Баяры і служылыя людзі ў Вялікім княстве Літоўскім
Акадэмiя кipaвання
пры Прэзiдэнце Рэспублiкi
Беларусь
Інстытут кіруючых кадраў
Кафедра
тэорыі і гісторыі дзяржавы
і права
Рэферат
на тэму:
“Баяры
і служылыя людзі ў Вялікім княстве Літоўскім”
Выканаў студэнт 1 курса
Ікан А. В.
Мiнск 2011
Змест
| Уводзіны |
3 |
| Саслоўная структура грамадства ВКЛ | 4-8 |
| Баяры і служылыя людзі | 9-10 |
| Класіфікацыя баяр і служылых людзей | 11-12 |
| Азярышчанскія панцырныя баяры | 13-20 |
| Заключэнне | 21 |
| Літаратура | 22 |
Уводзіны
Гісторыя
літоўска-рускага баярства і служылых
людзей, як вызначаных прававых інстытутаў,
дагэтуль не высветлена з належнай
дакладнасцю і грунтоўнасцю ў
рускай і польскай гісторыка-юрыдычнай
літаратуры. Такія пытанні, як пра
класавы склад, генэзе, і праваздольнасці
баяраў і слугаў, ледзь толькі закрануты,
але далёка не вычарпаны і не высветлены
ў працах нашых і польскіх гісторыкаў.
Досыць
паказаць на выказанае гледжанне
пра баяраў да канца 14 ст., як пра
"саслоўе", якія карысталіся адмысловымі
"правамі" і па правах, што адрозніваліся
ад іншых "саслоўяў" і інш. Зрэшты,
тое ж трэба сказаць і пра
літоўскую шляхту. Пакажам, напрыклад,
на старых літоўска-рускіх "рыцараў"
ці "milities". Нашы і польскія гісторыкі,
мяркуюць, што рыцары і milities азначалі
тое ж, што і шляхта, шляхецтва;
тым часам, рыцары і milities на справе ўяўлялі
сабою пераход ад старога дружыннага
ладу славян і азначалі тое ж самае,
што старажытнарускія "отроки"
ці "вои", "дружина" [2, с.221].
Ёсць
шэраг іншых пытанняў у тым
жа родзе. У наш час гісторыкі
імкнуцца ўхіліць прабелы ў гісторыка-
У складзе
насельніцтва літоўска-рускіх земляў
старыя баяры і слугі ўяўлялі
побытавыя элементы, з якіх пазней,
у Літве стаў складацца паступова
строга-саслоўны, замкнёны лад літоўска-рускага
шляхецтва [2, с.222].
Саслоўная
структура грамадства
ВКЛ
Вялікае
княства Літоўскае ў 15-16 ст. як развітая
феадальная дзяржава мела тыповую для
феадальнага грамадства саслоўна-класавую
структуру, заснаваную ў першаю чаргу
на эканамічным прынцыпе – адносінах
да асноўнага сродку вытворчасці
– зямлі. Феадальная зямельная ўласначць
складала аснову эканомікі тагачаснага
грамадства, і натуральна, што людзі
якія валодалі зямлёй, з’яўляліся асноўным
яго кіруючым класам, а тыя, хто
працаваў на чужой зямлі, знаходзіліся
ў падпарадкаваным стане.
Разам
з тым сацыяльна-саслоўны падзел
грамадства засноўваўся не толькі на
ўласніцкіх дачыненнях да зямлі, а і
на іншых, характэрных для феадалізму
прынцыпах: магчымасці распараджэння
той ці іншай уласнасцю, наяўнасці
ці адсутнасці ў чалавека ўласнай
свабоды, паходжанні, пэўных асабістых
абавязках (ваенная альбо прыдворная
служба і да т.п.) перад дзяржавай
ці вышэйстаячай асобай і г.д.
Пры феадалізме
грамадства звычайна падзелена на дзве
асноўныя часткі – прывілеяваную, пануючую
(феадалаў) і непрывілеяваную, падначаленую
(феадальна-залежнае насельніцтва). Вельмі
блізкім да такой стандартнай
формулы быў падзел грамадства ў
Вялікім княстве Літоўскім у 15-16
ст. Па сваёй мацыяльна-эканамічнай
структуры насельніцтва ВКЛ падзялялася
на дзве асноўныя часткі – прадстаўнікоў
пануючага класа феадалаў, ці “людзей
шляхецкага роду”, і феадальна залежных
людзей, ці “людзей простага стану”.
