Сучасныя беларускія пісьменнікі

ЗМЕСТ

 

Уводзіны......................................................................................................с.2

1.  Сучасная беларуская літаратура:............................................................с.3-7

1.1  Сучасная беларуская проза............................................................с.7-12

1.2  Сучасная беларуская паэзія..............................................................с.12

1.3  Сучасная беларуская драматургія...............................................с.12-13

2.  Сучасныя беларускія пісьменнікі:

    2.1  Васіль Быкаў..............................................................................с.13-14

    2.2  Генрых Далідовіч.......................................................................с.14-16

    2.3  Уладзімір Арлоў................................................................................с.16

    2.4  Васіль Зуёнак..............................................................................с.16-18

    2.5  Адам Глобус.......................................................................................с.18

    2.6  Леанід Дранько-Майсюк..........................................................с.18-19

    2.7  Вольга Іпатава............................................................................с.19-20

    2.8  Раіса Баравікова.........................................................................с.21-22

    2.9  Алесь Жук...................................................................................с.22-23

    2.10  Анатоль Сыс.............................................................................с.23-24

Вынік...........................................................................................................с.24 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводзіны

Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.  
На працягу стагоддзяу беларуская лiтаратура дала свету болыш, чым свет ведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях У пошуках маральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела, па словах Бялiнскага, cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свой паскораны шлях развiцця у XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымi жанрава-стылёвымi выяуленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальных пошукаў i захапленняу, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi, прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш, у ей шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя, натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю.  
Многiя жанрава-стылявыя тэндэнцыi мастацкага адпюстравання прыходзiлася асвойваць што называецца "з лiстa", на чыставiк.  
Беларуская лiтаратура развiвалася з вусных апавяданняу, народных жартаў, анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняу, легенд, казак, прыпавесцеi. Яна жывiлася сокамi вуснапаэтычнай творчасцi народа, нiколi не парывала сувязi з фальклорам, што складаў i складае яе магутны пласт i станавыхрыбет. У народзе творы тыя часам i жылi, захоўваючыся, становячыся фальклорам, будучы неаддзельнымi ад фальклору.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

1.  СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛIТАРАТУРА

      Сучасны этап літаратурнага развіцця. Перабудова і літаратура. Чалавек, жыццё і час у мастацкай творчасці, актуальнасць і надзённасць твораў на сучасную тэму. Агульныя звесткі пра развіццё беларускай літаратуры ў другой палове 80-х — 90-я гг. Адкрыццё праўды пра гісторыю народа i лёс чалавека ў XX ст. Уплыў чарнобыльскай трагедыі на погляды i светаадчуванне беларускіх пісьменнікаў. Трывога літаратуры пра вечныя духоўныя каштоўнасці, захаванне гуманізму.

      Традыцыі  і наватарства ў сучаснай літаратуры. Эстэтыка-выяўленчыя кірункі, плыні, тэндэнцыі: рэалізм, неарамантызм, авангардызм, імпрэсіянізм, постмадэрнізм і інш. Сувязь літаратуры з філасофіяй экзістэнцыялізму.

      Літаратурна-выдавецкі  працэс у сучаснай Беларусі. СМІ ў беларускай культурнай прасторы. Літаратурны перыядычны друк (газета “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, інш.). Творчыя аб’яднанні і суполкі (“Узлёт”, “Тутэйшыя”, “Бум-Бам-Літ”, “Літаратурнае прадмесце”, інш.). Авангардныя пошукі творчай моладзі. Складанасці і праблемы сучаснага літаратурнага працэсу.

      Традыцыя  філасафізму і яе ўплыў на сучасную паэзію. Інтэлектуалізацыя мастацкага мыслення. Сучасная паэзія ў спазнанні сутнасці часу, быцця, свету. Біблейска-філасофскія і рэлігійна-хрысціянскія матывы (М. Танк, В. Зуёнак, інш.).

      Мадэрнізацыя  паэтычнай свядомасці. Найбольш значныя  кнігі сучаснай паэзіі, іх уплыў  на літаратурны працэс. Прыход у  літаратуру другой паловы 80-х — пачатку 90-х гг. новага пакалення паэтаў. Жанравая разнастайнасць беларускай паэзіі. Паяднанне публіцыстычнага, філасофскага i інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у сучаснай лірыцы (П. Панчанка, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі, інш.).

