Грамадзянская вайна 1432-1436 гг

4 пытанне.

Грамадзянская вайна 1432 – 1436

      Пераварот 1 верасня 1432 года прывёу да раскола княства на два дзяржаўныя ўтварэнні - Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае.

      У кастрычнiку 1432 года Свiдрыгайла рушыў са сваiм войскам на Лiтоўскую зямлю.

      Тым часам на Падоллi паспяхова дзейнiчалi атрады Хведара Нясвiжскага i Александра Носа. Ягайла асабiста ўзначалiў польскае войска ў вайне з iмi. Партызанскiмi наездамі лiтвiны, украiнцы, а таксама iх саюзнiкi татары ды валахi наносiлi палякам адчувальныя страты. Пасля  працяглай аблогi палякi захапiлi Алескi замак. Падольскi намеснiк Хведар Нясвiжскi падсцярог польскае войска i напаў на ворага. Частка польскiх вояў прыняла бой. Хведар Нясвiжскi акружыў польскi лагер i штурмам захапiў яго.

      Прастаяўшы  з войскам у Барысаве каля месяца, Свiдрыгайла перайшоў лiтвiнскую мяжу. 10 лiстапада ён спынiўся за 14 мiляў ад Вiльнi, дзе сабралiся Жыгiмонтавы прыхiльнiкi i Свiдрыгайла адступiў у Ашмяны. Для ўзяцця моцных вiленскiх цвержаў не хапала гармат, таму ён у лiсце да лiвонскага магiстра, якi меў намер прыехаць да яго, прасiў iх прывесцi. Давялося чакаць падыходу крыжакоў.

      Жыгiмонт улавiў нерашучасць Свiдрыгайлы i вырашыў даць яму бой. Свiдрыгайла быў разбiты.

      Для таго, каб выбіць у Свідрыгайлы  апору на праваслаўных феадалаў "рускіх" зямель, 15 кастрычніка 1432 г. у Гародні каралём Польшчы Уладзіславам-Ягайлам быў выдадзены са згоды Жыгімонта прывілей, па якому прадстаўнікі знакамітых родаў беларускага, украінскага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ўраўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-католікамі.

      У 1434 г. быў абнародаваны аналагічны прывілей, які паходзіў ужо толькі ад аднаго вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Неабходнасць яго прыняцця тлумачылася ў прэамбуле тым, што "гаспадар" жадае "нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да нашепшага стану..., каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага непатрэбнага ўрону..., кабяны карысталіся роўнымі міласцямі і тым больш горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслі-вейшага стану гэтых зямель". Восем пунктаў, што ішлі ўслед за гэтай прэамбулай, даравалі рускім князям і баярам права свабоднага распараджэння маёнткамі і перадачы іх у спадчыну, права атрымання зямельных валоданняў жонкамі і дзецьмі, вызвалялі княжацкіх і баярскіх падданых ад асобных дзяржаўных падаткаў, а таксама дазвалялі праваслаўнай шляхце нароўні з феадаламі-католікамі ўжываць гербы і знакі шляхецтва. [1, С. 247-248]

      Прывілей 1434 г., па якому руская знаць дабілася саслоўнай роўнасці з літоўскай арыстакратыяй - безумоўная перамога ўсходнеславянскіх феадалаў "рускіх" зямель у барацьбе за раўнапраўе ў ВКЛ. Аднак перамога не была канчатковай. Адно з галоўных пытанняў - іх уцзел у кіраванні дзяржавай - граматай Жыгімонта не вырашалася. Параграф дзевяты гарадзельскай пастановы, паводле якого праваслаўныя феадалы не мелі права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, захоўваў сваю сілу.

