История деревни Присно
ЗМЕСТ
Уводзіны ..............................
Глава 1. Гісторыя засялення
Веткаўшчыны ..............................
1.1. Старажытныя культуры
1.2. Першыя згадванні пра вёску
Прысно ..............................
1.3. Веткаўшчына на раздарожжы ..............................
Глава 2. Ветка – цэнтр
расійскага расколу ..............................
2.1. У складзе Рэч Паспалітай
..............................
2.2. Веткаўшчына ў складзе
Глава 3. Самастойная гісторыя станаўлення вёскі Прысно .................... 34
3.1. Вёска на пачатку ХХ стагоддзя
..............................
3.2. Лёс вёскі Прысно ў час Вялікай
Айчыннай вайны ..............................
3.3. Сучаснае жыццё ...............
Заключэнне ..............................
Спіс крыніц і літаратуры ..............................
Дадаткі ..............................
УВОДЗІНЫ
Вёскі, як і людзі, нараджаюцца, квітнеюць і знікаюць. Шкада таго, чый родны кут знік пры яго жыцці, і чалавек вымушаны блукаць, як адарваны ліст, па свеце.
Няма нічога ў чалавека найпрыгажэйшага і найдаражэйшага за Радзіму. Чалавек без Радзімы – жабрак. Ён ніхто. У самыя цяжкія хвіліны чалавеку прыдае сілы думка, што ён сын вялікай краіны.
Любоў да Радзімы, народу пачынаецца з канкрэтнага – любові да родных мясцін, дзе чалавек нарадзіўся і жыве. Але прыватнае любіць цяжэй, чым больш агульнае. Адсюль і выраз: “Учё чалавецтва любіць значна прасцей, чым зрабіць добрае роднай маці”. Сапраўдная любоў да роднага кутка выяўляецца праз дзеянні: добрую працу, добразычлівасць, выхаванне дзяцей, шанаванне свайго роду, а яшчэ праз веданне гісторыі роднага краю. Малая радзіма прыцягвае кожнага чалавека і, асабліва, калі жывеш далёка ад яе.
Мінулае заўсёды з намі, і ўсё, што мы сабой уяўляем, усё, што мы маем, выходзіць з мінулага. Мы – яго стварэнне, - і мы – жывое паглыбленне ў яго. Не разумець гэтага, не адчуваць мінулага – значыць не разумець сучаснага. Мінулае ў нас. У кожным з нас жывуць праца і сіла тых, хто жыў да нас. У сваю чаргу будучыя пакаленні змогуць жыць дзякуючы нашай працы, дзякуючы сіле нашых рук і нашага розуму. Мы павінны пакінуць нашчадкам не менш, чым атрымалі самі.
Галоўная мэта – разгледзіць гісторыю вёскі Прысно ад старажытных часоў да сучаснасці і на падставе гэтага стварыць уласны герб
Задачы:
- Разгледзіць літаратуру па гэтай тэме
- Прасачыць гісторыю засялення Веткаўшчыны ў старажытнасці
- Паказаць сувязь вёскі Прысно і горада Ветка, як цэнтра стараверцаў
- Высветліць самастойную гісторыю станаўлення вёскі Прысно
- Распрацаваць уласны герб вёскі Прысно
Храналагічнымі рамкамі дадзенай тэматыцы з’яўляецца перыяд ад старажытнасці да сучаснасці.
У сваёй працы асноўным чынам я абапіралась на наступныя крыніцы: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага р-на. У 2-х кн. Кн. 1. Першая кніга хронікі ахоплівае перыяд ад старажытнасці да 1941 г. У яе ўключаны гісторыка-эканамічныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра знакамітых землякоў, выкарыстаны дакументы і матэрыялы з дзяржаўных і асабістых архіваў, музеяў, друкаваных крыніц, публікацыі з кніг і газет, успаміны. Прыводзяцца звесткі пра жыхароў раёна, што сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій, а таксама спісы загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну воінаў Чырвонай Арміі, што пахаваны на тэрыторыі раёна.
“Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага р-на. У 2-х кн. Кн. 2” – другая кніга ахоплівае перыяд з 1941 г. да нашых дзён. У яе ўключаны гісторыка-эканамічныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра герояў вайны і працы, ардэнаносцаў, знакамітых землякоў. Выкарыстаны дакументы і матэрыялы з дзяржаўных і асабістых архіваў, музеяў, друкаваных крыніц, успаміны. Прыводзяцца спісы загінуўшых партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору, воінаў-землякоў, што загінулі і прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Асобныя старонкі і раздзелы кнігі прысвечаны чарнобыльскай тэме, апісанню багатай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Веткаўшчыны, гісторыі населеных пунктаў.
