Лексический разбор текста

     Кожны з нас належыць да грамадзянаў  нейкай краiны, мае ў гэтай краiне ўласны падворак з домам або кватэру  ў гарадзкiм гмаху, але насамрэч чалавек камунiкатыўна адкрытай цывiлiзацыi жыве Нiдзе. Блытанiна ў арыентацыi паходзiць з таго, што мы ўсё яшчэ карыстаемся моўнымi фiгурамi, якiя склалiся ў клясычныя эпохi, калi быцьцё чалавека пераважна фармавалася мейсцам ягонага iснавання i таму ў значнай меры было тоесным пэўнаму ландшафту, адпаведным формам працы, апрычоным культурным i культавым рытуалам. I нават кнiжная (i шырэй - мэтафiзычная) культура, якая ў асноўным сваiм масiве складвалася з iнтэлектуальных iнiцыятываў, што паходзiлi з розных прастораў i эпохаў, не вымыкала тады чалавека з ягонага «тут» у нейкае «нiкуды», а толькi удакладняла каардынаты быцьця як унiверсальнага цэлага i ў дадатак маркiравала трансцэндэтную пэрспэктыву.

        Але так было раней, у клясiчныя  эпохi. Цяпер ужо быцiйна нiхто  не жыве на роднай зямлi, у  роднай краiне. Што сёньня азначаюць  словы «роднае», «чужое», «далёкае»,  «блiзкае», калi ангельскую прынцэсу Дзiяну (пакуль яна была жывая), я бачыў часьцей, чым сваю адзiнакроўную сястру, калi пра iнтымныя стасункi Клiнтана з Левiнскi я ведаю куды болей, чым пра гэткiя ж стасункi свайго лепшага сябра, калi Джордж Сорас, якi пра мяне нават нiколi не чуў, за апошнiя гады ўклаў у мяне грошай болей, чым мой нiшчымны бацька. Зрэшты, рэч не ў асобных правакацыйных прыкладах, якiя можна доўжыць бясконца. Рэч у тым, што не пакiдаючы родных сялiбаў, кожны з нас незаўважна апынуўся раскiданым па ўсяму свету.

        У бязгучнага выбуха, якi гэтак  далёка параскiдаў чалавека па  розных прасторах зямной кулi, што яму бадай нiколi не сабрацца  ў адно цэлае дома, дзе ён  толькi працуе i начуе, -  шмат назоваў.  Мы скарыстаемся толькi адным  з iх, вынесеным на вокладку кнiгi французскiх дасьледнiкаў Фiлiпа Брэтона i Сержа Пру, а менавiта – «Выбух камунiкацыяў»...  

        Прастора - гэта адлегласьць, якая  аддзяляе чалавека ад чалавека, народ ад народа. У першую чаргу  дзякуючы гэтай прасторавай адлегласьцi i магчымыя былi розныя тыпы культураў, як апрычоныя формы засваеньня таго цi iншага фрагмэнта прасторы.

        Але прастора - гэта не толькi  тое, што адсланяе чалавека  ад чалавека, народ ад народа, але i тое, што праз сродкi  камунiкацыi лучыць iх мiж сабой,  наблiжае адно да аднаго. Чым больш развiтыя сродкi камунiкацыi, тым менш становiцца прасторы - i тады чалавек пачынае насоўвацца на чалавека, народ на народ, культура на культуру... Усё гэтае вялiкае мноства  грувасьцiцца адно на адно, шчымiцца, сьцiскаецца... 

        У другой палове ХХ стагоддзя сродкаў камунiкацыi назапасiлася ў такой колькасьцi, што яны стварылi крытычную  масу, якая спарадзiла неверагоднай магутнасьцi выбух. Гэтым выбухам камунiкацый прастора, як падставовы феномен быцьця, была амаль цалкам зьнiштожаная, з чаго адразу згубiлi сэнс такiя паняткi, як «цэнтар», «перыферыя», «адлегласьць» i да iх падобныя. Цэнтар сьвету сёньня ўсюды, дзе стаiць тэлевiзар са спутнiкавай антэнай i кампутар, падключаны да Iнтэрнэту. У невялiкiм польскiм мястэчку Сэйны Кшыштаф Чыжэўскi выдае часопiс «Краснагруда», побач з якiм польскi часопiс «Культура», выдаецца ў Парыжы, выглядае глыбока перыферыйным выданьнем (тут, натуральна, не параўноўваецца роля i значэньне гэтых выданьняў). 
 
 

 

      Заданне 1: Выпісаць 10 назоўнікаў, вызначыць іх род, лік, склон, скланенне, тып асновы. 

