Аграсядзібы Навагрудскага раёна

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Гістарычны факультэт

 

 

 

Кафедра этналогіі, музеялогіі і 

гісторыі мастацтваў

 

Кулікова Анастасія Андрэеўна

 

 

Аграсядзібы Навагрудскага раёна

Курсавая праца студэнткі 2 курса дзённага аддзялення 
Спецыяльнасць: 
Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны

 

 

 

                             Навуковы кіраўнік:

дацэнт, кандыдат гістарычных навук

                                                            Міхайлец М.А.

_____________________________________

(подпіс)

«___»_____________2013 г.

 

 

 

Мінск, 2013

 

Змест

 

Уводзіны…………………………………………………………………………...3

 

Раздзел 1: Агульная характарыстыка аграсядзіб………………………………..6

 

Раздзел 2: Аграсядзіба “Чарэшля”………………………………………….........9

 

Раздзел 3: Аграсядзіба “Ранча-Радэа”………………………………………….17

 

Заключэнне……………………………………………………………………….24

 

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры……………………..……………..27

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Агратурызм – гэта від дзейнасці, які арганізуецца ў сельскай мясцовасці, пры якім фарміруюцца і прадастаўляюцца для гасцей комплексныя паслугі па пражыванні, адпачынку, харчаванні, экскурсійным абслугоўванні, арганізацыі вольнага часу і спартыўных мерапрыемстваў, заняткамі актыўнымі відамі турызму, арганізацыі рыбалкі, палявання, набыццю ведаў і навыкаў. Агратурызм арыентаваны на выкарыстанне сельскагаспадарчых, прыродных, культурна-гістарычных і іншых рэсурсаў сельскай мясцовасці і яе спецыфікі для стварэння комплекснага турыстычнага прадукту.[8, c. 35]

Нягледзячы на тое, што  Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе няма ні мора, ні гор, у яе ёсць значны патэнцыял для развіцця гэтага віду турызму – 20 тысяч рэк, 10 тысяч азёр, 36% тэрыторыі – лясы, 7% – нацыянальныя паркі. Цяжка ўявіць, каму ў беларускім грамадстве можа не спадабацца ідэя сельскага турызму. Для жыхароў вёсак – гэта дадатковы заробак і магчымасць палепшыць сваё жыллё. Для мясцовых уладаў і рэгіёну ў цэлым– прыток дадатковых сродкаў, развіццё інфраструктуры, стварэнне новых працоўных месцаў. Для краіны ў цэлым – магчымасць развіцця турызму за межамі гарадоў, дзе цалкам адсутнічаюць гасцініцы. Ну а для турыстаў – магчымасць недарагога адпачынку ў экалагічна чыстым асяроддзі. У лістападзе 2002 г. было створана Грамадскае аб'яднанне "Агра-і экатурызм". 2 чэрвеня 2006 г. быў падпісаны прэзыдэнцкі Указ № 372 "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь".[21]

У Нацыянальнай праграме развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2006 – 2010 гады аграэкатурызм вылучаны ў якасці аднаго з найважнейшых кірункаў развіцця. Перад спецыялістамі, уладальнікамі аграсядзіб, органамі ўлады пастаўлены шэраг задач: стварэнне турысцкіх вёсак з традыцыйнай народнай архітэктурай на аснове існуючых сельскіх паселішчаў, размешчаных у маляўнічай мясцовасці; актывізацыя выкарыстання рэзерваў сельскага насельніцтва з дапамогай арганізацыі сельскіх тураў з пражываннем і харчаваннем у вясковых хатах, сядзібах; стварэнне агратурыстычных комплексаў на базе сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і г.д. [21]

Агратурызм узнік як вынік  хуткага развіцця гасцінічнай індустрыі  ў буйных курортных зонах. Гэтая форма турызму стала прывабнай для турыстаў, якія аддаюць перавагу супакою, прыроднай натуральнасці, непасрэдным кантактам з мясцовымі традыцыямі. У апошні час сельскія турыстычныя напрамкі становяцца ўсё папулярней, а сельскі турыстычны бізнэс рэгіструе з году ў год усё большы аб'ём продажаў, прыцягваючы ўсё большую колькасць бізнесменаў у гэтую сферу дзейнасці. [8, c. 35]

Навагрудак мае значны турыстычны патэнцыял у сферы  агратурызму. З мэтай развіцця ў  Навагрудскім раёне сучаснага турыстычнага сэрвісу, які забяспечвае задавальненне  патрэбнасцей грамадзян у турыстачных  паслугах, укладу турызму ў развіццё эканомікі.Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь распрацавана комплексная праграма развіцця турызму на 2011 – 2015 гг. ад 24 сакавіка 2011 г. № 373. [21]

Тэма, разгледжаная ў дадзенай курсавой працы, актуальна па шэрагу фактараў, боў Рэспубліцы Беларусь сельскі турызм – дастаткова новая з'ява. У нашай краіне ёсць вялікі патэнцыял для развіцця менавіта гэтага віду турызму, дзякуючы экарэсурсам.

