Беларускі нацыяналізм
Беларускі
Дзяржаўны універсітэт ім. М.Танка
Беларускі
нацыяналізм
Мінск, 2011г
Беларускі нацыяналізм - гэта вызвольны, аб'яднаўчы грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы - адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.
Прадмова
"Беларускі
нацыяналізм - гэта дух адвечнай
стыхіі, тая магутная, безупынна
палаючая ў гушчы народных
масаў сіла, што векавечна зьберагала,
зьберагае і будзе зьберагаць
нацыю перад зьнішчальнымі
У даведніку "Беларускі нацыяналізм" зьмешчана інфармацыя пра арганізацыі, партыі, фармацыі й асобы беларускіх нацыяналістаў ХІХ-ХХ стагодзьдзяў. Дагэтуль падобнага выданьня ў Беларусі не існавала. Мы паспрабавалі сабраць пад адну вокладку матэрыялы, многія зь якіх і сёньня знаходзяцца ў маладаступных крыніцах.
У кнізе зьмешчаны зацемкі пра розныя, іншы раз варожыя арганізацыі. Таксама былі няпростымі адносіны паміж некаторымі асобамі. Мы ж пастараліся аб'ектыўна паказаць іх дзейнасьць, зводзячы да мінімуму камэнтары й ацэнкі.
На жаль, у гісторыі беларускага нацыяналізму яшчэ застаецца шмат "белых плямаў". Таму мы не змаглі адлюстраваць у даведніку ўсе пэрсаналіі й распавесьці пра ўсе нацыяналістычныя арганізацыі, якія існавалі. Інфармацыя пра іх усё яшчэ ляжыць у спэцсховішчах. Магчыма, у будучыні зьявіцца больш дасканалае выданьне па гісторыі беларускага нацыяналізму.
З пэўных прычын, мы адмыслова не закраналі ў гэтым выданьні беларускі нацыяналістычны рух апошняга дзесяцігодзьдзя.
Пятро Казак
АБ'ЯДНАНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНЦКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ (АБСА)
Незалежніцкая арганізацыя, якая існавала ў Заходняй Беларусі й на эміграцыі ў 1924-38 гадах і аб'ядноўвала беларускіх студэнтаў, пераважна нацыяналістаў. Арганізацыя ўваходзіла ў Міжнародную студэнцкую канфэдэрацыю ды на яе зьездах распаўсюджвала інфармацыю пра паняволены й падзелены акупантамі беларускі народ і Беларусь. АБСА мела за мэту згуртаваньне ўсіх беларускіх студэнцкіх арганізацый для сумеснай працы на ніве беларускага адраджэньня. Штаб-кватэра АБСА знаходзілася ў Празе, дзе на розных мовах выдаваўся "Бюлетэнь АБСА". Пры арганізацыі існавалі аддзелы міжнародных зносін, прэсы, эканомікі ды іншыя. У 1930 годзе ў АБСА ўваходзіла 540 студэнтаў-беларусаў, а за ўвесь час яго існаваньня - тысячы маладых людзей. З АБСА выйшлі дзесяткі выдатных дзеячоў Беларускага Супраціву: Міхал Вітушка, Мікалай Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Мікола Чарнецкі ды іншыя. АБСА спыніла сваё існаваньне ў 1938 годзе, у сувязі з цяжкім фінансавым становішчам, з малым лікам беларускіх студэнтаў у Эўропе ды моцнымі нападкамі расейскіх эмігранцкіх і польскіх шавіністычных студэнцкіх арганізацый.
