Асноўныя тэндэнцыі развіцця права на Беларусі ў 1990-я гг

Змест

УВОДЗІНЫ 3

1. АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў XVI (ПА СТАТУТАХ) 5

2. РАЗВІЦЦЁ ПРАВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У 1990-Я ГАДЫ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА, КРЫМІНАЛЬНАГА, ЗЯМЕЛЬНАГА, ЭКАЛАГІЧНАГА, КРЫМІНАЛЬНА-ПРАЦЭСУАЛЬНАГА, ГРАМАДЗЯНСКА-ПРАЦЭСУАЛЬНАГА І ІНШЫХ ГАЛІН ПРАВА). 13

2.1.Асноўныя тэндэнцыі развіцця права на Беларусі ў 1990-я гг. 13

2.2.Грамадзянкае і памежныя з ім галіны права. 15

2.3.Крымінальнае права і працэс. 18

ЗАКЛЮЧЭННЕ 22

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 24

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

У 1990-я гг. права, як рэгулятар  грамадскіх адносінаў стала выкарыстоўвацца  ў Рэспубліцы Беларусь значна паўней і аператыўней.  Сучасная прававая сістэма краіны з’яўляеццы вынікам  перапрацоўкі прававых нормаў былога СССР, якая пачалася ў пачатку 90-х  гг. ХХ ст. і прадаўжаецца да сенняшніх  дзен. За перыяд 1990-х гадоў была праведзена значная праца па кадыфікацыі  і структурызацыі прававых нормаў ў  розных галінах. Для гэтага выкарыстоўваліся крыніцы права, як краін СНД, так  і  міжнародныя нарматыўна-прававыя акты.

Я лічу, што дадзенае пытанне на сённяшні дзень вывучана недастаткова. На маю думку, гэта менавіта так таму, што прайшло вельмі мала часу для таго, каб рабіць вынікі па выкарыстанню сучаснай прававой  сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Але, несумненна, што дадзеная праблема павінна вывучацца ў большым аб’еме, таму што гэта дазволіць сістэматызваць прававыя рэформы ў дзяржаве і не дапусціць памылак мінулых гадоў.

Распрацоўка тэмы развіцця права на тэрыторыі Беларусі ў 1990-я гг. мае вялікае значэнне, таму, што дазваляе сачыць за працэсам утварэння сучаснай прававой сістэмы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля набыцця ею незалежнасці.

Асноўнай мэтай пры разглядзе дадзенага пытання я ставіла прасачыць асноўныя накірункі развіцця асноўных галін права, такіх як грамадзянскае, крымінальнае, зямельнае, экалагічнае, крымінальна-працэсуальнае, грамадзянска-працэсуальнае і іншыя ў 1990 гг. ХХ ст.

Вельмі цікава, што выпадкова  другім мне ў рукі трапіла пытанне  аб асноўных палажэннях грамадзянскага права Беларусі ў XVI стагоддзі па Статутах Вялікага княства Літоўскага. На самой справе было цікава прасачыць аналогіі паміж мінулым і сучаснасцю. Нажаль фармат кантрольнай не дазваляе аформіць свае думкі наконт гэтага.

Трэба падкрэсліць, што вывучэннем тэмы “Развіццё права Рэспублікі Беларусь у 1990-я гады” займаліся такія навукоцы, як А.Ф. Вішнеўскі, І.Н. Кузняцоў, У.А.  Шаўкапляс і інш. Тэмай “Развіццё грамадзянскага права Беларусі ў 16 стагоддзі” займаліся А.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юхо, Т.І. Доўнар, Л.Л. Голубева і іншыя.

 

 

  1. АСНОЎНЫЯ  ПАЛАЖЭННІ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА  БЕЛАРУСІ Ў XVI (ПА СТАТУТАХ)

У феадальнай дзяржаве грамадскае жыццё стварала вялікую колькасць  самых розных бытавых адносін  паміж людзьмі, якія станавіліся  юрыдычнымі, калі вызначаліся прававымі  нормамі.Што да праваадносін маёмастных, то яны у далёкай старажытнасці  будаваліся на базе звычаёвага права. Пры адноснай прастаце грамадзянскага жыцця і неразвітасці тавараабароту  першапачаткова не было неабходнасці ў пісаных законах. Нормы звычаёвага права былі дастаткова аўтарытэтнымі і выконваліся на падставе агульнапрынятасці і даўніны (“старыны”). Пры гэтым феадальнае грамадства распадалася на асобныя групы і таму звычаёвае права было пазбаўлена адзінства, разнастайнасць судовай арганізацыі асобных зямель-княстваў.[1.СТР 43]

