Вызваленне Беларусi ад нямецка – фашысцкiх захопнiкау
Тэма:
«Вызваленне Беларусi ад нямецка – фашысцкiх
захопнiкау».
План:
Уводзiны.
- Уступленне савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усхуоднiх раенау .
- Беларуская наступальная аперацыя «Баграцiен»
3. Уклад беларускага народа у перамогу над фашызмам.
Заключэнне
Лiтаратура .
Уводзiны.
Сярод даследаванняў па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны займае гістарыяграфія вайсковых аперацый на тэрыторыі рэспублікі. Першыя працы, прысвечаныя ваенным дзеянням савецкіх войскаў супраць вермахта на Беларусі, з'явіліся ў канцы 40 - пачатку 50-х гг. Іх аўтарамі былі І.Р. Караткоў і С.М. Шышкоў "Победа Красной Армии в Белоруссии" (М., 1946), Я. Салдаценка "Советская Армия - освободительница Белоруссии" (Мн., 1948), М.М. Мінасян "Победа в Белоруссии: Пятый Сталинский удар!" (М., 1952). Ваенныя дзеянні супраць нямецкіх захопнікаў разглядаліся праз прызму пераможных аперацый Чырвонай Арміі на Беларусі ў 1943-1944 гг.
У 60-80-х гг. паявіліся працы, у якіх упершыню навукова аналізаваліся прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам 1941 г. Трагічным падзеям пачатковага перыяду Айчыннай вайны прысвяцілі свае даследаванні В.А. Анфілаў "Начало Великой Отечественной войны" (М, 1962), "Провал "блицкрига" (М., 1974), М.К. Андрушчанка "Народное ополченне Белоруссии" (Мн., 1980), "На земле Белорусии летом 1941 г." (М., 1985), Я.С. Паўлаў "В суровом сорок первом" (Мн., 1985) і іншыя.
Звыш 40 манаграфій і 100 кніг мемуарнага характару, якія былі прысвечаны пытанням партызанскага руху і падпольнай барацьбы на Беларусі, з'явілася ў 50-80-я гады. Асаблівае месца сярод іх займае зборнік дакумснтаў і матэрыялаў у трох тамах "Всенародная борьба в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 кюль 1944)", трох-томнік "Всенародная борьба в Белоруссни протнв немецко-фашистских захватчиков", чацвёрты том “Гісторыі Бсларускай ССР" (Мн., 1975), які цалкам прысвечаны падзеям другой сусветнай вайны на Беларусі.
Значнае месца займаюць даследаванні нямецкага акупацыйнага рэжыму на Беларусі ў 1941-1944 гг. Па адзначанай праблеме выдадзены дзесяткі зборнікаў дакументаў і матэрыялаў, манаграфій. Сярод іх працы М.М. Загарулькі, А.Ф. Юдзянкова "Крах экономическнх планов фашистской Германии на временно оккупированной террнтории СССР" (М., 1970), І.С. Краўчанкі, А.І. Залескага, В.П. Раманоўскага "Немецко-фашистский оккупацнонный режим (1941-1944 гг.)" (Мн., 1965), А.А. Фактаровіча "Крах аграрной политики немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии" (Мн., 1979) і інш. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі займаліся выданнем зборнікаў, дакументаў, мемуараў і навуковых прац: "Другі ўсебеларускі кангрэс" (Мюнхен, 1954), "За дзяржаўную незалежнасць Беларусі" (Лондан, 1960), К. Акула "Змагарныя дарогі" (Мюнхен, 1962), Я. Малецкі "Пад знакам Пагоні. Успаміны" (Таронта, 1976), I. Касяк "3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу" (Нью-Йорк, 1956) i iнш.1
Новы этап у беларускай гістарыяграфіі Другой сусветнай вайны пачаўся ў 90-х гадах. Характэрнай з'явай гэтага перыяду стала спроба асэнсавання дасягненняў сучаснай гістарычнай навукі, ліквідацыі некаторых "белых плям" і гисторыі антыфашысцкага руху на Беларусі.
