Беларускія
землі у складзе Рэчы
Паспалітай.
План:
Уводзіны
1.Люблінская
унія.Утварэнне Рэчы
Паспалітай.
2.Дзяржауна-палітычны
лад Рэчы Паспалітай.
3.Сацыяльна-эканамічнае
жыцце Рэспублікі
Беларусь у складзе
Рэчы Паспалітай.
4.Рэлігійныя
канфесіі на Беларусі.Берасцейская
царкоуная унія.
Заключэнне.
Спіс
літаратуры.
Уводзіны.
Гiсторыя
зблiжэння Вялікага княства Літоўскага
з Польскім каралеўствам бярэ
свой пачатак з Крэўскай уніі
1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню
аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай
унii пры захаванні імі пэўнай
самастойнасці ва ўнутранай і
знешняй палiтыцы. Неаднаразовае
аднаўленне і перазаключэнне
унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць,
па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое,
аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх
дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi
iх да зблiжэння.
1 ліпеня 1569
года на сойме ў Любліне
была заключана ўнія, паводле
якой Вялікае Княства Літоўскае,
Рускае і Жамойцкае аб'ядналася
з Каронай Польскай у адну
дзяржаву. Больш двухсот гадоў
нашы продкі жылі ў складзе
гэтага шматэтнічнага аб'яднання.
1569 год стаў адной з самых
значных дат у гісторыі Беларусі.
Навукоўцы звычайна адлічваюць
ад яго новы этап у гістарычных
лёсах беларускага, украінскага
і літоўскага народаў. Унія
паміж суседнімі краінамі аказала
значны ўплыў на стан спраў
ва ўсёй Еўропе. На мапе з'явілася
новая дзяржава - Рэч Паспалітая,
адна з самых вялікіх і магутных.
У гэтай
кантрольная рабоце нам неабходна
разледзіць галоўныя вытокі і
сутнасць Люблінскай уніі, вызначыць
асаблівасці становішча дзяржаў
на палітычнай арэне таго часу,
вылучыць асноўныя моманты і
вынікі аб’яднання дзяржаў у
Рэч Паспалітую. Напрыканцы кантрольнай
работы мы падвядзем вынікі
і паспрабуем адзначаць тыя
станоўчыя і адмоўныя бакі
Люблінскай уніі, якія паўплывалі
на далейшае развіцце нашай
дзяржавы.
1.Люблінская
унія.Утварэнне Рэчы
Паспалітай.
Перадумовы
Люблінскай уніі.
З канца
XV ст. ВКЛ было вымушана весці
цяжкія войны супраць Маскоўскай
дзяржавы, якая прэтэндавала на
ўсходнія землі ВКЛ. У выніку
войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508,
1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла
частку сваіх тэрыторый. 8 верасня
1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ
на чале гетмана К. Астрожскага
ўшчэнт разбілі большыя па
колькасці войскі Маскоўскай
дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць
вынікі перамогі вялікі князь
не здолеў. У 1558 – 1583 гг. адбылася
яшчэ больш маштабная Лівонская
вайна. У 1558 г. войскі цара
Івана IV Грознага рушылі на
Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае
арцыбіскупства былі вымушаны
звярнуцца за дапамогай да
ВКЛ і прызнаць сваё падданства.
У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў
Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога
змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім
становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай,
намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ.
Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся
з патрабаваннем новай уніі з Польшчай.
Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся
за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя
для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня
1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны
сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная
яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула
Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі
актамі далучыць да Польшчы Падляшша і
амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей
весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не
было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў
наведала Люблін і падпісала дамову аб
уніі [1, с.312].
Гэта
вайна, як адзначалі пазней
польскія палітыкі, прыгнала ВКЛ
да ўніі з Каронай, зрабіла
беларуска-літоўскую шляхту больш
падатлівай у пытанні аб новым
дзяржаўным саюзе.
