Афарызм як мастацкі сродак у творах Навуменкі

Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

Установа адукацыі

“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова”

 

 

Кафедра англійскага, агульнага  і славянскага мовазнаўства

 

 

 

 

Курсавая праца

 

 

афарызмы як мастацкі сродак у творах івана навуменкі

 

 

 

 

Выканаўца: студэнтка 3 курса групы А-33

факультэта замежных моў

Сiлiцкая  Вольга Аляксандрауна

 

 

Кіраўнік: кандыдат філалагічных навук

дацэнт Iваноу Яуген Яугенавiч

 

 

 

 

 

 

 

 

Магілёў 2011

 

Рэферат

 

Аб’ём і структура працы: 27 старонак. Курсавая праца складаецца з уводзінаў, двух глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц (усяго 15 пазіцый) і дадатка (аб’ёмам 7 старонак).

Ключавыя словы: афарызмы, мастацкі сродак, крылатыя выразы, Іван Навуменка.

Аб’ект даследавання: літаратурныя творы Івана Навуменкі.

Мэта даследавання: ахарактарызаваць структурна-граматычную арганізацыю афарызмаў як мастацкіх сродкаў у творах Івана Навуменкі.

Метад даследавання: аналіз літаратурных крыніц па дадзенай тэме.

Вынікі даследавання:

Сфера прымянення вынікаў  даследавання: крытычныя артыкулы, афарыстычны слоўнік беларускіх аўтараў.

 

 

 

Змест

 

 

Уводзіны ..................................................................................................... 2

Глава 1. Афарызм як мастацкі сродак..................................... 4

1.1. Паняцце афарызма. Адрозненне афарызма ад іншых

фразеалагічных адзінак..................................................................... 4

1.2. Асаблівасці структуры беларускамоўных афарызмаў..................................................................................................... 7

1.3. Выкарыстанне мастацка–стылістычных сродкаў у будове афарызмаў .................................................................................................... 9

Высновы ........................................................................................... 12

Глава 2. Назва главы ........................................................................

2.1. Назва раздзела .........................................................................

2.2. Назва раздзела .........................................................................

2.3. Назва раздзела .........................................................................

Высновы ..........................................................................................

Заключэнне .............................................................................................. 14

Спіс выкарыстаных крыніц ................................................................ 15

Дадатак 1. Назва дадатка .......................................................... 1–10

 

 

Уводзіны

 

 

У апошнія дзесяцігоддзі  назіраецца тэндэнцыя да актыўнага  выкарыстання, вар’іравання і пераасэнсавання афарызмаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, перыядычным друку, на радыё, тэлебачанні, у жывой мове. Афарызм з'яўляецца вынікам сінтэзу, абагульнення і патрабуе паглыбленых разважанняў.

Афарызм – тэкст другасны, для стварэння якога неабходныя экстралінгвістычныя  элементы: звышмоўная інфармацыя, псіхалагічныя, сацыяльна-культурныя фактары, менталітэт, палітычнае становішча, сітуацыя зносін. У цяперашні час назіраецца ўзмацненне цікавасці да афарыстыкі (што працягвалася на працягу ўсяго ХХ стагоддзя). Гэты ёмісты, кароткі і мудры жанр літаратуры становіцца адным з самых папулярных і перспектыўных яе кірункаў. Але, нягледзячы на жыццястойкасць афарызмаў, на іх шырокае ўжыванне, фенамен афарызмаў яшчэ не вывучаны ўсебакова і ў належнай ступені.

Нягледзячы на жыццястойкасць афарызмаў, на іх шырокае ўжыванне, фенамен афарызмаў яшчэ не вывучаны ўсебакова і ў належнай ступені.

Гэта ж датычыцца  лінгвістычнага даследавання такіх моўных  праяў, уласцівых шэрагу афарызмаў, як граматычны іх склад або структурная парадыгма.

 

………………………….

Усё сказанае вызначае актуальнасць тэмы нашага даследавання.

Мэтай нашага даследавання стала характарыстыка структурна-граматычнай арганізацыі  афарызмаў як мастацкага сродку ў  творах Івана Навуменкі.