Па-новаму пачынаюць ставіцца гісторыкі і да асобных старонак антыфашысцкай барацьбы на Беларусі. У 1992 г. была апублікавана манаграфія К.І. Дамарада "Партийное подполье и партизанское движенне в Минской области 1941-1944", пазней калектыўная праца "Мінскае антыфашысцкае падполле" (Мн., 1995). На старонках гэтых кніг многа новых звестак аб мінскім падполлі 1941-1944 гг., дзейнасці яго ўдзельнікаў. Асобнае месца займае "справа Кавалёва", дзе ідзе размова аб вяртанні добрага імя аднаму з кіраўнікоў савецкага падполля ў г. Мінску.
Адметнай асаблівасцю вылучаюцца працы, прысвечаныя армейскім аперацыям на тэрыторыі Беларусі, - гэта манаграфіі І.В. Цімаховіча "Битва за Белоруссию 1941-1944 гг." (Мн., 1994), У.І. Лемяшонка "Вызваленне - без грыфа "Сакрэтна!" (Мн., 1996). Трагічным падзеям чэрвеня - ліпеня 1941 г., звязаным з акружэннем войскаў Заходняга фронту, прысвечана манаграфія I. А. Басюка "Навагрудскі кацёл" (Мн., 1998).
У апошнія гады з'явіліся манаграфіі У. Е. Снапкоўскага "Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі 1944-1953 гт." (Мн., 1997), А.В. Шаркова "Военнопленные и интернированные на террнтории Беларусн (1944-1951 гг.)" (Мн., 1997), у якіх асвятляюцца пытанні ўсталявання беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы ў 1944 г., лёс нямецкіх ваеннапалонных на Беларусі.
Разам
з тым многія гістарычныя сюжэты
яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў.
Сярод іх змаганне беларусаў у
складзе польскай арміі ў гады
Другой сусветнай вайны, савецкая ваенная
палітыка на Беларусі, стан гаспадаркі
рэспублікі ў час нямецкай акупацыі, палітыка
нямецкіх уладаў, вайско-выя аперацыі
ў 1941-1944 гг. на Беларусі патрабуюць больш
дасканалага вывучэння.
- Уступленне савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усходнiх раенау.
Разграмiу фашысцкiя войска у Курскай бiтве 1946 г. Чырвоная Армiя разгарнула стратэгiчнае наступленнне на фронце у 2000 км ад Невеля да Чернага мора.
Войска Калiнiнскага, Заходняга, Брянскага i Центральнага фронтоу у верасне - кастрычнiку 1943 г. пачалi вызваленне Беларусi. У лiку першых на терыторыю БССР уступiла 13-я армiя Центральнага фронта, якая к вечеру 23 верасня форсiравала Днепр i першым вызвалiла у Беларусi районный центр Камарын.2
Войскi Заходняга i Брянскага фронтоу у тесных узаемаадносiнах с Калiнiнскiм фронтам вялi наступленне у напрамку Оршi i Могiлева. 26 верасня яны вызвалiлi районный центр Хоцiмск Магiлеускай вобластi, 30 верасня был вызвален г. Крычау. Да 2 кастрычнiка войскi Бранскаго фронту прагналi фашыстау з Косцюковiчскага, Клiмавiчскага, Краснапольскага, Крычаускага, Хоцiмскага, Чэрiкоускага раенау. В кастрычнiку - снежнi на Вiцебскам напрамку совецкiя войска вызвалiлi районныя центры Езерiще, Гарадок, Сураж, Лiозно. Заходнi фронт прагнау фашыстау з Мсцiслауля, Дрыбiна.
У саставе Заходняга фронта прiняла удзел у баях 1-я польская дзiвiзiя iмя Тадеуша Косцюшка. Камандавау дзiвiзiяй генерал брыгады Зiгмунд Берлiнг. Па рашэнню Дзяржаунага камiтэта Абороны СССР в саатвествii з просьбай польскага командавання у дывiзiю было напрулена 325 офiцерау Чырвонай Армii.3
12
кастрычнiка 1943 г. дывiзiя перешла
у наступленне. За тыя днi баев
яна пацеснiла процiунiка, авалодала
некалькiмi узламi укрепленiй.
