Беларускае купаллле
Установа адукацыі
«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
культуры і мастацтваў»
Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва
Кафедра рэжысуры абрадаў і свят
БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЛЕ
Курсавая работа
Распрацавала студэнтка 414а групы Бельская Марына Віктараўна | |
Навуковы кіраўнік – кандыдат культуралогіі, дацэнт кафедры рэжысуры абрадаў і свят Гуцько Вольга Леанідаўна |
Мінск, 2014
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ………………………………………………………… …..……3
ГЛАВА 1. КУПАЛЛЕ НА
БЕЛАРУСІ: АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СВЯТА…………………………………………..…...... ..8
1.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле.………………………………...…..…….8
1.2 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі…………...………11
1.3 Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей………………………………….26
ГЛАВА 2. РЭЖЫСЁРСКІ
ПРАЕКТ СУЧАСНАГА СВЯТА “КУПАЛЛЕ”..................... .............................. .............................. ...........................35
2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята...……………………....……………….35
2.2.Задума і яе кампаненты.................... .............................. .............................. .......54
2.3. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка
свята......................... ....................…….60
2.4 Арганізацыйна-вытворчы план
свята......................... .............................. .........78
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………….…… ……….111
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС.......................... .............................. ................114
ДАДАТАК .............................. .............................. .............................. ..........116
Дадатак 1 ………………………………………………………………………… 116
Дадатак 2 …………………………………………………………………………. 134
Дадатак 3…………………………………………………………………………. .138
УВОДЗІНЫ
Актуальнасць даследавання:
Абрад - гэта рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці статуту навакольнай прыроды, персафікаванай у міфалогіі. Часцей за ўсе гэта змена чалавека - нараджэнне, ініцыяцыя, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Абрад - прайгранне сюжэтаў міфаў, злучаных з прыродамі і жыццём чалавека. Напрыклад, купальскія абрады ў палескай традыцыі - гэта прайгранне міфаў, якія апавядаюць пра вяселле Дажбога і Лады. І натуральная, што ад багоў чакаецца такі ж добры ўдзел у зямным жыцці людзей. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль.
Нам зразумелы сэнс абрадаў, у якіх чалавек удзельнічае на працягу свайго жыцця. Пры змене традыцыі змяняецца і абрад. Аджылыя абрадавыя дзеянні становяцца гульней, забаўкай. Такія, мабыць, танцы, рухомыя гульні, варожбы і г.д., якія нясуць зараз іншы сэнс, аднак гуляюць немалаважную ролю ў жыцці чалавека, як падчас сацыялізацыі, так і пасля здабыцця статусу сталага чалавека, паўнапраўнага члена гамадства. Аднак, пры змене традыцыі, абрады, якія абслугоўвалі старую традыцыю, часта не знікаюць, а некалькі трансфармуючыся, уваходзяць у новую традыцыю. Такая прырода язычніцкіх элементаў у хрысціянскай традыцыі. Некаторыя з абрадаў зведалі значныя змены, іншыя ж, як, напрыклад, Купалле, засталіся практычна нязменнымі. Натуральна некаторай трансфармацыі падверглася і сістэма ведаў і мараль.
Пераасэнсаванне ва ўспрыманні фальклору тлумачацца зменамі ў жыццевым ладзе людзей. Але ўсе ж такі не трэба забываць пра сэнс, які надаваўся рытуалам і абрадам паколькі там і знаходзіцца кладзезь эстэтычных каштоўнасцяў. Па-першае, гэта адносіны з павагай і падзякай да старэйшых (што сёння можна паставіць пад сумненне). Па-другое, праз купальскія песні, гульні можна было як мага прыгажэй выказаць свае адносіны да хлопца ці дзяўчыны, якая падабаецца. Па-трэццяе, святы былі масавыя, што яднала пэўную колькасць людзей (звалі ўсіх на свята, калі хто не прыходзіў, тады вёска магла з імі нават больш і не сябраваць). Па-чацвертае, свята - гэта, як форма самавыяўлення. Праўда кажуць, што ўзровень жыцця насельніцтва можна праглядзець по тым, як яно адпачывае.
