История коллегиума пиаров в Щучине

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………. 3

ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ………………………………….. 5

ГЛАВА 2. КАСЦЁЛ Ў  г.ШЧУЧЫНЕ

               2.1. Гісторыя касцёла ў Шчучыне……………………………………. 9

               2.2. Тры Тэрэзы  шчучынскага касцёла……………………………. . 14

ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ.

               3.1. Гісторыя школы піяраў……………………………………….. .. 16

               3.2. Знакамітыя выпускнікі школы піяраў …………………………. 19

ГЛАВА 4. АПТЭКА ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ………………………. .28

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….32

СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ………………………34

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Шчучын- адзін са старажытных населеных пунктаў Беларусі. Яго узнікненне- XV стагоддзе – адносіцца да таго часу, калі беларускія землі уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.

Першы ўспамін аб Шчучыне ў пісьмовых крыніцах утрымліваецца ў адной з актавых кніг Літоўскай метрыкі (Дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага) пад 1537 годам.

На сённяшні дзень  Шчучын – цэнтр аднайменнага раёна, утворанага 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавічскай, а з 20 верасня 1944 года- Гродзенскай вобласці.

Тэма курсавой працы з’яўляецца актуальнай, паколькі гісторыя Шчучынскага каталіцкага прыхода не атрымала спецыяльнага навуковага асэнсавання ў гістарычнай навуцы Беларусі.

Мэта курсавой працы – напісаць гістарычны нарыс.

  Для вырашэння пастаўленай мэты, неабходна вырашыць наступныя задачы:

1) Прааналізаваць літаратуру і крыніцы па тэме курсавой працы.

2) Даследваць гісторыю касцёла ў Шчучыне.

3) Даследваць гісторыю школы піяраў і першай аптэкі ў Шчучыне, заснаваных пры касцёле Святой Тэрэзы.

У якасці аб’екта даследавання выступае гісторыя пабудовы і развіцця Шчучынскага касцёла.

У якасці прадмета даследавання выступае гісторыя Шчучынскага касцёла, школы піяраў і першай аптэкі пры касцёле.

Практычная значнасць курсавога даследавання заключаецца ў тым, што прадстаўлены матэрыял можа быць выкарыстаны на студэнцкіх і навуковых каферэнцыях, а таксама з’яўляецца каштоўным для чытачоў, якія выказваюць цікавасць да мінулага Беларусі. Матэрыял можа таксама выкарыстоўвацца  і ў краязнаўчых выданнях.

Зыходзячы са спецыфікі пастаўленых задач курсавая праца мае наступную структуру: уводзіны, тры главы, заключэнне, спіс літаратуры і крыніц, дадаткі.

У першай главе “Гістарыяграфія і крыніцы” прадстаўлена гістарыяграфія і крыніцы па даследуемай тэме.

У другой главе “Касцёл у г.Шчучыне” прадстаўлена гісторыя ўзнікнення касцёла ў Шчучыне.

У трэцяй главе “Гісторыя піярскай калегіі пры касцёле ў Шчучыне” раскрываецца гісторыя піярскай калегіі, якая існавала пры Шчучынскім касцёле.

У чацвёртай главе “Аптэка пры касцёле ў Шчучыне” прадстаўлена гісторыя першай у Шчучыне аптэкі, заснаванай пры касцёле і піярскім манастыры.

У заключэнні падводзяцца высновы.

Аб’ём курсавой працы складае 37 старонак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ

 

Тэма працы: Шчучынскі каталіцкі прыход. Тэма з’яўляецца маладаследаваннай.

Адсутнічаюць абагульняючыя працы. Асноўным матэрыялам, выкарыстанным для напісання працы, з’яўляюцца архіўныя матэрыялы. Гэта матэрыялы, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне (НГАБ у Гродне). Выкарыстоўваліся публікацыі беларускіх даследчыкаў і гісторыкаў, а таксама выкарыстана публікацыя польскага даследчыка З. Вольняка. Шырока выкарыстоўваўся матэрыял, апублікаваны на старонках Шчучынскай раённай газеты “Дзянніцы”, энцыклапедычныя звесткі.

Па даследаванню, якое праведзена для напісання трэцяй главы другой падглавы “Знакамітыя выпускнікі школы піяраў”, шырока выкарыстоўваліся як манаргафічныя працы, так і публікацыі газет і часопісаў.

У працы таксама выкарыстаны ўспаміны айца Казіміра Вуйцяка.

Усе даследаванні, якія веліся, адносяцца да другой паловы ХХ ст.