Гісторыю Веткаўшчыны, ў розны час, вывучалі розныя гісторыкі і краязнаўцы, напрыклад, Цемушаў Віктар Мікалаевіч, у сваёй кнізе Гомельская зямля ў канцы XV – першай палове XVI стст., ажыццявіў лакалізацыю населеных пунктаў рэгіёна, рэканструяваў міждзяржаўныя і ўнутраныя межы, вызначыў яго ўнутраны склад перыядаў літоўскага і маскоўскага кіравання, разгледзіў гісторыю парубежжа. Але падрабязную гісторыю вёскі Прысно Веткаўскага раёна вывучалі мала і асноўнай працай па гэтай тэме, можна адзначыць – “Прысно: краязнаўчы нарыс”, аўтар Цейкін Уладзімір Уладзіміравіч, месны аматар-краязнаўца. У дадзенай працы аўтар разгледзіў гісторыю вёскі ад старажытнасці да сучаснасці. У асноўным ён абапіраўся на розныя пісьмовыя крыніцы, але ў кнізе ёсць і шмат мясцовых паданняў і легенд
ГЛАВА 1
ГІСТОРЫЯ ЗАСЯЛЕННЯ ВЕТКАЎШЧЫНЫ
1.1 Старажытныя культуры Веткаўшчыны
Веткаўскі раён у старажытнасці – адзін з густанаселеных куткоў Гомельшчыны. Сярод многіх фактараў, якія спрыялі пранікненню на тую ці іншую тэрыторыю чалавека, спрадвеку вядучым была наяўнасць сыравіны для вырабаў прылады працы, і ў першаю чаргу гэта крэмень.
Зямля Веткаўшчыны за апошні мільён гадоў зведала не менш 5 зледзяненняў. Нягледзячы на тое, што два апошнія не дасягнулі межаў раёна, уздзеянне іх было вельмі моцным. Інакшы накірунак мелі рэкі, пад час ледавікоў знікалі лясы, паўсюдна былі голыя тундра-стэпавыя ландшафты. Існаванне тагачаснага чалавека ва ўмовах зледзянення было практычна немагчымым. Адліга і росквіт усяго жывога, аднаўленне прыродных зон адбываліся ў перыяды міжледавікоўяў. Працягваліся яны некалькі тысячагоддзяў і менавіта тады чалавек паступова прасоўваўся на поўнач.
Найбольш старажытная знаходка – скрэбла – была зно йдзена менавіта на тэрыторыі Веткаўскага раёна ля Свяцілавічаў. Здарылася гэта ў 1929 годзе, калі настаўнік мясцовай школы П.М. Чайкоўскі ля в. Чамерня ва ўрочышчы Каменная (Серыкава) Гара знайшоў гэтую прыладу. Ляжала яна ля вады, на поплаве правага берага Беседзі.
Малюнак 1.1 – Свяцілавіцкае скрэбла
Па форме, тэхніцы апрацоўкі і іншых адзнаках прыладу датавалі часам мусцьерскай культуры, якая існавала 100 – 40 (35) тыс. да н.э. Дзякуючы гэтай знаходцы, можна вызначыць, што час пранікнення першых людзей на зямлю Беларусі па сённяшніх дадзеных – перыяд 100 – 35 тыс. гадоў назад.1
Паводле антрапалагiчнай класiфiкацыі першыя людзi на Веткаўшчыне былi краманьёнцы. Па сваiх фiзiчных дадзеных яны нічым не адрознiвалiся ад нас. Адзін з такіх шкелетаў быў знойдзены Е.Г. Калечыц у 1980 годзе на Веткаўшчыне. Абломкі керамікі пры шкілеце дазваляюць аднесці яго да сярэднядняпроўскай культуры і датаваць пахаванне І паловай ІІ тыс. да н.э. Памеры доўгіх костак шкілета сведчаць аб невысокім узросце, брахіморфнасці пахаванага. Выяўлена брахікраннасць – чарапны паказальнік перавышае значэнні, тыпічныя для беларускай краніалагічнай серыі XVIII – XIX стст. Рэльеф чэрапа добра выяўлен, нізкі твар уплашчон на ўзроўні арбіт і скул, перанос’е сярэднешырокае, нізкае, нос выступае слаба. Гэты комплекс характэрны для мангалоіднага ствала, хоць і не ў рэзка выяўленнай форме.2
