Баявыя дзеянні партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў
Баявыя дзеянні партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў
План:
1. Утварэнне і функцыяніраванне партызанскіх
зон;
2. Зрыў карных аперацый ворага;
Увоздіны
Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас у 1941 годзе.
Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.
Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі. Дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы.
Вайна, якую распачала нацысцкая
Германія супраць Савецкага Саюза,
не была звычайнай вайной нават па
самым жорсткім паняццям новага XIX стагоддзя.
Гэта была вайна на знішчэнне цэлых
народаў, у тым ліку ўсходнеславянскіх,
якія на той час будавалі сацыялістычнае
грамадства. Метады гэтай вайны прынцыпова
адрозніваліся ад метадаў, якія выкарыстоўваліся
немцамі ў заходнееўрапейскіх ваенных
кампаніях. Па сутнасці гітлераўскае кіраўніцтва
паставіла перад нашай краінай
пытанне аб жыцці і смерці, і
ў выніку атрымала адказ усіх народаў
Савецкага Саюза ў форме
Пад час вайны шмат памылак дапусціла кіраўніцтва СССР, і асабліва асабіста І.Сталін і вышэйшы генералітэт. Але гэта было наша кіраўніцтва, а як вядома, народ мае тых кіраўнікоў, якіх заслугоўвае, і нашы народы атрымалі Перамогу так, як маглі. Пасляваенная савецкая прапаганда перамогу прысудзіла выключна перавагам сацыялістычнага строю, але гэта не зусім так. Калі вырашаецца пытанне аб існаванні цэлых народаў, менавіта імкненне народаў да выжывання становіцца галоўным і рашаючым фактарам жыццяздольнасці краіны. Толькі разам, аб’яднаўшыся, народы СССР здолелі супрацьстаяць агрэсіі паловы Еўропы.
Падрыхтоўка да партызанскай барацьбы на выпадак нападу на СССР фашысцкай Германii пачалася яшчэ задоўга да Вялiкай Айчыннай вайны. Асаблiва актыўна яна вялася ў 30-я гады, калi А. Гiтлер прыйшоў да ўлады, i стала зразумела, што Германiя непазбежна нападзе на Савецкi Саюз. Стваралася заканспiраваная сетка дыверсiйных груп, вялася падрыхтоўка дыверсантаў-адзiночак у гарадах i на чыгуначных станцыях, манеўраных партызанскiх атрадаў i груп. Гэтай справай займалiся партыйныя органы, кiраўнiцтва Беларускай ваеннай акругi. Усяго было сфармiравана шэсць партызанскiх атрадаў (Бабруйскi, Барысаўскi, Мазырскi, Мiнскi, Полацкi, Слуцкi) па 300-500 чалавек кожны. Яны складалiся з камунiстаў, камсамольцаў, партыйна-савецкiх работнiкаў, актывiстаў, супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, якiя прайшлi курс навучання ў спецыяльных закрытых школах. Iх узначальвалi асобы, якiя мелi вопыт партызанскай барацьбы ў Заходняй Беларусi, змагалiся з фашызмам на баку Народнага фронту ў Iспанii. Гэта К.П. Арлоўскi, С.А. Ваўпшасаў, В.3. Корж, С.А. Макарэвiч, А.М. Рабцэвiч, А.К. Спрогiс. Пад зямлёй ў лясах былi падрыхтаваны сховiшчы, шпiталi, склады, майстэрнi. На базах зброi знаходзiлася 50 тыс. вiнтовак, 150 ручных куляметаў, шмат патронаў, узрыўчаткi i iншага ўзбраення, боепрыпасаў, амунiцыi.
Аднак з-за змены савецкай ваеннай дактрыны з абарончай на наступальную, масавых неабгрунтаваных рэпрэсiй многiх партызанскiх камандзiраў i ваенных спецыялiстаў, падазронасцi да кадраў, якiя, маўляў, маглi ў складаных умовах павярнуць зброю супраць савецкай улады, партызанскiя атрады i групы былi расфармiраваны, а тайныя сховiшчы i базы разбураны. Непрадбачлiвыя дзеяннi кiраўнiцтва дзяржавы дорага каштавалi грамадству, асаблiва ў пачатковы перыяд вайны.
3 акупацыяй Беларусi фашыстамi пачалася актыўная барацьба яе насельнiцтва з ворагам. Яна насiла як стыхiйны характар (барацьба асобных жыхароў рэспублiкi), так i арганiзаваны, уключаючы дзейнасць партызанскiх фармiраванняў i кiраўнiцтва iмi, якi з цягам часу набыў масавы характар. Па заключэнню П.М. Машэрава i А.Т. Кузьмiна, з першага дня вайны партыя забяспечвала фактычнае кiраўнiцтва бараць-бой ўсiх савецкiх людзей, у тым лiку i той часткi, якая апынулася на часова акупiраванай тэрыторыi.
