Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну
Лекцыя 1
Украіна ў першыя пасляваенныя гады. Выхад УССР на міжнародную арэну
Пытанні
- Стан сельскай гаспадаркі УССР
- Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
- Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
- Выхад УССР на міжнародную арэну
- Стан сельскай гаспадаркі УССР
Другая сусветная вайна нанесла вялікія страты украінскаму народу. На канец 1945 г. на Украіне дзейнічала 27,5 тысяч калгасаў, 784 саўгасы, 1277 МТС.
21 лютага 1948 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савету УССР “Аб высяленні з УССР тых, хто ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадаркі і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”. Гэты указ меў на мэце пераследванне тых сялян, якія ня выраблялі мінімум працадзён, працавалі на прысядзібных участках. Згаданы указ быў адным з захадаў таталітарнай сістэмы, накіраваны на вырашэнне гаспадарскіх праблемаў метадамі прымусу.
У 1949 г. на Украіне распачалася кампанія па аб’яднанні дробных калгасаў і яна набыла шырокі размах пасля прыняцця пастановы ЦК КП(б)У ад 30 траўня 1950 г. “Аб аб’яднанні дробных калгасаў”. На канец 1952 г. на Украіне было ўжо 16 тысяч калгасаў, тады як на пачатку гэтага – ж года – 33 тысячы.
Валавы збор усіх зернявых на Украіне у 1946 г. быў у 3,5 раза меней, чым у 1940 г. З 26,397 наяўных летам 1946 г. калгасаў, 5500 не збіралі нават той колькасці зерня, якую пасеялі. Пачалі паўтарацца жахлівыя малюнкі 1932 – 1933 гг., калі людзі хварэлі, часта паміралі.
У сувязі з тым, што харчовыя запасы ў вясковага насельніцтва, асабліва ў той яе часткі, што пражывала ў раёнах, якія пацярпелі ад неўраджаяў, адсутнічалі, рэзка ўзрасла міграцыя дзяцей з сельскай мясцовасці ў горад.
У 1946 г. на працадзень украінскі калгаснік атрымліваў у сярэднім каля 1 кг. зерня, у 1950 г. – 1,2 кг., у 1953 г. – 1,6 кг. Акрамя хлеба сялянам выдавалі на працадні грошы, адпаведна – 1,0; 1,2; 1,6 рублёў. Многія калгасы не выдавалі ні зерня, ні грошай. Асноўным спосабам існавання сялянства заставаліся падсобныя гаспадаркі, але ўмовы для іх развіцця былі няспрыяльнымі. Сельскагаспадарчы падатак значна душыў сялянства. Падатак на культуры гародніны быў у 7,5 раза вышэйшы, чым на зерневыя культуры.
Кіраўнікі УССР неаднаразова звярталіся да урада СССР за дапамогай. У 1947 г. Украіне была прадастаўлена харчовая і насенная пазыка, а таксама 140 млн. рублёў для наладжваньня бясплатнага харчавання насельніцтву.
Такім чынам, фактычна толькі ва УССР пагаршалася сацыяльна-эканамічная сітуацыя. І. Сталін і яго атачэнне ўбачылі адзін з эфэктыўных спосабаў выхаду з гэтага крызісу ва ўзмацненні палітыка-ідэалагічнага ціску, у пошуках “варожай рукі”, “шкоднікаў”.
2. Палітыка-ідэалагічная рэакцыя на Украіне
15 кастрычніка 1946 г. Старшыня СНК УССР М. Хрушчоў даслаў ліст І. Сталіну, дзе ён даклаў, што засуха знізіла ўраджайнасць хлябоў напалову і таму першапачатковыя прагнозы ня выкананыя. У гэтым лісце М. Хрушчоў прасіў панізіць план хлебанарыхтовак. А калі М. Хрушчоў даў больш дакладную інфармацыю аб голадзе, то гэта выклікала яшчэ большае раздражэнне І. Сталіна. Ён вырашыў паменшыць, аслабіць уладу М. Хрушчова ў Кіеве. 3 сакавіка 1947 г. адбыўся Пленум ЦК КП(б)У, у якім прымалі ўдзел член Палітбюро ЦК УКП(б) Л. Кагановіч і сакратар ЦК УКП(б) М. Патолічаў, якія былі абраныя ў склад Палітбюро і Аргбюро ЦК КП(б)У. Пленум прызнаў нямэтазгодным практыку сумяшчэння пасадаў Старшыні Савета Міністраў і першага сакратара ЦК КП(б)У. Пленум зацвердзіў першым сакратаром ЦК КП(б)У Л. Кагановіча, тым самым абмежаваўшы ўладу М. Хрушчова, які застаўся толькі Старшынёй Савета Міністраў УССР.