Першыя людзі на Веткаўшчыне палявалi, займалiся збiральнiцтвам i, магчыма, рыбалоўствам. Жылi яны ў суровы час надыходу апошняга зледзянення, ва умовах вечнай мерзлаты. Жыллё будувалi з костак буйной жывёлы, у першую чаргу маманта. Людзi шылi вопратку, абутак, дзень i ноч палiлi вогнiшчы. Можа i на месцы вёскi Прысно, якая раскiнулася паблiзу некалi магутнага Сожа, у той час гарэлi агнi, але нiякiх рэшткаў нават матэрыяльнай культуры позняга палеалiту у гэтай мясцовасцi пакуль не знойдзена.3
Найбольш дакладна вывучаны старажытнасці мезалітычнай эпохі. Помнікаў гэтай пары на Веткаўшчыне не менш 30. Многія з іх размешчаны на тэрасах 5 – 7-метровай вышыні на берагах Сожа і Беседзі. Гэта помнікі ля вёсак Чамерня, Малыя Нямкі, Вялікія Нямкі, Перамога, Глыбаўка, Рудня-Стаўбунская і Споніцкая, Новыя і Старыя Грамыкі, Барталамееўка, Осава, Вераб’ёўка, Някрасава, Беседзь, Прысно.
Малюнак 1.2 – Прылады працы з мезалітычных паселішчаў у Веткаўскім раёне:
1-3 – разцы; 4-7 – вастрыі; 8-12 – скрабкі; 13-14 – нажы; 15-17 – укладышы; 18 – сякера;
19 - цясла
На жаль, глебы Пасожжа дрэнна захоўваюць арганічныя рэчывы, у прыватнасці косць.
Малюнак 1.3 – Матыка з рога лася (знойдзена ў рэчышчы Сожа ў Ветцы)
У канцы V пачатку IV тысячагоддзяў да н.э. жыхары Пасожжа навучылiся ляпiць глiняны посуд. Гэтая падзея лiчыцца фармальным пачаткам новай гiстарычнай эпохi неалiту (новы каменны век).
Тэрыторыю Веткаўшчыны, як і ўсё Пасожжа, у гэтыя часы насялялі плямёны верхнедняпроўскай культуры. Каранямі яна адыходзіць у мясцовы мезаліт, а ў плане гістарычнага лёсу – далёка на поўнач на Валдай.
Галоўныя заняткі насельніцтва яшчэ доўгі час былі тыя самыя, бо крамянёвы інвентар неалітычнай эпохі па складу прылад адрозніваецца ад папярэдняга часу зусім нязначна. Чалавецтва ішло па шляху ўдасканалення іх формы, якасці, рацыянальнага выкарыстоўвання. На змену пласціністым наканечнікам стрэл прыйшлі рамбічныя і трохкутныя, павялічылася колькасць прылад з двухбаковай апрацоўкай паверхні, шліхтаваных, свідраваных, з дрэўкам для замацавання. Стала значна больш добра апрацаваных сякер. У комплексах з’явілася шмат цясляў-прылад, якімі дзяўблі лодкі.
У канцы неаліту, калі на Пасожжы маглі распаўсюдзіцца жывёлагадоўля і земляробства, на паселішчах сустракаюцца крамянёвыя сярпы. Знойдзена шмат асклепкаў посуду тае пары. Яны вельмі разнастайныя і прыгожыя. Пасудзіны рабілі шляхам паслядоўнага налепу гліняных стужак. Пры гэтым атрымлівалі востра- і кругладонныя гаршкі розных памераў. У залежнасці ад прызначэння посуд быў тонка- і таўстасценны, з рознымі дамешкамі і рознай ступенню абпалу. Увогуле ўсе гэтыя паказчыкі мяняліся па меры таго, як працэс вырабу ўдасканальваўся. Арнаментацыю ўтваралі адбіткі буйнога грэбня ці ямкавыя наколы, якія наносілі ля дна і каля венца па перыметру гаршка ці па ўсяму тулаву. Часцей посуд ўвогуле не ўпрыгожваўся.