      Свідрыгайла імкнучыся атрымаць у сваёй барацьбе дапамогу ад каталіцкіх дзяржаў, наладжвае зносіны з рымскім папам з мэтай аб'яднання каталіцкай і праваслаўнай вераў.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                               

      Рашаючая  бiтва памiж двума князямi разыгралася 1 верасня 1435 года. Свiдрыгайла з усiмi сiламi рускiмi выступiў з Вiцебска i накiраваўся да Браслава. Сюды падышоў  з рыцарамi i лiвонскi магiстр. Саюзнiкi рушылi да Вiлькамiра. Жыгiмонт, якi не рызыкаваў  удзельнiчаць у бiтвах, i на гэты раз  вырашыў адсядзецца за замкавымi сценамі, Жыгiмонтава войска ўзначалiў яго  сын Мiхайла. Галоўнай сiлай былi палякi. Збiгнеў Аляснiцкi прыслаў польскаму  стаўленнiку дванаццацiтысячны корпус. Нiякiх дакладных паведамленняў  пра бiтву хронiках не падаецца. Вядома, што абодва войскі сустрэлiся каля Вiлькамiра на рацэ Святой. «I дапамог Бог вялiкаму князю Жыгiмонту i яго сыну Мiхайлу, i пабiлi князя Свiдрыгайлу i ўсю яго сiлу» [16, С. 88].

      Сам князь не стаў чакаць заканчэння бiтвы i ўцёк з поля сечы. А тыя, хто застаўся на iм, паляглi пад варожай зброяй. Загiнуў Свiдрыгайлаў ваявода  Жыгiмонт Карыбутавiч, знайшоў сваю смерць князь Данiла Сымонавiч Гальшанскi, князi Яраслаў Лугвенавiч Мсцiслаўскi, Мiхайла Балабан, Мiхайла Вяземскi, Яраслаў Цвярскi i «другiх князёў i баяр, i немцев шмат пабiлi» [16, С. 88].

      3 другiх крынiц вядома, што абодва  войскі сустрэлiся за 12 кiламетраў  ад Вiлькамiра на месцы, дзе  пазней узнiкне сяло Пабойка,  якая i атрымае сваю назву ад  гэтай сечы [14, с. 66].

      Свiдрыгайла, лiчачы, што балоцiстая мясцовасць не падыходзiць для бiтвы, вырашыў адвесцi свае войска блiжэй да Вiлькамiра. Гэта i скарыстаў Мiхайла Жыгiмонтавiч, якi рашуча напаў на адыходзячае  Свiдрыгайлава войска. Ударыў па цэнтры, якi займалi лiвонскiя рыцары. Так i не ўдалося Свiдрыгайлу перастроiць свае шэрагi i развярнуць iх насустрач  ворагу. Iнiцыятывай завалодаў Мiхайла  Жыгiмонтавiч. А панiка, што пачалася сярод Свiдрыгайлавых вояў, прывяла  да паражкi [14, с 66].

      Свiдрыгайла ўцёк у Вiцебск, а Мiхайла ўзяў у аблогу Оршу. Паколькi Орша лiчылася горадам Смаленскай зямлi, дык са Смаленска да Мiхайлы прыбылi паслы. Смаляне пераходзiлi да Жыгiмонта. Зразумела, што паўплывала на iх рашэнне Свiдрыгайлава расправа над Герасiмам i паражэнне пад Вількамірам. Хто i застаўся верным Свiдрыгайлу на Усходняй Лiтве, дык Вiцебск i Полацк.

      Тэўтонскі ордэн з удзелам Лівонскага, заключыў з Польшчай “вечны мір” і абяцаў не дапамагаць Свідрыгайлу. У пачатку 1436 г. Свідрыгайла прыбыў у Кіеў. З дапамогай татар ен авалодаў усходнем Падоллем, на яго бок перайшла і Валынь.

      Аднак летам 1436 г. Полацк і Віцебск перайшлі на бок Жыгімонта, які папацвердзіў гэтым зелям іх ранейшыя прывілеі.[6 том] Па сутнасцi са стратай сваей сталiцы Свiдрыгайла губляў i тытул вялiкага князя Рускага.

      Гэтай падзеяй можна лічыць заканчэнне грамадзянскай вайны ў ВКЛ. Жыгімонт фактычна замацаваўся на усей тэрыторыі  ВКЛ, акрамя некаторых украінскіх тэрыторый.

