Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Лютауская Буржуазна - Дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусi
БЕЛАРУСЬ
У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ
ВАЙНЫ.
ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ
РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ
1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новым стылі. Галоўнай яе прычынай з’явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Германія таксама імкнулася стаць "Вялікай Германіяй", куды павінны былі ўвайсці Аўстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць Эльзас і Латарынгію, але і захапіць Рурскі басейн, пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. У царскай Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія імперыялісты імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар’і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.
Падрыхтоўка
да здзяйснення гэтых планаў абвастрала
існуючыя і нараджала новыя
Акрамя
эканамічных сур’ёзнай
Падставай
для развязвання вайны з’
Пануючыя
класы і вярхі гандлёва-
Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі, буржуазнай інтэлігенцыі, сялянства пад уплывам буржуазнага друку, пропаведзяў духавенства таксама былі атручаны ядам шавінізму. Адзіным класам, якому не ўдалося прывіць заразу шавінізму, быў рабочы клас.
Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Расіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П.Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз’яднанню ўкраінскага народа. П.Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г.Стамбулам. Справа была не ў абароне славян, а зусім у іншым. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі, стала галоўнай перашкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.
Усе гэтыя інтарэсы знайшлі адлюстраванне ў праграме партыі кадэтаў, што сведчыла аб поўным адабрэнні кадэтамі знешняй палітыкі царызму ў гады вайны. ЦК партыі кадэтаў заклікаў усіх да "святога яднання" з самадзяржаўем. На думку кадэтаў і акцябрыстаў, такое яднанне дапаможа здзейсніць распрацаваную праграму рэформ, якія завершаць пераўтварэнне краіны ў буржуазную манархію.
Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў царскі ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг "без пераможцаў і без паражэнцаў", і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.
Што
датычыць рабочых і сялян Беларусі,
то на пачатку вайны шавіністычна
настроены былі большасць багатых
сялян і сярэднякоў, частка вясковай
і гарадской беднаты і нават найбольш
адсталыя групы рабочых. Увогуле ж пралетарыят
Беларусі адкрыта выступаў супраць імперыялістычнай
вайны.
2. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
У пачатку вайны беларускія губерні былі аб’яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасць такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені —ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў. У Мінскай губерні антываеннымі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў. Разгромы памешчыцкіх маёнткаў адбыліся ў Навагрудскім, Сенненскім, Ігуменскім, Мазырскім і іншых паветах. Усяго ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях у дні ліпеньскай мабілізацыі адбылося болып за 20 выпадкаў разгрому памешчыцкіх маёнткаў. Урад люта распраўляўся з удзельнікамі гэтых выступлен-няў. Па прыгаворах ваенна-палявых судоў многія з іх былі пакараны смерцю. Жорсткімі рэпрэсіямі і масавымі мабілізацыямі рабочых і сялян царскія ўлады імкнуліся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.
Асабліва шалёнымі былі ганенні на сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Падвергліся разгрому Палескі камітэт РСДРП, арганізацыі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Слуцку і іншых гарадах. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыствы і іншыя масавыя арганізацыі працоўных. У час усеагульнай мабілізацыі ўсе сілы жандармерыі і паліцыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. У "падтрыманні парадку" ў прыфрантавой паласе ўдзельнічалі ўсе сілы, што хлынулі сюды з розных раёнаў Расіі і групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штаба Мінскай ваеннай акругі, штаба Заходняга фронту. Амаль усе населеныя пункты Беларусі былі запоўнены царскімі войскамі. У адным толькі Мінску вайскоўцаў і чыноўнікаў ваенных ведамстваў было 150 тыс. чалавек.
З лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Расія, згодна з распрацаваным планам ваенных дзеянняў, меркавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. Здзяйсненню плана магло паспрыяць тое, што на пачатку вайны галоўныя сілы Германіі былі кінуты супраць Францыі і рухаліся ў напрамку да Парыжа. Францыя запатрабавала ад царскага ўрада выканаць абавязацельствы франка-рускай канвенцыі 1907 г. і накіраваць галоўныя сілы супраць Германіі. Не спыняючы дзеянняў супраць Аўстра-Венгрыі, рускае камандаванне, падпарадкоўваючыся патрабаванням Антанты, 17 жніўня 1914 г. рушыла свае 1-ю і 2-ю арміі ў наступленне на Усходнюю Прусію. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Усходні. У выніку баявых дзеянняў расійскія арміі пацярпелі некалькі паражэнняў і былі выцеснены з Усходняй Прусіі.