Саслоўна-сацыяльнае
становішча насельніцтва, правы і
абавязкі пэўных катэгорый, розныя змены
ільготы ці абмежаванні ў правах
той ці іншай групы жыхароў
ВКЛ фіксаваліся звычайна ў агульнадзяржаўных
юрыдычна-прававых актах, у першую чаргу
ў вялікакняскіх граматах (1387, 1413,
1434, 1447, 1492 гг. і інш.), Статутах Вялікага
княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., абласных
валасных граматах, граматах жыхарам
гарадоў на магдэбургскае права
і інш. Найбольш поўна і дакладна
сацыяльна-саслоўны падзел грамадства
быў зафіксаваны ў Статуце
ВКЛ 1588 г., дзе не толькі ў асобных
артыкулах прадэклараваны правы
і абавязкі розных сацыяльных і саслоўных
груп насельніцтва (абывацеляў) краіны,
але ў самым першым артыкуле абазначана
сама саслоўная структура дзяржавы:
“Напрод мы, господар, обецуем и
шлюбуем под тою ж присегою,
которую учынили есмо всим обывателем
всих земль паньства нашого Великого
князства Литовского, иж всих княжат, панов
рад, духовных и светских, панов хоруговных,
шляхту, места и всих подданых наших
и всих станов в том паньстве нашом
Великом князстве Литовском и
иных всих земль, здавна к тому паньству
прислухаючых, почоншы от вышшого
стану аж до нижшого, тыми одными правы
и артыкулы, в том статуте нижей
писаными и от нас даными, судити
и справовати маем”.
Артыкул
гэты, які, па сутнасці з’яўляўся прысягаю
гаспадара ўсяму жыхарству
Самым
прывілеяваным саслоўем, якое склалася
з даўніх часоў, была шляхта. Яна
сама па сабе не ўяўляла адзінага цэлага,
не была аднастайнай і аднароднай,
а была прадстаўлена асобнымі катэгорыямі,
прыналежнасць да якіх вызначалася
рознымі фактарамі –
Становішча
розных княжацкіх сем’яў (як і асобных
іх прадстаўнікоў) не было аднолькавым.
У першую чаргу гэта зноў жа залежала
ад колькасці зямлі і сялян, якія
былі ў іх распараджэнні. Разам з
тым трэба адзначыць, што многія
з пералічаных княжацкіх родаў
змаглі ў 15-16 ст. значна павялічыць свае
ўладанні ці, прынамсі, захаваць унутры
дзяржавы свае ўласныя княствы.
Найвышэйшы
княжацкі тытул у дзяржаве займаў
яе кіраўнік – вялікі князь. Поўны
яго тытул у другой палове 16 ст.
– вялікі князь літоўскі, рускі,
прускі, жамойцкі, мазавецкі, інфлянцкі.
Вялікі князь называўся таксама
гаспадаром і меў шырокае кола
паўнамоцтваў: весці міжнародныя
справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць
вайну і заключаць мір, распараджацца
ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяржаўнай
маёмасцю, даходамі і скарбамі, ажыццяўляць
вышэйшы суд і памілаванне
асуджаных і інш. Яму належала
заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя
законы і прававыя акты выдаваліся
за яго падпісам. Роля вялікага князя
ўзрастала яшчэ і таму, што ён
з’яўляўся буйным землеўласнікам –
яму належалі велізарныя зямельныя
ўладанні, акрамя таго, ён быў вярхоўным
уласнікам усіх зямель у дзяржаве.
Вядомы
польскі даследчык Генрык Лаўмянскі,
спасылаючыся на К. Шайноху, Ст. Кутшэбу,
А. Прахазку, М. Любаўскага і іншых, сцвярджаў,
што “у адпаведнасці са здаўна распаўсюджаным
у навуцы поглядам, вялікі князь
літоўскі быў уладаром абсалютным”.
У беларускай гістарыяграфіі пераважае
іншы пункт гледжання: улада вялікага
князя расцэньваецца як абмежаваная
манархія, абмежаваная ў першую чаргу
выбарнасцю вялікага князя, яго прысягай,
дзейнасцю рады Вялікага княства Літоўскага
і лзяржаўнага сейма.