З самага пачатку сваёй дзейнасці Л. Кагановіч пачаў ствараць уражанне, што першым вытокам усіх праблемаў на Украіне ёсць украінскі буржуазны нацыяналізм. На адным з нарадаў з першымі сакратарамі абкамаў Л. Кагановіч заявіў, што кожны выпадак нявыканання планавых паказнікаў у прамысловасці і сельскай гаспадаркі будзе разглядацца як праява ўкраінскага буржуазнага нацыяналізму.
Асаблівую ўвагу ў сваіх “выкрывальніцкіх” дзеяннях Л. Кагановіч удзяліў украінскім інтэлектуалам. 19 верасня 1947 г. групу пісьменнікаў прыняў у ЦК КП(б)У Л. Кагановіч. Ён у сваім выступленні паўгадзіны аналізаваў раман Юрыя Яноўскага “Жывая вада”, дзе рэзка раскрытыкаваў гэты твор. У выніку, дырэкцыя выдавецтва “Савецкі пісьменнік” загадала знішчыць 20 тысяч экзэмпляраў ужо выпушчанай кнігі “Жывая Вада”.
7 кастрычніка 1947 г. Палітбюро ЦК КП(б)У прыняла Пастанову “Аб праверцы выканання Саюзам пісьменнікаў УССР пастановы ЦК УКП(б) аб часопісах “Звязда” і “Ленінград”. У гэтым дакуменце падкрэслівалася, што “рашэнне ЦК УКП(б) Саюзам успрыняты фармальна”, а яго члены “апынуліся фактычна на пазіцыях абывацеляў і да самага апошняга часу ня бачылі вострых і рэзкіх элементаў нацыяналістычнага характару, буржуазных тэндэнцыяў у творах асобных пісьменнікаў”.
Крыху раней, у жніўні 1947 г. на Пленуме Саюза пісьменнікаў УССР, на нарадзе маладых пісьменнікаў, у якай прымаў удзел Л. Кагановіч, былі раскрытыкаваныя пісьменнікі Ю. Яноўскі, І. Сенчанка, М. Рыльскі. Тады ж, у жніўні, была прынятая пастанова ЦК КП(б)У “Аб палітычных скажэннях і няздавальняючай працы Інстытута гісторыі Украіны Акадэміі навук УССР”. Тут выкрываліся “памылкі” і “скажэнні” у працах М. Пятроўскага “Уз’яднанне ўкраінскага народа ў адзіную Украінскую дзяржаву” (1944 г.), “Нязломаны дух вялікага ўкраінскага народа” (1943 г.), а таксама “Кароткі курс гісторыі Украіны” (1941 г.) пад рэдакцыяй К. Гуслістага, С. Белавусава, М. Пятроўскага, М. Супруненка, Хв. Ястрабава і першы том “Гісторыі Украіны” (1943 г.) пад рэдакцыяй М. Пятроўскага.
31 студзеня 1944 г. на пасяджэнні Палітбюро ЦК УКП(б) І. Сталін выступіў з прамовай “Аб антыленінскіх памылках і нацыяналістычных скажэннях у кінааповесці Даўжэнкі “Украіна ў агні”. У гэтай прамове падкрэслівалася, што Даўжэнка не ў ладах з праўдай. Яго кінааповесць ёсць антысавецкая, яскравая праява нацыяналізму, вузкай нацыянальнай абмежаванасці.
21 лютага 1944 г. М. Хрушчоў
падпісаў пастанову ЦК КП(б)У
“Аб Даўжэнкі А. П.” У ім
канстатавалася, што ў творах
Даўжэнкі маюць месца “
Было прынята шэраг пастановаў ЦК КП(б)У пагромніцкага характару: “Аб скажэннях і памылках у высвятленні гісторыі ўкраінскай літаратуры ў “Нарысах гісторыі ўкраінскай літаратуры” (1946 г.), “Аб часопісе сатыры і гумару “Перець” (1946 г.), “Аб часопісе “Вітчизна” (“Айчына”) (1946 г.), “Аб рэпертуары драматычный і оперных тэатраў УССР і захадах яго паляпшэння” (1946 г.). Ужо пасля ад’езду Л. Кагановіча з’явілася пастанова Палітбюро ЦК КП(б)У “Аб становішчы і захадах паляпшэння музычнага мастацтва на Украіне ў сувязі з пастановай ЦК УКП(б) “Аб оперы “Вялікае сяброўства” Мурадэлі” (1948 г.).
Такая лінія была працягнутая і ў наступныя гады, калі з’явіліся пастановы ЦК КП(б)У “Аб часопісе “Дняпро” (1950 г.), “Аб ідэалагічных скажэннях у літаратуры” (1951 г.), “Аб выдавецтве Саюза савецкіх пісьменнікаў Украіны “Савецкі пісьменнік” (1951 г.).
