Культавая архітэктура абарончага тыпу
ЗМЕСТ
Уводзіны
Глава 1. Гістарычныя аспекты культавага дойлідства абарончага тыпу ….6.
Глава 2. Цэркві-крэпасці абарончага тыпу…………………………………..11
2.1 Міхайлаўская царква ў Сынковічах…………………………………11
2.2 Храм Ражджаства Багародзіцы ў Мураванцы……………………..16
2.3 Благавешчанскі сабор у Супраслі…………………………………..19
Заключэнне……………………………………………………
Літаратура……………………………………………………
Дадатак……………………………………………………………
УВОДЗІНЫ
Помнікі гicтopыі i культуры Беларусі ўяўляюць сабой найкаштоўнейшую спадчыну беларускага народа i сведчаць аб яго высокім духоўным развіцці ў мінулым. Менавіта яны з'яўляюцца найбольш яскравым адлюстраваннем гістарычных перыядаў, якія прайшла наша Радзіма за шматвяковы час свайго існавання. "Мауклівыя сведкі" нашай слаўнай мінуўшчыны — непрыступныя замкі, шыкоўныя палацы i велічныя храмы — гэта напамін нашых продкаў аб сабе. Дзякуючы iм, сувязь паміж пакаленнямі трывала падтрымліваецца, а цікавасць да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі пастаянна ўзрастае.
Менавіта помнікі ricтopыii i культуры можна разглядаць у якасці вызначэння самабытнасці беларускага народа, бо у ix знайшлі свае канкрэтнае адлюстраванне своеасаблівыя рысы яго матэрыяльнай i духоўнай культуры. Спадчына нашых продкаў зараз складае прыблізна 20 тыс. помнікаў розных відаў i катэгорый [5, С. 7].
Помнікі архітэктуры — гэта матэрыяльныя адбіткі культур i цывілізацый розных эпох. Яны каштоўныя для нас тым, што могуць вельмі шмат распавесці пра жьщцё -людзей, якія ўвacoбiлі ў іх свае ўяўленні аб прыгажосці і Сусвеце, свае жыццёвыя ідэалы, якія ў кожную эпоху абумоўлены ўзроўнем гістарычнага развіцця. Па помніках архітэктуры мы можам як бы чытаць гісторыю нашых продкаў, захапляцца ix густам i умельствам.
Абарончыя збудаванні – неад’емная частка беларускай культуры, сведка яе нялёгкай, складанай і багатай гісторыі. Беларускія землі часта станавіліся арэнай разбуральных войнаў. Вынікам гэтага стаў абарончы характар не толькі сядзіб, але і большасці айчынных сярэдневекавых храмаў, што надавала еўрапейскім стылям у Беларусі унікальную афарбоўку [5,С.8].
А.М.Кушнярэвіч у кнізе “Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI ст.ст” прасочваецца працэс развіцця на беларускіх землях культавага дойлідства ў XIII—XVI стст. Прыведзены вынікі гістарычнага i архітэктурна-археалагічнага вывучэння помнікаў гэтага перыяду, уведзены ў навуковы ўжытак раней невядомыя, даследаваныя аўтарам культавыя пабудовы. У 70-я гады архітэктурна-археалагічным вывучэннем абарончага дойлідства Беларусі займаўся гісторык і археолаг М. А.Ткачоў.
У адрозненне ад іншых набыткаў нацыянальнай культуры архітэктурныя помннікі нельга адарваць ад роднай зямлі, вывезці схаваць у чужых сховішчах. Дарэмна марыў Напалеон перанесці касцёл святой Ганны з Вільні ў Парыж! Архітэктурны помнік можна толькі знішчыць, зруйнаваць дашчэнту, не пакінуўшы слядоў, i такім чынам збядніць гістарычную памяць народа.
У пачатку 90-х гадоў нацыянальна-культурнае адраджэнне на Беларусі абудзіла ў шырокай грамадскасці цікавасць да гісторыі культуры, мастацтва. Значна ўзрасла цікавасць да яе насычанага на падзеі слаўнага мінулага. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, які быў прыняты Вярхоўным Саветам 13 лістапада 1992 года і уступіў у сілу 1 мая 1993 года. Яго мэта заключаецца ў рэгуляванні адносін у справе зберажэння, належнага выкарыстання, аднаўлення і памнажэння гісторыка-культурнай спадчыны.
Даследаваннем культавага дойлідства займаліся на працягу доўгага часу шмат даследчыкаў. І я таксама зацікавіўся гэтымі матэрыяламі. Такім чынам, актуальнасць маёй працы абумоўлена цікавасцю да гісторыі ўзнікнення помнікаў беларускай готыкі абарончага тыпу, адраджэннем нацыянальнай духоўнай культуры беларускага народа.