Адна
з важных прычын паўстання
ўніі 1569 года - супярэчнасці ў пануючым
саслоўі ВКЛ: паміж магнатэрыяй
(багатай шляхтай) і шляхтай
сярэдняй ды дробнай. Элітарнае
магнацтва мела амаль неабмежаваную
ўладу і адціскала шляхту на
другі план. У Кароне на той
час шляхта ўжо мела "залатыя
вольнасці", доступ да ўлады,
рашуча ўплывала на ўнутраную
і знешнюю палітыку ўрада. Літоўская,
беларуская і ўкраінская шляхта
жадалі зраўняцца з ёй у
правах і прывілеях, атрымаць
верх над магнатэрыяй, заняць
вядучую ролю ў сваёй дзяржаве.
Дасягненне гэтых мэтаў яна
звязвала з заключэннем уніі
з Каронай. Супрацьстаянне магнацтва
і шляхты ў 60-я гады стала
адкрытым. Удзельнікі сойму, што
адбыўся пад Віцебскам у 1562
годзе, звярнуліся да Вялікага
князя і караля Польскага Жыгімонта
ІІ з прашэннем "учыніць
супольны сойм з палякамі, каб
разам караля выбіралі, мелі агульную
абарону, супольна саймікавалі
і права аднолькавае ўжывалі".
Каб неяк кансалідаваць грамадства,
збіць прапольскія настроі шляхты,
урад ВКЛ пайшоў на значную
мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі.
Пастановай 1563 года былі ўраўнены
ў правах праваслаўная і каталіцкая
шляхты. Паводле судовай рэформы
1564 г. уводзіліся мясцовыя суды,
у якіх галоўную ролю адыгрывала
шляхта. Гэтыя захады магчыма
мелі б поспех, калі б не
драматычнае знешнепалітычнае становішча
краіны, моц якой была паслаблена
вайной.(5.с.323.)
Польшча
сама дамагалася ўніі з княствам,
у якой ёй бачыўся багаты
тэрытарыяльны прыдатак. Ідэі паглынання
княства атрымалі распаўсюджанне
сярод пэўных колаў польскай шляхты напярэдадні
заключэння дамовы. Далучэнне новых зямель
прываблівала магчымасцю атрымання новых
багаццяў, пасад, узнагарод. Перадлюблінскі
час вызначаецца разгулам шавіністычных
настрояў у Польшчы, узмоцненай каталіцкай
прапагандай на заходніх землях Беларусі
і Украіны, прыгранічнымі непаразуменнямі
.
Польскім
каралем і Вялікім князем літоўскім
у гэты трывожны час быў
Жыгімонт ІІ Аўгуст. Ён не меў
патомства і не мог ужо на
яго спадзявацца. На ім магла
перарвацца дынастыя Ягелонаў, якая
злучала сабой гэтыя дзве дзяржавы.
Польскія палітыкі баяліся, што
пасля яго смерці княства абярэ
для сябе асобнага гаспадара.
Трэба было своечасова зрабіць
больш адпаведную часу сувязь
паміж дзяржавамі. Жыгімонт згадзіўся
з гэтым і пачаліся перамовы
аб новым саюзе.
Урад
ВКЛ і кіруючыя колы Кароны
прапаноўвалі розныя умовы злучэння
дзяржаў. Літоўска-беларускія феадалы
хацелі абмежавацца ваенна-палітычным
саюзам, які б захаваў незалежнасць
і самастойнасць княства. Прадстаўнікі
Польшчы стаялі за першынство
іх краіны і скасаванне незалежнасці
княства.
На працягу
1564-1568 г.г. справа ўніі абмяркоўвалася
на чатырох соймах. Кожны бок
цвёрда стаяў на сваім. Для
канчатковага вырашэння пытання
быў назначаны з'езд у Любліне
на 23 снежня 1568 года. Паслы ВКЛ, сярод
якіх было шмат магнатаў - праціўнікаў
уніі, адчуваючы, што абставіны
складваюцца не на іх карысць,
збіраліся памалу, нехаця, іншыя
і зусім не прыехалі, жадаючы
ўхіліцца ад удзелу ў ракавой
справе. 10 студзеня 1569 г., праз два
тыдні пасля прызначанага тэрміну,
сойм быў адкрыты. На яго
прыбылі Жыгімонт ІІ і каля
160 паслоў і сенатараў Кароны
і ВКЛ, якія на працягу шасці
драматычных месяцаў абмяркоўвалі
самую важную дзяржаўную справу .
