Восточные славяне 14-15 веках
ПЛАН:
- Вытокі Люблінскай уніі 1569 г. Прыняцце акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне.
- Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
- Рэфармацыя і Контрэфармацыя.
- Брэсцкая царкоўная унія 1596г. Уніяцкая царква ў гісторыі Беларусі.
- Люблінская унія 1569 г.: вытокі і змест. Заключэнне уніі паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі — Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Польскім каралеўствам — было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькі тых народаў, што насялялі гэтыя краіны, але мела значны ўплыў і на стан спраў ва ўсёй Еўропе. Бо ж на яе карце з'явілася новая дзяржава — Рэч Паспалітая — адна з самых вялікіх і магутных. Сярод насельніцтва гэтага шматэтнічнага аб'яднання аказаўся і беларускі народ. Што ж прымусіла кіруючыя вярхі Вялікага княства пайсці на такі звышцесны, на мяжы страты самастойнасці, саюз? Сярод шэрагу прычын уніі 1569 г. адной з самых важных бачацца ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў пануючым шляхецкім саслоўі Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Таму што сапраўды, без прымусу з боку шматлікай дробнай і сярэдняй шляхты элітарнае магнацтва, што трымала ўладу ў княстве, не пайшло б на яе падзел з кімсьці. А ўлада тая ў вялікакняскай магнатэрыі была амаль што неабмежаваная. Паны - рада праводзілі толькі свае рашэнні на сейме ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім, маніпулюючы паводле свайго меркавання большасцю шляхты, якая не мела ніякай рэальнай улады. Аб гэтым можна даведацца з заявы члена гаспадарскай Рады магната Альбрэхта Гаштольда, які параўноўваў сеймы польскага і ліцьвінскага ўзораў: «...сеймы нашы (у Вялікім княстве.— П. Л.) праходзяць зусім інакш: што вырашае гаспадар і паны-рада — тое шляхта абавязкова прымае да выканання: мы ж запрашаем шляхту на нашыя сеймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем».1 I на павятовых сейміках, органах шляхецкага самакіравання, якія былі створаны паводле рэформы 1565—1566 гг., таксама верхаводзілі буйныя землеўласнікі. Пераконваюць у гэтым сведчанні сучаснікаў. Вось адно з іх: «Там (у Вялікім княстве Літоўскім.— П. Л.) шляхта не прымае ўдзелу ні ў якіх нарадах, там паны робяць, што захочуць... Там прыязджаюць на сеймік толькі ваявода, стараста ды харужы, напішуць, што ім уздумаецца, і адправяць да земяніна дахаты, каб падпісаў. Калі ж ён не падпіша, то яны аддубасяць яго палкамі...»2. Такога нельга было сустрэць у суседняй Польшчы, дзе шляхта уплывала самым рашучым чынам на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, прываблівалі шляхту Княства. Падтрымліваючы ідэю уніі, яна меркавала заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваей дзяржаве, як польская шляхта ў сваей. Унутрыпалітычны крызіс у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім, што быў выкліканы супярэчнасцямі ў стане пануючага класа, найбольш абвастрыўся ў 60-ыя гг. XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым. Асабліва яскрава яно выявілася ў час сейма, які адбыўся ў восень 1562 г. пад Віцебскам. Сеймаваўшыя звярталіся да Жыгімонта Аўгуста з прашэннем «учыніць супольны сейм з палякамі, каб разам караля выбраць, мелі агульную абарону, супольна сеймікавалі і права аднолькавае ўжывалі»3.
Каб
неяк кансалідаваць
грамадства, збіць прапольскія
настроі шляхты, магнацкая
апазіцыя на чале з Радзівіламі
пайшла на значную мадэрнізацыю
ўнутранай палітыкі.
Яна ўвасобілася ў прыняцці
пастановы 1563 г., паводле
якой праваслаўная і
каталіцкая шляхта поўнасцю
ўраўноўвалася ў правах,
ва ухваленні на сейме
1564 г. судовай рэформы,
што на польскі ўзор
стварала мясцовыя суды,
дзе галоўную ролю адыгрывала
шляхта. Гэтыя захады
вялікакняскага ўрада,
можа б, і мелі поспех,
калі б не драматычнае
знешнепалітычнае становішча
краіны.