Малюнак 1.4 – Фрагменты ляпнога посуду мезалітычнага часу з могільніка ва ўрочышчы Страліца (раскопкі І.І. Арцёменкі)
У пачатку ІІ тыс. да н.э. на землі Веткаўшчыны трапілі так званыя “шнуравікі”, са з’яўленнем якіх на велізарных прасторах Еўропы адбыліся значныя перамены. У лік культур са шнуравой керамікай (упрыгожанай адбіткамі шнура) і баявымі сякерамі ўваходзіла і сярэднедняпроўская, распаўсюджаная на Верхнім і Сярэднім Падняпроўі.
У бронзавым веку асабліва пашырыліся земляробства і жывёлагадоўля. Пачалося актыўнае асваенне прырэчных прастораў, падсечка і выпальванне лесу. Там спатрэбілася шмат сякер не толькі каменных, але і з бронзы. Адзінкавыя знаходкі гэтых рэчаў захоўваюцца ў прыватных калекцыях, школьных і Веткаўскім музеях. Знойдзены яны ля Беседзі, Веткі, Данілавічаў, у Казацкіх Балсунах, Коўбаўцы, Кунтараўцы, Малых Нямках, Навасёлках, ля Радугі, Свяцілавічаў, Сяліцкай, Старых Грамык, Старога Сяла, Ухова. Сярод іх каменныя і крамянёвыя сякеры – кліны, тоўстаабуховыя і вузкаабуховыя, свідраваныя лопасцевыя, клінавідныя і іншыя.
Вельмi многа знаходак бронзавага часу далi пяскi ля вёсак Прысно, Барталамееўкі і Малых Нямкоў, Шарсцiна, Ухова i iнш.
У сярэдзiне II тысячагоддзя да н.э. Пасожжа засялiлi плямёны сосніцкай культуры (ці варыянта тшцынецкай, што дакладна не высветлена). Гэтае насельніцтва вырабляла прынцыпова іншы посуд. Пасудзіны мелі галоўным чынам цюльпанавідную і баначную форму. Яны былі пласкадоннымі з шырокім горлам і тулавам, якое звужалася да дна. Зрэдку арнаментавалася ўся паверхня, часцей толькі верхняя частка. Пад вянцом зноў з’явіўся ланцужок цыліндрычных наколкаў. Адным з асноўных элементаў арнаменту былі адбіткі кропачнага і ружанцавага штампа, зрэдку адбітак шнура ці буйнога грэбня. Сярод вырабаў з крэменю ў гэты час найбольш адметнымі былі сэрцападобныя наканечнікі стрэл з чарашком.
Позні перыяд бронзавага веку на Пасожжы вывучаны вельмі слаба і высветліць гісторыю насельніцтва гэтае пары пакуль немагчыма.4 Магчыма таму, што бронзавых прадметаў няшмат. Гэта драцяное скроневае кальцо (Бердыж), П-падобная пласціна-накладка (Насовічы), фрагмент выраба ў выглядзе трубкі і абломак пярсцёнка. Найвялікшую цікавасць уяўляюць знаходкі дзвюх бронзавых пальчатых фібул. Адна з іх адбылася з запаўнення жылля з каменкай у Гомелі, другая - з'яўляецца выпадковай каля в. Аднаполле Веткаўскага раёна на Сажу. Па аналогіях гэтыя прадметы могуць быць аднесены да VI - VII стст.5
Малюнак 1.5 - Фібула бронзавая з в. Аднаполле
Таксама можна адзначыць і бронзавы складзень знойдзены пры абследванні старажытнарускага селішча ля в. Навасёлкі Веткаўскага раёна (1980 г.). Ён літы з выявай распятага Хрыста на адным баку і – Маці Божай-Арантай на абароце. Выява рэльефная. Яно дрэнна разлічымае, “сцёртае”. Хутчэй за ўсё, гэта з-за паўторнай адліўкі прадмета па старому ўзору.6
Малюнак 1.6 – Бронзавы складзень
Яшчэ ў 1873 годзе складальнікі першай археалагічнай карты Веткаўшчыны – вучоныя Імператарскай Археалагічнай Камісіі – былі здзіўлены вялікай колькасцю загадкавых земляных гарадкоў, якія раскіданы па берагах Сожа і Бесядзі ў наваколлях Шарсціна, Старога Сяла, Новых Грамыкаў, Жалезнікаў, Свяцілавічаў, Вялікіх Нямкоў. Звесткі пра гэтыя помнікі мінуўшчыны былі сабраны паводле паведамленняў мясцовых сялян, якія называлі гарадкамі рэшткі невялікіх “крэпасцей”, пабудаваных у старажытныя часы невядомымі плямёнамі.