Бурныя
дэбаты працягваліся ўжо каля
двух месяцаў. Найбольш актыўна
супрацьдзейнічалі падпісанню ўніі
дэлегаты княства - канцлер і
Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл,
падканцлер Астафій Валовіч, жамойцкі
стараста Ян Хадкевіч. Калі яны
бачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння
ўніі на непрымальных для сваёй
дзяржавы ўмовах, то ў знак
пратэсту ў ноч на 1 сакавіка
пакінулі Люблін, жадаючы сарваць
перамовы. Перад ад'ездам яны падалі
каралю свае ўмовы уніі.
Аднак
ад'езд дэлегатаў княства аказаўся
іх палітычнай памылкай. Гэта
выклікала моцнае абурэнне польскага
боку. Паслы працягнулі абмеркаванне
справы і склалі пункты інкарпарацыі
княства. Пры падтрымцы польскіх
паслоў Жыгімонт ІІ, скарыстаўшы
цяжкае знешнепалітычнае становішча
краіны,фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай
здрады - незаконна, насуперак сваім абяцанням
і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі
ВКЛ, 5 сакавіка ён выдаў універсал аб далучэнні
да Польшчы Падляшша з гарадамі Беласток,
Бельск, Драгічын на Бузе, Мельнік. Такімі
ж незаконнымі актамі, без згоды сойма,
былі адарваны ад княства і далучаны да
Польшчы Валынь (25 мая), Падолле (1 чэрвеня),
Кіеўшчына (5 чэрвеня) [5, с.134].
Пад пагрозай
страты пасад і прывілеяў, канфіскацыі
маёмасці ўкраінскіх паслоў прымусілі
пагадзіцца на анэксію іх радзімы
і прысягнуць на вернасць польскаму
каралю. ВКЛ панесла цяжкія тэрытарыяльныя
страты. Гэта быў моцны ўдар
па магутнасці дзяржавы, якая
і без таго была падарвана
стратай часткі беларускіх зямель
у Лівонскай вайне. Ісці на
ваенны канфлікт з Польшчай
у тых умовах яна не магла.
Супрацьпраўныя
акты Жыгімонта, разбурэнне адзінага
фронта барацьбы за незалежнасць
княства з-за пазіцыі ўкраінскіх
паслоў зламала супраціўленне
беларуска-літоўскіх магнатаў. У
чэрвені на пагрозлівы выклік
ад караля паслы вярнуліся
ў Люблін, дзе пратэставалі супраць
далучэння спрадвечных зямель
княства да Польшчы, патрабавалі
адмяніць указы 5 сакавіка - 5 чэрвеня,
прапаноўвалі адкласці абмеркаванне
справы да наступнага сойму.
Невядомы аўтар "Дзённіка Люблінскага
сойму" апавядае, што 28 чэрвеня
Хадкевіч, Радзівіл і іншыя беларуска-літоўскія
паслы з плачам кінуліся на
калені перад Жыгімонтам, просячы
яго не губіць княства і
не аддаваць яго ў "лясную
няволю", а "давесці да канца
справу так, каб яна не цягнула
за сабой заняволення і ганьбы
нам і нашым нашчадкам" . Але
кароль загадаў ім без лішніх
размоў і прамоў прыняць унію.
Зразумеўшы безысходнасць становішча,
яны пайшлі на згоду.
1 ліпеня 1569
г. быў падпісаны акт уніі. Сутнасць
заключанага саюза была, ці дакладней,
павінна была быць у тым,
што "каралеўства Польскае
і Вялікае княства Літоўскае
ўяўляюць сабой ужо адно нераздзельнае
і недзялімае цела, а таксама
не асобную, але агульную рэспубліку,
якая злучылася і злілася ў
адзін народ з дзвух дзяржаў і
народаў" .
Новаўтвораная
дзяржава атрымала назву Рэч
Паспалітая.
Амаль адразу
пасля свайго нараджэння новая дзяржава
перажыла некалькі крызісаў улады. У 1573
г. пасля смерці Жыгімонта Аўгуста
каралём быў выбраны французскі
прынц Генрых Валуа. Аднак у 1574 г.