На сённяшні дзень я лічу асноўнай памылкай большасці арганізатараў - гэта тое, што яны не захоўваюць адну з галоўных жанравых характарыстык народнага свята - масавасць удзелу, і ўвасабляюць Купалле ў форме прадстаўлення. Даволі часта дзеянні каля кастра арганізуе нязначная колькасць “ражаных”, а большасць прысутных застаюцца пасіўнымі гледачамі. Гэта рэзка зніжае эффектыунасць эмацыянальнага і выхаваўчага ўдзеяння свята. І мне здаецца, што усё ж такі ёсць у нашых краях людзі, для якіх гэтае старажытнае свята - не прычына выпіць і спаліць старыя аўтамабільныя пакрышкі, а магчымасць адчуць сябе звяном у бясконцым ланцугу пакаленняў, адыходзячаму ў глыб вякоў.
Сваёй працай я хачу ўзнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў, характырных менавіта Барысаўскаму краю, і нарэшце здейсніць трансфармацыю свята Купалля на Барысаўшчыні. Бо тут захавалася багатая спадчына традыцый, столькі цікавых асоб, якіх можна смела назваць носьбітамі тадыцый, столькі цудоўных самадзейных і прафесійных калектываў і яшчэ добразычлівых і вясёлых жыхароў.
Мэта і задачы даследавання:
- Працягнуць традыцыю святкавання свята Купалля на аснове мясцовых традыцый.
- .узнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў, характэрных менавіта Міншчыне:
- данесці і растлумачыць праз традыцыйную сюжэтную лінію свята сэнс рытуальных дзей;
- сарыентаваць моладзь на актыўны ўдзел у свяце для забяспечання культурна-эстэтычнага выхавання і адпачынку;
- даць тлумачэнне сімантыцы абрадава-рытуальнага купальскіх дзей;
- вызначыць праблемы і перспектывы далейшага развіцця Купалля Міншчыны.
Аб’ект і прадмет даследавання: Купала, Іван, Ян– старажытная абрадавая ўрачыстасць, прымеркаваная да летняга сонцастаяння, найвышэйшага росквіту жыватворных сіл прыроды. Свята персаніфікавалася ў вобразе міфічнай істоты Купалы. У выніку пазнейшага напластавання на язычніцкі абрад хрысціянскай традыцыі свята прывязалася да дня Раства Іаана Хрысціцеля і ў праваслаўных аздзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня н.ст. Як міфічны вобраз увасабляе сабой ляльку – жаночае чучала, якое насілі, скакалі з ім, запальвалі і тапілі ў вадзе.
Купала – карнавальная маска-персанаж міфічнай істоты. Найбольш была пашырана на Палессі і Магілёўшчыне, дзе яе называлі “дзеўка-Купала”. Яе ролю абавязкова выконвала самая прыгожая дзяўчына на вёсцы. Дзеля стварэння карнавальнага купальскага вобраза дзяўчыну распраналі дагала і абмотвалі зелянінай і кветкамі, на галаву ўскладалі вялікі вянок, сплецены таксама з зеляніны і кветак. Звычайна яна ў акружэнні мнагалюднага карагода ішла ў лес, дзе былі прыгатаваны вянкі. Купале моцна завязвалі вочы, дзяўчаты скакалі і выкручваліся вакол яе, яна ж раздавала ім вянкі, якія прадказвалі лёс дзяўчат: каму даставаўся свежы вянок – будзе жыць весела і багата; калі завялы, то “не бачыць ёй шчасця”
Метады даследавання:
1. Вывучэнне навуковай, навукова -
метадычнай литаратуры, матэрыялаў
прэсы па абранай тэме
2. Назіранне і аналіз святочных дзей купальскага абрада ў розных гарадах і мястэчках.
3. Захаванне і развіццё традыцый купальскага свята.
Аналіз крыніц даследавання:
Для таго каб вывучыць беларускую купальскую абраднасць, асэнсаваць фальклёрныя песні, гульні, купальскія карагоды, у першую чаргу я звярнуў пільную ўвагу на навуковыя працы вучоных і даследчыкаў, якія ў свой час дакрануліся да каранёў глыбокай мінуўшчаны свята летняга сонцастаяння - Купалле.