Глава 2.1. Гісторыя касцёла ў Шчучыне. Асноўнымі крыніцамі з’яўляюцца матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага  архіва Беларусі ў Гродне. Першай такой крыніцай з’яўляецца Инвентарная опись Щучинского  костёла за 1836 г. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 18. – Л. 1-2. Дазваляе ахарактарызаваць першапачатковы ўнутраны выгляд касцёла, наяўнасць у касцёле некалькіх алтароў. Инвентарное описание костёла за 1883 г. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 52. – Л. 1. Дае магчымасць ацаніць упрыгожанне касцёла ў канцы ХІХ ст. Визитное описание Щучинского  костёла за 1884 г. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 54. – Л. 1-5, 8-9. Дазваляе ахарактарызаваць касцёл не толькі ўнутры, але і звонку. Таксама дае звесткі аб існаванні побач з касцёлам званніцы, саду, канюшні; звесткі аб змяненнях, якія адбываліся ў касцёле ў гэты час. Инвентарное описание костёла за 1909-1911 гг. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 98. – Л. 3, 7, 10. Падае звесткі аб мецэнатах касцёла і аб унутраным абсталяванні. Працы С.Каспярчука з’яўляюцца абагульняючымі і прыводзяць краткую храналогію гісторыі Шчучынскага касцёла. Другімі даследчыкамі гэтай тэмы з’яўляюцца Г.Семянчук і І.Халупа. Іх праца з’яўляецца самай змястоўнай з усіх прадстаўленых вышэй: у асноўным грунтуецца на архіўных матэрыялах, дае магчымасць прааналізаваць шлях развіцця касцёла на працягу з заснавання да 80- х гг. ХХ ст. Чантурыя.В.А. падае архітэктурныя звесткі аб касцёле ў Шчучыне ў сваёй працы “Памятники архитектуры и градостроительство Белоруссии”.

Глава 2.2. Тры Тэрэзы Шчучынскага касцёла. Асноўным даследчыкам гэтай тэмы з’яўляецца С.У.Данскіх, якім апублікаваны артыкул пад аднайменнай назвай. У ім разглядаюцца ўсе магчымыя версіі назвы касцёла: ад самых відавочных да прадыктаваных тымі часамі, калі адбывалася пабудова касцёла.

Крыніцай па гэтаму пытанню з’яўляецца матэрыял Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне. А менавіта Визитное описание Щучинского костёла за 1884 г. Фонд 1810. – Оп. 1. – Д. 54. – Л. 1. У ім знаходзіць падцвержанне адна з версій прапанаваных С.У.Данскіх.

Глава 3.1. Гісторыя школы піяраў. Асноўнымі даследчыкамі гэтай праблемы з’яўляюцца С.У.Данскіх і І.А.Фёдараў. Праца Федарава.І.А. прысвечаная школе піяраў у Шчучыне з’яўляецца абагульняючай, падае звесткі аб гісторыі школы з часоў заснавання да первай чвэрці ХІХ ст. Данскіх.С.У. некалькі глаў манаграфіі “Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі” прысвяціў рэлігійным працэсам на Шчучыншчыне, у якіх знайшла адлястраванне гісторыя школы піяраў. У працы падаюцца звесткі аб колькасці настаўнікаў і вучняў; аб людзях, якія займалі пасаду рэктара напрацягу існавання школы. Таксама прадстаўлены звесткі аб саслоўным складзе навучэнцаў.

Глава 3.2. Знакамітыя выпускнікі школы піяраў. У главе падаюцца біяграфіі некалікіх выпускнікоў школы піяраў у Шчучыне: Ігната Дамейкі, Ануфрыя Петрашкевіча, Мацея Догеля, Станіслава Баніфацыя Юндзіла, Казіміра Нарбута.

А) І.Дамейка. Выдана многа манаграфій і публікацый, прысвечаных жыццю і дзейнасці Ігната Дамейкі. Даследчыкамі ў гэтай галіне з’яўляюцца Багадзяж.М.К., Мяснікоў.А.Ф., Чаропка.В. і інш. У працы выкарыстаны працы вышэйпазначаных навукоўцаў. Працы Багадзяжа.М.К. і Мяснікова.А.Ф. з’яўляюцца абагульняючымі, у іх раскрыты асноўныя моманты жыцця Ігната Дамейкі і яго дзейнасць у Чылі. Праца В.Чаропкі ўяўляе больш разгорнуты агляд жыццядзейнасці І.Дамейкі. У ёй прыведзены як біяграфічныя звесткі, так і думкі, памкненні самаго Ігната Іпалітавіча; звесткі аб ушанаванні імені нашага земляка на яго другой Радзіме – у Чылі.