ён збёг у Францыю. Выбары новага караля
адбываліся ў атмасферы супрацьстаяння
паміж магнацкімі групоўкамі і дробнай
шляхтай. Толькі ў 1576 г. каралём быў выбраны
трансільванскі князь Стэфан Баторы. У
1583 г. ён скончыў Лівонскую вайну перамогай.
Спроба наступнага караля Жыгімонта (са
шведскай дынастыі Вазаў) абмежаваць правы
шляхты і зрабіць манархію спадчыннай
скончыліся рокашам 1604г.
Страта
значных тэрыторый, памяншэнне
правоў некаталіцкага насельніцтва,
умяшальніцтва польскага боку
ў справы ВКЛ выклікалі незадаволенасць
сярод шырокіх колаў Вялікага
княства. Барацьбу супраць уніі
ўзначаліў канцлер Леў Сапега
(1557 – 1633) Дзякуючы яго намаганням,
у 1582 г. быў створаны Трыбунал
ВКЛ, які абмежаваў судовую
ўладу караля. Насуперак рашэнням
Люблінскай уніі ў ВКЛ працягвалі
збірацца асобныя з’езды мясцовай
шляхты. У 1588 г. пачаў дзейнічаць
новы Статут, дзе унія з Польшчай
нават не ўзгадвалася. Польскай
шляхце забаранялася набываць
маёнткі і пасады ў ВКЛ. Разам
з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю
законаў Вялікага княства [3, с.191].
Такім
чынам, неабходна подкрэсліць,
што заключэнне Люблінскай уніі
дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу
ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая
была больш моцным утварэннем,
і суседнім дзяржавам прыходзілася
з ёй лічыцца.
Гістарычнае
значэнне Люблінскай уніі.
Гістарычнае
значэнне ўзнікнення Рэчы Паспалітай,
Люблінскай уніі для беларускага
народа патрабуе яшчэ далейшага
навуковага асэнсавання з яго
нацыянальных пазіцый. Расійская,
а ўслед за ёй савецкая гістарычная
навука, трактавалі гэтыя падзеі
выключна як польскую экспансію,
падпарадкаванне Беларусі Польшчы.
З другога боку, і польская
гістарыяграфія таксама пераацэньвала
значэнне польскага фактару ў
грамадскім развіцці Беларусі
таго часу. У многіх публікацыях
Рэч Паспалітая нярэдка называецца
Польшчай, ігнаруецца аўтаномія
княства, што з'яўляецца грубым
скажэннем гісторыі.
Наконт
дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай
нават у польскай гістарыяграфіі
існуе вялікі спектр думак:
ад сцвярджэння аб яе ўнітарным
характары да прызнання федэратыўнага
прынцыпу яе пабудовы. Буйны спецыяліст
па перыяду феадалізму Ю.Бардах,
напрыклад, лічыць Люблінскую
унію кампрамісам дзвух дзяржаў
і вынікам іх двухсотгадовага
сумеснага развіцця. Вядомыя польскія
даследчыкі Х.Лаўмяньскі і Е.Ахмяньскі
не бачаць у гэтым саюзе
раўнапраўя бакоў. Сучасная беларуская
гістарыяграфія схіляецца да
вываду, што нельга трактаваць
Люблінскую ўнію, пры ўсёй несправядлівасці
яе ўмоў, як паглынанне Польшчай
Вялікага княства Літоўскага. Рэч Паспалітая
была добраахвотным аб'яднаннем, федэрацыяй
дзвух дзяржаў. Іншая справа, што Польшча
на той час была ў больш выгодным палітычным
і эканамічным становішчы і таму валодала
ўнутрапалітычнай ініцыятывай у Рэчы
Паспалітай. Яна магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную
палітыку ў дачыненні да ўсходнеславянскага
насельніцтва Вялікага княства.
Першае
ўражанне ў ВКЛ ад уніі было
шокавым, прычым, як для магнацтва,
так і для шляхты, якая ў
свой час дамагалася злучэння
з Польшчай. Вышэйшая ўплывовая
знаць аказалася перад пагрозай
поўнай згубы былога палітычнага
вяршынства. Дазвол польскай шляхце
атрымліваць зямельныя ўладанні
ў межах княства стварыў небяспечнага
канкурэнта для мясцовай шляхты.