Пад Ленiна польскiя салдаты плячом к плячу з салдатамi Чырвонай Армii показалi образцы стойкосцi i атвагi. Мужнасць i гераiзм польскiх салдат i афiцерау па дастоiнству ацанiла Саветская улада. 243 учаснiка баев пад Ленiна узнагароджаны ордэнамi i медалямi СССР, тром з iх прысвоена званiе Героя Савецкага Саюза.
У вераснi - кастрычнiку на Гомельскам напрамку войска Центральнага фронта акрамя Терехоукi вызвалiлi районныя центры Свяцiлавiчi, Ветку, Добруш, подышлi к Гомелю i авалодалi Ново-Белiцей. Войска левага крыла фронта пачалi наступать с плацдарма на правым беразе Дняпра i 18 лiстапада вызвалiлi Речыцу, 25 лiстапада фарсiравалi Беразiну i захвацiлi плацдарм на поудзене ад Жлобiна. Войска правага крыла фронта прагналi окупантау з Прапойска, Кормы, Журавiчэй, вышлi к Дняпру у раене Новага Быхава, ахапiушы Гомель з поуначы. Гэта дазволiла 26 лiстапада выбiць фашыстау з Гомеля. Зараз жа у Гомель пераехалi ЦК КП(б)Б, улада БССР i БШПД.4
Войска Беларускага фронта, перашедшыi у студзенi 1944 г. у наступленнi на Мозырскам напрамку, 14 студзенi вызвалiлi Мозыр i крупны чыгуначный вузел Калiнкавiчi.5
У лютым 1944 г. савецкiя войска фарсiравалi Днепр i Друць, авалодалi г. Рагачевам. Восенню 1943 г. i у пачатку 1944 г. войска Чырвонай Армii вызвалiлi поунасцю цi часцiчна каля 40 раенау Гомельскай, Палескай, Могiлеускай i Вiцебскай абласцей.
Победа савецкiх войск на Дняпре показала высокi маральны дух войск Беларускага фронта. Толькi у 65-й армii за форсiраванне ракi i вызваленне г. Лоева 183 воiнам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.6
Уступленне Чырвонай Армii на тэрыторыю Беларусi ваадушевiла беларускi народ на больш рашыцельную борацьбу супраць окупантау. Хутка раслi рады партызан саздавалiся новыя атрады i брыгады. В партiзаны уступалi вялiкiмi групамi i дажа цэлымi вескамi.
У Палескай вобласцi, напрыклад, толькi за верасень - кстрычнiк 1943 г. узнiкла 10 новых партызанскiх атрадау i 4 брыгады. За 25 дзен, з 20 лiстапада па 15 снежня 1943 г. у рады партызан Беларусi уступiла каля 22 тыс. век. 7
Партызаны грамiлi адступаушыя уражескiя часцi, уносiлi разлад i дезарганiзацiю у iх прадвiженне, смела уступалi у баi, затрымлiвалi фашыстау да прыхода часцей Чырвонай Армii.
Нараду з баявымi дзеяннямi партызан значную дапамогу Чырвонай Армii оказывалi подпольщчыкi. У кастрычнiку 1943 г. па рашенню ЦК КП(б)Б быу сазданы Мiнскi подпольны гарком партыi, якi знаходзiуся пры партiзанскiм атрадзе С. А. Ваупшасова (сакратары С. К. Лещеня, Г. Н. Машкоу). 14 верасня 1943 г. подпольшчыкi знiшчалi групу афiцерау нямецкага авiяштаба, размещчанага па Академiчнай вулiце у Мiнске.
Дiверсiоенная дзейнасць подпольных групп разгарнулась па усей окупiраванай тэрыторыi.