- Дзейнасць украінскіх антысавецкіх нацыянальных арганізацыяў. “Саветызацыя” Заходняй Украіны
У ліпені 1944 г. пачала сваю дзейнасць Украінская галоўная вызваленчая рада, якая паставіла перад сабой наступныя задачы: 1) “аб’яднаць і каардынаваць дзеянні ўсіх самастойных вызваленчых сілаў украінскага народа на ўсіх землях Украіны для барацьбы супраць маскоўска-бальшавіцкага і нямецка-гітлераўскага імперыялізму, за стварэнне ўкраінскай самастойнай дзяржавы”, 2) “кіраваць усёй нацыянальна-вызваленчай барацьбой украінскага народа, аж да набыцця дзяржаўнасці і стварэння органаў незалежнай дзяржаўнай улады на Украіне”, 3) “утварыць першы ўкраінскі дзяржаўны ўрад і склікаць першае ўсенароднае прадстаўніцтва”.
15 лістапада 1944 г. М. Хрушчоў даслаў І. Сталіну ліст, у якім падкрэсліў, што ён паставіў перад партарганізацыямі ў Заходняй Украіне, органамі НКУС і НКДБ (з 1946 г. – Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі) заданне праверыць апарат, асабліва склад тэхнічных работнікаў з мясцовага насельніцтва. Павінны былі дзейнічаць вайскова-палявыя суды пры войску НКУС. М. Хрушчоў таксама прапанаваў, каб пры абласных упраўленнях НКУС заходніх абласцёў УССР былі створаныя спецыяльныя тройкі ў складзе сакратара абкама партыі, начальніка абласнога ўпраўлення НКУС і абласнога пракурора. Гэтым тройкам прадугледжвалася надаць права разгляду справаў украінска-нямецкіх нацыяналістаў і іх пасобнікаў і права прымяняць у дачыненні да іх вышэйшую меру пакарання – растрэл.
Такая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў Маскве. 2 верасня 1944 г. ЦК УКП(б) прыняў спецыяльную пастанову “Аб недаліках у палітычнай працы сярод насельніцтва заходніх абласцёў УССР”. 22 – 24 лістапада 1944 г. адбыўся Пленум ЦК КП(б)У, які разглядзеў ход выканання той пастановы, падкрэсліўшы, што праца па яе ажыцьцяўленні разгортваецца павольна.
19 студзеня 1945 г. Палітбюро ЦК КП(б)У зацвердзіла праект загаду НКУС УССР “Аб правядзенні рэгістрацыі насельніцтва ў заходніх абласцях Украіны”. 24 сакавіка 1945 г. Палітбюро ЦК КП(б)У прымае рашэнне “Аб правядзенні ўліку работнікаў і служачых на прадпрыемствах прамысловасці, транспарту і ў савецкіх установах заходніх абласцёў УССР”, якое арыентавала партыйныя арганізацыі, органы НКУС і НКДБ на тое, каб “выкараніць варожыя элементы і зачыніць ім доступ на прадпрыемствы і ўстановы”. Дзякуючы гэтай акцыі было затрымана і арыштавана больш за 14 тысяч чалавек.
10 студзеня была прынятая пастанова Палітбюро ЦК КП(б)У “Аб узмацненні барацьбы з украінска-нямецкімі нацыяналістамі ў заходніх абласцях УССР”. Галоўная мэта – устанавіць дакладнае месцазнаходжанне кожнага грамадзяніна ці грамадзянкі. Усталёўвалася слежка за людзьмі: слядзілі за тым, хто і куды выходзіць з вёскі, хто дае прытулак членам Украінскай Паўстанцкай Арміі (УПА), пастаўляе ім харч ды іншыя паслугі.
У 1943 – 1944 гг. узброеныя фармаванні УПА былі значнай вайсковай сілай. Па розных ацэнках іх колькасць дасягала ад 45 да 80 тысяч чалавек. УПА кантралявала тэрыторыю плошчай да 150 тысяч квадратных кіламетраў, на якой пражывала 15 млн. чалавек. УПА імкнулася да ўмацавання нелегальных нацыянальна-дзяржаўных структураў альтэрнатыўных органам бальшавіцкай ўлады.