У 1936 годзе выдатныя даследчыкі беларускай мінуўшчыны А.М. Ляўданскі і А.Д. Каваленя ажыццявілі суцэльную археалагічную разведку па берагах Сожа ў межах Магілёўшчыны і Гомельшчыны. Яны не толькі агледзілі гарадзішчы каля Прысно, Шарсціна, Нова-Іванаўкі, Старога Сяла, але і знялі іх схематычныя планы, сабралі ў месцах абгаленняў старажытных культурных пластоў рэшткі глінянага посуду. Мяркуючы па знаходках металургічнага жужала на некаторых помніках і абапіраючыся на тэхналагічныя асаблівасці гліняных вырабаў, Ляўданскі і Каваленя аднеслі час існавання земляных умацаванняў да жалезнага веку і звязалі іх са старажытным даславянскім насельніцтвам гэтых мясцін.7
Жалезны век на Беларусi пачаўся ў VIII—VII стст. да н.э. Да гэтага часу адносiцца з’яўленне на Веткаўшчыне мiлаградскiх плямёнаў. Пачатак жалезнай эпохi звязаны з шырокiм распаўсюджаннем у побыце людзей жалезных прылад працы, больш даўгавечных за каменныя, бронзавыя цi касцяныя. Веткаўшчына была багатая на запасы балотнай руды — лiманiту. Руда гэта залягала на зусiм нязначнай глыбiнi i выкарыстоўвалася мясцовымi металургамi з мiлаградскiх часоў да ХVIII стагоддзя.
Пра развiццё металургii сведчыць назва вёскi Рудня (iх у раёне некалькi — Гулева, Споніцкая, Стаўбунская, Шлягiна), а таксама назва ручая Iржавец, што каля Шарсцiна.
У мiлаградскiх паселiшчах займалiся земляробствам, жывёлагадоўляй, прадзеннем i ткацтвам, ляпiлi глiняны посуд, лiлi жалезныя прылады працы i iншыя рэчы. Значную ролю ў жыццi людзей займала паляванне, разнастайныя лясныя промыслы i рыбалоўства. Мiлаградская культура праiснавала каля 500 гадоў. 8
Большасць мілаградскіх гарадзішчаў Веткаўшчыны ў кан. ІІІ – ІІ ст. да н.э. была заселена носьбітамі зарубінецкай археалагічнай культуры (названай па паселішчу каля вёскі Зарубінцы на Кіеўшчыне), помнікі якой размешчаны на значнай тэрыторыі – у Беларускім Падняпроўі, на Палессі і ў сярэднім Падняпроўі. Пэўная частка зарубінецкіх паселішчаў Веткаўшчыны (напрыклад, каля вёсак Юркавічы і Рудня-Шлягіна) заснавана на нізкіх падпоплаўных тэрасах і не мае штучных умацаванняў.
Каштоўны навуковы матэрыял па вывучэнню зарубінецкага пахавальнага абраду быў атрыманы супрацоўнікам Гомельскага абластнога краязнаўчага музея А.І. Драбушэўскім пад час ратавальных раскопак (помнік разбураўся пясчаным кар’ерам) бескурганнага (грунтавога) могільніка каля паўночна-заходняй ускраіны вёскі Юркавічы ў 1985-86 гг. Старажытныя пахаванні займалі дзялянку схіла правабярэжнай тэрасы Сожа, якая ўзвышалась над поплавам на 5 – 7 м. ва ўрочышчы Сіянская гара. А.І. Драбушэўскі даследаваў тут каля 800 м² плошчы і знайшоў 19 пахаванняў, здзейсненых па абрадзе целаспалення. Да ліку цікавых знаходак Юркавіцкага могільніка належаць жалезныя фібулы – зашпількі для адзення. Такая фібула з пахавання № 8 “сярэднелатэнскага” тыпу датуецца І ст. да н.э. Даследчыкі лічаць фібулы найбольш яскравай, адметнай рысай зарубінецкага аддзення. У некаторых пахаваннях знойдзены ўпрыгожванні з бронзы, у т.л. дротавыя скроневыя кольцы. У двух магілах былі жалезныя нажы, а ў пахаванні № 2 (яно магло належаць воіну) знойдзен жалезны наканечнік дзіды. Юркавіцкі могільнік датуецца І ст. да н.э. – І ст. н.э.