Задачы даследавання:

1) апісаць асноўныя падыходы да вызначэння паняцця афарызму;

2) вызначыць структурна-граматычную арганізацыю беларускіх афарызмаў;

3) прааналізаваць крылатыя выслоўі з мастацкіх твораў Івана Навуменкі.

Аб’ект даследавання – літаратурныя творы Івана Навуменкі.

Прадмет даследавання: афарызмы як мастацкія сродкі ў творах Івана Навуменкі.

Метад даследавання – аналіз літаратурных крыніц па дадзенай тэме.

Фактычны матэрыял даследавання – літаратурныя творы Івана Навуменкі.

Структура і аб’ём і даследавання: курсавая праца складаецца з уводзінаў, двух глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц (усяго 15 пазіцый) і дадатка. У першай главе «Афарызм як мастацкі сродак» падаецца азначэнне паняцця афарызму ў сувязі з падыходам даследчыкаў да паняцця фразеалогія ў шырокім і вузкім сэнсах, а таксама разглядаецца структура афарызмаў і мастацка-стылістычныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца пры будове афарызмаў. У другой главе «  » вызначаецца… У заключэнні абагульняюцца вынікі даследавання. Аб’ём курсавой працы – 27 старонак (без уліку дадаткаў, аб’ём якіх складае 9 старонак).

Тэарэтычная (практычная) значнасць даследавання заключаецца ў тым, што прааналізаваныя афарызмы можна ўключаць ў агульны афарыстычны слоўнік беларускіх пісьменнікаў.

 

 

 

Глава 1

 

Афарызм як мастацкі сродак

 

 

1. 1. Паняцце афарызма. Адрозненне афарызма ад іншых

фразеалагічных  адзінак

 

На пытанне “У якой галіне мовазнаўства вывучаюцца афарызмы?” па сенняшні дзень няма агульнапрынятага меркавання. Многія вучоныя да фразеалогіі адносяць прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і афарызмы (Камароўскі Я.М. і Мяцельская Е.С.)

У фразеалогіі як маладой  галіне мовазнаўства многае застаецца нявырашаным, а на цэлы шэраг праблемных пытанняў існуюць розныя погляды. Няма адзінства думкі і адносна такіх вузлавых пытанняў, як аб’ём фразеалогіі, яе прадмет, само паняцце фразеалагічнай адзінкі.

Суіснуюць шырокае і  вузкае разуменне аб’ёму фразеалогіі. Тыя, хто асноўнай прыметай фразеалагізма прызнае ўзнаўляльнасць, з’яўляюцца прыхільнікамі шырокага разумення фразеалогіі і ўключаюць у яе побач з сапраўднымі фразеалагізмамі (перамываць костачкі, падпілоўваць рогі) прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы і іншыя словазлучэнні накшталт закляты вораг, мастацкая самадзейнасць. Як піша Ф.М.Янкоўскі, уключэнне ў фразеалогію спалучэнняў і выразаў тыпу “смех бярэ, дамашняе заданне, працоўныя поспехі, глыбей узарэш – болей збярэш” вядзе амаль да “бязмежнасці” фразеалогіі” [1, с.26]. Цяжка знайсці што-небудзь агульнае, апрача ўзнаўляльнасці, паміж фразеалагізмам-зрашчэннем перамываць костачкі “абгаворваць, бэсціць каго-небудзь” і спалучэннем закляты вораг, дзе вораг рэалізуе сваё слоўнікавае значэнне “непрыяцель, праціўнік”, а закляты абазначае “непрымірымы, вечны”.

Прыхільнікі вузкага разумення  катэгарыяльнай адзнакай фразеалагізма  лічаць яго семантычную цэласнасць, нераскладальную на асобныя значэнні кампанентаў, і аб'ём фразеалогіі  абмяжоўваюць толькі матываванымі і нематываванымі сэнсава непадзельнымі выразамі. Сярод даследчыкаў фразеалогіі ўсё большае прызнанне атрымлівае семантычная канцэпцыя. Яе прыхільнікі найбольш істотным бокам фразеалагізма як моўнай адзінкі лічаць яго змест і сярод розных прымет фразеалагізма галоўнай, вызначальнай прыметай называюць цэласнасць яго значэння. Пры такім падыходзе ў аб'ём фразеалогіі ўключаюцца адзінкі аднароднага характару. Дарэчы, такі ж падыход ажыццяўляецца і пры складанні фразеалагічных слоўнікаў.