Прычыны грамадзянскай вайны

      У 1385 годзе з падпісаннем Крэўскай уніі, пачалося пранікненне на тэрыторыю  ВКЛ уплыва польскіх магнатаў і каталіцтва. Своей канчатковай мэтай унія ставіла злучэнне ВКЛ з Польшчай. Унія была падцверджана, заключанымі  пазней уніямі 1401 і 1413 гг. Гэтыя унія вельмі пашырлі на ВКЛ права феадалаў катліцкага веравызначэння, і наадварот  абмяжоўвалі праваслаўных феадалаў. Так, напрыклад  ў Гарадзельскай  уніі (1413 г.) параграфы 11 і 12 пазбаўлялі прваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя, якім карысталіся толькі “паны і шляхцічы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя”.[2, С.12]

      У 3-й грамаце Гарадзельскай уніі, якая ўвайшла ў гісторыя як Гарадзельскі прывілей канстатавала, што з прыняццем  каталіцтва ВКЛ “далучаецца, уключаецца, злучаеца, перадаецца” Польскаму  Каралеўству. Усе касцелы і каталіцкі  клір забяспечваюцца ўсімі правамі  і свабодамі згодна са звычаямі Польскага  Каралеўства. Паны, шляхта і баяры  ВКЛ, якія прымуць каталіцкую веру і  атрымаюць гербы, могуць карыстацца прывілеямі і пажалаваннямі, як і  польскія паны і шляхта.[13, С. 470]

      Тым самым Гарадзельская пастанова  была ўжо далека не клінам, укалочаным паміж дзвюма часткамі Вялікага Княства, а пагрозлівым дынамітам, закладзеным  пад федэратыўнае адзінства гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Выбуху доўга  чакаць не прышлося. Ен адбыўся ў 30-я  гады XV ст. у час барацьбы за вялікакняжацкі прастол,які застаўся пасля смерці Вітаўта вольным. [2, С. 12]

      Адразу  жа пасля  смерці Вітаўта пачалася барацьба польска-каталіцкай і беларуска-праваслаўнай партый за ўладу ў дзяржаве. Справа ўскладнялася тым, што ў Вітаўта не было сыноў, і таму яму не было законнага спадчыннага пераемніка. І вось польска-каталіцкія колы імкнуліся паставіць на велікакняжацкі пасад малодшага брата Вітаўта – Жыгімонта, які адпавядаў іх інтарэсам. Аднак праціўны бок апярэдзіў іх і вялікім князем быў абраны Свідрыгайла. [7, С. 258]

      Паводле ўмоў Гарадзельскай уніі 1413 г., пасля  смерці Вітаўта, Вялікае княства  Літоўскае і Рускае пераходзіла  да Ягайлы, бо ў Вітаўта сыноў  не было.

      Кароль  без ведама польскіх радных паноў, але  з ведама паноў рады Вялікага княства, абвясціў “вялікім князем Літвы і  Русі” свайго роднага (малодшага) брата  Свідрыгайлу Альгердавіча. У “Хроніцы”  Быхаўца пра гэта запісана: “I па смерці Вялікага князя Вітаўта кароль Ягайла прасіў князёў і паноў літоўскіх, абы яны ўзялі сабе брата роджанага князя Свідрыгайла” [16, С. 84].

      Узыўшоўшы на вялікакняжацкі прастол пры падтрымцы  князеў і баяр усходне беларускіх, украінскіх і рускіх зямель ВКЛ малодшы  брат Ягайлы Свідрыгайла Альгердавіч  пачаў абапірацца ў кіраванні  дзяржавай на гэтыя сілы.

      Свідрыгайла праводзіў незалежную, антыпольскую палітыку. У свой час ен выступаў праціўнікам вымушанай прапольска-каталіцкай палітыкі Вітаўта першых дзесяцігоддзяў XV ст. Прычым цікава, што антывітаўскі захады Свідрыгайлы абапіраліся на праграму таго ж Вітаўта 90-х гадоў XV ст. – праграму стварэння літоўска-рускай дзяржавы з апорай на праваслаўны асяродак Вялікага княства.

      Пры Свідрыгайле праваслаўная арыстакратыя рускіх абласцей княства займае вышэйшыя пасады, засядае ў Радзе, прымае ўдзел  у вырашэнні самых складаных  дзяржаўных пытанняў. Практычна манапольная  ўлада каталіціх феадалаў, што  ў асноўным былі балцкага паходжання, пераходзіла да палітычнай эліты праваслаўных рускіх, прадстаўнікоў пануючага класа поліэтнічнага Вялікага княства. [1, С.245]

