Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка
30.11.1745 - 15.10.1817
Палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794.
Нарадзіўся ў небагатай
сям'і беларускага шляхціча, фамільны
маёнтак якога знаходзіўся ў
в. Сяхновічы Кобрынскага пав. (цяпер
Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.).
Выказана меркаванне, што ён нарадзіўся
04.02.1746. Гэту дату гісторык Т.С.Корзан назваў
зыходзячы з запісаў у метрыцы,
з якой відаць, што яго хрысцілі
ў Косаўскім касцёле 12.2.1746. Аднак
больш праўдападобна, што спачатку
яго хрысцілі ў праваслаўнай царкве
і назвалі Андрэем у гонар
апостала Андрэя Першазваннага, свята
якога прыпадае на 30 лістапада. Таму
датай яго нараджэння можна лічыць
30.11.1745. Такое меркаванне грунтуецца
на тым, што яго маці Фёкла была
праваслаўнай і паходзіла з вядомага
на Беларусі роду Ратамскіх. У пасаг
яна атрымала невялічкі маёнтак
Дразы ў Барысаўскім пав. Яе родны
брат Марцін быў падкаморым Аршанскага
пав. Вядома, што Ратамскія разам
з Агінскімі і інш. праваслаўнымі
шляхціцамі Менскага ваяв. ахвяравалі
грошы на будаўніцтва ў Менску
на Верхнім рынку праваслаўнага
сабора Пятра і Паўла. Пра тое,
што дзяцей, раней хрышчоных у
праваслаўных цэрквах, потым паўторна
хрысцілі ў каталіцкіх касцёлах або
проста складалі фіктыўныя каталіцкія
метрыкі, сведчаць гістарычныя крыніцы.
Узаемны ўплыў каталіцызму, праваслаўя
і уніяцтва - прычына таго, што
на працягу ўсяго жыцця А.Т.
Імкнучыся сказіць беларускае паходжанне Касцюшка, нават у сучасных энцыклапедыях (польскай і Вялікай Савецкай) сцвярджаецца, што ён нібыта нарадзіўся на Валыні, якая ў 1569 была далучана да Польшчы, і тым самым прылічваюць яго да палякаў. Сам Касцюшка называў сябе літвінам, як называлі сябе ў той час усе беларусы. Былі спрэчкі і пра месца яго нараджэння. На думку адных біёграфаў, ён нарадзіўся ў в. Сяхновічы, што пацвярджаецца надпісам каля партрэта на медалі, зробленым у Парыжы ў 1818: Тhаddеus Коsсіuszkо (Тадэвуш Касцюшка), а на адвароце - Nаtus аn М. DСС. ХLVІ. Sіесhnоwіz Duсаt. Lіthvіе. оbіt аn М. DСС. ХVІІ (нарадзіўся ў 1746 Сяхновічы княства Літоўскае... памёр у 1817). Іншыя сцвярджаюць, што ён нарадзіўся ў маёнтку Мерачоўшчына каля г.Косава (цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Аднак у абодвух выпадках размова ідзе пра Беларусь, а не пра Валынь ці Польшчу. У гістарычных дакументах Беларусі прозвішча Касцюшка сустракаецца з 1458.
