Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
Змест
Уводзіны ………………………………………………………
- Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму: сутнасць, мэты і асноўныя палітычныя, эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы.…………….4
- Дзейнасць калабарантаў і іх арганізацый на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Армія Краёва………………………………………………………….7
- Маладзёжная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў
на Беларусі.… ………………………………………………………………… 10
Заключэнне……………………………………………………
Літаратура……………………………………………………
Уводзіны
Жывая сувязь з гісторыяй памнажае сілы народаў. Гісторыя – гэта невычэрпная крыніца сапраўднага патрыятызму, інтэрнацыяналізму і сацыяльнага аптымізму, якія дапамагаюць весці барацьбу з тымі агрэсіўнымі імперыялістычнымі кругамі, якія не адмаўляюцца ад ваеннага гвалту як спосабу вырашення супярэчнасцяў эпохі. Для таго каб паспяхова змагацца з вайной, трэба добра ведаць, што такое вайна, якія незлічоныя ахвяры, разбурэнні і пакуты яна нясе. Людзі звяртаюцца да падзей Другой сусветнай вайны, каб падобнае ніколі больш не паўтарылася, каб разгром фашысцкай Нямеччыны і мілітарысцкай Японіі паслужыў суровым урокам для тых, хто выношвае авантурыстычныя планы новай, куды больш жудаснай ваеннай трагедыі. Цяперашнія прэтэндэнты на сусветнае панаванне не павінны забываць, што гісторыя заўсёды карае тых, хто грэбуе яе ўрокамі.
Мінулая вайна была
1418 дзён і начэй бушаваў
агонь вайны, забіваючы людзей
і знішчаючы ўсё, што было
створана іх працай. Дзясяткі
мільёнаў сыноў і дочак
Другая сусветная вайна па сваіх маштабах, чалавечым ахвярам, матэрыяльным стратам уражвае ўяўленне. Яна стала гераічным і разам з тым найболей цяжкім перыядам у гісторыі Савецкай дзяржавы. З усіх саюзных рэспубалік самыя страшныя страты панесла Беларусь, дзе кожны трэці жыхар аддаў жыццё, набліжаючы Вялікі дзень Перамогі. У насычанай суровымі выпрабаваннямі барацьбе супраць фашысцкіх агрэсараў савецкія людзі адстойвалі волю і незалежнасць Радзімы, неслі вызваленне народам, заняволеным фашысцкай Нямеччынай і яе саюзнікамі.
Мэта: выявіць асаблівасці акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі у час Вялікай Айчыннай вайны.
Задачы:
- даць агульную характарыстыку фашысцкага акупацыйнага рэжыму;
- вызначыць сутнасць калабарацыянізму;
- растлумачыць, что такое маладзежная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з якой мэтай яна была створана.
- Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму: сутнасць, мэты і асноўныя палітычныя, эканамічныя і ваенныя мерапрые
мствы.
Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Акупацыйны рэжым у
Беларусі – гэта сістэма палітычных,
эканамічных, ваенных і ідэалагічных
мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага
грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне
нацыянальных багаццяў і рэсурсаў,
зняволенне і знішчэнне беларускага
народа. Акупацыйная палітыка была
вынікам дзяржаўнага курса
Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне.[4]
Асноўнай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі для патрэб Нямеччыны, паступовая паланізацыя яе тэрыторыі, германізацыя, высяленне і знішчэнне большасці карэннага насельніцтва. [5]
У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:
- паўночна-заходнія раёны
Брэсцкай і Беластоцкай
- паўднёвыя раёны Брэсцкай,
Пінскай, Палескай і
- паўночна-заходнія раёны
Вілейскай вобласці былі
- тэрыторыя Віцебскай
і Магілёўскай абласцей, большая
частка Гомельскай і ўсходнія
раёны Мінскай вобласці былі
ўключаны ў зону армейскага
тылу групы армій “Цэнтр”,
дзе ўсе адміністрацыйныя
- Баранавіцкая, Вілейская
(без паўночна-заходніх раёнаў)
Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акругоў). Для кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат гітлераўцаў.