1 Любавский М.К. Очекр истории Литовско – Русского государства. С.207
2 Дневник Люблинского сейма 1569 года спб 1869. С.280
3 Kosman M Historia Bialorusi/ Wroclaw – Krakow – Gdansk 1979
На пачатку 60-ых гг. баявыя дзеянні ў Лівонскай вайне, што пачалася паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім у 1558 г., перанесліся на тэрыторыю Княства, на беларускія землі.
У 1562 г. маскоўскія войскі стаялі ля сцен Віцебска, Дуброўна, Оршы, Копысі, Шклова. 15 лютага 1563 г. быў захоплены Полацк. Да сталіцы — Вільні — заставалася напрасткі каля двухсот кіламетраў. Сілы дзяржавы былі на мяжы магчымага. Вайна выцягнула са скарбу ўсе сродкі, амаль штогадовая сярэбшчына не наталяла патрэбы ў грошах. Неадкладна патрабаваўся саюзнік. Канешне, позірк адразу быў кінуты на захад. Чаму? Ды таму, што Княства мела значны вопыт — дзесяткі унітарных дагавораў ад часоў Ягайлы да Жыгімонтаў — сужыцця з Польшчай. Да таго ж заходні сусед сам дамагаўся уніі. На тое былі важкія прычыны як эканамічнага, так і палітыка-ідэалагічнага парадку.
Па-першае, шматлікай польскай шляхце стала цесна ў каралеўстве. Яна сквапна паглядала на княжацкія землі, якія б далі новыя багацці, а значыць, новыя пасады, узнагароды.
Па-другое, Польшча з'яўлялася самым модным каталіцкім бастыёнам ва Усходняй Еўропе, а таму менавіта ёй Ватыканам адводзілася галоўная роля ў экспансіі ката-ліцызму на ўсход — беларускія, украінскія, рускія землі. Праўда, вялікакняскі ўрад меў і другі варыянт выхаду з крызіснага становішча: заключэнне уніі з Маскоўскай дзяржавай і прызнанне Івана Грознага ці яго сына сваім князем. На гэты конт нават вяліся тайныя перамовы. Але вынікаў яны не далі. Гэта зразумела, бо для шляхты Вялікага княства Іван IV 60-ых гг. XVI ст. ужо не быў у бляску пакарыцеля Казані (1552) і Астрахані (1556), ён стаў Грозным — ініцыятарам апрычніны, падпарадкоўцам сваёй уладзе маскоўскага баярства. Такім чынам, вольнасці шляхецкай рэспублікі павярнулі пануючы клас беларускіх зямель у бок Польшчы, прымусіўшы стаць спінай да Масквы. Пытанне заключэння уніі з Польшчай было прадвырашаным, і як ні адцягвалі фінал уладу трымаючыя магнаты Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, ён наступіў у 1569 г. Яго, безумоўна, наблізіла Лівонская вайна. Па словах віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла, што прыбыў на перамовы ў Люблін, «на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі унію, якая б аб'яднала нас узаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да яе- вельмі паціху».
10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які доўжыўся амаль 6 драматычных месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка — чэрвеня 1569 г. гэтыя вялізныя і багацейшыя землі Вялікага княства былі ўключаны ў склад Польшчы, што, канешне, аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайною эканоміку Княства. Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, бо кароль іх выдаў асабіста, без згоды сейма Вялікага княства, але ў сітуацыі, якая склалася, вялікакняскі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.
Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. Гаспадарыла грунтоўна. У 1566—1569 гг. з мэтай замацавання на адваяванай тэрыторыі былі пабудаваны ў раёне Полацка крэпасці Туроўля, Суша, Сокал, Сітна, Чырвоная, Каз'яны, Ула, Усвяты. У такім становішчы для вялікакняскага ўрада шлях быў адзіны — за стол перамоваў з Польшчай. Супольны сейм зноў распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. «3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву»,— дэкляраваў акт.
Наколькі ж цесна зліліся дзве часткі толькі ўтворанай дзяржавы? Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных сеймаў як для Кароны так і для Вялікага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным. «...новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб'яўляцца каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім і Інфлянцкім... Выбранне і ўзвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца». Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: «Статуты і ўсе якія бы то ні былі пастановы, ухвалення ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы». Разам з тым Вялікаму княству актам не адводзілася роля нейкай польскай каланіяльнай ускраіны. Тут поўнасцю захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул і пячатка, а таксама войска4.