Таму большая частка пануючага
класа ВКЛ у апошняй трэці
ХVІ ст. праяўляла незалежніцкія,
антыпольскія настроі. А вялікакняскія
палітыкі імкнуліся вывесці сваю
краіну з таго становішча, у
якім яна апынулася ў выніку
Люблінскай уніі. Насуперак акту
ўніі ў княстве рэгулярна збіраліся
агульнадзяржаўныя соймы. У 1581
г. тут быў створаны асобны
вышэйшы суд - Галоўны трыбунал.
А прыняты ў 1588 г. Статут (звод
законаў) па сутнасці, скасаваў
многія палажэнні Люблінскай
уніі, гарантаваўшы эканамічную,
палітычную і культурную незалежнасць
дзяржавы: польскай шляхце забаранялася
набываць землі і займаць дзяржаўныя
пасады ў княстве, не прызнаваліся
яго тэрытарыяльныя страты, заканадаўча
замацоўвалася дзяржаўнасць беларускай
мовы.
Перыяд
1569-1795 гг., калі беларускія землі
ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай,
быў вельмі змястоўным і складаным
у нашай гісторыі: паланізацыя
шляхецтва, запрыгоньванне сялянства,
рэлігійныя канфлікты, шматлікія
войны, эканамічная нестабільнасць,
народныя рухі, вострая ідэйная
барацьба, заняпад беларускай культуры
і дзяржаўнасці. Польскі культурны
ўплыў і пранікненне каталіцызму
прывялі да таго, што сацыяльна-класавы
падзел беларускага грамадства
дапоўніўся размежаваннем па
нацыянальнай і рэлігійнай прыкмеце.
Паланізацыйныя працэсы, што ўзмацніліся
з утварэннем Рэчы Паспалітай,
прывялі да адрыву ад беларускай
народнасці яе вышэйшых слаёў,
ускладнілі працэс яе фарміравання
і развіцця. Многія даследчыкі
лічаць, што ўсе беды нашай
нацыянальнай культуры пачынаюццца
з 1569 г.
Люблінская
ўнія на два стагоддзі прадвырашыла
далейшы лёс беларускага і
іншых народаў, якія насялялі
Рэч Паспалітую. Гэта дзяржава
спыніла сваё існаванне ў 1795
г., будучы падзеленай больш моцнымі
суседзямі.
Люблінская
унія – гэта анэксія і інкарнарацыя
княства у Польскае каралеуства.Для
Беларусі Люблінскі акт – гэта пагроза
поунага акаталічвання і паланізацыі
краю.
2.Дзяржауна-палітычны
лад Рэчы паспалітай
Рэч
Паспалітая была канстытуцыйнай,
саслоўнай манархіяй, на чале
з выбарным каралём. Заканадаўчым
органам быў двухпалатны парламент
— каронны, г. зн. “польскі”,
сейм, які складаўся з сената (рады)
і пасольскай ізбы. Сенат быў
вышэйшай палатай сейма, у яго
ўваходзілі найболып знатныя
свецкія і духоўныя феадалы.
Колькасць іх не перавышала 150
чалавек. Першае месца ў сенаце
належала арцыбіскупу гнезненскаму,
прымасу польскай каталіцкай
царквы, за ім ішлі біскупы,
кашталяны, ваяводы і г. д.
Сейм выбіраў кара-леўскую раду
на два гады. Рада з’яўлялася
фактычным кіраўніком дзяржавы.
Ніжэйшай палатай сейма была
пасольская ізба, якая скла-далася
з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых
сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць
тыдняў да агульнадзяржаўнага
сейма і не толькі выбіралі
паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі
інструкцыі, якія паслы павінны
былі праводзіць на каронным
сейме. Пасля кароннага сейма
зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя
сеймікі, дзе паслы рабілі справа-здачу
аб ходзе кароннага сенма і
сваёй дзейнасці. Колькасць дэпута-таў
пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.
Вальныя (агульныя)
сеймы разглядалі і прымалі пастановы
на асобных пасяджэннях сената і
пасольскай ізбы. На агульных пася-джэннях
у выпадку супадзення пастаноў яны
прымаліся і пасля за-цвярджэння
каралём набывалі сілу закону. Пастановы
прымаліся адйа-галосна. Група дэпутатаў
альбо адзін дэпутат мог сказаць
“не дазваляю , і пастанова прыпыня-лася.
