Грамадска-палитычны рух беларуси
Тэма: ГРАМАДСКА – ПАЛІТЫЧНЫ РУХ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.
П Л А Н
Уводзіны.
Палітыка царызму на беларусі ў пачатку ХІХ ст Глава І. Дзяржаўна - нацыянальнае пытанне на беларускіх землях ў часы вайны 1812 года.
Глава ІІ. Стварэнне і дзейнасць тайных арганізацый на Беларусі
Глава ІІІ. Нацыянальна – вызваленчае паўстанне 1830 – 1831гг.
Глава IV. Становішча грамадскага руху у 30 – 50 гг. ХІХ ст.
Вывад
УВОДЗІННЫ.
ПАЛІТЫКА ЦАРЫЗМУ НА БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ ХІХ ст.
Да пачатку ХХІ ст беларускія землі былі уключанны ў склад Расійскай імперыі. Гэта адбылося канчаткова пасля падзелаў Рэчі Паспалітай (1772 – 1795гг). Звыш 3 млн чалавек, якія пражывалі на Беларусі апынуліся ў складзе цэнтралізаванай, з млцнай вырхоўнай ўладай Расійскай дзяржавы. Беларускія землі былі падзелянны на пяць губерній, якія ў сваю чаргу былі аб’яднаны ў два генерал-губернатствы: Літоўскае і Беларускае.
Першапачаткова царскі ўрад лічыўся з істотнымі адметнасцямі прававога становішча далучаных зямель. Тут працягваў дзейнічаць ІІІ Сатут ВКЛ ад 1588г, мясцовыя жыхары мелі магчымасць працаваць ў павятовых адміністрацыях. Адначасова царызм імкнуўся задобрыць шляхту, якая адразу атрымала правы расійскага дваранства. Пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі за шляхтай захоўваліся маенткі. Аднак шляхта былога ВКЛ марыла пра аднаўленне старачаснай незалежнасці, асабліва яна марыла аб “залатых шляхецкіх вольнасцях”. Буйныя магнаты, якія канчаткова страцілі сваю ўладу, ухіляліся ад прысягі.
Беларускае сялянства на працягу перыяда уваходзання у склад Расіі станавілася прыватнай маемасцю расійскіх землеўласнікаў. Дзяржаўныя сяляне, якія перадаваліся ў памешчыцкую ўласнасць (каля 200000 душ) значна пагоршылі свій прававы і маемасны стан. Прыгоніцтва на беларускіх землях набыло чарты расійскага, яно значна ўзмацнялася і пашыралася.
У сацыяльна – эканамічнай сфере на Беларусі адбыліся змены ў падатковай сістэмы. Замест існаваўшага раней дваравога падатку быў уведзены падушны падатак з кожнай “душы мужчынскага насельніцтва”. Гэты дзяржаўны падатак збіраўся не папяровымі грашамі, як ў рускіх губернях, а серабром. Акрамя гэтага існавалі натуральныя спагнанні. Адначасова на беларускіх землях уводзілась рэкруцкая павіннасць – прадстаўнікоў ў расійскую армію (адзін рэкрут з 125 мужчын). На Беоарусі была скасавана магдэбургскае права, замест яго з’явіліся прынцыпы расійскага самакіравання. У адносінах да яўрэйскага насельніцтва вызначалася межа яўрэйскай аселасці, на якой дазвалялася пражыванне асобам яўрэйскай нацыянальнасці. Яўрэі мелі права займацца толькі гандлям і рамёствам, таму яны пасяляліся пераважна толькі ў гарадах і мястэчках.
У пачатку ХІХ ст на Беларусі з’яўляюцца першыя ваенные пасяленні. Гэта прывяло к таму, што сяляне перасялялісь ў Новарасію, а ў іх мясцовасці размяшчаліся вескі пяхотных палкоў.