У 1943 – 1944 гг. фармаванні УПА ажыццяўлялі баявыя аперацыі супраць нямецкіх войскаў і паліцыі і супраць савецкіх партызанаў. З 1944 па чэрвень 1945 г. было захоплена савецкімі спецслужбамі 93610 “бандытаў”, явіліся з павіннаю 40395 чалавек. Па дадзеных МУС, на 1 красавіка 1946 г. існавала 479 баявых адзінак АУН (Арганізацыя Украінскіх нацыяналістаў) і УПА і 3735 байцоў. Па дадзеных МДБ, на 1 студзеня 1947 г. ва ўзброеным падполлі налічвалася 530 баявых адзінак і 4456 байцоў. Станам на 3 сакавіка 1948 г. у заходніх абласцях УССР было 647 арганізацыяў колькасцю 3176 чалавек, 188 “бандгрупаў” колькасцю 1229 чалавек і 2019 “бандытаў – аднаасобнікаў”, усяго 6424. На 17 красавіка 1952 г. працягвалі весці падпольную працу 71 групоўка АУН (160 чалавек), 84 баявыя групоўкі АУН (252 чалавекі), а таксама баявікі (647 чалавек). На 21 лістапада 1953 г. у заходніх абласцях УССР працягвалі дзейнасць 15 груповак АУН (40 чалавек), 32 падпольныя арганізацыі і групы (164 чалавекі), 106 баявікоў, усяго – 310 чалавек. Станам на 17 сакавіка 1955 г. у заходніх абласцях УССР было 11 разрозненых баявых груповак колькасцю 32 чалавекі, 17 баявікоў, ажыццяўляўся пошук 500 нелегалаў.
Па афіцыйных дадзеных, у Заходняй Украіне у 1944 – 1953 гг. было арыштавана больш за 104 тысячы чалавек, абвінавачаных ва ўдзеле ў падполлі альбо саўдзельніцтве ў падпольных арганізацыях. У 1945 – 1953 гг. за рознага роду “антысавецкія палітычныя злачынствы” на Украіне было арыштавана 43379 чалавек тэрмінам на 25 гадоў, з гэтае колькасці 36340 чалавек было арыштавана ў заходніх абласцях УССР.
З 1944 па 1952 гг. у заходніх абласцях Украіны рэпрэсіям (у розных формах, уключаючы растрэл) з боку камуністычных рэпрэсіўна-карных структураў было падвергнута больш за 500000 чалавек, у тым ліку арыштавана 134000, забіта 153000 чалавек, выслана за межы УССР 203000 чалавек.
Улада у Заходняй Украіне ўсяляк абмяжоўвала вылучэнне мясцовых жыхароў на кіруючыя пасады. У Львоўскай вобласці, напрыклад, у 1946 г. з 37 загадчыкаў гарадскіх і раённых аддзелаў аховы здароўя было 5 галічан, з 65 дырэктароў паліклінік і загадчыкаў амбулаторыямі – усяго 4. Са 151 кіраўніка, што працавалі ў ахове здароўя, ураджэнцаў заходніх абласцёў УССР на кіруючых пасадах было 14 чалавек.
Толькі ў 1945 г. з усходніх абласцёў у заходнія вобласці УССР прыехала 35 тысяч чалавек, у тым ліку партыйных работнікаў – 1337, камсамольскіх – 1210, работнікаў гандлю і фінансаў – 1191, пракуратуры – 185, работнікаў МУС і МДБ – 3724, прамысловасці – 4416, сельскай гаспадаркі – 4637, работнікаў культуры, асьветы і аховы здароўя – 16047 чалавек.
З 1945 г. сталінскае кіраўніцтва пачало ажыццяўляць сваю трыяду “індустрыялізацыя – калектывізацыя – культурная рэвалюцыя” на заходнеўкраінскіх землях.
Ужо ў 1945 – 1946 гг. у Львове запрацавалі заводы сельскагаспадарчых машын, тэлеграфнай апаратуры, электралямпавы і іншыя. У снежні 1944 г. Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб індустрыялізацыі Львова. У сьнежні 1944 г. ствараецца Рада дапамогі заходнім абласцям. На канец 1945 г. у Львове былі адбудаваныя ўсе прадпрыемствы, якія існавалі да вайны, а ў 1947 г. быў дасягнуты даваенны ўзровень прамысловай вытворчасці. Аб’ём прамысловай прадукцыі Львоўшчыны ў 1950 г. у параўнанні з 1940 г., узрос на 341%. Хуткімі тэмпамі развівалася машынабудаўнічая прамысловасць.
Асноўныя прынцыпы і метады правядзення калектывізацыі ў Заходняй Украіне былі зафіксаваныя ў пастанове ЦК УКП(б) у траўні 1947 г. “Аб калгасным будаўніцтве ў Летувіскай, Латвійскай і Эстонскай ССР”. Вялікімі тэмпамі калектывізацыя праводзілася на Валыні. На канец 1947 г. у вобласьці было ўжо 275 калгасаў.
1949 год стаў пераломным ва ўсім рэгіёне. Станам на 1 студзеня 1949 г. калгасы аб’ядноўвалі: у Валынскай вобласці – 80% усіх сялянскіх гаспадарак, Драгабіцкай – 79%, Чэрнявецкай – 77%, Закарпацкай – 49%, Цернопальскай – 34%, Львоўскай – 34%, Роўненскай – 25%, Станіслаўскай – 13%.