1. Значную дапамогу пры
2. Цудоўны і цікавы матэрыял
выкладзены ў кнізе “
3. Так сама купальскія песні
ёсць у кнізе П.Бяссонава “
4. Так сама нельга неадзначыць
кнігу “Беларускія народныя
5. Некаторыя песні змешчаны ў
кнізе “Земляробчы каляндар” (склад
А.І. Гурскі, А.С. Ліс). Некалькі апісанняў
з нотамі, гульнёвымі карагодамі,
танцамі выкладзены ў кнігах
Е.Раманава “Беларускі зборнік”
6. Ніводнага свята Купалле не абыходзіцца без гульняў і забаў, яны з'яўляюцца асновай, утвараюць фундаментальны пласт. Таму я карыстаўся кнігай БНТ “Гульні, забавы, ігрышча”.
7. Усе гэтыя кнігі з'яўляюцца
неад'емным дапаможнікам пры
Структура і аб’ём работы:
ГЛАВА 1. КУПАЛЛЕ НА БЕЛАРУСІ: АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СВЯТА
1.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле
У ноч з 6 на 7 ліпеня (у католікаў з 23 на 24 чэрвеня) адзначалася Купалье (Купалле, Ян), якое з'яўлялася своеасаблівай кульмінацыяй летніх падзей у народным жыцці, адно з прыгажэйшых і паэтычных народных святаў - Купалле. Назва свята ў наш час справядліва звязваецца з пакланеннем даўцу жыцця прыродзе - Сонцу, увасабленнем якога былі ачышчальныя купальскія вогнішчы, ачалавечаны яшчэ ў матрыярхальным грамадстве жанчыны Купалы і нават яе дачкі. У хрысціянскай патрыярхальнай культуры ўжо з'яўляецца сын. Праўда ў вельмі позніх купальскіх забавах моладзі з'яўляецца стылізаваны вобраз Купаліша, але генетычна ён не звязаны зпаходжаннем старажытных салярных уяўленняў.
Купалле - праўдзівае язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння. Аналагі яго існуюць амаль ва ўсіх краінах свету. Сярод беларускіх народных свят Купалле, бадай, самае маляўнічае і паэтічнае. Купалле - дахрысціянская свята летняга сонцастаяння, якое адзначалася ўсімі народамі Еўропы пад рознымі назвамі: у славян Іван Купала, Купалле, у Балгарыі-Яноўдзень; у Венгріі - святы Іван; у Бельгіі і Чэхаславакіі - святы Ян; у Італлі - Сан-Джавані, у Францыі - Сен-Жан; у Іспаніі - Сан-Хуан; у Румыніі - Дрэгайка; у Велікабрытаніі - святы Джон, Фіндляндыі-Юханус, у Польшы - Сабутка.
Звычаі абрадавага Купалля, захаваўшы рысы салярнага і аграрна-жывёлагадоўчага культаў, маюць свае карані ў праславянскіх і індаеўрапейскіх слаях, носяць агульнаеўрапейскій характар.
Першы ўспамін пра святя Купалле - 1 стагоддзе да н.э., калі Квінтыліян Цыцерон адзначаў, што ў Брытаніі мясцовыя жыхары святкуюць дзень летняга сонцастаяння пад імем бога сонца Гранія. У беларускіх крыніцах першае ўспамінанне захавалася ў ХІІ стагоддзі ў “Казанні Кірылы Тураўскага”.
У грамаце Вітаўта 1396 г. зафіксавана свята “Купалле”, а першае апісанне свята дадзена ў густынскім летапісе ў ХVІ ст.
У беларускіх пісьмовых крыніцах тэрмін “Купалле” у першыню зафіксаваны ў дамове з польскім каралём і літоўскімі князямі 1939 г. - “Амір ад Пакрова Багародзіцы да Купалава дня”.
У старажытных славян яшчэ ў І ст, н.э. свята летняга сонцастаяння лічылася адным з самых буйным і на каляндары з зямлі палянаў яно было выдзелена знакамі асобай важнасці - двумя крыжамі (знакамі сонца).