Найбольш выразна зараджэнне новага буржуазнага права выявілася  у грамадзянска-прававых нормах Статута, многія з якіх мелі характар усесаслоўнасці. Асабліва ў нормах, якія рэгулявалі дагаварныя адносіны куплі-продажу, пазыкі, залогу, арэнды, абавязкі, звязаныя з работай і службай па найму, а таксама спадчыннае права. Побач з пазаэканамічным прымусам да працы развіваецца і эканамічнае закабаленне. Аднак маёмасныя адносіны па-ранейшаму ў асноўным рэгуляваліся на аснове рознай праваздольнасці людзей, у залежнасці ад іх класавай і саслоўнай прыналежнасці. Аб’ём правамоцтваў суб’ектаў залежаў таксама ад веравызнання, прававога становішча асобы ў дадзеным калектыве або сям’і.[2.СТР 135]

Найбольш поўнай праваздольнасцю валодалі дзяржава, царква, манастыры, князі і паны. Яны маглі свабодна без усякіх перашкод распраджацца сваей маёмасцю. Значнай праваздольнасцю валодалі і дробныя шляхціцы, якія не мелі права самастойна  распраджацца маёнткамі і землямі, атрыманымі ад пана за службу у часовае валоданне.

Праваздольнасць простых свабодных людзей не была роўнай. Напрыклад, мяшчане Вільні, Полацка, Віцебска, Менска, Гродна карысталіся больш шырокімі правамі, чым свабодныя людзі, якія жылі у вёсках і малых гарадах (мястэчках). Абмежаваную праваздольнасць мелі залежныя сяляне, у якіх не было права свабодна, без дазволу пана ці яго адміністрацыі, распараджацца нерухомай маёмасцю, складаць завяшчанні ці нават атрымліваць маёмасць па завяшчанню. Абмяжоўвалася праваздольнасць і дзеяздольнасць жанчын і дзяцей.

Грамадзянская праваздольнасць мужчын прызнавалася з 18 гадоў, а дзяўчат – з 13 гадоў (р. VI а.1). Аднак і дасягнуўшы гэтага ўзросту, яны не атрымлівалі поўнай грамадзянскай дзеездольнасці. Удава карысталася больш шырокімі правамі, чым замужняя жанчына. Яна магла весці свае справы ў судзе або даручыць іх адвакату.[2.СТР 136]

Асобы , якія не здольныя былі разумець характар сваёй дзейнасці (дурні, шалёныя), поўнасцю пазбаўляліся грамадзянскай дзеездольнасці, іх правы абаранялі іх законныя прадстаўнікі (бацькі і блізкія родзічы), апякуны.

Цэнтральнае месца ў цывільным праве займалі нормы рэчавага і абавязацельнага права, якія замацоўвалі за пануючым класам права ўладнасці і іншыя маёмасныя правы на прылады і сродкі вытворчасці, чым забяспечвалася прававая аснова эксплуатацыі працоўных.

Сярод аб’ектаў права ўласнасці  галоўнае значэнне надавалася маёнткам і землям, якія апрацоўваліся феадальна-залежнымі людзьмі і чэляддзю невольнай. У цывільным праве адлюстроўваліся наступныя правы на рэчы:

1)  Уласнасць

2)  Валоданне (дзяржанне,  уладанне)

3)  Залог (застава)

4)  Сервітуты

Права прыватнай уласнасці  на зямлю і маёнткі яўчэ толькі замацоувалася, і права феадальнай ўласнасці зямлі паступова перарастала у права неабмежаванай буржуазнай уласнасці.

Характэрнай рысай феадальнага  права ўласнасці і валодання было тое, што ўласнік маёнтка або зямлі нёс спецыяльныя павіннасці, якія былі ўласцівы толькі для гэтага маёнтка або зямлі, і пры пераходзе права ўласнасці да іншай асобы гэтыя павіннасці пераходзілі разам з маёмасцю, у тым ліку і вайсковая служба. Напрыклад шляхціц або мешчанін, які купіў баярскую або сялянскую зямлю, калі ён не атрымаў вызвалення ад павіннасці, выконваў тыя павіннасці, што і яго папярэднік.[3. СТР 234]

Меў месца продаж зямлі простымі людзьмі, што лічылася законным з’явішчам. Духоўныя асобы ці мяшчане, якія куплялі шляхцецкія маёнткі, павінны былі несці з гэтых маёнткау вайсковую службу.[4. РАЗД.2, АРТ. 1]