Па мере вызвалення ад захопнiкау раенау Беларусi насельнiцтва дружна уключылась у аднауленчыя работы. Толькi у Гомельскай вобласцi кожны дзень працавала на аднауленнi дорог каля 20 тыс. чалавек. Усяго к 1 чэрвеня 1944 г. сiламi рабочых у вызваленных раенах было пабудавана 554 масты на шашыйных i грунтовых дорогах, адноулена 2 буйных масты праз рэкi Сож у Гомелi i Днепр у г. Речыца.
Яркiм
праяуленнем савецкага
Высокае сазнанне сваяго доуга перад Родзiмай праявiла насельнiцтва рэспублiкi, забяспечываю Чырвоную Армiю харчаваннем. Напрыклад калгаснiкi васьмi вызваленных раенау Магiлеускай вобластi за короткi срок здалi у фонд Чырвонай Армii 37 321 ц хлеба, 150 177 ц бульбы, 8 084 ц гароднiны, 7 787 ц мяса. Ад чатырох вызваленных раенау Вiцебскай вобластi к 20 мая 1944 г. у фонд Чырвонай Армii поступiла 2 810 ц зерна i каля 50 тыс. ц бульбы.
Патрыятызм народа вызваленных раенау выявiуся у сборе сродак у фонд абароны. К лету насельнiцтва Беларусi унесла з сваiх сберажэнiй у фонд Чырвонай Армii 18 230 тыс. рублеу грашмi i облiгацыямi, больш за 1 342 тыс. пудоу хлеба, каля 76 835 тонн бульбы.
Масавым
стала двiжэнне по сбору сродак
на будаунiцтва танкавых калон. У яго
уключылась i насельнiцтва окупiраваных
весак i гарадоу. Так, за час (восень 1943
- пачатак 1944 гг.) от насельнiцтва окупiраваных
раенау паступiла у фонд абароны страны
каляя 19 млн. рублеу грашмi i аблiгацыямi,
больш 13 кг золота, каля 90 кг серабра i другiя
каштоунсцi.
- Беларуская наступальная аперацыя «Баграцiен».
У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашысцкай няволі. Адной з буйнейшых падзей гэтага этапа з'явілася Беларуская наступальная аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай "Баграціён".
Да пачатку бітвы, у чэрвені 1944 г., лінія фронту на Беларускiм напрамку праходзіла на ўсход ад Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска і ўяўляла сабой від выступа альбо дугі - ад Полацка на поўначы да Ковеля на поўдні, звернутай сваёй выпуклай часткай на ўсход. Гітлераўцы сканцэнтравалі тут найбольш буйную групоўку сваіх войск (група армій "Цэнтр" і на флангах часці груп "Поўнач", "Паўночная Украіна") колькасцю 1,3 млн. чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкау і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Створаную ў Беларусі глыбокаэшаланіраваную сістэму абароны, якая прыкрывала галоўныя стратэгічныя напрамкі (усходне-прускі і варшаўска-берлінскі), гітлераўцы называлі "Фатэрлянд" (Айчына), паказваючы, што тут іх армія адстойвае рубяжы самой Германіі.9
Савецкае камандаванне, улічваючы важнасць і складанасць задачы, прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні Беларусі: на працягу красавіка - мая 1944 г. быў дэталёва распрацаваны план аперацыі "Баграцiен"; праведзена ўсебаковая падрыхтоўка да наступлеяння - савецкія войскі былі аб'яднныя ў 4 фронты, забяспечаны ў дастатковай ступені тэхнікай, боепрыпасамi, гаручым, медыцынскімі сродкамі, харчаваннем.
Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пачалася бiтва за поунае вызваленне Беларусi. У наступленне перайшлi войскi 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы I.Х.Баграмян), 2-га Беларускага (Г.Ф. Захарау) i 3-га Беларускага (І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся лiся войскi 1-га Беларускага фронту (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленнi ўдзельнічалі таксама Дняпроўская ваенная флатылія, авiяцыя далёкага дзеяння і процівапаветранай абароны, першы асобны французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк "Нармандыя - Неман". Актыўны ўдзел у аперацыі "Баграціён" прымалі партызанскія злучэнні. Каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К. Жукаў.10
З першых жа дзён наступлення ў Беларусі, як сведчыць маршал Г.К.Жукаў, на ўсіх напрамках разгарэліся бязлітасныя баі на зямлі і у паветры . 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў войскам 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў удалося акружыць і знішчыць віцебскую групоўку працiунiка ("Віцебскі кацёл"), вызваліць Віцебск. Войскі 2-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы водныя перашкоды, 28 чэрвеня штурмам авалодалі Магілёвам. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войск, акружаных пад Бабруйскам ("Бабруйскі кацёл"). Гітлераўцы, пацярпеўшы паражэнне на галоўнай абароннай паласе, спрабавалі замацавацца на рубяжы Бярэзіны Аднак іх спроба была сарвана войскамi 3-га Беларускага фронту, якiя фарсiравалi Бярэзiну, i 1 лiпеня вызвалiлi Барысау.
Разгарнуліся баі за сталіцу Беларусі — Мінск. Гітлераўскае камандаванне рабіла ўсё, каб утрымаць горад. Тут былі сканцэнтраваны 3 пяхотныя і 1 танкавая дывізіі, 3 палкі эсэсаўцаў, тэрмінова перакінутыя з Польшчы. Баі савецкіх войск за вызваленне Мінска пачаліся на досвітку 3 ліпеня і паспяхова завяршыліся да канца таго ж дня. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д.Г.Фролікава. У баях за горад вызначыліся многія байцы 2-га Тацынскага гвардзейскага танкавага корпуса генерала А.С.Бурдзейнага, 1-га гвардзейскага танкавага корпуса генерала М.Ф.Панова, 5-й гвардзейскай танкавай арміі маршала бранятанкавых войск П.А.Ротмістрава, 3-й арміі генерала А.В.Гарбатава, 31-й арміі генерала В.В.Глаголена і інш.11
На ўсходзе і паўднёвым усходзе ад Мінска ў акружэнні апынулася больш чым 100-тысячная групоўка праціўніка ("Мінскі кацёл"). Гітлер звярнуўся па радыё да камандавання групоўкі з загадам, у якім патрабаваў зрабіць усё, каб выйсці з акружэння. Цэлы тыдзень, да 11 ліпеня, кіпеў "Мінскі кацёл". Нягледзячы на аказанае супраціўленне, фашысцкім войскам но не удалося вырвацца з гэтага “катла”: 70 тыс. Было забiта, 30 тыс. Узята у палон.
У той час як частка нашых войск разам з партызанамi (2-я Мiнская партызанская брыгада, партызанскiя брыгады iмя Шчорса, iмя Чкалава, iмя Суворава, 25 – годзя БССР, “За савецкую Беларусь”, "Камсамольская" і інш.) заканчвалі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка пад Мінскам, галоўныя сілы трох беларускiх франтоў рухаліся на захад. Услед за Мінскам 4 ліпеня быу вызвалены Полацк, 5 - Маладзечна, 16 - Гродна, 28 - Брэст. Такiм чынам, да канца ліпеня 1944 г. нямецка - фашысцкія захопнікі былi поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.12
Разгром
нямецка-фашысцкіх войск у
Сапрауды, бiтва за Беларусь у 1944 г. стала адной з буйнейшых ваенных катастроф Германii. У ходзе аперацыi «Баграцiен» савецкiя войскi разбiлi 28 дывiзiй группы «Цэнтр» з 38. Агульныя страты гiтлерауцау у Беларусi летам 1944 г. перавысiлi тыя, якiя панеслi яны у бiтве на Волзе: было забiта звыш 381 тыс. i узята у палон 158 тыс. салдат, афiцэрау i генералау.13
За
месяц наступлення савецкiя
3.
Уклад беларускага народа у
перамогу над фашызмам.
Разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў вайне 1939-1945 гг. мае сусветна-гістарычнае значэнне. Вялікая перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала велізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб'ектыўна з'явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму, пераканаўчым пацвярджэннем важнасці аб'яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму і неафашызму.