      Спалучэнне  асабістага і грамадскага ў паэзіі В. Зуёнка, погляд паэта на эпоху і час, публіцыстычны пафас творчасці. Асэнсаванне надзённых праблем, драматызм светабачання ў кнігах “Лета трывожных дажджоў” (1990), “Чорная лесвіца” (1992). Аналітызм аўтарскай думкі. Разнастайнасць паэтычных рытмаў, інтанацый.

      Сучасная  паэтычная міфатворчасць. Тыпалагізацыя матываў, сувязь з фальклорнай і біблейскай традыцыяй. Вобразы беларускай міфалогіі (М. Танк, Р. Барадулін, А. Мінкін, А. Сыс, інш.).

      Прыродацэнтрызм як аснова мыслення сучасных паэтаў. Драматызм  вершаў на экалагічную тэматыку.

      М. Мятліцкі як летапісец чарнобыльскай трагедыі. Пафас і вобразны свет кніг “Горкі вырай” (1989), “Палескі смутак” (1991), “Бабчын” (1996), “Хойніцкі сшытак” (1999), “Замкнёны дом” (2005). Паэтычныя маналогі, элегіі, балады, пасланні і інш. Партрэты землякоў-бабчынцаў. Матывы і міфалагемы нядолі, гора, бяды, ліха, смерці. Паэтыка чарнобыльскага пейзажу.

      Багацце духоўнага зместу ў лірыцы кахання Я. Янішчыц, Р. Баравіковай, Г. Бураўкіна, інш. Наватарства ў галіне вершаванай формы i іншыя мастацкія пошукі сучаснай паэзіі.

      Лірыка  Л. Дранько-Майсюка ў кантэксце эстэтыкі імпрэсіянізму. Адкрыццё паэзіі ў прозе жыцця (зборнік “Вандроўнік”, 1983). Паэтызацыя роднага Палесся (“Тут, у палескай глыбі…”, “Цягне мяне сюды…” і інш.). Бліскучыя вобразныя знаходкі і эстэтычна яркія асацыяцыі. Прыгажосць паэтычнай выяўленчасці (арфейная ўзнёсласць, мілагучнасць слова і інш.). Прынцыпы красы, эстэтызму ў зборніках Л. Дранько-Майсюка “Над пляцам” (1986), “Тут” (1990), “Акропаль” (1994), “Стомленасць Парыжам” (1995). Рэцэпцыя антычнай культуры. Л. Дранько-Майсюк як пясняр кахання (цыкл “Вершы для А.”).

      Беларуская  паэма на сучасным этапе: жанравая сінтэтычнасць, разнастайнасць мастацкіх формаў, інш. Выяўленне розных аспектаў чалавечага быцця: маральнага, сацыяльнага, гістарычнага, рэлігійнага і інш. Мастацкія дакументы часу перабудовы: П. Панчанка. “Паэма сораму і гневу”, інш. Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў сучасным паэтычным эпасе. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць і публіцыстычнасць паэмы С. Законнікава “Чорная быль”.

      Паэмы ў прозе Я. Сіпакова: “Одзіум”, “Хата”, “Ахвярны двор” і інш. “Падарожжа вакол двара” — заключная паэма з ліра-эпічнага цыкла В. Зуёнка “Пяцірэчча”. Драматызацыя паэмнага жанру: творы М. Арочкі, Р. Баравіковай, Л. Рублеўскай, інш. Інтэлектуальная заглыбленасць думкі ў паэмных творах А. Разанава (“Гліна”, “Усяслаў Чарадзей” і інш.). Лірыка-маналагічны характар асобных сучасных паэм. Мадэрнізацыя беларускай паэмы як вынік эстэтычнай рухомасці жанру, актывізацыі асацыятыўнага тыпу мыслення.

      Актывізацыя ідэйна-творчых пошукаў, пашырэнне выяўленчых магчымасцей беларускай прозы 80—90-х гг. Мастацкія набыткі ў жанрах рамана, аповесці i апавядання. Разнастайнасць тэматыкі і праблематыкі сучаснай прозы. Лёс беларускага народа ў XX ст. у асэнсаванні сучаснай прозы (раман В. Карамазава “Бежанцы” і інш.). Трагедыйнае адлюстраванне даваеннага часу: В. Быкаў (“Аблава”) i інш. Чарнобыльская тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў: I. Пташнікаў (“Львы”), I. Шамякін (“Злая зорка”), В. Карамазаў (“Краем Белага шляху”) i інш. Паказ пасляваеннага жыцця ў рамане Г. Далідовіча “Заходнікі”. Даследаванне складаных сацыяльных працэсаў сучаснасці, узмацненне ўвагі да маральна-псіхалагічных, экалагічных і агульначалавечых праблем (I. Шамякін, В. Казько, В. Адамчык, А. Федарэнка i інш.). Тэндэнцыя да звужэння тэкставых рамак празаічных твораў. Сінтэтычнасць і дынамізм жанравых структур. Кніга навел Г. Марчука “Урсула” (2003). Своеасаблівасць літаратурнай прыпавесці (кніга Я. Сіпакова “Тыя, што ідуць”, інш.). Лірычныя мініяцюры Я. Брыля (кнігі “Вячэрняе”, “Пішу як жыву”, “Дзе скарб ваш” і інш.).