АНТЫБАЛЬШАВІЦКІ БЛЁК НАРОДАЎ (АБН)
Міжнародная антыкамуністычная палітычная арганізацыя, дзейнасьць якой была накіравана на каардынацыю антысавецкага змаганьня ва Ўсходняй Эўропе й Азіі. Ідэйныя асновы для арганізацыі АБН паклаў яшчэ маніфэст АУН ад сьнежня 1940 г. Аднак спробы структурна аформіць арганізацыю былі зроблены толькі ў 1943 годзе. 25 чэрвеня 1943 г. бандэраўцы правялі падрыхтоўчую нараду прадстаўнікоў паняволеных народаў, а 21-22 лістапада 1943 года ў Жытомірскіх лясах адбылася нелегальная канфэрэнцыя дэлегатаў "нацыянальна-рэвалюцыйных арганізацый паняволеных Масквой народаў". На ёй быў утвораны Нацыянальны Камітэт Паняволеных Народаў для каардынацыі іх "рэвалюцыйнай барацьбы", прынятая палітычная плятформа й маніфэст (у канферэнцыі бралі ўдзел два прадстаўнікі Беларускай Незалежніцкай Партыі капітан В.Ермаковіч і ст. лейтэнант Г.Маліноўскі. Капітан Ермаковіч пад пседай "Дружны" падпісаў рэзалюцыю канферэнцыі). У 1944 г. у Кракаве адбылася новая канфэрэнцыя прадстаўнікоў "паняволеных народаў", на якой былі выпрацаваны канкрэтныя напрамкі супольнай працы й барацьбы. Антыбальшавіцкі Блёк Народаў быў утвораны 16 красавіка 1946 г. у Пазінгу каля Мюнхэна ў Заходняй Нямеччыне на нелегальнай канфэрэнцыі дэлегатаў нацыянальна-вызвольных арганізацый народаў Усходняй Эўропы й Азіі. АБН разгортвае актыўную прапагандысцкую працу на Захадзе: высылае звароты на міжнародныя канфэрэнцыі й кангрэсы, да ўрадаў заходніх краін, у якіх перасьцерагаў іх перад "маскоўска-бальшавіцкай небясьпекай". Антыбальшавіцкі Блёк Народаў аказваў падтрымку антыбальшавіцкаму падпольлю ў СССР, вёў шырокую прапаганду. У праграмных дакументах АБН адзначалася: "Разгром бальшавізму і канчальны падзел Расеі-імпэрыі - гэта першая мэта АБН, асноўная догма нашага змаганьня", "Мядзьведзя трэба задушыць у яго бярлозе. Бальшавізм зьнікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры - эвэнтуальная перамога на пэрэфэрыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджваньня". У той жа час АБН стаяў на прынцыпе поўнай незалежнасьці кожнага народу ў яго этнаграфічных межах. АБН супрацоўнічаў з іншымі антыкамуністычнымі міжнароднымі арганізацыямі, актыўна рэагаваў на падзеі ў СССР. Фактычна арганізацыя даіснавала да распада савецкай імпэрыі, у якім ёсьць і яе заслуга. Ад самага пачатку ў працы АБН бралі актыўны ўдзел беларускія арганізацыі: Беларуская Незалежніцкая Партыя, Беларускі Нацыянальны Цэнтар, Беларуская Цэнтральная Рада, Беларускі Вызвольны Фронт. Вядомыя беларускія дзеячы, як Станіслаў Станкевіч, Уладзімір Тамашчык і Дзімітры Касмовіч, уваходзілі ў кіраўніцтва АБН. У ЗША існавала група "Беларускія сябры АБН". У яе кіраўніцтва ўваходзілі Анатоль Плескачэўскі, Уладзімір Пеляса й Міхась Сенька.
АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ (АБН)
Створана ў 1940 годзе ў Варшаве, як нелегальная арганізацыя. Летам 1941-га перанесла сваю дзейнасьць у Беларусь. Па некаторых зьвестках, у 1942 г. АБН налічвала 500 чалавек. На яе чале стаяў Цэнтральны Камітэт. Старшыня ЦК АБН - Янка Станкевіч. АБН вяла перамовы з польскай падпольнай Арміяй Краёвай аб супрацоўніцтве, "польска-беларускай федэрацыі" й нават аб стварэньні беларуска-польскіх партызанскіх аддзелаў. Аднак кантакты з польскім супрацівам не далі ніякага выніку. У 1943 годзе АБН увайшла ў падпольнае Беларускае Нацыянальна-Дэмакратычнае Аб'яднаньне (БНДА) ды была ў ім галоўнай сілай. На жаль, пакуль невядома, чым займаліся АБН і БНДА, акрамя кантактаў з палякамі. Пасьля гібелі ў сьнежні 1943 года ў Менску Вацлава Іваноўскага і выезду ў Чэхію Янкі Станкевіча, АБН-БНДА фактычна спыніла сваё існаваньне. Многія сябры арганізацыі, якія працавалі ў грамадзянскай адміністрацыі й школьніцтве, летам 1944 г. падаліся на Захад. Тыя нешматлікія, што засталіся на Бацькаўшчыне, маглі далучыцца да Руху Супраціўленьня, які арганізоўвала Беларуская Незалежніцкая Партыя.
БАРЫСАЎСКІ ПАРТЫЗАНСКІ АДДЗЕЛ "ЧОРНАГА КАТА"
Адна з самых актыўных (з ведамых нам на сёньняшні час) вайсковых фармацый, якая належала да партызанскай арганізацыі "Чорны Кот". Дзейнічаў на Барысаўшчыне й у сумежных раёнах у другой палове 1940-х гг. Амаль штотыднёва выдаваў газэту "Лесавік". У 1948 г. войскі НКВД падчас карнай апэрацыі супраць Барысаўскага аддзела ўжывалі атрутныя газы. Адзін з партызанаў у 1949 г. перабраўся праз Заходні Бэрлін на Захад. Лёс партызанскага адзьдзела невядомы. Магчыма, адным з камандзіраў аддзелу быў Сакаловіч.