Насельнiцтва Беларусi ў сваей большасцi з недаверам i падазронасцю сустракала агрэсараў. Нават нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму i рэпрэсii, патрыятычны рух беларускага народа супраць герман-скiх захопнiкаў узрастаў i пашыраўся, прымаў эфектыўныя арганiзаваныя формы i разнастайныя метады барацьбы.
Гiсторыя не ведае больш шырокага супранiўлення народа агрэсарам, чым барацьба супраць германскiх рабаўнiкоў, якая разгарнулася на акупiраванай тэрыторыi Беларусь 3 першых дзён агрэсii частка насельнiцтва пад кiраўнiцтвам пакiнутых партыйных, савецкiх i камса-мольскiх фукцыянераў, а таксама вайскоўцаў, што трапiлi ў акружэнне, стварала партызанскiя групы i атрады. У многiх населеных пунктах яны ўзнiкалi стыхiйна i пад кiраўнiцтвам актывiстаў падпольных арганiзацый i груп.
Частка насельнiцтва не выконвала загады акупацыйных улад, усяляк iгнаравала iх распараджэннi i ўказаннi, аказвала маральную i матэрыяльную падтрымку партызанам, падполыычыкам, а таксама трапiўшым у акружэнне воiнам Чырвонай Армii. Такая форма барацьбы атрымала назву пасiўнага супрацiўлення народа.
Аднак галоўную ролю ў барацьбе з фашыстамi адыгрывалi арганiзаваныя формы супрацiўлення. Адным з першых у Беларусi ўжо 26 чэрвеня 1941 г. ў Акцябрскiм раёне Палескай вобласцi быў створаны знiшчальны атрад "Чырвоны Кастрычнiк" пад камандаваннем Ц.П. Бумажкова i Ф.I. Паўлоўскага. Разам з часцямi Чырвонай Армii атрад стрымлiваў наступление фашыстаў на р. Пцiч, а 18 лiпеня 1941 г. разгра-мiў штаб нямецкай дывiзii ў вёсцы Воземля Акцябрскага раёна, знiшчыў каля 80 нямецкiх салдат i афiцэраў, захапiў палонных, 55 броне- i аўта-машын, 27 матацыклаў, 45 коней з вазамi i грузам, аператыўныя дакумен-ты нямецкага штаба. Ц.П. Бумажкоў i Ф.I. Паўлоўскi першымi з савецкiх партызан 6 жнiўня 1941 г. сталi Героямi Савецкага Саюза (Ц.П. Бумажкоў загiнуў на Украiне 23 верасня 1941 г. пры выхадзе з акружэння).
Адным з першых у пачатку Вялiкай Айчыннай вайны быў утвораны i партызанскi атрад з лiку супрацоўнiкаў мiлiцыi, партыйных, савецкiх, камсамольскiх работнiкаў i актывiстаў у Пiнскай вобласцi пад камандаваннем В.3. Каржа. Як успамiнае удзельнiк тых падзей Э.Б. Нордман, 28 чэрвеня 1941 г. атрад быў падняты па трывозе i прыняў першы бой з фашыстамi ля Рабога моста на тракце Лагiшын - Пiнск. Партызаны падбiлi 2 танкеткi, захапiлi першых палонных, планшэт з картамi, трафеi. Бой, як пазней выявiлася, быў з разведузводам 293-й нямецкай дывiзii. Другi бой атрада В.3. Каржа адбыўся 4 лiпеня каля вёскi Галева. Нямецкi эскадрон страцiў тады 20 чалавек. Першыя баявыя поспехi прыўзнялi маральны дух партызан.
Пачатак арганiзаванага партызанскага руху звязваюць з трыма дакументамi:
- Дырэктывай СНК СССР, ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. партыйным i савецкiм арганiзацыям прыфрантавых абласцей иАб мабiлiзацыi ўсiх сiл i сродкаў на адпор нямецка-фашысцкiм захопнiкам".
- Прамоваю I.В. Сталiна па радыё 3 лiпеня 1941 г., у якой ён паўтарыў у асноўным палажэннi дырэктывы.
3. Пастановай ЦК ВКП (б) ад 18 лiпеня 1941 г. "Аб арганiзацыi барацьбы ў тыле германскiх войск".
Ключавая ж практычная роля ў арганiзацыi i разгортваннi партызанскай вайны на першым яе этапе належала партыйным органам i органам НКУС-НКДБ. На тэрыторыi Беларусi з лiку супрацоўнiкаў цэнтральнага апарата гэтых органаў i курсантаў школ фармiравалiся партызанскiя атрады ў раёнах, часткова занятых ворагам i прылягаючых да франтавой паласы. Ужо да 26 чэрвеня 1941 г. ўдалося арганiзаваць 14 партызанскiх атрадаў агульнай колькасцю ў 1162 чалавекi (у тым лiку 539 аператыўных i кiруючых супрацоўнiкаў НКДБ i 623 супрацоўнiкi НКУС).
