Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.

Установа адукацыі

"Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт "

 

Кафедра гісторыі і філасофіі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная работа па гісторыі

 

Беларускія землі ў  другой палове XVII – XVIII ст.

 

 

 

 

 

Студэнткі групы 1 ЗЭІ

                                                                                                               1 курса ФПУ

Стальцовай В.В.

Заліковая кніжка

          № 509258



 

 

 

Праверыў Шумскі К.А.

Адзнака аб заліке ____

_________   2009г.

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2009

 

План

 

1. Уводзіны ………………………………………………………………....3

2. Войны сярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі …………….4

3. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве ……………….13

4. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі ………………….16

5. Заключэнне ………………………………………………………………21

6. Спіс літаратуры ………………………………………………………….22

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Сярэдзіна XVII – XVIII ст. – адзін з самых цікавых, складаных і лёсавызначальных перыядаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага як складовай часткі Рэчы Паспалітай двух народаў. Гэта быў перыяд заняпаду калісьці магутнай дзяржавы, перыяд, асвечаны сполахамі крывавых войнаў, перыяд шляхецкіх канфедэрацый, смелых, але запозненных рэформаў і адчайнага паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

У сваёй працы я разгледзела наступныя важныя ў гісторыі Беларусі падзеі:

Па-першае, войны сярэдзіны XVII – XVIII ст.: казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг., вайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг., Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.. Пералічыла асноўныя падзеі войн, прычыны, вынікі.

Па-другое, прааналізіравала праявы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай.

Па-трэцяе, разгледзела I, II, і III падзелы Рэчы Паспалітай, асвяціла работу Чатырохгадовага сойма, Канстытуцыю 3 мая 1791 г.. Ахарактызавала паўстанне Т. Касцюшкі, прычыны, асноўныя падзеі, вынікі.

Пазнаёміцца з гісторыяй  гэтага перыяду дапамагаюць шматлікія  крыніцы, якія адрозніваюцца сваёй  разнастайнасцю і інфарматыўнасцю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1 Войны cярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі.                                 

 

1.1 Казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг.

 

Распачатае ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім  хутка вылілася ў вялікую вызваленчую  вайну. Ва ўкраінскага гетмана і  казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з’явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Сацыяльная глеба для паўстання ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар.

Летам 1648 г. на поўдні і  ўсходзе Беларусі пачалася шырокая  ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты купцоў , магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным    чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры. Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава “ўсе паказачыліся і пакляліса адзін другому стаяць да апошняга”. Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам,Чэрыкавам, Пінскам і іншымі гарадамі. Перапуганая шляхта ўцякала ў глыб краіны. Хоць колькасна аснову ўзброеным фарміраванняў паўстанцаў складалі мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства быті ўжо фактычна апалячаныя, антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыпольскую накіраванасць.

З боку дзяржавы доўкі  час не праводзілася ніякіх ваенных  акцый супраць паўстанцаў. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынулася  амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне – войска стольніка В.Гасеўскага, пад Мазыром – жаўнераў пісара Валовіча, а каля Чэрыкава – аддзел Лукамскага). Казацка-сялянскі полк Сакалоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк – буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднак пасля бясплённай аблогі адыйшоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі – Стары Быхаў.

Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкывам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з’явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.

Гетман рушыў уздоўж  Беларускага Палесся, ад Бярэсця  на Тураў, Мазыр і далей. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір’я  паміж Багданам Хмялніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі ўздоўж Прыпяці Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакаў.

Вясной 1649 г. вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся . Дзякуючы далучэнню  мясцовага сялчнства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. чалавек. У чэрвені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацка-сялянскіх фарміраванняў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці.  

Разам з мясцовым сялянствам, якое прыстала да казакоў, сілы палкоўніка М.Крычэўскага дасягалі прыкладна 30 тыс. Каб не даць ім злучыцца з фарміраваннямі Пабадайлы, што стаялі ўмацаваным лагерам каля Лоева, паміж Дняпром і Сожам, Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага. Хутка быў знішчаны і лагер Пабадайлы, сілы якога здолелі вырвацца з акружэння. Пасля гэтага ліквідавалі асяродкі паўстанцкага руху ў Пасожжы і некаторых іншых раёнах Беларусі. У 1649 г. разам рэгулярным войскам Януша Радзівіла супраць паўстанцаў вяло барацьбу і фарміраванне беларускіх мяшчан і шляхты.