БЕЛАРУСКАЕ КРАЁВАЕ ВОЙСКА (БКВ)
Партызанская арганізацыя, створаная Беларускай Незалежніцкай Партыяй. Адзін з варыянтаў назову "Беларускай Вызвольнай Арміі" ды "Чорнага Ката". Падобны назоў аддзелаў беларускай партызанкі генэрала Вітушкі сустракаецца ў эміграцыйных выданьнях БНП. Беларускім Краёвым Войскам Дзімітры Касмовіч і Міхал Вітушка называлі створаныя імі беларускія вайсковыя аддзелы на Браншчыне, Смаленшчыне й Магілеўшчыне, і якія налічвалі дзесяткі тысяч байцоў. Частка гэтых аддзелаў ужо з 1943 г. распачала антыбальшавіцкую партызанскую барацьбу.
БЕЛАРУСКАЯ ВАЙСКОВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ (БВА)
Нелегальная арганізацыя беларускіх вайскоўцаў-нацыяналістаў. Заснавана ў 1944 годзе па рашэньню ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі. Будавалася па ўзору "Польскай Арганізацыі Вайсковай". БВА мусіла складацца з актыву БНП, найперш з дэсантных груп батальёна "Дальвіц", якія перакідваліся ў Беларусь. У красавіку 1945 г. у Бэрліне адбылася нелегальная канфэрэнцыя БНП, на якой зноў паўстала пытаньне БВА. Усевалад Родзька прапанаваў рэарганізаваць партыю ў Беларускую Вайсковую Арганізацыю, якая павінна была ўзначаліць антысавецкі партызанскі рух на Бацькаўшчыне. Аднак большасьць удзельнікаў канфэрэнцыі неўзабаве загінулі ў баях з бальшавікамі або трапілі ў іх рукі (Родзька, Гелда ды іншыя). Пра дзейнасьць БВА ў пазьнейшы час нічога невядома.
БЕЛАРУСКАЯ ВЫЗВОЛЬНАЯ АРМІЯ (БВА)
Партызанская арганізацыя. Першыя згадкі пра БВА адносяцца да 1945 г. Старшыня ЦК БНП Ус.Родзька, якому падначальваліся "паўстанцкія сілы ў Беларусі", быў кіраўніком дэсантных груп "Дальвіца", якія нібыта ўваходзілі ў "Беларускую Вызвольную Армію". У 1949-50 гг. у беларускай эміграцыйнай прэсе паведамлялася пра дзейнасьць у Беларусі "Беларускай Вызвольнай Арміі пад камандаю ген. Вітушкі". Аднак больш распаўсюджанай назвай партызанскіх аддзелаў генэрала Вітушкі быў "Чорны Кот". У 1949 годзе ў Заходняй Нямеччыне выходзіў часапіс "За волю. Лісткі Замежнага сэктару Беларускае Вызвольнае Арміі".
БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛІСТЫЧНАЯ СЯБРЫНА (БНС)
Адно з першых выразна нацыяналістычных беларускіх згуртаваньняў. БНС дзейнічала ў Вільні ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Яе сябрамі былі студэнты Віленскага ўнівэрсытэта Сьцяпана Батуры. БНС мела антыбальшавіцкі характар, ды выкрывала сапраўдную сутнасьць бальшавіцкай палітыкі ў БССР і ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя кароткі час выдавала сваю газэту "Беларусь працы". Яе рэдактарам і выдаўцом быў Сяргей Сарока, лідэр Беларускай Нацыяналістычнай Сябрыны. На працягу 1934 г. выйшла 5 нумароў газэты. Па некаторых зьвестках, БНС знаходзілася пад уплывам Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі.
БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ (БНСП)
Арганізацыя нацыяналістаў, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі ў 1930-х гадах. Арыентавалася на Нямеччыну. Утворана ў 1933 годзе. У яе кіраўнічае ядро ўваходзілі: Фабіян Акінчыц (старшыня), Уладзіслаў Казлоўскі (рэдактар і выдавец партыйнага воргану газэты "Новы шлях"), Альбін Стэповіч, Павал Арцішэўскі, Лявон Дубейкаўскі, Канстанты Юхневіч, Алёйзы Пецюкевіч і Антон Сапко. Кіраўніцтва БНСП распрацоўвала ідэялёгію, імкнулася пашырыць сетку партыйных арганізацый (моцныя пазыцыі ў БНСП былі на Стаўпеччыне). У 1937 годзе БНСП была забароненая польскімі ўладамі. Частка сяброў на чале з Ф.Акінчыцам у 1938 г. выехалі ў Нямеччыну. У 1940 г. БНСП на чале з Ул.Казлоўскім нелегальна дзейнічала пад летувіскай уладай у Вільні. У ліпені 1941-га Казлоўскі аднавіў дзейнасьць БНСП, але немцы яе забаранілі. Са сьмерцю Ф.Акінчыца і Ўл.Казлоўскага ў 1943 г., а таксама з уступленьнем М.Ганько ў Беларускую Незалежніцкую Партыю, БНСП спыніла сваё існаваньне.
