Контрольная работа по "Истории Беларуси". 2

Министерство образования  Республики Беларусь

Учреждение образования

«Белорусский государственный  университет информатики

 и радиоэлектроники»

 

Кафедра гуманитарных дисциплин

 

 

 

 

 

 

 

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

 

по курсу  “ История Беларуси ”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Минск 2012

Вариант 14

1. АСНОЎНЫЯ РЫСЫ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ.

У 70 – 80-я гады мінулага стагоддзя  беларускія даследчыкі даказалі наяўнасць  на Беларусі ў ХVІ – пачатку  ХVІІ ст. рэнесансавага гуманізму  і адпаведнай культуры. Беларуская культура ХVІ ст. упісвалася ў тагачасную еўрапейскую культуру, хаця і не знаходзілася ў эпіцэнтры яе развіцця.

Адным з чыннікаў дынамічнага развіцця беларускай культуры была яе поліканфесійнасць. Пратэстанты, езуіты, праваслаўная і  уніяцкая цэрквы грунтоўна дбалі  пра навучанне дзяцей. Дзеля гэтага стваралі свае школы, выдавалі падручнікі і навучальныя дапаможнікі, у  тым ліку на старабеларускай мове. У тыя часы характэрным было шырокае  распаўсюджанне палемічнай літаратуры.

Безумоуна, что Рэнесанс і Рэфармацыя як агульнацывілізацыйныя з’явы  пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі гэтага перыяду. Аднак гэтыя  з’явы для Беларусі былі не столькі  сацыяльна-палітычнымі, сколькі духоўна-культурнымі.

Аналізуя гістарычныя крыніцы, можна зрабіць вынік, что у  аснове гэтага ляжыць некалькі прычын :

1) Гэтыя з’явы не вынікалі з сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі і тых грамадскіх працэсаў, якія адбываліся ў той час;

2) Яны не вынікалі з заканамернасцяў агульнага ўнутранага жыцця беларусаў;

3) Беларуская культура не мела амаль ніякага дачынення да культуры антычнай цывілізацыі. Светапогяд беларусаў не грунтаваўся на антычнай мадэлі ўспрыняцця свету і чалавека ў гэтым свеце;

4) У Беларусі не было такіх важных перадумаў, як наяўнасць ВНУ, не было попыту на адукаванасць, на інтэлектуальныя веды і мастацкія творы.

Гаворачы аб сацыяльна-эканамічным  развіцці Беларусі XVI стст., неабходна  сказаць, что яно таксама не спрыяла  стварэнню сацыяльнай базы Рэнесансу  і Рэфармацыі. Так у аграрным сектары  эканомікі ішоў працэс запрыгоньвання сялянства. Першым актам на гэтым  шляху быў Прывілей 1447 г. Заканадаўчыя нормы, што ўтрымліваліся ў Судзебніку 1466 г., Статутах 1529, 1566, 1588 гг. прадугледжвалі пошук і вяртанне сялян-уцекачоў. Гэта сведчыць аб тым, што ў дзяржаве дзейнічалі інстытуты традыцыйнага грамадства, накіраваныя супраць асноўнай часткі насельніцтва. Усё вышэй сказанае гаворыць аб тым, што сяляне не былі носьбітамі ідэй, якія абумоўлівалі фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі.

Працэс урбанізацыі ў Беларусі таксама быў абмежаваны некалькімі фактарамі. Асноўная частка беларускіх гарадоў была невялікай па памерах. Гарады налічвалі ад 1,5 да 3 тысяч  жыхароў. Яны належылі князю, альбо  былі прыватнай уласнасцю магнатаў. Сярод «лепшых» гарадоў, адзначаных Вялікім князем Казімірам у 1444 г. былі Брэст, Віцебск, Мінск, Гродна, Полацк, Слуцк. Гэтыя гарады налічвалі ад 5 да 10 тысяч чалавек. Праз 100 гадоў колькасць «лепшых» гарадоў узрасла, але вельмі нязначна.