      Вось  склад велiкакняжацкай рады, указаны у Свiдрыгайлавай грамаце за 5 кастрычнiка 1430 года: князь Iван Васiльевiч Чартарыйскi, яго брат Мiхайла — маршалак, Iван Каварын Разанавiч, Нямiра —  стараста Луцкi, Гаўрыла Шыла, Васiль Полацкi, Пешка — маршалак, князь Хведар Казека, Сямашка Епiфанавiч, Хведзька Каладзянскi,   Хведзька   Казлоўскi — канцлер.   Кракаўскi бiскуп   Збiгнеў   Аляснiцкi   скардзiўся  кардыналу  Юльяну Цэзарынi,   што   Свiдрыгайла   ва   ўсiм   слухаецца   «рускiх схiзматыкаў» i раздаў iм усе важнейшыя насады i замкi. [11, С. 430]

      3  прыходам да  ўлады  Свiдрыгайлы  феадалы-католiкi апынулiся на  задворках улады. Нiбыта на  знак гэтай перамогi  паводле   Свiдрыгайлавага  загаду  на  гарадской   браме вывесiлi абраз Божай  Мацi, прывезены некалi Альгердам  з Корсуня i падораны праваслаўным  манахам. А што ж тыя дзеячы, якiя дзякуючы прыняццю каталiцтва  атрымалi дзяржаўныя насады? Яны  у сваей большасцi не прызналi  ўладу Свiдрыгайлы. Вось у гэтым  асяроддзi i пачаў польскi двор шукаць сваiх прыхiльнiкаў. Усе надзеi палякаў пасля Вiтаўтавай смерцi прыбраць да рук Вялiкае княства развеялiся, як дым. Непатрэбнымi аказалiся акты Гарадзельскай унii. Насуперак волi польскiх паноў, у выбраннi вялiкага князя ўдзельнiчалi праваслаўныя i паставiлi на княжанне свайго кандыдата. А той адразу пасля каранацыi заявiў Ягайлу i яго акружэнню, што разрывае саюз з Польшчаю i не збiраецца клясцiся яму на вернасць i падначальвацца. Як-нiяк, ён — «князь лiтоўскi воляю Божаю i па спадчыне ад продкаў» [16, С. 86]

      Непакорнасць  Свідрыгайлы ставіла пад пагрозу  багатыя Валынь i Падолле — землi, якiя палякi лiчылi ужо сваiмi. Вясною 1431 года палякi пад зверхнасцю братоў Бучацкiх уварвалiся на Падолле. Былi захоплены гарады Смотрыч, Скала i Чырвонаград. Падышоўшы да ўмацаванага Камянца Падольскага, палякi выклiкалi з цвержы падольскага намеснiка Даўгерда, якi яшчэ не ведаў пра Вiтаўтаву смерць, маўляў, маюць яны пiльную патрэбу перадаць яму ад Вiтаўта паведамленне. Палякi звязенiлi ваяводу, якi выйшаў з замка, i ўварвалiся у Камянец.

      Але не ўзяўшы Луцк, польскія феадалы вымушаны былі заключыць са Свідрыгайлам перамір'е [3, С. 54].

      Спробы  польскіх радных паноў падштурхнуць Свідрыгайлу разарваць саюз з  Тэўтонскім ордэнам не далі здавальняючых  вынікаў. Каронная рада прапанавала  Вялікаму княству новы саюз, але  Свідрыгайла адмовіўся ад яго. Тады польскія паны вырашылі пазбавіць Свідрыгайлу  трона. Адначасова і ў Літве была арганізавана змова супраць Свідрыгайлы, які ў сваёй унутранай палітыцы ўсё больш абапіраўся на беларускіх і ўкраінскіх феадалаў, раздаючы ім маёнткі і дзяржаўныя пасады. Літоўскія  па паходжанні паны і баяры (але і  праваслаўныя, і католікі) яшчэ не разумелі неабходнасці пашырэння ўлады за кошт баяраў беларускага і ўкраінскага  паходжання (што ўмацоўвала дзяржаву) і па дамоўленасці з палякамі ў  ноч на 1 верасня 1432 г. зрабілі спробу забіць Свідрыгайлу ў Ашмянах. Аднак  ён здолеў разам з найбліжэишымі  баярамі (усяго 14 коннікаў) уцячы ў  Полацк. На чале змовы стаялі брат Вітаўта, старадубскі (з 1420 г.) князь Жыгімонт Кейстутавіч (у 1398 г. князь у Навагрудку, а потым у частцы Севярскай  зямлі і Старадубе), князі Сымон  Іванавіч Гальшанскі і Алелька Уладзіміравіч, Гаштольд, некалькі іншых паноў [3, С. 54].