      Новыя падыходы ў мастацкім асэнсаванні ваеннага мінулага. Трагічная праўда часу ў творах другой паловы 80—90-х гг. (А. Адамовіч, В. Быкаў, I. Шамякін, I. Чыгрынаў і інш.). Проза пра вайну і традыцыі М. Гарэцкага, К. Чорнага, сусветна вядомых пісьменнікаў-гуманістаў Л. Талстога, А. Барбюса, Э. М. Рэмарка, Э. Хемінгуэя і інш. Чалавек і вайна, вёска ў гады акупацыі, памяць пра вайну ў творах сучасных пісьменнікаў.

      Творы, напісаныя на мемуарным матэрыяле, звязаныя з рэпрэсіямі, парушэннем законнасці: М. Бяганская “Мая Галгофа” (1990), Л. Геніюш “Споведзь” (1991), С. Грахоўскі “Такія сінія снягі” (1988), “Зона маўчання” (1990), “З воўчым білетам” (1991), П. Крэнь “Унжлаг” (1999), Б. Мікуліч “Аповесць для сябе” (1987, 1988; поўнае выд. — 1993), П. Пруднікаў “Яжовыя рукавіцы” (1989), “Пекла” (1991).

      Два тыпы свядомасці і мастацкай вобразнасці, сфарміраваныя рознымі ўмовамі  і рэаліямі жыцця — вясковага і гарадскога. Матывы лёсу вёскі, роднай зямлі, бацькоўскага кутка ў беларускай літаратуры. Сацыяльныя i маральна-этычныя праблемы ў прозе пра беларускую вёску (А. Жук, В. Казько, А. Федарэнка i iнш.). Праблема адносін чалавека i прыроды — балючы нерв вясковай прозы. Паварот сучаснай беларускай літаратуры ад традыцыйна-вясковай тэматыкі да ўвасаблення гарадской рэчаіснасці. Традыцыя мастацкага урбанізму і творчасць М. Стральцова. Прыход у літаратуру “дзяцей горада”. Горад у сучаснай паэзіі (Г. Булыка, А. Глобус, Л. Рублеўская i інш.). Адлюстраванне урбанізаванага жыцця і побыту ў празаічных творах А. Асташонка, Г. Багданавай i інш. Герой у інтэр’еры горада. Мастацка-выяўленчыя асаблівасці гарадской прозы.

      Гістарызм мыслення беларускіх пісьменнікаў. Сінтэз гістарычнай праўды з элементамі мастацкага домыслу. Вызначальныя рысы гістарычнага жанру. М. Багдановіч і развіццё гістарычнай тэмы ў сучаснай літаратуры. Мінулае Беларусі ў творчасці У. Караткевіча, наватарства пісьменніка і яго ўплыў на прадстаўнікоў маладзейшых літаратурных пакаленняў. Кніга “Быў. Ёсць. Буду.”: патрыятычны пафас, асноўныя вобразы і матывы, адметнасць паэтычнага стылю. Рамантызацыя далёкага мінулага, зварот да міфалогіі, легендарнага матэрыялу. Галерэя гістарычных вобразаў у сучаснай літаратуры. Гераічнае і трагічнае ў сучаснай паэзіі пра беларускае мінулае (балады i вершы М. Арочкі, А. Лойкі, Т. Бондар, А. Пісьмянкова i інш.). Адлюстраванне гістарычнага лёсу славян у кнізе Я. Сіпакова “Веча славянскіх балад”, жанравая спецыфіка твораў паэта. Падзеі i вобразы беларускай гісторыі ў празаічных творах сучасных пісьменнікаў (І. Шамякін, В. Iпaтава, Г. Далідовіч, К. Тарасаў, У. Арлоў, В. Чаpoпка, А. Наварыч).