Аб’яднанне аднаасобных гаспадарак у калгасы і знікненне асабістага стымулу да працы прывяло да рэзкага зніжэння прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Патрэбны былі дзяржаўныя датацыі, каб утрымаць калгасы.
Вялікую ролю адыгрывала развіццё асветы. Калі ў 1939 г. у Заходняй Украіне працавала 135 украінскіх школ, 70% насельніцтва было непісьменным, сярод студэнтаў ВНУ украінцы складалі 3%, то ўжо ў 1945/1946 навучальным годзе ў заходніх абласцях налічвалася 6,5 тысячы школ, у якіх навучалася 1233000 вучняў. Хутка ўзрастала сетка сямігадовых сярэдніх школ. Вага студэнтаў, якія нарадзіліся ў заходніх абласцях, у 1946 г. складала 37%, а ў 1953 г. – 57%. У 1946 г. у заходніх абласцях УССР працавала 21 ВНУ і 39 тэхнікумаў.
На пачатку 50 – х гг. імклівымі тэмпамі набывае палітыка русіфікацыі Заходняй Украіны. Узрастала сетка расійскамоўных школ. У 1947/1948 навучальным годзе ў іх навучалася 958117 вучняў, у 1953/1954 – 1263152, што складала 21,77% усіх школьнікаў УССР.
- Выхад УССР на міжнародную арэну
У чэрвені 1945 г. УССР стала членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Восеньню 1945 г. Падрыхтоўчая камісія ААН распрацавала парадак дзеянняў першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Першым віцэ – старшынёй Падрыхтоўчай камісіі быў абраны народны камісар вонкавых справаў УССР Зміцер Мануільскі. Ён жа стаў кіраўніком Першага камітэта першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Украіна ўступіла ў некалькі спецыялізаваных органаў ААН – Статыстычную камісію, камітэт па справах бежанцаў, камісію па правох чалавека, стала непастаянным членам Рады бяспекі ААН тэрмінам на 2 гады (1948 – 1949 гг.). Да 1950 г. УССР стала членам 12 міжнародных арганізацыяў. У 1951 – 1958 гг. УССР стала членам яшчэ 12 міжнародных арганізацыяў і іншых органаў.
26 чэрвеня 1945 г. быў падпісаны савецка-чэхаславацкі дагавор, па якому Закарпацце было ўключана ў склад УССР. У лістападзе 1945 г. гэты дагавор ратыфікавалі Народны сход Чэхаславакіі і Вярхоўны Савет СССР. Напрыканцы 1945 г. тэрыторыя УССР узрасла больш чым на 580 тысяч кіламетраў.
Лекцыя 2
Украіна ў перыяд палітычнай “адлігі”
Пытанні
- Крызіс таталітарнай сістэмы. Палітычнае становішча на Украіне
- Барацьба савецкай улады супраць антысавецкіх украінскіх нацыянальных арганізацыяў у 50 – х гг. Дысідэнцтва
- Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні
- Частковая лібералізацыя нацыянальна-культурнага жыцьця
1. Крызіс таталітарнай сістэмы. Палітычнае становішча на Украіне
Падзеі, якія пачалі адбывацца пасля смерці І.. Сталіна, сведчылі аб крызісе савецкага таталітарызму. Яна ахапіла палітычныя, эканамічныя, ідэалагічныя адносіны, высвятліла ўзрастаючую неабходнасць мадэрнізацыі рэжыму.
У палітычнай сферы крызіс меў дваякі выгляд. Па-першае, ён тычыўся палітычнай эліты, які знайшоў сваё адлюстраванне ў барацьбе за перадзел улады, трансфармацыі механізму кіравання. Па-другое, крызіс закрануў усе элементы палітычнай сістэмы – палітычныя інстытуты, прававыя нормы, палітычную культуру.
Цэментуючым элементам савецкай палітычнай сістэмы была партыя. Прынцып дэмакратычнага цэнтралізму на практыцы азначаў жорсткае падпарадкаванне простых камуністаў партыйнаму апарату, а апошняга – лідэрам. Смерць І. Сталіна прывяла да парушэння раўнавагі на вяршыні ўлады, разгарання ўнутраных канфліктаў. Пачалася барацьба за ўладу ў СССР. Гэтая барацьба ў кіруючай вярхушкі СССР адразу паўплывала на становішча ва Украіне. У пачатку сакавіка 1953 г. міністэрства дзяржбяспекі і ўнутраных справаў УССР злучылі ў адно міністэрства – унутраных справаў УССР. На чале гэтага ведамства стаў генерал – лейтэнант П. Мешык. Перш за ўсё П. Мешык намагаўся аслабіць уплыў партыйных органаў у дзейнасці МУС УССР.