У сувязі з аналізам розных поглядаў на прадмет фразеалогіі і яе аб’ём  заслугоўвае ўвагі выказванне А.І.Малаткова, які аспрэчвае правамернасць  самога суіснавання двух поглядаў на прадмет фразеалогіі: “Няма аб'ёму фразеалагічных адзінак мовы ў “шырокім” або “вузкім” сэнсе слова, такое вызначэнне аб'екта фразеалогіі ненавуковае; у склад фразеалагізмаў  колькасна ўключаюцца ўсе адзінкі мовы, якія якасна вызначаюцца як фразеалагізмы. Яны могуць дыферэнцавацца па семантыка-тэматычных, стылістычных, лексіка-граматычных і іншых разрадах, але па катэгарыяльнай сутнасці адрознівацца не могуць” [2, с.18].

Вядомы даследчык англійскай фразеалогіі  А.У. Кунін зазначае: “Што датычыць падзелу на фразеалогію ў вузкім сэнсе і фразеалогію ў шырокім  сэнсе, то падобны падзел уяўляецца нам немэтазгодным. Вылучэнне ж дзвюх фразеалогій абазначае разгляд як фразеалагізмаў усіх пераменна-ўстойлівых утварэнняў і іншых прамежкавых груп, што пазбавіць фразеалогію свайго аб’екта даследавання і ў значнай ступені растворыць фразеалагічныя адзінкі ў разнастайных прамежкавых утварэннях” [3, с. 213-214]. Можна прывесці і шэраг іншых падобных выказванняў. Напрыклад, Л.І.Райзензон піша: “Мы лічым немагчымым адначасовае існаванне дзвюх фразеалогій — “шырокай” і “вузкай” [4, с. 115].

У.П.Жукаў, прыхільнік вузкага разумення фразеалогіі, у 1967 г. пісаў: “Мяжой уласна фразеалагізма на ўзроўні словазлучэня... служыць фразеалагічнае злучэнне, а на ўзроўні сказа — тыя прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы, у складзе якіх словы не страцілі сваіх слоўных уласцівасцей”  [5, с. 7]. Пазней даследчык адмовіўся ад уключэння ў фразеалагічны склад і тых нямногіх, як ён называў, “прыказкавых фразеалагізмаў” тыпу  Нашла коса на камень, якія напачатку адносіў да фразеалогіі. Як бачым, за мяжой уласна фразеалагізмаў знаходзяцца і так званыя фразеалагічныя злучэнні, і прыказкі, і крылатыя выразы. Але, відаць, па-свойму зразумеў гэта выказванне вучонага А.С.Аксамітаў. Ён у прадмове і да “Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я.Коласа” (Мн., 1993) паўтарае словы У.П.Жукава, укладваючы ў іх зусім іншы сэнс: “Мяжой фразеалагізма на ўзроўні словазлучэння з'яўляецца фразеалагічнае злучэнне, а на ўзроўні сказа — прыказка і крылаты выраз”. У абодвух слоўніках фразеалагічныя злучэнні, прыказкі, крылатыя выразы і шмат які іншы нефразеалагічны матэрыял аказваюцца не за мяжой фразеалогіі, а ўключаюцца ў слоўнікі. Вось некалькі прыкладаў: насупіць бровы, цялячае за-хапленне, бярэ злосць, у ціхай вадзе чэрці водзяцца, як бугай на прадвесні, ткаць карону залатую, двуногі звер; адклад не ідзе на лад, жывая вага, забойная вага, абвяшчаць вайну, насцен-ная газета, адкрытае галасаванне, ганаровая грамата, будзь гатоў! і г.д.

У падручніку Л.М.Грыгор’евай  даецца наступнае азначэнне афарызму: “Крылатыя выразы (афарызмы) – гэта ўстойлівыя трапныя выслоўі выдатных людзей розных часоў” [6, с. 385].