На чале генеральнай акругі
Беларусі стаяў генеральны камісарыят,
які ўзначальваў адзін з
Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-бела павінны быць у будучым прыкметай Беларутэніі”.
Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.
Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш.
Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.
Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з’яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш.[4]
У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.[7]
На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.
Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.
Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.
У галіне эканомікі акупацыйны
рэжым прынёс працоўным Беларусі
страшэнную галечу, звышэксплуатацыю,
адкрытае рабаванне матэрыяльных каштоўнасцей.
Эканамічная палітыка на захопленай
тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны
характар. Для грабяжу і падрыву
гаспадарчага патэнцыялу рэспублікі быў
створаны спецыяльны штаб “Ольдэнбург”
з вялікім штатам інспекцый, атрадаў
для збору прадукцыі
За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў.
Акупацыйныя ўлады і штаб “Ольдэнбург” у інтарэсах Германіі, вермахта арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, гандлю. Усяго ж у гады вайны на тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала каля 60 прадпрыемстваў пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці.
На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. За розныя правіннасці, за сабатаж білі, саджалі у карцэр, адпраўлялі у канцлагер. Рацыён харчавання працоўнага ўключаў 200 г хлеба на дзень і 10 г солі.
На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі беларускае сялянства. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. У Германію было вывезена, паводле няпоўных даных, больш за 1,6 млн т збожжа, 426 тыс. т мукі, 3 млн т бульбы і гародніны. Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі шматлікія падаткі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва абарончых аб’ектаў, мастоў, дарог і г.д.
Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе ВНУ, НДІ, АН БССР, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці, гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі, разбурылі музеі, тэатры, клубы, больш за 7 тыс. школьных будынкаў і г.д.
З дапамогай спецыяльна створаных школ, газет, часопісаў, радыё, кіно і іншых сродкаў агітацыі і прапаганды гітлераўцы імкнуліся прывіць насельніцтву Беларусі дух пакорнасці, паслушэнства, развіць нацыянальную варожасць, зламаць іх волю да барацьбы за незалежнасць, супраць фашысцкай Германіі.[4]
Такім чынам, першых
дзён акупацыі захопнікі як
маглі рабавалі багацці
- Дзейнасць калабарантаў і іх арганізацый на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Армія Краёва.
Пад час вайны, каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў ім апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі, апіраліся на пэўныя колы насельніцтва ці існуючыя дзяржаўныя і іншыя структуры. У розных краінах некаторыя партыі, рухі, гаспадарчыя кругі, сродкі прапаганды супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Гэтая з’ява ў 1953 г. атрымала назву “калабарацыя”. Даны тэрмін характаразаваў рух той часткі французаў, якія падчас акупацыі хацелі працаваць над адрадженнем Францыі пры супрацоўніцтве з немцамі. Вызначаецца калабарацыя палітычная, ідэалагічная, ваенная. Савевецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам. Нельга лічыць такое вызначэнне дакладным, яно аднабаковае. Калабарацыя – з’ява больш шырокая.
У калабарацыі на Беларусі
выразна бачны тры
1.Беларускія сілы, якія
былі ў апазіцыі да
2.Тыя, хто жыў да
вайны на тэрыторыі БССР і
хто паверыў немцам ці іх
супольнікам, свядома пайшлі
3.Людзі, якія абставінамі лёсу апынуліся ў сувязі з першай ці другой групамі або на службе ў акупантаў і былі пабаўлены іншага выбару.
Першая група валодала
пэўнымі ідэалагічнымі сродкамі
і з’яўлялася своеасаблівым касцяком,
вакол якога групаваліся
У кастычніку 1941г. была створана так званая Беларуская народная самапомач (БНС). Галоўнай мэтай БНС было: “памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага праследвання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край…”(21) Пры кіраўніцтве БНС быў створаны Цэнтральны савет (Цэнтраль). Членаў савета прызначаў і звальняў гаўляйтэр Кубэ.