      Дробны  старадубскі князь, які пры жыцці  Вітаўта не адыгрываў прыкметнай ролі ў палітычным жыцці дзяржавы, па волі лёсу быў узнесены на вялікакняжацкі пасад. Свідрыгайла ратаваўся ўцёкамі  ў Полацк. Гэты беларускі горад на нейкі час становіцца сталіцай "Вялікага княства Рускага". Існаванне менавіта такога дзяржаўнага ўтварэння адзначае летапісец: "1 верасня 1432 г. пасадзіла Літва на вялікае княжанне, у Вільню і Трокі, вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Свыдрыгайла ж пайшоў (княжыць) у Полацк і Смаленск, і рускія князі і баяры пасадзілі яго на вялікае княжанне Рускае ". [9, С. 124]

      Вялікім князем Літвы і Русі быў абвешчаны  ў выніку перавароту Жыгімонт Кейстутавіч. Ен выдаў 15 кастрычніка 1432 г. у Гародні акт, якім абвяшчалася вернасць каралю Уладзіславу Ягайле і кароне польская, а таксама пацвярджалася захаванне дзяржаўнай уніі паміж Вялікім княствам і Польшчай. Жыгімонт абавязваўся валодаць дзяржавай пажыццёва і не прэтэндаваць на каралеўскую карону. Ен прызнаваў таксама тытул караля — вярхоўны князь Літвы і Русі. Гэта забяспечыла Жыгімонту падтрымку Польшчы, адпавядала фактычнаму падзелу ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім, таму што аслабляла уплыў цэнтра.

      Ягайла  прызнаў Жыгімонта вялікім князем пажыццёва. У руках Жыгімонта  Кейстутавіча і ягоных прыхільнікаў была толькі частка тэрыторыі Беларуска-Літоўскай  дзяржавы з гарадамі Вільня, Трокі, Гародня, Коўна, Берасьце, а таксама  Жамойція і Падляшша. А ўсходнія і паўднёвыя землі знаходзіліся у руках Свідрыгайлы — Валынь, Падолія, Кіеў, Севяршчына, Смаленск, Полацк, Віцебск, Тула, Вязьма, Мсціслаў, Пуціўль, Мцэнск. Пачалася доўгая, феадальная вайна за трон паміж двума вялікімі князямі Літвы і Русі — Жьігімонтам і Свідрыгайлам. Падчас гэтай феадальнай вайны, якая праходзіла амаль на ўсёй тэрыторыі, у Беларуска-Літоўскай дзяржаве бьілі адразу два вялікія князі.

Вынiкi 

      Такім чынам, можна зрабіць выснову, што  ў 1432 годзе адбыўся раскол Вялікага княства Літоўскага на два дзяржаўныя ўтварэнні - Вялікае княства Літоўскае  і Вялікае княства Рускае. Апошняя  з прыгаданых дзяржаў, якая стварылася і функцыянавала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Смаленскай зямель у складзе Вялікага княства, існавала 4 гады. Знікла яна ў выніку ваеннага паражэння войскаў Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам 1435 г. Але галоўнай прычынай распаду Вялікага княства Рускага была не ваенная слабасць гэтай дзяржавы. Сваё існаванне яна спыніла ў першую чаргу з прычыны авантурных, неабачлівых дзеянняў "князя рускага", які быў не ў стане супрацьстаяць тонкай дыпламатыі Жыгімонта, скаардынаванай з польскім каралём.

      Грамадзянская вайна у ВКЛ з’явілася важным рубяжом у развіцці дзяржавы. У  гэтыя гады быў дасягнуты кампраміс  паміж каталіцкімі і прааслаўнымі феадаламі, быў пераадолны антаганізм, які з’явіўся вынікам Гарадзельскай  уніі.

      Пашырэнне правоў праваслаўных феадалаў яшчэ не поўнасцю задаволіла іх, але ў цэлым  істотна ўмацавала адзінства  пануючага клаа дзяржавы.