Продкі К. займалі сціплае
становішча ў грамадстве. Яго прадзед
Аляксандр Іван быў падсудкам, а
дзед Амбражэй пісарам у Брэсцкім
земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх
пасад не займаў, а меў званне
мечніка Брэсцкага ваяв. і палкоўніка,
хоць у арміі ніколі не служыў. У
сям'і Тэклі і Людвіка
Значны ўплыў на лес К. зрабіла выбранне ў 1764 на каралеўскі прастол ураджэнца Беларусі Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пляменніка канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхала Чартарыйскага. Сям'і К. спрыяў прыхільнік Чартарыйскіх пісар польны Вялікага княства Літоўскага Юзаф Сасноўскі, пазней ваявода полацкі. Дзякуючы яго пратэкцыі 18.12.1765 К. быў прыняты ў зноў створанае Варшаўскае ваеннае вучылішча (Рыцарскую школу, што называлася Кадэцкім корпусам Яго Каралеўскай Міласці і Рэчы Паспалітай), у якое прымалі толькі выхадцаў з багатых сем'яў. Прыкладна ў той жа час у корпусе кадэтаў вучыліся князі Казімір Сапега, Антон Радзівіл, Мацвей Яблонаўскі і магнаты Валовіч, Чацвярцінскі і інш. Ён быў заснаваны восенню 1764 і знаходзіўся ў распараджэнні самога Панятоўскага, які лічыўся яго шэфам. Непасрэдным начальнікам корпуса быў Адам Казімір Чартарыйскі. Налічвалася 80 кадэтаў (К. быў у спісе 79-м), пазней іх колькасць скарочана да 60. Кадэты падзяляліся на брыгады па 20 чалавек, у кожнай былі брыгадзір і падбрыгадзір. Яны займаліся страявой падрыхтоўкай, коннай яздой, вывучалі артылерыю, фехтаванне, тактыку, літаратуру і гісторыю, лацінскую, нямецкую, французскую мовы, арыфметыку, фізіку, геаметрыю і вышэйшую матэматыку, палітычную эканомію, маральныя навукі, танцы, маляванне. У 1767-68 навучальным годзе з кадэтаў была выдзелена спецыяльная група (займалася ваенна-інжынернымі дысцыплінамі), у якую быў уключаны і К. Асаблівая ўвага ў групе надавалася вывучэнню геаграфіі, трыганаметрыі і маляванню.
Упартыя заняткі і выдатныя здольнасці дазволілі К. стаць адным з лепшых кадэтаў, і 20.12.1766 ён атрымаў афіцэрскі патэнт і званне харунжага. Яшчэ ў час вучобы ён быў прызначаны на пасаду падбрыгадзіра з акладам у 72 злотых у месяц. Пра яго поспехі ў далейшай вучобе і службе сведчыць тое, што ў 1769 ён атрымліваў ужо 200 злотых у месяц.
Каб стаць больш дасканалым
у ваенных навуках і асабліва
ў ваенным і цывільным
Пасля кароткага падарожжа ў Англію, Італію, Швейцарыю і Германію летам 1774 К. вярнуўся ў Рэч Паспалітую. Аднак, ні ў корпусе кадэтаў, ні ў арміі афіцэрскай пасады яму не прапанавалі. Яе ў той час можна было толькі купіць за 18 тыс злотых. Такіх грошай у К. не было. Цяжкае матэрыяльнае становішча вымусіла яго пайсці хатнім настаўнікам да смаленскага ваяводы, а з 1775 да гетмана польнага Вялікага княства Літоўскага (з 1781 ваяводы полацкага) Юзафа Сасноўскага і вучыць маляванню і жывапісу яго дачок Людвіку і Кацярыну. Старэйшая Людвіка, равесніца К. , закахалася ў яго, і ён адказаў ёй узаемнасцю. Яны вырашылі пажаніцца. Але бацькі Людвікі былі супраць шлюбу сваей дачкі з бедным шляхіццам. Маладыя вырашылі абвянчацца ўпотай, але іх намер стаў вядомы бацьку і шлюб быў разладжаны. Лічаць, што тады і з'явілася вядомае выказванне гетмана "Галубкі не для вераб'ёў, а дочкі магнатаў не для шляхцюкоў".
Не знайшоўшы сабе годнага
занятку на радзіме, К. ўвосень 1775 зноў
выехаў у Францыю, а адтуль - у
Паўночную Амерыку, дзе якраз
пачалася вайна супраць англійскага
каланіяльнага ўладарніцтва, якая па
сваей сутнасці была буржуазнай рэвалюцыяй
і выклікала да жыцця моцны
дэмакратычны рух. Несумненна, рэвалюцыйныя
ідэі барацьбы за незалежнасць і свабоду
амерыканскага народа былі блізкія
К. У жніўні 1776 ён прыбыў у Амерыку
і 18 кастрычніка залічаны ў амерыканскую
армію ў званні палкоўніка. На працягу
7 гадоў змагаўся ў радах амерыканскай
арміі. Асабліва каштоўнымі былі яго
веды як ваеннага інжынера, бо амерыканская
армія, што складалася ў асноўным
з фермераў і простых гараджан,
мела вострую патрэбу ў прафесійных
ваенных і ваенных інжынерах.