Гітлераўцы цвёрда трымалі
ў сваіх руках кантроль над
БНС, не дазваляючы ёй хаця б якой-небудзь
самастойнасці, што было, аднак, не даспадобы
яе кіраўнікам, якія марылі прераўтварыць
арганізацыю ў орган
В.Кубэ 29 чэрвеня 1942 г. абвясціў
аб стварэнні беларускага “
Асаблівая ўвага надавалася корпусу Беларускай самааховы (БСА). Камандуючы І. Ермачэнка і створаны ім штаб распачалі кіпучую дзейнасць па стварэнню БСА, бачачы ў ёй правобраз будучага беларускага войска. Створаныя ў хуткім часе фарміраванні БСА падвяргаліся ўзмоцненай ідэалагічнай апрацоўцы і ваеннаму ўздзеянню з боку партызан. Да таго ж немцы не спяшаліся ўзбройваць гэтыя фарміраванні, у выніку яны лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. цікавасць акупантаў да гэтага мерапрыемства стала слабець. Вясной 1943 г. гітлераўцы адмовіліся ад беларускай самааховы.
Актыўныя намаганні
У снежні 1943 г. была створана
Беларуская цэнтральная рада (БЦР).
Рада ставіла мэтай мабілізацыю
ўсіх сіл беларускага народа для
знішчэння бальшавізму і
Падпарадкаваныя Радзе ці
створаныя ёю мясцовыя арганізацыі
і саюзы – Беларуская самапомач,
Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае
аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона
(БКА) і іншыя садзейнічалі ажыццяўленню
нацысцкай акупацыйнай
У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў Беларускай краёвай абароны. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.
Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі.
Аднак поспехі Чырвонай Арміі на франтах вайны, узмацненне дзейнасці партызан, актыўная прапагандысцкая работа падпольных партыйных і камсамольскіх органаў сярод насельніцтва спрыялі таму, што беларускі народ у цэлым адмоўна ставіўся да мерапрыемстваў акупантаў і іх памагатых[7].
Армія Краёва.У лютым 1942 г.на базе ”Саюза ўзброенай барацьбы ” і іншых сіл па загаду польскага кіраўніцтва ў Лондане была створана Армія Краёва – падпольнаяе ваеннае фарміраванне знішчанай Польскай дзяржавы, якое дзейнічала як на тэрыторыі ўласнай Польшчы, так і ў Заходняй Беларусі, Заходняй Украіне і Літве. Галоўнай задачай фарміравання з’яўлялася барацьба за аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах 1 верасня 1939 г. з уключэннем у яе склад Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленскага краю Літвы.
Цэнтр камандававання
Арміяй Краёвай знаходзіўся ў
Варшаве. Праз пункты
Акрамя шматлікіх сутычак,
адкрытай барацьбы з савецкімі партызанамі
ў 1941 г. – пачатку 1943 г. польскія ваенныя
фарміраванні не вялі, іншы раз нават
сябравалі з беларускімі
Пасля разрыву адносін паміж СССР і Польшай у сакавіку 1943г. перагаворы паміж “чырвонымі” і “белымі” партызанамі аб сумесных дзеяннях супраць акупантаў зайшлі ў тупік, бо кожны з бакоў меў на гэты выпадак устаноўку свайго ўрада аб межах, і ўстаноўкі гэтыя былі дыяметральна процілеглыя. Замест ранейшага плана ўсенароднага ўзброенага паўстання кіраўніцтва Арміі Краёвай ажыццяўляе новы план пад кодавай назвай “Навальніца”, які ў ваенных адносінах быў накіраваны супраць Германіі, а ў палітычных – супраць СССР.
Армія Краёва прытрымлівалася лозунга “двух ворагаў” і вяла барацьбу на два фронты – супраць немцаў і супраці бальшавікоў[4].