      Прывілей 1434 г., па якому руская знаць дабілася саслоўнай роўнасці з літоўскай арыстакратыяй - безумоўная перамога ўсходнеславянскіх феадалаў "рускіх" зямель у барацьбе за раўнапраўе ў ВКЛ. Аднак перамога не была канчатковай. Адно з галоўных пытанняў - іх уцзел у кіраванні дзяржавай - граматай Жыгімонта не вырашалася. Параграф дзевяты гарадзельскай пастановы, паводле якого праваслаўныя феадалы не мелі права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, захоўваў сваю сілу.

У выніку грамдзянскай вайны ВКЛ захвалася як адзінная дзяржава, але гарадам і вескам былі прычынены вялікія страты. Загінула шмат князеў і знатных баяр, да ўлады  ў сталіцы і на месцах прышлі новыя  людзі з сярэдняга баярства. Адбыўся  пэўны перадзел феадальнай уласнасці, расшырыліся правы праваслаўнага  баярства. Усходнія беларускія і украінскія землі захавалі сваю былую аўтаномію.

Казімір Ягайлавіч

Ад 1440 да 1492 года вялікакняскі пасад займаў Казімір  Ягайлавіч (1427-1492), які з 1447 года быў  адначасова і каралём польскім. Пасля  гібелі ў бітве з туркамі пад  Варнай (1444) ягонага брата Ўладзіслава  Казімір стаў адзіным прадаўжальнікам  дынастыі Ягайлавічаў.

Час Казіміра - гэта час эвалюцыі дзяржаўнага ладу Вялікага Княства ад неабмежаванай манархіі ўзору Вітаўта да манархіі парламенцкага  тыпу. Менавіта пры ім узмацняецца  роля Рады ў кіраванні дзяржавай. Паны-рада практычна ажыццяўлялі ўладу, калі віленскі пасад заняў 13-гадовы князь. Рада выступала таксама як найвышэйшы выканаўчы орган у часе працяглых ад'ездаў гаспадара з Княства пасля таго, як ён атрымаў польскую карону. Да заслугаў Казіміра трэба аднесці яго заканатворчую дзейнасць. Пры ім у 1468 годзе быў створаны Судзебнік, які стаў першай спробай кадыфікацыі беларускага права.

У вонкавай палітыцы Казімір імкнуўся да захавання тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы: у 1444 годзе забраў у Польшчы захопленую ёю раней  Дарагічынскую зямлю, захаваў у  складзе Вялікага Княства Валынь, якой дамагаліся палякі.

Гэты гаспадар змог даволі працяглы час забяспечваць мірнае развіццё краіны. Але сродкі забяспечання былі не заўсёды прымальныя і перспектыўныя для магутнасці і ўплывовасці Вялікага Княства. Калі ў выніку вайны з Тэўтонскім Ордэнам (1454-1466 гады) гэты адвечны супернік быў канчаткова разбіты і перайшоў у васальную залежнасць, то на ўсходзе - супраць маладой Маскоўскай дзяржавы і Крымскага ханства - наш манарх дзейнічаў нерашуча. Пасля дамовы 1449 года паміж Казімірам і Васілём  ІІ Вялікае Княства адмаўлялася  ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі і  Пскоў. Масква ж пасля вызвалення ад мангола-татарскага іга набірала агрэсіўную актыўнасць у заходнім кірунку. Вынікам гэтай актыўнасці сталася  змова ў Кіеве супраць Казіміра, выкрытая ў 1481 годзе.

Закончыў жыццё  Казімір Ягайлавіч у Горадні  ў 1492 годзе. Пахаваны ў Кракаве ў  капліцы Святога Крыжа.

Аднаўленне персанальнай уніі з Польшчай.

Самастойным абраннем Казіміра Ягайлавіча на віленскі пасад была аўтаматычна разарвана  персанальная унія ВКЛ з Каронай, якую так прынцыпова аднаўляў у 1432 г. Жыгімонт, прыведзены да ўлады з  польскай дапамогай. З 1440 г. юрыдычна абедзве  дзяржавы Ягайлавічаў зноў нішто  не яднала. Але як толькі ў 1444 г. у  бітве пад Варнаю згінуў без вестак польскі кароль Уладзіслаў, палякі прапанавалі карону Казіміру як яго  малодшаму брату. Радныя паны ў Вялікім  Княстве спачатку не дазвалялі вялікаму князю ісці на гэта, але пасля  новых прапаноў яны станоўча паставіліся  да перспектывы уніі, бо вызначылі  яе ўмовы: у акт аб'яднання не павінна  было трапіць ні слова пра інкарпарацыю ці падпарадкаванне, злучэнне магло  быць толькі добраахвотным саюзам дзвюх  раўнапраўных дзяржаў.