Род вялікага
князя займаў у краіне цэнтральнае
становішча. Частка членаў дынастыі, звычайна
малодшыя сыны і браты вялікага князя,
пастаянна знаходзіліся пры ім. Яны,
як правіла, уваходзілі ў склад невялікай
дружыны, засядалі ў радзе, у якой
ажыццяўлялася кіраўніцтва
Становішча
іншых княжацкіх родаў ці фамілій
не было такім устойлівым. З прычыны
забароны любога іншага шляху набыцця
княжацкага стану, акрамя як па нараджэнні,
і з-за паступовага эканамічнага
заняпаду многіх даўніх княжацкіх родаў
значэннне іх княскага тытула паступова
змяншалася. Па-сутнасці, а у азначаны
час катэгорыя князёў папаўнялася
толькі за кошт перабежчыкаў ці прышлых
з Маскоўскага княства або
за кошт татарскіх князёў. Пасля
Люблінскай уніі 1569 г. катэгорыя феадалаў,
што карысталася тытулам “
Першымі
ў Вялікім княстве Літоўскім
тытул імперскіх князёў атрымалі
ў першай палове 16 ст. прадстаўнікі
буйнога магнацкага роду Радзівілаў.
Прыблізна з гэтага ж часу ў
ВКЛ стаў вядомы і тытул “граф”
, калі некаторыя прадстаўнікі беларускай
магнатэрыі атрымалі яго ад імператара
Свяшчэннай Рымскай імперыі. Ён лічыўся
ганаровым, але замежным, таму яго
ўладальнікі не мелі ў ВКЛ якіх-небудзь
юрыдычных ці сацыяльных пераваг, акрамя
асабістага прэстыжу. Магнаты, якія валодалі
гэтым тытулам, свае ўладанні называлі
графствамі. Напрыклад, з 1555 г. Юрый Шчаснавіч
Ільінін стаў графам на Міры. У 1568 г.
Ян Геранім Хадкевіч атрымаў тытул
графа на Шклове, Мышы, Быхаве і Глуску,
якія сталі аднайменнымі графствамі.
Разам
з панамі-радай тытулаваныя
З пачатку
15 ст. тыя буйныя зямельныя ўласнікі,
якія займалі пасады ў дзяржаўным
апараце і мелі сваіх васалаў,
пачалі тытулавацца “панамі”. У
лацінамоўных дакументах паны выступаюць
пад тэрмінам “барон”. Пасля Люблінскай
уніі гэтым тытулам сталі называць
усіх шляхціцаў, у якіх былі залежныя
сяляне. Такім чынам, ужо ў сярэдзіне
16 ст. тэрмін “пан” ператварыўся з
тытула, які абазначаў адну з найвышэйшых
катэгорый класа феадалаў, у тэрмін,
што характэрызаваў прыналежнасць
чалавека да шляхецкага стану. Напрыклад,
у кнізе Слонімскага земскага
суда за 1593 г. пры разглядзе судовых
спраў любы прадстаўнік класа
феадалаў праходзіць з тытулам “пан”
– ад “княжаці” да зямяніна гаспадарскага.
Так, судовы вырак 16 студзеня 1593 г. па скарзе
пана Васіля Гарабурды аб невяртанні
здзяцельскай зямянкай Маркоўскай Людмінай
доўну ваяводу кіеўскаму унязю
Канстанціну Астрожскаму
Уладальнікі
вышэйзгаданых тытулаў складалі
хоць і найвышэйшую, але не самую
шматлікую частку пануючага класа.