Б) Мацей Догель. Выдана многа манаграфій і публікацый, прысвечаных жыццю і дзейнасці Мацея Догеля. Даследчыкамі гэтай тэмы з’яўляюцца Галенчанка.Г.Я., Куркоўскі.Я., Плашчынскі.А. і інш. У працы выкарыстаны працы вышэйпазначаных навукоўцаў. Працы Г.Я.Галенчанкі і Я.Куркоўскага з’яўляюцца абагульняючымі. Зыходзячы з іх можна атрымаць толькі некаторыя звесткі аб жыцці Мацея Догеля. Праца А.Плашчынскага ўяўляе найбольш поўны аналіз творчай дзейнасці М.Догеля і падае разгорнутыя біяграфічныя звесткі.

В) Станіслаў Юндзіл. Асноўнымі працамі па даследаванню біяграфіі Станіслава Юндзіла з’яўляюцца энцыклапедычныя артыкулы і абагульняючыя працы некоторых даследчыкаў. У працы выкарыстаны артыкулы такіх даследчыкаў як С.В.Палуцкай і В.А.Дзежыца. Праца, напісаная В.А.Дзежыцам з’яўляецца абагульняючай і падае толькі некаторыя звесткі па жыццю і дзейнасці Ст.Юндзіла. поаца Палуцкай.С.В. дае магчымасць поўнасцю ацаніць уклад Ст.Юндзіла ў навуку і таксама падае асноўныя даты з біяграфіі аднаго з найбольш відных прадстаўнікоў асветніцкай думкі Беларусі другой паловы ХVІІІ ст.

Г) Казімір Нарбут. Выдана многа манаграфій і публікацый, прысвечаных жыццю і дзейнасці Казіміра Нарбута. У працы выкарыстаны манаграфічныя працы Дуброўскага.В.В. і Козел.А.А. Гэтыя працы даюць магчымасць не толькі азнакоміцца з жыццём і дзейнасцю Казіміра Нарбута, але і ацаніць педагагічныя погляды К.Нарбута, яго кнігу “Логіка”. Яшчэ адным даследчыкам жыцця К.Нарбута, праца якога выкарыстана ў працы, з’яўляецца Маслыка.Г.А. У яго працы “Асветнікі зямлі беларускай” падаюцца ў храналагічным парадку толькі некаторыя біяграфічныя звесткі.

Глава 4. Аптэка пры касцёле ў Шчучыне. Асноўнай працай выкарыстанай ў напісанні гэтай главы з’яўляецца праца даследчыкаў Ігнатовіча.Ф.І. і Возьняка.З. Сумесна гэтыя даледчыкі напісалі артыкул, які прысвечаны менавіта першай аптэцы ў Шчучыне. У ім прыведзены звесткі аб дзейнасці аптэкі, аб яе супрацоўніках. Даследавана толькі гісторыя аптэкі з даты заснавання да 1917 г. але асноўным даследчыкам гэтай тэмы можна лічыць Возьняка.З., які яшчэ ў 1970-х гг. Выдаў артыкул у адным з часопісаў Польшчы артыкул пад назвай “Apteki przyklasztorne na Bialostocczyżnie. Częsc 1. Apteka pijarów w Szczuczynie”.

Тэма з’яўляецца маладаследаваннай. Навуковая база па даннай тэматыцы невялікая.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 2. КАСЦЁЛ У Г.ШЧУЧЫНЕ

2.1.ГІСТОРЫЯ КАСЦЁЛА У ШЧУЧЫНЕ

 

У 1718г. у мястэчку Шчучын па ініцыятыве Андрэя Глябіцкага Юзафовіча быў заснаваны піярскі кляштар. Пры ім была адчынена калегія, якая хутка стала вылучацца сярод ёй падобных на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яе бібліятэка налічвала каля дзвюх тысяч тамоў, быў заснаваны батанічны сад. [15, с. 58]

  У 1725 г. пры піярскім кляштары быў пабудаваны драўляны касцёл пад вызваннем Святога Юрыя. Фундатарамі выступілі Андрэй Глябіцкі Юзэфовіч і сям’я Сцыпіёнаў. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай у 1795 г. шчучынскі касцёл, як і шэраг іншых, прыйшоў да заняпаду.

 У пачатку XIXст. Шчучынам валодаў князь Ксаверый Друцкі-Любецкі. Ён вырашыў пабудаваць касцёл і дасылае ліст да Віленскага біскупа. Прычынай для пабудовы Ксаверый Друцкі-Любецкі назваў хваробу маці яго жонкі Марыі. Ён прапанаваў назваць касцёл у гонар Святой Тэрэзы, апякункі хворай. У 1822 г. ён атрымаў дазвол на будаўніцтва мураванага будынку. Праца над пабудовай працягвалася да 1825 г., а ўжо 15 верасня адбылася першая імша.[15, с. 59]