Савецкi партызанскi рух стаў галоўнай сiлай супрацiўлення фашыстам на тэрыторыi акупiраванай Беларусь Ён прайшоў некалькi этапаў. Першы этап ахоплiвае перыяд з пачатку вайны да перамогi Чырвонай Армii ў бiтве пад Масквой. Пралiкi i памылкi кiраўнiцтва СССР, раптоўнасць нападу Германii прывялi да таго, што, бадай, найбольшыя страты Чырвоная Армiя панесла ў першыя днi вайны. Толькi ў ходзе баёў заходней Мiнска немцы ўзялi ў палон болыл за 330 тыс. савецкiх байцоў i камандзiраў. Яшчэ больш папала ў акружэнне. Дзесяткi тысяч з iх iмкнулiся выбрацца з яго, але "перагнаць" нямецкiя танкавыя калоны ўдавалася мала каму. Акружэнцы з лiку ваеннаслужачых, партыйных, савецкiх, камсамольскiх, прафсаюзных работнiкаў i актывiстаў, супрацоўнiкаў НКУС спрабавалi стыхiйна арганiзавацца ў атрады, каб было лягчэй прабiцца за лiнiю фронту. Болыдасць з iх так i засталiся на тэрыторыi Беларусi. 3 канца лета партызанскiя атрады ўсё больш пачынаюць фармiравацца партыйна-савецкiмi органамi. На гэтым этапе праявiлi сябе атрады пад камандаваннем Ц.П. Бумажкова, Ф.I. Паўлоўскага, В.3. Каржа, М.П. Шмырова (бацькi Мiная).
Усяго да 1 жнiўня 1941 г. на тэрыторыi Беларусi, па звестках доктара гiстарычных навук палкоўнiка дзяржаўнай бяспекi В.I. Баярскага, дзейнiчаў толькi 61 атрад, а не 231, як дакладваў ЦК КП(б)Б у ЦК ВКП(б). Да 1 студзеня 1942 г. наогул засталося 50 атрадаў. 3 437 груп i атрадаў, у якiх налiчвалася 7251 чалавек, спецыяльна закiнутых у тыл ворага, ў другой палове 1941 г. спынiлi свае iснаванне 412, цi 94 %. Частка партызан загiнула, частка атрадаў распалася, частка партызан вярнулася ў савецкi тыл.
Справа ў тым, што пры арганiзацыi гэтых першых партызанскiх груп i атрадаў былi дапушчаны памылкi, назiраўся недахоп зброi, боепрыпасаў, харчавання, дакладных разведданных. Больш таго, вялiкi урон партызан-скаму руху нанёс загад Стаўкi ВГК № 428 ад 17 лiстапада 1941 г. за подпiсам I.В. Сталiна, складзены без улiку тэорыi i практыкi партызанскай барацьбы. У iм, у прыватнасцi, ставiлася задача знiшчаць у тыле нямецкiх войск ураджай. Гэтыя меры не столькi нанеслi вялiкi урон ворагу, колькi мясцоваму насельнiцтву.
У цэлым другая палова 1941 г. была самай цяжкай для партызан за ўсе гады вайны. Iмклiвае наступление немцаў, адсутнасць баз забеспячэння зброяй, боепрыпасамi, харчаваннем, вопраткай, месц пражывання, суровая зiма 1941-1942 гг., а галоўнае ведаў i вопыту вядзення менавiта партызанскай барацьбы, агульнага кiраўнiцтва гэтай справай у межах рэспублiкi, вобласцi, раёна - усё гэта прывяло да таго, што многiя атрады зiмой 1941 г. распалiся. Адны партызаны загiнулi ў баях пры непасрэдных бiтвах з рэгулярнымi часцямi вермахта, другiя перайшлi лiнiю фронту i ўлiлiся ў рады Чырвонай Армii, трэцiя аселi ў вёсках, перайшлi на падпольнае становiшча з тым, каб пасля зiмы зноў пайсцi ў лес для змагання з ворагам.
3 атрада В.3. Каржа ў 60 чалавек, якi быў сфармiраваны ў Пiнску, да восенi засталося каля паловы. Але ўжо ў лiстападзе атрад налiчваў каля 80 чалавек, а ў лютым 1942 г. - больш за 200. Жывучасць гэтага атрада ў многiм вызначалася правiльнай стратэгiяй i тактыкай барацьбы, якую ажыццяўляў яго камандзiр - Васiлiй Захаравiч Корж. Ён меў багаты вопыт партызанскай дзейнасцi на тэрыторыi Заходняй Беларусi ў 20-я гады, а таксама баявы вопыт 30-х гадоў у Iспанii.
Першапачаткова яго тактыка састаяла ў тым, каб нечакана нападаць на адзiночныя аўтамабiлi, матацыклiстаў, невялiкiя гарнiзоны. Партызаны знiшчалi лiнii сувязi, разбуралi маеты, дзейнiчалi нечакана, iмклiва. Мэта - нанесцi урон ворагу, але не страцiць жыццi партызан.