Апошнім значным падыходам казацка-сялянскай  вайны стала ажыўленне хваляванняў  у тым жа рэгіёне ў 1650 і летам 1651 гг., але яно зноў было хутка  падаўлена Янушам Радзівілам. Летам 1651 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава – полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман рушыў на Украіну. Злучэнне Марціна Нябабы, высланае Хмяльніцкім з мэтай затрымаць Радзівіла ў Беларусі, было цалкам разгромлена каля лоеўскіх перапраў. Неўзабаве Радзівіл пераможна ўвайшоў у Кіеў.

Паражэнне  Б.Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Берасцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паволде  Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі.

У выніку ваенных дзеянняў вялізарныя абшары паўднева-усходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, а таксама Берасцейшчына. Шляхта Старадубскага павета пакінула свае маенткі і больш не вярнулася. Улічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або вызваліў ад іх ш эраг паўдневых паветаў Беларусі.

Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648 -1651 гг. у  Беларусі з’яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на украінскіх землях, а была працэсам перманентным, серыяй лакальных паўстанняў. Не было ў Беларусі і мясцовага казацтва – арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб’екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіене, ахапленым хваляваннямі, не дазваляе разглядаць яе як самастойную з’яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэта была несумленна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгону.

 

 

 

 

 1.2 Вайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг.

 

З сакавіка 1653 г. Маскоўскае царства  актыўна рыхтавалася да вайны: закупала зброю, наймала афіцэраў, вяло дыпламатычную  прапаганду. Пасля Пераяслаўскай  рады 1654 г., якая прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Маскоўскага царства, вайна з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай. 
У маі 1654 г. пачалася руска-польская вайна, у якой прыняла ўдзел большасць насельніцтва Беларусі. Цэнтральным быў смаленскі напрамак, тут дзейнічалі асноўныя сілы – больш за 40 тыс. чалавек на чале з самім царом. Группы войск, сканцэнтраваныя ля Ноўгарада і Белгарада, павінны былі прыкрываць паўночны і паўднёвы флангі асноўнай групы войск. Бранскай групе належыла наступаць на мінскім напрамку і дапамагаць смаленскай групе армій. З боку Украіны планаваляся аказваць казацкую падтрымку рускім войскам на Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. рускія войскі авалодалі Полацкам, затым Віцебскам, у жніўне здаўся Магілёў, у верасні, па патрабаванні насельніцтва, - Смаленск. 

На поўдні Беларусі пачалі наступленне 20 тыс. казакаў Чарнігаўскага, Нежынскага і Старадубскага палкоў на чале з  гетманам Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя  Беларусі стала галоўным тэатрам  ваенных дзеянняў.

Вялікае Княства Літоўскае было не падрыхтавана да вайны, бо не чакала яе. Памежныя гарады і замкі на Дзвіне і Дняпры былі не падпраўлены, іх залогі не павялічаны. Да лета 1654 г. яшчэ нават не быў прызначаны галоўнакамандуючы. Усё войска, сабранае вялікім гетманам Янушам Радзівілам для абароны края, не перавышала 10 – 12 тыс., ды і сярод іх палову складалі малабаяздольныя павятовыя харугвы і паспалітае рушэнне. 

Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі заняты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадковым.                                                                                                                                                                                                                                                       

 Па-першае, праваслаўная  частка насельніцтва чакала рускую армію як сваю вызваліцельніцу ад каталіцка-уніяцкага наступу на праваслаўных і дапамагала ёй усімі магчымымі сродкамі – ад інфа рмавання рускай арміі аб руху польскіх войск да стварэння атрадаў і ўдзелу ў ваенных дзеяннях на баку рускіх войск. 