 Зыходзячы з першага  захаванага інвентарнага апісання  за 1836 г., касцёл быў пабудаваны  на новым месцы, недалёка ад  старога драўлянага. Пабудаваны  ён быў з чырвонай цэглы, меў  форму крыжа. Касцёл злучаны з  мураваным кляштарам. Франтонам  павернуты на ўсход сонца. Першапачаткова  касцёл быў пакрыты гонтай. Меў  акруглы купал над якім вынесена  драўляная васьмівугольная высокая  вежа. Яна была пабелена і мае чатыры прамавугольныя вокны.[30] У капітулу вялі падвойныя драўляныя дзверы. Пад імі знаходзілася акно, у якім быў закладзены цыферблат гадзінніка, а за сцяной у драўляным футляры размяшчаўся механізм гадзінніка. Вышэй даху, пад малой вежай былі памешчаны званы з гадзіннікам з надпісам “Sieklucki, co dla tego domu pracuje, Berkman życzy: niech w ustach ludzi wiekuje”. [36, л. 1] Але ўжо ў 1883 г. ён ужо не працаваў. Цяпер гадзінніка няма.[35, л. 1]

  Галоўны ўваход касцёла мае чатыры мураваныя калоны і дзве пабочныя, закругленыя з аднаго боку. Калоны злучаныя з карнізам. Вокны ў касцёле паўкруглыя, упрыгожаныя рознакаляровым шклом. Касцёл Св.Тэрэзы- гэта ўзор класіцызму ў культавым дойлідстве. [42, с. 150]

  У перыяд з 1862 г. па 1865 г. быў праведзены першы рамонт Шчучынскага касцёла. Будынак быў пафарбаваны і пабелены ўнутры і звонку.[15, с. 59] У пачатку 80-х гг. ХIХст. касцёл унутры і зверху ў многіх месцах трэснуў (прычыны не вядомы). У 1884 г. гэты недахоп быў ліквідаваны, касцёл нанова пабелены. У 1896 г. зноў быў праведзены рамонт. Былі перасланыя падлога і прыступкі, платформа каля алтара, былі ўстаноўлены новыя рамы і часткова заменены шыбы ў вокнах. Таксама была зроблена новая агароджа перад алтаром. Касцёл унутры памалявалі жоўтай вохрай. Вокны, агароджу і кафедру памалявалі алейнай фарбай. Зверху будынак пабялілі.[15, с. 60]

  Першае інвентарнае апісанне таксама дазваляе ахарактарызаваць першапачатковы ўнутраны выгляд касцёла. Даўжыня складала 27,6 м, шырыня- 9,2 м. Капліцы маюць даўжыню 4,6 м, шырыню- 3,8 м. Сцены былі падзеленыя паўкалонамі і пабеленыя. Хоры памаляваныя ў чорны колер. Насупраць галоўнага ўваходу размяшчаўся галоўны мураваны алтар. З левага і правага боку ад яго знаходзіліся два бакавыя алтары. Злева ля сцяны змяшчалася драўляная амбона вішнёвага колеру. Падлога была мураваная.[30, л. 1]

  Першапачаткова ў касцёле было сем алтароў. [30, л. 2] Вялікі цэнтральны алтар з драўлянай фігурай укрыжаванага Ісуса Хрыста ў пазалочаных драўляных рамах настарым ружовым сукне. Другі- алтар Св. Іосіфа Каласанса, заснавальніка піярскага ордэна. Трэці- алтар Св. Іосіфа з драўлянай фігурай святога. Чацвёрты- алтар Св. Антонія з драўлянай фігурай святога. Пяты- алтар Найсвяцейшай Божай Маці. Шосты- алтар Св. Фларыяна. Сёмы-  алтар Св. Тэрэзы. На сценах віселі абразы Св. Вінцэнта, Св. Давіда, Св. Лукаша, невялікі абраз Св. Ганны, два абразы каралёў Ізраільскіх, чатыры абразы Св. Дактароў каталіцкага касцёла. У перыяд з 1836 г. па 1839 г. у ксцёле з’явіліся абразы Св. Лазара, Св. Каласанса, Св. Роха, выява сэрца Ісуса. Усе абразы намаляваныя на палатне.[15, с. 60]

 Перад абразам Маці  Божай стаялі два высокія і  два нізкія драўляныя слупы. З  іх наўскос ішлі чырвоная і  жоўтая стужкі. Акрамя абразоў  на сценах віселі партрэты  заснавальнікаў першага драўлянага  касцёла.

  Паступова драўляныя фігуры ў алтарах былі заменены абразамі. У 1888 г. ксёндз Францішак Разлуцкі прывёз абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, які быў упрыгожаны арнаментам і пазалотай.[36, л. 2, 8]

  У 1903 г. генераліха Быхаўцава ахвяравала Шчучынскаму касцёлу арган на пытнаццаць галасоў з фабрыкі Бломберга ў Варшаве коштам тры тысячы рублёў.