Па нацыянальнаму складу ў гарадах  жыло каля 50% беларусаў, каля 40% гараджан былі яўрэямі і 10% складала шляхта, вайскоўцы, іерархі царквы. Беларускі горад  у гэты час належыў традыцыйнаму грамадству. Фактаў узнікнення мануфактурнай  вытворчасці ў гэты перыяд не адзначана. Суадносна ў Беларусі не сфарміравалася саслоўе бюргерства, якое было звязана  з мануфактурай і таварнай вытворчасцю.

Такім чынам, эпоха Адраджэння на беларускіх землях сутыкнулася з моцным супрацьдзеяннем, якое не дазволіла ёй разгарнуцца  тут у поўнай меры. Сярод асноўных праяў спецыфічнасці Новага часу ў ВКЛ можна назваць наступныя:

1. У Беларусі часой Рэнесанса адчувальным было імкненне знайсці кампраміснае рашэнне праблемы суіснавання традыцыйна-кансерватыўнага і гуманістычнага светапоглядаў. У выніку адбылося іх творчае засваенне з выбарам найбольш актуальных на дадзеным этапе развіцця норм, каштоўнасцей, прынцыпаў і ідэй.

2. Пры такім падыходзе на беларускіх землях даволі востра стала адчувацца шматукладнасць тагачаснага грамадства. Пры гэтым царква і рэлігія захавалі адно з вядучых месц у дзяржаве, з чым акрамя іншага звязана і параунальна слабае развіццё мясцовай свецкай культуры.

3. Як след вышэй азначаных фактараў у айчынных гарадах яшчэ не атрымаў належнага развіцця раннебуржуазны індывідуалізм, а панавай хутчэй грамадзянскі гуманізм.

4. Незувершанасць культурна-нацыянальнай кансалідацыі беларусаў і шматэтычны характар ВКЛ пры адначасовым моцным знешнім уздзеянні прывялі да пашырэння полілінгвізму ў айчынным грамадстве, што істотна пайплавала на станаўленне новай свецкай літаратуры.

5. Запозненае з'яўленне ў Беларусі рэнесансавых ідэй не дазволіла ім радыкальна трансфармаваць тутэйшае грамадства з прычыны пачатку каталіцкай рэакцыі і вяртання старых схаластычных традыцый.

З улікам усіх гэтых акалічнасцей распаўсюджанне Адраджэння ў Беларусі адбывалася у некалькі этапаў. У  першай палове XVI ст. ён толькі пачаў  сваё станаўленне ў рэгіёне і  ўнёс у грамадскую свядомасць разуменне  неабходнасці пэўных змен у духоўна-рэлігійным і сацыяльна-палітычным жыцці. У  наступныя дзесяцігоддзі адбыўся  ўжо сапраўдны сінтэз агульнаеўрапейскай рэфармацыйна-гуманістычнай традыцыі з мясцовай сацыяльна-палітычнай практыкай. Гэта прывяло да ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці і паскарэння фарміравання беларускай народнасці. У пачатку  ж XVII ст. па прычыне наступлення контррэфармацыі  і цесна звязанага з ёй барока ідэі эпохі адраджэння страцілі ў  Беларусі практычную актуальнасць, але  засталіся важным элементам айчыннай сацыяльна-прававой, філасофсккай і  грамадскай думкі.

Напрыканцы неабходна адзначыць, што асноўным накірункам Рэнесансу  ў Беларусі стала асветніцтва. Таму менавіта з асветніцтва мы пачнем аналіз асаблівасцей развіцця Беларускай культуры перыяду Адраджэння.

2 РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

2.1 Асвета  і адукацыя

Аналізуя гістарычныя крыніцы, прыходзім да вываду, что XVI ст. прынесла вялікія і вельмі значныя змены  ў асветніцкую і школьную справу Беларусі.

Асветніцкая плынь Рэнесансу ў  Беларусі грунтавалася на мясцовай традыцыі, закладзенай яшчэ Е.Полацкай і К.Тураўскім. Гэтая традыцыя была связана з  развіццём літаратуры, кніжнай справы, развіццём ідэй асветніцтва ў  асяроддзі беларускай шляхецкай  і бюргерскай інтэлігенцыі.