Такім чынам, нельга трактаваць Люблінскую унію як паглынанне Польшчай Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Рэч Паспалітая была федэрацыяй суседніх дзяржаў, у якой Княства існавала да канца XVIII ст.— часу разбору Рэчы Паспалітай Расійскай імперыяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Іншая справа, што Польшча, якая на той час была ў лепшым палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрыпалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай, магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да ўсходнеславянскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.
4 Дневник Люблинского сейма 1569. с. 19
- Рэч Паспалітая - дзяржава народаў Вялікага княства Літоўскага і Польскай Кароны. На чале дзяржавы стаяў кароль, які выбіраўся шляхтай і ўлада якога была абмежавана сеймам. У Рэчы Паспалітай колькасць сеймаў была вялікая: канвакацыйныя, элекцыйныя, каранацыйныя, вальныя, генеральныя, павятовыя і рэляцыйныя. Як бачна, першыя тры склікаліся ў перыяд міжкаралеўства, а наступныя тры - па указу караля пры неабходнасці вырашаць тыя пытанні, якія не маглі быць вырашаны каралеўскай уладай: аб вайне, падатках, правах шляхты і г. д.
Заканадаўчую ўладу ажыццяўляў вальны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма. У яго склад уваходзілі, як правіла, магнаты (сенатарскае саслоўе), архіепіскапы і епіскапы, ваяводы і каш-таляны. Колькасць сенатараў (паны-рада) даходзіла да 150 чалавек. Са сваіх радоў сейм выбіраў 28 сенатараў для каралеўскай рады, якая ажыццяўляла фактычнае кіраўніцтва краінай і асабістым жыццём караля (жаніцьба, развод, вандроўкі і г. д.). Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, у склад якой уваходзілі дэпутаты ад шляхецкіх сеймікаў. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы даходзіла да 200 чалавек. Група дэпутатаў ці нават адзін дэпутат, што выступаў супраць прыняцця таго ці іншага рашэння, якое супярэчыла яго інструкцыі, мог на законнай аснове не дапусціць прыняцця такога рашэння. Гэтае права разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей" і называлася liberum veto ("свабоднае вета"). На чале выканаўчай улады стаяў кароль, якога выбіраў элекцыйны сейм. Кароль быў старшынёй сената, узначальваў "паспалітае рушанне", склікаў сеймы, вызначаў пасяджэнні, ажыццяўляў прызначэнні на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, кіраваў знешнімі зносінамі. Кожнаму каралю перад выбраннем шляхтай прад'яўляліся ўмовы, якія ён потым абавязваўся выконваць. Гэта так званая "Пакта канвента" - прысяга караля.
Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца яму і выступіць супраць караля. Гэтае права ажыццяўлялася шляхам склікання канфедэрацый - саюзаў узброенай шляхты для правядзення пэўных рэформ ці прыняцця некаторых законаў. У тых выпадках, калі канфедэрацыі прымалі характар прамога паўстання супраць караля, яны называліся рокашамі.
Смерць Жыгімонта II Аўгуста прывяла да ўзмацнення хаосу і анархіі ў дзяржаве. Выбраны ў 1573 г. на польскі прастол французскі прынц Генрых Валуа, які хутка ўцёк у Парыж, унёс сваю лепту ў працэс узмацнення шляхецкага ўсеўладдзя і анархіі. Каб прыцягнуць на свой бок дробнапамесную шляхту, Генрых Валуа выдаў так званыя "Генрыхавы артыкулы", паводле якіх кароль губляў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне. Адначасова ён абавязваўся склікаць сеймы раз у 2 гады тэрмінам на 6 тыдняў, пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў, мець пры сабе пастаянны савет з ліку сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены пры выбранні каралём Стэфана Баторыя ў 1576 г., а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. "Генрыхавы артыкулы", як і "Пакта канвента", з'яўляліся састаўнымі часткамі "залатых шляхецкіх вольнасцей".