Асноўная адметнасць афарызмаў  у тым, што яны вызначаюцца  глыбінёй думкі, лаканічнасцю: Добра быць у дарозе, якую ты сам выбіраеш (Я.Колас); Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах (К.Крапіва); Асадзі назад! (Я.Колас); Дум не скуеш ланцугамі (Я.Купала); Будзем сеяць, беларусы! (Я.Брыль); Не скажаш часу: “Пачакай!” (С.Грахоўскі); І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае “дзе” і густое “чаго” (П.Панчанка); І тчэ, забыўшыся рука, заміж персідскага ўзору, цвяток радзімы васілька (М.Багдановіч); Мой родны кут, як ты мне мілы! (Я.Колас); Мне сняцца сны аб Беларусі (Я.Купала).

У нашай рабоце мы будзем прытрымлівацца поглядаў вучонага І.Я.Лепешава, які вынес за межы фразеалогіі  крылатыя выразы (афарызмы). Ён лічыць, што многія з афарызмаў фразеалагізаваліся, сталі прататыпамі сучасных фразеалагізмаў. Але самі афарызмы вывучае маладая навука – афарыстыка.

Гэта, перш за ўсё, пацвярджаецца тым, што пераважная большасць фразеалагізмаў узнікла ў выніку метафарычнага, метанімічнага ці сінекдахічнага пераасэнсавання адпаведных свабодных словазлучэнняў, але не кожнага слова паасобку (што вельмі важна мець на ўвазе), а ўсяго словазлучэння ў цэлым, г.зн. на сінтаксічным узроўні. Напрыклад, выраз трымаць вуха востра — метафарычнае ўтварэнне “жывёльнага паходжання”, яно склалася ў выніку пераносу на чалавека дзеянняў, звычак, скажам, каня ці сабакі, якія пры адчуванні небяспекі востра трымаюць вушы, прыслухоўваюцца, насцярожваюцца.

Калі ж метафарызацыя адбываецца не на сінтаксічным узроўні, а пераасэнсоўваецца кожнае слова асобна, то такое словазлучэнне не атрымлівае цэласнага значэння і не можа стаць фразеалагізмам. Да прыкладу, у паэме Я.Коласа “Сымон-музыка” чытаем: “Панёс ён людзям песень дар — агонь душы і сэрца жар”. Тут слова жар мае значэнне “палкасць”, а сэрца абазначае “пачуцці”. Аднак перад намі не фразеалагізм, а свабоднае словазлучэнне, у якім абодва словы захоўваюць сваё лексічнае значэнне (пераноснае). Гэта словазлучэнне з сэнсавага боку з’яўляецца сумай двух пераносных значэнняў — “палкасць пачуццяў”. Тое самае бачым і ў словазлучэнні агонь душы, дзе агонь “палымянасць, уздым”, а душа — “натхненне”.

Не мяняе сутнасці справы і тое, калі такія словазлучэнні  становяцца больш-менш устойлівымі  і ўзнаўляльнымі. Гэтыя ж жар сэрца і агонь душы нярэдка сустракаюцца ў маўленні — галоўным чынам у паэтычных творах: “Я нясу вам дар братніх скіб і сяліб, смутак сосен і ліп, думак дар, сэрца жар — вольных, звонкіх песень чар” (Я.Купала); “Нікому да Пецёфі не ўдавалася ствараць вершаў, у якіх бы так непадзельна былі зліты жар сэрца і звон клінка, любоў і нянавісць да ворагаў, чуласць і рашучасць” (М.Танк); “Табе, мой край, я рад аддаць агонь душы не страчаны” (І.Калеснік); “Табе ж я данёс праз граніцы агонь сваёй шчырай душы” (П.Прыходзька); “О, шчасце жыць, не ведаць прыкрасці, агонь душы людзям аддаць!” (І.Калеснік); “Там душы агонь затухне” (Я.Колас).