Аднак так дзейнiчалi не ўсе камандзiры партызанскiх атрадаў. У пачатку верасня 1941 г. супраць партызан Пiншчыны немцы накiравалi 2 палкi 1-й кавалерыйскай дывiзii, матарызаваную i артылерыйскую часцi 162-й i 225-й пяхотных дывiзiй i караблi рачной флатылii. Хамя партызаны змагалiся стойка, мужна, але супрацьстаяць такой моцы рэгулярных войск вермахта яны не змаглi. Многiя з iх загiнулi, у тым лiку сакратар Пiнскага падпольнага абкама партыi П.Г. Шапавалаў. Буйны атрад пiнскiх i палескiх партызан перастаў iснаваць. Галоўная прычына трагедыi - непрадуманыя дзеяннi па канцэнтрацыi сiл i сродкаў партызан у адным месцы, па сутнасцi, франтавыя, а не партызанскiя дзеяннi супраць рэгулярных войск фашыстаў, а таксама адсутнасць вопытнага камандзiра, якi валодаў бы партызанскiмi, а не армейскiмi метадамi барацьбы з ворагам.
Станаўленне i развiццё партызанскага руху ў Беларусi ў многiм залежала ад ўзаемаадносiн партызан iмясцовага насельнiцтва. Правiльна пастаўленыя адносiны - гэта ў значнай ступенi вырашэнне праблем харчавання, адзення, папаўнення сваiх радоў, прытулку, аказання першай медыцынскай дапамогi, атрымання неабходнай iнфармацыiiiнш. Без перавелiчэння можна сцвярджаць, што без падтрымкi мясцовага насельнiцтва партызанскi рух не змог бы развiвацца. А яна магчыма была толькi тады, калi мясцовае насельнiцтва пераконвалася ў тым, што партызаны з'яўляюцца iх сапраўднымi абаронцамi ад фашыстаў, што да iх можна звярнуцца па дапамогу i яны яе акажуць.
У падаўляючай большасцi ўзаемаадносiны партызан i мясцовага насельнiцтва былi добразычлiвымi. Асаблiва гэта адносiлася да тых партызанскiх атрадаў, склад якiх у многiм быў з мясцовага насел ьнiцтва. Тут назiралася поўнае ўзаемаразуменне. Партызаны чым маглi дапамагалi сялянам (у сяўбе, пасадцы сельскагаспадарчых культур, зборы ўраджаю, рамонце сельскагаспадарчага iнвентару i г. д.), якiя ў сваю чаргу не заставалiся ў даўгу.
Па ўспамiнах генерала дзяржбяспекi Э.Б. Нордмана, вопытныя партызанскiя камандзiры, такiя, напрыклад, як В.3. Корж, абучалi маладых партызан прамудрасцям партызанскага жыцця i абавязкова папярэджвалi: паколькi ваюем за народ, то не трэба крыўдзiць мужыка. Лепш папрасiць харчавання, але нiколi не забiраць яго сiлай. Пакрыўдзiш вяскоўца i ён не падтрымае нi харчаваннем, нi жыллём, нiдапамогай у час небяспекi. I гэта былi не толькi павучаннi. Той жа В.3. Корж быў бязлiтасны у выпадках самаўпраўства i марадзёрства партызан. У зiму 1942-1?43 гг. ён расстраляў перад строем стар шага лейтэнанта за тое, што той разбурыў вуллi на пчальнiку селянiна.
У партызанскай зоне В.3. Корж увёў партызанскiя камендатуры, якiя забяспечвалi парадак у вёсках.Толькi з iх дазволу партызаны мелi права нарыхтоўваць прадукты харчавання, браць у сялян коней, размяшчацца па хатах i г.д. Складаныя адносiны ўзнiкалi з тымi атрадамi, якiя рэйдамi прыходзiлi ў пiнскiя лясы i балоты i парушалi ўстаноўлены парадак узаемаадносiн з насельнiцтвам. Менавiта да В.3. Каржа як дапрадстаўнiка савецкай улады на акупiраванай тэрыторыi звярталiся жыхары навакольных вёсак са сваiмi скаргамi i прапановамi. Практычна кожнага ён выслухоўваў i, калi iснавала патрэба, прымаў адпаведныя меры.
Аднак здаралiся выпадкi нядобрасумленных адносiн партызан да мясцовага насельнiцтва. Так, у паведамленнi Магiлёўскага падпольнага абкама за май 1944 г. адзначалася, што сярод каманднага i радавога саставу мелi месца амаральныя паводзiны, марадзёрства, дэзерцiрства, парушэннi партызанскiх абавязкаў. Як сведчаць архiўныя дакументы, партыйныя камiтэты, камандаванне партызанскiмi фармiраваннямi вялi жорсткую барацьбу з такiмi праяўленнямi. Дастаткова сказаць, што за гады вайны па прыгаворах партызанскiх судоў за цяжкiя ўчынкi было расстраляна 2345 чалавек, у тым лiку: 7 камандзiраў атрадаў, 2 камiсары, 12 начальнiкаў штабоў, 7 камандзiраў рот, 49 камандзiраў узводаў.
Аднак у цэлым ўзаемаадносiны партызан i мясцовага насельнiцтва будавалiся на аснове ўзаемаразумення i падтрымкi адзiн аднаго.