Па-другое, жыхары гарадоў  амаль што без абароны здаваліся  рускім войскам і прысягалі  рускаму  цару. Так было ў Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і г.д.

Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзя на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні. Мяшчан праваслаўнага веравызнання за добраахвотную здачу гарадоў абяцаў узнагародзіць царскім жалаваннем і паслабіць падатковы ўціск. Што датычыць простага народа, ў грамаце быў дадзены наказ – беларусаў хрысціянскай веры, якія не выступаюць супраць царскіх войск, не біць, не грабіць, іх жанчын і дзяцей не кранаць. Вядома, што на тых, хто са зброяй у руках выступаць супраць рускіх войск, царскія міласці не распаўсюджваліся.  

Спробы наступлення  войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654 – 1655 гг. не ўдаліся. Летам 1655 г. руская армія атрымыла шэраг  перамог на Украіне, дайшла аж да Львова. На тэрыторыі ВКЛ былі ўзяты Мінск, Гродна, а таксама Вільня і Коўна. Амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.

 Летам 1655 г. у  Вільні Аляксей Міхайлавіч запланаваў  паход на Варшаву, але ў Польшчу  ужо ўступілі шведы, а да  аткрытай вайны са Швецыяй  Маскоўскае царства яшчэ не  было гатова. 

 У 1656 г. маскоўскі  ўрад прыпыніў вырашэнне пытання аб Украіне і Беларусі, заключыў мірнае пагадненне з Польшчай і ў маі 1656 г. пачаў вайну супраць Швецыі.

 Занятыя царскім  войскам беларускія землі ператвараліся  ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада ў якіх перадавалася  ваяводам. Каб выклікаць лаяльнасць мясцовага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбурскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад гвалту маскоўскіх ратнікаў, усяляк падтрымліваў мясцовую шляхту. Новая ўлада імкнулася ўмацаваць і пашырыць у Беларесі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі ў прыватных дамах шляхты і мяшчанства.

 Жыхары акупіраваных  раёнаў або на месцы пераводзіліся  ў праваслаўе, або перахрышчваліся  ў палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не ўберагала насельніцтва ад марадзёрства і гвалру москоўскіх заваёўнікаў. Тыя рабавалі, збіралі ў няволю ўсіх без разбору, нярэдка нішчылі і праваслаўныя храмы. У выніку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустэчу.  

У 1657 г. партызанская вайна  зноў ахапіла ўсходнія і паўночныя  землі Беларусі. Становішча рускіх войск на Беларусі і Украіне значна пагоршылася, а вайна прыняла  зацяжны характар. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў. Але неўзабаве наступленне войск Рэчы Паспалітай было спынена. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в.Андрусава паблізу Смаленска падпісалі перамір’е на трынаццаць з паловай гадоў.

Згодна з Андрусаўскім перамір’ем, Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Расія згадзілася заплаціць выгнанай з Украіны шляхце 200 тыс. рублёў. Дагавог прадугледжваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з умацаваннем пагрозы татара-турэцкага нашэсця.

Для самой Беларусі вайна 1654 – 1667 г. абярнулася трагічнымі вынікамі. Колькасць  жыхароў зменшылася больш чым напалову. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады – абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.   

У самым глыбокім заняпадзе  апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усё поле. І праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася.

Яшчэ доўга безлюднымі заставаліся  вёскі, зарастала хмызняком і  лесам колішняе ворыва. Каб не памерці  з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далёка назад.

 

 

 

 

 1.3 Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.

 

Саксонскі  курфюрст Фрыдрых-Аўгуст II, які з 1697 г. з’яўляўся адначасова і каралём Рэчы Паспалітай, жадаў далучыць да сваіх уладанняў Эстляндыю і Ліфляндыю. Гэтым ён хацеў умацаваць сваё становішча ў Рэчы Паспалітай і дамагчыся ў далейшым неабмежаванай каралеўскай улады.

 Данія імкнулася  аслабіць свайго даўняга саперніка  – Швецыю і вярнуць пад свой  уплыў Шлезвіг-Гальштейн.