Другую групу складалі сярэднія і
дробныя феадалы, якія валодалі залежнымі
сялянамі. Колькасную большасць ва
ўсе часы мелі ваеннаслужылыя людзі,
якія за сваю службу набывалі ўласнасць
ці пэўныя прывілеі, ці тое і другое
разам. Ваеннаслужылае саслоўе пачало
складвацца з моманту з’яўлення
першых княстваў-дзяржаў на нашай
зямлі, а канчаткова аформілася са сваімі
правамі і прывілеямі якраз у
14-16 ст. Ваяры- рыцары, якія бралі на
сябе абавязак несці ваенную службу
на карысць гаспадара, як правіла, атрымлівалі
ад яго зямельныя падараванні. Людзі
гэтыя называліся баярамі. Надавалі
зямлю баярам за абавязак пры неабходнасці
ісці на вайну і буйныя буйныя прыватныя
феадалы. Так, у 15 ст. княгіня Мар’я,
удава Сямёна Аляксандравіча Алелькавіча,
са сваім сынам Васілём
З пачатку
15 ст. (пасля заключэння Гарадзельскай
уніі 1413 г.) шырокае распаўсюджанне
для вышэйназванай групы
Да пачатку
16 ст. шляхта ўсталявалася ўжо не толькі
як прывілеяванае ваеннаслужылае саслоўе,
але і, у асноўным, як клас землеўласнікаў.
Цікавую думку выказаў Г. Лаўмянскі,
заўважыўшы, што пасля таго як баярын
атрымліваў зямлю, 1н ужо жадаў
спакойна гаспадарыць на ёй, а не
ісці ваяваць. “Баярын-рыцар перакоўвае
меч на лемех і ператвараецца
ў земяніна, для якога ваенная
служба ёсць цяжар, а вайна – бедства”.
Сапраўды, менавіта ў гэты час у
ВКЛ прыходзіць у заняпад паспалітае
рушанне, заснаванае на абавязковай
ваеннай службе шляхты, абсалютная
большасць дробнай і сярэдняй
шляхты праходзіць у актавых кнігах
сярэдзіны – другой паловы 16 ст.
як зямяне.
Акрамя таго, да саслоўя шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім былі залічаны многія свабодныя людзі, якія мелі пэўныя надзелы зямлі, але не мелі залежных сялян і самі гэтую зямлю апрацоўвалі. Былі і такія шляхціцы, якія па розных прычынах увогуле не мелі ні сялян, ні зямлі. М. Любаўскі, разгледаючы становішча гэтай катэгорыі шляхты, прыйшоў да высновы, што ўвогуле шляхецкае саслоўе “не выдзелілася адразу і не абасобілася рэзка ад астатняе народнай масы”, і падкрэсліваў, што “баяры-шляхта спляталіся з верхнімі слаямі сялянства як на глебе землеўладання і павіннасцей, так і ў самой назве”. Бывалі выпадкі, калі дробны шляхціч не мог паперамі даказаць сваю шляхетнасць і пазбаўляўся прывілей, якія належалі гэтааму саслоўю. Я. Юхо ўвогуле лічыць, што свабодных беззямельных людзей, хоць іх таксама называлі шляхтай, нельга адносіць да катэгорыі феадалаў, а трэба разглядаць як асаблівую катэгорыю юрыдычна свабодных людэй.
Баяры
і служылыя людзі ВКЛ
Баяры
- ваеннаслужылыя людзі ў ВКЛ. Паходзілі
з Полацкага, Тураўскага, Смаленскага
i іншых княстваў, ад дружыннікаў літоўскіх
князёў. У 13—16 ст. большасць баяр атрымала
саслоўныя прывілеі феадалаў. Частка з
ix была прамежкавай групай паміж феадаламі
i сялянамі. У юрыдычных дакументах пачынаючы
з 15 ст. сярод баяр вылучаюцца паны і знатныя
баяры, якія разам з князямі складалі вярхі
феадальнага саслоўя (Гарадзельскі прывілей
1413).
Гэтыя
катэгорыі ўпамінаюцца ў велікакняжацкіх
прывілеях да Статута Вялікага княства
Літоўскага 1529. У 14—15 ст. i 1-й чвэрці 16 ст.
ўсюды асноўная маса феадалаў (сярэднія
i дробныя землеўладальнікі) мелі адну
назву — баяры. Пачынаючы з Гарадзельскага
прывілея 1413 для абазначэння саслоўя феадалаў
побач з гэтым тэрмінам у афіцыйных актах
усё часцей трапляецца тэрмін «баяры-шляхта»
або «шляхта». Але да 2-й чвэрці 16 ст. асноўным
тэрмінам для абазначэння феадалаў заставаўся
тэрмін «баяры» Большасць баяр былі васаламі
вялікага князя, частка — васаламі буйных
феадалаў-князёў, паноў, буйных баяр. Значная
колькасць баяр мела толькі па некалькі
або зусім не мела залежных сялян. Ix называлі
«конныя баяры, якія людзей не маюць»,
пешая шляхта (паводле тэрміналогіі попісаў
войска ВКЛ 1528 i 1567) [1, с.296].