У чэрвені 1953 г. Пленум ЦК КПУ звольніў Л. Мельнікава ад абавязкаў першага сакратара і члена Бюро ЦК КПУ (з-за таго, што ён быў абвінавачаны ва ўкараненні ў с ваёй рабоце адміністрацыйна-камандныя метады, нетрывальнасці да крытыкі і важдзізме). На чале ўкраінскай рэспубліканскай партынай арганізацыі ўпершыню стаў украінец – А. Кірычэнка.
У жніўні 1953 г. другім сакратаром ЦК КПУ быў абраны М. Падгорны. Новым кіраўніком Украінскай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў стаў К. Маскалец. 30 чэрвеня 1953 г. сакратарыят ЦК КПСС прыняў пастанову міністэрства ўнутраных справаў СССР аб прызначэнні міністрам унутраных справаў УССР Т. Стракача, а 2 ліпеня Прэзідыюм ЦК КПСС зацвердзіў гэтае рашэнне. Першым намеснікам міністра ўнутраных справаў УССР быў прызначаны М. Слоня, намеснікам міністра – Р. Булдовіч.
У верасні 1953 г. першым сакратаром ЦК КПСС стаў М. Хрушчоў, які энэргічна дамагаўся аднаўлення вяршэнства партыі ў палітычнай сістэме краіны і асабістага лідэрства ў кіруючай вярхушкі.
Ня менш важныя змены адбываліся і на Украіне як складаючай часткі СССР. Новую арыентацыю замацаваў ХVІІІ з’езд КПУ, які адбыўся ў сакавіку 1954 г. Склад кіраўнікоў партыйных органаў, абраных з’ездам, значна аднавіўся: членаў ЦК – на 29,7%, кандыдатаў у члены ЦК – на 49,2%, членаў Рэвізійнай камісіі – на 61,5%. Насуперак практыцы, што склалася за часы сталіншчыны, 26 сакавіка 1954 г. Пленум ЦК КПУ абраў у склад Прэзідыума ЦК выключна ўкраінцаў (членамі – А. Кірычэнку, М. Грэчуху, М. Кальчэнку, А. Карнейчука, З. Каротчанку, І. Назарэнку, М. Падгорнага, І. Сеніна; кандыдатамі ў члены – Г. Грышку, І. Конева, В. Чуйкова). У склад Сакратарыяту ЦК увайшлі толькі ўкраінцы: А. Кірычэнка, М. Падгорны, М. Бубноўскі, І. Назарэнка (праз 2 месяцы – А. Івашчанка).
Працэс лібералізацыі савецкага грамадства, які атрымаў назову “адлігі”, ствараў падмурак для ўмацавання нацыянальных элітаў. Паслабленне цэнтралізму, якое ажыццяўляў М. Хрушчоў, прывяло да паступовага ўзрастання палітычнай актыўнасці ў рэспубліках. Зразумела, што ключавым суб’ектам палітычнае дзейнасці заставаўся Прэзідыум ЦК КПСС, але разам з тым магчымасці кіраўнікоў партыйных і дзяржаўных органаў саюзных рэспублік узраслі.
У другой палове 50 – х
гг. захоўвалася тэндэнцыя “
Напачатку 1960 г. Пленум ЦК КПУ зацвердзіў Прэзідыум у складзе: члены – М. Падгорны (першы сакратар), А. Гаёвы, М. Грачуха, А. Івашчанка, І. Казанец, М. Кальчанка, З. Каротчанка, І. Сенін, У. Шчарбіцкі; кандыдаты ў члены – М. Бубноўскі, А. Скаба, В. Чуйкоў, П. Шэлест.
У 1961 г. у склад Сакратарыяту ЦК КПУ увайшлі шэсць чалавек: М. Падгорны, І. Казанец, М. Бубноўскі, А. Івашчанка, А. Скаба, У. Шчарбіцкі. Вясной 1961 г. замест У. Шчарбіцкага, прызначанага Старшынёю Рады Міністраў УССР, сакратаром ЦК быў абраны А. Гаёвы. У 1962 г. у Сакратарыят ЦК увайшлі П. Шэлест, І. Грушэцкі, В. Камяхоў. У ліпені 1963 г. Пленум ЦК КПУ вызваліў М. Падгорнага ад абавязкаў першага сакратара, а І. Казанца – другога сакратара ЦК КПУ. Гэтыя пасады занялі адпаведна П. Шэлест і М. Собаль.
Грамадскія арганізацыі ў СССР – прафсаюзы, камсамолы, кааперацыі, навуковыя саюзы – былі перыферыйным элементам палітычнай арганізацыі грамадства.