Паводле Статута 1588 г., зямельныя  уладанні феадалау падзяляліся на тры  асноуныя катэгорыі:

    1. Вотчыну, або дзедаушчыну
    2. Маёнтак, выслужаны ці атрыманы у карыстанне(дзяржанне) на пэуны час (“до жывота”, “до волі господарской”)
    3. Купляніны – маёнткі, набытыя паводле дагавора куплі – продажу навечна

Куплянінамі ўласнік мог распараджацца без усякіх абмежаванняў. Распараджэнне вотчынамі было да 1566 г. абмежаваным, нельга было прадаць болей адной трэцяй часткі маёнтка без дазволу родзічаў, а аддадзены ў заклад маёнтак мелі права выкупіць родзічы. Выслужанымі маёнкамі ўладальнік мог распараджацца толькі са згоды вярхоўнага ўласніка, ад якога быў атрыманы маёнтак ва ўладанне. Права ўласнасці асобных феадалаў і дзяржаўная ўласнасць у феадальнай дзяржаве складалі адзіную феадальную ўласнасць. Зямельны фонд асобных феадалаў – гэта землі, якія ўваходзілі непасрэдна ў маёнтак, а таксама землі, якімі карысталіся феадальна-залежныя сяляне.[3. СТР 235]

У феадальным праве, вельмі блізкім да права ўласнасці, было права ўладання (дзяржання). Уладанне разумелася як фактычнае валоданне зямлёй або рэччу. Дзяржанне пры акрэсленых абставінах магло перайці ва ўласнасць. Напрыклад , пры ўладанні нерухомай маёмасцю больш як дзесяць гадоў яна магла стаць уласнасцю. Аднак гэта не распаўсюджвалася на маёнткі, атрыманыя ад пана ў дзяржанне залежнымі ад яго людзьмі, а таксама на маёнткі перададзеныя ў заклад. Права феадальнай уласнасці і права ўладання былі блізкімі паміж сабой, бо сярэднія і дробныя феадалы, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных магнатаў, не маглі без іх ведама і дазвола свабодна распараджацца сваімі ўласнымі маёнткамі. Уладанне, як і ўласнасць, падлягала судовай абароне. Уладар маёнтка або зямлі, нават калі ён не меў дастатковага прававога дазволу на ўладанне, але карыстаўся пэўны час плёнамі з гэтага ўладання, меў права прад’явіць у судзе іск нават супрацьзаконнага ўласніка, калі той без судовага рашэння самапраўна сабраў ураджай з гэтай зямлі або нанёс шкоду ўладару. На абарону права ўладання былі накіраваны і тэрміны даўнасці: для рухомых рэчаў – тры гады, для нерухомых – дзесяць гадоў.[4. СТР 236]

Сервітуты – гэта права  на частковае карыстанне рэччу у  тых ці іншых строга вызначаных адносінах, адпаведна тым прызначэнням, якія мае рэч пры ўстанауленні сервітута. [1. СТР 87]

Сервітуты, як рэчавае права  карыстання чужой рэччу, былі добра  вядомы грамадзянскаму праву Беларусі XVI стагоддзя. Напрыклад, жыхары гарадоў і вёсак карысталіся правам браць дровы і будаўнічыя матэрыялы на  ўласныя патрэбы ў дзяржаўных лясах і пушчах, маглі пасвіць жывёлу, збіраць грыбы і ягады, трымаць пчаліныя борці, прахадзіць праз чужыя землі. Сервітутныя правы забяспечваліся як звычаёвым, так і пісаным правам.[2. СТР 140]

Усе здзелкі, як правіла, павінны былі заключацца ў прысутнасці сведак і з выкананнем некатарых рытуальных дзеянняў (рукабіццё, магарыч, памятнае і інш.). Здзелкі аб зямлі павінны былі запісвацца у службовых асоб у прысутнасці сведак, а потым заносіцца ў актыўныя кнігі земскага суда. Пісьмовая форма прадугледжвалася і для дагавору пазыкі на суму звыш 10 коп грошаў.

Спадчыннае права, якое рэгулявала парадак пераходу маёмасці нябожчыка  да іншых асоб, забяспечвала пануючаму  класу “права пры дапамозе сваёй  уласнасці прысвойваць прадукт  чужой працы”.

