію, Смаленшчыну і Чарнігаўскія землі, паўночную і левабярэжную Украіну з Кіевам, у барацьбе з Масквой.

Рэч Паспалітая – шматнацыянальная дзяржава, нацыянальна неаднастайная. Палякі складалі 40 % жыхароў, 10 % з 8 млн. складала шляхта.

Што тычыцца формы праўлення Рэчы Паспалітай, то ў навуковым асяроддзі няма пэўнай пазіцыі. Так Доўнар Т.І. прытрымліваецца той пазіцыі, што Рэч Паспалітая – моцна абмежаваная манархія [3, с. 116]. Мазарчук Д.В. лічыць, што гэта саслоўна-прадстаўнічая манархія [4]. Сарокін А.М. займае дваістую пазіцыю: Рэч Паспалітая па форме праўлення з’яўляецца саслоўнай рэспублікай на чале з абраным каралём, які падзяляў сваю ўладу са шляхтай [6, с. 31 – 32]. Вішнеўскі А.Ф. з аднаго боку лічыць Рэч Паспалітаю моцна абмежаванай манархіяй, з другога – кароль абіраўся і яго функцыі былі падобныя на функцыі прэзідэнта [1, с. 72].

Дзяржаўнае права ацэньвала  форму праўлення як рэспубліку, і ўся ўлада была ў павятовых соймаў – панская шляхецкая рэспубліка без прыкмет дэмакратызму.

У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і парламент. Пасада караля з’яўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат – сената і пасольскай ізбы.

Прававое становішча караля вызначалася «Пакта канвента» і «Генрыхавымі артыкуламі», а ў Вялікім княстве Літоўскім – яшчэ і Статутам 1588 г.

Паміж шляхтай і кожным новым каралём складаўся сумесны  дагавор – «Пакта канвента», які абазначаў абавязкі новаабранага караля. Згодна з «Генрыхавымі артыкуламі», якія з’яўляліся нязменным нарматыўным актам, вызначаліся асноўныя прынцыпы, у адпаведнасці з якімі вызначалася кола паўнамоцтваў караля. У гэтым дакуменце абвяшчалася вольнае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызначэння, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Без згоды сойма каралю забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання.

Сам кароль лiчыўся «першым  сярод роўных» i абавязваўся захоўваць «залатыя шляхецкія вольнасці».

Улада караля была абмежавана: ён самастойна не валодаў ні заканадаўчай, ні судовай, ні выканаўчай уладай.

У заканадаўчай сферы  кароль меў толькі права закандаўчай  ініцыятывы, маў права канчатковага рэдагавання законаў і санкцыянаваў соймавыя пастановы.

Кароль з’яўляўся вярхоўным галоўнакамндуючым, але яго ўлада таксама была абмежавана гетманам.

У судовай сферы ўлада  караля была абмежавана наяўнасцю Галоўных судоў (Трыбуналаў), ён нават не меў  права амністыі і памілавання  злачыўцаў.

У выканаўчай сферы кароль меў права на прызначэнне службоўцаў цэнтральных дзяржаўных органаў, але не меў права распараджацца дзяржаўнай казной.

У сваёй дзейнасці кароль адказваў перад Вальным соймам.

Фактычна ўсё жыццё караля Рэчы Паспалітай было пад кантролем. Нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі падпадалі пад кантроль сойма.

Нягледзячы на абмежаванні, кароль захоўвае некаторыя паўнамоцтвы: прызначэнне цэнтральных і земскіх чыноўнікаў, у тым ліку ваяводаў і каштэлян, якія разам з ім складалі сенат, меў права склікаць сойм.

Заканадаўчая ўлада  ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным – праводзілі выбары і заключалі пагадненне «Пакта канвента»; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

З сярэдзіны XVII ст. шляхецкая дэмакратыя перараджаецца ў рэжым магнацкай алігархіі. Раўнавага паміж шляхецкім саслоўем і каралеўскай уладай парушаецца. У выйгрышы засталіся магнаты. Па меры абмежавання манархіі растуць функцыі сойма, які перастае эфектыўна працаваць, шляхта лічыла, што задачы сейма – не прымаць новыя законы, а забяспечыць захаванне і выкананне раней прынятых нормаў, што выявілася ў прынцыпе «liberum veto», які стаў разглядацца як краевугольны камень шляхецкай дэмакратыі. «Liberum veto» пачало выкарыстоўвацца з 1652 г. і па 1663 г. 37 з 73 соймаў было сарвана.