Да вясны 1944 г. дзейнасць АК у асноўным абмяжоўвалася арганізацыйнай і палітычнай работай, фарміраваннем сеткі падпольных структур, назапашваннем зброі, арганізацыяй ваеннана навучання, стварэннем штабоў і іншых органаў, якія ў выпадку краху акупацыйнага рэжыму змаглі б забяспечыць прыход да ўлады польскага эміграцыйнага ўрада, аднаўленне парадкаў і граніц даваеннай Польшчы. У шэрагу выпадкаў такая пазіцыя кіраўніцтва АК выклікала недавер польскага насельніцтва, якое імкнулася весці барацьбу з немцамі і, нягледзячы на забарону, ішло да савецкіх партызан.
У некаторых месцах Заходняй Беларусі Армія Краёва мела значныя сілы, у якіх налічвалася каля 7 тыс. чалавек.
У час набліжэння
лініі фронту да старой
Пасля выгнання гітлераўцаў з тэрыторыі Заходняй Беларусі частка атрадаў Арміі Краёвай была абяззброена. Жадаючыя працягваць барацьбу на баку Чырвонай Арміі ўступалі ў польскае войска, астатнія былі інтэрніраваны. Асобныя атрады перадыслакаваліся на тэрыторыю Польшчы ці працягвалі барацьбу ў тыле савецкіх войск, спрабавалі процістаяць аднаўленню савецкай улады ў яе заходніх абласцях[7].
Такім чынам, барацьба Арміі
Краёвай за далучэнне жыхароў
Заходняй Беларусі да Польшчы, яе спробы
павярнуць назад кола гісторыі адмоўна
ўспрымаліся беларускім насельніцтвам.
Разам з тым Армія Краёва, нягледзячы
на складанасць ваенна-палітычных абставін,
змагаліся з нямецкімі
- Маладзёжная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Беларусі.
Летам 1941 г. у берлінскім
міністэрстве акупаваных усходніх абшараў
праектавалася стварэнне
У Беларусі прыхільнікам стварэння моладзевай арганізацыі быў яе генеральны камісар Вільгельм Кубэ. Маючы за сабой шматгадовы вопыт працы з моладдзю ў Нямеччыне, ён добра разумеў значэнне такой арганізацыі для актывізацыі беларускага нацыяналізму, які быў асноўнай канцэпцыяй яго палітыкі.
Істотную ролю ў заснаванні беларускай арганізацыі моладзі адыгралі Фабіян Акінчыц і Генрык Барановіч – ідэолагі і правадыры нацыянал-сацыялістычнага руху ў Заходняй Беларусі. Акупацыю Беларусі нямецкай арміяй Акінчыц успрыняў як доўгачаканы шанец перабудовы грамадства, яго абуджэння з летаргічнага нацыянальнага сну, чаго спадзяваўся дасягнуць шляхам перавыхавання беларускага юнацтва ў адпаведнасці з прынцыпамі нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі, у духу радыкальнага антыбальшавізму[8].
У сваіх зносінах з Дзяржаўным
кіраўніцтвам моладзі Акінчыц імкнуўся
абгрунтаваць неабходнасць стварэння
СБМ такімі аргументамі, якія не пакінулі
б абыякавымі немцаў. Гэтаму, у прыватнасці,
служыў „тэзіс„ аб бальшавізацыі
беларускай моладзі, „якая нідзе
не працуе, ахвотна слухае Сталіна
і папаўняе партызанскія банды„, які
часта выкарыстоўваўся
Іншы аргумент зыходзіў з вялікага запатрабавання Нямеччыны на рабочую сілу і мізэрных вынікаў прымусовай вярбоўкі ў Беларусі. І гэтае важнае для нямецкага кіраўніцтва пытанне павінен быў вырашыць СБМ. Пра гэта сведчыць праект статута СБМ. Вось наступныя праграмныя ўказанні, пададзеныя ў раздзеле „Агульныя вызначэнні„ праектаванага статута:
„Дзейнасць Саюза Беларускай Моладзі ажыццяўляецца ў дзвюх яго аператыўных групах – „Беларусь„ і „Нямеччына„. Да першай належаць члены СБМ, якія жывуць у Беларусі, а да другой – якія працуюць у Нямеччыне. Адной з найважнейшых задач СБМ з’яўляецца ўключэнне беларускіх юнакоў і юначак у аператыўную групу „Нямеччына„. Гэта дазволіць моладзі актыўна ўдзельнічаць у змаганні з бальшавізмам, развіваць пачуцці сяброўства, удзячнасці і нераздзельнасці лёсаў беларускага народа і Вялікай Нямеччыны, а таксама падрыхтавацца да пасляваеннай адбудовы бацькаўшчыны. У асобных выпадках для членаў аператыўнай групы „Нямеччына„ будуць выдадзены спецыяльныя вызначэнні„[1].