Найбольш агульнымі элементамі свята, якія сустракаюць амаль што ва ўсіх народаў урамках Іванава дня, з'яўляюцца: распальванне на ўзвышшах рытуальных вогнішчаў; звычаі, звязаныя з вадой (купанне ў рацэ, умыванне расой, качанне па расістай траве, якой прыпісвалася ачышчальная і гаючая сіла); наданне магічнай сілы раслінам, якія збіралі ў гэты вечар; пошукі кветкі папараці, якой прыпісвалі ахоўную моц; эратычныя элементы (варажба з вянкамі, скокі праз вогнішча)
Гіпотыза этымалогіі тэрміна “Купала”:
- “купель” (ад грэч.), хрысціцель (Ф. Бандке, М. Кастамараў);
- “купацца” (А. Цярэшачка, Я. Карскі);
- “ярыцца, злавацца, ускіпаць” (Ф. Буслаў, А. Афанасьеў, П. Бяссонаў, А. Патабня);
- “кіпець, гарэць, тлець” (І. Дуброўскі, В. Мартынаў, В. Іваноў, В. Топараў);
- “савакупляцца” (П. Мельнікаў-Пячэрскі);
- “падавальнік дароў і ежы” (Е. Анічкаў, Н. Гусева);
- “зборы людзей на язычнецкае святкаванне” (Б. Рыбакоў).
І негледзячы на тое, што пытанне генезісу слова “Купала” нельга лічыць вырашаным да канца, ўсё ж пошукі яго рашэння не супярэчыць асноўнай думцы: Купалле - гэта старажытнае земляробчае свята ў гонар летняга сонцастаяння, свята росквіту зямлі, свята народнай творчасці.
1.2 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі
Першае ўпамінанне пра Купалле знаходзім у Цвярскім летапісу пад 1175 г., у Іпацьеўскім жа летапісу ў запісе 1262 г. гэта свята ўжо ўпамінаецца пад яго сучаснай назвай: «Литва изгнаша ездов на каноун Ивана дни на сама Коупаль”. Як каляндарная дата сустракаецца назва Купалы ў старажытнабеларускіх граматах ХІV ст. пасля прыняцця хрысціянства царква вяла жорсткую барацьбу з язычніцкім святам Купалля. Так, у Гусцінскім летапісу яно называецца д'ябальскім заняткам, а ўдзельнікі свята - вар'ятамі: «Сему Купалу, бъсу, еще и донынъ... безумный память совершають, наченше іюня 23 дня... съ вчера собираются простая чадь обоего полу, и препоясавшеся былием вознетают огонь, индъ же поставляют зеленую ветвь, и емшеся за руць около обращаются оного огня, поюще своя песни, преплетающие Купаломъ, потом через оный огонь прескакують» [3 с. 5]. Хрысціянская царква з мэтай знішчэння Купальскай абраднасці прымеркавала да гэтага дня - дзень Іаана Хрысціцеля, у выніку свята атрымала назву Івана Купалы. Тых, хто хадзіў на Купалле не дапускалі да прычашчэння, да шлюбу. У Вільне у г. Роса было язычніцкае капішча, дзе адзначалі Купалле, хрысціянскія служкі зняслі капішча, паставілі храм і зрабілі могілкі, увялі святкаванне кірмашоў і фэстаў - рэлігійных храмавых святаў у гонар Іаана Прэдцечы, і складаліся яны з богаслужэння, гандлю кветкамі і застолля. Але ўсё роўна знішчыць Купалле не ўдалося. [12 с. 32]
На маю думку, найбольш бліжэй да ісціны стаяць тыя даследчыкі, якія тлумачаць генезіс абрадаў і назвы Купалля наяўнасцю салярных уяўленняў у старажытнага чалавека, што былі ў далёкім мінулым асноўнымі ў свяце летняга сонцастаяння. Свяшчэнны купальскі агонь і звязаныя з ім прыметы, павер'і, абрадава-магічныя дзеянні былі ў цэнтры купальскай урачыстасці. Гэты агонь, паводле ўяўленняў старажытнага чалавека, увасабляў само сонца, якое абагаўляў і якому пакланяўся старажытны чалавек і пазней у вачах земляроба, на думку А.Патэбні, «купальскі і іншыя агні мелі моц даваць ураджай і праганяць смерць не самі па сабе, а таму, што ўвасабляюць сонца». У святкаванні Купалля сляды салярнага культа ўпляталіся ў адзіны комплекс першабытных уяўленняў і дзеянняў. Асноўныя з іх -- распальванне кастроў, але разам з тым заўважаюцца звязаныя з рытуальнымі агнямі ачышчальныя абрады, вера ў прадуцыруючыя ўласщвасці агню. Іван-Купала з'яўляецца адным з самых ушанаваных свят у беларусаў і ў наш час.