Гаспадарчая спецыялізацыя Беларусі вызначылась ў гэты час вытворчасцю пэўнай прадукцыі. Пачалі будавацца шматлікіе мануфактуры, павялічваліся пасяўныя плошчы, асабліва пад тэхнічныя культуры. Белапускія губерні павялічвалі вываз тавараў ў рускія, ўкраінскія гарады, назіраўся працэс збліжэння з рускімі рэгіенамі і ўключэнне беларускіх зямель ў агульнарасійскую гаспадарку.
І. ДЗЯРЖАЎНА - НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПЫТАННЕ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ Ў ЧАСЫ ВАЙНЫ 1812 ГОДА.
У пачатку ХІХ ст ў краінах Заходняй Еўропы адбываліся выбухі напалеонаўскіх войн. У 1806г войскі Напалеона занялі частку Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Прусіі. Тут было створано Варшаўскае герцагства. За гэтымі падзеямі ўважліва сачыла былая шляхта Рэчы Паспалітай. Расійскі ўрад на чале з Александрам І з мэтай не дапусціць падтрымкі Напалеона былой шляхтай заявіў аб сваім намеры аднавіць ВКЛ пад эгідай Расіі. Быў створаны так званы “праект Агінскага” ў 1811 годзе, аўтарам якога з’яўляўся літоўскі князь Міхал Агінскі. Гэты праект пад назвай “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім” прадужледжваў шырокае ўнутранае самакіраванне. Аднак для яго рэалізацыі памяшала вайна 1812 г.
22 чэрвеня армія напалеона
Значная частка літоўска – беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. З гэтай мэтай пры адступленні расійскіх войскаў ў гарадах Літвы і Беларусі пачалі стварацца часовыя саветы і камітэты. Разлічываюцы на дапамогу шляхты Напалеон І сваім указам ад 1 ліпеня 1812 г стварае Часовы ўрад Вілікага княства Літоўскага. Кампетэнцыя гэтага урада распаўсюджвалася на чатыры губерніі (Віленскую, Гродзенскую, Мінскую і Беластоцкую). Віцебская і Магілеўская губерні не былі падпарадкаваны Часоваму ўраду. Ім было вызначана асобнае “польскае праўленне” пад кіраўніцтвам ваеннага губернатара А. Шарпацье. Пры Часовым урадзе знаходзіўся французкі імперскі камісар Л. Біньён.
14 ліпеня 1812 года Часовы ўрад
Літвы прыняў Акт аб далучэнні
ВКЛ да Генеральнай
Аднак гэтыўрад ўрад з’яўляўся марыянетаяным. У хуткім часе адміністрацыйнае дзяленне было заменена на дэпартаменты на чале якіх былі пастаўленны французскія інтэнданты. Паветы перайшанаваны ў падпрэфектуры якія ў сваю чаргу дзяліліся на дыстрыкты і кантоны. Іх адміністрацыя павінна была выконваць усе загады французскіх военачальнікаў.
Такім чынам, фактычна, ўлада знаходзілась ў руках французскіх прадстаўнікоў. Напалеон І не спяшаўся аднаўляць незалежнасць Рэчы Паспалітай. Аснаўным кірункам дзейнасці Часовага ўрада з’яўлялась стварэнне па загаду Напалеона армейскіх фарміраванняў, збор правіянту, фуража. Стварэнне всаіх вайскавых атрадаў адбывалась вельмі марудна. Былі створаны толькі атрады народнай гвардыі і жандармерыі дзейнасць якіх была накірованна ў першую чаргу на абарону насельніцтва ад марадзераў і партызан.
У адносінах да насельніцтва французы вялі палітыку пагроз і экзекуцый. Некатарыя мясцовасці нават абкладваліся кантрыбуцыямі на карысць французскага камандвання.
ІІ. СТВАРЭННЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ ТАЙНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ НА БЕЛАРУСІ.