У XVII ст. былі спробы змагацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але безвынікова. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і вольнага вета памяншэнне сваіх правоў. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што, у сваю чаргу, стварала цяжкасці ў рабоце.

Праўда, у некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты аб’яўлялі свой сойм канфедэрацыяй, і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на тры групы:

  1. тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі, – аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах;
  2. тыя, што мелі дачыненне да Кароны;
  3. тыя, што мелі сілу ў Вялікім княстве Літоўскім [1, с. 74].

З сярэдзіны XVII ст. ролю соймаў ў кіраванні дзяржавай памяншаецца, усё большае значэнне набываюць канфедэрацыі.

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх яны рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях.

На працягу XVII ст. дзяржаўны апарат Рэчы Паспалітай прыходзіць у заняпад, непрыдатнасць. Падзеі Паўночнай вайны фактычна ператварылі Рэч Паспалітую ў аб’ект пастаяннага ўмяшання замежных дзяржаў.

 

 

2. Адасобленасць Вялікага княства Літоўскага ў складзе

Рэчы Паспалітай

 

Польская праграма Людленскай уніі 1569 года мела мэту ўтварэння ўнітарнай  дзяржавы – Рэчы Паспалітай на аснове аб’яднання Польшчы і Вялікага княства  Літоўскага. Адпаведна Любленскай уніі Рэч Паспалітая – адзіная дзяржава, але фактычна гэта быў саюз дзвюх дзяржаў, якія захоўвалі сваю тэрытарыяльную адасобленасць і незалежнасць.

Галоўная мэта Люблінскай уніі –  ліквідацыя Вялікага княства Літоўскага як самастойнай дзяржавы, што ў  рэальным жыцці не была дасягнута.

У сувязі з утварэннем Рэчы Паспалітай і ўсталяваннем агульнага органа – двухпалатнага Вальнага сойму, ніжняй палатай якога была польская ізба, шляхта Вялікага княства Літоўскага з 170 прадстаўнікоў гэтай палаты на сваіх сейміках абіралі 48. Да сярэдзіны XVII ст. дзейнічаў заснаваны ў Вялікім княстве новы орган – Генеральны Сеймік, які праходзіў у г. Ваўкавыску або г. Слоніме, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. Ён звычайна склікаўся перад вальным соймам Рэчы Паспалітай. На Генеральным сейміку выпрацоўвалася інструкцыя паслам, якой яны павінны былі прытрымлівацца на вальным сойме пры вырашэнні пытанняў [3, с. 119].

З сярэдзіны XVII ст. Генеральны Сеймік спыніў склікацца, а замест яго быў  заснаваны Генеральны літоўскі з'езд, які выконваў тыя ж функцыі, што і Генеральны сеймік.

Прымаючы пад увагу, што ў  другой палове XVII ст. адносіны паміж  Каронай і Вялікім княствам Літоўскім  абвастрыліся і ўсё часцей на вальных  соймах нельга было прыняць рашэнні  з-за рознагалоссяў, то паслы Кароны і Вялікага княства Літоўскага сталі падчас працы вальнаму сойму збірацца на адмысловыя нарады – «сесіі народаў» для ўзгаднення сваіх пазіцый па пытаннях парадку дня. Гэты факт сведчыць аб тым, што паслы княства паслядоўна адстойвалі суверэнныя правы і інтарэсы сваёй дзяржавы. Пра гэта ж кажа і тое, што з 1673 г. было ўстаноўлена, што кожны трэці вальны сейм Рэчы Паспалітай павінен праходзіць у г. Гродна на тэрыторыі Беларусі.

Аднак ушчамленне суверэнных правоў ажыццяўлялася павольна, але ўвесь час, на працягу ХVII – ХVIII стст. Так, у 1696 г. па пастанове ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай ўводзілася справаводства толькі на польскай мове, а ў 1717 г. у выніку правядзення рэформы ў арміі ў Рэчы Паспалітай войска княства было скарочана і не павінна было перавышаць 6200 чалавек, не лічачы прыватных войскаў асобных магнатаў .