За верасень - снежань 1941 г., паводле няпоўных звестак, партызаны падарвалi 80 эшалонаў, знiшчылi каля 10 тыс. салдат i афiцэраў працiўнiка, разграмiлi 9 вайсковых штабоў, вывелi са строю 33 самалёты, 78 танкаў i бронемашын, 973 аўтамабiлi, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных i шашэйных мастоў, спалiлi 63 склады з боепрыпасамi i гаручым.
Другi этап партызанскага руху быў звязаны з разгромам нехмцаў пад Масквой 5 снежня 1941 г. - 7 студзеня 1942 г. i Сталiнградам 19 лiстапада 1942 г. - 2 лютага 1943 г. Пасля шоку i няўпэўненасцi ў будучым у першыя месяцы вайны разгром немцаў пад Масквой, а яшчэ болыи пад Сталiнградам прыкметна ўзняў маральны дух не толькi байцоў i камандзiраў Чырвонай Армii, але i насельнiцтва. Яно пераканалася, што нямецка-фашысцкiх захопнiкаў можна i трэба перамагчы, вырасла ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. У той жа час не толькi былыя адказныя работнiкi, актывiсты, але i многiя грамадзяне зразумелi, што савецкая ўлада ўстаяла i хутка запытае, хто што рабiў у гады вайны. На пашырэнне партызанскага руху аказалi ўплыў i такiя акалiчнасцi, як зверскiя адносiны фашыстаў да мiрнага насельнiцтва, а таксама аператыўны кантроль Цэнтра над партызанскiм рухам. Спачатку iм кiравалi ваенныя саветы франтоў, а таксама прадстаўнiкi НКУС пры iх, падпольныя партыйныя камiтэты. 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быўствораны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пад кiраўнiцтвам першага сакратара ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнкi, 9 верасня 1942 г. - Беларускi штаб парызанскага руху (БШПР) на чале зП.3. Калiнiным. 6 верасня 1942 г. Дзяржаўны камiтэт абароны ўстанавiў пасаду Галоўнакамандуючага партызанскiм рухам i прызначыў на яе Маршала Савецкага Саюза К.Я. Варашылава. Але паколькi яго апарат дублiраваў дзейнасць апарата ЦШПР, то 19 лiстапада 1942 г. гэта пасада была скасавана. 7 сакавiка 1943 года ЦШПР быў расфармiраваны як выканаўшы свае задачы, але 17 красавiка 1943 г. яго зноў аднавiлi i толькi 13 студзеня 1944 г. ён канчаткова быў лiквiдаваны. Значыць, ён дзейнiчаў толькi паўтары гады з болыи чым трох гадоў вайны на савецкай тэрыторыi.
У вынiку разгрому немцаў под Масквой i контрнаступления савецкiх войск утварыўся 40-кiламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армiй "Поўнач" i "Цэнтр" - памiж Велiжам i Усвятамi, якi iснаваў да верасня 1942 г. Выкарыстаўшы зручны момант, праз "Вiцебскiя вароты" у тыл былi перапраўлены 20 партызанскiх атрадаў, 102 арганiзатарскiя i 62 дыверсiйныя групы, якiя налiчвалi болын за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзiнак зброi, вялiкую колькасць боепрыпасаў, медыкаментаў, абмундзi-равання. Гэта дазволiла наладзiць сувязь ЦК КП(б)Б здзеючымi атрадамi, палепшыць iх узбраенне i арганiзацыйную структуру, папоўнiць фармiраваннi квалiфiкаванымi кадрамi, iнструктарамi падрыўной справы.
Партызаны ў сваей дзейнасцi кiравалiся Загадамi Вярхоўнага Галоўна-камандуючага i наркама абароны I.В. Сталiна, дырэктывамi Цэнтральнага штаба партызанскага руху. 1 верасня 1942 г. у I.В. Сталiна адбыўся прыём кiраўнiкоў партызанскага руху. Пасля гэтай падзеi быў выдадзены загад наркама абароны "Аб задачах партызанскага руху". У iм патрабавалася, каб партызанскi рух стаў усенародным. Былi пастаўлены асноўныя задачы: "парушэнне тыла ворага, знiшчэнне яго штабоў i iншых ваенных устаноў, парушэнне чыгуначных шляхоў i мастоў, падпал i ўзрыў складоў i казарм, знiшчэнне жывой сiлы ворага, захоп у палон цi знiшчэнне прадстаўнiкоў нямецкiх улад". Прадпiсвалася "адбiраць людзей, здольных весцi тайную разведвальную дзейнасць, i адпраўляць iх на службу ў мясцовыя управы i ўстановы, створаныя немцамi, на заводы, дэпо, станцыi, прыстанi, тэлеграфы, тэлефоны, аэрадромы, базы i склады, у ахову нямецкiх службовых асоб, у гестапа i яго школы, а таксама ва ўсе iншыя ўстановы i органы, якiя абслугоўваюць армiю цi мясцовую адмiнiстрацыю нямецкiх улад...".
Ставiлiся i iншыя задачы, што на практыцы прыводзiла да распыления намаганняў.