Мэта маёй працы – прасачыць гісторыю вывучэння культавага дойлідства Беларусі, выдзеліць і разгледзець цэркві-крэпасці абарончага тыпу. У сувязі з гэтым былі пастаўлены задачы:
- разгледзець гістарычныя аспекты вывучэння культавага дойлідства абарончага тыпу;
- выдзеліць цэркві-крэпасці абарончага тыпу ;
- прасачыць адметныя архітэктурна-мастацкія асаблівасці. Зыходзячы з вышэй сказанага , мая праца складаецца з наступных раздзелаў: уводзіны, асноўная частка, заключэнне і дадатак.
Асноўная частка, у сваю чаргу, падзяляецца на два раздзелы:
1. “Гістарычныя аспекты культавага дойлідства абарончага тыпу”.
2. “Цэркві-крэпасці абарончага тыпу”.
Дадатак утрымлівае ў сабе сканіраваныя ізабражэнні культавай архітэктуры абарончага тыпу.
Глава 1
Гістарычныя аспекты культавага дойлідства абарончага тыпу
Што ж такое архітэктура? Якія асаблівасці і сродкі яе мастацкага выяўлення?
Архітэктура, дойлідства — гэта самыя розныя збудаванні, якія фарміруюць асяроддзе жыцця і дзейнасці людзей, а таксама мастацтва праектаваць i ствараць гэтыя збудаванні ў адпаведнасці з патрабаваннямі i магчымасцямі грамадства, за, яго эстэтычнымі поглядамі Кожны твор архітэктуры «з'яуляецца увасабленнем трыадзінства — карыснасці, трываласці i прыгажосці. У apxітэктуры ёсць свае сродкі стварэння матацкага вобраза — фарміраванне прасторы i архітэктонікі (сістэма канструкцыйнага вырашэння). Выкарыстоўваюцца такія кампазіцыйна-вобразныя прыёмы, як сіметрыя i асіметрыя, рытм, прапорцыі, маштабнасць, фактура, колер. Твор архітэктуры можа ўключаць у сябе іншыя віды мастацтва (жывапіс, скульптуру) i ствараць з імі адзіны мастацкі вобраз.
Найбольш істотныя архітэктурна-мастацкія формы, якія утвараюцца пад уплывам гістарычных умоў кожнай эпохі, фарміруюць стыль. Яго адметнасці выяўляюцца ў функцыянальнай i прасторавай арганізацыі збудаванняў, канструкцыйным вырашэнні, пластыцы i інш. Развіццё архітэктурных стыляў у розных краінах не заўсёды супадае па часу. Кожны народ дадае ў той цi іншы стыль сваю спецыфіку, якая абумоўлена асаблівасцямі гістарычнага шляху, этнічнымі i культурнымі традыцыямі.
Лепшыя творы архітэктуры заўсёды адлюстроўвалі найбольш важныя рысы свайго часу, асаблівасці яго грамадска-палітычнага жыцця. Манументальныя i велічныя егіпецкія піраміды красамоўна сведчаць пра бязмежную ўладу фараонаў i жрацоў i катаржную працу нявольнікаў. Афіскі акропаль i рымскія форумы раскрываюць сутнасць рабаўладальніцкай дэмакратыі, збудаванні стыляў барока i класіцызму — культуру часоў росквіту абсалютызму.
На развіццё беларускага дойлідства мелі ўплыў культуры розных краін, у выніку чаго паўстала выразная i своеасаблівая нацыянальная архітэктура.
У XIV—XVI ст.ст. сфарміравалася беларуская народнасць, адбывалася станаўленне яе культуры. Тэрыторыя сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Для apxітэктуры гэтага перыяду уласцівы цесныя узаемаадносіны з еўрапейскім сярэдневяковым мастацтвам, назіраецца перапляценне розных напрамкаў — раманскага стылю, готыкі, рэнесансу.
У XV—XVI ст.ст. рэлігійнай ідэалогіі быў супрацьпастаўлены гуманізм эпoxi Адраджэння (Рэнесансу) з яснымі завершанымі формамі. Вызначальнай асаблівасцю беларускага дойлідства ў гэты час быў абарончы характар збудаванняў у сувязі з частымі войнамі, якія вяліся на нашай зямлі.
Абарончыя рысы мелі таксама культавыя збудаванні XV—XVI ст.ст. Цэрквы, касцёлы, кальвініскія зборы нярэдка будаваліся як храмы-крэпасці [10, С.61-63].