У 1-й пал.
16 ст. побач з тэрмінамі «шляхта», «баяры-шляхта»
ўжываліся тэрміны «паны-баяры», «паны-баяры
панцырныя», «зямяне», «шляхта панцырная»
(у 1570-я r. i ў 1605 у Давыд-Гарадоцкім маёнтку
Радзівілаў), «паны-баяры панцырныя i путныя»
(у 1597 у Капыскім маёнтку Радзівілаў, у
канцы 16 ст. ў Капыльскім i Нясвіжскім маёнтках
Радзівілаў). Да канца 16 ст. шляхтай i зямянамі
называлі феадалаў Слуцкага княства. Яны
мелі па 5—10 валок зямлі, з якіх неслі ваенную
службу. Існавала значная па колькасці
група ваеннаслужылых людзей, куды ўваходзілі
не толькі нашчадкі дробных беларускіх
i літоўскіх баяр i дружыннікаў, але i прадстаўнікі
вярхоў сялянства. Гэтыя ваеннаслужылыя
людзі ўдзельнічалі ў войнах у складзе
атрадаў паноў, a часам i самастойна, разам
з шляхціцамі.
У попісе
войска ВКЛ 1528 пазначана 10 баяр путных
i 1 конюх з Жалудка, 2 «слугі путные, што
людей не маюць» з Рагачова, 34 сакольнікі
Новагародскага замка, 11 новагародскіх
садоўнікаў, 4 кухары, 1 псяр i 1 «лазебнік».
У 1567 у войску запісаны 7 самілішскіх путных
слуг, усе ваенна-служылыя людзі разам
з баярамі-шляхтай выступалі ў паход. Яны
падзяляліся на панцырных баяр, путных
баяр або проста баяр (часам ix звалі служкамі),
путных слуг, дамовых слуг. Усе яны атрымлівалі
надзелы зямлі пры ўмове нясення службы,
гал.ч. вайсковай [1, с.297].
Паміж
дробнымі феадаламі i вышэйшай групай
ваеннаслужылых сялян у 16 ст. не заўсёды
можна правесці мяжу. Тэрміналагічная
неакрэсленасць адлюстроўвала пераходную
ступень, што займалі ваеннаслужылыя людзі
ў эканамічных i сацыяльных адносінах.
У полацкай рэвізіі 1552 адзначана, што ва
ўладаннях полацкай шляхты жылі баяры,
слугі, путныя слугі, дамовыя слугі, якія
неслі вайсковую службу ў атрадах шляхціцаў,
сваіх паноў. Частка з ix мела сваіх айчызных
людзей i агароднікаў. Так, на айчызнай
зямлі путнага чалавека Міхаіла Балотава
было 15 сялянскіх дымоў. Ваеннаслужылыя
сяляне намагаліся ўліцца ў клас феадалаў,
i нярэдка гэта ім удавалася. Былі выпадкі,
калі баяры-феадалы, якія не маглі выконваць
звязаныя з ваеннай службай павіннасці,
траплялі ў катэгорыю залежныхсялян.
У 2-й пал.
17—18 ст. баяр называлі адну з катэгорый
сялян ВКЛ. Яны за свой надзел выконвалі
феадальныя павіннасці, плацілі чынш,
не былі асабіста свабоднымі, не служылі
ў войску i па сутнасці былі прыгоннымі.
Да канца 18 ст. феадалы перавялі такіх
баяр на становішча чыншавых і нават цяглых
сялян. У рэдкіх выпадках шляхціцамі станавіліся
прадстаўнікі незапрыгоненых сялян
- людзей пахожых.
Працэс
прававога фарміравання шляхецкага саслоўя
зацягнуўся да 2-й пал. 16 ст. (попісы войска
ВКЛ 1528 i 1567, Статуты ВКЛ 1529, 1566 i 1588, закон
аб доказе шляхецтва 1522 i інш. прывілеі).