Стэфан Баторый адзначаў у пісьме да віленскага павятовага сейма ў 1577 г., што Рэч Паспалітая ўсё больш схіляецца да хаосу, свавольства, анархіі, гвалту і беззаконня, якія знішчаюць дзяржаву. Феадальная анархія значна ўзмацнілася з другой паловы XVII і ў XVIII ст. За 1652 - 1764 гг. з 80 сеймаў 44 былі сарваныя: яны не прынялі ніякіх рашэнняў. Сярод магнатаў разгарэлася барацьба за ўладу. У Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы, Сапегі, Лгінскія і Вішнявецкія. Якім жа было становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай? Трэба адзначыць, што пасля падпісання Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае не спыніла свайго існавання. Яно захавалася аж да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. у складзе беларускіх і літоўскіх зямель. Украінскія землі (Валынь, Падолле, Кіеўшчына), а такса-ма Падляшша ў пачатку 1569 г. гвалтоўна былі далучаны да Польскай Кароны. На ўкраінскіх землях побач з мясцовымі феадаламі нахабна і груба гаспадарылі польскія паны, якія здзекваліся з украінцаў. Гэта ў рэшце рэшт прывяло да нацыянальна-вызваленчай вайны ўкраінскага народа пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага і ўз'яднання Украіны з Расіяй у 1648 - 1654 гг. Беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, палякі тут не гаспадарылі - набыццё зямлі, маёмасці і атрыманне дзяржаўных пасад іншаземцамі, у тым ліку палякамі, забаранялася Статутам ВКЛ 1588 г. У 1565 - 1566 гг. у Вялікім княстве Літоўскім была праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Паводле яе ўся тэрыторыя Беларусі дзялілася на ваяводствы, а тыя ў сваю чаргу - на паветы. Сярод беларускіх ваяводстваў і паветаў былі Брэсцкае ваяводства (Брэсцкі, Пінскі паветы), Віцеб-скае (Віцебскі, Аршанскі паветы), Мінскае (Мінскі, Рэчыцкі, Мазырскі паветы), Мсціслаўскае (Мсціслаўскі павет, астатнія паветы - небеларускія), Навагрудскае (Навагрудскі, Ваўкавыскі, Слонімскі паветы), Віленскае (Ашмянскі, Лідскі, Брас-лаўскі паветы, астатнія паветы - літоўскія), Трокскае (Гродзенскі павет, астатнія паветы - літоўскія). У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы зніклі апошнія аўтаномныя княствы, якія доўгі час захоўваліся на тэрыторыі Беларусі - Кобрынскае, Клецкае, Слуцка-Капыльскае. Разам з тым хаос у адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ВКЛ узмацняўся. У тэрыторыі паветаў і ваяводстваў укліньваліся каралеўшчыны, якімі кіраваў цераз сваіх адміністратараў (эканомаў) кароль (адсюль і назва "каралеўскія эканоміі", ці каралеўшчыны). Апошнія былі двух відаў: стараствы - дзяржаўныя маёнткі, што аддаваліся ў пажыццёвае валоданне таму ці іншаму феадалу (называўся ста-растам, адсюль і назва "стараства"), і сталовыя (палацавыя) маёнткі. У стараствах сяляне неслі павіннасці на карысць старасты. Даходы ад сталовых (палацавых) маёнткаў ішлі на карысць караля. Існавалі таксама воласці (невялікія сельскія акругі, у якіх дзейнічалі органы мясцовага сялянскага кіравання), вой-таўствы (тэрыторыя - адна ці некалькі вёсак, горад з навакольнымі землямі, невялікае каралеўскае велікакняжацкае ўладанне, - на якую пашыралася ўлада сельскага войта), графствы (спадчыннае феадальнае ўладанне на чале з графам), намесніцтвы (тэрыторыя, на якой ажыццяўлялася мясцовае кіраванне на чале з намеснікам) і іншыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі.
Галоўнай адміністрацыйна-судовай уладай і военачальнікам з'яўляўся ваявода. Адміністрацыйныя пасады князь раздаваў, як правіла, княжацкім сем'ям са свайго акружэння, часцей за ўсё літоўцам. 3 29 буйных феадальных родаў у сярэдзіне XVI ст. 13 былі літоўскімі (Алелькавічы, Гальшанскія, Радзівілы, Чартарыйскія, Сапегі і інш.), 7 - беларускімі (Глебавічы, Валовічы, Тышкевічы, Друцкія, Масальскія і інш.), 5 -украінскімі, 2 нашчадкі Рурыкавічаў у якасці мясцовых князёў і г. д.