     краiне - ж.р., адз.лік, Д.склон, першае скланенне, назоўнік з цвёрдай асновай

     з домам - м.р., адз.лік, М.склон, другое скланенне, назоўнік з цвёрдай асновай

     кватэру - ж.р., адз.лік, Р.склон, першае скланенне, назоўнік з асновай на зацвярдзелы зычны

     сястру - ж.р., адз.лік, В.склон, першае скланенне, назоўнік з асновай на зацвярдзелы зычны

     сябра - м.р., адз.лік, Р.склон, другое скланенне, назоўнік з асновай на зацвярдзелы зычны

     гады - мн.лік, В.склон, другое скланенне, назоўнік з цвёрдай асновай

     бацька - м.р., адз.лік, Н.склон, першае скланенне, назоўнік з асновай на г, к, х

     рэч - ж.р., адз.лік, Н.склон, трэцяе скланенне, назоўнік з асновай на зацвярдзелы зычны

     свету - м.р., адз.лік, Р.склон, другое скланенне, назоўнік з асновай на зацвярдзелы зычны

     тэлевiзар - м.р., адз.лік, Н.склон, другое скланенне, назоўнік з асновай на зацвярдзелы зычны 

     Заданне 2: Выпісаць 5 назоўнікаў 1 скл. у пачатковай форме, запісаць іх у Р., Д. і М. склонах, вылучыць канчаткі. Формы меснага склону павінны быць з прыназоўнікамі (у, на, пры).

     краіна: краіны – Р.склон, краiне -  Д.склон, аб краіне – М.склон

     кватэра: кватэры – Р.склон, кватэры –  Д.склон, на кватэры – М.склон

     сястра: сястры – Р.склон, сястры – Д.склон, у сястры – М.склон

     бацька  – бацькі –Р.склон, бацьку –Д.склон, пры бацьку –М.склон

     культура  – культуры –Р.склон, культуры –Д.склон, у культуры –М.склон, 

     Заданне 3: Выпісаць 5 назоўнікаў 2 скл. мужчынскага роду ў пачатковай форме, запісаць іх у Р. і М. склонах, вылучыць канчаткі.

     падворак – падворка - Р. склон, аб падворку -  М.склон

     дом – дома - Р. склон, у доме - М.склон

     ландшафт  – ландшафта -Р. склон, аб ландшафце - М.склон  

     прыклад   – прыклада - Р. склон, аб прыкладзе - М.склон 

     свет  – свету - Р. склон,  пры свеце -  М.склон

     Заданне 4: Выпісаць 5 назоўнікаў 3 скл. у пачатковай форме, запісаць іх у Т. склоне, вылучыць канчаткі.

     рэч - рэччу

     адлегласьцi - адлегласьцю

     ноч –ноччу

     радасць - радасцю

     соль - соллю

       

     Заданне 5: Выпісаць з тэксту 10 прыметнікаў, вызначыць іх разрад, род, лік і склон, ад 2 якасных утварыць усе магчымыя формы ступеняў параўнання, назваць іх.

     адкрытай  –ж.р., адз.лік, Р.скл.

     культурным  – м.р., адз.лік, Т.скл.

     клясiчныя – ж.р, мн.лік, Н.скл.

     лепшага – м.р., адз.лік, Р.скл.

     нішчымны –м.р.,адз.лік, В.скл.

     на  роднай –ж.р, адз.лік, М.скл.

     ангельскую  – ж.р, адз.лік, В.скл.

     французскiх – м.р., мн.л., Р.скл.

     у невялiкiм – н.р., адз.лік, М.скл.

     перыферыйным  – н.р., адз.лік, Т.скл.

     лепшага: добры – лепшы (простая форма вышэйшай ступені параўнання) – больш (болей) лепшы (складаная форма вышэйшай ступені параўнання) – найлепшы (простая форма найвышэйшай ступені параўнання) – самы найлепшы (складаная форма найвышэйшай ступені параўнання)

     роднай  : родны – раднейшы (простая форма вышэйшай ступені параўнання) – больш (болей) родны (складаная форма вышэйшай ступені параўнання) – найраднейшы (простая форма найвышэйшай ступені параўнання) – самы найраднейшы (складаная форма найвышэйшай ступені параўнання) 

     Заданне 6: Выпісаць  з тэксту (ці прыдумаць) 10 колькасных і 10 парадкавых лічэбнікаў у пачатковай форме, запісаць іх у Т. склоне, вылучыць канчаткі.

     Колькасныя: адзін - адным, два – двума, тры  – трыма, чатыры - чатырма, сем- сямю, восем – васьмю, шаснаццаць –  шаснаццаццю, трыццаць – трыццаццю, пяцьдзесят - пяццюдзесяццю, двесце – двумастамі.