У той жа час крылатыя выразы, якія набылі метафарычны сэнс і ў маўленні канструктыўна звязваюцца са словамі, выступаючы ў ролі якога-небудзь члена сказа, павінны разгядацца як звычайныя фразеалагізмы: ахілесава пята, выпускаць джына з бутлі, высцебаць самога сябе, дамоклаў меч, дражніць гусей, жаба ў каляіне, ні бэ ні мя, людзьмі звацца, пракрустава ложа, рукі прэч, рыльца ў пушку, рыцар ночы, свінтус грандыёзус, хадзіць на задніх лапках і г.д. Напрыклад, выкарыстанне крылатага выразу рыцар ночы: На нас узнімаюцца рыцары ночы, іх сочаць у цьме нашы зоркія вочы (К.Крапіва).

 

 

1. 2. Асаблівасці структуры беларускамоўных афарызмаў

 

Афарызмы, як правіла, будуюцца з дзвюх частак: пэўнай думкі і  выніковага заключэння. Часам гэтыя  кампаненты непадзельныя, але яны  заўсёды прысутнічаюць. У вывадзе  звычайна заключаецца аўтарская адзнака першай часткі. Афарызмы маюць два аспекты, якія часта знаходзяцца паміж сабою ў канфлікце.

Прывядзём прыклады, возьмем  афарызм М.Багдановіча “Дай бог арла варонай не назваць, Варону жа арлом – нічога (М.Багдановіч “Варона і чыж”). Варона і арол – дзве зусім розныя птушкі, яны не могуць ставіцца ў адну катэгорыю, бо арол – птушка высокародная, з пачуццём гонару, а вырона сілкуецца тым, што ўжо не падбіраюць усе іншыя птушкі. У дадзеным выпадку пад арлом разумееца высакародны чалавек, якога не дай бог пакрыўдзіць знявагай, нізкі ж чалавек будзе нават рады таму, што яго назвалі паважліва хоць і ненамерана. Так званы канфлікт вырашаецца пазіцыяй самога аўтара. Афарызм “Па прызванню быццам дворнік, А рыхтуе вершаў зборнік (К.Крапіва “Мілы чалавек”) таксама змяшчае супярэчнасць: не можа пісаць вершы чалавек, які не мае на тое прызвання, але ў жыцці так часта адбываецца, што многія займаюць не сваё месца. У афарызмах “Там, дзе пачынаецца абыякавасць, там недалёка гібель (К.Чорны. “Пошукі  будучыні”) і “ Хто не спытаў хоць раз трывогі, Жыццю не ведае цаны (А.Звонак “На аўтастрадзе Мінск – Масква”) – тлумачэнне папярэднічае супярэчнасці.

Афарызмы заўсёды двухаспектныя, але супярэчнасі ў іх прысутнічаюць не заўсёды. Возьмем афарызм “ Рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак” (М.Багдановіч, Летапісец”); “Прэтэнзій у яго – хапіла б на слана” (К.Крапіва, “Тата-заяц”); “Другі баран – ні “бэ”, ні “мя” А любіць гучнае імя” (К.Крапіва, Дыпламаваны баран”). У такіх афарызмах няма супярэчнасцей, іх двухаспектнасць выражаецца адной думкай.

Наяўнасць або адсутнасць у тых ці іншых афарызмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама  парадыгмы скланення ці спражэння  залежыць ад семантыкі афарызма, яго  сінтаксічнай функцыі, якая ў сваю чаргу  нярэдка звязана з наяўнасцю або адсутнасцю ацэначнага значэння ў сэнсавай структуры афрызма.

Назоўнікавым і прыметнікавым  афарызмам ўласцівы катэгорыі роду, ліку і склону, дзеяслоўным –  трывання, часу, ладу, асобы, ліку, роду. Аднак і тыя фразеалагізаваныя  афарызмы, якім уласцівы пэўныя катэгорыі, не заўсёды здольныя рэалізаваць усе формы той ці іншай катэгорыі. У сувязі з гэтым выдзяляюцца афарызмы з поўнай, абмежаванай і нулявой парадыгмай.