Першым выпрабаваннем яго таленту
было складанне праекта і
Вяртанне ў 1784 на радзіму
было бязрадасным. Родны маёнтак
у Сяхновічах быў абцяжараны даўгамі.
Месца ў арміі Рэчы Паспалітай
для аднаго з самых адукаваных
і вопытных генералаў не знайшлося.
У краіне панавала засілле каталіцкага
духавенства і свавольства
14.7.1789 пачалася Вялікая
французская буржуазная
Прагрэсіўныя дзеячы Рэчы
Паспалітай у канцы 1792 і пач 1793 пачалі
рыхтаваць народнае паўстанне супраць
таргавічан і замежных акупантаў. У
жніўні 1793 К. пад чужым імём прыехаў
у Гродна, дзе сустракаўся з
генераламі Бышэўскім, Грахоўскім і
інш. вайскоўцамі. Падрыхтоўкай да паўстання
кіравала група патрыётаў, вымушаных
пакінуць краіну і выехаць у Лейпцыг
і Дрэздэн. Сярод іх былі Г.Калантай,
І. Патоцкі і Касцюшка. На тэрыторыі
Рэчы Паспалітай дзейнічалі тайныя саюзы
і таварыствы прыхільнікаў паўстання,
якія ўзначальвалі І. Дзялынскі, Я. Ясінскі
і інш. К. разумеў, што пры слабасці
гарадской буржуазіі і
24.3.1794 у Кракаве ўспыхнула
паўстанне, у якім прынялі
Усе, хто асабіста быў знаёмы з К. , падкрэслівалі яго ваенны талент, высокую адукацыю, нястомную энергію і дастойную прастату. Падскарбі Вялікага княства Літоўскага, удзельнік паўстання, кампазітар М.К.Агінскі пісаў, што К. "карыстаўся вялікай пашанай усёй Еўропы, быў гразой для ворагаў і бажаством для народа, узвышаны да ранга Начальніка, не ведаў іншага гонару, як служыць Айчыне і змагацца за яе, які захоўваў заўседы сціплыя паводзіны... не насіў ніякіх знакаў вышэйшай улады, хадзіў у сурдуце з дрэннага шэрага сукна і які меў стол сціпла забяспечаны, як кожны з яго простых афіцэраў".
Успрыняўшы вучэнне
Ваенная і палітычная сітуацыя
складалася не на карысць паўстання.
У пачатку чэрвеня аб'яднаныя
руска-прускія войскі (24 тыс. чалавек)
у бітве каля мястэчка Шчакоціны
прымусілі армію К. (12 тыс. чалавек)
адступіць. 15 чэрвеня прускія войскі
занялі Кракаў, і К. вымушаны быў
пакінуць горад. У сярэдзіне ліпеня
да Варшавы падышлі прускія войскі
і рускі корпус пад камандаваннем
генерала Ферзена. Гераізм абаронцаў
Варшавы і ўмелыя дзеянні К. ў
жніўні - верасні прымусілі гэтыя
войскі адысці ад горада. Аднак становішча
паўстанцаў пагоршылася, калі Аўстрыя,
пашыраючы тэрыторыю сваёй
Замест К. начальнікам узброеных сіл 12.10.1794 вышэйшы Савет прызначыў Томаша Ваўжэцкага. 4 лістапада войскі пад камандаваннем Суворава авалодалі ўмацаваным прыгарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы Паспалітай і яго прыхільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы. За паспяховае задушэнне паўстання Сувораў атрымаў як узнагароду ва ўласнасць з Брэсцкай эканоміі 13 279 прыгонных сялян.