У 1903 г. ксёндз Савашынскі на ахвяраваныя грошы выпісаў з Варшавы з фабрыкі Шпяткоўскага дзве стаячыя фігуры анёлаў да вялікага алтара і бронзавую лямпу з шасцю падсвечнікамі. [38, л. 7]

 У другім алтары  быў змешчаны абраз Маці Божай. У трэцім- абраз Св. Іосіфа з  Ісусам Хрыстом на руках. Яны  былі ў пазалочаных рамах. Гэтыя  абразы былі купленыя ў 1905 г. на  грошы ( дзве тысячы рублёў), ахвяраваныя  ксяндзом Францам Вайцяхоўскім, у мастака Пятра Стаховіча.

 Разам з перабудовамі  касцёла змянялася і ўнутранае  аблічча. У 1911 г. ў касцёле ўжо  было не сем, а пяць алтароў. Першы алтар- галоўны. Тут знаходзілася  фігура распятага Ісуса Хрыста, якая была прывезена з Бярозы  Картузкай. Ніжэй ад фігуры распятага  Хрыста на чырвоным сукне размяшчалася  гіпсавая статуя Сэрца Ісуса  Хрыста, якая была ахвяравана  ў 1908 г. княгіняю Друцкаю-Любецкаю.[38, л. 3]

 Інвентар касцёла за 1911 г. падае, што на бакавой сцяне  віселі абразы Ісуса Хрыста, Св. Гіпаліта, Св. Магдалены, над канфесіяналамі  віселі абразы Св. Грыгорыя-папы і Св. Карла біскупа. На сценах віселі чатырнаццаць стацыйных абразоў.

 У касцёле было многа  рэчаў культавага прызначэння  з жалеза, волава, медзі, срэбра. Яны прадстаўлены келіхамі, міскамі для свянцонай вады,лыжкамі для гостыі, кадзідлы. У інвентарным апісанні касцёла за 1836 г. упамінаюцца два пазалочаныя і пяць срэбных келіхаў. Інвентарнае апісанне за 1883 г. паведамляе аб тым, што над фігурай Маці Божай у вялікім алтары знаходзіліся два залатыя бранзалеты і залаты ланцужок.[35, л. 1]

  З візітнага апісання касцёла за 1884 г. вынікае, што ў гэты час касцёл быў белены і звонку і ўнутры. На невялікай адлегласці ад касцёла знаходзілася званніца на восмі слупах. За званніцай і за новай канюшняю знаходзіўся сад. У ім налічвалася 150 дрэў і хмызнякоў. Дрэвы: грушы, яблыні, вішні, слівы. Хмызнякі: парэчкі і агрэст.[36, л.5, 9]

 У 1832 г. касцёл стаў  дыяцэзіяльным. Адбылося гэта пасля  паўстання 1830-1831 гг., калі ў заходніх  губернях Расійскай імперыі зачыняліся  каталіцкія кляштары.На тэрыторыі  Гродзенскай губерні ў 1832 г. ліквідаваны 17 кляштараў, у тым ліку і Шчучынскі. Пасля таго як піяры былі  вывезены, уся маёмасць перайшла  ў распараджэнне гаспадарчага адзела Гродзенскай губерні. Кляштару тады належалі тры драўляныя дамы, мураваны будынак, сад, агарод і фальварак Радзявічы.[15, с. 63]

У 1945 г. манастырскія карпусы перадалі вайсковай часці. У 1946 г.быў праведзены рамонт касцёла- пабелены звонку і ўнутры. У гэты час была пабудавана капліца.Наступны рамонт касцёла адбыўся ў 1952 г.- дах пакрылі шыферам, зноў пабялілі сцены, часткова адрамантавалі цокаль, а таксама да касцёла была дабудавана прыбудова.

  У 1964 г. ксяндза Пятрашку перавялі ўдругі прыход, а праз год касцёл закрылі. Летам 1966 г. маёмасць касцёла вывезлі ў Троіцкі касцёл у в. Ішчална. Невядома куды потым трапілі срэбныя падсвечнікі, чашыі іншыя рэчы са Шчучынскага касцёла. Касцёльны арган і прыгожыя веніцыянскія вітражы былі разбіты і зламаны. [8, с. 479]

 У лютым 1969 г. рашэннем  Савета па справах рэлігій  пры Савеце Міністраў СССР  будынак касцёла перадалі вайсковай  часці пад клуб.[7, с. 4]

 У 1980 г. выканком Шчучынскага  раёна Савета народных дэпутатаў  прыняў рашэнне правесці ў  касцёле рэстаўрацыйныя работы  і прыстасаваць яго пад цэнтр  эстэтычнага выхавання моладзі.