Важнейшым фактарам дасягнення Вялікай Перамогі быў удзел многіх дзяржаў і народаў у агульнай барацьбе супраць фашысцкага блока. Значэнне і роля баявых дзеянняў узброеных сіл ЗША, Англii, Францыі, Кітая, намаганні і стойкасць народаў іншых краін, яі змагаліся з гітлераўскай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй, несумненны і відавочны. Разам з тым да ацэнкі ўкладу розных краін у разгром фашызму неправамерна падыходзіць адназначна, а тым больш замоўчваць ці нават прыніжаць ролю Савецкага Саюза ў дасягненнi Вялікай Перамогі, што, на жаль, мае месца, асабліва пасля распаду СССР.
Аб'ектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашысцкага рабства выратаванне сусветнай цывілізацыі ўнеслі народы Савецкага Саюза і Савецкія Узброеныя Сілы. На савецка-германскім фронце з пачатку вайны i да сярэдзіны 1944 г. адначасова дзейнічала ад 190 да 270 нямецка-фашысцкіх дывізій, у той час калі англійскай і амерыканскай арміям супрацьстаялі ў Паўночнай Афрыцы ад 9 да 20, у Італіі - ад 7 да 26 дывізій. I пасля адкрыцця другога фронту (чэрвень 1944 г.)у Еўропе на савецка-нямецкім фронце ў 2—2,5 раза больш знаходзілася гітлераўскага войска, чым на заходнім і італьянскім франтах. Даўжыня савецка-германскага фронту на розных этапах вайны вагалася ад 3 да 6 тыс. км. 3 1418 сутак існавання фронту 93 % часу прыпадае на актыуныя баявыя дзеянні. Працягласць жа фронту ў Паўночнай Афрыцы i Iталii не перавышала 300-350 км, а ў Заходняй Еўропе - 800 км.14
Разам з усімі народамі Савецкага Саюза з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам беларускі народ. На алтар Вялікай Перамогі Беларусь прынесла мільёны жыццяў сваіх грамадзян. Ні адной сям'і не абышла вайна, таму нашы людзі добра ведаюць цану заваяванага міру.
Крыніцамі перамогі над агрэсарам з'явіліся дзейнасць Камуністычнай партыі і савецкага ўрада, Савецкіх Узброеных Сіл, дружба народаў СССР, савецкі патрыятызм. У свеце не знайшлося такой сілы, якая б змагла спыніць фашысцкіх агрэсараў. Толькі 16 дзён супраціўляўся iм народ Польшчы, за 42 дні была акупіравана Францыя, 1418 дзён іммгаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў савецкія людзі і iх узброеныя сілы і дасягнулі перамогі.15
Вялікая Айчынная вайна была ўсенароднай. Ужо за першыя 8 дзён у Савецкія Узброеныя Сілы ўлілося больш за 5 млн чалавек. Толькі за чэрвень - жнівень 1941 г. больш за паўмільёна мужчын Беларусі, здольных насіць зброю, уступілі ў шэрагі Чырвонай Арміі. Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн 300 тыс. Беларусау і ўраджэнцаў рэспублікі. Яны ўдзельнічалі ў бітвах пад Брэстам, Масквой, Сталінградам, на Курскай дузе, у вызваленні Каўказа, Украіны, Прыбалтыйскіх рэспублік, а таксама ў вызваленні ад фашызму народаў Еўропы і Азіі, былі ў ліку тых, хто аддаваў сваё жыцце пры ўзяцці Берліна і штурме рубяжоў у Маньчжурыі, Карэі, на Паудневым Сахаліне і Курылах.
Чырвоная Армія разбіла галоўныя сілы ваеннай машыны агрэсарау. З 13,6 млн чалавек, якіх страціла гітлераўская Германія за час другой сусветнай вайны, 10 млн знайшлі сабе магілу на ўсходнім фронце. Страты нямецка-фашысцкіх войск на савецка-германскім фронце былі ў 4 разы большыя, чым на заходнееўрапейскім і міжземнаморскім тэатрах ваенных дзеянняў.