Вясной 1943 г. нямецкія моладзевыя дзеячы звярнуліся да авіяцыйнай фірмы Юнкерс у Дэсаў з прапановай накіраваць на вучобу і работу на заводы фірмы тысячу беларускіх юнакоў[2]. Была дасягнута прынцыповая згода на ажыццяўленне гэтага мерапрыемства ў недалёкай будучыні, што значна падмацавала праграмныя ўстаноўкі праектаванага статута СБМ.
Кубэ адмовіўся ад часткі
„Агульных вызначэнняў„ статута, у
якой прадугледжваўся падзел арганізацыі
на аператыўныя групы „Беларусь„
і „Нямеччына„, ды выкрасліў яе
са статута. Адмаўленне Кубэ ад аператыўнай
групы „Нямеччына„, а тым самым
ад уключэння СБМ у вярбоўку на
працу ў нямецкай эканоміцы, зыходзіла
з яго пераканання, што гэтую
моладзь чакаюць больш важныя
задачы на бацькаўшчыне. Таму ён не спяшаўся
з адпраўкаю моладзі ў
Аднак такое становішча трывала нядоўга. Пасля забойства Кубэ (22.09.1943) яго пераемнік Курт фон Готберг настойліва дамагаўся актывізацыі СБМ і мабілізацыі моладзі на ажыццяўленне вызначаных берлінскім кіраўніцтвам ваенна-эканамічных задач. У канцы 1943 г., пасля ўзгаднення з СБМ, міністэрства акупаваных усходніх абшараў заключыла з фірмай Юнкерс афіцыйны дагавор, які акрэсліў умовы вучобы і працы беларускіх юнакоў, а таксама абавязкі сігнатараў. Згодна з дагаворам, фірма Юнкерс павінна была забяспечыць юнакам прафесійнае навучанне, жыллё, харчаванне і кішэнныя грошы, а СБМ браў на сябе вярбоўку юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў і прызначэнне кіраўнікоў для апекі над моладдзю.
У 1944г. адпраўленыя па кантрактах з Юнкерсам хлопцы стварылі працоўную групу СБМ у Нямеччыне. Акрамя СБМаўскіх юнакоў, якія, як правіла, добраахвотна паступалі на работу, у Нямеччыне працавала яшчэ больш за 5000 маладых беларусаў, значная частка якіх была пастаўлена гвалтоўна. Яны належалі да катэгорыі г. зв. остарбайтэраў са статусам, няшмат адрозным ад ваеннапалонных.Гэтыя маладыя остарбайтэры трактаваліся кіраўніцтвам СБМ як рэзервы росту Працоўнай групы.

- Акустикалық есептеулер және шудың әсерінен қорғану шаралары»
- Акустика студий
- Акустические колебания. Действие шума на человека. Инфразвук и ультразвук. Нормирование акустического воздействия
- Акустические колебания и вибрация
- Акустические колебания и их воздействие на организм человека
- Акустические колебания. Постоянный и непостоянный шум
- Акустические особенности речи
- Акты Президента РФ, указы, распоряжения Федеральному Собранию РФ
- Акты прокурорского надзора
- Акты прокурорского реагирования
- Акты прокурорского реагирования
- Акты прокурорского реагирования. Их классификация, и предъявляемые к ним требования
- Акты управления
- Акты управления - понятие, виды, юридические свойства