Так у  чэрвені 1447 г. са згоды паноў-рады Казімір  Ягайлавіч прыняў польскую карону. Заключаная унія мела персанальны характар: вялікі князь літоўскі адначасова з'яўляўся  і каралём польскім. Хоць палякі яшчэ неаднаразова патрабавалі вярнуць  прававую сілу крэўскага акта, гэта сустракала катэгарычны супраціў у Вільні. Але ўзаемадачыненні Кароны і Вялікага Княства пагаршаліся не толькі з-за розных падыходаў да прынцыпаў аб'яднання; псавалі іх і тэрытарыяльныя спрэчкі. Канфлікт за Валынь не перарос у вайну толькі дзякуючы палітыцы Казіміра, які паспяваў уладжваць асабліва вострыя сутычкі.

У знешняй  палітыцы ВКЛ адным з прыярытэтных напрамкаў заставаўся ўсходні. Уплыў  на землі Усходняй і Паўночнай  Русі, дасягнуты ў часы княжання Вітаўта, быў даўно страчаны, і  трэба было прыкласці нямала намаганняў, каб зусім не здаць там сваіх  пазіцый. Спачатку ў Казіміра Ягайлавіча, відаць, была адпаведная ўсходняя праграма. Гэта засведчыла яго актыўнасць, выкліканая абвастрэннем адносін з Масквой  у сярэдзіне 1440-х гг. Аднак неўзабаве  ад вострых праблем усходняй палітыкі Казіміра Ягайлавіча надоўга адарвалі адносіны з Нямецкім ордэнам.

 
Казімір Ягайлавіч (Казімір IV Ягелон) 
Выява з 
банка дадзеных КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Пруская дзяржава выяўляла ўсё большую слабасць. Жорсткая фіскальная палітыка, скіраваная на паляпшэнне фінансаў і гаспадаркі, у сярэдзіне XV ст. моцна пагоршыла  адносіны паміж ордэнскімі ўладамі  і мяшчанствам ды рыцарствам, якія і раней былі далёка не ідылічныя. Для абароны сваіх інтарэсаў  падпарадкаваныя Ордэну станы ў 1440 г. утварылі так званы Прускі саюз. Калі вялікі магістр Людвіг Эрліхсгаўзэн паспрабаваў ліквідаваць іх арганізацыю, тайная рада Саюза стала рыхтавацца да пераходу пад уладу Польшчы. У  Кракаве ўсведамлялі, што падобны  акт немінуча прывёў бы да вайны. Хоць кардынал і кракаўскі біскуп Збігнеў  Алясніцкі настойваў на захаванні  міру з Ордэнам, Казіміра Ягайлавіча і малапольскую шляхту больш вабіла перспектыўнае ўмяшанне ў аслабленую Прусію.

Падрыхтаваўшы паўстанне, тайная рада Прускага саюза  ў пачатку лютага 1454 г. ажыццявіла адначасовы напад амаль на ўсе  ордэнскія замкі і за тры тыдні  авалодала практычна ўсёй краінай. У вялікага магістра засталіся толькі Мальбарк, Штум і Хойніцы [1]. 20 лютага 1454 г. пасольства Прускага саюза з'явілася ў Кракаве і перадало каралю просьбу ўзяць Прусію пад свой пратэктарат, а ўжо 6 сакавіка пераход пад уладу Польшчы быў зацверджаны. У Мальбарк з каралеўскай канцылярыі выслалі акт абвяшчэння вайны.