Да афарызмаў з поўнай парадыгмай адносяцца выразы, у якіх няма значэння ацэначнасці, або яно нязначнае, аслабленае. Так, фразеалагізм бабіна лета мае зусім нязначную ацэначнасць і можа ўжывацца ва ўсіх склонах: стаяла бабіна лета (М.Капыловіч), быў пачатак бабінага лета (І.Дуброўскі); дзівіўся бабінаму лету (М.Ракітны) і г.д.

Абмежаваную парадыгму  маюць фразеалагізаваныя афарызмы, якія не толькі называюць пэўную рэалію,  але і станоўча ці адмоўна ацэньваюць яе. У сказе такія фразеалагізмы выступаюць у ролі іменнага выказніка, ужываюцца  ў формах назоўнага і творнага склонаў (як белая варона, адчуваў белай варонай і інш).

Шмат якія афарызмы маюць  нулявую парадыгму. Яны не скланаюцца па розных прычынах – застылі ў  форме (авец ад козлішч, лахі пад пахі і інш.)

Адзначыўшы кампазіцыйна-стылістычныя асаблівасці афарызмаў, разгледзім іх мастацка-стылістычныя асаблівасці.

 

 

1. 3. Выкарыстанне мастацка–стылістычных сродкаў у будове афарызмаў

 

Пры стварэнні афарызмаў часта прымяняюцца мастацка-стылістычныя сродкі, а іменна: азначэнне, парадаксальнасць, антытэза, паралелізм, эліпсіс, рытарычнае пытанне, градацыя, анафара, і некаторыя іншыя.

Афарызм, пабудаваны на азначэнні, мае канкрэтна выражанную двухкампанентную форму. У першай частцы называецца якая-небудзь з’ява ці паняцце, у другой – раскрываецца яго сутнасць:

Беларусь –  мая маці і мова, паветра і хлеб (А.Вялюгін, “Прызнанне ў любові”) 

Дружнасць –  першы крок свабоды, Згода – сіла грамады (Я.Колас, “Песні вясны”) 

Песень дар  – агонь душы і сэрца жар (Я.Колас, “Сымон-музыка”) 

Кожны чалавек  – гэта цэлы свет (К.Чорны, “Пошукі  будучыні”)

Нярэдка сустракаюцца афарызмы, заснаваныя на парадаксальнасці, якая надае ім арыгінальнасць і свежасць і толькі на першы погляд успрымаецца ў якасці супярэчнасці прынятым меркаванням:  

І будзе ўнукаў панаванне Там, дзе сягоння плача дзед! (Я.Купала, “Ворагам беларушчыны”) 

Гаршчок агорнуты пашанай, Хоць ён фаміліі глінянай (Я.Колас, “Новая зямля”) 

Заспявай жа мне песню такую, Каб маланкай жахала яна (Я.Колас, “Песняру”) 

Хваробы лечаць і атрутамі (М.Багдановіч, “Уступ”)

Са стылістычных фігур  у афарызмах часцей за ўсё выкарыстоўваецца антытэза, паралелізм і хіазм.

Антытэза – супастаўленне кантрасных паняццяў і вобразаў, што дазваляе ўзмацніць уражанне: Стагналі людзі – то нічога, Клялі – і гэта не бяда, Калі ж смяецца грамада, То смех такі гаворыць многа (Я.Колас, “Рыбакова хата”); Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах (К.Крапіва, “Саманадзейны конь”); Той толькі адчуе усю слодыч спаткання, Хто горкасць разлукі пазнаў (А.Звонак, “Дзе пройдуць ногі маладосці”); Дзе пройдуць ногі маладосці, Дыхне і мёртвая зямля (А.Звонак, “Дзе пройдуць ногі маладосці”); Там, дзе пачынаецца абыякавасць, там недалёка гібель (К.Чорны, “Пошукі будучыні”); За плячыма ганьба, а перад вачыма пустэча (К.Чорны, “Пошукі будучыні”); Проці цячэння вады Зможа толькі жывое паплыць (М.Багдановіч, “Рушымся, брацця, хутчэй”).