Шматколькаснай грамадзкай арганізацыяй былі прафсаюзы. У 1948 г. яны аб’ядноўвалі на Украіне 4,2 млн. чалавек, у 1958 г. – амаль 9 млн. чалавек.
Іншая грамадская арганізацыя – камсамолы – аб’ядноўвала моладзь і працавала з падрастаючым пакаленнем. На Украіне з 1953 па 1965 гг. колькасць членаў ЛКСМУ узрасла з 2,5 млн. да 3,6 млн. чалавек.
У ліпені 1956 г. у прэсе з’явілася першае паведамленне аб рэабілітацыі ўкраінскіх пісьменнікаў, што сталі ахвярамі сталінскага тэрору. Былі рэабілітаваныя Б. Антоненка – Давыдовіч, П. Капельгародскі, М. Куліш (драматург), Е. Плужнік, І. Мікіценка, М. Ірчан, Г. Хаткевіч, затым, у наступныя гады былі рэабілітаваныя А. Крымскі, С. Піліпенка, П. Руліч.
У лістападзе 1961 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР Сталінская вобласць была перайменаваная ў Данецкую, а горад Сталіно – у Данецк.
- Барацьба савецкай улады супраць антысавецкіх украінскіх нацыянальных арганізацыяў у 50 – х гг. Дысідэнцтва
Пасля ХХІІ з’езда КПСС працэс дэсталінізацыі пачаў рэзка згасаць. З адхіленнем М. Хрушчова ад улады дэсталінізацыя была канчаткова згорнутая.
Са ўсёй сваёй непаслядоўнасцю, дэсталінізацыя жыватворна ўплывала на маральны стан і на палітычныя настроі народа. На рубяжы 1950 – 1960 – х гг. на Украіне зарадзілася гэтак званае дысідэнцтва, што стала новай праявай непакорлівасці, новай формай грамадскага пратэсту. Дысідэнцтва сфармавалася пад уплывам некалькіх узаемазлучаных фактараў. Па-першае, праявы масавага нацыянальнага руху ў заходніх абласцях УССР, якія паказалі бесперспектыўнасць узброеных метадаў барацьбы; па-другое, абмежаваная лібералізацыя палітычнага рэжыму, што дала надзею на магчымасць паступовага рэфармавання дзеючай сістэмы.
Іншадумства было складаным сацыяльным фенаменам, які злучыў розныя праявы непакорлівасці: ад маральнага непрыняцця савецкіх парадкаў да палітычнай барацьбы з уладай шляхам стварэння таемных арганізацыяў. Дысідэнцтва вызначалася шырокім ідэалагічным спектарам, пачынаючы з неамаркзізму і завяршаючы радыкальным непрыняццем усяго, што звязана з сацыялізмам. На Украіне іншадумства характарызавалася таксама нацыянальна-патрыятычнай накіраванасцю, імкненнем зберагчы моўную і культурную самабытнасць украінскага народа, адстойваннем яго суверэнных правоў.
Да часу смерці І. Сталіна галоўнае вогнішча руху АУН – УПА было ліквідавана. Узброеная барацьба супраць рэжыму не прывяла да пастаўленых мэтаў, яна задыхнулася ў сувязі з пераважаючымі сіламі Савецкай дзяржавы. Яшчэ некалькі гадоў на тэрыторыі УССР дзейнічала антысавецкае падполле, але змяніць развіццё падзеяў яно ўжо не магло. За 1954 – 1959 гг. у Роўненскай, Львоўскай, Станіслаўскай, Валынскай і Цярнопальскай абласцях адбылося 14 адкрытых судовых працэсаў над удзельнікамі паўстанцкага руху, на якіх 24 чалавекі былі асуджаныя да вышэйшай меры пакарання – растрэлу.
За гэты ж перыяд, як бачна з дадатковай запіскі “Аб стане працы органаў дзяржаўнай баспекі УССР”, адрасаванай ЦК КПУ восенню 1959 г., было ліквідавана 183 антысавецкія арганізацыі і групы, прыцягнута да крымінальнай адказнасці 1879 чалавек, выкарыстаныя “прафілактычныя захады” у дачыненні да 1300 чалавек. Акрамя таго, было выкрыта 46 груповак з ліку інтэлігенцыі і моладзі, якія праводзілі актыўную антысавецкую дзейнасць і ў якіх налічвалася 245 чалавек.