Разам з развіццём прагрэсіўных традыцый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага  гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэстанцкай  абшчыне адчыняліся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвінісцкія  саборы, пры якіх існавалі школы  ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні, Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску. Яскравым прыкладам кальвінісцкай  школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны ў 1617 г. Ён меў свой статут, праграму, метадычныя распрацоўкі, а таксама правілы для вучняў і настаўнікаў. У ліцэі вывучаліся галоўным чынам гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы і літаратуры, рыторыка, гісторыя, логіка, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Ліцэй быў чатырохкласнай установай, дзе тэрмін навучання ў кожным класе складаў два гады. У адказах вучняў найболып каш-тоўным лічылася самастойнасць вывадаў. Большасць вучняў ліцэя станавіліся прапаведнікамі кальвінізму, а найболып здольныя накіроўваліся ва універсітэты Германіі, Англіі, Італіі.

Арыянскімі абшчынамі былі заснаваны  школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і іншых  гарадах і мястэчках. Арыянскія  школы былі двух тыпаў – пачатковыя і гімназіі. У гімназіях, у тым  ліку ў Іўеўскай, Нясвіжскай, Лоскай, вывучаліся разам з мовамі і літаратурамі (лацінскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай) філасофія, рыторыка, права, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, фізіка, этыка. Вядомым педагогам арыянскіх  школ быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.

У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы, спачатку ў Вільні (1584), а затым  і ў іншых гарадах (Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск, Орша і г.д.). У брацкіх  школах звычайна вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская, польская), арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфія, астраномія і іншыя дысцыпліны. Індывідуальнае навучанне ў гэтых школах замянялася класна-ўрочным, якое дажыло да нашага часу. Навучальны год, як і зараз, пачынаўся 1 верасня. Былі вельмі вялікія патрабаванні да вучняў (за два дні пропуску без  уважлівых прычын маглі выключыць  са школы) і высокія патрабаванні да настаўнікаў. Адметную ролю ў павышэнні  якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні «Азбукі» (у 1574 г. у Львове – Іванам Фёдаравым, у 1596 г. у Вільні – Лаўрэнціем Зізаніем) і «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага (1621). 3 1590 па 1654 г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.

Брацкія школы з'яўляліся цэнтрамі не толькі асветы, але і кнігадрукавання. Брацкія друкарні ў Вільні, Еўі (каля Вільні), Куцейне і Магілёве выдавалі большасць кніг богаслужэбнага зместу. Гэта выклікалася неабходнасцю ўпарадкаваць сістэму богаслужэння, процістаяць  каталіцызму і уніяцкаму ўплыву. Побач з літургічнымі выданнямі  прыкметнае месца займалі кнігі  для хатняга чытання (творы Іаана  Златавуста, Макарыя Егіпецкага, вучэбная і іншая літаратура), а таксама  палемічныя выданні, накіраваныя супраць  контррэфармацыі, царкоўна-рэлігійнай уніі, паланізацыі.

Адметную ролю ў кірылічным кнігадрукаванні  адыграў вядомы беларускі друкар магіляўчанін Спірыдон Собаль, які  на тэрыторыі Беларусі адчыніў дзве друкарні. Адну – у Куцейне (ля Оршы) у 1630 г. і выдаў тут на беларускай мове «Малітвы паўсядзённыя», «Буквар», «Часаслоў». У 1635 г. ён адчыніў друкарню і ў Буйнічах (пад Магілёвам), дзе выдаў «Псалтыр». У літаратуры апісаны 18 яго выданняў.

У другой палове XVII ст. кірылічнае кнігадрукаванне  ўваходзіць у паласу крызісу, абумоўленага агульным сацыяльна-эканамічным і  палітычным крызісам Рэчы Паспалітай.