 Толькі ў кастрычніку 1988 г. было дазволена перадаць  будынак рэлігійнаму таварыству  католікаў для выкарыстання ў  культавых мэтах. 6 лістапада 1988 г. з  касцёла ў в. Ішчална была вернута  маёмасць Шчучынскага касцёла  і пачалася рэстаўрацыя будынка: зроблены жалезны дах, гранітная  падлога, вітражы ў жалезных рамах, аднавілі галоўны алтар, купілі  арган, падвесілі званы. З 1989 г. у  касцёле праводзяцца набажэнства. [8, с. 479]

Набажэнства праводзіў ксёндз Казімір Вуйцяк. У 1990 г. ён вярнуў будынак Піярскага Ордэна і школы, якія прымыкалі да касцёла.

Фрагменты ўспамінаў айца К.Вуйцяка: “Я выязджаў у Беларусь 13 кастрычніка 1989 г., і гэта была пятніца. Многія адгаворвалі мяне ехаць менавіта ў гэты дзень, але я гаварыў, што гэта дзень аб’яўлення Маці Божай Фацімскай, і “ўзброены” ружанцам, паехаў, каб сустрэцца з айцом Станіславам Райко і ад яго атрымаць накіраванне на працу ў Шчучын.”

 “13 снежня ў Шчучын  прыехаў епіскап Тадэвуш Кандрусевіч, асвяціць адбудаваны касцёл, і  ўлады дазволілі, каб была праведзена  Св.Імша.”

 “У маёй парафіі  ў Шчучыне першы раз богаслужэнне  фацімскае адбылося 13 студзеня 1990 г. Незвычайнасць рэлігійнай студзеньскай  падзеі таксама была ў тым, што першы раз за столькі  гадоў епіскап адслужыў у нашым  касцёле Імшу, якая сабрала амаль 8 тысяч вернікаў. Мае хваляванні  былі вялікія, паколькі 442 маіх парафіян  прыняло Таінства Мірапамазання. Урачыстасць доўжылася чатыры  гадзіны і хоць ішоў дождж, ніхто не адыходзіў.”

Касцёл у Шчучыне прайшоў доўгі і цяжкі шлях станаўлення. Яму прыйшлося прайсці і жахі вайны, і вельмі цяжкі час савецкай улады.

 

 

2.2.ТРЫ ТЭРЭЗЫ ШЧУЧЫНСКАГА КАСЦЁЛА

 

Чаму шчучынскі касцёл носіць імя Святой Тэрэзы? Чаму сярод мноства

святых менавіта яна была абрана ў якасці нябеснай заступніцы касцёла?

Легендарная Тэрэза нарадзілася 28 сакавіка 1515 г. у городзе Авіле ў Касціліі. З дзяцінства яна вылучалася глыбокай верай. У 14 гадоў дзяўчына стала паслушніцай, а потым манашкай ордэну кармелітаў. Усё жыццё Тэрэзы прайшло ў самаадданым служэнні Богу. Яна лічыла, што кожны чалавек можа пазнаць Бога толькі праз асабістую цяжкую працу душы і розума. Свій шлях да Бога Тэрэза адлюстравала ў шматлікіх сачыненнях. Сярод іх найбольш вядомыя  “Аўтабіяграфія”, “Шлях да дасканаласці”, “Унутраная моц”, “Лісты”. Памерла Тэрэза ў 1582 г., а 12 сакавіка 1632 г. каталіцкая царква далучыла Тэрэзу з Авіла да ліку святых.[3, c. 8]

Сучасны Шчучынскі касцёл быў пабудаваны ў 1829 годзе. Дзякуючы вышэйшай школе піяраў, Шчучын тады ўжо набыў на Беларусі вядомасць як буйны культурнаасветніцкі цэнтр. Навукоўцы і студэнты піярскай школы ўсяляк віталі той факт, што касцёл будзе насіць імя Святой Тэрэзы з Авіла. [8, c. 478]

Але чаму ж тады імя Святой адпавядала інтарэсам князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага?

Сучасны шчучынскі касцёл пабудаваны на сродкі тагачаснага ўладальніка Шчучына Фр.Кс.Друцкага-Любецкага. У пачатку ХІХ ст. ён меў толькі княскі тытул, але яму дапамагла старэйшая сястра Тэрэза. У свой час яна выйшла замуж за лідскага старасту Йозефа Сцыпіёна, які быў уладальнікам Шчучына. Пасля смерці мужа Тэрэза Друцка-Любецкая Сцыпіён засталася нашчадкам большасці маёнткаў Сцыпіёнаў. У 1800 г. яна запрасіла ў Шчучын свайго брата Францішка Ксаверыя, каб ён дапамагаў ёй кіраваць маёнткам. Каб уладанні Сцыпіёнаў назаўжды перайшлі да Друцкіх-Любецкіх, 14 лютага 1807 г. Фр. Кс. Друцкі-Любецкі ажаніўся на сваёй пляменніцы, дачцы Тэрэзы, чатырнаццацігадовай Марыі Сцыпіён.