Напрыканцы 1958 г. былі арыштаваныя ўдзельнікі падпольнай Аб’яднанай партыі вызвалення Украіны – арганізацыі, створанай у Станіславе групай работнікаў і студэнтаў. У 1959 г. над імі абыўся судовы працэс, на якім да розных тэрмінаў зняволення былі асуджаныя Б. Грамацюк, Я. Ткачук, Б. Цімкаў, М. Плашчак, І, Струцінскі, М. Юрчык, І. Каневіч, В. Плашчак. Група працягвала палітычную лінію АУН – УПА і адстойвала неабходнасць узброенай барацьбы супраць кіруючага савецкага рэжыму.
У снежні 1961 г. была выкрытая таемная арганізацыя, што дзейнічала ў Львове і налічвала больш за 50 чалавек. Яна мела назову “Украінскі нацыянальны камітэт” і стаяла на пазіцыях АУН – УПА. Некалькі ўдзельнікаў гэтай арганізацыі – І. Каваля, Б. Грыцыну, В. Гнота, Р. Гурна – асудзілі да смяротнага пакарання, 15 гадоў зняволення атрымалі М. Мехель, Г. Зельман, П. Клімчак, Г. Кудзік, М. Еўчак; 13 гадоў зняволення атрымаў В. Кандрат, 12 гадоў зняволення атрымалі М. Курыла, С. Пакора, М. Мельнічук ды іншыя.
На мяжы 1950 – 1960 – х гг. намеціўся прынцыповы паварот у развіцці ўкраінскага руху. Цяпер галоўная стаўка рабілася на мірныя, легальныя метады барацьбы за нацыянальную незалежнасць Украіны. Першымі на гэты шлях сталі Л. Лук’яненка і яго сябры, якія зрабілі спробу стварыць арганізацыю, якая б дзейнічала на новых прынцыпах. Яны заснавалі Украінскі працоўна-сялянскі саюз, які меў на мэце выхад Украіны са складу СССР. У студзені 1961 г. Л. Лук’яненка і яго аднадумцы – І. Кандыба, І. Кіпіш, Луцкоў, Бараноўскі – былі арыштаваныя.
У траўні, пасля чатырох месяцаў следства, у Львове адбыўся судовы працэс. Членаў гэтай групы абвінавацілі ў здрадзе Радзіме і на падставе артыкула 56, ч. 1, 64 Крымінальнага кодэксу УССР былі асуджаныя: Л. Лук’яненка – да растрэлу, І. Кандыба – да 15 гадоў, іншыя – да 10 гадоў пазбаўлення волі. У ліпені 1961 г. судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда УССР замяніла Л. Лук’яненку смяротнае пакаранне на 15 гадоў пазбаўлення волі.
У 1964 г. у заходніх абласцях УССР утварылася яшчэ адна падпольная арганізацыя – Украінскі нацыянальны фронт. Гэтая арганізацыя налічвала больш за 150 чалавек. УНФ распрацаваў некалькі палітычных дакументаў: “Праграму”, “Статут”, “Тактыку”; некалькі гадоў выдаваў тэарэтычны часопіс “Воля і Бацькаўшчына” (усяго выйшла 16 нумароў).
УНФ стаяў на пазіцыях нацыяналізму. Галоўнай мэтай арганізацыі была агітацыя за выхад Украіны са складу СССР і стварэнне самастойнай дзяржавы. Галоўную стаўку члены гэтай арганізацыі рабілі на легальныя метады барацьбы, формай набыцця незалежнасці Украіны яны лічылі ўсенародны рэферэндум. Сярод найбольш актыўных удзельнікаў арганізацыі былі З. Красоўскі, І. Губка, М. Дзяк, І. Магітыч.
Такім чынам, дысідэнцтва 1950 – пачатку 1960 – х гг. стала новай формай руху супраць савецкага таталітарнага рэжыму. Змены ў сістэме функцыянавання ўлады, што адбыліся ў перыяд кіравання М. Хрушчова, умацаванне новай маральна-псіхалагічнай атмасферы, спароджанай крытыкай “культа асобы”, вызначалі сучасныя праявы грамадскага пратэсту. Палітычная апазіцыя на Украіне пачала выкарыстоўваць легальныя метады барацьбы, дзейнічаючы ў рамках савецкай Канстытуцыі. Яна складалася з творчай і навуковай інтэлігенцыі. Дысідэнцтва распрацавала асаблівую форму супраціўлення ўладзе – петыцыйныя кампаніі, але не стварыла ўстойлівых арганізацыяў.

- Україна у програмних документах декабристських організацій
- Україна у світових торговельних відносинах
- Україна у системі світогосподарських зв'язків
- Українізація іншомовних термінів
- Українська Академія Наук
- Українська архітектура XIX ст
- Українська асоціація книговидавців
- Україна – суверенна і незалежна,демократична, соціальна та правова держава
- Україна та Болонський процес
- Україна та Китай
- Україна та МВФ
- Україна у 20-30-і рр. ХХ століття
- Україна у геополітичному просторі
- Україна-унітарна держава