Тым часам  Ордэн зусім не збіраўся мірыцца  з перадачай яго ўладанняў  польскаму каралю. Падтрыманы імператарам, вялікі магістр рашуча пачаў вайну, якая доўжылася 13 гадоў. Такі паварот  справы не ўваходзіў у разлікі  польскіх уладаў. Свабоду дзеянняў Казіміра ўскладняў канфлікт паміж  Кракавам і Вільняй за валынскія  і падольскія землі, а таксама  апазіцыйнасць магнатаў Вялікага Княства. Не жадаючы ўмацавання Кароны, апошнія  і не збіраліся падтрымліваць  у гэтай вайне палякаў. Больш  заклапочаная адносінамі з Масквою, Вільня ўпершыню за часы супольных  войнаў з Ордэнам не парушыла міру з Мальбаркам і захавала нейтралітэт[2], хоць у 1455 г. ордэнскімі сіламі была занята партовая Клайпеда.

Між тым  адсутнасць дапамогі з ВКЛ ускладніла становішча палякаў. Увосень 1454 г. пад  Хойніцамі найманыя жаўнеры Ордэна нанеслі польскай арміі, злучанай з  сіламі прускіх станаў, сакрушальнае паражэнне [3]. Вялікі магістр неўзабаве вярнуў уладу над значнай часткай Усходняй Прусіі і Караляўцом, а потым Казімір страціў і рэшту ўсходнепрускіх зямель. Толькі ў 1460-х гг., пасля таго, як у кароннай арміі паспалітае рушэнне было заменена наймітамі, вайна стала прыносіць больш карысці палякам [4]. Урэшце, знясіліўшы Ордэн у ваенна-гаспадарчым плане і зноў заняўшы амаль усе прускія замкі, Польшча ўвосень 1466 г. прымусіла яго да перагавораў аб міры. 19 кастрычніка ў Торуні быў прыняты і зацверджаны прысягамі тэкст трактата, які ў асноўных рысах пацвердзіў кракаўскі акт інкарпарацыі Прусіі ў склад Кароны (1454). Паўднёвыя і заходнія ўладанні Ордэна перадаваліся Польшчы. Эрліхсгаўзэн прынёс каралю Казіміру Ягайлавічу прысягу вернасці (цяпер гэта мусіў рабіць кожны новаабраны вялікі магістр), абавязваўся ўдзельнічаць у кароннай радзе як сенатар, пры патрэбе пастаўляць ваенную дапамогу і выконваць іншыя васальныя абавязкі.

Умовы гэтыя  паставілі крыж на моцнай нямецкай дзяржаве над Балтыкай. Страціўшы  палітычны суверэнітэт, Прускі ордэн  яшчэ захоўваў свае тэрыторыі - ва ўладанне яму пакідалася ўсходняя частка Прусіі, але ўсё яго існаванне цяпер  залежала ад Кракава. І ордэнскія  землі Прусіі, і ўсе яго падданыя цяпер будуць утвараць з Польшчай "адно непадзельнае цела, адзін род, адзін народ у прыязні, міры і еднасці", - гаварылася ў тэксце Торуньскага трактата [5].©Матэрыял сайта "www.JiveBelarus.net"

Калі  інкарпарацыя Прусіі значна ўмацавала  пазіцыі Польшчы ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, то гэтага нельга было сказаць  пра ВКЛ. Стратэгічна не зацікаўленае ў ліквідацыі Нямецкага ордэна як суб'екта еўрапейскай палітыкі, яно  дыстанцыявалася ад вайны і не атрымала ад змены сітуацыі ніякіх дывідэндаў. Наадварот, пакуль Казімір  Ягайлавіч быў захоплены вайной з Ордэнам, віленскі ўрад занядбаў праблемы ўсходняй палітыкі і становішча ВКЛ  у адносінах з Маскоўскай дзяржавай  значна пагоршылася.

Крыніцы:

  • [1] Biskup М. Wojny Polski z Zakonem Krzyżackim (1308-1521). S. 209.
  • [2] З ВКЛ у вайне ў 1460-х гг. узялі ўдзел толькі надворныя харугвы Казіміра Ягайлавіча.
  • [3] Górski К. Wojna trzynastoletnia (1454 - 1466) // Przegląd Zachodni. T. 10 (1954).
  • [4] Biskup M. Trzynastoletnia wojna z Zakonem Krzyżackim 1454-1466. Warszawa, 1967; Ён жа. Wojny Polski z Zakonem Krzyżackim (1308-1521). S. 218-252.
  • [5] Die Staatsvertrage des Deutschen Ordens. Bd.2. Marburg, 1955. S. 275.
Грамадзянская вайна 1432-1436 гг