Сярэдневяковае ваеннае дойлідства на Беларусі развівалася не адасоблена, а ў цеснай i плённай сувязі з культурай як бліжніх суседзяў (паўночна-заходняй раёны Pyci, Прыбалтыка, Польшча), так i з далёкімі заходнееўрапейскімі краінамі—Чэхіяй, Германіяй, Францыяй, Італіяй i Галандыяй. Найноўшыя дасягненні ў тактыцы i сродках нападу i абароны атрымлівалі на Белаpyci сваю інтэрпрэтацыю, увасабляючыся ў абарончыя збудаванні, якія узводзіліся на трывалым грунце мясцовых будаўнічых традыцый. Таму тагачаснае ваеннае дойлідства беларускіх зямель не толькі адпавядала yciм ваенным патрабаванням, але i захоўвала выразныя нацыянальныя рысы, мела свой непаўторны, адметны каларыт.
Гэтыя рысы даволі поўна i выразна адбіліся i ў царкоўнай архітэктуры XV—XVII ст., калі на Беларусі як i ў іншых краінах Еўропы, адбывалася энергічная інкастэляцыя храмаў, г. зн. ператварэнне ix у своеасаблівыя замкі У перыяд інкастэляцыі цэрквы сталі набываць элементы абароны: сцены будаваліся высокія i тоўстыя. На вуглах будынкаў або над уваходам у ix узводзіліся вежы з разнастайнымі байніцамі. Абарончыя прыстасаванні рабілі таксама i ў франтонах.
У XV—XVII ст. працэс інкастэляцыі храмаў не абмінуў i зямель Вялікага княства Літоўскага, i ў прыватнасці Беларусі. Новы напрамак у беларускай архітэктуры быў выкліканы пэунымi ўнутранымі i знешнімі гістарычнымі прычынамі, надзённымі сацыяльна-палітычнымі задачамі тагачаснага грамадства, патрэбы якога ён павінен быў задаволіць. Паспяховае развіццё iнкастэляцыі на беларускіх землях забяспечвалася трывалай эканамічнай базай, даунімі будаунічымі традыцыямі i наяўнасцю высокакваліфікаваных кадраў дойлідаў. Як i ў суседніх народаў, асноўнай прычынай інкастэляцыі была пагроза знешняй небяспскі. Сваю ролю адыгралі таксама Рэфармацыя i Контррэфармацыя, вострая рэлігійная барацьба, якая асабліва ўзмацнілася ў XVI—XVII ст.
Таму ў многіх гарадах Беларусі, асабліва ў парубежных, узнікла шмат абарончых храмаў. Ix размяшчалі ля гарадскіх брам, на подступах да замкаў i у іншых стратэгічна важных месцах. Стоячы адзін пры адным, такія будынкі стваралі дадатковы мураваны пояс абароны, які праціўніку даводзілася браць штурмам.
Інкастэляваныя храмы пачалі узнікаць i ў сельскай мясцовасці. Немалаважную ролю ў гэтым ігралі таксама звады i міжусобныя войны паміж магнатамі. Многія з ix мел1 свае ўласнае войска i, каб паквітацца з ворагам, ужывалі любыя сродкі. Ад тaкix прыватных войнаў i наездаў больш за ўсё цярпеў вясковы люд, сховішчам для якога звычайна станавіліся царква ці касцёл— нярэдка адзіны ў акрузе мураваны будынак, узведзены рукамі тых самых простых сялян. Паколькі сярод беларусаў был1 i праваслаўныя, i католікі, дык i абарончымі храмамі былі i цэрквы, i касцёлы.
Безумоўна, пераацэньваць абарончыя якасці храмаў не варта, бо процістаяць вялікаму войску яны не маглі. Аднак гэтыя вясковыя крэпасці давалі адпор тым невялікім варожым атрадам, якія ў час ваенных падзей рабавалі i спусташалі край [7, С.62].
У канцы XV — пачатку XVI ст. на Беларуci узнік i потым зpa6іўcя характэрным для беларускай сярэдневяковай готыкі тып цытадэльнага царкоўнага будынка, умацаванага з дапамогай нарожных вежаў. Пачынальніцай новага тыпу храмаў стала славутая Полацкая Сафія, перабудаваная на рубяжы XV i XVI ст. у пяцівежавую царкву-замак. Пятая вежа ўзвышалася над самым цэнтрам храма.
Узнікненне такога тыпу збудаванняў менавіта ў стольным Полацку заканамернае, бо гэты багаты i людны гандлёва-рамесніцкі горад на ўсходнім рубяжы Вялікага княства Літоўскага лічыўся тады «ключом ад Лівоніі i самой Літвы». Валодаць такім «ключом» хацелi Лівонія, i Maскоўская дзяржава, не кажучы ўжо пра вялікакняскую ўладу. Рэальная пагроза знешняй небяспекі ставіла тут інкастэляцыю храмаў на парадак дня.