Тым не менш сiлу i моц партызан, iх дзейнасць вымушаны былi прызнаць i самi немцы. У пiсьме капiтана Вольганга Фiдлера ад 17 верасня 1943 г. з Магілёва падпалкоўнiку вермахта адзначалася: "Барацьба з партызанамi не падобна на барацьбу ў франтавых умовах. Яны ўсюды i нiдзе, i на фронце цяжка ствараць сабе ўяўленне аб мясцовых умовах. Выбухi на чыгунцы, шляхах зносiн, дыверсiйныя акты на ўсiх прадпрыемствах, грабяжы i г. д. не сыходзяць з павесткi дня... На шырокiх прасторах пануюць партызаны, маюць уласны ўрад i кiравакне".
3 арганiзацыяй БШПР актывiзавалася сувязь Цэнтра з абласцямi i многiмi раёнамi Беларусi. Каля Масквы (станцыя Сходня), дзе размяшчаўся штаб, адпраўлялiся ў тыл ворага партызанам узбраенне, боепрыпасы, медыкаменты. А таксама аказвалася дапамога людзьмi. Для гэтага дзейнiчалi спецшколы, якiя рыхтавалi кадры партыйнага i камсамольскага падполля i арганiзатараў партызанскага руху, радыстаў. 22 чэрвеня 1942 г. у тыл ворага з Масквы па рашэнню ЦК КП(б)Б былi накiраваны 12 добра ўзброеных партызанскiх атрадаў з лiку вайскоўцаў беларусаў.
Менавiта ў гэты перыяд рэзка павялiчваецца колькасць партызанскiх атрадаў, якiя пачынаюць аб'ядноўвацца ў партызанскiя брыгады. На пачатак 1943 г. ў Беларусi дзейнiчалi 62 брыгады i 86 асобных партызанскiх атрадаў, на лiпень гэтага ж года iх было адпаведна 99 i 148. Колькасць партызан Беларусi на пачатак 1943 г. перавысiла 56,5 тыс. чалавек. Партызанскiя рэзервы складалi на гэты час болын за 150 тыс. чалавек. Гэта была магутная сiла, з якой фашысты павiнны былi лiчыцца. Сваiмi дзеяннямi яны скоўвалi вялiкiя сiлы ворага. Па заключэнню расiйскiх даследчыкаў А.А. Данiлава i Л.Г. Касулiнай, з сярэдзiны 1942 г. для барацьбы з партызанамi было задзейнiчана да 10 % нямецкiх войск. Супраць партызан яны прымянялi самалёты, гарматы, мiнаметы, танкi, кадравыя дывiзii.
Дзейнасць партызан i падпольшчыкаў Беларусi ў многiм садзейнiчала стабiлiзацыi савецка-германскага фронта, а затым i паспяховаму наступ-ленню Чырвонай Армii, вызваленню тэрыторыi СССР, захопленай немцамi.
Патрыятычнае падполле на акупiраванай фашыстамi тэрыторыi фармiравалася ў асноўным двума шляхамi. 3 аднаго боку, падполле развiвалася знiзу, па iнiцыятыве патрыятычна настроеных грамадзян. 3 другога боку, падполле арганiзоўвалася зверху, перш за ўсё па iнiцыятыве УКП(б) i яе рэгiянальных, у тым лiку i КП(б)Б, арганiзацый. У другiм выпадку пачатак арганiзаванага падполля быў закладзены дырэктывай СНК СССР i ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г., у якой ставiлася задача партыйным камiтэтам i арганiзацыям развярнуць падпольную i партызанскую барацьбу супраць фашысцкiх захопнiкаў.
Зыходзячы з гэтых установак, ЦК КП(б)Б 30 чэрвеня 1941 г. накiраваў абкамам i райкамам партыi дырэктыву № 1 "Аб пераходзе на падпольную работу партарганiзацый раёнаў, занятых ворагам", а 1 лiпеня 1941 г. - дырэктыву № 2 "Аб разгортваннi партызанскай барацьбы ў тылу ворага". У гэты ж дзень ЦК КП(б)Б правёў ў Магiлёве нараду работнiкаў, якiя накiроўвалiся ў тыл ворага для арганiзацыi партызанскага руху.
26 лiпеня 1941 г. ужо ў Гомелi адбылася нарада сакратароў абкамаў i райкамаў партыi i iншых кiруючых партыйных i савецкiх работнiкаў Беларусi па пытанню арганiзацыi i ўзмацнення барацьбы беларускага народа супраць фашысцкiх захопнiкаў. У той жа дзень значная частка ўдзельнiкаў нарады накiравалася за лiнiю фронту для ўстанаўлення сувязi з партызанамi.