Вайсковая служба ў Вялікім княстве Літоўскім была справай феадальнага саслоўя. Дробная шляхта павінна была асабіста прысутнічаць у войску, а тыя, хто меў маёнткі і падданых, абавязаны былі яшчэ пастаўляць узброеных воінаў. Вайсковая служба з'яўлялася ганаровым абавязкам шляхты, а заняткі рамяством і гандлем, як падкрэслівалася ў Статуце ВКЛ 1566 г., ганьбілі яе. Шляхціц, які займаўся рамяством і гандлем, пазбаўляўся шляхецкіх правоў і годнасці. У складзе Рэчы Паспалітай абедзве дзяржавы - Вялікае княства Літоўскае і Польская Карона - захавалі свае былыя назвы, свае ўрады, законы (на тэрыторыю ВКЛ польскае права не распаўсюджвалася, там дзейнічаў літоўскі Статут 1588 г.).
Існавалі самастойныя судовыя сістэмы, органы мясцовага самакіравання, фінансавыя сістэмы, узброеныя сілы, розныя дзяржаўныя мовы. ВКЛ і Польшча захоўвалі сваю адносную самастойнасць, аўтаномію ў складзе Рэчы Паспалітай. Яны не мелі агульных органаў кіравання. Больш за тое, пры спрыяльных абставінах магнаты Вялікага княства Літоўскага дамагаліся выхаду са складу Рэчы Паспалітай і дасягнення поўнай незалежнасці. Статут ВКЛ 1588 г. фактычна перакрэсліваў Люблінскую унію, абмяжоўваў допуск у княства польскіх паноў, абараняў суверэнітэт, самастойнасць дзяржавы. Змову з мэтай адарвання Вялікага княства Літоўскага ад Рэчы Паспалітай рабіў Януш Радзівіл у перыяд барацьбы ўкраінскага народа супраць польскіх паноў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (1648 - 1654). Аналагічныя спробы рабіліся магнатамі ВКЛ у перыяд Паўночнай вайны 1700 - 1721 гг., а таксама ў часы трох падзелаў Рэчы Паспалітай.
Усё гэта дазваляе некаторым гісторыкам зрабіць вывад аб тым, што Рэч Паспалітая - канфедэратыўная дзяржава, дзе Вялікае княства Літоўскае і Польская Карона захоўвалі сваю поўную самастойнасць. У той жа час іншыя гісторыкі лічаць Рэч Паспалітую федэратыўнай дзяржавай, саюзам роўных, раўнапраўных дзяржаўных утварэнняў - Вялікага княства Літоўскага і Польскай Кароны. Але гэту самастойнасць яны разглядаюць як адносную, бо існаваў адзіны орган заканадаўчай улады - сейм Рэчы Паспалітай і адзіны кіраўнік дзяржавы - польскі кароль. I ў тых, і ў другіх гісторыкаў ёсць падставы для такіх меркаванняў. На наш погляд, Рэч Паспалітая-складанае дзяржаўнае ўтварэнне з элементамі федэралізму і канфедэратыўнасці, дзе моцнай была тэндэнцыя да поўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага.
- У пачатку XVI ст. Заходнюю Еўропу ўскалыхнуў рух, вядомы ў гісторыі пад назвай Рэфармацыя. Рэфармацыя - шырокі грамадска - палітычны, ідэалагічны і рэлігійны рух буржуазіі, накіраваны супраць феадалізму і яго апоры - каталіцкай царквы. Дзеячы Рэфармацыі патрабавалі знішчэння феадалізму, стварэння новай, дэцэнтралізаванай, больш дэмакратычнай і таннай царквы, секулярызацыі яе маёмасці, ліквідацыі духавенства як асобнай касты, а таксама манастыроў і манаства, пышнага каталіцкага культу, складанай царкоўнай абраднасці.
Рэфармацыя прывяла да з'яўлення новага кірунку ў хрысціянстве-пратэстантызму, які аб'ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект: лютэранства, кальвінізм, англіканскую царкву, баптыстаў, адвентыстаў і інш. Гэтыя цэрквы і секты некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноўныя палажэнні пратэстантызму былі сфармуляваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвінам, У. Цвінглі. Асноўнымі рэфармацыйнымі плынямі ў Вялікім княстве Літоўскім былі кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм. Храналагічныя рамкі Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі: другая палова XVI - сярэдзіна XVII ст. Найбольшае па-шырэнне тут атрымаў кальвінізм, дактрына якога імпанавала шляхце. Народныя масы абыякава адносіліся да Рэфармацыі, таму рэлігійны рух у Беларусі не прыняў такога размаху, як у Еўропе. Актыўную рэфармацыйную дзейнасць у Беларусі разгарнуў буйны магнат, віленскі ваявода, канцлер Мікалай Радзівіл Чорны. Толькі ў сваіх уладаннях ён закрыў 187 касцёлаў, разбурыў усе прыдарожныя каталіцкія каплічкі і крыжы і адкрыў 134 кальвінісцкія зборы.