Інкастэляваныя пяці- i чатыpox вежа выя храмы — вынік развіцця своеасаблівага архітэктурнага стылю беларускай готыкі, яркі ўзор сінтэтычнасці i арганічнасці гэтага стылю, які ўдала спалучыў усе папярэднія дасягненні мясцовай грамадзянскай i ваеннай архтэктуры. Беручы свае вытокі ў замкавым дойлідстве XIV ст., дзе тып пабудовы з 6аявымі нарожнымі вежамі ўпершыню пазначыўся, ён прайшоў прыкметны шлях развіцця ў прыватнаўласніцкім замкавым будауніцтве, дзе, нарэшце, усталяваўся тып кам-пактнага, невялікага і добра умацаванага будынка. Рацыяналізм быў адным э найгалоуных фактараў, які ва ўмовах няспынных войнау паскорыуў пераход выпрабаваных архітэктурных элементаў з ваеннай архітэктуры ў царкоўную.
Пяцівежавая Полацкая Сафія праіснавала на верхнім замку (з некаторымі пераробкамі) да 1710 г [7, С.62]. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, храм з'явіўся апошнім пунктам абароны горада, у час небяспекі там жыў сам ваявода са сваёй сямьей і блізкімі. У ім захоўваліся святыні і скарб горада, земскія кнігі Полацкага ваяводства, адбываліся ўрачыстыя сходы гараджан.
Будынак сабора на працягу XVI— пачатку XVIII ст. неаднаразова гарэў і перабудоўваўся. Выгляд яго на той час вядомы па малюнку С. Паха-лавіцкага «Аблога Полацка войскамі Стэфана Баторыя 11—30 жніўня 1579 г.» (Дадатак 1) і плану Полацка 1707 г. з аб'ёмнымі выявамі асноўных манументальных збудаванняў горада. Асаблівую цікавасць уяўляе малюнак 1579 г., на якім сабор прадстаўлены значным па памерах велічным пяцівежавым збудаваннем з чатырма трохяруснымі вежамі на вуглах будынка і светлавым барабанам, завершаным высокім шатром у цэнтры. Асабісты сакратар караля Стэфана Баторыя Гейдэнштэйн так апісвае Сафію «Храм у замку агромністы, на прыгожай мясцовасці і выдатна пабудаваны з каменю».
Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя полацкай Сафіі гэтага часу адпавядала архітэктуры шырока вядомых абарончых цэркваў беларускай готыкі ў Сынковічах, Мураванцы, і асабліва пяцівежавай царквы ў Супраслі, закладзенай у 1503 г. На аснове падабенства гэтых помнікаў і з улікам іншых гістарычных звестак М. Ткачоў датуе перабудову старажытнага Сафійскага сабора ў абарончы 1494—1501 гг., што і робіць яго «першым цытадэльным храмам з чатырма нарожнымі вежамі» [6, С.57]. Аднак сваё адкрыццё М. Т.качоў ставіць пасля кананічнасці трыяды абарончых цэркваў.
Сафійскі сабор – унікальны помнік, які за шматвякаваю гісторыю свайго існавання тройчы адкрываў шляхі развіцця архітэктурна-мастацкай культуры Беларусі. Гэта першая на нашай зямлі хрысціанская святыня. Неаднойчы спалёны, зруйнаваны храм, кожны раз адраджаўся, узнікаў з небыцця адноўлены, велічны і светлы.
Глава 2
Цэркві-крэпасці абарончага тыпу
2.1 Міхайлаўская царква ў Сынковічах
На працягу шматвяковай гісторыі пашыралася тыпалагічная разнастайнасць архітэктурных помнікаў, мянялася ix роля ў жыцці грамадства. Розныя па тыпалогіі збудаванні: замкі, храмы. палацы, горадабудаунічыя ансамблі — маюць свае адметныя архітэктурна-мастацкія асаблівасці i сваю гісторыю [1, С.5].
Гістарычныя i археалагічныя крыніцы сведчаць, што большасць як праваслаўных, так i каталіцкіх культавых пабудоў XIV— пачатку XVI ст. ставілі з дрэва. Ад дойлідства гэтага часу ацалела даволі нязначная колькасць мураваных культавых помнікаў. Па стылістычных прыкметах яны вызначаюцца ў мастацтвазнаўстве як помнікі беларускай готыкі. Праваслаўныя храмы гэтага перыяду характарызуюцца самабытнай чатырохвежавай кампазіцыяй, наяунасцю абарончых прыстасаванняў, кантрасным бела-чырвоным дэкаратыўным вырашэннем. Сталі далёка вядомымі храмы-крэпасці ў вёсках Мураванка i Сынковічы, таксама ў вёсцы Супраслі..
Пранікненне готыкі у айчынную храмавую архітэктуру пачалося яшчэ у XII ст., калі яна разам з раманскім стылем аказала пэўны уплыў на Полацкую i Гродзенскую школы дойлідства. Аднак паскорылася яе распаўсюджанне толькі ў наступныя стагоддзі, што было выклікана пашырэннем каталіцызму i частковым заняпадам візантыйскіх традыцый.