У канцы І – пачатку
ІІ ст. н.э. зарубінецкая культура распадаецца,
што было выклікана сацыяльна-
Кіеўскія плямёны пакінулі на Веткаўскай зямлі шмат слядоў. У 1926 г. беларускі археолог К.М. Палікарповіч ажыццявіў суцэльную разведку помнікаў розных гістарычных эпох у басейне Ніжняга Сожа. На месцы стаянак каменнага і бронзавага вякоў ён не аднойчы знаходзіў рэшткі культур больш позняга перыяду, менавіта кавалкі грубай ляпной неарнаментаванай керамікі тыпу “гарадзішч”. Такі посуд Палікарповіч заўважыў на многіх паселішчах каля Прысно, Аднаполля, Шарсціна, Юркавічаў, у іншых месцах. Аналагічныя знаходкі праз 10 гадоў зрабілі А.М. Ляўданскі і А.З. Каваленя, якія аднеслі іх да жалезнага веку.9
1.2 Першыя згадванні пра вёску Прысно
Узнiкненню любога паселiшча папярэднiчае аб’яднанне людзей сiмпатычных адзiн аднаму. Гэта несвядомая сiмпатыя была адным з прынцыпаў першапасяленцаў у падборы суседзяў.
Наконт паходжання назвы не існуе агульнага меркавання:
- ПРИСНО, с. Деревня. Вблизи населенного пункта имеется много источников (“криниц с пресными водами”), поэтому местные сторожилы считают, что название Присно означает “пресная вода”. В топониме Присно, прежде всего, выделяется приставка При-, которая указывает, что соответствующий объект (поселение) расположен вблизи того, что названо во второй части названия –сно. В Верхнем Поднепровье и на иных восточнославянских территориях есть ручьи и речки под названиями Сан, Сана, Шанка. Поэтому название Присно следует понимать как “поселение, расположенное рядом с речкой Сан, Сно”. 10
- ПРИСНО (Втк. р-н Гом. обл.).
- Приснo раньшэ Прэснo былa, прэ´снай вады´. Раднички´ ў селe есть [1982, Е. Б. Владимирова].
- [Раньше село называли не Прuсно, а Прeсно, т. е. несоленое] [1982, А. Л. Топорков].11
- ПРИ´СНО (Прысно´, вар. Пры´сна) – сс. Веткаўскага і Магілёўскага раёнаў. Назва, магчыма, рэлiгiйна-культавага паходжання з прыкладным значэннем “вечнасць, будучыня”. Раней гэта слова сустракалася даволi часта у значэннi “свой, блiзкi, родны”. Яго прымянялі А.М. Горкі, М.Е. Салтыкоў-Шчадрын і іншыя, напрыклад: “...ведь не чужим, а своим же присным наследство достанется”, “Присных своих обеспечивать”. Але магчыма назва звязана са старажытнарускiм “десная, десно” (правы бок) пры трансфармацыі у сно; пры-сно (паселiшча размешчанае на правым беразе Сожа).12
Прысно, па пісьмовых крыніцах, вядома з XV ст., але гiсторыя вёскi пачалася значна раней. Людзi жылi тут не толькi у эпоху Кiеўскай Русi, але ўжо у VII стагоддзi да н.э. Археолагамі выяўленыя гарадзішчы жалезнага веку (7 – 3 ст. да н.э. на паўн. ускраіне), гарадзішча (мясцовая назва Фолкін Рог, 2,5 км на ўсход ад вёскі, ва урочышчы Барок), паселішчы эпохі неаліту і бронзавага веку (0,3 і 1,5 км на усход, 1,5 і 0,3 км на паўночна-усход, 0,3 км на поўдзень ад вёскі).13 На паўднёвай ускраiне вёскi таксама знаходзiцца гарадзiшча, якое займае мыс пяці-сямi метровай тэрасы правага берага р. Сож. Каля гэтай кругападобнай пляцоўкi, памерам каля 75х75 м, захавалiся рэшткi вала. Раней вакол вёскi былi лясы ды балоты, працякала даволi шырокая рэчка Мятроўля, якая брала свой пачатак у Пыханскіх балотах i ўпадала ў Сож. Сёння рэчка Мятроўля практычна знiкла, застаўся толькi невялiчкi ручаёк.