Важную ролю адыгрывае  праблема вызначэння напрамкаў развіцця агратурызму ў Навагрудскім раёне. Асноўная праблема ў тым, як прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у Навагрудак і Навагрудскі раён.  Таму актуальнай становіцца распрацоўка практычных рэкамендацый па развіці турызму на аснове крытычнага аналізу сітуацыі.

Работа складаецца з уводзін, трох глаў: “Агульная характарыстыка аграсядзіб”, “Аграсядзіба Чарэшля” і “Аграсядзіба Ранча-Радэа”заключэння.

Мэта курсавой працы –  прааналізаваць сучасны стан аграсядзіб Навагрудскагараёна.

Для дасягнення пастаўленнай мэты вырашыліся наступныя задачы:

  • даць агульную характарыстыку аграсядзіб Навагрудскага раёна;
  • прааналізаваць турыстычны патэнцыял аграсядзіб “Чарэшля”, “Ранча-Радэа”.

Для найбольшага азнаямлення  з тэмай мною была выкарыстана  такая літаратура, як Вусько Т., Метелица В. “Роль сельского туризма в возрождении и устойчивом развитии сельских территорий”. Кніга ўтрымлівае неабходную інфармацыю па развіццю аграэкатурызму.Таксама книга Клицуновай В.А.  “Классификация сельских усадеб: стандартная организация” дае поўнае прадстаўленне аб тым, што сабой ўяўляюць аграсядзібы ў Рэспубліцы Беларусь. “Агроэкотуризм в Республики Беларусь: каталог усабед” уяўляе сабой вельмі каштоўны матэрыял, там знаходзіцца інфармація пра ўсе аграсядзібы на тэрыторыі Беларусі. Асаблівую ўвагу ўяляюць сайтыhttp://www.chereshlya.com/ і http://www.rancho-radeo.by/. У іх даецца поўнае апісанне аграсядзіб, іх паслуг, асноўных турыстычных маршрутаў.Таксама я выкарыстоўвала  такіе сайты як, http://dorogiby.info/і http://novogrudok.grodno-region.by/,дзе можна знайсці дакладную інтфармацыю па аграсядзібам Навагрудскага раёна.

Такім чынам, існуе шырокая  фактычная і тэарытычная база для вывучэння і сістэматызацыі турыстычнага патэнцыялу аграсядзіб у Беларусі і таксама ў Навагрудскім раёне.

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 1: Агульная характарыстыка аграсядзіб

 

Навагрудак – адзін  з самых старажытных гарадоў  Беларусі, які валодае значным  гісторыка-культурным патэнцыялам. Горад размяшчаецца на Беларускай градзе і тэрыторыі, занятай Нёманскай нізінай, Навагрудскім узвышшам, Ашмянскім узвышшам. Важным фактарам развіцця Навагрудка і Навагрудскага раёна як турыстычнага цэнтра з’ўляецца выгаднае турыстычна-геаграфічнае становішча горада ў зоне гадзіннай транспартнай даступнасці ад транс’еўрапейскага камунікацыйнага калідора Парыж – Берлін – Варшава – Брэст – Мінск – Масква, у непасрэднай блізасці ад важных турыстычных цэнтраў (Мір, Ліда, Слонім).[23, c. 398]

Прывабнае размяшчэнне Навагрудскага раёна на пагорках ўзвышша надае яму ўнікальны маляўнічы ланшафтна-архітэктурны сілуэт і робіць больш выразным аблічча асноўных аб’ектаў паказу. У наваколлях горада створаны рэспубліканскі ланшафтны заказнік “Навагрудскі”, у зоне паўгадзіннай даступнасці знаходзяцца рэспубліканскія ланшафтныя заказнікі “ Свіцязянскі”, “Налібоцкі”, а таксама найбуйнейшая ў рэгіёне рака Нёман.