У 1815 годзе на Венскім кангрэсе было вырашана пытанне аб краінах Заходняй Еўропы пасля напалеонаўскіх войн. Польша з рук царскага ўрада адтрымала аўтаномію і канстытуцыю.
Гэта выклікала адпаведныя спадзяванні і надзеі на далучэнне літоўска – беларускіх зямель да Царства Польскага.
У 1817 годзе быў створанны пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Раманава асобы Літоўскі корпус. Штандартам гэтага корпуса быў герб “Пагоня”, змешчанны на двухгаловым срэбным арле.
У 1818 годзе цар Александр І у выступленні на Варшаўскім сейме абяцаў аднавіць Польшчу шляхам далучэнне Літвы, Валыні і падоліі. Гэта вызвала рост польскіх патрыятычных настрояў ў Літвеі Беларусі. У школах адбываюцца заклікі да вучняў вывучаць польскую мову і гісторыю. Такія настроі шырока распаўсюджваюцца сярод студэнтаў. У канцы 1817 года ў Віленскім універсітэте ўзнікае тайнае таварыства філаматаў (з грэчаскай мовы – той, хто імкнецца да ведаў). Ініцыятарамі стварэння гэтага кружка з’яўліліся Тамаш Зан, А. Міцкевіч і Юзаф Яжоўскі. Вакол сябе яны стварылі некалькі легальных і паўлегальных студэнцкіх гурткоў. З іх дзейнасцю звязаны пачатак навуковага даследавання краязнаўства, фальклору і звычаяў беларусаў.
У маі 1820 г Т. Зан арганізоўвае загарадные сходкі студэнтаў з дазволу рэктара Віленскага універсітэта. Удзельнікі гэтых сходак атрымліваюць назву “прамяністых”. З іх ліку Т. Зан выбірае 40 чалавек і ў верасні заснаваў больш радыкальнае таварыства філарэтаў (з грэчаскай мовы – той, хто любіць дабра чыннасць). Гэта арганізацыя падзялілась на шэсць адзяленняў, якія адпавядалі факультэтам Віленскага ўніверсітэта. Таёмнай тэтай таварыства з’яўляліся падрыхтоўка і аб’яднанне сіл для аднаўлення польшчы. Яны віталі і ўслаўлялі барацьбу за свабоду і незалежнасць у Грэцыі, Іспаніі, Італіі. Члены гэтага таварыства Міхал Рукевіч стварае шэраг гурткоў у Беластоцкай, Свіслацкай гімназіях, у Гродне, у Шчучыне. У пачатку 20 гадоў ХІХ ст у піярскім вучылішчы Полацку ўтвараецца так сама тайная группа філарэтаў.
28 красавіка 1822 года папячыцель Віленскай навучальнай акругі польскі князь А. Чартарыйскі загадвае стварыць камітэт для даследавання дзейнасці тайных таварыстваў. Для правядзення следства ў Вільню прыбыў ў 1823г сенатар М. Навасільцаў. Са 135 чалавек, дапытаных камісіяй, 113 з’яўляліся ўраджэнцамі Літвы і Беларусі, з іх былі арыштаваны 100 чалавек. Па прыгавору 1824 года 20 чалавек былі высланны ў аддаленыя губерні Расіі, 80 трапілі пад нагляд паліцыі.
Да следства прыцягваўся і М. Рукевіч, але з – за адсутнасці доказаў быў адпушчаны на волю. Неўзабаве он арганізуе на Беласточчыне сярод афіцэраў Літоўскага корпуса “таварыства ваенных сяброў”. Таварыства мела тры ступені:
1 “Ваенныя сябры” – кіраўнікі таварыства (К. Ігельстром і А. Вягелін);
2. “Згода” – грамадзянскія асобы;
3. “Заране” – вучні Свіслацкай і Беластоцкай гімназіі.