      Канцэпцыя мінулага ў раманах Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. Сюжэтныя лініі і архітэктоніка раманаў. Ідэйна-мастацкі змест твораў, характарыстыка асноўных вобразаў. Майстэрства аўтара ў пабудове сюжэта (дынамізм, займальнасць, прыгодніцкія калізіі, інш.).

      Тэндэнцыя гістарызму ў паэзіі і прозе Т. Бондар. Адлюстраванне рэальных вобразаў мінулых эпох у рамане “Спакуса”, паэме “Рагнеда”, інш. Раскрыццё на гістарычным матэрыяле вечных праблем чалавечага быцця.

      Пашырэнне мастацкага досведу ў сучаснай літаратуры. Формы і прыёмы мастацкай умоўнасці (В. Казько, У. Рубанаў, А. Казлоў, інш.). Фантасмагорыя і містыка як спосаб мастацкага светаасэнсавання. Антыутопія ў сучаснай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі міфалагічных і казачных сюжэтаў і матываў. Узбагачэнне беларускай фантастыкі. Навукова-фантастычныя гіпотэзы і іх уплыў на мастацкую літаратуру. Жанр фэнтэзі ў сучасным мастацтве. Адметнасць стылістыкі і кампазіцыі фантастычных твораў Л. Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”, Я. Сіпакова “Блуканні па іншасвеце”.

      Фантастычныя  карціны ў творах В. Гігевіча “Карабель”, “Палтэргейст”, “Кентаўры” і інш. Героі пісьменніка, іх светаадчуванне і жыццёвыя прынцыпы. Інтэлектуальная і маральна-этычная заглыбленасць прозы В. Гігевіча, яе гуманістычная скіраванасць.

      Паэтыка дэтэктыўнай літаратуры (займальны  сюжэт, прынцып загадкавасці, вострая  інтрыга і інш.). У. Караткевіч i эвалюцыя дэтэктыўнага жанру ў беларускай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі вопыту сусветнай літаратуры: спецыфіка пабудовы сюжэта, аснова канфлікту, праблематыка і асаблівасці аўтарскага аповеду (Г. Марчук, Ю. Станкевіч, М. Клімковіч, М. Адамчык, Л. Рублеўская і інш.).

      Агульныя  тэндэнцыі ў развіцці сучаснай беларускай драматургіі. Звесткі пра стан сучаснага тэатра i яго рэпертуар (пастаноўкі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, Тэатры юнага гледача i iнш.). Пашырэнне тэматыкі і жанравае ўзбагачэнне сучаснай драматургіі (У. Бутрамееў, М. Арахоўскі, інш.). Узмацненне ўвагі да досведу сусветнага драматургічнага i тэатральнага мастацтва. Зварот да вопыту тэатра і драмы абсурду: А. Дзялендзік, Г. Багданава, I. Сідарук i інш. Сучасная п’еса і герменеўтыка. П’еса-рымейк у сучаснай драматургіі. Гістарычныя рэтраспекцыі ў сучаснай драматургіі (І. Чыгрынаў, А. Петрашкевіч, А. Дудараў, Р. Баравікова, інш.). Сатыра i гумар у камедыях Г. Марчука, У. Сауліча i інш.

      Сацыяльна-маральная  завостранасць канфлікту ў п’есах М. Матукоўскага. Праблематыка твораў драматурга, іх жанравая адметнасць. Майстэрства тыпізацыі і камізму ў п’есе “Мудрамер” (1987). Публіцыстычная скіраванасць драмы “Бездань” (1992), выяўленне ў ёй складанасці ўнутранага стану чалавека. Гратэск і парадокс у мастацкай сістэме камедыі “Калізей” (1992).

      Агляд драматургіі для дзяцей. “Рыцарская”  п’еса (С. Кавалёў, Л. Рублеўская, П. Васючэнка, інш.).

      Полілінгвістычнасць літаратуры Беларусі. Стварэнне мастацкіх твораў на розных мовах: рускай, польскай, ідыш, іспанскай, нямецкай, курдскай, армянскай і інш. Літаратурны друк на рускай мове. Пісьменнікі, якія пісалі ці пішуць на дзвюх або некалькіх мовах (А. Адамовіч, Р. Рэлес, Г. Чарказян, інш.). Рускамоўная літаратура Беларусі: В. Блажэнны, А. Дракахруст, А. Сульянаў, М. Чаргінец, А. Папова, С. Алексіевіч, А. Аўруцін, Э. Скобелеў, інш.