Пад заступніцтвам М. Радзівіла былі арганізаваны пратэстанцкія абшчыны ў Нясвіжы, Клецку, Іўі, Оршы і іншых мясцінах. Вакол кальвінісцкіх збораў групаваліся вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы. Да 60-х гг. XVI ст. у кальвінізм перайшла большасць беларускіх магнатаў і значная частка шляхты.
У 1562 - 1565 гг. з кальвінісцкага лагера вылучаецца самастойная плынь, якая атрымала назву антытрынітарыі ці арыяне. Арыяне дзяліліся на дзве плыні: сялянска-плебейскую і шляхецка-бюргерскую. Першыя выступалі за ліквідацыю прыгонніцтва, стварэнне бяскласавага грамадства, заснаванага на прымітыўна-камуністычных асновах, дзе няма прыватнай уласнасці, дзе праца з'яўляецца абавязкам кожнага чалавека, дзе няма войн і ўсялякага насілля. Прадстаўнікі шляхецка-бюргерскай плыні абаранялі феадальную ўласнасць на зямлю і эксплуатацыю сялян, саслоўна-класавую няроўнасць і ў той жа час прызнавалі неабходнасць правядзення сацыяльных рэформ і паляпшэння становішча сялян. Іх погляды выражалі вядомыя дзеячы Рэфармацыі, пісьменнікі, асветнікі, гуманісты Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.
Змякчыць радыкалізм сялянска-плебейскай плыні антытрынітарызму, прымірыць погляды яго левага і правага крыла паспрабаваў у 80-я гг. XVI ст. Фаўст Соцын, імем якога стаў называцца рэфармацыйны рух у XVII ст. - сацыніянства. Новае вучэнне адкінула праблемы бедных і багатых, прыватнай уласнасці. Цэнтрам сацыніянства ў ВКЛ у пачатку XVII ст. быў Новагародак.
Боязь польскіх і літоўскіх феадалаў выбуху сялянскай вайны, супярэчнасці паміж сялянска-плебейскім і шляхецка-бюргерскім накірункамі антытрынітарызму, праследаванні арыян езуітамі і дзяржавай з выкарыстаннем метадаў паклёпу і пагромаў прывялі да таго, што ў другой палове XVII ст. рэфармацыйны рух на Беларусі прыпыніўся. Нягледзячы на паражэнне, Рэфармацыя садзейнічала актывізацыі духоўнага жыцця, пранікненню ў грамадства рэнесансна-гуманістычных ідэй, развіццю асветы і кнігадрукавання, распаўсюджанню свецкіх форм культуры, пашырэнню міжнародных сувязей і кантактаў. Разам з тым яна прыводзіла да паланізацыі беларускай шляхты і часткі мяшчанства, знішчэння старабеларускай мовы і культуры, замаруджвала працэс фарміравання беларускай народнасці.
Рэфармацыя пахіснула пазіцыі каталіцкай царквы. У выніку стварэння нацыянальных пратэстанцкіх цэркваў каталіцкая царква страціла мільёны вернікаў. Але яна знайшла ў сабе сілы згуртавацца і пайсці ў наступленне з тым, каб аднавіць страчаныя пазіцыі. Новую царкоўную палітыку ва умовах Рэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор 1545 - 1563 гг. Наступіла эпоха Контррэфармацыі. Яе храналагічныя рамкі: сярэдзіна XVI-канец XVII ст., хаця ідэі Контррэфармацыі ў нейкай меры вызначалі духоўнае жыццё грамадства амаль да сярэдзіны XVIII ст.