Князь ніколі не забываўся, каму ён абавязаны сваімі поспехамі. Таму, калі ў 1829 г. паўстала пытанне аб тым, чыё імя будзе насіць Шчучынскі касцёл, для Фр. Кс. Друцкага-Любецкага імя Святой Тэрэзы было найлепшым. Такім чынам князь імкнуўся ўшанаваць памяць сваёй сястры Тэрэзы.[36, л. 1]

Існуе яшчэ адна магчымая прычына названня Шчучынскага касцёла. Яна звязана з імем зусім іншай жанчыны, Тэрэзы Хлебіцкай-Юзэфовіч Сцыпіён. У 1738 г. , пасля смерці мужа – смаленскага кашталяна Яна Сцыпіёна, Тэрэза засталася ўдавой. Гэта не зламала яе, а наадварот, падштурхнула да дабрачыннай дзейнасці.

У 1742 г. з дазволу біскупа Зянькоўскага Тэрэза Хлябіцкая-Юзэфовіч Сцыпіён запрасіла ў Шчучын канвент сясцёр міласэрнасці. Разам з сынам Йозефам і нявесткай яна заклала ў Шчучыне на месцы старога драўлянага дома вялікі шпіталь на мураваным фундаменце з капліцай. Будаўніцтва шпіталя было ў асноўным скончана ў 1753 г. і абышлося ўдаве ў 1200 злотых срэбрам. Каб сёстры міласэрнасці і шпітальныя хворыя ў будучым не цярпелі ад беднасці, Тэрэза ахвяравала на карысць шпіталя фальварак Мажалёўцы. Хутка пры шпіталі ўзнік прыют для дзяцей-сірот. У 1746 г. на свае сродкі Тэрэза Хлебіцкая-Юзэфовіч Сцыпіён заснавала касцёл і кляштар дамініканцаў у Канюхове. [3, c. 8]

Жыхары Шчучына, дзякуючы Тэрэзе Сцыпіён мелі магчымасць атрымаць бясплатную якасную медыцынскую дапамогу. Таму ў імені святой шчучынцы бачылі ўшанаванне памяці паважанай імі Тэрэзы Хлебіцкай-Юзэфовіч Сцыпіён.

 

 

 

 

 

ГЛАВА 3. ГІCТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ

3.1. ГІСТОРЫЯ ШКОЛЫ ПІЯРАЎ

 

Піярская калегія ў Шчучыне была спансіравана ў 1718г. Андрэем Іосіфавічам Хлябніцкім. Была далучана да парафіяльнага касцёла Св.Тэрэзы. Школа валодала двума маёнткамі, агародам і садам. Да 1735г. піярская абшчына рыхтавала да філасофіі аж 170 вучняў. Камісія Народнай Адукацыі памяняла гэты выхаваўчы цэнтр на школу толькі з трыма класамі. Арганізаваў яе Станіслаў Юндзіл, вядомы прыродазнавец, настаўнік фізікі і гісторыі, стваральнік школьнага батанічнага саду, якому ва ўсім дапамагалі айцы Юльёш Малішэўскі і Ізідор Сяклуцкі. Тады школа мела характар гімназіі з інтэрнатам, якія спансіравала сям’я Сцыпіёнаў і Хрэптовічаў. Некаторы час тут працавала семінарыя для ордэнскай моладзі. У 1755г. калегіум узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафесар усходніх моў і гісторыі), Юзаф Шаняўскі (тэалогія), Яўстафій Куроўскі (фізіка і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзаф Кентржынскі (логіка і метафізіка), Войцэх Камароўскі (паэзія і красамоўства). У 1785-1786 гг. У трэцім класе школы выкладаў С.Б.Юндзіл, пазней доктар філасофіі, прафесар батанікі і заалогіі Віленскага універсітэта.[4, c. 98]

  Колькасць вучняў вагалася напрыканцы ХVІІІ ст.ад 70 да 120 чалавек. Напрыклад, у 1781 г. яна складала 110 чалавек (102 шляхціча і 8 мяшчан), а ў 1782 г. – 95 чалавек (86 шляхцічаў і 9 мяшчан). У Шчучынскай кляштарнай школе сялянскіх дзяцей зусім не было. [4, c. 98]

  У 1787г. школа налічвала 94 вучні, у 1789 г.- 69 хлопчыкаў. У XIXст. У трох класах школы атрымлівалі веды 104 вучні, сярод якіх 97 былі прадстаўнікамі шляхетскага саслоўя, 6- мяшчане. Сярод выкладчыкаў тры прафесары.