Паралелізм – дзве розныя думкі, што ствараюць адзіны, выразны вобраз па формуле А:В=С:D: Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці (К.Чорны, “Пошукі будучыні”); Дзе трэба – лі слёзы, Дзе трэба – падмаж (А.Александровіч, “Цені на сонцы”);  Раны гояцца часам, а дружбаю – гора (А.Куляшоў, “ Грозная пушча”);  Каб за край быў умерці гатоў, Каб не прагнуў айчызны чужых (Ф.Багушэвіч, “Ахвяра”); Дружнасць – першы крок свабоды, Згода – сіла грамады (Я.Колас, “Песні вясны”).

Хіазм – супрацьпалажэнне двух аднародных словазлучэнняў па формуле А:В=В:А. На жаль, у беларускай літаратуры мы не знайшлі прыклада, таму прыводзім афарызм з антычнай літаратуры: “Жывыя не могуць ні чаму навучыць мёртвых, затое мёртвыя вучаць жывых” (Шатабрыан). Падаецца, што блізкім выглядае такі афарызм: “Няма таго, што раньш было” (М.Багдановіч “Вераніка”).

Эліпсіс – апусканне слова, што лёгка падразумяваецца, гэта спрыяе лаканізму і дынамічнасці афарызма: “Коласу – вырасціць жменю зярнят” (М.Танк, “Добра было б…”); “Спынішся – плынню адгоніць назад” (С.Грахоўскі, “Плынь”)

Рытарычнае пытанне – пытанне, якое не патрабуе адказу, а гучыць як сцвярджэнне. Гэты троп надае узнёсласць і патэтычнасць выслоўю: “І дзе на свеце ёсць такая, Як Нёман, рэчачка другая?” (Я.Колас, “Новая зямля”); “Куды не трапяць беларусы?” (Я.Колас, “Новая зямля”); “Хто ж дужэй ад грамады?” (Я.Колас, “Песні вясны”); “Спяваеш добра, ды ці тое?” (Я.Колас, “Новая зямля”); “Ты так жа, брат, сееш… А дзе тваё жніва?” (Я.Купала, “Жніво”); “Каму ж верыць, як не чалавеку?” (К.Чорны, “Вялікі дзень”).

Градацыя – размяшчэнне аднароднах слоў, наступнае з якіх узмацняе (радзей зніжае) сэнсавае значэнне меркавання: “Заўсёды наперад! Ніколі назад!” (Я.Купала, “Курган”);  Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? Ці ж нам сілы бог не даў?” (Я.Колас, “Беларусам”); “Які ён гога! Які дока! Як ён нясе сябе высока!” (Я.Колас, “Новая зямля”)

Анафара – паўторы пачатковх слоў, што павялічваюць сілу эмацыянальнага ўражання: “А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе?” (Я.Купала, “А хто там ідзе?”); “Забілі зайца, не забілі, Але ж, брат, гуку нарабілі” (Я.Колас, “Новая зямля”).

Мы абмежаваліся самымі простымі прыкладамі будовы афарызмаў. Часцей афарызмы маюць больш складаную  структуру, дзе сустракаюцца ў розных злучэннях дзве і тры стылістычныя фігуры і іншыя мастацкія сродкі.

Так, анафара ўзмацняецца  рытарычным пытаннем: “ Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? Ці ж нам сілы бог не даў?” (Я.Колас, “Беларусам”) А, напрыклад, у такім афарызме: “Калі вы пазычаеце ў аднаго пісьменніка, гэта называецца плагіатам, калі ў многіх – гэта ўжо даследаванне” (У.Мізнер), -- можна знайсці антытэзу, азначэнне і парадаксальнасць.

Пералічаныя стылістычныя прыёмы і розныя іх злучэнні садзейнічаюць  вобразнасці, арыгінальнасці і эмацыянальнасці афарызмаў. Яны ж у пэўнай ступені ўздзейнічаюць на стварэнне “высокага стылю”, які характэрны для афарызмаў.

Такім чынам, выкарыстанне мастацка–стылістычных сродкаў у будове афарызмаў паказвае на прыналежнасць іх да мастацкай літаратуры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Высновы

 

У дадзенай главе мы разгледзелі  падыходы да вызначэння афарызму ў  адносінах да фразеалогіі. Выдзялі  азначэнне, на якое будзем абапірацца ў другой частцы нашай работы: “Крылатыя выразы (афарызмы) – гэта ўстойлівыя трапныя выслоўі выдатных людзей розных часоў” (Л. М. Грыгор’ева).