Ваенныя дзеянні пачалі Саксонія і Данія. У пачатку 1700 г. войскі саксонскага курфюста ўступілі ў Ліфляндыю і аблажылі Рыгу, а  дацкія войскі разгарнулі наступленне ў Шлезвіг-Гальштейне. Аднак кароль Швецыі Карл XII, высадзіўшы дэсант каля Капенгагена, прымусіў дацкага караля капітуляваць. Затым ён пераправіў морам сваё войска ў Ліфляндыю і 19 лістапада 1700 г. пад Нарваю разграміў расійскую армію. У ліпені 1701 г. каля Рыгі шведы разбілі саксонцаў. У пачатку 1702 г. асноўныя сілы шведскай арміі на чале з Карлам XII уступілі на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага.

З пачаткам Паўночнай  вайны ў ВКЛ абвастрылася барацьба магнацкіх груповак за ўладу. У барацьбу магнацкіх груповак аказаліся ўцягнутыя шырокія колы беларуска-літоўскай шляхты. Летам 1700 г. ствараецца канфедэрацыя шлчхты ВКЛ, якая супрацьстаяла Сапегам у іх імкненні да неабмежаванай улады ў Вялікім княстве Літоўскім і бараніла свае саслоўныя правы і прывілеі. Палітычная барацьба перарасла ва ўзброеную. Канфедераты сабралі ў Ашмянскім павеце пад Ліпнішкамі войска колькасцю каля 20 тыс. чалавек. Генеральным палкоўнікам канфедэрацыі шляхта абрала 20-гадовага пінскага старасту Міхала Вішнявецкага. 10 лістапада 1700 г. канфедэраты рушылі ў накірунку да сталіцы ВКЛ. Насустрач выступіў гетман Казімір Ян Сапега з 9-тысячным сойскам. 19 лістапада 1700 г. адбылася жорсткая бітва пад Алькенікамі. Перамого была на баку канфедэратаў. 22 лістапада 1700 г. канфедэраты на з’ездзе ў Алькеніках прынялі пастанову, у адпаведнасці з якой Сапегі пазбаўляліся ўсіх дзяржаўных пасад і сваіх маёнткаў у ВКЛ.   

Для барацьбы з канфедэратамі  Сапегі пайшлі на стварэнне казацка-сялянскіх  атрадаў. Аснову іх складалі сяляне з разрабаваных і спустошаных шляхтаю маёнткаў Сапегаў і частка казакоў, якія дэзеоціравалі з рускай службы з-пад Пскова і Рыгі. Найбольш актыўна гэтыя атрады змагаліся супраць шляхты на ўсходзе Беларусі ў 1701 г.

Фрыдрых-Аўгуст II, скарыстаўшы сітуацыю, увёў у ВКЛ саксонскія войскі. Сейм Рэчы Паспалітай, каб прымірыць канфліктуючыя групоўкі, у студзені 1702 г. прыняў рашэнне вярнуць Сапегам усе пасады і маёнткі. Але і на гэты раз прымірэння дасягнуць не ўдалося.

Барацьбу ў ВКЛ імкнуліся  скарыстаць у сваіх інтарэсах Швецыя і Расія. Швецыя аказала падтрымку Сапегам і пачала ваенныя дзеянні супраць канфедэратаў. У адказ на гэта шляхта ВКЛ на сейме, што адбыўся ў пачатку 1702 г. у Варшаве, адкрыта заклікала да вайны супраць шведаў, у той час як большасць магнатаў і шляхты Кароны ўзяла курс на мірнае ўрэгуляванне шведска-саксонскага канфлікту.

Расія пайшла на збліжэнне  з канфедэратамі, імкнулася выкарыстаць  антышведскі настрой беларуска-літоўскай  шляхты. Гэта дазволіла б уцягнуць Рэч Паспалітую ў вайну, надоўга затрымаць шведскія войскі на яе тэрыторыі і дало б магчымасць лепш падрыхтавацца да вайны.