У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад  кіраўніцтвам С.Канарскага. Рэ-форма  пахіснула манаполію езуітаў  у галіне асветы, увяла ў школы  польскую мову, значную ўвагу надала грамадска-этычным і прыродазнаўчым навукам, выхаванню разумовых здольнас-цей  вучняў. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. На беларускіх землях камісія адкрыла 20 сваіх школ.

Значную ролю ў распаўсюджванні  навуковых ведаў адыграла Гродзенская  медыцынская школа, заснаваная Антоніем Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы «Літоўская флора».

Найбольш значным вынікам уплыву Асветніцтва на Рэч Паспаліту  была школьная рэформа, ажыццёўленая Адукацыйнай  камісіяй – установай па кіраўніцтву  народнай асветай, заснаванай сеймам 1773-1775 гг.

Адукацыйная камісія ажыццявіла рэформу  школ і універсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правядзенню рэформы  спрыяў роспуск у 1773 г. Папам Рымскім ордэна езуітаў, у руках якога на працягу ХVII-XVIII стст. фактычна знаходзілася манаполія на адукацыю ў Рэчы Паспалітай. Школы і маёмасць ордэна былі перададзены ў распараджэнне Адукацыйнай камісіі.

Вынікам рэформы было павелічэнне  колькасці пачатковых і сярэдніх школ на Беларусі, набыццё навучаннем усё больш свецкага характару. На пачатку ХІХ ст. існавала каля 130 пачатковых, 33 сярэднія і няпоўныя сярэднія школы, значная колькасць яўрэйскіх  рэлігійных школ, каля 40 школ розных каталіцкіх ордэнаў. Агульная колькасць навучэнцаў ва ўсіх школах (за выключэннем яўрэйскіх) дасягала 4 тысяч чалавек.

Такім чынам неабходна адзначыць  наступнае: у перыяд Адраджэння ў  Беларусі у галіне асветніцтва і  адукацыі адбыліся вельмі значныя змены. Пачалі функцыяніраваць найбольш перадавыя  для таго часу брацкія і пратэстанцкія (кальвінісцкія і арыянскія) школы, выдавацца вучэбная і палемічная літаратура, кнігі богаслужэбнага зместу, а таксама для хатняга чытання. У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя, праводзіцца школьная рэформа.

 

2.2 Літаратура, тэатр і музыка

Распаўсюджанне Рэфармацыі, кнігадрукавання  і гуманістычнага светапогляду, спрыяла  далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі  паступова саступаюць месца новым  літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.

Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый  адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія  справы айчыны свайго часу.

Асобную увагу звернем на тое, што  беларуская рэфармацыя і контррэфармацыя  вылучылі плеяду публіцыстаў, якія адыгралі вялікую ролю у развіцці нашай  радзімы. Гэта такія славутыя імены, як С. Будны, В. Цяпінскі, М. Сматрыцкі, Х. Філалет, Л. Карповіч і інш.

Сымон Будны (1530 – 1593) упершыню ў сусветнай  літаратуры выдаў Евангелле з  прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкальную  рацыяналістычную крытыку кніг Новага Запавету. Ён напісаў некалькі твораў, больш значным з якіх быў «Аб  найгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры» (1576). Будны лічыў, што без  дапамогі царквы чалавек можа дасягнуць  маральнай дасканаласці. Грамадска-палітычныя погляды Буднага былі памяркоўна-гуманістычныя. Ён прызнаваў прыватную ўласнасць, саслоўна-класавую няроўнасць, феадальную залежнасць сялян, але крытыкаваў феадальнае самавольства, беззаконне, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.

Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай мовы, культуры былі адным з фактараў станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, а яго эстэтычныя погляды насілі рацыянальны характар: цудоўнае тое, што ісціннае.

Непрымірымым змагаром за веру продкаў  і нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік  аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620) – беларускі пісьменнік-публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч. Яго «Казанні» («Казанне двое», Еўе, 1615; «Казанне на пахаванне  князя В.В.Галіцына», Вільня, 1619; прадмова да кнігі Фікарыя «Вертаград душэўны», Вільня, 1620 і інш.) напісаны прыўзнятым стылем з выкарыстаннем сімволікі, вобразных параўнанняў. Яны аказвалі вялікае ўздзеянне на слухача  і чытача.