Таксама намі была вызначана  будова афарызмаў (будуюцца з дзвюх частак: пэўнай думкі і выніковага заключэння), а таксама ўмовы наяўнасці або адсутнасці у афарызмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння (залежыць ад семантыкі афарызма, яго сінтаксічнай функцыі).

Пры стварэнні афарызмаў  часта прымяняюцца мастацка-стылістычныя сродкі, а іменна: азначэнне, парадаксальнасць, антытэза, паралелізм, эліпсіс, рытарычнае пытанне, градацыя, анафара, і некаторыя іншыя. Стылістычныя прыёмы і розныя іх злучэнні садзейнічаюць вобразнасці, арыгінальнасці і эмацыянальнасці афарызмаў.

У наступнай главе  мы пастпрабуем прааналізаваць афарызмы, якія сустракаюцца ў творах Івана  Навуменкі.

 

Заключэнне

 

 

Аналіз літаратуры дазволіў зрабіць наступныя вывады:

1. Вывучэннем афарызмаў  з’яўляецца маладая навука афарыстыка. На сенняшні дзень не існуе  адзінага падыходу да прыналежнасці  афарызмаў да фразеалогіі. Прыхільнікамі  шырокага разумення фразеалогіі ўключаюць у яе побач з сапраўднымі фразеалагізмамі і крылатыя выразы. У нашай рабоце мы прытрымліваліся поглядаў вучонага І.Я.Лепешава, які вынес за межы фразеалогіі афарызмы. За аснову было ўзята азначэнне афарызму, прапанаванае Л.М.Грыгор’евай: “Крылатыя выразы (афарызмы) – гэта ўстойлівыя трапныя выслоўі выдатных людзей розных часоў”.

2. Афарызмы, як правіла,  будуюцца з дзвюх частак: пэўнай  думкі і выніковага заключэння. Наяўнасць або адсутнасць у  афарызмах пэўных граматычных  катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі афарызма, яго сінтаксічнай функцыі.

3. Пры стварэнні афарызмаў  часта прымяняюцца мастацка-стылістычныя  сродкі, а іменна: азначэнне, парадаксальнасць, антытэза, паралелізм, эліпсіс, рытарычнае  пытанне, градацыя, анафара, і некаторыя іншыя. Выкарыстанне мастацка–стылістычных сродкаў у будове афарызмаў паказвае на прыналежнасць іх да мастацкай літаратуры.

Аналіз літаратурных твораў Івана Навуменкі прывялі  да наступных вывадаў:

 

Сфера прымянення вынікаў  даследавання – крытычныя артыкулы, афарыстычны слоўнік беларускіх аўтараў.

Рэкамендацыя да выкарыстання вынікаў даследавання – студэнтам сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці “Філалогія”.

 

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

 

1. Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. - Мінск: Нар. асвета, 1981. – 79 с.

2. Молотков А.М. Основы фразеологии русского языка. — Л., 1977.

3. Кунин А.В. Английская фразеология. — М., 1970.

4. Ройзензон Л.М. Лекции по общей и русской фразеологии. — Самарканд, 1973.

5. Жуков В.П. Фразеологизм и слово: Автореф. д-ра филол. наук. — Л., 1967.

6. Грыгор’ева Л.М. (і інш.) Сучасная беларуская мова. Мн.: Выш.шк., 2006. – 559 с.

7. Янкоўскі Ф.М. Крылатыя словы і афарызмы. – Мн.: Выд-ва АН БССР, 1960

8. Янкоўскі Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужы-ванне. Пад рэд. М.Яўневіч, А.Баханькова. – Мн.: Вышэйш. шк., 1968. - 451 с.

9. Федоренко Н.Т., Сокольская Л.И. Афористика. М.: Наука, 1990.—416 с.

 

10.

11.

12.

13.

14.

15.

 

 


Афарызм як мастацкі сродак у творах Навуменкі