Галоўным звяном у сiстэме партыйнага кiраўнiцтва партызанскiм рухам, усёй барацьбы народа супраць фашыстаў выступалi падпольныя райкамы партыi. Яны праводзiлi сваю дзейнасць, як правiла, пад прыкрыццём партызанскiх атрадаў, брыгад, злучэнняў. Важнае значэнне мелi таксама падпольныя абкамы, мiжраённыя камiтэты, раённыя камiтэты i пярвiчныя партыйныя арганiзацыi. Стварэнне кожнага з гэтых органаў было абумоўлена тым становiшчам, у якiм яны стваралiся i дзейнiчалi. Калi абстаноўка не дазваляла iх сфармiраваць, то ў тыл ворага пасылалiся ўпаўнаважаныя ЦК цi абкамаў партыi, якiя i выконвалi функцыi партыйных органаў.
Падпольныя партыйныя камiтэты выконвалi наступныя функцыi: агiтацыйна-прапагандысцкая работа сярод насельнiцтва, супрацоўнiкаў акупацыйных улад, у ваенных падраздзяленнях ворага; дыверсiйна-баявыя дзеяннi; стварэнне i папаўненне партызанскiх атрадаў людзьмi, забеспячэнне iх зброяй, боепрыпасамi, адзеннем i харчаваннем, выкананне разведвальнай i сувязной работы для партызан; аднак самым галоўным заставалася палiтычная работа сярод насельнiцтва, падбор i расстаноўка кадраў. Па сведчанню былога сакратара Мiнскага падпольнага абкама партыi Героя Савецкага Саюза В.I. Казлова, "падпольныя райкамы старалiся мець сваiх арганiзатараў з лiку камунiстаў i камсамольцаў ў кожным населеным пункце... з мясцовых жыхароў. Праз сваiх людзей у вёсках туды дастаўлялiся лiстоўкi, ажыццяўлялiся заданнi па падрыхтоуцы рэзервау для партызанскiх атрадаў, па забеспячэнню партызан прадуктамi харчавання. Прадстаўнiкi райкамаў партыi вывучалi, што робiцца ў вёсцы, iнфармiравалi аб настроях насельнiцтва.
Xутка ўдалося раздабыць некалькi радыёпрыёмнiкаў. Паявiлася магчымасць сiстэматычна слухаць радыёперадачы Масквы. Наладзiлi друкарню, якую вывезлi ад немцаў яшчэ ў пачатку лiпеня 1941 года. Пазней удалося амаль кожнаму раённаму камiтэту партыi набыць радыё i друкарню. Гэта дало магчымасць райкамам непасрэдна прымаць i рассылаць зводкi Саўiнфармбюро i iншыя матэрыялы".
За другую палову 1942 - пачатак 1943 г. завяршаецца ў асноўным арганiзацыйная пабудова партыйных i камсамольскiх органаў. У чэрвенi - лiпенi 1942 г. ЦК КП(б)Б аднавiў дзейнасць Мiнскага, Магiлёўскага, Гомельскага, Палескага i Пiнскага абкамаў КП(б)Б, у вераснi 1942 г. - Баранавiцкага, Беластоцкага, Вiлейскага i Брэсцкага. Да верасня 1942 г. на тэрыторыi Мiнскай i Палескай абласцей было створана 74 пярвiчныя партыйныя арганiзацыi, у якiя ўваходзiла 1973 камунiсты. У канцы 1942 г. ЦК КП(б)Б правёў некаторыя мерапрыемствы па ўмацаванню партыйнага падполля, паляпшэнню дзейнасцi падпольных абкамаў партыi, накiраваў у тыл ворага сваiх упаўнаважаных i iншых партыйных работнiкаў, зацвердзiў саставы райкамаў, мiжрайкамаў i абкамаў партыi.
Сiстэма падпольных партыйных i камсамольскiх органаў актывiзавала дзейнасць патрыятычнага падполля i партызанскiх фармiраванняў. Удзельнiкi падполля, акрамя ранейшых форм i метадаў дзейнасцi, сталi прымяняць i новыя: перадачу ў партызанскiя атрады патрыятычна настроеных людзей, вядзенне разведвальнай i асаблiва дыверсiйнай работы. Падпольныя групы дзейнiчалi практычна ва ўсiх раёнах рэспублiкi.
Актыўна зарэкамендавалi сябе ўдзельнiкi Асiповiчскага партыйна-камсамольскага падполля. Адзiн з iх 27-гадовы камсамолец Ф.А. Крыловiч ажыццявiў самую буйную наземную транспартную дыверсiю Другой сусветнай вайны. У ноч з 29 на 30 лiпеня 1943 г. ён устанавiў дзве магнiтныя мiны з гадзiннiкавым узрывальнiкам у эталон цыстэрн з бензiнам на станцыi Асiповiчы. У вынiку поўнасцю згарэлi або ўзарвалiся 5 паравозаў, 25 цыстэрн з бензiнам, 8 цыстэрн з авiяцыйным маслам, 65 вагонаў з боепрыпасамi, 5 танкаў "тыгр", 3 танкi Л-10, 5 бронемашын, 12 вагонаў з харчаваннем, вугальны склад, шэраг пабудоў. За гэту аперацыю Ф.А.. Крыловiч у 1949 г. быў узнагароджаны ордэнам Ленiна.