Вялікае распаўсюджванне  ў XVIII ст. у Рэчы Паспалітай атрымалі канфедэрацыі (своеасаблівы з’езд аднадумцаў шляхты). Яны ствараліся альбо ў падтрымку правадзімай каралём Рэчы Паспалітай палітыкі, альбо супраць караля з мэтай прымусіць яго станоўча вырашыць тое ці іншае пытанне Канфедэрацыя стваралася, як правіла, першапачаткова ў адным ваяводстве, а іншыя ваяводства далучаліся да яе. Калі большасць ваяводстваў Вялікага княства Літоўскага далучалася да канфедэрацыі, то яна атрымлівала назва Генеральнай канфедэрацыі. Члены канфедэрацыі прыносілі прысягу, а акт канфедэрацыі, у якім выкладаліся патрабаванні канфедэратаў, заносяцца ў судовыя кнігі. У кожным з двух дзяржаў – Вялікім княстве Літоўскім і Кароне – стваралася свая Генеральная канфедэрацыя, якая мела ўласныя органы, якія дзейнічаюць паралельна з дзяржаўнымі (Бальная рада або Агульны савет; маршалак канфедэрацыі, ваеначальнікі войска канфедэрацыі і інш.). Напрыклад, у сакавіку 1767 г. у г Слуцку была ўтворана канфедэрацыя жыхароў-некатолікаў, а ў 1768 г. – у г. Бары – канфедэрацыя жыхароў-каталікоў Кароны, у сувязі з пытаннем аб раўнанні ў правах праваслаўных з каталікамі, стварэнне канфедэрацый суправаджалася грамадзянскай вайной, што саслаблялі Рэч Паспалітую.

Рэарганізацыю органаў дзяржаўнай улады на тэрыторыі беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай можна  прадставіць наступным чынам:

Новыя органы дзяржаўнай улады:

1. Генеральны Сеймік Вялікага  княства Літоўскага (да сярэдзіны XVII ст., у г. Ваўкавыску, г. Слоніме).

2. Генеральны літоўскі з’езд (з сярэдзіны XVII ст.)

  • Рэформа арміі ў 1717 г. – толькі 6200 чалавек.
  • Аб вядзенні справаводства толькі на польскай мове (1696 г.)
  • Аб пазбаўленні магдэбургскага права дробных гарадоў і мястэчак Вялікага княства Літоўскага (1776 г.)
  • Выбар на магістрацкія пасады ў Полацку толькі каталікоў і ўніятаў (1668 г.).

Што тычыцца дзеючага заканадаўства Вялікага княства  Літоўскага, то асноўнымі крыніцамі  права ў Беларусі і ў цэлым  Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай з'яўляліся Зводы законаў, а таксама прававыя акты якія носяць розныя назвы: пастанову, грамата і інш. Галоўным нарматыўным актам тэрыторыі беларускіх зямель, якім рэгулююць большасць грамадскіх адносін, працягваў заставацца Статут 1588 года, але шмат разоў рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі і змены. Але яны адхіляліся. Патрабавалі ўнясення паправак у Статут прадстаўнікі Польшчы. Яны лічылі, што артыкулы, якія забаранялі ім займаць пасады і купляць землі ў Вялікім княстве Літоўскім, супярэчаць акту Люблінскай уніі. Насуперак іх патрабаванням Статут заставаўся без карэнных змен. Разам з тым, прымаліся новыя законы, якія часткова дапаўнялі Статут, нават уносілі ў яго невялікія змены. У 1668 г. быў выдадзены закон, па якому за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы. У 1689 г. абвінавачаны ў атэізме Казімір Лышчынскі быў па прысудзе соймавага суда пакараны смерцю. Па пастанове 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўленыя правоў быць дэпутатамі вальнага сойму і суддзямі Галоўнага трыбунала. У выніку далучэння ўсходніх раёнаў Беларусі да Расіі ў 1772 г. выклікала неабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе (трыбунале). Па соймавай пастановай 1775 г. Галоўны суд павінен быў праводзіць свае сесіі замест г. Менска і г. Наваградка толькі ў г. Вільні і г. Гродна.