      Роля  і стан мастацкага перакладу на сучасным этапе. Замежныя пісьменнікі на беларускай мове. Выданне ў 80-я — першай палове 90-х гг. альманахаў, кніжных серый, хрэстаматый па літаратуры народаў свету. Плённы і прадуктыўны перыяд у развіцці сучаснага літаратурнага перакладу. Выхад на беларускай мове кніг Ё.-В. Гётэ, А. Міцкевіча, Дантэ Аліг’еры, Г. Сянкевіча, інш. Пераклады біблейскіх тэкстаў, зробленыя А. Клышкам і В. Сёмухам. Анталогіі польскай паэзіі Я. Чыквіна і А. Лойкі. Пераклад на беларускую мову славутых паэтаў і пісьменнікаў славянскага свету (Т. Шаўчэнкі, А. Пушкіна, С. Ясеніна, Б. Пастарнака, М. Цвятаевай, Л. Стафа, Ч. Мілаша, В. Шымборскай, інш.). Творчая дзейнасць найбольш значных сучасных перакладчыкаў (Я. Семяжон, В. Сёмуха, І. Чарота, Н. Гілевіч, інш.), характарыстыка іх перакладчыцкай манеры. Беларуская школа перакладу.

      Беларускае  мастацкае слова ў сусветнай культурнай прасторы. Міжнародныя літаратурныя сувязі і кантакты. Уганараванне дзяржаўнымі ўзнагародамі і літаратурнымі прэміямі іншых краін беларускіх пісьменнікаў. Беларуская літаратура ў свеце, выхад анталогій беларускай паэзіі ў Расіі, Балгарыі, Югаславіі, інш. Перакладчыкі і папулярызатары беларускай мастацкай літаратуры за мяжой: Ф. Няўважны, Е. Путрамант, В. Жыдліцкі, Ч. Сэнюх, Н. Вылчаў, С. Паптонеў, Р. Рандаў, В. Сінг, М. Абала, Р. Эўцімава і інш. Беларуская літapaтypa замежжа (М. Сяднёў, Я. Юхнавец, М. Кавыль, А. Бярозка, У. Клішэвіч, інш.). Дзейнасць літаратурнага аб’яднання “Белавежа” ў Польшчы (А. Барскі, Г. Валкавыцкі, Я. Чыквін, Н. Артымовіч, М. Лукша, інш.). Творчасць пісьменнікаў замежжа ў агульнанацыянальным літаратурным кантэксце. 

1.1  Сучасная беларуская проза

Сучасная  беларуская проза  жыве клопатамі пра час, народны  лёс, які   праламляецца  ў  лёсе асобных  людзей. Яна вызначаецца  пільнай  ўвагай  да асобы  чалавека  і  штодзённых  праяў   жыцця. Рэальныя  здабыткі  сучаснай   прозы  немалыя.  Пашырылася  рэчышча   “ваеннай”  прозы  творамі В. Быкава,   І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых  пісьменнікаў. Нямала  твораў   прысвечана  маральна-этычным  і   філасофскім  праблемам, пасляваеннаму   часу. Больш адчувальнай стала  патрэба   ў звароце да  мінулага, да   гістарычных падзей, якія  ацэньваюцца   з пункту  гледжання сучаснікаў  (творы   У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі).

Разам  з  традыцыйнымі  ў   сучаснай  беларускай  літаратуры  з’явіліся новыя  тэмы, уласцівыя  менавіта сёнешняму   дню. Гэта  перш за  ўсё  чарнобыльская   тэма, а  таксама   сталінскія   рэпрэсіі  30-х  гг..  Больш   абвострана  ставіцца  пытанне  аб   жыцці  сёнешняй  вёскі  і  яе   праблемах,.  Аб неабходнасці  беражлівых   адносін  да  прыроды,  аб  сэнсе   чалавечага  жыцця.

Тэма  Вялікай  Айчыный   вайны,  да  якой  звяртаюцца   пісьменнікі  як  старэйшага,  так  і   малодшага  пакаленняў,  стала   вызначальнай  для  сучаснай   беларускай  літаратуры.