Малюнак 1.7 – Сучасны выгляд р. Мятроўля
Не стала велiзарных у мінулым балотаў, якiя з’яўлялiся водападзелам поймам рэк Сож i Дняпро. Пра iх сведчаць толькi назвы: Лавы, Алёс, Жыўцы, Мятроўля, Пнi, Раўцы, Дубраўскi, Бочачкi, Зарожжа, Забор’е.14
У часы Кіеўскай Русі актыўна
функцыянавалі старажытныя
Упершыню першыя згадванні пра вёску Прысно адносяцца да 1450 гадоў, калі Свідрыгайла Альгердавіч, які ўжо даўно адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці ў ВКЛ, заслужыў ласку Казіміра Ягелончыка і зноў атрымаў Гомей. З дзеянняў Свідрыгайлы, якія датычацца горада, гісторыя захавала няшмат што. Вядома, што баярыну Андрэю Саковічу ён дараваў паселішчы Гомейскай воласці Данілавічы, Дуравічы і Валасовічы. У сярэдзіне трэцяй чвэрці XV стагоддзя Казімір Ягелончык актыўна раздае гомейскія сёлы розным прыватным уладальнікам. Так, паміж 1440 і 1443 гадамі літоўскаму пану Міхасю Монтаўту ён дорыць "двор" Шарсцін, а праваслаўнаму баярыну Герману Радзівонавічу - "двор Хальче з людзьмі і з всим" (датоўка падараванняў вызначана В.Л. Насевічам). Зямельныя валадарствы каля Гомея атрымліваюць таксама баяры Бумонт - сяло (1442 год), Еско Пратасавіч - слабаду (1466 год), Евлашка Хурсовіч - Прэсна (1471 год).16
Такім чынам, у кола вядомых па крыніцах XV ст. населеных пунктах Гомейскай воласці, уваходзілі: сёлы Данілавічы, Дуравічы, Валасовічы (каля 1447 г.), Прэсна, двор Хальч, Навасёлкі (1440-1442 гг.), Шарсціно (Шарсцін), Нямковічы (1440-я гг.), магчыма, Свабодка (1440-1452 гг.). Амаль для ўсіх вышэй названых пунктаў вызначаецца месцараспалажэнне на карце.17 (Дадатак А).
Спіс сёл па грамаце 1503 г. пасля Скарбовічаў пераносіць нас у левобережье р. Сож. Пералічоныя тут 4 сёлы месцаваліся ад р. Сож (Залессе) да яе левага прытоку Бесядзі (праз Бабічы да Свяцілавічаў і Голадна) і сваім размяшчэннем адсякалі ўсё міжрэчча Сожа і Бесядзі ў бок Чачэрскай воласці. Побач за р. Сож стаялі гомельскія сёлы Шарсціно і Прэсна, якія былі ўпамянуты вышэй.18
Такім чынам, у складзе Гомельскага стараства ў сярэдзіне XVI у. налічвалася 49 сёл. ( Табліца 1)
Табліца 1 – Гомельскія сёлы па “Реестру ревизии господарской Гомельской волости” 1560 г.
№ |
Наименование Сел |
Принадлежность |
Количество крестьян |
Рабочий скот |
Дымы¹ |
Службы ² |
Сенокосы (в возах) |
Сумма плат и доходов господарских (только денежных) | |
Волы |
Кони | ||||||||
1 |
Антоновичи |
госп. |
4 |
5 |
4 |
4 |
1 |
25 |
4 копы 6 грошей |
2 |
Бацуны |
госп. |
3 |
3 |
3 |
3 |
2 |
12 |
3 коп 36 грошей 8 пенезей |
3 |
Бобовичи |
госп. |
6 |
10 |
9 |
6 |
3 |
100 |
11 коп |
4 |
Вага (Уваже) |
боярск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
4 копы 26 грошей |
5 |
Волковичи |
госп. |
15 |
22 |
19 |
12 |
5 |
105 |
30 коп 32 гроша |
6 |
Волотово |
боярск. |
3 |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
7 |
Волчковичи (Волозковичи) |
боярск. |
8 |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
8 |
Головинцы |
госп. |
4 |
5 |
* |
4 |
2 |
41 |
5 коп* грошей 4 пенезей |
9 |
Губичи |
госп. |
12 |
12 |
4 |
15 |
4 |
100 |
14 коп 14 грошей 4 пенези |
10 |
Данилковичи |
госп. |
8 |
* |
* |
7 |
2 |
80 |
8 коп* |
11 |
Даниловичи |
госп. |
8 |
10 |
6 |
8 |
4 |
60 |
9 коп 39 грошей 5 пенезей |
12 |
Демьяновичи и Березцы |
госп. |
11* |
19 |