Найважнейшым крыніцай права ў XVIII ст. стаў зборнік законаў, соймавых пастаноў і іншых прававых актаў пад назвай «Кніга законаў». Першыя 6 тамоў гэтай кнігі былі выдадзеныя ў Варшаве ў 1732 – 1739 гг. У іх было сабрана ўсё заканадаўства Рэчы Паспалітай. Пэўнае значэнне мелі акты, змешчаныя як дадатак да Статута 1588 г. Яны выдаваліся на польскай мове ў 1648 г., 1693 г., 1744 г. і 1786 г. У новым выданні Статута 1786 г. утрымліваўся закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала, алфавітна-прадметны паказальнік (рэестр) і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.

Найбольш значныя змены ў  праве адбыліся ў другой палове XVIII ст. У гэтым плане вялікую ролю сыграў 4-х гадовы сойм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. У ёй былі адлюстраваны многія буржуазныя прынцыпы арганізацыі і дзейнасці дзяржаўнага апарату, прагрэсіўныя палажэнні датычацца асноўных галін права.

Статут 1588 г. меў вялікае  гістарычнае значэнне. Ён падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Польшчай.

Такім чынам, пануючы  і кіруючы пласт Вялікага княства  Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У  выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі  якая засталася  пасля анексіі і далучэння  болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы «вялікага князя літоўскага» і «Вялікага княства Літоўскага», рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва  щсё больш узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай. Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.

 

3. Падзелы Рэчы Паспалітай

 

Уся гісторыя Рэчы Паспалітай ад Любленскай уніі да трох падзелаў –  гэта гісторыя барацьбы народаў Вялікага княства Літоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Бяскроўная і крывавая, дыпламатычная і ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяржавы і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў культурных адносінах, рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседніх краін.

Любленская унія –  гэта пачатак канца, згубы не толькі Вяліка княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэта першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Другім вытокам  крызісу стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне знакамітых «залатых шляхецкіх вольнасце»: выбранне манарха, liberum veto і «Pacta conventa», «канфедэрацыі», «рокашы».

Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы «Польшча трымаецца на бязладдзі». Бязладдзе гэта стала вынікам разіцця «залатых шляхецкіх вольнасцей», ці, лепш сказаць, злоўжывання імі. Ужо ў другой палове XVII ст. стала відавочным, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры паслабленні цэнтральнай каралеўскай улады вядзе да яе перадачы ў рукі алігархаў, якія фінансава закабалялі шляхту, робячы яе сваім васальным акружэннем. Але ні водная з груповак не мела сілы ўзяць уладу. Адсюль – разгул анархіі.

Трэцім вытокам  палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Вярхоўная ўлада Рэчы Паспалітай, не забараняючы рэлігійную шматканфесійнасць, няўхільна падтрымлівала толькі каталіцызм. Берасцейская царкоўная вунія не дала пажаданых вытокаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

Лацінізацыя ўніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія  ў набліжэнні уніяцкай царквы да касцёла  ўбачыла пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму праваслаўнаму  насельніцтву. У грамадская свядомасці больш трывала замацоўваецца думка аб прыналежнасці беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз’яднання з ім. Пазней гэта этнічна-рэлігійная і грамадска-палітычная плынь у гістарычнай літаратуры атрымала назву «заходнерусізм».

Чацвёрты выток  палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: скаргі на самавольства адміністрацыі і арандатараў, адмаўленне ад выканання прыгонных павіннасцей, уцёкі ад сваіх гаспадароў да іншых феадалаў ці за межы краіны, часцей за ўсё на Украіну і ў Расію, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі  Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х і першай палове 70-х гадоў XVII стагоддзя найбольш уплывовымі былі Пацы, а ў першай палове 80-х – Сапегі [5, с. 225 – 228].