БЕЛАРУСКАЯ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЯ ПАРТЫЯ (БНП)
Палітычная арганізацыя беларускіх нацыяналістаў, якая ў 1940-50-х гг. нелегальна дзейнічала ў Беларусі. Па адной з вэрсіяў, БНП была заснавана яшчэ напрыканцы 1939 г. у Вільні (па іншай - у 1942 г. у Менску). У 1940 г. у Варшаве яе ідэёляг а. Вінцэнт Гадлеўскі піша праграму й статут партыі, якія абнаўляліся ў 1942 г. пасьля рэарганізацыі БНП. У статуце БНП мэтай партыі было "здабыцьцё і забясьпечаньне на будучыню Незалежнасьці Беларусі" і да яе яна ішла "праз баёвы зрыў народных масаў да збройнага змаганьня". Найвышэйшым ворганам БНП быў Цэнтральны Камітэт, які ствараўся агульным зьездам акруговых кіраўнікоў партыі. Асноўнай партыйнай адзінкай БНП было зьвяно з кіраўніком зьвяна на чале. Існавалі таксама раённыя, акруговыя й краёвыя камітэты партыі. Раз на два гады зьбіраўся партыйны зьезд, а таксама партыйныя канфэрэнцыі. Друкаваным ворганам БНП быў "Бюлетэнь Беларускай Незалежніцкай Партыі", які выдаваўся ў 1942-46 гг. (выйшла 6 нумароў).
Падчас нямецкай акупацыі сябры БНП апаноўвалі грамадзянскую адміністрацыю, кіравалі вайсковымі й паліцыйнымі аддзеламі, узначальвалі нацыянальныя партызанскія атрады. Напрыканцы чэрвеня 1944 г. ЦК БНП рыхтаваў у Менску антынямецкае паўстаньне з мэтай абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, якое было адменена з прычыны імклівага наступу Чырвонай Арміі. Летам 1944 г. кіраўніцтва партыі выехала ў Нямеччыну, пакінуўшы ў Беларусі падпольныя й партызанскія групы. У 1944-45 гг. у Беларусь зь Нямеччыны перапраўляліся дэсантныя групы, складзеныя з сябраў БНП, якія мусілі арганізоўваць антысавецкі супраціў у шэрагах Беларускага Краёвага Войска. Частка кіраўнікоў і актывістаў партыі, у тым ліку й старшыня ЦК БНП Ус.Родзька, былі арыштаваныя савецкай дзяржбясьпекай. Аднак ацалеўшыя падпольныя структуры здолеў аб'яднаць генэрал Міхал Вітушка, які кіраваў БНП у Беларусі. На эміграцыі быў утвораны Замежны сэктар БНП на чале з Дз.Касмовічам, які падтрымліваў сувязь з партыяй на Бацькаўшчыне праз сваіх кур'ераў. 30 верасьня 1946 г. у Зах. Нямеччыне адбылася ІІІ канфэрэнцыя БНП. На ёй адзначаўся "сталы рост БНП на Бацькаўшчыне", якая пашыралася ў падпольлі й мела ўплыў на партызанскі рух. Па некаторых зьвестках, БНП актыўна змагалася супраць савецкіх уладаў да канца 1956 г. Партыйныя структуры на эміграцыі ў 1955 г. уліліся ў Беларускі Вызвольны Фронт.
БЕЛАРУСКАЯ СЯЛЯНСКАЯ ПАРТЫЯ "ЗЯЛЁНЫ ДУБ"
Беларуская нацыяналістычная баявая арганізацыя, якая дзейнічала ў Беларусі ў 1920-х гадах. Вяла збройную барацьбу супраць бальшавіцкіх акупантаў. Камандзірам арганізацыі быў Вячаслаў Адамовіч (сын, атаман Дзяргач). Маючы базы ў Заходняй Беларусі, аддзелы "Зялёнага Дубу" доўгі час рабілі рэйды ў БССР.