Самабытная архітэктура цэркваў-крэпасцей склалася на аснове знітавання структуры руска-візантыйскага крыжова-купальнага храма i традыцыйных прыёмаў мясцовага замкавага дойлідства. Кампактныя аб'ёмы гэтых помнікаў, у плане блізкія да прамавугольніка або квадрата, фланкаваныя па вуглах круглымі вежамі з байніамі. Па версе сценаў iшoў пояс машыкуляў У сутарэннях размяшчаліся запасы правіянту, пад высокімі клінчатымі дахамі знаходзіліся ў час небяспекі абаронцы храма. Інтэр’еры залавага тыпу падзелены чатырма слупамі на прасторавыя ячэйкі роўнай вышыні, перакрытыя гатычнымі нярвюрнымі скляпеннямі. Колькасць aпciдаў у абарончых храмах змяняецца ад трох да адной.
Трываласць канструкцьи i мэтазгоднасць , кампазщыі у помніках беларускай готыкі непарыўна звязаны з мастацкай выразнасцю. Пояс машыкуляў, прызначаных для ліцця праз ix вару i кіпеню, з'яуляецца адначасова i выразным дэкаратыўным элементам. Вежы i апсіды апярэзвалі прыгожыя аркатурныя паясы-шэралі злучаных паміж сабою невялічкіх арачак. Прывабнасць абліччу храмаў надавалі срабрыстыя струмені гонтавых пакрыцццяў на крутых cxiлax дахаў.
Адметныя рысы храмаў абарончага тыпу — кампактнасць аб'ёма, высокі шчыпцовы дах, наяўнасць крэпасных вежаў з байніцамі i дакладным падзелам унутры на фартыфікацыйную i культавую часткі.
Сярод нешматлікіх архітэктурных помнікаў XV—XVI стагоддзяў, што захаваліся на тэрыторыі Бeлapyci, асаблівае месца займаюць цэрквы-крэпасці ў вёсках Сынковічы Зэльвенскага i Малое Мажэйкава Лідскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Гэтыя унікальныя збудаваннi, якія адрозніваюцца самабытнасцю i завершананасцю архітэктурных формаў,— сведкі грозных гістарычных падзей [8, С.3].
У Зэлъвенскімм раёне да нашага часу у амаль нязменным выглядзе захавалася царква-крэпасцъ каля в. Сынковічы (Дадатак 2), якая зараз уключана ў каталог помнікаў сусветнай архітэктуры.
Дакладны час збудавання Сынковіцкай Mixaй-лаускай царквы (Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці невядомы, але агульная гатычная кан-струкцыя i зорчатае скляпенне дазволлілі даслед-чыкам найбольш верагодным часам лічыць ка-нец XV — пачатак XVI ст.
У розныя часы помнік вывучалі даследчыкі архітэктуры А. Шышка-Богуш, М. Сакалоускі, Г. Вераб'ёў, Ю. Зубрыцкі, I. Ядкоўскі, М. Шча-каціхін i інш. Цікавыя замалёукі храма зpa6iў у другой палове XIX ст. 6еларускі краязнауца i мастак В. Гразноў.
Царква-крэпасць у Сынковічах да нашых дзён захавала свае аблічча амаль нязменным. Кампазіцыя яе простая. План збудавання ўяўляе сабой крыху перакошаны прамавугольнік (17,5X13 м) з трохнефавым чляненнем. З усходняга боку царква заканчваецца трыма паўкруглымі апсідамі, па кутах размяшчаюцца крапасныя вежы. Унутраная прастора падзелена чатырма гранёнымі слупамі невялікага сячэння на тры амаль роўныя нефы, што перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з нервюрами Слупы займаюць нязначную плошчу. Усё тэта надае інтэр'еру характар залы.
Абарончую сістэма храма ўтвараюць вежы i байніцы, размешчаныя ў сценах над скляпеннямі. На скляпенні вядуць вінтавыя лесвіцы знутры вежаў. Форма i размяшчэнне байніц строга акрэслены — адны з ix прызначаліся для вядзення бою на адлегласці, пры падыходзе праціўнiкa, другія — для бліжняга бою i стральбы зверху ўніз. Байніцы адсутнічаюць толькі на алтарнай сцяне. Вокны ў царкве (з мэтай перасцярогі) таксама высока ўзняты над зямлёй. Таўшчыня сцен дасягае 1,5 метра, а на узроўні абарончага пояса — яшчэ больш.
Самабытны мастацкі вобраз храма ў Сынковічах. Уражваюць гранёныя i круглыя вежы, высокія франтоны, упрыгожаныя дэкаратыунымі нішамі гладкія цагляныя сцены з поясам байніц. Варта адзначыць, што байніцы не толькі служылі мэтам абароны, але i з'яуляліся сродкам аздобы знешніх сцен храма. Асабліва цікавы рад насценных байніц, якія ўтвараюць арыгінальны аркатурны пояс. Усе ярусы баёў надавалі будынку суровы выгляд гатовага да адпору невялікага замка.