Паражэнне паўстання 1794 было
непазбежным, бо яго не падтрымалі шырокія
масы сялянства. Слабай аказалася і
буржуазія, а шляхецка-буржуазны
блок, які кіраваў паўстаннем, імкнуўся
не дапусціць рэвалюцыйнага
На працягу ўсёй сваёй палітычнай дзейнасці К. глыбока паважаў і быў паслядоўным прадаўжальнікам вызваленчых, антыфеадальных ідэй Ж.Ж.Русо, Ш.Мантэск'е, Т.Джэферсана і інш. прагрэсіўных дзеячаў. Яго светапогляд, грамадска-палітычныя і прававыя ідэі найбольш поўна былі выкладзены ў брашуры пад назвай "Ці могуць палякі дабіцца незалежнасці", выдадзенай на польскай мове ананімна ў Парыжы ў 1800, з фіктыўнымі ананімнымі данымі: "У Прыкопе на Доне". Мяркуецца, што запіс ідэй і разважанняў К. быў ажыццёўлены яго сакратаром Ю.Паўлікоўскім. Брашура ўяўляе сабой навуковы трактат, у якім разглядаюцца слабыя і моцныя бакі вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай. Складаецца з прадмовы, частак і заключэння. У прадмове аўтар папярэджвае сваіх землякоў, каб не спадзяваліся на замежную дапамогу, а калі хочуць "шчасця, гонару і славы... неабходна і карыстацца сродкамі і сіламі, якія і прырода дала чалавеку... пажадаем толькі - і мы станем свабоднымі, бо шаснаццацімільённы народ не можа быць народжаны для рабства". Вызначаючы колькасць насельніцтва ў 16 мільёнаў чалавек, К. меў на ўвазе не толькі палякаў, але і беларусаў, украінцаў і літоўцаў, якія насялялі ў той час Рэч Паспалітую. Ён адзначае, што першай прычынай заняпаду краіны і з'яўляюцца страта народам сілы духу і веры ў свае сілы, а таксама антынародная палітыка магнатаў, калі яны пачалі "імкнуцца не да дабрабыту, а да задавальнення ганарыстасці магнацкіх прозвішчаў... Магнаты былі зацікаўлены ў тым, каб пераканаць нацыю ў яе нікчэмнасці і слабасці, упэўніць яе ў тым, быццам яна нічога не можа дасягнуць сваімі ўласнымі сіламі, без дапамогі суседняй дзяржавы, бо яны ўзбагачаліся, гандлюючы яе крывёю ля падножжа тронаў. Магнаты былі зацікаўлены ў аслабленні духу сваіх суайчыннікаў, у прыніжэнні іх годнасці для таго, каб, не ведаючы сваей сілы, яны не маглі скінуць з сябе ганебнай апекі, у адваротным выпадку магнаты страцілі б увесь свой уплыў і аўтарытэт". З гэтых разважанняў К. відаць, што асноўнай прычынай заняпаду Рэчы Паспалітай ён лічыў класавыя супярэчнасці, асабліва эгаізм і прадажнасць магнатаў. Адначасова ён адзначаў, што ў краіне, дзе ёсць урадлівыя землі, сяляне амаль паміраюць ад голаду, слаба развіта прамысловасць, рамяство, навука, а "шляхта ўмела толькі тыраніць сялян". Правільна крытыкуючы ўвесь феадальна-памешчыцкі лад, К. не рабіў вываду пра неабходнасць яго ліквідацыі, а толькі падахвочваў памешчыкаў зрабіць некаторыя ўступкі сялянам, як гэта было выкладзена ў Паланецкім універсале. Заклікаючы народ да барацьбы за свабоду, аўтар звяртае ўвагу на вопыт барацьбы за незалежнасць народаў Швейцарыі, Галандыі, Паўночнай Амерыкі, якія ніколі не былі б паважанымі народамі, калі б не адбілі насільнікаў сваімі ўласнымі сіламі. Найбольш тыповым прыкладам ён лічыў барацьбу Францыі, супраць якой сабраліся ўсе каралі Еўропы, каб пакарыць гэту нацыю і аднавіць у ёй стары лад. На думку аўтара, французы не былі гатовыя ў ваенных адносінах, але, упэўненыя ў справядлівасці сваей справы, яны выгналі непрыяцеля са сваей айчыны і дасягнулі такой славы і магутнасці, што скідвалі троны або падрывалі іх устоі. К. выказаў думку, што ваенная навука не можа быць такой жа беспамылковай, як матэматычнае вылічэнне, а таму галандцы змаглі адбіць у шмат разоў большыя сілы іспанцаў, швейцарцы - аўстрыйцаў, амерыканцы - англічан.