За час вайны за мужнасць і гераізм ордэнамі і медалямі было ўзнагароджана звыш 7 млн ваеннаслужачых, больш за 11 тыс. чалавек удастоены Героя Савецкага Саюза. Звыш 300 тыс. салдат і афiцэрау Беларусі - атрымалі ордэны і медалі, 441 воін удастоены звання Героя Савецкага Саюза, а чацвярым (летчык П.Я. Галавачоу, камандзiры танкавых злучэнняу I.I. Гусакоскi, С.Ф. Шутау, I.I. Якубоускi) гэта званне прысвоена двойчы прысвоена двойчы, 65 ураджэнцау Беларусi сталi поунымi кавалерамi ордэна Славы.
Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі маршаламі: В.Д.Сакалоўскі, І.І.Якубоўскі, С.А.Красоўскі; генераламі арміі: А.І.Аятонаў, І.І.Гусакоўскі; генерал-палкоўнікамі А.Р.Бацюня, І.П.Камера, Ф.І.Кузняцоў; віцэ-адміралам В.П.Дрозд; контр-адміралам В.Е.Ананіч - усяго 217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бранятанканых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў з Беларусі.
Свой уклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны i падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлi "Рэспублікай-партызанкай". Крыніцамі шырока распаўсюджанага у рэспубліцы партызанскага руху былі патрыятызм нашых людяой адданасць сваёй Айчыне і нянавісць да ворага.
За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусi нанеслі акупантам вялікі ўрон у тэхніцы і жывой сіле. Яны знiшчалi амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Усяго, як вядома, партызаны і падпольшчыкі СССР знішчылі, паранілі і ўзялі ў палон больш за 1,6 млн салдат і афіцэраў вермахта, ваенна-будаўнічых арганізацыі нямецкіх чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі, каланістаў i ваенных чыгуначнікаў. Партызанская барацьба, падпольны рух, а таксама масавае супраціўленне мірнага насельніцтва Беларусі ўсiм мерапрыемствам акупантаў ператварыліся ў адзін з рашаючых фактараў разгрому фашысцкага нашэсця.
Нямала беларусаў у ліку савецкіх грамадзян удзельнічiчала у еўрапейскім руху Супраціўлення. Агульная колькасць савецкіх партызан, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, складала 12 тыс. чалавек. Важную ролю ва ўстанаўленні баявога супрацоўніцтва паміж савецкімі і польскімі партызанамі адыграў Польскі партызанскі штаб які ўзначальваў А.Завадскі, а намеснікам яго, потым началыіікам штаба быў С.Прытыцкі.
На тэрыторыі Чэхаславакіі дзейнічалі больш за 17 тыс. савецкiх партызан. Сярод іх ураджэнец Лепельшчыны Вячаслаў Квіцінскi. У жніўні 1944 г. ён узначаліў атрад, потым ператвораны ў асобную чэхаславацкую брыгаду, якая ажыццявіла 156 баявых аперацый удзельнічала ў вядомым Славацкім паўстанні. В.А.Квіцінскі быў узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза, двума ордэнамi Леніна, чатырма ордэнамі ЧССР.
У французскім руху Супраціўлення вызначыўся ўраджэнец Ашмяншчыны Фадзей Варанiшча. Адным з кіраўнікоў антыфашысцкай падпольнай арганізацыі ў Маўтхаўзене быў ураджэнец г.Чавусы Леў Маневіч.
Рух Супраціўлення, які па свайму характару і мэтах быу антыфашысцкім, агульнадэмакратычным, меў важнае гістарычмае значэнне. Сам факт кансалідацыі ў ім людзей розных поглядаў, паходжання сведчыў аб росце свядомасці народных мас, якія адверглi фашызм. Змагары Супраціўлення наносілі адчувальныя ўдары па варожых камунiкацыях i гарнізонах, зганялі фашысцкіх акупантау з населеных пунктау, а у некаторых краiнах (Югаслаiя, Грэцыя, Албанія, Францыя) узброеныя фарміраванні антыфашыстаў вызвалілі ўсю тэрыторыю альбо большую яе частку.