На працягу 1702 – 1703 гг. паміж Расіяй і ВКЛ было заключана  некалькі саюзных дагавораў. У пачатку 1702 г. для перамоў аб аказанні Вялікаму княству Літоўскаму ваеннай і фінансавай дапамогі ў Маскву прыбыло паспльства канфедэратаў на чале з віленскім канонікам К. Белазорам. З расійскага боку перамовамі кіраваў баярын Ф. Галавін. 23  сакавіка 1702 г. быў падпісаны адпаведны дагавор. Расійскі ўрад аказваў канфедэратам ваенную, а таксама фінансавую дапамогу ў памеры 40 тыс. руб., Расіі ж пад заклад перадаваўся горад Друя, які належаў Саперам. Кіраванне горадам пераходзіла ў рукі камандуючага расійскім ваенным атрадам. Тут меркавалася раскватараваць тры пяхотныя палкі.

Вясною 1703 г. канфедэраты  адправілі ў Маскву новае пасольства, якое і на гэты раз узначаліў К. Белазор. Галоўнай яго мэтай было схіліць цара, прыняць план канфедэратаў аб сумесным наступленні ў тыл  шведаў праз Курляндыю на Рыгу, а  таксама накіраваць у ВКЛ 20-тыс. корпус пяхоты. 28 чэрвеня быў падпісаны другі дагавор, а 2 снежня 1703 г. – трэці.               

Актыўная падтрымка  з боку Расіі забяспечыла ўзмацненне пазіцый канфедэратаў і пераразмеркаванне  на іх карысць галоўных пасад у  ВКЛ.    Расійскі ўрад зрабіў стаўку на князя Міхала Вішнявецкага і яго групоўку. У 1703 г. віленскі ваявода і найвышэйшы літоўскі гетман Казімір Ян Сапега быў пазбаўлены Фрыдрыхам-Аўгустам II усіх сваіх пасад. На месца найвышэйшага гетмана 27 лістапада 1703 г. быў прызначаны Міхал Вішнявіцкм. Антоні Агінскі, які прыкладаў шмат намаганняў, каб заняць гэтую пасаду, атрымаў булаву польнага гетмана. Віленскім ваяводам быў прызначаны Януш Вішнявецкі. Бенядзікт Павел Сапега страціў пасаду падскарбія ВКЛ. Ён быў заменены Людвікам Пацэем, актыўным прыхільнікам канфедэратаў.

Істотна ўплывалі на палітычныя падзеі ў ВКЛ і падзеі ў Кароне. У  пачатку 1704 г. польскія магнаты і  шляхта, якія падтрымлівалі Карла  XII, абвясцілі стварэнне Варшаўскай канфедэрацыі, маршалкам якой быў абраны Пётр Броніш. У красавіку 1704 г. Варшаўская канфедэрацыя пазбавіла Фрыдрыха-Аўгуста II кароны Рэчы Паспалітай.

У сваю чаргу яго прыхільнікі  ў маі 1704 г. аб’ядналіся ў Сандамірскую канфедэрацыю на чале з лоўчым літоўскім С. Дэнгафам. У сваім маніфесце яны абвясцілі несапраўднымі ўсе рашэнні варшаўскіх канфедэратаў. Рэч Паспалітая аб’яўляла вайну Швецыі, каралю дазвалялася склікаць паспалітае рашэнне і заключаць пагадненні з замежнымі краінамі. Было пацверджана рашэнне Фрыдрыха-Аўгуста II аб пазбаўленні Сапегаў усіх пасад, пазбаўляліся сваіх маёнткаў і пасад кіраўнікі Варшаўскай канфедэрацыі.

 Пад націскам шведаў варшаўскія  канфедэраты 12 ліпеня 1704 г. новым  каралём Рэчы Паспалітай абралі  пазнанскага ваяводу Станіслава  Ляшчынскага. У адказ на падзеі  ў Варшаве Сандамірская канфедэрацыя звярнулася з маніфестам да ўсіх саслоўяў Рэчы Паспалітай, у якім абвінаваціла Варшаўскую канфедэрацыю і шведскага караля Карла XII у парушэнні канстытуцыі краіны. Удзельнікі Варшаўскай канфедэрацыі былі аб’яўлены здраднікамі радзімы і пазбаўляліся ўсіх правоў і маёнткаў. Такім чынам, у Рэчы Паспалітай склалася двонўладдзе, шляхта раскалолася на прыхільнікаў Фрыдрыхы-Аўгуста II і Станіслава Ляшчынскага.