Прыгожа выглядае заходні фасад царквы. Неглыбокія плоскія нішы, разнастайныя па форме i памерах, пакрываюць усю плоскасць франтона. Яны надаюць цяжкай мураванай сцяне нечаканую лёгкасць i святочнасць, падкрэсліваюць галоўны фасад храма. Частка франтона, якая мае ыступ,таксама аздоблена плоскімі нішамі. У самай верхняй частцы ўжыт своеасаблівы i рэдкі архітэктурны элемент — «ліхтарык», які быў замест назіральнага пункта.
Сістэма i планіроўка абарончых прыстасаванняў Сынковіцкай царквы пераклікаецца з падобнымі прыстасаваннямі ў тагачасных помніках замкавай архітэктуры.
Інтэр'ер царквы мае выгляд залы. Гэтага ўражання не парушаюць нават 6 гранёных слупоў, на якія абапіраюцца крыжовыя скляпенні з нервюрамі, i тры паўкруглыя апсіды.
Сцены ўсходняга фасада дэкарыраваны толькі плоскім аркатурным паяском, які ахоплівае апсіды i круглыя вежы, што да ix прымыкаюць. Своеасаблівым упрыгожаннем служаць i дзве карнізныя арачкі ў выглядзе трохкутнікаў, размешчаныя ў кутах паміж цэнтральнай i бакавымі апсідамі.
У архітэктуры храма прысутнічаюць адначасова асобныя формы i дэталі раманскага i гатычнага стыляў. Hiшы на франтонах, аркатурны паясок на усходнім фасдзе i круглыя вежы — абавязковыя атрыбуты раманскай архітэктуры, а стральчатыя аркі аконных праёмаў, зорчатае скляпенне ў правай апсідзе i высокі двухсхільны дах з вострым франтонам — характэрныя элементы готыкі [8, С.4-11].
Вызначаючы месца Сынковіцкага храма ў агульным шэрагу роднасных яму пабудоў i ў гiсторыі беларускага абарончага дойлідства, неабходна адзначыць, што па cвaix архітэктурных вартасцях ён стаіць на ўзроўні помнікаў сусветнага значэння. Будынак на дзіва гарманічна увабраў у сябе стылёвыя рысы позняй готыкі i традыцыйныя формы і рашэнні унутранай планіpoўкі старажытных храмаў эпoxi Кіeўcкай Pyci. Ен нясе на сабе адначасова выразныя адбіткі рэнесансу.
Mixaйлаўская царква ў Сынковічах – гэта - адзін з найцікавейшых узораў храма абарончага тыпу у беларускім дойлідстве XVI ст. У аснову архітэктурнага вобразу царквы пакладзены прынцып спалучэння богаслужбовых i абарончых функцый. Храм у Сынковічах - яскравы прыклад таго, што на пачатку XVI ст. i візантыйскія, i старажытнабеларускія будаўнічыя традыцыі праваслаўна-царкоўнай ciмволікi глыбока шанаваліся на землях Вялікага княства Літоўскага. Царква з'яўляецца прыкладам мнагастайнасці праваслаўнага дойлідства, у ёй адчуваюцца i водгаласы храмаў грэчаскай архітэктуры. i рысы гатычнага напрамку.
2.2. Храм Ражджаства Багародзіцы ў Мураванцы
Яшчэ адна, вельмі падобная на папярэдні храм па сваей канструкцыі i размяшчэнню байніц, царква-крэпасцъ была пабудавана у 1516—1542 гг. каля в. Мураванка Шчучынскага раёна (Дадатак 3).
Дакументы, якія б сведчылі пра час яго будаўніцтва, не захаваліся. Гэта разам з недастатковай вывучанасцю царквы з’явілася прычынай шэрагу супярэчлівых, няправільных, а часам нават яе неверагодных датаванняў.
Так, лічылася, што яе пабудавалі ці то ў часы Яраслава, ці ў перыяд нашэсця Батыя, калі ў 1240 г. Слонім быў разбураны мангола татарамі пад кіраўніцтвам хана Кайдана. Памылковай з'яуляецца таксама думка, што храм пастаўлены пры Зыгмунце Шлітоўскім татарамі, якія уцякалі са Слоніма ад каралеўскага ўціску. У краязнаучай літаратуры пачатку XX ст. адзначалася, што царква узведзена ў 1410 г. Сучасны краязнаўца У. Супрун адносіць час яе будаўніцтва да 1407 г., абгрунтоўваючы гэтую дату наступнымі фактамі. У 1907 г. святкавалася 500-годдзе Мураванкаўскага храма, які пабудаваны, на яго думку, адначасова з Сынковіцкай царквой .