Сапраўдным змагаром за праўду паўстае  перад намі Афанасій Філіповіч праз свой «Дыярыуш», які, па сутнасці, з'яўляецца зборам твораў. Ён складаецца з аўтабіяграфічных замалёвак, прамоў, палемічных трактатаў, пасланняў, паданняў, багаслоўскіх разважанняў, рэляцый і г.д. Аўтар не імкнецца да вычварнасці стылю, славес-най  эквілібрыстыкі, красамоўства. Сваю мэту ён бачыць у вобразным, шчырым і даходлівым апавяданні сучаснікам і нашчадкам  пра складаны і супярэчлівы час  у жыцці бацькаўшчыны. У сваіх  творах ён ганьбіў знешнюю і ўнутраную  палітыку, а таксама духоўных і  свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы, бязлітасна выкрываў заганы грамадства.

Адной з зорак старажытнай беларускай літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі (1572 – 1630). Сучаснікам Сматрыцкі быў  больш знаёмы як пісьменнік-палеміст, пяру якога належыць каля 20 твораў самых  розных накірункаў. Асобае месца сярод  іх займае «Фрынас» (1610), у якім Сматрыцкі  ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам еднасці  ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым  каталіцызмам. Адступніцтва ад веры, ад праваслаўнай мацеры-царквы трактава-лася Сматрыцкім як здрада радзіме. Ён быў  таксама адным з пе-ракладчыкаў  заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і народаў – Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.

Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай кульгуры зрабіў паэт і  драматург, кнігавыдавец і грамадскі  дзеяч Сімяон Полацкі (1629 -1680). Сацыяльна-палітычны  ідэал Сімяона Полацкага –  моцная дзяржава на чале з «асветным  манархам», мэта якой – усталяваць у грамадстве «вечны мір» і «ўсеагульны  дабрабыт» без расколу і мяцяжоў. Ен лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва. Пашырэнне  асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поўную гармонію і  мір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваў  праграму прагрэсіўнай дзейнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторых  царкоўных дзеячаў. Ён апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Найболып значнымі зборнікамі яго паэтычных  твораў з'яўляюцца «Вертоград многоцветный»  і «Ріфмологіон».

Развіццё драматургіі выклікала  да жыцця тэатр. Спачатку з'явіўся школьны  тэатр, дзе перад пачаткам п'ес на гістарычныя і біблейскія тэмы, а  таксама ў антрактах і пасля  спектакляў разыгрываліся інтэрмедыі – пантамімы, танцы, кароценькія  п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага  зместу. Школьныя п'есы пісаліся і  выконваліся па пэўных правілах. У  адпаведнасці з віленскім прадпісаннем 1717 г. спектакль не мог працягвацца болып за тры гадзіны. Спачатку жаночыя ролі забараняліся наогул, а потым іх дазвалялі выконваць толькі мужчынам.

Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек –  батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны  на біблейскай і евангельскай тэ-матыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне  адбывалася ў спецыяльна пабудаваным  двухпа-вярховым доміку з вежачкай-мезанінам. На самым верхнім «узроўні» разыгрываліся  сцэнкі са Святога Пісання пра  Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім -пра злачынства цара Ірада, а ў самым нізе – з народнага  побыту. Пастаноўкі батлейкі суправаджала як вакальная, так і інструментальная музыка: псалмы і канты, народныя песні  і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.

Важнай з'явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Храптовічы, Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і інш., імкнучыся да раскошы, запрашалі  для пабудовы сваіх маёнткаў і  іх упрыгажэння лепшых айчынных і  замежных дойлідаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваіх  маёнтках яны ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і  самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал  Казімір Агінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал  Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага  паланеза «Развітанне з Радзімай».