Перамога над фашысцкім блокам была не толькі палітычнай і ваеннай, але і эканамічнай. У дасягненні яе адыгралі сваю ролю эканамічныя рэсурсы СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.
Значны ўклад у забеспячэнне Вялікай Перамогі над ворагам унёс савецкі тыл, у тым ліку эвакуіраваныя з Беларусі на ўсход краіны, галоўным чынам у Паволжа, на Урал і ў Заходнюю Сібір, прадпрыемствы і ўстановы. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў. Усяго ва ўсходніх раёнах СССР працавала прыкладна 1,5 млн эвакуіраваных жыхароў Беларусі. Дзесяткі тысяч беларусаў за працоўныя подзвігі ў савецкім тыле былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі. Сярод іх беларускія чыгуначнікі Героі Сацыялістычнай Працы А.В.Глебаў, М.А.Макараў, І.П.Першукевіч, А.М.Чухнюк, А.А.Янкоўскі і інш.
Адзінства фронту і тылу ўмацоўвала сілы воінаў Чырвонай Арміі ў барацьбе з ворагам. Ужо ў канцы 1942 г. суадносіны па асноўных відах ваеннай тэхнікі на савецка-германскім фронце змяніліся на карысць Чырвонай Арміі, а з лета 1943 г. яны працягвалі няўхільна павялічвацца. Па сярэднегадавому выпуску гармат палявой артылерыі СССР пераўзыходзіў Германію больш чым у 2 разы, супрацьтанкавых гармат - у 2,6, мінамётаў - у 5 разоў. Калі ў пачатку вайны нашы знiшчальнiкi і бамбардыроўшчыкі па лётна-тэхнічных даных у цэлым уступалі нямецкім, то ў 1943 г. большасць тыпаў савецкіх самалётаў нераўзыходзіла іх. За час вайны ў серыйную вытворчасць паступіла 25 новых мадэляў самалётаў.16
Працаўнікі калгасаў і саўгасаў забяспечвалі армію харчаваннем і фуражом. Толькі за 4 гады (1941-1944), нягледзячы на акупацыю Беларусі, Украіны, іншых раёнаў краіны, было нарыхтавана 4,3 млрд п. хлеба, г.зн. у 3 разы больш, чым было нарыхтавана і закуплена ў Расіі за першую сусветную вайну.
Нельга не адзначыць, што ўвесь цяжар земляробчай працы ў час вайны вынеслі на сваіх плячах жанчыны, а таксама старыя і падлеткі. Ды і ў прамысловай вытворчасці доля працуючых жанчын складала (па стану на 1945 г.) да 56 %.
Дзякуючы намаганням працаўнікоў тылу Савецкія Узброеныя Сілы атрымалі за гады вайны больш за 10 млн т боепрыпасаў, 16 млн т палiва, 40 млн т харчавання і фуражу, а таксама вялікую колькасць iншых матэрыяльных сродкаў. Адзінства фронту і тылу, працоўны гераізм жыхароў горада і вёскі былі магутным фундаментам Вялікай і Перамогі.
Неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі інтэлігенцыя, работнікі народнай адукацыі і навукі, культуры, літаратуры і мастацтва Беларусі. На ўсход краіны з рэспублікі былі эвакуіраваны 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, больш за 20 вышэйшых i сярэдніх навучальных устаноў. Белдзяржуніверсітэт працягваў сваіо работу па скарочаных вучэбных планах пад Масквой на станцыi Сходня, Акадэмія навук БССР — у Казані, тэатр імя Янкі Купалы - у Томску, оперны тэатр - у Горкім і г.д.

- Вызовы информационного общества
- Выключатели и розетки
- Выключатели элегазовые серии ВГТ
- Выкуп облигаций АО, процентные опционы
- Вымогательство
- Вынесение арбитражным судом определений
- Вынесение судебного приказа, его форма и содержание
- Выживание в Уральской Тайге
- Выживание в условиях автономного существования
- Выживание в условиях автономного существования
- Выживание в холоде
- Выживание в экстремальной ситуации
- Выживание в экстремальных условиях и медицинская помощь на судне
- Выживание фирмы в кризисной ситуации