БЕЛАРУСКІ ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ (БВР)
Палітычна-вайсковая арганізацыя беларускіх нацыяналістаў на эміграцыі. БВР быў заснаваны ў 1950 г. у Зах. Нямеччыне й Ангельшчыне маёрам Л.Зарэчным і напачатку дзейнічаў нелегальна. Пры дапамозе ангельскіх сьпецслужбаў, у 1950-51 гг. некалькі дывэрсыйна-разьведвальных груп БВР былі перакінуты ў Беларусь. Амаль усе разьведчыкі-беларускія вайскоўцы выканалі заданьне й вярнуліся на Захад. У Манчэстары (Ангельшчына) пачала арганізоўвацца "Баявая афіцэрская школа БВР", якая мусіла падрыхтоўваць кіруючыя партызанскія кадры для перакідкі іх у Беларусь. У сваёй дзейнасьці БВР супрацоўнічае з Украінскай Нацыянальнай Гвардыяй атамана Бульбы-Бараўца. У 1952 г. адбываецца легалізацыя БВР. Маёр Л.Зарэчны, як "кіраўнік Арганізацыйнага бюро Галоўнага Штаба БВР", выдае 27 лютага 1952 г. адозву да беларускіх вайскоўцаў з заклікам далучацца да "Вайскова-палітычнага цэнтра Вызваленьня Беларусі", які будзе каардынаваць сілы беларускага антыбальшавіцкага фронту. 9 сакавіка 1952 г. у Манчэстары адбылася "надзвычайная канфэрэнцыя" беларускіх вайскоўцаў, на якой быў утвораны Галоўны Штаб БВР. У 1952 г. у Лянгэнфэльдзе (Зах. Нямеччына) пачалі выходзіць газэта "Незалежная Беларусь" і "Інфармацыйны бюлетэнь Галоўнага Штабу БВР" (выдавец - Палітычна-прапагандовы аддзел Галоўнага Штаба БВР).
БВР супрацоўнічае з Беларускай Цэнтральнай Радай, дасылае сваіх дэлегатаў на яе пленумы. У 1952-53 гг., абапіраючыся на структуры БЦР, у розных краінах Захаду арганізоўваюцца Краёвыя Штабы БВР. Утвараюцца й Аддзелы моладзі пры БВР (напрыклад, у 1953 г. у Аўстраліі Аддзелам моладзі кіраваў лейтэнант Ул.Шнэк). БЦР на чале з Р.Астроўскім імкнулася падпарадкаваць сабе БВР, але гэтаму супрацівіўся палкоўнік Зарэчны, які хацеў захаваць незалежнасьць сваёй арганізацыі. У выніку, 8 лютага 1954 г. прэзыдэнт БЦР звольніў Л.Зарэчнага ад пасады старшыні Галоўнага Штаба БВР, прызначыўшы на ягонае месца маёра Ўладзіміра Сеньку (апошні адмовіўся выконваць гэты загад). Аднак Зарэчны рашэньні выканаўчых ворганаў БЦР праігнараваў і 18 лютага 1954 г. выдаў Зварот да ўсіх сяброў БВР і ўсяе беларускае грамадзкасьці. Палкоўнік Л.Зарэчны заклікаў сяброў БВР самім вырашыць лёс арганізацыі, склікаўшы Ўсеэміграцыйны зьезд БВР. Аднак, яшчэ напярэдадні зьезду БВР быў расколаты на дзьве часткі. У Ангельшчыне ствараў "свой" БВР Сымон Серафімовіч, перайшоў у лягер бэцээраўцаў кіраўнік палітычна-прапагандовага аддзелу Галоўнага штаба БВР Ягор Попка (капітан Б. Жубровіч).
29 жніўня
1954 г. у Манчэстары прайшоў
першы Ўсеэміграцыйны зьезд
27 кастрычніка
1954 г. пленум і калегія БЦР
"зьліквідавалі" БВР і
БЕЛАРУСКІ ВЫЗВОЛЬНЫ ФРОНТ (БВФ)
Беларуская
эмігранцкая палітычна-
Галоўны Штаб БВФ, які знаходзіўся ў Штутгарце (Зах. Нямеччына), узначаліў падпалкоўнік Дзімітры Касмовіч ("Каршун"). Былі арганізаваны Краёвыя аддзелы Фронту ў Заходняй Нямеччыне, Ангельшчыне, Аўстраліі, ЗША і Канадзе. З 1955 г. выходзіў часапіс "Барацьба", ворган БВФ, наклад якога ў 1950-я гг. складаў тысячу паасобнікаў.
Асноўную частку актывістаў БВФ склалі былыя сябры Беларускага Вызвольнага Руху - прыхільнікі БЦР, а таксама сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. БВФ ня толькі разгарнуў шырокую інфармацыйна-прапагандысцкую дзейнасьць у краінах Заходняй Эўропы, але й спрабаваў падтрымліваць кантакты з рэшткамі антысавецкага падпольля ў Беларусі.