Развіццё музычнай культуры дазволіла  магнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватныя капэлы. Самыя вялікія  капэлы былі пры тэатрах: Нясвіжскім – Міхала Казіміра Радзівіла, Слонімскім – Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім  – Антонія Тызенгаўза і Шклоўскім  – Сямёна Зорыча. Рэпертуар магнацкіх  капэл складала модная на той час  у Еўропе музыка: дывертысменты (устаўныя, пераважна вакальна-харэаграфічныя нумары ў драматычных, оперных і  балетных спектаклях XVII -XVIII стст.), серэнады, танцы, а таксама сімфоніі, канцэрты, араторыі, кантаты. Дзейнічалі і народныя капэлы, якія часам запрашаліся на балі да паноў.

Высокі ўзровень музычнай культуры забяспечваў магчымасць пастаноўкі на сцэнах тэатраў такіх складаных  музычных твораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы  і балета на Беларусі існавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Спектаклі  суправаджала капэла музыкантаў высокай  кваліфікацыі (у асноўным немцы, чэхі, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклі  былі разлічаны на тэатральныя карціны: выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых выпадках удзел у спектаклях прымалі кадэты, салдаты гарнізона.

Асабліва цікавым быў Слонімскі  тэатр Міхала Казіміра Агінскага, які  існаваў дваццаць гадоў (1771-1791). У  тэатры працавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, прыгонны хор і балет. Балетная трупа была пад-рыхтавана ў Слонімскай балетнай школе, спектаклі суправаджала капэла Агінскага. Збор нот, твораў, што выконваліся на розных сцэнах (філіялы тэатра існавалі ў Седліцах – Полышчы і Целяханах), налічваў 60 опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых твораў (араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў). Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а так-сама твораў М.К.Агінскага («Зменены філосаф», «Елісейскія палі»). Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага стылю – з выхадам вялікай колькасці спевакоў, статыстаў, з паказам тэатралізаваных баталій коннікаў і водных феерый.

У другой палове XVIII ст. у тэатры ўсё  часцей з'яўляліся іншаземцы-прафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпаведную адукацыю. Асабліва гэта ўзмацнілася пасля смерці Францішкі  Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклі драматычныя творы і перавага аддавалася операм і балетам. Ставіліся  творы замежных і айчынных аўтараў. Напрыклад, музыку для аперэты «Агатка» і оперы «Войт альбанскага  паселішча» напісаў кампазітар нямецкага  паходжання Ян Давід Голанд (дырыжор  нясвіжскага аркестра), вершаванае лібрэта – Мацей Радзівіл.

Такім чынам, відавочна, штонародная  культурная традыцыя таксама адчула дабратворны уплыў эпохі Адраджэння. Далейшае яе узбагачэнне і насычэнне  новымі рысамі гарманічна дапоўніла  ужо наяўную першааснову.

 

2.3 Архітэктура  и выяўленчае мастацтва

 

У XVI – XVII ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася стварэнне абарончых  і культавых збудаванняў у  стылі барока. Як і раней, беларускі  феадальны горад меў тыповую  забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала, князя альбо велікакняжацкага намесніка і размешчаны вакол  замка гандлёва-рамесны пасад  пад аховай замкавых сцен. Замак з'яўляўся цэнтрам горада і галоўнай яго архітэктурна-будаўнічай дамінантай.