Як самастойны інстытут грамадзянскага права, спадчыннае права выдзелілася ў Статутах 1529, 1566 і 1588 гадоў. У Статуце амацоўвалася агульнае палажэнне па якому “по смерти отцов и маток дети их сынове и дочки от отчизны и материзны не мають бытии отъдалены але они сами и их щадки властные кровные и бизкие правом прирожаным и слушне набытым звычаем стародавним, и теж статутом первым и теперешним, мають посегнути и одержати и тые добра на пожыток свой вечными часы” Паводле закона спадчыннікамі ў першую чаргу былі прызнаны дзеці спадчыннадаўцау і іхнія нашчадкі, але толькі народжаныя ў законным шлюбе, не аб’уленныя бацкамі незаконнымі і не пазбаўленыя права на спадчыну. Спадчыннікамі другой чаргі прызнаваліся браты і сёстры спадчыннадаўцы.

Пры наяўнасці сыноў дочкі не наследавалі нерухомых маёнткау бацькі, а атрымлівалі толькі адну чацвёртую частку кошта маёмасці, незалежна ад колькасці дзяцей. Мацярынскі маёнтак дачкі наследавалі ў роўных правах з братамі. Жонка пасля смерці мужа атрымлівала частку маёнтка, але не больш, як трэць, у пажыццёвае валоданне, а спадчыннікамі лічыліся дзеці або сваякі мужа па мужчынскай лініі (блізкія па мячы).

Законам прадугледжвалася, што не мелі права завяшчаць: непаўналетнія дзеці, асобы, якія страцілі вольнасць па суду, манахі, палонныя, чэлядзь дворная, псіхічна хворыя (яны маглі завяшчаць сваю маёмасць толькі пасля выздараулення), выгнаннікі і пазбаўленыя чэсці. Шляхціц меў права завяшчаць чужым асобам толькі адну трэццю частку маёнтка, а дзве другіх павінен быу пакінуць дзецям, або сваім блізкім. Выключэнне з гэтага правіла было зроблена толькі ў адносінах да завяшчання на карысць гасудара (вялікага князя).[2. СТР 142]

У сістэме цывільнага і  шлюбна-сямейнага права значнае  месца адводзілася апякунскаму  праву. Апека прызначалася над непаўналетнімі і іх маёмасцю. Яна прызначалася над хлопцамі да 18 гадоу і дзяўчатамі да 13 гадоў, але калі дзяўчына і пасля гэтага ўзросту не выходзіла замуж, то ўсё роўна не пазбаўлялася апекі. Паводлі закона апекунамі лічыліся бацька або маці непаўналетняга, а таксама бліжэйшыя родзічы. Чужыя людзі маглі прызначацца апекунамі па тэстаменту бацькоў або па рашэнню суда. У сувязі з саслоўным характарам грамадства апякун прызначаўся з таго саслоўя, да якога належаў апяканы, бо апякун павінен быу несці усе павіннасці, якія патрабаваліся з маёмасці апошняга, і валодаць не меньшай дзеяздольнасцю, чым уладальнік, які пакінуў маёмасць непаўналетняму. Апякун, прызначаны судом , павінен быу мець свой уласны маёнтак, быць ураджэнцам ВКЛ, не вельмі старым, добра весці сваю ўласную гаспадарку. Не маглі быць апекунамі служыцелі рэлігійных культаў, за выключэннем выпадкаў,  калі яны самі мелі ўласныя маёнткі ў тым жа павеце.

Кароткі агляд найбольш важных нормаў цывільнага права дазваляе сцвяржаць, што к канцу XVI ст. на Беларусі склаліся неабходныя сацыяльна-эканамічныя і прававыя ўмовы ўсталявання пачаткаў новага буржуазнага права, якія аказалі ўплыу на развіццё грамадска-прававых ідэй і прававой культуры.[3. СТР 246]

2. РАЗВІЦЦЁ ПРАВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У 1990-Я ГАДЫ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА, КРЫМІНАЛЬНАГА, ЗЯМЕЛЬНАГА, ЭКАЛАГІЧНАГА, КРЫМІНАЛЬНА-ПРАЦЭСУАЛЬНАГА, ГРАМАДЗЯНСКА-ПРАЦЭСУАЛЬНАГА І ІНШЫХ ГАЛІН ПРАВА).

2.1.Асноўныя тэндэнцыі развіцця права на Беларусі ў 1990-я гг.