15 |
10 |
5 |
* |
45* |
13 |
Добруша |
госп. |
10* |
15 |
10 |
9 |
3 |
115 |
15 коп 44 гроша |
14 |
Дуровичи |
панск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
15 |
Дятловичи |
госп. |
1 |
2 |
2 |
1 |
1 |
20 |
2 копы 59 грошей |
16 |
Засовье |
панск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
17 |
Кольскевичи |
панск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
18 |
Корма |
госп. |
6 |
4 |
4 |
5 |
2 |
40 |
7 коп 23 гроша |
19 |
Кошелево |
госп. |
12 |
16 |
13 |
12 |
4 |
45 |
8 коп 33 грошей |
20 |
Кузьмичи (Кузьминичи) |
боярск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
4 копы 16 грошей 4 пенези |
21 |
Лагуновичи |
госп. |
7 |
10 |
8 |
7 |
3 |
30 |
7 коп 55 грошей |
22 |
Ляпиничи |
панск. |
5 |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
23 |
Марковичи |
госп. |
9 |
11 |
11 |
6 |
5 |
200 |
19 коп 10 грошей |
24 |
Морозовичи |
госп. |
5 |
5 |
3 |
4 |
2 |
20 |
4 копы 5 грошей |
25 |
Новоселки |
госп. |
5 |
5 |
5 |
5 |
2 |
60 |
5 коп 51 грош |
26 |
Носовичи |
госп. |
2 |
4 |
4 |
2 |
2 |
30 |
5 коп 44 гроша |
27 |
Озарчичи |
госп. |
1 |
2 |
2 |
1 |
1 |
20 |
3 копы 4 гроша |
28 |
Пиреевичи |
госп. |
6 |
5 |
5 |
6 |
2 |
30 |
3 копы 35 грошей |
29 |
Плесо |
церк. |
- |
- |
- |
4 |
- |
50 |
- |
30 |
Прибытковичи |
госп. |
9 |
13 |
8 |
9 |
2 |
30 |
7 коп 4 гроша |
31 |
Присно |
панск. |
26 |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
32 |
Романовичи |
госп. |
9 |
18 |
15 |
8 |
3 |
220 |
? коп 11 грошей* |
33 |
Рыловичи |
боярск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
34 |
Севруки |
боярск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
35 |
Скепно |
церк. |
30 |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
36 |
Слобода |
боярск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
37 |
Старое |
госп. |
10 |
13 |
11 |
10 |
4 |
100 |
13 коп 9 грошей |
38 |
Телеши (Телешевичи) |
госп. |
8 |
11 |
5 |
8 |
4 |
72 |
12 коп 4 гроша 8 пенезей |
39 |
Тереничи |
госп. |
2 |
2 |
1 |
2 |
1 |
30 |
3 копы 44 гроша |
40 |
Терешковичи |
госп. |
4 |
8 |
4 |
4 |
2 |
25 |
6 коп 22 гроша |
41 |
Тростынь |
госп. |
9 |
10 |
5 |
8 |
4 |
* |
16 коп 34 гроша |
42 |
Уваровичи |
госп. |
11* |
13 |
13 |
11 |
5 |
50 |
14 коп 34 гроша |
43 |
Утье |
госп. |
6 |
7 |
5 |
6 |
3 |
45 |
5 коп 46 грошей |
44 |
Хальч |
панск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
45 |
Чоботовичи |
панск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
46 |
Чорные |
панск. |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
47 |
Шерстин |
панск. |
2 |
- |
- |
- |
- |
- |
- |
48 |
Юрковичи |
госп. |
5 |
2 |
1 |
1 |
1 |
15 |
4 копы 15 грошей |
49 |
Юрковичи |
госп. |
4 |
6 |
5 |
4 |
2 |
50 |
9 коп 15 грошей |
Итого с господарской волости |
202 |
88 |
- |
304 копы 16 грошей 9 пенезей | |||||
* Данные неполные из-за пропуско - Данные отсутствуют | |||||||||

- История детской журналистики
- История Джаза
- История дидактики
- История дидактики
- История дизайна
- История древнеанглийского языка
- История древневосточных государств
- История денег
- История денег
- История денег в России
- История денежного обращения
- История денежного обращения
- История денежно-кредитной системы в развитых странах
- История денежно-кредитной системы в развитых странах