Гэтыя падзеі паскорылі расійска-польскія перамовы, якія праводзілі прыхільнікі Фрыдрыха-Аўгуста II. 19 жніўня 1704 г. каля Нарвы быў падпісаны саюзны трактат, галоўнае значэнне якога заключалася ў тым, што ён канчаткова аформіў уступленне Рэчы Паспалітай у вайну супраць Швецыі. Ужо на наступны дзень Пётр I аддаў загад аб накіраванні ў раён Полацка генерала М. Рапніна на чале 10 тыс. атрада. Але галоўнай яго задачай было не аказанне ваеннай дапамогі свайму саюзніку Фрыдрыху-Аўгусту II, а збор правіянту і стварэнне базы для галоўных сіл расійскай арміі, якія планавалася накіраваць у межы Рэчы Паспалітай у наступным годзе.

Да вясны 1705 г. колькасць расійскіх  войск на Беларусі дасягнула 60 тыс.  Усе затраты па ўтрыманні расійскай  арміі несла насельніцтва ВКЛ. Пры  гэтым збор прывіянту суправаджаўся  свавольтсвам і рэпрэсіямі. Як і  паустагоддзя назад, у руска-польскую вайну 1654 – 1667 гг., з гарадоў Беларусі пачаўся вываз рамеснікаў у Расію. Усё гэта выклікала пратэсты беларускіх сялян і гараджан.

У пачатку 1706 г. расійская армія  каля Гародні трапіла ў акружэнне  і ледзь не была знішчана шведамі. Зімою і вясною 1706 г. на захадзе і поўдні Беларусі гаспадарылі шведы і саюзныя з імі магнаты Рэчы Паспалітай. Гарады і маёнткі прыхільнікаў Фрыдрыха-Аўгуста II спусташаліся, асабліва ўладанні канцлера ВКЛ Караля Станіслава Радзівіла і князёў Вішнявецкіх. Былі спалены Мір, Карэлічы, Ляхавічы, Нясвіж, разрабаваны Гародня, Наваградак, Клецк і Пінск. 

13 верасня 1706 г. у мястэчку  Альтранштат, ўто каля Лейпцыга, прадстаўнікі Фрыдрыха-Аўгуста II падпісалі мірны дагавор з Карлам XII. Фрыдрых-Аўгуст II адмаўляўся ад кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, разрываў саюз з Расіяй і браў абавязак выплаціць шведам значную кантрыбуцыю.

Пазіцыі С. Ляшчынскага ў Рэчы Паспалітай паступова ўмацоўваліся. Ён быў прызнаны Англіяй і Прусіяй, як кароль.

На прыканцы 1706 г. у лагеры канфедэратаў ВКЛ намеціўся раскол. Канцлер ВКЛ Караль Станіслаў Радзівіў прызнаў С. Ляшчынскага законным каралём Рэчы Паспалітай. У пачатку 1707 г. на бок Ляшчынскага перайшоў з часткай войска ВКЛ адзін з самых актыўных дзеячаў канфедэрацыі Міхал Вішнявецкі. Ён адрокся ад булавы найвышэйшага гетмана і віленскага ваяводы. С. Ляшчынскі прызначыў яго польным гетманам. Казімір Ян Сапега зноў стаў найвышэйшым гетманам і віленскім ваяводам, а Бенядзікт Павел Сапега – паскарбіем ВКЛ.