 

З пачатку 1990-х  гг. прававая сістэма Беларусі перажывае  карэнную транфармацыю. Па тэмпах прававых перабудоў апярэджвала большасць рэспублік СНД і Балтыі, саступаючы толькі Узбекістану. У 1994 г. прынята новая Канстытуцыя, ў 1997 г. – Кодэкс аб недрах; ў 1998 г. Грамадзянскі кодэкс, Водны кодэкс, Мытны кодэкс, Гаспадарчы працесуальны кодэкс; 1999 г. – Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб зямлі, Кодэкс аб шлюбе і сям’і, Грамадзянскі працэсуальны кодэкс, Паветраны, Жыллевы, Трудывы кодэксы. Асобныя кодэксы (Зямельны, Мытны, Гаспадарчы працэсуальны) за гады рэформаў былі прыняты двойчы. (3)

Найбольш важныя з вышэй указаных кодэксаў (Грамадлянкі, Крымінальны), заснаваны на мадэльным  заканадаўстве, усхваленым Міжпарламентскай асаблеяй дзяржаў-удзельнікаў СНД.(3)

На рэферэндуме  ў лістападзе 1996 г. пераважная большасць  насельніцтва прагаласавала за суперпрэзідэнцкую  рэспубліку, забарону куплі-продажу  зямлі, за захаванне смяротнага пакарання, супраць абрання мясцовых адміністрацый  прамым галасаваннем. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. адзіная з найноўшых  законаў прадугледжвае інтытут  водзыва Парламенту.(3)

Асноўнымі крыніцамі  права ў Беларусі з’яўляюцца законы і іншыя нарматыўныя прававыя акты. У галаве іерархіі стаіць Кантытуцыя, далей ідуць законы Парламенте, дэкрэты  прынятыя Прэзідэнтам у парадку  дэлегіраванага або надзвычайнага  заканадаўства; указы Прэзідэнта, пастановы  Урада, падзаконныя акты міністэрстваў  і ведамстваў, Нацыянальнага Банку, акты рэгіянальных прадстаўнічых і  выканаўчых органаў, органаў мясцовага  кіравання і самакіравання.(3)

Судзебны прэцэдзент не з’яўляецца крыніцай права. Але  раз’ясненні Пленума Вярхоўнага Суда па пытаннях прымянення заканадаўства з’яўляюцца абавясковымі для судоў, іншых органаў для якіх прымяняецца закон “Аб судаўстройстве і статуце суддзяў ў Рэспубліцы Беларусь”. Такое ж значэнне для гаспадарчых судоў маюць пастановы Пленума Вышэйшага гаспадарчага суда.

У развіцца права  у 90-х гг. ХХ ст. можна выдзеліць 3 асноўныя тэндэнцыі: інтэнсіўнае аднаўленне тякучага заканадаўства з мэтай  яго прыстасавання да новых умоў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага  жыцця рэспублікі; кадыфікацыя права  і прывядзенне нормаў нацыянальнага права у адпаведнасць з нормамі міжнароднага права. (2, 153)

Важнымі крыніцамі  права з’яўляюцца міжнародныя-прававыя акты і дактрына.  Сярод магчымых крыніц права канстытуцыя называе  таксама акты міждзяржаўных утварэнняў, у якія уваходзіць Рэспубліка Беларусь.

2.2.Грамадзянкае і памежныя з ім галіны права.

 

Сучаснае грамадзянскае  права Беларусі сфарміравалася ў  выніку палітычных і эканамічных  рэформаў 1990-х гг. Асновы грамадзянска-прававых і гаспадарчых адносінаў устаноўлены  ў арт.13 Канстытуцыі 1994 г. Уласнасць  можа быць дзяржаўнай і прыватнай.

Карэнная рэформа  грамадзянкага заканадаўствав, якая праводзілася з пач. 1990-х гг., уступіла ў заключную стадыю з прыняццем  новага Грамадзянкага кодэксу Рэспублікі Беларусь ад 1998 г. У яго аснову пакладзен  садэльны Грамадзянскі кодекс, зацверджаны  Міжпарламентскай асамблеяй дзярждаў-удзельніц  СНД. Гэта перадумовіла высокую ступень  падабенства беларускага і расейскага грамадзянскіх кодэксаў.

Кодэкс рэгулюе  ўсе маемасныя адносіны, у тым ліку и звязаныя з  гаспадарчым абаротам. Прыняцце Грамадзянскага кодэксу  у такой рэдакцыі паклала канец спрэчкам аб дуалізме прыватнага права ў Рэспубліцы Беларусь, аб магчымасці прыняцця адначасова двух кодэксаў  - грамадзянскага і гандзевага (прадпрымальніцкага і гаспадарчага).