     Парадкавыя: першы – першым, трэці – трэцім, сёмы – сёмым, восьмы – восьмым, дзевятнаццаты – дзевятнаццатым, дваццатая – дваццатай, пяцідзесяты – пяцідзесятым, шасцідзесятае – шасцідзесятым, дзевяцісотыя – дзевяцісотымі, дзвесце дваццаць тры - дзвесце дваццаць трэцім. 

     Заданне 7: Выпісаць з тэксту 3 спрагальныя і 3 розныя неспрагальныя  ( інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе) формы дзеяслова. Зрабіць іх марфалагічны аналіз.

     карыстаемся

     было 

     выглядае 

     паходзiць

     незаўважна

     раскiданым

     Блытанiна ў арыентацыi паходзiць з таго, што мы ўсё яшчэ карыстаемся моўнымi фiгурамi, якiя склалiся ў клясычныя эпохi, калi быцьцё чалавека пераважна фармавалася мейсцам ягонага iснавання i таму ў значнай меры было тоесным пэўнаму ландшафту, адпаведным формам працы, апрычоным культурным i культавым рытуалам.

     паходзiць - дзеяслоў, пачатковая форма хадзіць, пераходны, незваротны, незакончаннага трывання, абвеснага ладу, цяперашняга часу, 3-я асоба адзіночнага ліку,  II сражэння.

     Рэч у тым, што не пакiдаючы родных сялiбаў, кожны з нас незаўважна апынуўся раскiданым па ўсяму свету.

     раскiданым  – дзеепрыметнік, пачатковая форма  раскіданы, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне, дапасуецца да назоўніка свету ва адз.ліку, м. родзе і Т. склоне.

     Рэч у тым, што не пакiдаючы родных сялiбаў, кожны з нас незаўважна апынуўся раскiданым па ўсяму свету.

     незаўважна  – дзеепрыслоўе,  утворана ад асновы цяперашняга часу дзеяслова заўважыць шляхам далучэння суфікса –ажн, незакончанага трывання, адносіцца да выказніка апынуўся, у сказе выступае як дадатковы выказнік і ўтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне. 

     Заданне 8: Выпісаць 10 дзеясловаў цяперашняга ці простай формы будучага часу, вызначыць іх спражэнне.

     належыць  – 2-ое спражэнне

     мае – 1-ае спражэнне

     жыве - 1-ае спражэнне

     карыстаемся -1-ае спражэнне

     ведаю -1-ае спражэнне

     скарыстаемся -1-ае спражэнне

     наблiжае -1-ае спражэнне

     становiцца -2-ое спражэнне

     пачынае -1-ае спражэнне

     выдаецца -1-ае спражэнне 

     Заданне 9: Выпісаць 10 службовых часцін мовы, вызначыць іх від, для прыназоўнікаў даць склон, з якім яны ўжываюцца.

     з - прыназоўнік, просты, з нас (Р.скл.)

     да -  прыназоўнік, просты, да грамадзянаў (Р.скл.)

     але – злучнік, просты

     што – злучнік, падпарадкавальны

     калi – злучнік, падпарадкавальны

     чым .., тым - злучнік, састаўны

     i – злучнік, просты, злучальны

     не  толькі…, але і  – злучнік, састаўны, злучальны

     ажно  – злучнік, просты двухскладовы

     нібы  – злучнік, просты двухскладовы 

     Заданне 10: Выпісаць 10 словазлучэнняў, вызначыць галоўнае слова, від словазлучэння паводле структуры, сэнсавых адносн, прыналежнасці галоунага слова да той ці іншай часціны мовы, па відах сувязі паміж словамі.

     належыць  да грамадзянаў  - простае, дзеяслоўнае, кіраванне

     ўласны  падворак –простае, прыслоўнае, дапасаванне

     блытанiна ў арыентацыi – складанае, іменное, кіраванне

     адпаведным  формам працы – складанае, іменное, кіраванне

     з розных прастораў – простае, прыслоўнае, прымыканне

     кнiжная культура – простае, іменное, дапасаванне

     каардынаты  быцьця – простае, іменное, дапасаванне

     у клясiчныя эпохi – простае, іменное, кіраванне

     роднай  зямлi – протсае, іменное, дапасаванне

     развiтыя сродкi камунiкацыi – складанае, іменное, прымыканне  

     Заданне 11: Выпісаць (ці прыдумаць) 5 словазлучэнняў, якія адрозніваюцца сваей структурай у рускай і беларускай мовах, даць рускі адпаведнік для параўнання.