Ад  імя  таго  пакалення,   чыё юнацтва прыпала на  гады   ваенных выпрабаванняў,  піша   Аркадзь Марціновіч. Убачанае  і   перажытае на  вайне паслужыла   яму матэрыялам  для раманаў “Не   шукай слядоў  сваіх”, ,  аповесці   “Няхай  ідзе  дождж”.  Храналагічныя   рамкі  рамана “Груша  на  Голым   Полі”(1986)  невялікія – вясна – восень   1942 г.  Галоў-ны  герой – беларускі   юнак  Ігнат  Валока.  Скончыўшы   ваеннае  вучылішча,  ён  становіцца   камандзірам  роты  супрацьтанкавых   ружжаў.  Часць,  дзе ён  пачынае   новую  службу,  рыхтуецца  на  фронт.   А  потым –

перадавая,   баі,  удачы  і  няўдачы,  горыч   страт,  успаміны  пра  родную  вёску   і  яе  людзей. Паступова  прыходзіць   воінсккая  сталасць,  якая  не   дазваляе  герою  рамана  думаць   толькі  пра  сябе.  Валока   клапоціцца  пра  сяброў,  думае  пра   свой  пачэсны  абавязак  перад   Радзімай,  у  імя  вызвалення  якой   гіне  ў  цяжкім  1942  гідзе. Заключны   раздзел  рамана --першы   пасляваенны  год.  Наладжваецца   мірнае  жыццё  ўжо без прыгажунні-грушы,   якая  засохла на  голым полі,   Ігнатаў бацька,  у якога загінулі   два сыны  і два зяці,  ставіць   на  папялішчы новую хату.  Жыццё,   на  думку аўтара,  негледзячы  на   страты  і згубы,  нельга  спыніць,   яно прадаўжаецца.

У  беларускай  прозе  нямала   твораў,  у  якіх  народ і  вайна   разглядаюцца  праз  прызму   ўспрыняцця  мірнага  жыхара.  Гэта   раманы “Плач  перапёлкі”,  “Апраўданне   крыві”,  “Свае  чужынцы”(1983) І.Чыгрынава,   “Тартак”  І. Птушынава,  “Чужое  неба” Б.Сачанкі,  “У падзямеллі”  М.  Аўрамчыка,   “Знак  бяды”  В. Быкава.  Трагедыя   тут  у  тым,  што  чалавек   безабаронны  перад  жорсткасцю,   несправядлівасцю. Яго  з  сям       ‘ёй  могуць  вывесці  ў   чужую  краіну  і  ператварыць  у   раба  , прыкрыцца  ім  ад  куль.   Галгофай,  напрыклад,  для  герояў   В.Быкава,  месцам  здзекаў  і   гвалту  стаў  уласны  хутар,  што   падкрэслівае  асабліва  трагічнае   становішча  чалавека  на  вайне.

Многія  творы  пра   Вялікую  Айчынную  вайну  грунтуюцца на даку- ментальнай   аснове.  Кніга  А. Адамовіча,  Я. Брыля,  У. Калесніка “Я  з   вогненнай  вёскі” (1975) — страсны   публіцыстычны  дакумент,  абвінавачанне   фашызму.  З  ваенных  эпізодаў,   фактаў,  лічбаў,  фотаздымкаў,   галасоў  людзей,  якія  цудам   уратаваліся з агню,  складваецца   цэласны вобраз  нязломнага   беларускага народа.  Са  старонак   кнігі паўстаюць маці,  бацькі,   дзяды,  якія  выжылі,  каб   расказаць усяму свету пра   здзекі  катаў-нелюдзяў,  пра адну   з самых  трагічных  старонак  ў   гісторыі  беларусаў.

У  дакументальнай   аповесці  С. Аляксевіч  “У  вайны   не  жаночае  аблічча” (1985)  сабраны   вмвль  дзвесце  споведзяў  жанчын-франтавічак,   падпольшчыц  і  партызанак.  Медыкі,   сувязісткі,  сапёры,  лётчыцы,   снайперы,  стралкі,  зенітчыцы,   танкісты,  дэсантніцы,  шафёры,  яны   прайшлі праз  усе выпрабаванні   жорсткага часу.  На  самай   страшнай  вайне ХХ  ст.  жанчыне   давялося  стаць салдатам.  Яна не   толькі  ратавала,  перавязвала   параненых,  а і страляла  са  “снайперкі”,   бамбіла,  падрывала масты, хадзілі   ў  разведку.  Жанчына  забівала   ворага,  які  з  нечуванай   жорсткасцю  знішчаў  усё  жывое  на   сваім  шляху.  “Не  жаночая  гэта   доля – забіваць”, -- згодзімся мы  з   гераіняй  гэтай кнігі.  Але вайна,   у якой  зусім не  жаночы  твар,   прымусіла ўзяцца  за  зброю і   жанчын.  Сабраныя  разам расказы   жанчын  малююць аблічча вайны,   гучаць  як  сведчанні – абвінавачванні   фашызму.