У 1819 годзе у Польшы была заснавана тайная арганізацыя “Нацыянальнае масонства”. У мае 1821 года на яе аснове была створана “Патрыятычнае таварыства”. Яго філіял дзейнічаў ў Вільні, у склад якога ўвайшлі прыхільнікі ідэі аднаўлення Польшчы ў межах 1772 года.
Ваенныя сябры і польскае “Патрыятычнае таварыства мелі сувязі з тайнымі арганізацыямі расійскіх дваранскіх рэвалюцыянероў – дзекабрыстаў. Пры пергаворах ў пачатку 20 гадоў паміж дзекабрыстамі і польскім таварыствам тэрытарыяльнае пытанне адыграла адмоўную ролю. Ідэя незалежнасці Польшчы і далучэнне да яе былых “польскіх ваяводств” не спадабалася кіраўнікам дзекабрыстаў, якія лічылі далучаныя землі старажытнарускімі.
Праз 10 дзен пасля поўстання ў Пецярбургу адзін з батальенаў Літоўскага асобнага корпуса па закліку “Ваенных сяброу” адмоўвіўся прысягнуць Мікалаю І. За гэта, а таксама за ўдзел ў тайных таварыствах К. Ігельстром, А. Вягелін, М. Рукевіч былі асуджаны да смяротнай кары. Аднак імператар Мікалай І змякчыў прыгавор, асудзіўшы абвінавачаных на 10 гадоў катаргі і далейшае “вольнае пасяленні”, толькі ва Усходняй Сібіры.
Разгром тайных таварыств і дзекабрыстаў толькі наадварот прывеў да росту апазіцыйнага руху у Царстве Польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў польскіх тайных таварыствах, знайшлі водгук сярод шмат – лікага насельніцтва былой Рэчы Паспалітай, асабліва сярлд студэнцкай молодзі.
У 1827 годзе ва універсітэце была ўтворана віленскае таварыства “Сармацкае племя” (“прыхільнікі Айчыны”). Мэтай гэтага таварыства з’яўлялася аднаўленне Польшчы як самастойнай і незалежнай дзяржавы. Аднак у 1828 годзе улады раскрылі таварыства, яго члены былі адпраўлены салдатамі на Каўказ.
ІІІ. НАЦЫЯНАЛЬНА – ВЫЗВАЛЕНЧАЕ ПАЎСТАННЕ 1830 – 1831гг.
Пасля падаўлення паўстання дэекабрыстаў урад Мікалая І пачаў узмацняць рэакцыйны курс палітыкі ў Каралеўстве Польскім. Канстытуцыя 1815 г груба парушалася, абмяжоўвалась дзейнасць сейма, арыштоўваліся дэпутаты, якія адкрыта крытакавалі такія дзеянне расійскага імператараю У гэты час ў краінах Заходняй Еўропы адбыліся рэвалюцыі (Францыя, Бельгія). Імператар Мікалай І меў намерыВыкарастаць польскія войскі для падаўлення гэтых буржуазных рэвалюцый. Гэта выклікала незадаволенасць шляхты. У лістападзе 1830г у Варшаве ўспыхнула нацыянальна – вызваленчае паўстанне. Расійскія войскі адразу пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня 1830 года і Каралеўства Польскае. Аднак рэвалюцыйныя сілы Польшчы прадугледжвалі не толькі аднаўленне Рэчы Паспалітай, яны адстойвалі ідэі буржуазна – дэмакратычнага пераўтварання грамадства. Гэта прывяло к пачатку барацьбы за кіраўніцтва паўстаннем і стварэнню дзвух накірункаў: шляхецка – рэвалюцыйная (узначаліваў прафесар гісторыі І. Лялевель), і кансэрватыўна – арыстакратычная (кіраваў князь А. Чартарыйскі). Перамогу адтрымаў князь А. Чартарыйскі, пад кіраўніцтвам якога быў створаны Часовы ўрад, які ўстанавіў ваенную дыктатуру польскага галоўнакамандуючага войскамі Ю. Хлапіцкага.