Разглядаючы магчымасць новага паўстання, аўтар сцвярджае, што сілы рэвалюцыі могуць павялічвацца за кошт вызваленчай барацьбы працоўнага народа суседніх дзяржаў: "Хіба рускі селянін, жорстка прыгнятаемы сваім памешчыкам, пры спрыяльных абставінах не кінецца з запалам супраць сваіх прыгнятальнікаў, імкнучыся разбіць свае ярмо? Няўжо прыгнечаны казак не імкнецца зноў атрымаць свае свабоды? Прусак пачынае разумець, што ён не быдла, што знаходзіцца ў распараджэнні казны. Некаторыя правінцыі з радасцю скінулі б сваё ярмо". У трактаце абвяшчаецца неабходнасць захавання і аховы права прыватнай уласнасці. Робіцца агаворка, што "хоць прынцыпы свабоды і роўнасці дапускаюць усіх аднолькава да займання ўрадавых пасад, аднак я б жадаў, каб асобы, якія зоймуць месцы ва ўсіх магістратурах, былі абраны з ранейшых саслоўяў", гэта значыць з саслоўя шляхты. Усе гэта сведчыць аб тым, што К. і яго найбліжэйшыя паплечнікі выражалі ў першую чаргу інтарэсы буржуазна-шляхецкага блока і заклікалі да буржуазнай рэвалюцыі "Рэвалюцыя праводзіцца не для таго, каб зняць усякую аброць са свавольства, наадварот, яна ставіць сабе за мэту ўстанавіць парадак, падпарадкаваць закону ўсякія правапарушэнні, прывучыць падпарадкоўвацца ўладам, устаноўленым нацыяй, ахоўваць уласнасць кожнага, якая складае аснову грамадства. Усім даецца аднолькавая свабода і роўныя правы, але нікому не дазваляецца ўчыняць злачынствы. Правасуддзе павінна быць гразой для злачынцаў, але не помстай, невінаватым жа яно служыць прытулкам. Тыя, хто думае, што важней не ўпусціць злачынцаў, чым стварыць бяспеку невінаватым, робяць жудасную памылку. Хто не паважае ўстаноўленай над ім улады, парушае правы нацыі, учыняе крыўды і грабяжы, той разбойнік і злодзей. Рэвалюцыя якраз і ставіць сабе за мэту выпраўленне заган, знішчэнне злачынстваў і ўкараненне ў сэрцы ўсіх грамадзян міласэрнасці і дабрадзейнасці". Аўтар адзначае таксама, што на яго радзіме сярод простага народа няма злачыннасці і можна бяспечна праходзіць праз велізарныя лясы пры адсутнасці мясцовай паліцыі, хоць народ там усюды жыве ў бядоце.
У сваіх разважаннях пра
мараль, права, злачыннасць і правасуддзе
К. асуджаў тэрор часоў Вялікай
французскай рэвалюцыі, лічыў, што
гэта выключная асаблівасць
Усё гэта дазваляе зрабіць вывад, што па сваіх грамадска-палітычных і прававых поглядах К. стаяў на больш рэвалюцыйных пазіцыях, чым большасць буржуазных ідэолагаў таго часу. У трактаце разглядаецца і пытанне пра матэрыяльнае забеспячэнне паўстання. Адзначаецца, што прамысловасць - гэта сіла, якая творыць багацці і можа развівацца толькі пры свабодзе, гаворыцца аб прыродных багаццях краіны. Аднак "у час рэвалюцыі неабходна прыносіць ахвяры: трэба задавальняцца малым, калі мы хочам дабіцца свабоды". У заключэнні аўтар сцвярджае, што ў народа, які жадае свабоды і верыць у перамогу, ёсць усе падставы для дасягнення высакароднай мэты. Калі ўсе будуць мужна змагацца, то праціўнік, нават калі ён больш шматлікі, не зможа перамагчы. Увесь трактат прасякнуты духам аптымізму, верай у перамогу справядлівай справы. Трактат з'яўляўся тэарэтычнай і практычнай праграмай барацьбы народных мас за дэмакратыю і незалежнасць. Палітычныя і прававыя ідэі К. прадвызначалі новы кірунак у палітычнай барацьбе ў Рэчы Паспалітай і садзейнічалі падрыхтоўцы і зараджэнню рэвалюцыйнага дэмакратычнага руху ў Польшчы, на Беларусі і Украіне.