Страшныя   факты  недаверу  да  людзей,  віна   якіх  была  толькі  ў тым,  што   апынуліся пад немцамі,  прыводзіць   С. Грахоўскі ў дакументальнай   аповесці  “Зона маўчання”.

Пра   мінулую  вайну  шмат  піша  А. Савіцкі.  У  80-я  гг.  ён  апублікаваў   раманы  “Літасці  не  чакай”, “Памерці   заўсёды  паспееш”  (разам  з  раней   напісаным  творам  “Верай  і   праўдай”  яны  складаюць  трылогію).   У  апошніх  раманах  “Зямля  не   раскажа”,  “Верасы”,  “Обаль”   пісьменнік  расказвае  пра  барацьбу   беларускіх  партызан,  пра  жыццё   людзей  горада  і  вёскі  на   акупіраванай  тэрыторыі.  Падзеи  ў   гэтых  творах  адбываюцца  ў   полацкіх  лясах,  на  левабярэжжы   Заходняй  Дзвіны,  у  Полацку  і   блізкіх  да  яго  насельных   пунктах.  Раман  “Обаль”  пісьменнік   прысвяціў  юным  змагарам  Падзвіння,   якія  загінулі  ў  барацьбе  за   волю  сваёй  Бацькаўшчыны.  Героі   твора – Фруза  ЗЗянькова,  кіраўнік   Обальскай  падпольнай  арганізацыі,   і  Зіна  Партнова.

Значнае   месца  ў  сучаснай  беларускай   прозе  займаюць  творы  на   маральна-этычныя  тэмы.  Праблеме   хзаемаадносін  бацькоў  і  дзяцей,   адказнасці  старэйшага  пакалення  за   лёс  маладзейшага  прысвечаны   аповесці  В. Блакіта  “Вырай”,  А. Асіпенкі  “Рэха  даўніх  падзей”,  Т. Бондар  “Марыя”,  раман  А. Карпюка  “Карані”.

Справамі,   працай,  побытам,  узаемаадносінамі   праходзяць  людзі  выпрабаванне  на   чалавечнасць.  Праблеме  адказнасці   чалавека  за  ўсё  зробленае  ім   у  жацці  прысвечан  раман  Л. Дайнекі  “Футбол  на  замініраваным   полі”.  Дзеянне  адбываецца  ў   нашы  дні,  хаця  нямала  старонак   у  творы  адведзена  падзеям  вайны.   Іван  Памалейкінвярнуўшыся  з   канцлагера,  прытулак  для  свайго   сумлення  шукае  ў  новых  працах   і  шлюбах.  Аднак  у  яго  53-гадовым   узросце  не  дае  яму  спакойна   жыць  памяць  вайны,  на  якой  ён   дбаў  толькі  пра  захаванне   свайго  жыцця  любымі  сродкамі.   Падслухаўшы  размову  фашыстаў  аб   тым,  што  палонныя  будуць  гуляць   у  футбол  на  замініраваным  полі,   Памалейкін  не  папярэдзіў  таварышаў,   Сам жа,  прыкінуўшыся   хворым   на  сэрдца,  адстаяў на  полі  ў   якасці  бакавога  судзі,  на  яго   вачах загінулі  сябры,  якія  пасля   вайны ўсё часцей  стануць   прыходзіць  ў сны,  клікаць да   адказнасці,  І  не  будуць  даваць   спакою  вочы  Рыгора  Невідовіча,   калі  той,  акрываўлены,  “поўз   праз  дым  і  агонь  з   футбольнага  замініраванага  поля”.

Для   беларускай  прозы  не  новай  з’яўляецца   тэма  жыцця  сучачнай  вёскі,  якая   знайшла  сваё  адлюстраванне  ў   аповесцях  “Ціхае  лета”  П. Місько,   “Раданіца”  А. Кудрвўца,  рамане  І. Шамякіна  “Вазьму  твой  боль”.   Запусценне  вёсак,  у  якіх  шчырыя   аратыя  і  сейбіты  дажываюць  свой   век  у  адзіноце,  паказана  ў   аповесці  С. Грахоўскага  “А  маці   не  спіць”.  Павел  Кастрыцкі –   галоўны  герой  аповесці – адмовіўся   ад  маці,  пакінуўшы  яе  без   кута  і  грошай.  Аглядаючася  на   пражытыя  гады,  маці  ўспамінае   дні  калектывізацыі   і   раскулачвання,  высылку  ў  Сібір   бацькоў,  адвечных  працоўнікаў,   вайну,  гібель  дзяцей  і  мужа.   Гераіня  шукае  сваю  віну  ў  тым,   што  сын  стаў  эгаістам,  стаў   цурацца  ўсяго  роднага,  сваёй   вёскі,  мовы  і  ўрэшце  старой   маці.  Не  змаглі,  значыць,  бацькі   прылучыць  уласных  дзяцей  да   раднай  зямелькі,  навучыць  іх   любіць  яе  так,  як  любілі  яе   самі.  Старэйшае  пакаленне  адчувае   віну  за  гэта –  такую  думку   прыводзіць  С. Грахоўскі.