БВФ супрацоўнічаў ў шэрагам антыкамуністычных арганізацый: з Антыбальшавіцкім Блёкам Народаў (АБН), Антыкамуністычнай Лігай Народаў Азыі (АПАКЛ, з 1955 г.), Міжамэрыканскай Канфэдэрацыяй Абароны Кантынэнту, Міжнароднай федэрацыяй для перамогі над камунізмам ды інш. Ад імя БВФ і БЦР Дз.Касмовіч у 1964 г. выступаў у Эўрапарлямэнце, а ў 1968 г. - у Брытанскім парлямэнце. У 1967 г. БВФ быў адным з арганізатараў Эўрапейскае Рады Свабоды, у якую ўвайшлі вядомыя палітыкі й грамадзкія дзеячы. У 1967 г. была арганізавана Сусьветная Антыкамуністычная Ліга, галоўны штаб якой знаходзіўся ў Сэуле (Паўднёвая Карэя), і зь якой актыўна супрацоўнічаў Беларускі Вызвольны Фронт. Пачынаючы з канца 1950-х гг. асноўная дзейнасьць аддзелаў БВФ заключалася ў правядзеньні антыкамуністычных мітынгаў і дэманстрацый, ва ўдзеле ў міжнародных канфэрэнцыях, на якіх ставілася на абмеркаваньне беларускае пытаньне.
У 1960-70-я гг. актыўна дзейнічалі Краёвыя аддзелы БВФ у Ангельшчыне (кіраўнік штаба - Кастусь Глінскі), Аўстраліі (Сіднэй і Мэльбурн, актывісты - Уладзімір Сідлярэвіч, Паўла Гуз, Міхась Зуй, Алесь Алехнік, Уладзімір і Алег Шнэкі), Канадзе (Вэнніпэг), ЗША (актывісты - Іван Касяк, А.Касоўская, Анатоль Плескачэўскі, В.Лапіцкая).
Са сьмерцю ў 1991 г. Дз.Касмовіча, БВФ фактычна спыніў сваё існаваньне. Толькі ў Аўстраліі яшчэ некалькі гадоў працягваў дзейнічаць мясцовы аддзел БВФ, які высылаў свае адозвы і мэмарандумы ў газэты й часапісы Беларусі.
БЕЛАРУСКІ ДЭСАНТНЫ БАТАЛЬЁН "ДАЛЬВІЦ"
Вайсковае фарміраваньне, створанае беларускімі нацыяналістамі пры дапамозе абвэра (нямецкай вайсковай разьведкі й контрразьведкі) для антысавецкай барацьбы ў тыле Чырвонай Арміі, на тэрыторыі Беларусі. Батальён быў арганізаваны ў ліпені 1944 г. у мястэчку Дальвіц ва Ўсходняй Прусіі пры нямецкай дывэрсыйна-разьведвальнай школе. Начальнікам школы быў маёр Геруліс, а яго намесьнікамі Барыс Рагуля й Усевалад Родзька. Родзька адказваў за палітычную падрыхтоўку асабовага складу батальёна, а Іван Гелда - за вайсковую.
"Дальвіц" камплектаваўся з афіцэраў і жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны, пераважна сябраў Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1944 г. у батальёне налічвалася болей за 200 чалавек і ён быў падзелены на дзьве роты: "Паўднёвую" і "Паўночную". Беларускія вайскоўцы вывучалі падрыўную й сапёрную справы, тапаграфію, тактыку вядзеньня партызанскага бою, тыпы зброі. Невялікая група дзяўчат і жанчын рыхтаваліся на радыстак. У другой палове 1944 г. на Беларусь было скінута з нямецкіх самалётаў некалькі атрадаў, груп і асобных дэсантнікаў "Дальвіца". Частка зь іх была ліквідавана савецкай дзяржбясьпекай, іншыя пераходзілі да партызанскае дзейнасьці. Дэсантнікі, акрамя абвэра, атрымоўвалі заданьні й ад кіраўнікоў БНП, якія спрабавалі ўзьняць у Беларусі антысавецкі партызанскі рух. Усе перакінутыя ў Беларусь вайскоўцы лічыліся сябрамі Беларускай Вайсковай Арганізацыі й мусілі выконваць заданьні толькі беларускага кіраўніцтва.
На пачатку лістапада 1944 г. "Дальвіц" перадыслякаваўся ў мястэчка Вальбуш пад Быдгошчам (Польшча), дзе працягваў падрыхтоўку. Пазьней ён пераехаў у раён Бэрліна.
Напрыканцы сакавіка 1945 г. камандзір батальёна маёр У.Родзька заключыў пагадненьне з кіраўніком "Ягдфербанд-Ост СС" палкоўнікам нямецкіх сьпецслужбаў Ота Скарцэні аб павелічэньні складу "Дальвіца" да 700-800 чалавек і яго перакідцы ў Беларусь. Аднак падрыхтаваныя атрады "Дальвіца" ў Беларусь перакінутыя не былі.