Гэта права ІіЬегшп уеіо (сва-боднае
вета) разглядалася як адно з найважнейшых
“залатых шляхецкіх вольнасцей”. Але,
як мы ўбачым далей, яно было не-бяспечнае
для дзяржавы, бо ўносіла анархію,
хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.
На чале
выканаўчай улады стаяў кароль, пры
абранні якога таксама захоўвалася
права вета. Кароль узначальваў сенат,
“паспалітае рушэнне” (пазней на чале
абароны дзяржавы стаў ка-ронны гетман),
склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх
пасяджэн-няў,
прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады.
Ён ажыццяў-ляў знешнюю палітыку
дзяржавы, за якую адказваў перад вальным
сеймам.
Улада караля
была істотна абмежавана “залатымі
шляхецкімі вольнасцямі”. Побач са
свабод-ным вета шляхта заключала
з прэтэндэнтамі на польскі прастол
“Пакта канвента” — дагавор, згодна з
якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў
па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх
праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха
Валуа, былі распрацаваны ‘Тенрыхавы
артыкулы”, згодна з якімі кароль траціў
права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя
падаткі і пошліны, склікаць агульнае
апалчэнне і г. д. Адначасова ён абавязваўся:
склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам
на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны
за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму
ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны
савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў
не толькі краінай, але і асабістым жыццём
ка-раля. “Генрыхавы артыкулы” былі ўведзены
толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576),
а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі
Рэчы Паспалітай.
Калі кароль
дзейнічаў насуперак праву і
сваім абавязкам, то шляхта мела права
не падпарадкоўвацца каралю і выступіць
супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла
шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў
узброенай шляхты) ці “рокашы” —
узброенага паўстання супраць караля.
Свабоднае вета і канфедэрацыі былі
магутнай зброяй барацьбы розных феадальных
груповак за ўладу ў дзяржаве, легаль-най
формай феадальнай анархіі.
Пасля смерці
караля пачынаўся перыяд безуладдзя,
які цягнуўся ад некалькіх месяцаў
да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя
існавала асобая пасада інтэррэкса, якую
звычайна займаў прымас польскай каталіцкай
царквы. Ен склікаў для абрання
новага караля тры сеймы:
1) канвакацыйны,
на якім вызначаліся час і
месца выбараў караля, мяркуемыя
кандыдаты на каралеўскі прастол,
выпрацоўваліся ўмовы дагавору
з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы),
на якім праводзіліся выбары
і заключалася пагадненне “Пакта
канвента”; 3) каранацыйны, на якім
ажыццяўлялася каранацыя і кароль
прыносіў прысягу за-хоўваць усе
правы і выконваць умовы пагаднення
(2. С. 211 – 212).
Рэч Паспалітая
з’яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай.
Па-нуючым класам былі землеўладальнікі:
магнаты (паны), сярэдняя і дробная
шляхта. Юрыдвдчна як ійіны, так і
шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак
рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве
з’яўляліся паны. Яны складалі сенацкае
саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія
феа-далы: арцыбіскупы і біскупы,
ваяводы і кашталяны), і ўсё
кіраванне дзяржавай знаходзілася
ў іх руках. Толькі паны і шляхта
мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая
маёмасць не магла быць канфіскавана
без суда, шляхціц не мог быць
арыштаваны без дазволу суда, і
яго мог судзіць толькі шляхецкі
суд. Шляхта была свабодная ад пабораў.
Адзінай павіннасцю яе з’яўлялася вайсковая
служба. У склад пануючага класа ўваходзіла
“белае” і “чорнае” духавенства, якое
валодала велізарнай зямельнай маёмасцю.
У выключных выпадках яно плаціла аднаразовы
падатак, які зваўся “доброхотное даянне”.
Між тым духавенства само збірала дзесяціну
з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі
вышэйшага кліра ўваходзілі ў склад сената.
Што датычыцца шляхецкіх сеймікаў і пасольскай
ізбы, у іх працы духоўныя асобы звычайна
не ўдзельнічалі.
Такім чынам,
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай
саслоўнай манархіяй, у якой улада
размяркоўвалася паміж двухпалатным
пар-ламентам (магнатамі і шляхтай)
і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх
палітычных правоў не мелі.