Падчас летняга сонцастаяння росквіт прыроды дасягае свайго апагею: каласаваць на палях пшаніца, грэчка і проса, заквітнелі лён і бульбачка, скончыўся прыплод ў жывёл. Таму нашы продкі ў гэтыя дні імкнуліся аддзячыць Матухну-Прыроду за добры ўраджай, паляванне, удой і цяленне ў хатніх жывёл. Людзі здзяйснялі ахвярапрынашэнні і імпрэзай Івана-Купалы паказвалі яднанне з прыродай.
Яшчэ з раніцы дзязўчыны і жанчыны з песнямі накіроўваліся ў поле, на сенажаць з мэтай збору купальскай травы. Падчас збору спявалі.
А на Купалу
Рана сонца йграла,
На добрыя гады,
На цеплыя восы,
На хлебы-ўраджаі..
Ой, рана-рана на Яна
Ды хораша сонейка шпацыравала,
I зямля стагнала з Купала,
Дарожка звінела пекла песень...
Па народных павер'ях, неабходнасць выканання песень падчас збору травы і кветак была выклікана імкненнем перадаць ім лекавую і цудадзейную моц. Аднак купальскае свята было злучаны не толькі з культам раслін. Важнае значэнне спрадвеку надавалася агню, і менавіта купальскі агонь з'яўляўся своеасаблівым абаронча-магічным ачышчальным сродкам. На купальскае вогнішча зносіліся старыя рэчы, спальванне якіх сімвалізавала вечнае абнаўленне жыцця. Агонь атрымлівалі ад трэння драўляных брусоў. Як знак сонца паднімалі на шчасце запаленае кола. Адным з важных момантаў былі скачкі хлопцаў і дзяўчын праз вогнішча, агонь якога валодаў цудадзейнай уласцівасцю ачышчэння. Таксама дзяўчыны займаліся варажбой: апускалі вянкі ў раку і, сочачы за рухам вянка, рабілі высновы пра свой далейшы лёс. [4 с. 21]
3 Купальем злучаюць дзіўную
легенду пра кветку папараці (папараць-кветка),
на які сыходзщь агонь Пяруна,
і роўна апоўначы папараць
заквітае на некалькі імгненняў
агністым колерам. Трэба злавіць
гэты момант, і тады ўсе жаданні
ўладальніка кветкі папараці
спраўдзяцца, ён будзе ведаць
аб усім, што адбываецца ў свеце.
У легендах гаворыцца, што ў
купальскую ноч расліны размаўляюць
паміж сабой, дрэвы пераходзяць
з месца на месца, а рэкі
свецяцца чароўным святлом. Ёсць
павер'е, што ў гэту ноч праводзяць
гулі разнастайныя чараунікі
і ведзьмы, крадучы канёў, адбираючы
малако ў кароў. Каб абараніцца
ад нячыстай сілы, гаспадары вешалі
над уваходам ў хату крапіву
ці вострыя прадметы, пра якія
нячыстая сіла магла б парэзацца:
іголкі, сярпы [10 с. 45].