У 1990-я гг. у Беларусі прынята абшырнае заканадаўства, якое складае прававую базу для прадпрымальніцкай дзейнасці, ў тым лікуі і законы "Аб банках и банкаўскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" ад 14 снежня 1990 г.; "Аб інвестытацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" ад 25 мая 1991 г.; "Аб замежных інвістыцыях на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь" ад 14 лістапада 1991 г.; "Аб таварных біржах" ад 13 сакавіка 1992 г.; "Аб акцыянерных таварыствах, таварыствах з абмежаванай адказнасцю і таварыствах з дадатковай адказнацю" ад 9 снежня 1992 г.; "Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі" ад 10 снежня 1992 г.; "Аб каштоўных паперах і фондавых біржах" ад 12 сакавіка 1993 г.; "Аб аудытарскай дзейнасці" ад 8 катрычніка 1994 г.; "Аб рэкламе" ад 18 лютага 1997 г.; "Аб цэнаутварэнні" ад 10 мая 1999 г.

Эканамічныя рэформы  ў Беларусі уключаюць і правядзенны  прыватызацыі. Яе прававую базу складаюць  законы "Аб раздзяржаўленні і  прыватызацыі дзяржаўнай маемасці ў  Рэспубліцы Беларусь" ад 19 студзеня 1993 г.; "Аб імянных прыватызацыйных чэках ў Рэспублікі Беларусь" ад 7 ліпеня 1993г.

Адносіны інтэлектуальнай  маемасці рэгулююць ГК, аконы "Аб таварных знаках и знаках аблугоўвання" ад 5 лютага 1993 г.; "Аб патэнтах на прамысловыя  узоры" ад 5 лютага 1993 г.; "Аб аўтарскім  праве и памежных правах" от 16 мая 1996 г.; "Аб патэнтах на вынаходніцтвы  і  карысныя маделі" от 8 ліпеня 1997 г.

Зямельныя адносіны ў Беларусі рэгулююцца Кодексам аб зямлі ад 4 студзеня 1999 г. Згодна Кодэксу  ўласнасць на зямлю існуе ў  дзяржаўнай і прыватнай формах. Землі  сельскагаспадарчага прызначэння  знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы. Купля-продаж прыватнай зямлі на Беларусі забарронены.

Асноўнай крыніцай сямейнага права з’яўляецца новы Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб шлюбе  і сям’і  прыняты 9 ліпеня 1999 г.  

Працоўнае права  Беларусі засноўвалася на новым Працоўным  Кодэксе, які быў прыняты 26 чэрвеня 1999 г. і законах "Аб занятасці насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь" ад 30 мая 1991 г.; "Аб прафесіных саюзах" от 22 красавіка 1992 г. і інш.

Не гледзячы на прагрэсіўнасць праведзеных рэформаў, у той жа час працоўнае права  на Беларусі захоўвае элементы сацыялістычных канцэпцый працоўных адносінаў. Згодна арт.13 Канстытуцыі дзяржава гарантуе працоўным права прымаць удзел у кіраванні прадрыемтствамі, арганізацыямі і установамі з мэтай павышэння эфекыўнасці іх працы і паляпшэння сацыяльна-эканамічнага узроўня жыцця.

Спецыфічныя паўнамоцтвы  ў рэгуляванні працоўных канфліктаў на Беларусі належаць Прэзідэнту Рэспублікі, які па Канстытуцыі (арт.64) у выпадках прадугледжанных заканадаўствам можа адкласці правядзенне забастоўкі ці прыпыніць яе, але не больш, чым  на трохмесячны перыяд.

Значнае развіцце на Беларусі атрымала і экалагічнае  права. Прыняты законы “Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе” ад 18 чарвеня 1993 г.; "Аб  асоба абараняемых  прыродных тэррыторыях и аб’ектах" ад 20 кастрычніка 1994 г. і інш.

Беларусь з’яўляецца адной з нешматлікіх краін  СНД, якая прыняла новы Грамадзянска-працэсуальны кодэкс (11 студзеня 1999 г.). У грамадзянскім  працэсе захоўваюцца 3 інстанцыі: першая, касацыйная і наглядная. Асобныя  раздзелы Кодэкса прысвечаны выканаўчаму  справаводству і міжнароднаму грамадзянскаму працэсу. Судаводства па гаспадарчым  спрэчкам рэгулюе Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 1998г.

2.3.Крымінальнае права і працэс.

 

Крымінальнае  права Беларусі развіваецца ў  цеснай сувязі з заканадаўствам Расіі  і іншых краін СНД.

9 чэрвеня 1999 г.  КК 1960 г., які дзейнічаў са шматлікімі  змяненнямі і дапаўненнямі, заменены  новым Крымінальным кодэксам  Рэспублікі  Беларусь, падрыхтаваным  на аснове Мадэльнага  Крымінальнага  кодэкса для дзяржаў удзельніц  СНД, усхавленага Міжпарламенцкай  асамблейя.