Якое ж
месца адводзілася Вялікаму княству
Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай і якое
месца па сутнасці яно займала?
Польская
праграма уніі мела на мэце заснаванне
унітарнай дзяржавы1, якая ўяўлялася
як “адзінае непадзельнае цела з адной
галавой”, г. зн. ВКЛ адводзілася
роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак
напярэдадні Люблінскай уніі дзяржавы
мелі аднаго гаспадара, а ў астатнім
былі самастойныя і незалежныя. Другім
крокам у бок унітарнай дзяржавы
пасля Любліна стаў каронны сейм
і скасаванне незалежнага сейма
ВКЛ. Наступным крокам павінна было
стаць адзінае заканадаўства, здабытае
шляхам дапасавання Літоўскага Ста-тута
1566 г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць
гэта было не так лёгка, як здавалася
інкарпаратарам. Справа ў тым, што
ў люблінскім акце былі закладзёны
супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць
буда-вання як унітарнай, так і
федэратыўнай1 ці канфедэратыўнай2 дзяржавы.
Захоўваліся тытулы “Вялікага княства
Літоўскага” і “вялікага князя
літоўскага”, дзейнічаў амаль не
парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага
кіравання, меліся свой “скарб”, дзяр-жаўная
пячатка, сваё войска і, нарэшце, свой звод
законаў — Літоўскі Статут.Узаемаадносіны
паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню
унітарнай дзяржавы. Гвалтоўны, абразлівы
характар заключэння уніі заклаў у падмурак
Рэчы Паспалітай недавер з боку Вялікага
княства Літоўскага, які з цягам часу ўсё
болып умацоўваўся. Таму спрыялі кіруючыя
колы Полыпчы, асабліва іх тактыка адносна
Лівонскай вайны. Напярэдадні Люблінскай
уніі Жыгімонт II Аўгуст абяцаў дапа-могу
ў вайне, але пасля уніі не спяшаўся выканаць
абяцанне. Гэта, вядома, павінна было адмоўна
адбіцца на грамадска-палітычнай думцы
ВКЛ, тым больш што яно было аслаблена
гвалтоўнай анексіяй часткі сваёй тэрыторыі:
Падляшша, Валыні, Падоліі, Кіеўшчыны.Яшчэ
большы недавер ВКЛ да Полынчы выклікала
пастанова кароннага сейма (1573) аб вядзенні
Лівонскай вайны толькі на сродкі ВКЛ.
Менавіта гэта і падштурхнула кіруючыя
колы княства да выпрацоўкі тактыкі зрыву
ажыццяўлення Люблінскай уніі. У першую
чаргу маг-наты княства дамагаліся ад
кандыдатаў у каралі насуперак Люблінскай
уніі асобнай прысягі і асобнага пацвярджэння
правоў Вялікага княства Літоўскага, хаця
адпаведны пункт люблінскага акта не быў
скасаваны.
Важным крокам
у напрамку федэрацыі стала адраджэнне
закана-даўчага органа ВКЛ. На генеральных
сейміках (яны, дарэчы сказаць, былі ва
ўсіх правінцыях Польшчы) спачатку прымалася
праграма, якую дэпутаты ад ВКЛ павінны
былі прапанаваць кароннаму сейму
для абмеркавання. Пазней на гэтых
сейміках вырашаліся і пытанні дзяржаўнага
значэння (устанаўленне пабораў на
ваенныя патрэбы і г. д.). Асабліва
значэнне сейма ўзрастала ў часы
бескаралеўя, калі агульны сейм княства
ператвараўся ў сапраўдны вышэйшы
закана-даўчы орган.
Трэба мець
на ўвазе і тое, што каронны
сейм як агульна-дзяр-жаўны заканадаўчы
орган не спраўляўся са сваімі задачамі.
1 не толькі дзякуючы славутаму ІіЬетт
уеіо, але больш за ўсё таму, што
ўласна польская частка сейма не мела
адпаведнай згуртаванасці (была раско-лата
на мясцовыя групоўкі — малапольскую,
велікапольскую, маза-вецкую) і не магла
аказаць адпаведнага ўплыву на велікакняжацкіх
паслоў. А з цягам часу каронны
сейм ўсё больш ператвараўся ў
орган, які не прымаў законы, а толькі
іх абмяркоўваў, а калі і прымаліся
пастановы, то дадаткова падкрэслівалася,
што яны датычацца 1 Вялікага княства
Літоўскага.