Арганiзатарамi падпольных партыйных камiтэтаў у асноўным былi даваенныя партыйныя работнiкi. Калi ў 1941 г. у тыле ворага дзейнiчала 8 даваенных сакратароў абкамаў, 120 сакратароў гаркамаў i райкамаў КП(б)Б , то на сярэдзiну 1943 г. - 16 даваенных сакратароў абкамаў, 3 загадчыкi аддзелаў абкамаў, 169 сакратароў райкамаў i гаркамаў КП(б)Б, 52 былых старшынi гарсаветаў i райвыканкамаў, 9 сакратароў абкамаў ЛКСМБ. Так, Мiнскi падпольны абласны камiтэт КП(б)Б, якi пачаў сваю дзейнасць у лiпенi 1941 г., поўнасцю складаўся з даваенных кiраўнiкоў: сакратароў абкама В.I. Казлова, I.А. Бельскага, А.Ф. Брагiна i I.Дз. Варвашэнi, пракурора Мiнскай вобласцi А.Г. Бондара, сакратароў Плешчанiцкага i Слуцкага райкамаў партыi Р.Н. Мачульскага i А. Л. Сцяпанава.
Такi падыход Цэнтра да даваенных партработнiкаў быў не выпадковы: яны былi не раз правераны iм, строга выконвалi яго дырэктывы, умелi арганiзаваць палiтычную работу сярод мае насельнiцтва. I калi на першым этапе вайны асобныя афiцэры Чырвонай Армii, трапiўшы ў акружэнне, стваралi партызанскiя атрады i ў сiлу гэтага iмкнулiся быць незалежнымi ад партыйных камiтэтаў. Праз пэўны час, асаблiва з утварэннем ЦШПР, вымушаны былi пагадзiцца з партыйным кантролем за iх дзейнасцю.
Дзейнасць камсамола ў тыле ворага пад кiраўнiцтвам ЦК КП(б)Б ажыццяўляў ЦК ЛКСМБ на чале з М.В. Зiмянiным, К.Т. Мазуравым, Ф.А. Сурганавым, СВ. Прытыцкiм, А.М. Чэрнiкавай. Падпольныя абкамы ЛКСМБ узначальвалi Я.М. Канаплiн, Т.М. Стрыжак, В.I.Лузгiн, I.А. Матыль, С.I. Пармон, А.Ю. Дзенiсевiч, П.М. Машэраў, А.Д. Рудак, I.Я. Палякоў i iнш.
Асаблiва актыўна праводзiлася палiтычная работа. 31 студзеня 1942 г. бюро ЦК КП(б)Б разгледзела на сваiм пасяджэннi пытанне "Аб мерах паляпшэння сувязей i кiраўнiцтва падпольнымi партыйнымi арганiзацыямi i партызанскiмi атрадамi Беларусi". У адпаведнасцi з прынятымi рашэннямi былi падабраны i накiраваны ў тыл ворага 150 камунiстаў, з iх 50 - для сувязi з партыйным падполлем i 100 - для ўзмацнення кiраўнiцтва падпольнымi партыйнымi арганiзацыямi i стварэння новых, а таксама пяць груп з рацыямi для падпольных партарганiзацый заходнiх абласцей Беларусi.
Шмат увагi надавалася друкаванаму слову. ЦК КП(б)Б некалькi разоў звяртаўся да праблем дзейнасцi рэдакцыi газеты "Звязда", выдання на яе аснове агiтацыйнай лiтаратуры i засылцы яе ў тыл ворага (18 лiпеня, 21 верасня 1941 г.; красавiк 1942 г.). Так, 21 верасня 1941 г. ЦК КП(б)Б вырашыў выдаць замест"Звязды" "Савецкую Беларусь" i ўвесь яе тыраж накiраваць за лiнiю фронту. У красавiку 1942 г. было вырашана даручыць яе рэдагаванне Ц.С. Гарбунову, а членамi рэдакцыйнай калегii былi зацверджаны Ц.С. Гарбуноў, У.Н. Малiнiн, I.А. Крупеня, В Л. Закурдаеў, I.С. Краўчанка. За май - жнiвень 1942 г. толькi ў раёны Мiнскай, Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей было дастаўлена 3 275 900 экзэмпляраў газет, брашур i лiстовак, у тым лiку 200 000 экзэмпляраў кнiгi I.В. Сталiна "Аб Вялiкай Айчыннай вайне Савецкага Саюза".

- Баянауыл мемлекеттік ұлттық табиғи паркі туралы жалпы мәлімет
- Бәсекелестің негізгі екі түрі бар
- Ббезопасность продовольственного сырья и пищевых продуктов
- Бег и ходьба
- Бег, спортивная ходьба как разновидность фитнеса. Польза и вред
- Бегство в болезнь: механизмы и наиболее часто используемые средства
- Бегство капитала
- Батыгин "Лекции по методологии СИ"
- Батыс Еуропа елдеріндегі саяси ой-пікірдің негізгі бағыттары
- .Бауман «Мыслить социологически»
- Баухауз - высшая школа строительства и художественного конструирования
- Башкирское театральное искусство
- Башкортостан в период раннего феодализма
- Башкортостан на современном этапе развития