Значная частка баяр да канца 16 ст. аформілася
як шляхецкае саслоўе. Ужо тады было нямала
бедных шляхціцаў, якія не мелі прыгонных
і залежных сялян. Паводле эканамічнага
становішча яны мала адрозніваліся ад
сялян-слуг. Значная частка ваеннаслужылых
людзей ВКЛ трапіла ў шляхецкае саслоўе,
але захавала назву баяры. Часткова гэта
былі нашчадкі дробных баяр i путных слуг
(панцырныя i путныя баяры i інш.). Яны па-ранейшаму
выконвалі ваенныя i іншыя службовыя павіннасці
i займалі ў пэўнай ступені прывілеяванае
становішча ў параўнанні з асноўнай масай
сельскага насельніцтва. На Беларусі ад
назвы сацыяльныя групы баяр замацаваліся
тапонімы: Баяры, Малыя Баяры, Баяры Дзікушкаўскія
i тыпу Баяркі, Баярск.
Класіфікацыя
баяр і служылых людзей
Баяры
і слугі, якія ўяўлялі сабой спадчыну
ад старога літоўска-рускага
Групоўка
баяраў па асобных разрадах, якая ўскладнілася
пад уплывам новых умоў грамадскага
жыцця, усталёўвалася на розных падставах:
па паходжанні і больш ці меней
даўняй прыналежнасці асобных людзей
да складу баяраў, і слугаў, па іх асабістай
волі і залежнасці, па ўладальніках,
у якіх служаць баяры, і слугі
па родах баярскіх службаў, па месцы
службы і інш. Асобныя разрады
служылых людзей, як і іх службы, ускладняліся
пад уплывам барацьбы за існаванне,
якая вялася Літвой-Руссю ў плыні
стагоддзяў з суседзямі - немцамі, усходняй
Руссю, татарскай ардой і інш.
Сталыя войны выклікалі неабходнасць
у развіцці ратнай тэхнікі і баявога
рыштунка, з кампактным складам людзей,
якія прысвячалі сябе цалкам ратнай справе.
Асноўным элементам паслужылі старыя
класы баяраў і слугаў, запоўненыя
затым людзьмі вольнымі, ратнікамі
па рамястве і людзьмі залежнымі,
з перакладам тых і іншых на
разнастайныя службы з адмысловым баявым
рыштункам і адмысловымі
Такім
чынам, у крыніцах нярэдка згадваюцца
асобы, якія "з роду суть баяры", якія
лічацца людзьмі "отчизными, прыроджанымі
отчичами" [2, с.263]. Супрацьлегласць ім
- новыя баяры, пераведзеныя ў баяры з цяглых
людзей, таксама людзі вольныя, якія ўступілі
па шэрагу на службу к землеўладальніку
з атрыманнем "скаргі" (палёгак) на
вызначаны тэрмін.
Баяры,
якія жылі ў маёнтках гаспадарскіх
і прыватнаўласніцкіх, падзяляліся на
вольных і залежных. Людзі вольныя карысталіся
правам выйсця, пераходу на службу да іншых
землеўладальнікаў, і таму зваліся "похожими"
[2, с.264]. Тым жа правам карысталіся і баяры
"отчичи", якія з продкаў прыналежалі
да вольных людзей і якія жылі самастойна
ў дараваных угоддзях. Да катэгорыі залежных
людзей ставіліся баяры і слугі, змешчаныя
ў адным месцы "земскую давность"
і таму страціўшыя права выйсця, з залічэннем
іх у склад залежных ойчычаў.
Таксама
існаваў адмысловы разрад залежных
баяраў "укупных, вкупных, закупных,
заставных", якія нагадвалі сабой старажытнарускіх
"закупаў", што ўзялі ў долг у паноў
і страцілі правы сыходу да разліку са
сваім панам-крэдыторам [2, с.264].
Адрозненне
паміж вольнымі ці падобнымі людзьмі
і ойчычамі непадобнымі ці “отчизными”
людзьмі, якія мелі месца ў складзе баяраў,
канстатуецца ў актах і адносна слугаў.
Акты 15 і наступных стагоддзяў у складзе
слугаў адрозніваюць людзей "вольных",
"падобных" і ойчычаў непадобных,
"отчизных" слугаў, не меўшых права
сыходу.
Слугі
вольныя, якія ўступілі на службу да пана,
падзяляліся на "приказных" і "неприказных".