Упершыню яго вывучаў I.Ядкоўскі, які датаваў храм пачаткам XVI ст..М. М. Шчакаціхін лічыў, што царква ўзведзена ў канцы XV — першай палове XVI ст.. Польскі архітэктар Ст. Лёрэнтц датаваў яе XVI ст.. М. А. Ткачоў на аснове архіўных дакументаў пераканаўча даказаў, што храм паставілі ў першай палове XVI ст
Царква-крэпасць у Малым Мажэйкаве, у адрозненне ад Сынковіцкай неаднойчы цярпела значныя змены, асабліва ў час капітальных рамонтаў у 1822 i 1871—1872 гадах. Зніклі некаторыя характэрныя дэталі, якія належалі да той эпоxi i стваралі непаўторны каларыт царквы-крэпасці. Аказалася замураванай частка байніц на галоўным i бакавых фасадах, зніклі байніцы з усходняга. Раскіданы лесвіцы алтарных вежаў, на адзін ярус надбудаваны вежы заходняга фасада. Прыбавіліся новыя карнізы, пабудаваны прытвор. На вонкавых сценах з'явілася тынкоўка. Аднак нягледзячы на істотныя пераутварэннi, першапачатковы знешні выгляд храма ў асноўным захаваўся.
У плане царква нагадвае правільны прамавугольнік, блізкі да квадрата (15X13,5 м). Да ўсходняга фасада прымыкае адна апсіда амаль на ўсю шырыню царквы. Вежы храма круглыя: дыяметр заходніх — каля 4,5, усходніх — каля 3 метраў. Таўшчыня сцен дасягае 2 метраў. Унутраная прастора збудавання падзелена чатырма гранёнымі слупамі на тры нефы, якія перакрыты зоркавымі скляпеннямі. Гурты апошніх у мудрагелістых перапляценнях утвараюць ромбы i трохкутнікі.
Сістэму абарончых збудаванняў складаюць вежы з байніцамі i байніцы ў сценах вышэй скляпенняў. Аднак як крэпасць Маламажэйкаўская царква была прыстасавана значна слабей, чым Сынковіцкая.
Фасады яе насычаны дэкаратыунымі элементамі. Hiшамі ўпрыгожаны не толькі сцены, але i вежы, апсіда. Усё збудаванне ахоплівае дэкаратыўны паясок — рад цэглы, пакладзенай пад вуглом [8, С.12].
Сцены «Мураванкі» аздоблены рознымі дэкаратыўнымі элементамі. Пабеленыя, яны яркімі плямамі вылучаліся на фоне цаглянай кладкі будынка i знiжaлi ўражанне манументальнасцю. Своеасаблівыя элементы apxітэктуры храма — спараныя паўцыркульныя нішы з невялікім замком, а таксама круглае акно ў цэнтры заходняй сцяны, уласцівае помнікам раманскай i гатычнай архітэктуры.
Адзіны ўваход у заходняй сцяне раней зачыняўся жалезнымі дзвярыма i меў абарончую рашотку-гepcy, што спускалася зверху на ланцугах праз спецыяльны праём.
Маламажэйкаўская царква ў параўнанні з Сынковіцкай — як бы яшчэ адзін крок да готыкі. I асабліва выразна гэта праявілася ва ўнутранай канструкцыі. Увесь будынак перакрыты з дапамогай вельмі складаных зорчатых скляпенняў з рэзка прафіляванымі нервюрамі, якія ў некаторых месцах пераходзяць у крышталёвыя скляпенні, дзе нервюрны касцяк зліваецца з распалубкамі перакрыццяў. Нервюры густымі пучкамі сыходзяцца да цэнтральных слупоў, абапіраючыся з другога боку на кранштэйны сцен, утвараючы ромбы i трохкутнікі. Уся сістэма скляпенняў тут больш развітая i сведчыць пра ўдасканаленне прыёмаў гатычнага будаўніцтва i шырокае разуменне багатых дэкаратыўных магчымасцей гатычных канструкцый.
Нягледзячы на агульнае падабенства з Сынковіцкай царквой, Маламажэйкаўская мае i свае істотныя адрозненні — сіметрычны i правільны план, больш багатае знадворнае аздабленне i значна слабейшую сістэму байніц
[7, С.72].