Гістарычныя крыніцы гавораць аб тым, што да XVII ст. Мінск быў драўляны. Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва  ў Мінску ўзнікла ў пачатку XVII ст., што было звязана з абвастрэннем сацыяльна-палітычнага і рэлігійнага  становішча ўнутры Вялікага княства  Літоўскага ў сувязі з заключэннем  Брэсцкай царкоўнай уніі і наступленнем контррэфармацыі. Праваслаўныя, католікі і уніяты імкнуліся засведчыць сваю сілу і прысутнасць у горадзе  шляхам па-будовы манументальных мураваных  храмаў і кляштараў. Ідэйнае і  рэлігійнае саперйіцтва стымулявала  мураванае будаўніцтва. У першай палове XVII ст. на плошчы Высокага рынку, на месцы драўлянай Святадухаўскай царквы, быў пабудаваны базыльянскі  кляштар (у змененым выглядзе захаваўся  да нашых дзён – у ім да нядаўняга  часу размяшчаўся Белсаўпраф), а  побач з ім (цяпер вул. Энгельса) -дамініканскі касцёл і кляштар. У  сярэдзіне XVII ст. насупраць будынка  базыльянскага мужчынскага кляштара быў пабудаваны базыльянскі жаночы кляштар. Будынкі мінскіх базыльян уяўлялі сабой адзіны архітэктурны комплекс з кампазіцыйным цэнтрам  – царквой Святога Духа. На Высокім  рынку былі пабудаваны таксама касцёл і кляштар бернардзінцаў (да нядаўняга  часу ў гэтых будынках размяшчаўся  архіў), касцёл і кляштар бернардзінак (зараз – гэта праваслаўны сабор  на плошчы Свабоды, у кляштарных будынках – жылыя дамы).

Галоўнай архітэктурна-будаўнічай дамінантай Нясвіжа з'яўляўся замак, заснаваны ў 1583 г. на месцы створанага раней драўлянага замка. Мікалай Радзівіл Чорны ў 1547 г. перабудаваў драўляны замак. Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы Сіротка, пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет распачаў у Нясвіжы вялікае будаўніцтва. Ён запрасіў выдатнага архітэктара Яна Марыю Бернардоні, па пра-ектах якога былі створаны цудоўныя збудаванні ў Кракаве, Калішы і Любліне. Але менавіта ў Нясвіжы таленавіты італьянец пакінуў свае лепшыя творы – замак, касцёл і калегіум езуітаў.

Галоўны франтон замка Радзівілы  ўпрыгожылі сваім гербам і ваеннымі эмблемамі з пышным арнаментам у  стылі барока. Арка ўязной вежы вяла ва ўнутраны парадны двор, дзе каменныя пабудовы размяшчаліся па перыметры  своеасаблівага кола. Цэнтральны корпус займалі самі Радзівілы. Злева ад яго знаходзіўся трохпавярховы  казар-менны дом з высокай дазорнай вежай, справа – двухпавярховае гаспадарчае  збудаванне. Другі двор – конны, альбо гаспадарчы, на ім у XVII-пачатку XIX ст. размяшчаліся падземная стайня і яма-бункер для мяд-зведзяў. Трэці  двор быў зусім маленькі. Ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымі пераходамі. Мясцовыя легенды сведчаць аб тым, што падземныя хады ішлі да Альбы (летняй рэзідэнцьгі Радзівілаў з каналамі і сажалкамі, на якіх плаваў княжацкі флот) і нават Мірскага замка.

У 1706 г. Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі. У 1726 г. яго адбудавалі ў стылі барока. Запрошаны для гэтага архітэктар К.Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У XVIII ст. быў перабудаваны галоўны корпус палаца. Стварэннем аднаго з лепшых на Беларусі ландшафтных паркаў завяршалася фарміраванне палацава-паркавага ансамбля. 3 таго часу ў асноўных абрысах гэты ансамбль захаваўся да нашых дзён.

Стыль барока, запазычаны з Італіі, яшчэ доўга спалучаўся ў мясцовым дойлідстве з элементамі готыкі і  рэнесансу. Так, касцёлы бернардзінцаў  у Гродне (1595-1618) і Іўі (каля 1600 г.) побач з плоскімі барочнымі фасадамі мелі гатычныя шматгранныя апсіды, умацаваныя контрфорсамі. Мікалаеўскі касцёл у Міры (1599-1605) – трохнефавая базіліка з трансептам, цэнтральны неф якой завяршае шмат'ярусная рэне-сансная вежа, з двух бакоў да яе прымыкаюць невялікія круглыя бакавыя вежы з вітымі ўсходамі, якія кампазіцыйна завяршаюць бакавыя нефы.