Вообщем, слугі нешматлікім адрозніваліся
ад баяраў. У Літоўскам Статуце гаварыцца
пра слугаў панцырных і талковых, але нічога
не згадваецца пра служылых баяраў, якія,
відавочна, падводзіліся пад паняцце слугаў.
Больш таго, у Статуце часам завуцца слугамі
не толькі баяры, але і служылыя шляхцічы,
"мешкаючіе подъ кимъ кольвекъ". Слугі
адрозніваліся ад баяраў толькі тым, што
яны адпраўлялі са сваіх земляў некаторыя
сялянскія павіннасці, ад якіх баяры звычайна
вызваляліся. Як і ў старажытнай Русі,
літоўска-рускія слугі - гэта тыя ж баяры,
але паменш. Правы тых і іншых былі аднолькавымі,
адрозненні былі пераважна эканамічныя
[2, с.266].
Па адрозненні
грамадскага становішча землеўладальнікаў,
у якіх служылі баяры і слугі,
тыя і іншыя завуцца ў актах
баярамі і слугамі
Па актах
15 і наступных стагоддзяў літоўска-рускія
служылыя баяры і слугі групуюцца ў некалькі
разрадаў вылучна з ваенна-служылым характарам.
Разрады гэтыя адрозніваліся паміж сабой
па спосабах ратнага рыштунка і баявога
ўзбраення, наогул па розных адмысловых
функцыях ратнага ладу старога часу, таксама
па адрозненні якая ўсталёўвалася ў мірны
і баявы час ратнай "сторожи" - палявы
(памежнай), замкавай (остроговой), дворной
і інш. Такім чынам, з цягам часу ўтварыўся
даволі складаны склад баяраў і слугаў:
конных, пешых, панцырных, “щитных”, лучнікавых,
польных, замкавых, гарадавых, “остроговых”,
талковых, дворных [2, с.270].
Азярышчанскія
панцырныя баяры
Азярышча
(суч. Езярышча) у 16-першай палове 17 стст.,
знаходзячыся на мяжы дзяржавы – Вялікага
княства Літоўскага (ВКЛ), мела вялікае
стратэгічнае і тактычнае значэнне.
Таму дзяржава надавала вялікае значэнне
пытанню арганізацыя абароны
гэтай мясцовасці. Асновай абароны
быў Азярышчанскі замак. Для абароны
замка выкарыстоўваліся рахнастайныя
сродкі, як тэхнічныя, так і мабілізацыйныя.
Непасрэдна за стан замка, арганізацыю
яго абароны адказваў азярышчанскі
стараста.
У выпадку
патэнцыяльнай ваеннай пагрозы
нападу “неприятеля” у замку размяшчалася
спецыяльнае вайсковае
За карыстанне
гэтымі зямлямі шляхціч павінен
быў несці ваенную службу на карысць
Азярышчанскага замк. 3 мая 1636 г. Уладзіслаў
Ваза шляхцічу Аляксандру Мерацкаму
дажывотным правам в. Арлее (Орлее) Азярышчанскай
воласці, “каб ён служыў для абароны
замка таго Азярышчанскага” [4, с. 37].
Вялікае
значэнне як мясцовай ваеннай сіле
надавалася панцырным баярам Азярышчанскага
замка. Панцырныя баяры ўяўлялі
сабой катэгорыю асабіста вольнага
сельскага (сялянскага) насельніцтва,
якая за валоданне і карыстанне зямлёй
несла ваенную службу ў мясцовых
замках. У Азярышчы панцырныя баяры
з’явіліся пасля таго, яккароль
польскі і вялікі князь літоўскі
Стэфан Баторы перавёў азярышчанскіх
путных баяр у стан панцырных. Гэты
перавод быў аформлены

- Баяу вирустың қоздырғыштары
- Баяу инфекция
- Бәсекге қабілетті компания
- Бәсеке
- Бәсекеге қабілеттілігі
- Бәсеке дегеніміз
- Бәсеке және монополия
- Башни близнецы Петронас
- Башни Кыргызстана
- Баявая дзейнасць падпольшчыкаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Баявая дзейнасць падпольшчыкаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Баяндама Жаңа акпарат технологиялары
- Баян қасаболатұлы
- Баянное искусство в начале 40-х – 70-х годов