На Паўднёва-Заходнім фронце 3-я і 7-я расійскія арміі пасля часовых поспехаў таксама пацярпелі паражэнне, пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. чалавек палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў, каб акружыць і знішчыць сем расійскіх армій. Камандуючы Паўночна-Заходнім фронтам генерал М.Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага "мяшка", церпячы паражэнне за паражэннем. Саюзнікі Расіі — Англія і Францыя нічога не зрабілі, каб аблегчыць становішча расійскіх войск. Пры наступленні на Варшаву германскае камандаванне ўпершыню выка-рыстала газавую атаку, у выніку якой загінула 9 тыс. расійскіх салдат. Пазбягаючы акружэння ў Полыпчы, у ліпені 1915 г. рускія здалі немцам Варшаву.
Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна — Вільня — Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку населеныя пункты Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск.
Паражэнне расійскай арміі на франтах было вынікам тэхніка-эканамічнай адсталасці Расіі. Эканоміка краіны, слаба развіты транс-парт не маглі забяспечыць патрэбы арміі і тылу. Перад пачаткам вайны Расія займала пятае месца ў свеце па выплаўцы сталі, шостае — па здабычы вугалю, пятнаццатае — па вырабу электраэнергіі. Амаль палову станкоў, машын, абсталявання даводзілася купляць у іншых краінах. Расія не мела сваёй авіяцыйнай прамысловасці. У зародкавым стане знаходзіліся аўтамабілебудаванне, хімічная прамысловасць, электраметалургія, вытворчасць многіх каляровых металаў.
Слабы быў і ваенна-эканамічны патэнцыял краіны. Расія не ачуняла яшчэ ад паражэння ў руска-японскай вайне, якая прывяла да значнага аслаблення яе ўзброеных сіл. Болыпая частка расійскага флоту была знішчана: японцы патапілі або захапілі 15 браняносцаў, 11 крэйсераў, 22 эсмінцы.
Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае насельніцтва, руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаліся матэры-яльныя і духоўныя каштоўнасці.
У сувязі з наступленнем германскіх войск велізарная колькасць бежанцаў пацягнулася на ўсход. 3 Полыпчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі рушыла ў радах бежанцаў больш за 1320 тыс. чалавек^. Лавіна бяздомных людзей расцягнулася па дарогах на сотні кіламетраў праз усю Беларусь ад Буга да Дняпра. Многія тысячы людзей, асабліва старыя і дзеці, знясіленыя ад голаду, гінулі ў дарозе.
Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Становішча гэтых людзей было надзвычай цяжкім. На захопленай германскімі вайскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Акрамя таго, падатак браўся з бальніц, рынкаў, відовішчных устаноў і г. д. Сяляне захопленых паветаў абавязаны былі здаваць усе зерне, скуры, воўну, масла, пражу і інш. Нямецкія войскі чынілі зверствы і гвалт, тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію. Акупанты здзекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа, знішчалі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы. Асабліва цяжка адбілася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбураны многія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні вёсак.
Разам з тым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапрацоўчая, хлебапякарна-сухарная і некаторыя інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія існаваўшыя фабрыкі і заводы і зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. На вытворчасць боепрыпасаў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыштунку былі пераключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі хлебапякарна-сухарная вытворчасць. Прадпрыемствы па выпуску гэтай прадукцыі былі адкрыты ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Гомелі, Оршы, Нова-Барысаве. Вялікія заказы ваеннага ведамства па забеспячэнні арміі вопраткай і абуткам выконвала ў час вайны беларуская прамысловасць. Аб’ём вытворчасці павялічыўся на 25—40 % на Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы "Дзвіна", Дубровенскай бавоўна-прадзільнай фабрыцы, Магілёўскай панчошнай фабрыцы і інш. Усе дробныя майстэрні, а таксама саматужнікі выконвалі заказы па пашыву вайсковага адзення, абутку, вырабу прадметаў вайсковага рыштунку. Было адкрыта шмат новых майстэрань па рамонту армейскага абмундзіравання.
У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Болып як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у армію прызвалі 634 400 чалавек. Акрамя гэтага, на абаронныя работы: капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб’ектаў і г. д. — прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. У адной толькі Мінскай губерні на прымусовых работах у жніўні 1916 г. было занята 219 300 чалавек.