У 1708 г. Беларусь зноў апынулася ў цэнтры ваенных падзей. 35-тыс. войска Карла XII увайшло на яе тэрыторыю. Шведы захапілі Гародню, Ліду, Смаргонь, Мінск. Расійскія войскі адыходзілі на ўсход. Па загаду Пятра I расійскія войскі спалілі Мсціслаў, Оршу, Віцебск, Магілёў. 3 ліпеня 1708 г. адбылася бітва каля мястэчка Галаўчын. Шведы атрымалі тут апошнюю значную перамогу ў вайне з Расіяй. Наступныя паражэнні шведаў у бітвах пры Лясной 28 вервсня 1708 г. і пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. абумовілі вынік Паўночнай вайны на карысць Расіі.                                                     Пасля Палтавы Фрыдрых-Аўгуст II абнародаваў маніфест, у якім заяўляў аб скасаванні Альтранштацкага дагавора і абвяшчаў зноў заняць польскі трон. З саксонскім войскам ён уступіў на тэрыторыю Рэчы паспалітай. З гэтага часу ўжо фактычна не прымала ўдзелу ў Паўночнай вайне.

У пачатку 1710 г. у Варшаве  на Вальным Сойме, Фрыдрых-Аўгуст II быў зацверджаны каралём Рэчы Паспалітай. Быў канчаткова ратыфікаваны мірныт дагавор 1686 г. з Расіяй. Дзякуючы падтрымцы рускага цара Пятра I Фрыдрых-Аўгуст II зноў стаў каралем, а Л. Пацей атрымаў булаву найвышэйшага гетмана ВКЛ.

Фрыдрых-Аўгуст II, пасля таго як замацаваўся на троне Рэчы Паспалітай, пачаў умацоўваць сваю каралеўскую ўладу. Яго апорай у гэтай справе была саксонская армія,што знаходзілася ў краіне. 26 лістапада 1715 г. шляхта ваяводстваў Малой Польшчы у Тарнаградзе абвясціла стварэнне канфедэрацыі, мэтаю якой было абмежаванне ўлады Фрыдрыха-Аўгуста II і вывядзенне саксонскіх войск з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У канцы 1715 г. у Кароне пачаліся баявыя дзеянні паміж канфедэратамі і саксонскімі войскамі. 

Шляхта ВКЛ падтрымала Тарнаградскую канфедэрацыю. 23 сакавіка 1716 г. у Вільні былы створана Віленская  канфедэрацыя. Да канфедэрацыі далучыліся войскі ВКЛ і магнаты,якія таксама не жадалі моцнай каралеўскай улады.

Расія зноў выкарыстала  ўнутраны канфлікт у Рэчы Паспалітай і павялічыла там свае гарнізоны. Адначасова яна выступіла ў якасці пасрэдніка паміж варожымі бакамі. 3 лістапада 1716 г. у Варшаве адбылося падпісанне трактата паміж Фрыдрыхам-Аўгустам II і Тарнаградскай канфедэрацыяй на ўмовах, якія прадыктаваў пасол Расіі князь Грыгорый Далгарукі. Пагадненне было зацверджана 1 лютага 1717 г. сеймам Рэчы Паспалітай,які атрымаў назву “Нямога”. Пагадненне ўяўляла сабой кампраміс паміж інтарэсамі каралеўскай улады і шляхты. Паводле яго ўмоў,саксонская армія пакідала тэрыторыю Рэчы Паспалітай. Забаранялася стварэнне канфедэрацый і значна абмяжоўвалася ўлада гетманаў. Аднак было пакінута “liberum veto”. Значна скарачалася колькасць войска. У 1719 г. Пётр I дамовіўся з Фрыдрыхам-Аўгустам II аб сумеснай ахове парадку Рэчы Паспалітай.

Паўночная вайна скончылася падпісаннем у 1721 г. Ніштацкага мірнага  дагавора. Расія ўключыла ў свае межы Эстляндыю, Ліфляндыю, Інгрыю і частку Карэліі,што забяспечыла ёй выхад да Балтыйскага мора. Рэч Паспалітая захавала свае межы, але аслабла і пачала траціць палітычную самастойнасць.

Расія, стаўшы пераможцай у Паўночнай вайне, набыла рашаючы  ўплыў на ўнутраныя справы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Дзейнасць дзяржаўных інстытутаў Рэчы Паспалітай бала амаль поўнасцю паралізована. Некалі магутная краіна няўхільна скочвалася да сваёй пагібелі.

 

 

 

 

2 Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве.                                 

 

 

2.1 Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой алове XVII – XVIII.

Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.