Шчымлівае   развітанне  са  старой  матчынай   хатай  і  вёскай  паказана  ў   рамане  Л. Гаўрылкіна  “Матчына  хата”.   Працэсы  міграцыі вясковых  жыхароў   у  горад  і  вяртанне  іх  у   якасці  блудных  дзяцей  знайшлі   адлюстраванне  ў  аповесцях  М. Гіля   “Тэлеграма  з  Кавалевіч”  і  “Дзень   пачаўся”.

З   Вёскайзвязана  пераважная  большасць   твораў  А. Жука.  Галоўны  герой   аповесці  “Паляванне  на  Апошняга   Жураўля” – былы  партызан  Сцяпан   Дзямідчык.  Усё  сваё жыццё  ён   сумлена працуе  на  зямлі,  “хварэючы”   і  за  вырашчаны  хлеб,  і за   алешнік каля  вёскі,  і за   зайцоў,  курапатак,  і за  сям’ю   баброў.  Гэта  складаны  і няпросты   чалавечы  характар.  Герою твора   да  ўсяго ёсць  справа.  Таму  і   ўступае ён  у перастрэлку з   браканьерамі.  Цяжка паранены,  ён,   так і не  ачуняўшы  на  працягу   трох  дзён,  памшрае.  Перад ім   як  бы  ў сне праходзіць  усё   жыццё ( вайна,  праца ў вёсцы,   каханне).  Савечанае верай у   справядлівасць  і чалавечнасць. Аўтар   аповесці  ўзнімае праблему   заўчаснага  старэння  вёсак,   выступае  супраць  бяздумных  і   жорсткіх  адносін  да  прыроды.   Разам  са  старым  пакаленнем,   заўважае  А. Жук,  вымірае  і  лыбоў   да  зямлі,  сялянскай  працы.   Апошнія  прадстаунікі  старэйшага   пакалення  сялян-працаўнікоў,  як   апошнія  жураўлі,  сумотна  і   тужліва  углядаюцца  ц  сёнешні   дзень,  заклікаючы  моладзь  захаваць   “жураўліную  радзіму”,  вярнуцца  да   вытокаў  жыцця,  яго  першаасновы:   “Праміналі  гады,  не  стала  за   новымі  палямі  тых  вялікіх  і   родных  балот,  і  цяпер  на   новыя  паселішчы  другая  пралягла   дарога”.

Аб   неабходнасці  беражлівых  адносін  да   прыроды  сцвярджаецца  ў  творах  В. Казько (“Неруш”,  “Выратуй  ў  памілуй   нас,  чорны  бусел”),  І. Пташнікава (“Мсціжы”),   В. Карамазава (“Пушча”), Х. Лялько (“Світанне   над бярозамі”).

У   апошні  час  у  беларускай   літаратуры  пачынаюць  гучаць   трывожныя  і  заклапочаныя  словы   аб  будучым  нашай  прыроды,  аб   тым,  што  паветра,  вада  і  зямля –  аснова  ўсяго  жывога  на  планеце – забруджваюцца.  Атручванне  прыроды   звязана з безгаспадарчай  дзейнасцю   чалавека,  якая  і прывяла да   самай страшнай  катастрофы   сучаснасці – аварыі  на  Чарнобыльскац   АЭС.  Гэтай тэме  прысвечаны  творы   І. Шамякіна (“Злая зорка”).  І. Пташнікава  (“Львы”),  Б. Сачанкі (“Родны   хутар”,  “Запіскі  аб  радыяцыі”)   і інш.

Харктэрнай   асаблівасцю  сучаснай  прозы  з’яўляецца   вяртанне  яе  да  мінулага.  Увагу   пісьменнікаў  прыцягваюць  усе  эпохі   і  перыяды  жыцця  народа.   Адбываецца  пераасэнсаванне  колішніх   падзей  з  пазіцый  сучаснасці.   Падзеі  пачынаюць  разглядацца  ў   кантэксце  часу  мінулага  і   сёнешняга.

Сучасныя беларускія пісьменнікі