Ранні этап станаўлення беларускага  барока завяршыўся фарміраваннем характэрнага базілікальнага аднаапсіднага тыпу храма з двухвежавым фасадам: касцёл у Дзятлаве (1624), касцёл брыгітак у Гродне (1642 – 1656), касцёл у Вішневе каля Валожына (1637 – 1641).

Але хутка на Беларусі будуюцца касцёлы  з бязвежавымі галоўнымі фасадамі, дзе канцэнтраваліся асноўныя сродкі выразнасці, што, як вядома, было характэрна для італьянскага барока (касцёлы  бернардзінцаў і францысканцаў  у Гродне, дамініканцаў у Мінску і Навагрудку).

Позняму беларускаму барока побач  з надзвычайнай маляўнічасцю і пластычнасцю, багаццем святлаценю ўласцівы стромкасць і лёгкасць, хвалістыя абрысы вежаў  і франтонаў. У мастацтвазнаўстве  яно атрымала назву «віленскае барока». Найбольш выразна рысы позняга беларускага  барока выявіліся ў культавых  пабудовах уніятаў XVIII ст. Сафійскі сабор у Полацку (перабудаваны ў 1738-1750 гг.), цэрквы і манастыры ў  Беразвеччы (каля Глыбокага), Барунах (каля Ашмян), Талачыне, Богаяўленская і  Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах (каля Слоніма), Васкрасенская царква ў Віцебску і інш. У меншай ступені  характарыстыкі «віленскага барока»  знайшлі ўвасабленне ў каталіцкім будаўніцтве другой паловы XVIII ст.: касцелы  ў Слоніме, Лужках і Германавічах, касцелы дамшіканцау у Смалянах (каля Оршы) і Дунілавічах (каля Паставаў).

Да ліку пабудоў грамадзянскага прызначэння адносяцца адміністрацыйныя і гаспадарчыя будынкі. 3 увядзеннем гарадскога самакіравання на аснове магдэбургскага права на рыначных плошчах, побач з крамамі і гасціннымі дварамі, будаваліся ратушы розных памераў  і планіроўкі. Частка памяшканняў  ратушы (падвалы, першыя паверхі) адводзілася  пад хлебныя крамы, склады тавараў  прыезджых купцоў, памяшканнідля  апрацоукі сукнаў у іх хавалі гарадскія  вагі і бочкі, якімі мералі збожжа. У ратушы знаходзіліся канцылярыя самакіравання, гарадская казна, архіў з кнігамі  адміністрацыйных прадшсанняў рады і яе судовых рашэнняў, граматы  з прывілеямі, выдадзенымі грраду. Найболып вядомымі з'яўляюцца будынкі  Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Слонімскай і Шклоўскай ратуш. Большасць  гэтых будынкаў не захавалася.

Ствараліся  таксама выдатныя палацавыя ансамблі, якія спалучалі розныя стылявыя плыні  – барока, ракако, класіцызм. Для  палацавых пабудоў характэрна спецыфічная  кампазіцыя з пара-дным дваром, анфіладяай планіроўкай, багатай дэкаратыўнай апрацоўкай фасада і інтэр'ера. Іх веліч  і прыгажосць дапаўнялі паркавыя ансамблі. Магнацкія рэзідэнцыі сапернічалі  паміж сабой, а часам і з  каралеўскімі палацамі ў пышнасці архітэктуры, аксесуарах іх унутранага ўбрання. Галерэю  палацаў гэтага перыяду складаюць  рэзідэнцыі буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Чартарыйскіх у Воўчыне (Камянецкі р-н), Радзівілаў у Нясвіжы  і Дзятлаве, Тызенгаўза ў Гродне.

Ідэі Адраджэння, а затым і  барока праніклі і ў майстэрні  мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся  два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся  пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Але і ў першым і ў другім напрамках адбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага  стыляў з мясцовай школай, захаванне  мясцовых традыцый, выпрацоўка свайго ідэалу і мастацкіх прынцыпаў.

Контрольная работа по "Истории Беларуси". 2