У гэтай барацьбе магнаты карысталіся як подкупам асобных шляхціцаў, з дапамогай якіх зрывалі соймікі, так і тэрорам. Іх бясконцая канфрантацыя раздзірала краіну і спрыяла ўмяшанню замежных дзяржаў у яе ўнутраныя справы. Пры гэтым замежныя краіны, добра разумеючы, што вага ў міжнародных справах і само існаванне Рэчы Паспалітай істотна залежаць ад палітычнай стабільнасці ў ёй, дзеля сваіх інтарэсаў праяўлялі агульную зацікаўленасць ў захаванні там агрэсіі.

Між тым пашырэнне  ўплыву суседніх дзяржаў на ўнутраныя  справы Рэчы Паспалітай – не толькі сведчанне дэмаралізацыі яе правячай арыстакратыі, але і паказчык глыбокага палітычнага заняпаду гэтай краіны. Асабліва актыўна ўмешваліся замежныя краіны ў перадвыбарчую барацьбу перыяду бескаралеўя, імкнучыся правесці на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай свайго кандыдата і такім чынам забяспечыць свой уплыў на палітыку знясіленай дзяржавы. Пры гэтым яны не грэбавалі ні подкупамі сваіх прыхільнікаў, ні дыпламатычнымі сродкамі, ні непрыхаваным узброеным націскам. Феадальная анархія і бясконцыя магнацкія інтрыгі ў барацьбе за ўладу не спыняліся ні ў час дзяржаўных войнаў, ні пасля іх заканчэння.

Такім чынам, ва ўмовах неабмежаванай  дэмакратыі пануючага класа не толькі была прыкметна аслаблена манархічная  ўлада, але і адміністрацыйнае кіраванне было даведзена да заняпаду. Адначасова былі страчаны шмат якія станоўчыя рысы духоўнасці і грамадзянскага сумлення. У першай палове XVІІІ ст. Рэч Паспалітая ўяўляла сабой дзяржаву, з інтарэсамі якой лічыцца было не абавязкова. Цэнтральная ўлада Рэчы Паспалітай, аслабленая шматлікімі атрыбутамі «залатой шляхецкай вольнасці», рэзка кантраставала з рэжымамі абсалютысцкіх дзяржаў-суседзяў, якія ішлі да зеніту сваёй магутнасці. Дэманструючы яе, яны імкнуліся пашырыць свае тэрыторыі за кошт кволай Рэчы Паспалітай, выкарыстоўваючы і звароты да іх за дапамогай варагуючых паміж сабой розных магнацка-шляхецкіх груповак.

Пачынаючы з 1648 і да 1717 г. Рэч Паспалітая знаходзілася ў  стане амаль бесперапынных войнаў з Расіяй, Швецыяй, Асманскай імперыяй, крымскімі татарамі. Далёка не ўсе яны заканчваліся пераможна для яе. Суседзi Рэчы Паспалітай – Прусія, Аўстрыя і Расія адкрыта выказвалi да яе тэрытарыяльныя прэтэнзii. Так, у гады Паўночнай вайны (1700 – 1721) прускі кароль планаваў аддзяліць ад Рэчы Паспалітай узбярэжжа Балтыкі. Аўстрыя прэтэндавала на Заходнюю Украіну. Расія будавала планы адносна далучэння астатняй Украіны і Беларусі.                        

Скарыстаўшы палiтычны  крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аўстрыя падпiсалi канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi Рэчы Паспалітай, каб тым самым «прадухiлiць дзяржаву ад поўнага разлажэння». У выніку да Расii адыйшла ўсходняя частка Беларусі.   

Прагрэсіўная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпутатаў сейма (Г. Калантай, С. Малахоўскi, К. Сапега і інш.) дамаглася прыняцця ім канстытуцыi. У яе аснову быў пакладзены прынцып падзелу ўлад. Заканадаўчая ўлада надавалася двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыстання «лiберум вета». Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў. Выбарнасць каралёў забаранялася.

Канстытуцыя гарантавала  захаванне за шляхтай правоў i яе вызначальнай ролi у грамадскiм жыццi. Мяшчанам дазвалялася набываць зямельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апараце i войску. Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам закону. Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захоўвала статус дзяржаўнай рэлiгii.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. была першай у Еўропе. Нягледзячы на яе абмежаваны характар, яна мела прагрэсіўны характар: лiквiдоўвала феадальную анархiю, стрымлівала свавольства магнатаў, пашырала правы мяшчанства, спрыяла развіццю буржуазных адносін.