КК РБ з’яўляецца адзіным крымінальным законам, які  дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Новыя законы, якія прадугледжваюць  крымінальную адказнаць, падлягаюць уключэнню  ў КК.

Злачынствы ў  заежнасці ад характара і ступені  грамадскай небяспекі падзяляюцца  на злачынствы , якія не прадстаўляюць  вялікай грамадскай небяспекі, меньш  цяжкія, цяжкія і асабіста цяжкія (п.1 арт.12).

На думку міжнародных  назіральнікаў, крымінальная палітыка Беларусі працягвае насіць карацельны характар. Колькасць арыштаваныі і прыгавораных да пазбаўлення свабоды расце больш хуткімі тэмпамі, чым злачыннаць.

Заканадаўства па барацьбе са злачыннасцю уключае  законы “Аб аператыўна-пашуковай  дзейнасці” ад 12 лістапада 1992 г., “Аб  барацьбе са злачынствамі ў галіне эканомікі і з карупцыяй" ад 15 чэрвеня 1993 г.; "Аб марах барацьбы з арганізаванай зачыннацью і карупцыяй" ад 26 чэрвеня 1997 г.

Крымінальны працэс на Беларусі регулюецца КПК 1999 г., заменившим КПК 1960 г. Згодна Канстытуцыі справы ў судах разглядаюцца калегіяльна, а ў прадугледжанных законам выпадках – асабіста суддзямі (арт. 113). Разбор спраў вва ўсіх судах адкрыты. Правасуддзе ажыццяўляецца на аснове спаборства і роўнасці бакоў у працэсе.

У першапачатковым  варыянце КПК 1999 г. была прадугледжана  самастойны раздзел, які рэгламентаваў  вытворчасць з удзелам прысяжных  засядацеляў, аднак Законам ад 11 мая 2000г. гэта форма суда была поўнасцю выключана, у сувязі з тым, што  Парламент не пераадолеў вета Прэзідэнта. Такім чынам, увядзенне ў прававую сістэму Беларусі інстытута суда прысяжных, якое дэкларавалася яшчэ ў 1993 г., не адбылося.

З пачатку 1990-х  гг. в крымінальна-працэсуальнае  заканадаўства Беларусі, як і іншых  былых саецкіх рэспублік, уносяцца некаторыя дэмакратычныя змены, накіраваныя на ўсіленне прававых гарантый асобы. У прыватнасці, некалькі пашыраны магчымасці для атрымання юрыдычнай  дапамогі ў крымінальным працэсе. Згодна з Законам аб адвакатуры 1993г. затрыманаму, арыштаванаму, асуджанаму забяспечваюцца неабходныя умовы для сустрэч  і кансультацый з адвакатам з  захаваннем поўнай іх канфедэнцыяльнасці.

2.4.Судовая сістэма.

Згодна арт.109 Канстытуцыі сістэма судоў у  Беларусі будуецца па прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі. Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца. (3)

Асноўны Закон  замацаваў канстытуцыйныя асновы судова-прававой рэформы. Да іх перш за ўсё неабходна  аднесці юрыдычнае аддзяленне судовай  улады ад заканадаўчай і выканаўчай; абарону судоў ад уплыву палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў; ажыццяўленне судовай улады толькі судом; прызнанне правоў грамадзяніна на разгляд яго справы кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом  ва ўстаноўленыя законам тэрміны; замацаванне  прэзумпцыі невінаватасці, спаборнасці  і роўнасці старон у працэсе; вызначэнне асноўнага прынцыпу прававога статусу  суддзяў (незалежнасць, незмяняльнасць, недатыкальнасць, забарона займацца прадпрымальніцтвам, выконваць іншую аплачваемую  работу, акрамя выкладчыцкай і навукова-даследчай  і г.д.). У артыкуле 112 Асноўнага  Закона падкрэсліваецца, што суды ажыццяўляюць правасуддзе на аснове Канстытуцыі  і прынятых у адпаведнасці з ёю іншых нарматыўных актаў, гэта значыць, што суды падпарадкоўваюцца толькі закону.

У адпаведнасці з Асноўным Законам у судовую  сістэму рэспублікі ўключаецца і  Канстытуцыйны суд (арт. 116). ІПэсць суддзяў  назначаюцца Прэзідэнтам Беларусі, шэсць выбіраюцца Саветам Рэспублікі. Старшыня Канстытуцыйнага суда назначаецца  Прэзідэнтам са згоды Савета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд прызваны забяспечваць адпаведнасць законаў, іншых нарматыўных  актаў Канстытуцыі і міжнародна-прававым абавязацельствам рэспублікі.