Ю. Хлапіцкі быў праціўнікам вайны з Расіяй. Ён накіраваў адно пасольства для перагавораў з Мікалаем І, другое пасольства – за падтрымкай ад заходнееўрапейскіх краін. Адтрымаўшы адказ, Ю. Хлапіцкі зняў з сябе паўнамоцтвы дыктатара 18 студзення 1831 года. Услед за гэтым 29 студзення быў створаны Нацыянальны ўрад на чале з князем А. Чартарыйскім. Першы акт Нацыянальнага ўрада пазбаўляў Мікалая І і членаў яго сям’і правоў на польскі трон.
Каб абмежаваць распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіне (заходія губерніі Расійскай імперыі) царскі ўрад ўвёў на гэтых тэрыторыях ваеннае становішча і павялічыў колькасць войск. На маенкі памешчыкаў – палякаў быў накладзенны арышт, адбываліся звольненья многіх мясцовых чыновнікаў.
Аднак гэтыя меры былі запаздалыя. Сярод насельніцтва пачалі распаўсюджвацца лістоўкі ад Нацыянальнагаўрада.
У студзенні 1831 г з дапамогай эмісараў з Варшавы быў створаны Віленскі цэнтральны ккамітэт паўстання. Камітэт распрацаваў план паўстання, які прадугледжваў стварэння тайных павятовых паўстанцкіх камітэтаў ў губернях і вобласцях Літвы і Заходняй Беларусі.
Паўстанне было вырашана пачаць з Віленскай губерні, дзе знаходзілась невялікая колькасць царскіх войск. Вялікую ролю ў адносінах да паўстання вырашала шляхта паветаў, якая пры станаўчым рашэнні выбірала павятовы ўрад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб’яўлялі рэкруцкія наборы ў войска паўстанцаў, займаліся выдаваннем адозв з заклікам “ўзяцца за зброю, каб абараніць Айчыну і свабоду”. У гэтым шляхецкаму павятоваму ўраду дапамагалі каталіцкае і уніяцкае духавенства.
На працягу сакавіка – красавіка паўстанне ахапіла Літву і паўночна – заходнюю Беларусь, ў маі і чэрвені яно пачалось у Гродзенскай і Мінскай губерні. К гэтаму часу ў самім Каралеўстве польскім паступова прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл.
На дапамогу паўстацкаму руху ў Літве і Беларусі нацыянальны ўрад паслаў некалькі атрадаў пад кіраўніцтвам генералаў А. Гелгуда і Д. Хлапоўскага. У сваю чаргу Віленскі Цэнтральны камітэт пачынае ствараць аб’яднанае войска на чале з К. Залускім. Яны пачынаюць падрыхтоўку да захопа Вільні і у канцы мая яны аб’ядноўваюцца ў адзінае войска.камандаваў гэтымі аб’яднанымі войскамі А. Гелгуд . 11 чэрвеня ён сфарміраваў часовы паўстанцкі ўрад, які ўзначаліваў Т. Пінкевіч. Чсовы ўрад па інструкцыі з варшавы пачынае фарміраваць “паспалітае рушэнне”. (абавязак жыхароў мужчынскага полу ад 18 да 45 гадоў ўступіць ў войска). 19 чэрвеня 1831 года аб’яднаныя сілы паўстанцаў пачынае штурм Вільні. Аднак дрэнна узброеные паўстанцы (каля 24000 чалавек) былі разбіты і ім давялося адступіць.
На працягу ліпеня – жніўня паўстанцкім рухам былі ахоплены павет Гродзенскай губерні. Некалькі атрадаў дзейнічалі ў Белавежскай і намбоцкай пушчы. Аднак звесткі аб дзейнасці рускіх войск пад камандванне фельмаршала І. Паскевіча (узяцце 8 верасня Варшавы) вымусілі паўстанцаў злажыць зброю і разысціся.