У XIX - пачатку XX ст. напярэдадні свята, вечарам моладзь наладжвала масавае шэсце па вуліцах вёскі. Усе ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты - вянкамі, падпярэзваліся палыном, запальвалі доўгія шасты і з песнямі, крыкамі падыходзілі да кожнай хаты, запрашаючы ўсіх на Купалле. У сваім асяроддзі моладзь выбірала распарадчыка свята, так званага ўрадніка, якога ўпрыгожвалі зелянінай больш за іншых і які займаўся падрыхтоўкай: загадваў хлопцам і дзяўчатам ісці па вёсцы, збіраць усялякую ўсячыну - старыя чобаты, анучы, лахмоцце, рыззё, луб, сасновую кару, лапці і г.д. Пасля таго, як гэтага ламачча была назбірана цэлая вялгзная куча, тады бралі на адной сядзібе каня, на другой - колы, на трэцяй - аглоблі і вывозілі за некалькі разоў сабраныя непатрэбныя рэчы ў поле для распальвання вечарам купальскага вогнішча. У іншых населеных пунктах на Беларусі гурт дзяўчат і хлопцаў нёс старое кола, якое, прыйшоўшы за вёску, на скрыжаванне дарог, абмазвалі дзёгцем, абмотвалі саломай і, прымацаваўшы да шаста, запальвалі. Перакрыжаванне дарог вельмі семантычна значны локус у сістэме архаічнага светапогляду славян. Тут, паводле народных вераванняў беларусаў, у купальскую ноч збіраліся ведзьмы. Паводле вераванняў беларусаў-палешукоў, «Ведзьмы ж да ведзьмары ў гэтую ноч пасюдаюць з сябе ўсюсенькую адзежу да так голыя й ходзяць па палёх да па сенажаці, збіраюць там розныя зёлкі, робяць у збожжы закруткі ці перажоны, або зажоны, збіраюць з травы росу, каб цягнуць сабе спор з тых кароў, якія тут пройдуць, ці робяць якія-небудзь іншыя чары» [9 с. 39].
На Гродзеншчыне адну з дзяўчат упрыгожвалі кустом (так як на Палессі на Троіцу) і перад купальскай ноччу з песнямі вадзілі яе ад хаты да хаты, а хлопцы аблівалі іх вадой. А калі недалёку была рэчка або возера, то куста кідалі ў ваду.
Да раніцы моладзь купалася ў рэках, пампавалася па ранішняй расе, сустракала ўзыход сонца, у гонар якога і святкавалася Купалъе. Казалі, што ў купальскую раніцу сонца "гуляе" - двоіцца, троіцца і пераліваецца рознымі кветкамі.
Салярны культ
Аснову звычаяў Іванава дня складалі магічныя дзеі, генетычна звязаныя з культам сонца. 3 Сонцам быў звязаны будучы ўраджай, багацце траў і раслін, прыплод скаціны, шчаслівае жыццё людзей. Агонь увасабляў сабою Сонца.
Як пісаў Пётр Хмара ў сваіх сказах аб багах крывіцкіх: «Старажытныя сказы крывічаў, данеслі да нас паданні пра купальскі агонь. Слухайце людзі легенды зямлі нашай: Па начах калі сонейка ў вырай хавалася хадзілі па зямлі моцы злыя, слугі чарнабогавыя, чарты хвастатыя, ведзъмы пачыналі гул чорныя, з людзей здзекваліся, безабаронных страшылі. I запальвалі крывічы агонь, што прынёс ім бог Ярыла і разганяў той агонь сцені чорныя, людзей цешачы, цеплыню даючы». [9. С. 57],
Агонь выконваў цэлы шэраг функцый, якія заключалі ў сабе: а) урадлівае; б) засцерагальнае; в) ачышчальнае; г) гаючае значэнні. Вось чаму такімі важнымі ў купальскім абрадзе з'яўляюцца кастры. Як правіла яны былі вялікіх памераў, каб жыта ўдалося высокім, а ўраджай багатым. Купальскі агонь запальвалі спосабам трэння драўляных брускоў адзін аб другі. У тых месцах, дзе было мала дроў, касцёр імітавала вялізная куча крапівы.
Ачышчальная і гаючая функцыя вогнішча заключалася ў спальванні ў ім старых рэчаў, адзежы хворых дзяцей. Рытуальным было спальванне "мая"- засохлай зеляніны, якою ўпрыгожвалі хаты на Троіцу. Дымам ад "мая", а таксама спецыяльна спаленных лекавых раслін акурвалі дзяцей, хворых. Часта вакол вогнішча абводзілі жывёлу.