Храм Ражджаства Багародзщы у Мураванцы – гэты помнік дае прыклад яшчэ аднаго ўзору беларускай царквы-крэпасці эпохі Рэнесансу. У адрозненні ад храма ў Сынкавічах, пры узвядзенні гэтай царквы большае значэнне надавалася пластычнаму афармленню, што прывяло як да актыўнейшай распрацоўкі плоскасцяў канструкцыі, так i да стварэння каларыстычнага кантрасту пабеленых нішаў з мурамі чырвонай цэглы. Кампазіцыйна тут учынена спроба развіць ідэю адзінага аб’ёму , якая была распрацавана ў Сынкавіцкай царкве, i апрача таго, бачыцца смелы адыход ад традыцыі выяўляць у знешнім выглядзе пабудовы аснову яе планіроўкі. Так, гэты трохнефны храм завяршаецца адной апсідай, якая займае амаль увесь ycxoдні фасад i cвaiм масіўным аб'ёмам падкрэслівае яго вытанчаныя дэталі.
2.3 Благавешчанскі сабор у Супраслі
Супраслеўскі абарончы храм (Дадатак 4) быў збудаваны у 1503—1510(11) гг. у глухой Блудаўскай пушчы на р. Супраслі, непадалёку ад Беластока (цяпер тэрыторыя ПНР). Шмат 3paбiy для будаўніцтва храма смаленскі епіскап Іосіф Солтан, які пазней стауў Kieўcкім мітрапалітам i асвяшчаў храм пасля яго ўзвядзення.
Царкву будавалі ў гады войнаў Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай i крымскімi татарамі. Якраз тады ішло інтэнсіунае будаўніцтва умацавання у суседніх Беластоку іншых гарадах. А. Хадкевіч таксама ўзводзіць у Гарадку умацаваны замак i ўласныя харомы, а у 1510 г. заканчвае будаўніцтва ўмацаванай Супраслеускай царквы, значэнне якой ён недвухсэнсоўна падкрэсліў у сваёй грамаце: «Абы тот монастырь... на нашей отчизне твёрдо на веки стоял нашим споможением». У плане будынак меў выгляд выцягнутага i крыху перакошанага чатырохкутніка памерам 33X13 м, з чатырма круглымі нарожнымі вежамi, арганічна злучанымі з мypaмi i трохграннай апсідай. Адзіны уваход з захаду абараняўся герсаю, якая спускалася на ланцугах праз спецыяльны праём.
Двухсхільны дах меў 4 франтоны-шчыты, размешчаныя паміж вежамі. Над дахам узвышауся 28-метровы вежападобны купал, як, відаць, служыў назіральным пунктам.
Цокальную частку будынка упрыгожваў сеткавы арнамент з цэглы-жалезняку. Уверсе ішоу пояс байніц-машыкуляў i зубчасты арнамент.
У адрозненне ад Сыпковіцкай i Маламажэйкаускай цэркваў у Супраслеўскім храме байніцы былі зроблены i з усходу, над алтаром.
Чатыры вежы-васьміграннікі ў вышыню былі роўныя з вільчаком на даху. Асаблівая ўвага акцэнтавалася на абароне заходняга фасада будынка з уваходам. Ён фланкіраваўся агнем з вежаў, а падыходы абстрэльваліся з байніц франтона i машыкуляў.
Выразныя элементы гатычнай архітэктуры ў Супраслеускай царкве. Гэта — спічастыя apкi аконных праёмаў i парталаў i сам інтэр'ер з яго разнастайнымі скляпеннямі — зорчатымі, крыжовымi, сеткавымі або сотавымі.
У сярэдзнее XVI ст. храм размалявалі высокамастацкімі фрэскамі, якія упрыгожвалі сцены, скляпенні i падкупальныя слупы.
На стыль Благавешчанскай царквы паўплывалі дасягненні заходне-еўрапейскага дойлідства, аднак у caмім вобліку помніка пераважае праваслаўная традыцыя, якая i вызначыла характар яго роспісу. Удзел у pocпicy храма сербскага майстра Нектарыя сведчыць пра цесную сувязь бсларускай i балканскай культур. Іканаграфія фрэсак набліжаецца да мастацгва Візантыі канца XIV-пачатку XV стагоддзя з элементамі заходнееўрапейскага. Храм быў разбураны ў гады другой сусветнай вайны. Але польскія рэстаўратары захавалі рэшткі фрэсак i, больш таго, адрэстаўрыравалі ix у 60-я гады XX стагоддзя. Абнаўляецца i храм. Благавешчанская царква у Супраслі, яе фрэскі - помнік беларуска-польскай культуры.

- Культ Девы Марии
- Культ деревьев у древних славян
- Культ древнегреческих богов
- Культиватор лесной бороздной КЛБ-1,7
- Культивирование вирусов
- Культивирование вирусов
- Культивирование правильного отношения
- Кулинарные традиции Германии
- Кулонометрия
- Кулонометрия
- Кулонометрия. Закон Фарадея. Кулонометрическое титрование
- Кулонометрія
- Кулькуляция. Калькуляционная единица. Статьи калькулирования.
- Кулькуляция себестоимости, цена перевозки по маршруту