У апошнія гады свайго жыцця К. працягваў актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. У лісце да А.Чартарыйскага ён раіў звярнуць асаблівую ўвагу на народную асвету на Беларусі і ў Літве. Шэраг школ на Беларусі быў адкрыты менавіта па ініцыятыве Чартарыйскага, у т.л. і вядомая Свіслацкая гімназія. К. прапаноўваў выдаць пастанову, каб кожны ўласнік у сваім маёнтку стварыў школу для сялян і ў адпаведнасці з агульным коштам маёнтка выдзяляў грошы на ўтрыманне настаўнікаў. Апрача таго, на гэтыя ж мэты варта было выдаткоўваць і спаганяемую з сялян царкоўную "дзесяціну". Рэкамендаваў ураду паклапаціцца пра адкрыццё рамесных вучылішчаў, дзе б навучаліся сталярнаму, цяслярскаму, кавальскаму, такарнаму, слясарнаму і інш. рамёствам. Каб лепш азнаёміцца з найбольш перадавымі метадамі школьнага навучання, К. у маі 1816 наведаў педагагічны інстытут у Івердоніі, дзе сустракаўся з яго стваральнікам, выдатным педагогам-дэмакратам Іаганам Генрыхам Песталоці. Як і Песталоці, меркаваў, што паляпшэнне жыцця працоўных можа быць дасягнута ў рамках існаваўшага тады ладу шляхам адукацыі і выхавання. К. пісаў таксама пра неабходнасць палепшыць умовы жыцця простых людзей, для чаго трэба паступова змяншаць паншчыну і заахвочваць выкарыстанне наёмных работнікаў на палявых работах, быць суровым да бадзяг, п'яніц, дармаедаў, якіх трэба выкарыстоўваць на грамадскіх работах, будаўніцтве дарог, каналаў, брукаванні вуліц у гарадах з выплатай памяркоўнай узнагароды. Ён раіў развіваць прамысловасць, адкрываць новыя фабрыкі: суконныя, папяровыя, металургічныя, шкляныя і інш., прапаноўваў прымаць меры, каб з цягам часу ўсе сяляне маглі вызваліцца ад залежнасці і атрымаць ва ўласнасць зямлю. Гэты ліст быў пасланы Чартарыйскаму, але фактычна ён адрасаваны ўсяму народу Рэчы Паспалітай і сведчыць, што галоўная мэта жыцця К. - садзейнічаць паляпшэнню жыццёвых умоў простага народа.
Памер К. 15.10.1817 у Швейцарыі ў Салюры (каля г. Залатурна). Пахавалі яго там 19 кастрычніка. У 1818 астанкі К. ўрачыста перанесены ў Кракаў і змешчаны ў каралеўскім замку Вавелі. Яго смерць выклікала шырокі водгук ва ўсім свеце. У многіх краінах, дзе жылі эмігранты з былой Рэчы Паспалітай, ушанавалі памяць К. памінальнымі службамі ў касцёлах і сходамі.
Свой жыццёвы шлях К. прайшоў як сапраўдны народны герой, які стаў яшчэ пры жыцці легендарным. Імя К. ўвайшло ў гісторыю вызваленчага руху Амерыкі і Еўропы. Польскі народ ушанаваў К. Курганам памяці ў Кракаве. Амерыканскі народ паставіў яму ў Вашынгтоне велічны помнік і яшчэ помнік у Вэст-Пойнце, ваеннай цвердзі, якую спраектаваў і збудаваў К. У Нью-Ёрку яго імем названы мост. На Беларусі помніка Касцюшку няма.

- Андский кондор
- Андский скальный петушок
- Анемии
- Анемии
- Анемии. Гемолитические наследственные анемии
- Анемии и геморрагический диатез
- Анемии, обусловленные внеэритроцитарными гемолитическими факторами
- Андронный колайдер
- Андронов мәдениеті
- Андроновская Бегазы
- Андроновская культура
- Андроновская культура
- Андроновская культура эпохи бронзы
- Андропов