2 ліпеня 1791 г. была  здзейснена спроба пазбавiць Расiю  падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай пад выглядам абароны правоў праваслаўных вернiкаў. З гэтай нагоды ў Пiнску быў склiканы вы-шэйшы сход праваслаўных дзеячаў – «Генеральная кангрэгацыя», якiя пастанавiлi: замест расiйскага Сiнода прызнаць вяршэнства Канстан-цiнопальскага патрыярха i абраць аўтакефальнае кiраванне ў Рэчы Паспалітай.

Тым не менш, ні канстытуцыя, ні кангрэгацыя не абаранiлі краіну ад далейшага крызісу дзяржаўнасці. 14 мая 1792 г. у Пецярбургу праціўнікамі рэформ быў абвешчаны акт канфедэрацыi, а з горада Таргавіцы (Падолле) на Варшаву пад лозунгам абароны самабытнага дзяржаўнага парадку  рушылі сілы канфедэратаў пры падтрымцы 100-тысячнага расійскага войска. 24 ліпеня 1792 г. на іх бок перайшоў сам кароль, а яго войска – у падпарадкаванне канфедэратаў. Патрыятычна настроеныя генералы Касцюшка, Панятоўскі і інш. падалі ў адстаўку.

 Тым самым праціўнікі  рэформ падрыхтавалi новы падзел Рэчы Паспалітай. Так, 12 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпiсана канвенцыя памiж Расiяй i Прусiяй, паводле якой да Расii адыйшлi землi Цэнтральнай Беларусі, а таксама правабярэжная Украiна.  

Патрыятычна настроеная шляхта ўстала на шлях узброенай барацьбы за вяртанне да Рэчы Паспалітай страчаных тэрыторый. Цэнтр па падрыхтоўцы паўстання размяшчаўся ў Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арганiзацыя на чале з палкоўнікам Я. Ясiнскiм. Паўстанцы звязвалі свае спадзяваннi на поспех са славутым генералам Т. Касцюшкам. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве ён абвясціў «Акт паўстання грамадзян» і заклiкаў да ўдзелу ў вызваленнi краiны. У ноч з 22 на 23 красавiка паўсталі жыхары Вiльнi. Я. Ясінскі ўзначаліў часовы ўрад – Найвышэйшую Лiтоўскую Раду.

У маі пасля вызвалення Варшавы была сфарміравана Найвышэйшая нацыянальная Рада з 40 чалавек на чале з Т. Касцюшкам. Як камандуючы ўзброенымі сіламі ён абвясціў агульную мабілізацыю, накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiўленнем; разаслаў звароты да насельніцтва. У прыватнасці, сялянам гарантавалася апека ўрада; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi. Складзеныя з сялян атрады зваліся касінерамі.

У канцы чэрвеня 1794 г. ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх  войск. Ахопленая паўстаннем тэрыторыя стала няўхільна звужацца. 12 жнiўня склалі зброю абаронцы Вільні. 17 верасня 1794 г. пад Крупчыцамi каля Кобрына генерал А. Сувораў разбiў корпус Серакоўскага, а ўсе ацалелыя паўстанцы адступілі на тэрыторыю Польшчы. 10 кастрычнiка на падыходах да Варшавы, пад Мацяёвіцамі  адбылася другая буйная бiтва паўстанцаў з рускiм войскам, якая скончылася іх разгромам.  Паранены Т. Касцюшка трапіў у палон, а новым галоўнакамандуючым быў прызначаны Т. Ваўжэцкi. Але ваенная ініцыятыва па-ранейшаму належала рускім войскам. Пасля капітуляцыі Варшавы і аб'яўленай А. Суворавым амністыі паўстанцы паўсюдна  на працягу тыдня склалі зброю. Такiм чынам, першая спроба шляхты аднавiць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. была няўдалай. Асноўныя прычыны паражэння – у значнай перавазе ўзброеных сiл Расii.