Контррэфармацыя - узначалены папствам грамадска-палітычны і рэлігійны рух супраць Рэфармацыі, за ўмацаванне феадальнага ладу ў перыяд яго распаду. У мэтах выратавання каталіцкай царквы ад "рэфарматарскай ерасі" была зроблена стаўка на ордэн езуітаў, створаны ў 1534 г. у Італіі іспанскім дваранінам I. Лаёлай. Акрамя езуітаў на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 17 мужчынскіх каталіцкіх манаскіх ордэнаў і 7 жаночых. Тэрыторыя Беларусі пакрылася густой сеткай кляштараў і пышных касцёлаў, у якіх свяцілы царкоўнага красамоўства моцна ўздзейнічалі на пачуцці вернікаў, прымушалі іх плакаць і каяцца. І нават мову мясцовага насельніцтва езуіты вывучылі і выкарыстоўвалі яе ў храмах у час звяртання да вернікаў. Каталіцкія манаскія ордэны надзяляліся вялікімі зямельнымі ўладаннямі з прыгоннымі сялянамі, атрымлівалі грашовыя сумы на свае патрэбы. Яны былі пад патранатам улад Рэчы Паспалітай і польскіх каралёў. Напрыклад, Стэфан Баторый гаварыў пра сябе: "Калі б я не быў каралём, быў бы езуітам". "Езуіцкім каралём" называў сябе польскі кароль Жыгімонт III Ваза.
Пачаткам Контррэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім лічыцца 1569 г., калі першыя езуіты з'явіліся ў Вільні. Яны ўвайшлі ў палацы багатых людзей як духоўнікі, дарадчыкі, хатнія настаўнікі. На моладзь езуіты ўплывалі праз школу. У 1570 г. у Вільні ордэн езуітаў адкрыў свой калегіум, які ў 1579 г. быў пераўтвораны ў акадэмію. Гэта першая вышэйшая навучальная установа ў Вялікім княстве Літоўскім. Пазней езуіты заснавалі калегіумы ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Новагародку, Гродне, Віцебску, Мінску, Слуцку. Са сцен калегіумаў выходзілі фанатычныя прыхільнікі каталіцкай ідэі.
Прапаведнікі ордэна запоўнілі кніжны рынак Беларусі друкаванай прадукцыяй, у якой дыскрэдытаваліся праваслаўная і пратэстанцкая цэрквы і прапагандавалася каталіцкае веравучэнне. Хутка ў Вільні і іншых мясцінах ВКЛ запалалі вогнішчы з праваслаўных і пратэстанцкіх кніг. Каб прыцягнуць на свой бок мясцовае насельніцтва, езуіты арганізоўвалі аптэкі, шпіталі, прытулкі для беднякоў. Усё гэта дало свой плён. Паступова каталіцтва пачало выціскаць кальвінізм, лю-тэранства, арыянства і іншыя пратэстанцкія плыні. Літоўска-беларуская знаць, зацягнутая раней у рэфармацыйны рух, пераходзіла ў лона каталіцкай царквы. Прынялі каталіцтва чатыры сыны "бацькі Рэфармацыі" Мікалая Радзівіла Чорнага, дзеці і ўнукі "стаўпа праваслаўя" Канстанціна Астрожскага. М. Сматрыцкі ў творы "Фрынас" (1610) пералічвае 47 прозвішчаў праваслаўных магнатаў, якія прынялі тады каталіцтва. У канцы XVII ст. Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім перамагла. На змену Контррэфармацыі на мяжы ЗО - 40-х гг. XVIII ст. прыйшла эпоха Асветніцтва.
Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі, з'яўляючыся часткамі еўрапейскага працэсу, мелі свае асаблівасці. Па-першае, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі супалі па часе ў сваім развіцці, што прывяло да канфесійнай напружанасці ў другой палове XVI - пачатку XVII ст. Разам з тым суіснаванне дзвюх, а потым трох хрысціянскіх цэркваў (праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай) выпрацавала нормы талерантнасці, што не дазволіла суправаджаць Контррэфармацыю суровымі палітычнымі і рэлігійнымі ганеннямі, як гэта адбывалася ў іншых краінах. Па-другое, калі ў заходнееўрапейскіх краінах у выніку Рэфармацыі ад каталіцкай царквы аддзялілася яе частка і ўтварыла нацыянальныя пратэстанцкія цэрквы, то ў Беларусі сілам Контррэфармацыі удалося вярнуць у каталіцтва захопленую пратэстанцтвам каталіцкую знаць, а таксама далучыць да яго знаць праваслаўную і наблізіць да каталіцтва праз унію народныя масы. Па-трэцяе, Контррэфармацыя ў Беларусі была накіравана не толькі сураць пратэстанцызму, але і супраць праваслаўя – апазіцыйнай сілы каталіцызму. Папа Рымскі меў намер кампенсіраваць страту мільёнаў вернікаў у Заходняй Еўропе праз духоўнае падпарадкаванне ўсходнеславянскіх народаў. Беларусі адводзілася роля плацдарма для пранікнення ў Рускую дзяржаву, а праз яе - у Кітай, Індыю і іншыя краіны. Гэты намер выказаў Папа Рымскі Клімент VIII: "О, мае русіны. Спадзяюся праз вас перавярнуць у каталіцызм увесь усход!"