Галоўнай прычынай няўдачы паўстання можна вызначыць адносінамі шляхты да сялянства. Заклік шляхты “за польшчу” не выклікаў вялікага энтузіязму у большасці беларускага сялянства. Шляхта, духавенства (каталіцкае і уніяцкае) падтрымлівалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Пытанне аб дзяржаўнасці краю, прыгоннае пытанне фактычна ігнаравалася. Сяляне спадзеваліся на атрыманне волі і ўласнай зямлі, “знішчэнне паншчыны”. Аднак “паны польскія” не хацэлі вызваліць сялянства. Таму большасць сялян не падтрымалі паўстанне, а та невялікая частка, якая ўдзельнічала ў паўстанні, далучылася да яго толькі пад прымусам сваіх “паноў”.
IV. СТАНОВІШЧА ГРАМАДСКАГА РУХУ У 30 – 50 гг. ХІХ ст.
Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. Шырокае распаўсюджванне на землях былой Рэчы Паспалітай атрымалі кансерватыўныя погляды. На Беларусі ён распаўсюджваўся ў выглядзе ідэй рамантычнага правідэнцыяльнага нацыяналізму (польскага месіянізму). Ідэі польскай нацыянальнай выключнасці былі звязаны з дзейнасцю А. тавяньскага і А. Міцкевіча. На іх погляд гістарычнае развіцце кіравалася божай воляй, таму чалавек падпарадкоўваецца законам маралі ад Бога. Адначасова вялікую ролю ў падтрыманні балансу у грамадстве кансерватызм адводзіў феадальным формам (саслоўна – карпаратыўным) грамадскага жыцця. Гэтыя ідэі запоўнілі старонкі мастацка – публістычных выданняў, якія выходзілі ў Вільні, гродне, Віцебску.
Адначасова з ідэямі касерватызма грамадскія дзеячы звярталіся да ідэй ліберальнай дактрыны. У той час яна выяўлялася у імкненні да вызвалення асобы ад абмежаванняў, якія накладываюцца традыцыяй, грамадскай структурай ці законам. У вобласці дзяржаўнага ладу выступалі канстытуцыйны парадак, мясцовае самактраванне, свабода асобы.
Лебералізм тут быў прадстаўленны ў дзвюх выглядах. Першы прадуглежваў прынцыпы, якія не парушалі існуючых законаў. Разумеліся як паступовая, лкгальная дзейнасць. Яны адтрымалі назву “арганічнікаў” і прадстаўлялі значную частку дваран, якія займаліся прадпрымальніцтвам. Іх ўзначальваў віленскі губернскі прадвадзіцель дваранства Мастоўскі і віцебскі прадвадзіцель Шадурскі. Пазней яны атрымалі назву “Віленскага арыстакратычнага таварыства”. Вакол іх групаваліся памяркоўна – ліберальныя гурткі. Імі кіраваў Трынкоўскі, які выступаў ў абарону сялян, лічыў іх братамі, роўнымі сабе людзьмі.
З памяркоўнага лібералізма паступова пачалі вызначацца так званыя радыкалы. Расійскую дзяржаву яны разглядвалі як дзяржаву захопніцкую. Таму сярод іх панавала ідэя змовы і узброенага паўстання. У тайных гуртках студэнцкіх і вучняўскіх арганізацыях, які заклікаў праз вызваленне сялян далучыць масы насельніцтва да рэвалюцыі.
У 1833г удзельнік паустання 1830 – 1831гг М. Валовіч стварыў партызанскі атрад з уласных сялян і дзейнічаў у Слонімска – Навагрудскай акрузе. Валовіч выступаў супраць прыгону. Аднак атрад быў ліквідаванны уладамі.