Неўзабаве
юрыдычна было скасавана і патрабаванне
Люблінскай уніі збіраць каронны
сейм толькі ў Полыпчы (у Кароне,
адгэтуль і назва — “каронны”),
У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны
трэці сейм збіраць не ў Кароне,
“а ў Вялікім княстве Літоўскім
у горадзе Гродне”, за выключэннем
сеймаў у час міжкаралеўя. На сеймах
у Гродне маршалкам выбіраўся
адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты
акт юрыдычна прызнаў існаванне
Вялікага княства Літоўскага ў якасці
не правінцыі Польшчы, а асобнага
дзяржаўнага арганізма. Такім чынам,
поўнага зліцця дзвюх дзяржаў
не адбылося нават на ўзроўні заканадаўчай
улады. Таму і новыя органы кіравання,
створаныя ў Рэчы Паспалітай, звычайна
былі асобнымі для дзяржаў. Так, засна-ванне
ў 1578 г. кароннага трыбунала (вышэйшага
апеляцыйнага суда) пацягнула за сабой
утварэнне адпаведнай судовай установы
ў ВКЛ -літоўскага трыбунала (1581), а
пасля заснавання скарбавага трыбу-нала
ў Полыпчы такі ж орган з’яўляецца
ў ВКЛ. 1 толькі пасля ска-савання
ордэна езуітаў булай папы Клімента
XIV (1773) была ство-рана Адукацыйная камісія,
адзіная для Рэчы Паспалітай. Не было ў
Рэчы Паспалітай агульных міністраў ні
па ўнутраных, ні па знешніх пытаннях,
адзінай найвышэйшай судовай установы.
Не былі праве-дзены ў жыццё і такія патрабаванні
уніі, як скасаванне паміж дзяржавамі
мяжы, увядзенне агульнай манеты і г. д.
Затое ў
Вялікім княстве Літоўскім захаваўся
цалкам адміністрацыйны апарат кіравання:
канцлер і падканцлер, маршалкі —
вялікі і надворны, падскарбі вялікі,
гетман вялікі і гетман польны, галоўны
літоўскі трыбунал, скарбавы трыбунал
(кантраляваў фінансавыя справы дзяржавы)
і іншыя ўстановы.
Толькі ў
1791 г. была прынята адзіная канстытуцыя,
але гісторыя ўжо не пакінула часу
для яе ажыццяўлення.
Як адзначалася
вышэй, адным з патрабаванняў
Люблінскай уніі было фарміраванне агульнага
заканадаўства. Па-першае, створаная
ў ВКЛ камісія павінна была
дапасаваць літоўскае заканадаўства
да патрабаванняў уніі і польскага
заканадаўства. Але гэта было не ў
інтарэсах княства. Мабыць, таму камісія
не мела ў сваім складзе палякаў.
Па-другое, не было да чаго дапасоўваць,
бо палякі на той час не мелі такога
збору законаў, як Літоўскі Статут.
Па-трэцяе, відавочна, літоўска-беларускіх
юрыстаў больш турбавалі пытанні
ўдасканалення свайго заканадаўства,
а не набліжэння яго да польскага.
Таму работа пайшла зусім у іншым
напрамку. Праўда, на сеймы 1574 і 1578 гг. былі
пададзены некалькі выпраўленых
артыкулаў, але яны не закраналі
міжкраінных адносін.Новы Статут 1588
г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі,
але нават не ўспомніў аб яе існаванні.
Ён складаўся з 14 раздзелаў і 487 арты-кулаў.
Нормы дзяржаўнага права былі
выкладзены ў трэцім раздзе-ле, у
якім абвяшчалася самастойнасць
Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць
яго межаў, тэрытарыяльная цэласнасць.
Арты-кул 4-ы гэтага раздзела абавязаў
вялікага князя вярнуць у склад
княства ўсе землі, якія раней былі
ад яго адабраны (2. С. 114,364).