Пасля падпісання Люблінскай уніі ўзмацняецца насаджэнне каталіцызму на беларускіх землях. З аднаго боку, магнатам, якія перайшлі ў каталіцкую веру, даваліся розныя льготы і прывілеі, а з другога - ажыццяўлялася вялікая ідэалагічная работа па падрыхтоўцы пераходу ў каталіцызм асноўнай масы насельніцтва. У гэтым плане пэўную ролю адыграла работа Пятра Скаргі "Аб адзінстве царквы Божай", у якой абгрунтоўвалася ідэя уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Разам з ідэалагічным уздзеяннем на непісьменнае насельніцтва выкарыстоўваліся бізун, ціск, прымус і г. д. Гэта прывяло да расколу ў асяроддзі праваслаўных епіскапаў. Адны з іх - уладзімірскі і брэсцкі епіскап Іпацій Пацей, луцкі епіскап Кірыла Тарлецкі і іншыя - падтрымалі унію; другія рашуча выступілі супраць яе, мяркуючы, што унія ў рэшце рэшт прывядзе да знішчэння праваслаўнай царквы. Да іх пратэсту далучыліся брацтвы, якія адлюстроўвалі настрой шырокіх народных мас. Пачалася барацьба. На саборы праваслаўных епіскапаў у Брэсце вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэнні заключыць саюз з каталіцкай царквой. Сабор упаўнаважыў І. Пацея і К. Тарлецкага на далейшыя перагаворы з каралём і Папам Рымскім і пры дасягненні згоды - на правядзенне акта уніі. Кароль-католік Жыгімонт III Ваза восенню 1595 г. звярнуўся да падданых сваёй дзяржавы з універсалам, у якім абвясціў рашэнне вышэйшага праваслаўнага духавенства аб уніі.
І. Пацей і К. Тарлецкі паехалі ў Рым, дзе 23 снежня 1595 г. на пасяджэнні калегіі кардыналаў з удзелам Папы Клімента VIII была ўрачыста абвешчана унія. Папа Рымскі выдаў булу аб уніі, якая рэгламентавала ўмовы злучэння, сярод іх дазвол на захаванне ўсходняй абраднасці. У гонар падзеі быў адбіты медаль з надпісам "Ruthenis receptis" ("На пераварочванне (схіленне) рускіх"), што сведчьщь аб намеры схіліць рускіх людзей да каталіцкай веры.
- У выніку вялікіх намаганняў Папы Рымскага і каталіцкага духавенства, а таксама кіраўніцтва Рэчы Паспалітай канчатковае рашэнне аб зліцці праваслаўнай і каталіцкай царквы адбылося 6-9 кастрычніка 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце. Там, у Брэсце, фактычна працавалі 2 саборы: сабор прыхільнікаў уніі і сабор яе праціўнікаў. Удзельнікі абодвух сабораў ненавідзелі адзін аднаго. Праваслаўная апазіцыя аб'явіла імпічмент святарам-рэнегатам, адлучыла іх ад праваслаўнай царквы і адмовілася ад царкоўнага яднання. "Пагадненне" адбылося сілай: у справу ўмяшаўся польскі кароль, арыштаваў тых, хто выступаў супраць уніі. Каралеўскі універсал 15 кастрычніка 1596 г. зацвердзіў аб'яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

- Восточные славяне в VI –IX вв
- Восточные славяне в VI-IX вв., их экономика, социальная организация, быт, верования
- Восточные славяне в VI-IX веках
- Восточные славяне в догосударственный период. Образование Древнерусского государства
- Восточные славяне в догосударственный период. Образование Древнерусского государства
- Восточные славяне в древности
- Восточные славяне в древности
- Восточные славяне
- Восточные славяне
- Восточные славяне
- Восточные славяне
- Восточные славяне
- Восточные славяне
- Восточные славяне