У траўні 1945 г. "Дальвіц" быў раззброены чэшскімі партызанамі, пасьля чаго Родзька аб'явіў пра яго роспуск. Батальён быў падзелены на групы, якія прабіваліся на Захад, або ў Беларусь. Атрад маёра Ў.Родзькі перабраўся на Беласточчыну, дзе ў чэрвені 1945 г. старшыня ЦК БНП і камандзір "Дальвіца" быў арыштаваны. Частка вайскоўцаў батальёна, дабраўшыся да Белавежскай і Налібоцкай пушчаў, прыступілі да партызанскай дзейнасьці. Некаторыя дэсантнікі, як, напрыклад, Аўген Жыхар, камандавалі партызанскімі аддзеламі. А генэрал Міхал Вітушка кіраваў партызанкай і падпольлем "Чорнага Ката". Па афіцыйных савецкіх зьвестках, у 1956 г. дзяржбясьпека расшуквала 57 дэсантнікаў "Дальвіца", якія былі або на Захадзе, або скрываліся ў Савецкім Саюзе.
Батальён "Дальвіц" адыграў выключную ролю ў падрыхтоўцы каманднага складу для беларускага партызанскага руху. Ягоныя дэсантнікі здолелі часткова аб'яднаць стыхійную партызанку й аформіць яе ў арганізацыйныя рамкі.
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТАР (БНЦ)
Эмігранцкая нелегальная палітычная арганізацыя. БНЦ заснаваны 15 жніўня 1945 г. на нелегальным сходзе беларускага нацыянальнага актыву ў Рэгэнсбургу, у амэрыканскай акупацыйнай зоне Нямеччыны. Сярод 12 прысутных былі: Радаслаў Астроўскі, Мікола Абрамчык, Аўген Каханоўскі (Калубовіч), Барыс Рагуля ды інш. БНЦ мусіў стаць "беларускім цэнтральным прадстаўніцтвам" на Захадзе. Ідэю стварэньня гэтай арганізацыі падтрымаў і прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскі, які разумеў, што ў пасьляваенных умовах БЦР ужо ня можа дзейнічаць, маючы пляму "калябарацыі" (БЦР будзе распушчаная ў верасьні 1945 г.). На прапанову Астроўскага старшынём БНЦ быў выбраны М.Абрамчык, а яго заступнікам А.Каханоўскі. Быў арганізаваны й Прэзыдыюм БНЦ. Аднак ужо ў 1946 г. з арганізацыі выйшлі прыхільнікі Р.Астроўскага ("зарубежнікі"). На жаль, невядома, ці прызнаваў БНЦ пераемнасьць ад Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, заснаванага ў Бэрліне 19 чэрвеня 1941 г. групай Міколы Шчорса і а. Вінцэнта Гадлеўскага.
Утвораны ў 1945 г., БНЦ меў на мэце "мабілізаваньне і арганізаваньне ўсіх беларускіх нацыянальных сілаў для няўтомнага і бескампраміснага змаганьня супраць бальшавізму і ўсякіх іншых формаў паняволеньня беларускага народу", змаганьне "за палітычную, нацыянальную, рэлігійна-царкоўную, сацыяльную і эканамічную незалежнасьць беларускага народу". БНЦ у сваіх праграмных дакументах заяўляў пра сваю прынцыпіяльную арыентацыю на свае ўласныя сілы. Арганізацыя афіцыйна заяўляла пра сваю надпартыйнасьць, але тайна ад шырокіх колаў беларускага грамадзтва знаходзілася пад уплывам Рады БНР, якая да сьнежня 1947 г. дзеяла нелегальна. БНЦ здолеў аб'яднаць у сваіх шэрагах прадстаўнікоў многіх існаваўшых у той час палітычных партый і арганізацый. Але брабэцээраўскай "Сялянска-Работніцкай Партыі Вызваленьня Беларусі", як "русафільскай", было адмоўлена ў супрацоўніцтве.
Нелегальна выдаваліся й распаўсюджваліся перыёдыкі БНЦ і ягоныя ўлёткі. З красавіка 1946 г. выдаваўся часапіс "Рух", ворган БНЦ або "цэнтралі пасярэдніцтва Беларускага вызвольнага руху (у апошніх нумарах - "беларускай нацыянальна-вызвольнай думкі"), як было пазначана пад лагатыпам. На працягу 1946-48 гг. выйшла 5 нумароў (рэдактар Ст.Станкевіч, які выступаў у часапісе, як "Язэп Каранеўскі"). У чэрвені 1948 г. выйшаў першы нумар "Бюлетэня" Замежнага Сэктару БНЦ", які быў прызначаны для ўнутранага карыстаньня сяброў арганізацыі. У 1949 г. група сяброў БНЦ выдавала часапіс "За волю". Частка адозваў і зваротаў арганізацыі друкавалася ў часапісе "Рух", іншыя выходзілі асобнымі выданьнямі, як, напрыклад, зварот БНЦ да беларускай эміграцыі ад 20 ліпеня 1947 г. Ён быў выкананы друкам на чатырох балонках. Зварот меў антырасейскі характар: "ад самага пачатку арганізаванага жыцьця беларускай эміграцыі ўся варожая разбуральная дзейнасьць у ейным асяродзьдзі йшла цераз расейскую дывэрсыю", "і ў маскоўскіх нацыяналістых і ў бальшавікоў у дычыненьні да нас адна мэта - сьцерці нас з карты гісторыі".
Да 1949 г. ў амэрыканскай зоне Нямеччыны адбылося найменш чатыры зьезды БНЦ, якія праводзіліся кансьпіратыўна. Ці не самы прадстаўнічы (чацьверты па ліку) зьезд сабраўся ў сакавіку 1949 г. у Остэргофэне. На ім была зроблена спроба зрабіць БНЦ прадстаўніцтвам партыяў.
У гэты час ужо легальна разгортвалі канкурэнцыйную дзейнасьць Рада БНР і БЦР. Таму сам назоў "Беларускі Нацыянальны Цэнтар" згубіў свой першапачатковы сэнс. Па некаторых зьвестках, БНЦ прыпыніў сваю дзейнасьць 28 сьнежня 1947 г., пасьля таго, як аднавілася Рада БНР, куды, дарэчы, увайшлі многія кіраўнікі Цэнтру. Аднак ёсьць фактам, што ён працягваў існаваць і пасьля 1947 г.(прынамсі, да 1949 г.), але ўжо пад старшынствам Станіслава Станкевіча. Праўдападобна, што яшчэ малавядомай Радзе БНР быў неабходны БНЦ, каб з яго дапамогай канкураваць за ўплыў на беларускую эміграцыю з адноўленай БЦР.
Беларускі Нацыянальны Цэнтар яшчэ ў 1946 г. увайшоў у Антыбальшавіцкі Блёк Народаў, які спрабаваў каардынаваць антысавецкае змаганьне ва Ўсх. Эўропе (першым генэральным сакратаром АБН быў Станіслаў Станкевіч, адзін з кіраўнікоў БНЦ). У 1947-48 гг. у адозвах і выданьнях БНЦ зьявіўся "Замежны (або "Эміграцыйны") Сэктар БНЦ". З аднаго боку, гэта яшчэ не гаворыць пра існаваньне БНЦ і ў Беларусі, але зусім магчыма, што былі спробы залажыць арганізацыю й на Бацькаўшчыне.
Беларускі Нацыянальны Цэнтар быў адноўлены часткай ягоных былых сябраў у 1952 г. у ЗША. У БНЦ увайшлі былыя сябры Рады БНР, т. зв. апазыцыя прэзыдэнту Рады БНР М.Абрамчыку: Лявон Савёнак (старшыня), Міхась Рагуля, Мікола Панькоў, Вітаўт Тумаш ды інш. У сьнежні 1952 г. БНЦ разам з шэрагам украінскіх, грузінскіх, азербайджанскіх і іншых арганізацый выдалі сумесную дэклярацыю супраць палітыкі Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі й створанага ім Каардынацыйнага цэнтру антыбальшавіцкай барацьбы. Нават у такой нешматлікай групе, як БНЦ у ЗША, ішла барацьба. Напрыклад, у 1953 г. з БНЦ быў выключаны Гіпаліт Паланевіч. Адноўлены БНЦ ніякага ўплыву на беларускую эміграцыю ня меў і, праўдападобна, яшчэ ў 1950-х гг. спыніў сваё існаваньне.
"БЮЛЕТЭНЬ
БЕЛАРУСКАЙ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЙ
Падпольнае выданьне. Выходзіла ў Беларусі й Нямеччыне ў 1942-46 гг. Рашэньне пра выданьне "Бюлетэня БНП" прыняў ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі летам 1942 г. Адказным рэдактарам быў прызначаны Міхась Рагуля. Падчас нямецкай акупацыі ў Беларусі выйшла 2 нумары выданьня, накладам у 500 паасобнікаў кожны. Астатнія нумары выйшлі ва Ўсходняй Прусіі й у Бэрліне. Апошні "Бюлетэнь БНП" быў выдадзены Замежным сэктарам ЦК БНП у Зах. Нямеччыне восеньню 1946 г. і перапраўляўся ў Беларусь для падпольшчыкаў і партызанаў.

- Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.
- Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
- Беларускія землі у складзе Рэчы паспалітай
- Беларускія народныя святы і абрады
- Беларусь в Великой Отечественной войне: Освобождение Беларуси от немецких оккупантов (1943-1944 гг.)
- Беларусь в войне 1812 г
- Беларусь в годы 1-ой моровой войны
- Безубыточность
- Безубыточность фирмы
- Безубыточный объем продаж, точка безубыточности
- Безусловные и условные рефлексы (И.П. Павлов)
- Бейімделу түрлері және кезеңдері
- Беккария
- Беларуская мова ў ХХ стагоддзі