     Уцячы з палону – убежать из плена

       Здзекавацца з расліны- издеваться над растением

     Не  магу дараваць сабе – не могу простить себя

     Схадзіць  па малако – сходить за молоком

     Збегаць у маліны – сбегать за малиной 

     Заданне 12: Адзін са сказаў разбіць на словазлучэнні, прэдыкатыўнае выпісаць першым, потым словазлучэнні групы дзейніка, групы выказніка, усе астатнія.

     У бязгучнага выбуха, якi гэтак далёка параскiдаў чалавека па розных прасторах зямной кулi, што яму бадай нiколi не сабрацца ў адно цэлае дома, дзе ён толькi працуе i начуе, -  шмат назоваў.

     далёка  параскiдаў чалавека, па розных прасторах зямной кулi, зямной кулi, нiколi не сабрацца, не сабрацца ў адно цэлае, не сабрацца дома, працуе i начуе, У бязгучнага выбуха -  шмат назоваў. 

     Заданне 13: Адзін з простых сказаў прааналізаваць па ўсіх класіфікацыях (паводле мэты выказвання, інтанацыі, структуры), разабраць па членах сказа, вызначыць іх від і спосаб выражэння.

        Але так было раней, у клясiчныя  эпохi.

     Сказ  – з двума галоўным членам (двухсастаўны); апавядальны, развіты. Граматычная аснова сказа – так (дзейнік), было (выказнік, просты дзеяслоўны). Было (калі?) раней – акалічнасць часу, (калі?) у эпохі (акалічнасць месца), у эпохі (якія?) клясічныя (азначэнне). 

     Заданне 14: Выпісаць сказ з аднароднымі членамі сказа, падкрэсліцьіх як члены сказа.

     Усё гэтае вялiкае мноства  грувасьцiцца адно на адно, шчымiцца, сьцiскаецца...   

     Заданне 15: Выпісаць 1 складаназлучаны, 1 складаназалежны і 1 бяззлучнікавы складаны сказ, падкрэсліць граматычныя асновы. 

     1. Блытанiна ў арыентацыi паходзiць з таго, што мы ўсё яшчэ карыстаемся моўнымi фiгурамi, якiя склалiся ў клясычныя эпохi, калi быцьцё чалавека пераважна фармавалася мейсцам ягонага iснавання i таму ў значнай меры было тоесным пэўнаму ландшафту, адпаведным формам працы, апрычоным культурным i культавым рытуалам.

     2. У другой палове ХХ стагоддзя сродкаў камунiкацыi назапасiлася ў такой колькасьцi, што яны стварылi крытычную масу, якая спарадзiла неверагоднай магутнасьцi выбух.

     3. У невялiкiм польскiм мястэчку Сэйны Кшыштаф Чыжэўскi выдае часопiс «Краснагруда», побач з якiм польскi часопiс «Культура», выдаецца ў Парыжы, выглядае глыбока перыферыйным выданьнем (тут, натуральна, не параўноўваецца роля i значэньне гэтых выданьняў). 

     Спіс  выкарыстанай літаратуры 

  1. Беларуская  мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная  будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія : падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў  і каледжаў. У 2 ч. Ч. 1 / пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мн. : Выш. шк., 1998. – 330 с.
  2. Беларуская мова. Сінтаксіс : падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў. У 2 ч. Ч. 2 / пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мн. : Выш. шк., 1998. – 222 с.
  3. Беларуская мова : вучэб. дапам. У 2 ч. Ч.1 Фанетыка. Арфаэпія. Графіка, Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеологія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія / Я. М. Адамовіч [і інш.]; пад рэд. Л. М. Грыгор'евай. – Мн. : Выш. шк., 2001. – 318 с.
  4. Беларуская мова : вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / Я. М. Адамовіч [і інш.] / пад рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мн. : Выш. шк., 2001. – 222 с.
  5. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрмiналагiчная лексiка : дапам. для студэнтаў. – Гомель : ГКI, 2000. – 200 с.
  6. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрмiналагiчная лексiка : вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. – Мн. : РIВШ БДУ, 2001. – 256 с.
  7. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове. Прафесiйная лексiка : вучэб. дапам. для студэнтаў вну / В. А. Ляшчынская. – Мн. : ИВЦ Минфина, 2003. – 243 c.
  8. Камароўскі Я.М., Мяцельская Е.С. Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў.- 2-евыд, перапрац. І дап. – Мн.: Універсітэцкае, 1993.-332 с.
  9. Цыбульская С.І., Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы – Мн.: ТетраСістемс, 2006.- 272 с.
  10. http://belintellectuals.eu/media/library/akudovicz_nidzie_i_nichto.doc (Валянцін Акудовіч «Нiдзе i нiхто»)
Лексический разбор текста