У 1836г Ф. Савіч заснаваў у Вільні сярод студэнтаў медыкаў “Дэмакратычнае таварыства”. Яны прапагандавалі дружбу народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя. Іх дзейнасць насіла антыпамешчыцкі наку накірованасць. Аднак у 1839г удзельнікаў таварыства арыставалі і саслалі на Каўказ, дзе Савіч памер ад халеры.
У 1835 – 1838гг дзейнічаў Ш. Канарскі. Ён паспрабаваў аб’яднаць апазіцыйныя колы у адну арганізацыю “садружнасць”. Аснаўной мэтай дзейнасці Канарскага была падрыхтоўка новага паўстання.
У 1846г Ю. Бакшанскі спрабаваў стварыць сярод сялян Ашмянскага павета сялянскую арганізацыю. Аднак быў арыштаваны і высланы ў Сіьір. Ён загінул сярод паўстанцаў 1863г.
У другой палове 40 гадоў дзейнічаў тайны “Саюз свабодных братоў”. Мэтай его з’яўлялася падрыхтоўка паўстання праз разгортвання да паўстання вайскоўцаў.
У часы рэвалюцыі 1848 – 1849гг у Еўропе на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі Брацкі саюз, літоўскай солодзі і Мінская тайная арганізацыя. Яны ставілі перад сабой мэту обвяшчэнне рэспублікі, роўнасць грамадзян.
Гэта усё вымусіла царскую адміністрацыю прыняць меры для навядзення парадку. З гэтай мэтай новы віленскі генерал – губернатар А. Бібікаў увёў жорсткія паліцэйскія рэпрэсіі.
ВЫВАД
Дзейнасць тайных супонак, польскае паўстанне 1830 – 1831гг, нарастанне сялянскай барацьбы прымусіла расійскі ўрад дзейнічаць больш рашуча. Пачаўся “разбор шляхты”, які быў накірованны супраць дробнай шляхты, сярод якой назіралісь апазіцыйныя настроі. У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847г асобы, якія не даказалі дакументамі шляхецтва, пазбаўляліся права валодаць маёнткамі. Яны пераходзілі у падатнае саслоўе. У 1831 годзе уводзіася рускае заканадаўства замест Літоўскага статута (канчаткова забаронены у 1840г). У 1832г ствараецца “Асабовы камітэт па справах заходніх губерняў”. Ён прадуглежваў дзейнасць толькі расійскіх чыновнікаў. У гэтым годзе быў закрыты Віленскі ўніверсітет як ачаг вальнадумства.
У 1839г адбываецца а’бяднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай.
Такая палітыка стрымлівала прцэс фарміравання грамадскага руху на Беларусі. Аднак падзеі у Еўропе паказалі неабходнасць грамадскіх пераўтварэнняў. Яны, асабліва рэвалюцыі 1848 – 1849гг стварылі новае поле для пошуку канкрэтных шляхаў барацьбы за ажыццяўленне сацыяльных і палітычных ідэалаў. Праз некі час у 1863 – 1864гг адбылось новае паўстанне пад кіраўніцтвам К. К
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
- Гісторыя Беларускай СССР Мн., 1972. Т.1.
- Доўнар – Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі Мн., 1994.
- Ігнатоўск У. кароткі нарыс гісторыі Беларусі Мн., 1991.
- Нарыс гісторыі Беларусі Мн., 1994. Ч.1

- Грамадска-палитычны рух на Беларуси (люты-кастрчник 1917 г)
- Грамадска-палитычны рух на Беларусь у першай палове XIX ст
- Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1950-80-я гг
- Грамадска-палітычнае жыццё полацкай зямлі
- Грамадска-палітычны лад Беларусі ў перыяд існавання аб’яднанай Рэчы Паспалітай (другая палова XVI–XVIII стст.)
- Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі
- Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст
- Гражданство РФ
- Гражданство РФ
- Гражданство РФ
- Гражданство РФ: понятие и конституционные принципы
- Гражданство: способы приобретения и утраты
- Гразданское судопроизводство
- Грамадзянская вайна 1432-1436 гг