  У 1803 г. у выніку чарговай рэарганізацыі Шчучынская школа атрымала статус 6-класнай павятовай з гімназічным курсам навук, увайшла ў Віленскую навучальную акругу. З 1805 г. з Гродна ў Шчучын пераведзены інтэрнат. У 1808 г. у шасці классах навучаліся 159 юнакоў, у тым ліку 139 з шляхты. У 1809 г. было 186 вучняў, у 1821 г.- 148, у 1822 г.- 152.

З 1825 г. школа стала 4-класнай павятовай, якая у 1828 г. налічвала 73 вучні, у 1829 г.- 119, у 1830- 120, у 1831 г.- 100, у 1832 г.- 75.

У цэлым, у першай чвэрці ХІХ ст школа ў Шчучыне належала да ліку найбольш значных і ў 1828 г. была пераведзена ў разрад павятовых дзяржаўных школ. [41, c. 76]

 У розныя гады пасаду  рэктара займалі: Лука Расоцкі  – 1755, Міхаіл Юзаф Фрацкевіч – 1766-1768, Банавентура Ярманьскі – 1768, 1773, 1783, Эдмунт Вальмер – 1772, Марцін Станевіч – 1785-1786, Рэмігій Уленіцкі – 1787, Якуб Петрушэвіч – 1787-1789. [4, c. 98]

Пры школе існавала бібліятэка (у 1-й чвэрціXIX ст.- 2751 кніга). У гэтым плане яна саступала толькі такім значным бібліятэкам, якія меліся ў піярскіх школах уВільна і Гродна. [41, c. 75]

Сярод выхаванцаў шчучынскай школы піяраў вядомыя І.І.Дамейка (удзельнік вызваленчага руху на Беларусі, геолаг, мінеролаг, даследчык Чылі), К.Т.Нарбут (мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага накірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве), А.Петрашкевіч (паэт) і многія іншыя.[4, c. 98]

Школа спыніла сваё існаванне. Нанава адкрылася ў 1927 г. як дом навіцыята і парафіі. Дом і касцёл былі аддадзены настаяцелю епархіі, дом быў у руінах, без даху, быў адбудаваны на працягу двух гадоў. Рэктарам і настаяцелем быў айцец Максіміліян Адрых, а дапамагаў яму іспанец айцец Ян Барэль. Першы моцна клапаціўся аб таварыстве пад назвай “Справа католіка”. Прыкладна ў гэты ж час тут Сымон Буба заснаваў парафіяльны тэатр.[4, c.98]

У цяперашні час у будынку школы піяраў вядуцца заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ

3.2. ЗНАКАМІТЫЯ ВЫПУСКНІКІ ШКОЛЫ ПІЯРАЎ

Ігнат Дамейка

Нарадзіўся будучы нацыянальны герой Чылі 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку Мядзведка Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у сям’і старшыні Наваградскага земскага суда Іпаліта Дамейкі і Караліны з роду Анцутаў. У сямігадовым узросце Ігнат страціў бацьку. Маці адной было цяжка пракарміць трох сыноў і дзвюх дачок. Апеку над Ігнатам узялі дзядзькі – Ігнат і Юзаф. Абодва вызначаліся прыхільнасцю да ведаў. Яны і паўплывалі на выхаванне юнага пляменніка. Дзядзька Юзаф вучыўся ў Фрайсбергу ў вядомага мінеролага Абрахама Вернера. Захапленне мінералогіяй і горнай справай ён перадаў і Ігнату. Пад наглядам дзядзькаў Ігнат атрымаў добрую хатнюю адукацыю. Вучыў яго гувернёр-француз, які быў рэспубліканцам і ў сваім выхаванцы запаліў іскру вальнадумства.

У 1812 годзе Дамейка адразу паступіў у трэці клас Шчучынскай школы піяраў. Вучыўся выдатна, захапляўся фізікай і матэматыкай, цікавіўся філасофіяй, гісторыяй і літаратурай. З лёгкасцю даваліся яму і мовы. Пашчасціла Ігнату і з сябрамі. У Шчучыне ён пасябраваў з будучым філаматам Ануфрыем Петрашкевічам, які быў яго гувернёрам. [19, c. 442] А ў 1816 г. Ігнат Дамейка паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе пасябраваў з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашом Занам, Юзафам Кавалеўскім. Старэйшыя сябры вясной 1819 г. прынялі Дамейку ўтаварыства філаматаў. [1, c. 81]

История коллегиума пиаров в Щучине