У разглядаемы  перыяд суды і органы расследавання  Рэспублікі Беларусь ажьшцяўляюць сваю дзейнасць на мяжы магчымага. У некаторых  следчых органаў унутраных спраў  адначасова знаходзіцца ў вытворчасці  да 60 крымінальных спраў. На аднаго народнага  суддзю прыпадае штомесячна звыш 50 спраў  і матэрыялаў. Пры гэтым колькасць  супрацоўнікаў праваахоўных органаў  і судоў у рэспубліцы не адпавядае  рэальным грамадскім патрэбнасцям. Так, напрыклад, паводле даных на 1997 г. у Беларусі працуюць у якасці суддзяў  судоў агульнай юрысдыкцыі — 761, следчых  органаў унутраных спраў —  болып за 2 тыс, следчых пракурату-ры — 369, следчых органаў дзяржбяспекі — 50, адвакатаў — больш за 1 тыс. На 1 млн насельнштва ў нашай  дзяржаве прыходзіцца ў 2,5 — 3 разы менш суддзяў, чым у развітых краінах  з аналагічнай сістэмай права, прычым трэба мець на ўвазе іх непараўнальна  больш высокую арганізацыйна-тэхнічную  аснашчанасць і значна болып высокі сацыяльны статус. [1, c. 303]

Такім чынам, Асноўны  Закон Рэспублікі Беларусь замацаваў  канстытуцыйныя асновы арганізацыі  і дзейнасці судоў, а намечаная  судова-прававая рэформа, павінна разглядацца  як неад'емная частка агульнай рэформы  дзяржаўнага апарату, якая ажыццяўляецца  з улікам патрабаванняў падзелу  ўлад. [1, c. 301] 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Кароткі агляд найбольш важных нормау цывільнага права дазваляе сцвяржаць, што к канцу XVI ст. на Беларусі склаліся неабходныя сацыяльна-эканамічныя і прававыя умовы усталявання пачаткау новага буржуазнага права, якія аказалі уплыу на развіццё грамадска-прававых ідэй і прававой культуры.

На развіцце права  у 1990-я гг. аказалі ўплыў працэсы, якія адбываліся ў эканомічнай, сацыяльнай сферах і палітыцы не толькі рэспублікі, але і СНД, а таксама ў краінах  далекага замежжа. Пры прававым рэгуляванні  розных галін грамадскага і дзяржаўнага  жыцця ў краіне, улічваліся накоплены  на дадзены перыяд чалавечай цывілізацыяй міравы вопыт , прымаліся да увагі  і нормы міжнароднага права.

У той жа час  прававое развіцце Беларусі ў некаторых  адносінах ідзе у разрэз з кіруючымі  ва Усходняй Еўропе і многіх іншых  краінах з ліберальна-дэмакратычнымі тэндэнцыямі. Насельніцва рэспублікі традыцыйна падтрымлівае акія каштоўнасці  і падыходы, як моцная дзяржава і  яго актыўная роля ў рэгуляванні  эканамічных працэсаў, прыярытэт  грамадскіх інтарэсаў над індывідуальнымі.

У развіцца права  у 90-х гг. ХХ ст. можна выдзеліць 3 асноўныя тэндэнцыі: інтэнсіўнае аднаўленне тякучага заканадаўства з мэтай  яго прыстасавання да новых умоў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага  жыцця рэспублікі; кадыфікацыя права  і прывядзенне нормаў нацыянальнага  права у адпавведнасць з нормамі  міжнароднага права.

Такім чынам, права  на Беларусі інтэнсіўна аднаўляецца, развіваецца, выкарыстоўваючы больш шырокае  кола крыніц: бягучае нацыянальнае заканадаўства, мадэльныя кодэксы СНД, міжнародныя прававыя акты.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

    1. Т.І. Доунар “Развіццё асноуных інстытутау грамадзянскга і крымінальнага права Беларусі у XV-XVI стагоддзях” Мінск 2000г.  
    2. Я.А. Юхо “Крыніцы беларуска-літоускага права” Мінск 1991г.
    3. Я.А. Юхо “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” частка 1 Мінск 2000г.
    4. А.Ф. Вішнеўскі “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” – Мн.: 2000. – 319с.
    5. И.Н. Кузнецов, В.А. Шелкопляс «История государства и права Беларуси» - Мн.: 2004. – 320с.
    6. Правовые системы стран мира: Энциклопедический справочник http://kommentarii.org/strani_mira_eciklopediy/balarus.html
Асноўныя тэндэнцыі развіцця права на Беларусі ў 1990-я гг