Культ вады
Побач з культам Сонца ў купальскім абрадзе вельмі важны культ вады. У беларусаў вада складае прадмет асобага шанавання, асабліва крынічная. На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўляюць рытуальнае купаніе ў рэках, азёрах, вадаёмах, таму што вада валодае ў гэтую ноч магутнай гаючай, жыватворнай, жыццёвай і пладаноснай сілай. Яна, па паданню робіць людзей прыгожымі. Аналагічны сэнс носіць на Купалле Умыванне ранішняй расою (24 чэрвеня) і качанне па расе ў жыце. З культам вады звязана і гаданні на вянках - вянкі пускаюць на ваду і глядзяць: куды яны прыплывуць, у той бок дзяўчына пойдзе замуж. Калі ж вянок патоне, гэта прадвяшчае няшчасце ці нават смерць. [9 с. 51]
Агонь і вада - гэта стыхіі-антаганісты, дыяметральна супрацьлеглыя па свайму зместу і функцыях. Таму на Купалле з мэтай іх прымірэння часта сумяшчаюць абодва культы. Вогнішчы распальваюць на плытах, якія плывуць на рэках ці азёрах. У вянкі, што пускаюць на ваду, устаўляюць запаленныя свечкі.
Культ расліннасці
Напярэдадні купальскай ночкі, пад вечар дзяўчаты і жанчыны адпраўляюцца на луг, у поле, лес збіраць купальскія травы і кветкі - зёлкі, якія к гэтаму часу дасягалі асобай гаючай сілы.
Збіралі лекавыя расліны. Імі, пасля асвячэння ў царкве, лячылі на працягу года членаў сям і жывёлу. Цэлы шэраг раслін валодаў магічнай, прыварожваючай сілай. Яны называліся "прываротным зеллем". 3 іх дапамогай дзяўчына прыварожвала да сябе жаніха. Кветкі яна ўплятала у вянок, аздабляла імі валасы, вопратку.
Раслінны культ на Купалле цесна пераплятаецца з салярным. Аб гэтым сведчаць такія абрады, як перакідванне вянкоў паміж дзяўчатамі і хлопцамі праз вогнішча; акурванне жывёл спаленнымі на кастры гаючымі травамі спальванне чучала з салом, упрыгожванне дрэва "Марэны".
Расліны і травы ў купальскую ночку валодалі не толькі гаючай, але і чароўнай сілай. Крапіва бараніла ад злых сіл і чар, увасабляла сабою агонь (сонца) і надзяляла тымі ж уласцівасцямі, што і яны. Яна таксама з'яўлялася раслінай, звязанай з аграрнай магіяй. Крапіву дабаўлялі ў хлеб. Купальскія травы кідалі ў печ у час навальніцы для таго, каб у міласцівіць бога грому Перуна.
У беларусаў, як і ў іншых еўрапейскіх народаў, існавала мноства павер'яу, звязанных з купальскай ноччу. Анімістычныя ўяўленні аб свяце адлюстроўваліся ў павер і, што ў гэты дзень у прыродзе адбываецца нейкі пераварот: па зямлі ходзяць ведзьмы, духі, звяры, і ў вогуле ўсё жывое вядзе між сабой размовы, дрэвы пераходзяць з месца на месца і размаўляюць паміж сабой. [12 с. 47]
Асабліва многа павер'яў, легендаў і паданняў захавалася аб папараці-кветцы. Яны былі занатаваны этнографамі і фалькларыстамі мінулага стагоддзя ў раёнах Беларусі. У народзе папараць лічылі Перуновай кветкай. Паводле падання на яе зыходзіў агонь Перуна і яна загараецца прыгожай кветкай. Людзі надзялялі яе чарадзейнай сілай, верылі, што ўладальнік яе можа зрабіцца нябачным, адамкнуць і замкнуць любыя замкі, зразумець размовы звяроў і птушак, знайсці скарб, які з'яўляецца ў выглядзе агеньчыкаў на кустах, кветках, папараці.

- Беларусская литература
- Беларусский музыкальный фольклор в развитии речи дошкольников
- Беларусь в войне 1812 года
- Беларусь в контексте евразийского культурного пространства в XVII- XVIIIвеках
- Беларусь и международные экономические организации
- Беларусь и международные экономические организации ВТО, МВФ
- Беларусь и международный рынок труда
- Бейматаларды тоқып-тігу әдісі арқылы өндіру
- Бейнелеу өнері
- Бейнелеу өнері сабағында кескіндеме өнерін оқытудың тиімді жолдары
- Бейнені өңдеу негіздері
- Беконное свиноводство
- Белаз ТО и ТР
- Беларусия