Цяжкае
становішча, у якім апынуліся працоўныя
Беларусі, вымушала іх весці барацьбу
за сваё існаванне. Рабочыя і сяляне
ўжо ў пачатку вайны
Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка пралетарыяў. Масавасці рабочы рух не набыў. Дзейнасці якіх-небудзь палітычных арганізацый і плыняў ва Усходняй Беларусі таксама не назіралася. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй, жандармерыяй.
Больш шырокі размах на Беларусі ў гады вайны атрымаў сялянскі рух. Ен выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Значна актывізаваўся сялянскі рух у 1915 г. у сувязі з пераня-сеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, ростам рэквізіцый і ваенных павіннасцей. Сярод сялян узмацніліся антыпамешчыцкія, антываенныя і антыўрадавыя настроі.
Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат.
Такім
чынам, першая сусветная вайна абвастрыла
ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла
да вострага эканамічнага і палітычнага
крызісу. Царызм ужо быў няздольны
вывесці краіну з гэтага тупіка.
Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.
3. Беларускі нацыянальны рух
Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыя-нальны рух. Вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, удзельнікі нацыянальнага руху эвакуіраваліся з прыфрантавой паласы ў Цэнтральную Расію. Была закрыта газета "Наша ніва", якую рэдагаваў Я.Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ў сувязі з праследаваннем улад ва ўмовах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях вядомыя дзеячы нацыяйальнага руху, якія засталіся там, браты Іван і Антон Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш., выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Садзейнічала гэтаму заява канцлера Германіі Бейтман-Гольвега аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае ярмо.
У сувязі з такой заявай беларускія дзеячы дамовіліся з кіраўнікамі літоўскіх і яўрэйскіх суполак аб усталяванні ў будучай дзяржаве канфедэратыўнага ладу. Дамоўленасць была замацавана "Універсалам", выдадзеным на чатырох мовах (літоўскай, польскай, яўрэйскай і беларускай) у снежні 1915 г. У гэтым дакуменце гаварылася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія суполкі пачалі ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям усе правы. У лютым 1916 г. таксама на чатырох мовах распаўсюджана адозва "Грамадзянеі", у якой выкладзены прынцыпы палітычнага ладу будучай канфедэрацыі. Планавалася ўтварыць незалежную дзяржаву з сеймам, сфарміраваным на аснове агульных, роўных і прамых выбараў пры тайным галасаванні. У гэту дзяржаву павінны былі ўвайсці землі, захопленыя германскімі войскамі.
Аднак утварыць такую канфедэрацыю не дазволіла палітыка германскага ўрада. Захапіўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што заходнія беларускія землі будуць падпарадкоўвацца "польскай кароне". У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На захопленай беларускай тэрыторыі стваралася шырокая сетка польскіх школ, касцёлаў, розных згуртаванняў польскай "злучнасці". Гвалтоўная паланізацыя стала прычынай канфрантацыі паміж палякамі, якія пражывалі тут, літоўцамі і беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ад ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Болып таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група яго дзеячаў на чале з В.Ластоўскім заснавала арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі", якая ставіла мэту ўтварэння незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Аднак і гэта мэта не атрымала афіцыйнага прызнання з боку нямецкага ўрада. У 1915 г. рэлігійна-клерыкальныя дзеячы ўтварылі на Беларусі палітычную арганізацыю "Хрысціянская злучнасць", у якую ўваходзілі прадстаўнікі вышэйшых колаў каталіцкага духавенства, буйной буржуазіі і памешчыкаў, буржуазнай інтэлігенцыі, а таксама сяляне, рабочыя і дробнабуржуазныя элементы. Творцамі "Хрысціянскай злучнасці" былі барон Роп, князь Святаполк-Мірскі, барон ‘Шафнагель і інш. Галоўная мэта гэтай арганізацыі — прыстасавацца да палітычных і сацыяльна-эканамічных умоў нямецкай акупацыі.
Кайзераўская Германія, імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу на захопленай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-першае, не даць магчымасці стварыць самастойную дзяржаву, а па-другое — прадухіліць поўнае засілле Польшчы на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета "Гоман". У Вільні дзейнічалі "Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны", "Беларускі клуб", згуртаванне "Золак", "Навуковае таварыства", "Беларускі вучыцельскі саюз" і інш.
Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзначальваў А.Луцкевіч. Спачатку камітэт прытрымліваўся ідэі стварэння канфедэратыўнай дзяржавы ў форме ВКЛ, але пазней выказаўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем "аўтаномных Беларускай і Літоўскай зямель паводлуг матчынай мовы жыхароў". БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме ў красавіку 1916 г. На гэтай канферэнцыі камітэт абвясціў сваю дэкларацыю, у якой гаварылася, што беларускі народ чакае вызвалення з-пад няволі. У чэрвені 1916 г. камітэт выступіў з мемаранду-мам на міжнароднай канферэнцыі ў г.Лазане. Дэлегацыя БНК на чале з В.Ластоўскім звярнулася да ўсіх цывілізаваных народаў свету з заклікам прымусіць царызм паважаць нацыянальныя і культурныя правы беларускага народа, якія дазволяць яму свабодна развіваць свае інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы, стаць гаспада-ром на ўласнай зямлі.
У канцы 1916 г. БНК зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні Літоўска-Беларускай дзяржавы ў этнічных межах беларусаў і літоўцаў. Аднак літоўцы адмовіліся ад перагавораў. Пад уздзеяннем германскіх акупантаў Літоўскі камітэт разарваў сувязі з БНК і ўтварыў у Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу) як вярхоўны дзяржаўны орган Літвы. У склад гэтай Літоўскай дзяржавы былі ўключаны і захопленыя немцамі беларускія землі. Беларусь атрымала ў Тарыбе два месцы. У гэтых складаных умовах БНК працягваў працу. Ім была склікана і праведзена ў 1918 г. у Вільні Беларуская канферэнцыя. На ёй абралі Віленскую беларускую раду, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы.
Беларускі народны камітэт ва ўмовах акупацыі прыкладаў вялікія намаганні, каб звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на лёс Беларускага краю, яго культуру, каб абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа.
У прадстаўнікоў левай плыні ў беларускім нацыянальным руху, якія пасля акупацыі Заходняй Беларусі Германіяй працягвалі сваю дзейнасць у Маскве, былі зусім іншыя погляды на пытанне аб будучым Беларусі. Адзін з кіраўнікоў гэтай плыні А.Бурбіс сцвярджаў, што ва ўмовах акупацыі Беларусі не было ніякіх надзей на магчымае нацыянальнае адраджэнне. Як і іншыя прадстаўнікі левай плыні на-цыянальнага руху, ён стаяў на пазіцыі паражэння царызму ў вайне, лічыў, што перамога царскай Расіі канчаткова паставіць "крыж на вызваленні Беларусі".
3
другой паловы 1915 г. галоўнымі
цэнтрамі беларускага
Газета "Светач", якая выдавалася ў Петраградзе рэлігійна-клерыкальнымі дзеячамі, прапагандавала ідэі адзінства беларусаў незалежна ад іх класавай прыналежнасці, заклікала ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення "беларускага нацыянальнага ідэалу". Аднак газета не мела вялікага ўплыву на развіццё беларускага нацыянальнага руху. У пачатку 1917 г. яе выданне было спынена.
Газету
"Дзянніца" выдаваў на свае сродкі
З.Жылуновіч. Яна адлюстроўвала рэвалюцыйна-
Рэвалюцыйна-нацыянальны
накірунак газеты выклікаў падазронасць
у царскай цэнзуры. Цэнзары выкідалі з
газеты ўсе матэрыялы аб становішчы на
Беларусі, абвінавачвалі газету ў тым,
што яна нібыта служыла Германіі. У снежні
1916 г. "Дзянніца" перастала выходзіць.
Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага
руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі
Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
4.
Лютаўская буржуазна-
Лютаўская
буржуазна-дэмакратычная
Пачатак
рэвалюцыі паклалі масавыя
Па
сваім характары Лютаўская
Гэта тлумачыцца наступнымі прычынамі:
1.
Рэвалюцыя выклікала да
2.
За гады вайны значна

- Беларусь у перыяд польскай iнтервенцыi i грамадзянскай вайны 1919-1920 гг
- Белая Австралия
- Белая лазоревка
- Белая Русь
- Белгазпромбанк
- Белгілі баспа жүйесі Аdobe page Maker
- Белгісіз ерітіндіні анықтау
- Беларусь мемлекетінің сыртқы саясаты
- Беларусь на геополитической карте
- Беларусь на геополитической карте Европы
- Беларусь на международной арене в период с 1945 по 1985 года
- Беларусь под воздействием западных революций
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне
- Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны