Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі
«Брэсцкі дзяржаўны
Юрыдычны факультэт
Кантрольная работа па «Гiсторыi Беларусi»
Варыянт 03
Работу выканала:
Бысік Яніна Юр’еўна
студэнтка 1 курса
завочнай формы навучання
спецыяльнасть
«Правазнаўства(4гады)»
Група Б
Брэст – 2012 г.
Тэма: Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага.
План.
Уводзіны…………………………………………………………
- Утварэнне ВКЛ і асноўныя этапы яго фарміравання………………………...4
- . Утварэнне Вялікага княства Літоўскага ……………….………………4
- Уваходжанне беларускіх зямель у склад ВКЛ…………………………...6
- Этапы фарміравання ВКЛ…………………………………………………..7
- Барацьба супраць крыжакоў. Грунвальдская бітва………………………….9
2.1.Барацьба супраць крыжакоў………………………………………………..9
2.2.Грунвальдская бітва…………………………………………………………11
Заключэнне……………………………………………………
Літаратура……………………………………………………
Уводзіны
Трынаццатае стагоддзе для
ўсходняга славянства стала адным
з самых драматычных і цяжкіх
часоў, калі варожыя зграі — татара-
У канцы 30-х – 40-я гг. ХІІІ ст. пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з’яўляецца фарміраванне на яе і суседніх тэрыторыях новай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яе ўтварэнне – заканамерны вынік сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі і Літвы ў ХІІ – ХІІІ стст.
Становішча маладой дзяржавы
было даволі хісткім у небяспечным
суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй,
Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі.
Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным
геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй,
але сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе,
нават крыху больш працягвалася
пераўтварэнне Літоўскай
Ι. Утварэнне ВКЛ і асноўныя этапы яго фарміравання.
- . Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
Вялікае княства Літоўскае складвалася на працягу другой паловы XIII – XIV тст. выключна на землях сучаснай Беларусі і Літвы. Стварэнне новай дзяржавы адбывалася пры самым актыўным удзеле беларусаў і літоўцаў. Таму ў этнічных адносінах тады гэта дзяржава была беларуска-літоўскай. Існаванне гэтай дзяржавы садзейнічала далейшай кансалідацыі літоўцаў і беларусаў у асобныя народнасці і спрыяла развіццю беларускай тагачаснай культуры ў гэтай дзяржаве. Культура беларускіх зямель не толькі захавала сваю самабытнасць, але і аказала моцны ўплыў на літоўцаў.
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося вакол Навагародскай зямлі і гістарычнай Літвы. Хоць новагародскi перыяд нядоўгi па сваёй працягласцi (ён прыпадае на другую палову XIII ст. i на пачатак ХIV ст.), аднак яго значэнне ў гiсторыi Беларусi выключна важнае, i найперш тым, што з iм звязана ўтварэнне i ўмацаванне новай дзяржавы – Вялiкага княства Лiтоўскага. Пачатковым асяродкам гiстарычнага працэсу фарміравання Вялікага княства Літоўскага стаў Новагародак, якi да сярэдзiны ХIII ст. вырас ў буйны эканамiчны i культурны цэнтр, што i стала вызначаць яго дамiнуючае месца ў нашай гiсторыi таго часу. Аднак гэта выдатная роля Новагародка гiстарычнай навукай зацемнена да непазнавальнасцi. Нават ужо ў 50-70 гг. нашага стагоддзя, калi дзякуючы археалагiчным пошукам быў выяўлены выключна высокi ўзровень эканомiкi i культуры старажытнага Новагародка i яго вобласцi, так званай Чорнай Русi, даследчыкi па-ранейшаму адмаўлялi яму ў самастойным значэннi i паказвалi яго толькi як аб’ект заваявання Лiтвы, якая ў сваю чаргу атаясамлiвалася з сучаснай Лiтвой, што зусiм скажала гiсторыю ўтварэння Вялiкага княства Літоўскага.
На заходніх землях пачала дзейнічаць тэндэцыя да аб’яднання з-за іх размяшчэння на значных гандлёвых шляхах. Гэтыя землі не былі пад мангола-татарскім ігам, як Усходняя і Паўднёвая Русь, а гарады раслі і развіваліся. Але пагроза з боку крыжакоў і мангола-татараў заўсёды прысутнічала.
Узнікненне Вялікага княства Літоўскага звязана з аб’яднальніцкай дзейнасцю Міндоўга запрошанага баярамі ў 1246 г. для княжання ў Навагародак – першую сталіцу Вялікага княства Літоўскага. Міндоўгу ўдалося перацягнуць на свой бок Лівонскі ордэн згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. У 1253 г. ён быў каранаваны ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV. У 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор з Данілам Галіцкім. Пад палітычны ўплыў ВКЛ увайшоў Полацк, куды на княжанне быў запрошаны пляменнік Міндоўга. Багатыя полацкія традыцыі дзяржаўнага і культурнага жыцця аказалі значны ўплыў на фарміраванне ўнутранага ладу ВКЛ.
«Паміж літоўскімі князямі
вялася міжусобная барацьба. Супраць
Міндоўга быў арганізаваны загавар.
У 1263 г. ён быў забіты разам са сваімі
двума сынамі. Адзін з яго сыноў
Войшалк уцёк у Пінск. 3 дапамогай
галіцкага князя Шварна, які ажаніўся
з яго сястрой, ён вярнуў сабе прастол.
Яго суправіцелем стаў Шварн. Войшалк
расправіўся з забойцамі
Яго пасад заняў Транята, але ён быў забіты слугамі Міндоўга. У 1264 г. князем стаў сын Міндоўга Войшалк, які значна пашырыў тэрыторыю дзяржавы. У 1267 г. Войшалк пакінуў княжацкі пра стол на карысць Шварна і пайшоў у манастыр. На наступны год ён быў забіты, а ў 1269 г. нечакана памёр Шварн. Пасля непрацяглай барацьбы князем стаў Трайдэн. Ён кіраваў дзяржавай 12 гадоў, вёў барацьбу з крыжакамі і галіцка-валынскімі князямі. Пасля смерці Трайдэна на прастоле змяніліся некалькі князёў. Найбольшую вядомасць набылі два князя — Віцень і Гедымін (яны былі братамі). Яны ўмацавалі паўночную
граніцу дзяржавы замкамі.
Можна выдзелiць шэсць асноуных канцэпцый утварэння ВКЛ.
1) Канцэпцыя
«лiтоўскага заваявання» (або
«лiтоўская», узнiкла ў XVI ст.), у
адпаведнасцi з якой заходнiя
землi старажытнай Русi былi
2) Канцэпцыя «Русi
Лiтоўскай». Канстатуючы пануючае
становiшча ў ВКЛ
3) Канцэпцыя
«Лiтоўска-рускай дзяржавы»
4) Канцэпцыя
«Беларуска-лiтоўскай дзяржавы»
5) Канцэпцыя
«беларускай дзяржавы»
6) Канцэпцыя
полiэтнiчнай, найперш беларуска-лiтоўскай
або лiтоўска-беларускай
ВКЛ з’яуляюцца гiстарычнымi спадкаемцамi гэтай дзяржавы.
- .Уваходжанне беларускіх зямель у склад ВКЛ
Забойства ў 1263 г. Міндоўга стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ, які працягваўся некалькі гадоў. Старэйшы сын Міндоўга Войшалк пасля ўпартай міжусобіцы пры падтрымцы навагародскай і пінскай дружын вярнуўся ў Навагародак, заняў бацькоўскі прастол і пачаў княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўскай".
На пачатку XIV ст. поспехам адзначалася дзейнасць вялікага князя Віценя (1293-1316), пры якім у складзе ВКЛ быў канчаткова замацаваны Полацк. Аб'яднанне адбылося на падставе "рада" - дагавора 1307 г., які гарантаваў палачанам аўтаномнасць зямлі, захаванне мясцовых законаў і суда, і са згоды полацкага баярства і багатага купецтва. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. Віцень увёў княжацкі герб і агульнадзяржаўную пячатку з выявай Пагоні. Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, а з 1384 г. – дзяржаўным гербам ВКЛ.
Аб'яднаўчую палітыку славянскіх і балцкіх зямель актыўна прадоўжыў вялікі князь Гедымін (1316-1341). Ён правіў чвэрць стагоддзя і за гэты час далёка пасунуў межы і ўплыў сваёй дзяржавы на поўдзень і ўсход. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, заснаваную на месцы паселішча ХІ-ХІІ стст. на Крывой (Лысай) гары. Ужо ў 1323 г. Вільня называлася ў Гедымінавых граматах "каралеўскім горадам", гэта значыць, сталіцай. Сябе ж ён называў "каралём Літвы і Русі".
Падчас праўлення Гедыміна да княства далучыліся Віцебская, Менская, Тураўская землі. Ёсць падставы меркаваць, што гэты працэс насіў мірны характар. Так, менскі князь Васіль як васал Гедыміна ездзіў у складзе літоўскага пасольства ў Ноўгарад Вялікі. Гедымінаў сын Альгерд пабраўся шлюбам з дачкой віцебскага князя Яраслава Марыяй і ў 1320 г., пасля смерці цесця, стаў спадкаемцам Віцебскага княства. Увайшлі ў склад ВКЛ таксама Падляшша і Валынь (цяпер Украіна).
Такім чынам, пры Гедыміне большая частка сучасных беларускіх зямель апынулася ў складзе ВКЛ. Палітычная мудрасць гаспадара праявілася ў тым, што пры ўключэнні новых зямель ён гарантаваў ім аўтаномію і непадзельнасць тэрыторыі, дэклараваў "старыны не парушаць", захоўваў мясцовыя законы, недатыкальнасць правоў і ўладанняў феадалаў, мяшчан, духавенства, падсуднасць іх толькі сваім мясцовым судам, самастойнасць пры заключэнні гандлёвых пагадненняў.
За стагоддзе свайго імклівага росту, ад Міндоўга да Гедыміна, невялікае княства ў Панямонні далучыла суседнія тэрыторыі, заселеныя славянамі і балтамі, і пераўтварылася ў Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Тэрмін "Літва" стасаваўся тады да верхняга і сярэдняга Панямоння, пад "Руссю" разумелася сучаснае беларускае Падняпроўе і паўночная Украіна.
«Пры Альгердзе, сыне Гедыміна, (1345-1377) Вялікае княства Літоўскае выступіла з палітычнай праграмай аб'яднання, збірання ўсіх усходнеславянскіх зямель і абвясціла сябе пераемнікам духоўных і культурна-гістарычных традыцый старажытнай Русі. Больш як удвая павялічыў князь тэрыторыю дзяржавы, пашырыў яе межы далёка на поўдзень і на ўсход. Ён далучыў да яе землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Умацаваў пазіцыі ВКЛ у Ноўгарадзе і Пскове, намагаўся перамагчы Маскву. У арбіце палітычнага прыцягнення Літвы апынуўся Смаленск» [8, C. 69].
За два дзесяцігоддзі
да Дзмітрыя Данскога Альгерд атрымаў
выдатную перамогу над мангола-татарамі,
разграміў іх у 1362 г. на Сініх Водах
(цяпер рака Сінюха, прыток Паўднёвага
Буга). Гэта перамога карэнным чынам
змяніла лёс украінскага
«Альгерд праводзіў прадуманую і паслядоўную "ўсходнюю" палітыку. Ён падтрымліваў цесны саюз з Цвер'ю, замацаваны шлюбам на цвярской княжне Ульяне, і дапамагаў ёй у барацьбе з Масквой. Альгерд аб'яднаў пад сваёй уладай большую частку гістарычнай Кіеўскай Русі і рэальна прэтэндаваў на завяршэнне гэтага працэсу на ўсходзе» [8, C. 69-70].
У 1368, 1370 і 1372 гг. ён рабіў паходы на Маскву, але падпарадкаваць яе не ўдалося. Мяжа паміж дзяржавамі была тады ўстаноўлена па Мажайск і Каломну. Альгерд вымушаны быў прызнаць вотчынныя правы нашчадкаў Каліты на Уладзімірскае княжанне, г.зн. падзяліў з імі Русь. Сучасная гістарычная навука прызнае, што і Вялікае княства Літоўскае, і Вялікае княства Маскоўскае выступалі з адной, раўназначнай праграмай – праграмай аб'яднання
ўсіх усходнеславянскіх зямель.
- Этапы фарміравання ВКЛ
На раньнім этапе свайго
існаваньня Вялікае Княства Літоўскае
падзялялася на судова-адміністацыйныя
акругі (княствы і намесьніцтвы),
межы якіх склаліся гістарычна. На тэрыторыі
Беларусі было каля 20 княстваў і намесьніцтваў,
якія зьяўляліся асноўнымі адміністрацыйна-
Сімвалічнае выражэнне гістарычных традыцый дзяржавы, горада, асобы звычайна ўвасабляў асаблівы знак – герб. Гербы мелі свае самастойныя назвы. У Вялікім княстве Літоўскім асобнае значэнне набыў герб “Пагоня”. Ён уяўляў сабой рыцара на кані з паднятым мячом у правай руцэ і шчытом у левай.
У адным летапісе гаворыцца, што у канцы XIII ст. князь Віцень, калі пачаў княжыць у Літве, прыдумаў сабе герб і ўсяму княству пячатку. У другім летапісе стварэнне “Пагоні” прыпісваецца князю Нарымунту і растлумачваецца, што герб адзначае сталага правіцеля, які можа абараніць сваю бацькаўшчыну. Гэта – “муж збройный на коне белом, в полю червоном”. Спалучэнне ў сімвале белага і чырвонага колераў стала характэрным для беларускага нацыянальнага сцяга.
Таксама “Пагоня” трапляецца ў сімволіцы вялікіх князёў Гедэміна і Альгерда. Спачатку яна была асаблівай эмблемай князя. Але, з цягам часу, стала гербам дынастыі і затым дзяржавы. У 1348 г. “Пагоня” прынята за дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага. Калі Ягайла стаў польскім каралём, ён аб’яднаў у адным гербе “Пагоню” і польскага “арла”. У грамаце вялікага князя ад 1387 г. адзначана, што, паводле старажытнага звычаю, у праследаванні ворагаў, якое ў народзе завецца “пагоняй”, павінны ўдзельнічаць не толькі рыцары, але ўсе мужчыны, якія здольныя насіць зброю.
Дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага можна смела назваць беларускую. На ёй былі напісаны Статут Вялікага княства літоўскага 1529 г., Статут Вялікага княства літоўскага 1566 г., Судзебнік Казіміра 1468 г.
ΙΙ. Барацьба супраць крыжакоў. Грунвальдская бітва.
2.1.Барацьба супраць крыжакоў
Паўночназаходнімі суседзямі Полацкай зямлі з даўнейшых часоў былі шматлікія прыбалтыйскія плямёны яцвягі, літоўцы, аўкштайты, земгалы, лівы і інш. Славяне сутыкнуліся з імі яшчэ ў VI — VII стст. н. э. Падчас славянскай каланізацыі балты адступілі на поўнач і захад, частка іх была асімілявана.
Развіццё феадальных адносін у балтаў пачалося крыху пазней за славян. Паміж насельніцтвам паўночназаходніх зямель Русі і мяжуючымі балцкімі плямёнамі існавалі даўнія палітычныя, эканамічныя, культурныя і этнічныя сувязі. 3 рускіх абласцей у Прыбалтыку траплялі традыцыйныя прадметы экспарту: футра, воск, шыферныя прасліцы, вырабы са шкла, металічныя ўпрыгажэнні (бронзавыя грыўны, бранзалеты).
На тэрыторыі латгалаў, у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, у XII XIII стст. існавалі два невялікія княствы — Кукенойс і Герцыке, залежныя ад Полацка. Тут узніклі гарады са змешаным насельніцтвам,рэзідэнцыі мясцовых князёў і іх дружын, праваслаўныя цэрквы. Кукенойс размяшчаўся на правым беразе Заходняй Дзвіны ў вытоках яе прытоку Персе (раней Кокна). Кукенойс упамінаецца ў "Хроніцы Лівоніі" ў 1205 г., калі там княжыў Вячка. У Герцыке, другім важным умацаваным пункце, на пачатку ХШ ст. княжыў Усевалад.
3 даўнейшых часоў Русь
падтрымлівала палітычныя і
У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю Рэвель (1209).
3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаскарыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўнарыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў ордэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям'і. 3 гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна — гросмайстра, ці вялікага магістра.
Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераўянітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па намаганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ордэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.
Атрымліваючы вялікую дапамогу людзыяі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцарыкрыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі.
Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кантроль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках таксама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых
тэўтонскіх коней, панцыры, балісты".
Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі полацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя Кукенойса і Герцыке не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў заснаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн.
Зрэшты, крыжакі дамагліся таго, што пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь са свайго боку забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак
раптоўна памёр.
У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам
сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход пачаўся паспяхова. У Прыбалтыцы не было вялікіх войскаў, магутных крэпасцей, і жыхары яе былі ўзброены горш за закаваных у латы рыцараў. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.
Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паў
ночным захадзе.
2.2. Грунвальдская бітва
Грунвальдская бітва - 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт; 31,5 тыс.ч.), і войскам Тэўтонскага ордэну (Ульрых фон Юнгінген; 27 тыс.ч., гарматы), якая адбылася ў час Вялікай вайны (1409—1411) недалёка ад вёсак Грунвальд і Таненберг (Усходняя Прусія, сучасная Польшча).
Поўную перамогу, пасля цэладзённага змагання, узяло саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Загінулі 18 тыс. нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тыс. былі ўзятыя ў палон, а ўратавалася толькі трохі болей за 1400 чалавек. Былі забраныя ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска.
Перамога, хоць і пераламіла ход Вялікай вайны, але не была выкарыстана з-за памылак вярхоўнага камандавання. Але палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэну. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу.
«Вялікая вайна, 1409—1411» паўстала з-за імкнення Вялікага княства Літоўскага вярнуць знаходзіўшыяся пад уладай Тэўтонскага ордэна літоўскія землі (Жамойтыю); Польшча выступала саюзнікам княства ў гэтым канфлікце.
3 ліпеня 1410 злучаныя польска-літоўскія
войскі пад камандаваннем
15 ліпеня супернікі сышліся
на раўніне ў трыкутніку паміж
сёламі Грунвальд, Танэнберг (
Бітва пачалася апоўдні з наступу лёгкай конніцы Вітаўта на левы фланг тэўтонцаў. Напад быў сустрэты артылерыйскім залпам. Следам за лёгкай конніцай у бой пайшлі астатнія харугвы, якім ужо не пагражала небяспека гарматных стрэлаў і лучнікаў. У адказ пачалося контрнаступленне цяжкай кавалерыі Валенрода. Адначасова з гэтым у бой уцягнуліся першыя польскія войскі першай лініі і правы фланг Ордэна.
Літоўская кавалерыя не змагла
процістаяць тэўтонцам і
«Трокская, віленская шляхта з Жамойцю стала трывалi з Вiтаутам, i палякам мужна дапамагалi. Але ж iншыя паветы лiтоускiя разбеглiся хто куды мог у розныя бакi. I галоунай з святым Юрыем харугвы не стала, на якую вусе войска Лiтоўскае глядзела. Ужо было цяжка Лiтве, але Вiтаут на чале з Наваградцамi i з Валынцамi адважная стаяў».
Акрамя таго, польскія войскі, пацясніўшы Ліхтэнштэйна, пачалі ахапляць Валенрода яшчэ і з правага флангу.
Каб выправіць сітуацыю, Юнгінген увёў у бой другую лінію тэўтонскай кавалерыі, аднак палякі таксама задзейнічалі рэзерв, якім камандаваў Ягайла, а літоўская конніца Вітаўта паспяхова вярнулася на поле бою і вырабіла моцны ўдар па левым флангу Ордэна, які ўграз у баі з пяхотай і страціў манеўранасць. Пасля смерці Юнгінгена і адмовы часткі тэўтонскіх войскаў працягваць бітву войска Ордэна звярнулася ва ўцёкі.

- Беларускія землі у складзе Рэчы паспалітай
- Беларускія народныя святы і абрады
- Беларусь в Великой Отечественной войне: Освобождение Беларуси от немецких оккупантов (1943-1944 гг.)
- Беларусь в войне 1812 г
- Беларусь в годы 1-ой моровой войны
- Беларусь в годы Великой Отечественной войны
- Беларусь в годы ВОВ
- Безубыточный объем продаж, точка безубыточности
- Безусловные и условные рефлексы (И.П. Павлов)
- Бейімделу түрлері және кезеңдері
- Беккария
- Беларуская мова ў ХХ стагоддзі
- Беларускі нацыяналізм
- Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.