13 кастрычнiка 1795 г. у  Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая  канвенцыя аб канчатковым падзеле  Рэчы Паспалітай. У ліку іншых зямель да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. Рэч Паспалитая перастала існаваць, галоўным чынам, з-за нястрыманага свавольства магнатаў, недасканаласці сістэмы дзяржаўнага кіравання і мэтанакіраванай палітыкі суседніх дзяржаў.

Рэч Паспалітая, якая існавала як дзяржава больш за 200 гадоў, пера-стала  існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Заня-паду і знікненню гэтай дзяржавы спрыялі шэраг прычын. Частка з іх была закладзена ў складаным і супярэчлівым характары ўзаемаадносін паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім, другая – у слабых сувязях паміж рознымі рэгіёнамі дзяржавы, трэцяя – у неабмежаваных шляхецкіх вольнасцях, якія зрабілі караля выбарнай асобай з амаль дэкаратыўнымі функцыямі, чацвёртая – у рэзкіх сацыяльных канфліктах, пятая – у канфесійнай і этнічнай стракатасці. Нарэшце ўплыў знешняга фактару, зацікаўленасць замежных дзяржаў у падтрымцы супярэчнасцей паміж феадальнымі групоўкамі Рэчы Паспалітай з мэтай знішчэння палітычнага існавання краіны і паслядоўнага захопу яе зямель. Аслабленая ўнутранымі супярэчнасцямі Рэч Паспалітая і абедзве дзяржавы ў яе складзе Вялікага княства Літоўскага і Польшча у выніку трох падзелаў спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.

 

Заключэнне

 

Перыяд знаходжання  ў Рэчы Паспалітай быў у гісторыі беларускіх зямель няпростым часам. У пачатку XVII ст. для гэтай дзяржавы і яе народа складалася нядрэнная перспектыва. Экономіка беларускіх зямель знаходзілася на ўздыме, ішло актыўнае заснаванне фальваркавай сістэмы, у цэлым было завершана фарміраванне сеткі гарадскіх пасяленняў.

К канцу папярэдняга XVI ст. пануючаму саслоўю Вялікага княства Літоўскага ўдалося не толькі дабіцца аслаблення каралеўскай улады і ўмацавання ўласных палітычных пазіцый, але і захаваць для дзяржавы рэшткі самастойнасці і фактычна нейтралізаваць найбольш непрымальныя палажэнні Любленскай уніі 1569 г. Гэта выявілася ў стварэнні асобнай вышэйшай судовай інстанцыі Вялікага Княства – Галоўнага трыбунала, у прыняцці ў 1588 г. III Статута, які разглядаў Вялікае княства Літоўскае фактычна як самастойную дзяржаву са свёй тэрыторыяй, войскам, фінансамі.

Што тычыцца падзелаў Рэчы Паспалітай, то яны з’явіліся лагічным завяршэннем палітычнага крызісу, у якім знаходзілася дзяржава з сярэдзіны XVII ст. Перадумовы гэтага крызісу былі закладзены яшчэ раней і выявіліся ў паступовым аслабленні ўлады караля. Апошнія па прычыне выбарнасці сваёй пасады мусілі ісці на наданне шляхце ўсё новых прывілеяў, пакуль яны не накапіліся ў колькасці, якая рабіла немагчымым паступальнае развіццё грамадства і ажыццяўленне любых намаганняў па ўдасканаленню палітычнай сістэмы дзяржавы. Найбольш яскрава гэта праявілася ў існаванні права «liberum veto», якое фактычна паралізавала заканадаўчую дзейнасць у дзяржаве.

Рэч Паспалітая стала  неабходным фактарам захавання не толькі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага, але і ўвогуле беларускага этнасу ў найскладанейшы перыяд яго існавання. Таму безаглядная крытыка Люблінскай уніі ўяўляецца неканструктыўнай. Рэч Паспалітая прадоўжыла закладзеныя Полацкім княствам і Вялікім Княствам Літоўскім традыцыі беларускай дзяржаўнасці. Таму без перабольшання можна сцвярджаць, што Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ‒ гэта тры калыскі, у якіх адбывалася станаўленне нашага народу.

 

 

 

 

 

 

 

 




Государственноу устройство Речи Посполитой