Свіцязянскі заказнік уключае  акваторыю возера Свіцязь і прылеглыя да яго лясныя масівы, якія прывабліваюць людзей да адпачынку ў гэтым асяроддзі. У выніку гэтага тут узнікла шмат аграсядзіб.[19, c. 323]

Так вакол возера Свіцязь  знаходзіцца шмат аграсядзіб, якія размешчаны каля самога возера, якое з’яўляецца самым чыстымна тэрыторыі Беларусі.На возеры ёсць месца, дзе была напісана знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Свіцязянка” і шмат іншых твораў. Мясцовыя жыхары могуць расказаць мноства легенд і паданняў аб гэтым загадкавым возеры. Амаль з усіх бакоў да сядзібы падступае лес, багаты грыбамі і ягадамі. Недалёка ёсць крыніца, якая не замярзае нават зімой. [19, c. 323]

Вось, напрыклад, у вёсцы  Валеўка, якая размяшчаецца ў 25 км ад Навагрудка, размяшчаецца 2 аграсядзібы: “Вольны  хутар” і “Здаровы дом”.Турыстам прадастаўляецца добраўпарадкаваны дом з усімі выгодамі ці месца для палатачнага мястэчка.На тэрыторыі сядзібы ёсць альтанка, лазня, невялікая спартыўная пляцоўка, мангал, месца для паркоўкі аўтамабіляў. Турыстам прапануюцца экскурсіі ў Навагрудак з наведваннем Дома-музея Адама Міцкевіча, аглядам Навагрудскага замка, а таксама экскурсіі ў Ліду, Мір, Бярозаўку на шклозавод "Нёман". [21]

Таксама ў вёсцы Навасады знаходзіцца 3 аграсядзібы: “Новы сад”, “Вікторыя” і “Залатая падкова”.

На прысядзібным участку аграсядзібы “Новы сад”месціцца вялікі дом з усімі выгодамі, у якім размяшчаюцца госці сядзібы. У добраўпарадкаваным доме знаходзіцца вялікі хол з кухняй, прасторная тэраса, двухмесныя пакоі і туалет з ваннай. Аматары папарыцца змогуць наведаць рускую лазню. Побач з сядзібай “Новы сад” і “Вікторыя” знаходзіцца маляўнічы бярозавы гай, возера Свіцязь, вакол якога раскінуўся стары лес, пераходзячы ў сонечныя лугі, зараснікі маліны, дзікай парэчкі і хмеля. Усю гэтуюпрыгажосць усхвалеўваў яшчэ два стагоддзі таму вядомы паэт Адам Міцкевіч. [21]

У 2006 г. пачала сваю дзейнасць  аграсядзіба “Залатая падкова”, якая размешчана на хутары, на водшыбе з некалькімі хаткамі.Хазяйкай сядзібы з’яўляецца Піразева Елена Міхайлаўна.

Пры ўваходзе ва двор гасцей запрашае ўвайсці кованая брама  сядзібы, дзе стаяць два дамы.У адным доме летам жывуць гаспадары, другі – для гасцей. У двухпавярховым доме – тры спальні, кухня, ванны пакой. Прыбіральня знаходзіцца ў двары.

У двары сядзібы размешчанаальтанка, увітая вінаградам, ёсць месца для вогнішча і мангал, студня з гаючай крамянёвай вадой. Таксама ёсць летні душ, гамак, невялікая спартыўная пляцоўка, сенавал. А калі турыстам захочацца спаць на свежым паветры – знойдзецца месца для палатак. На сядзібе акрамя гаспадароў жывуць яшчэ куры, два каты і сабака Кай.

Асноўнай адметнасцю сядзібы з’яўляецца музей мастацкай вышыўкі роўняддзю, карцін, абразоў, благаслаўленных бацюшкай і асветленых габеленаў. У музеі знаходзяцца карціны з бяросты, батык, кавальскія вырабы: зброя, падсвечнікі і многае іншае. Усё гэта зроблена самімі гаспадарамі, працы якіх пабывалі на многіх выставах Беларусі. [5]

Галоўнай славутасцю сядзібы з’яўляецца кузня. Тут і кавадла, і горан, і розны кузнічны інструмент. Гаспадар паказвае турыстам, як куецца падкова, падсвечнік, розачка, навучыць і выкует падкову на шчасце. [21]

Турыстам прапаноўваецца прагулка ля возера, адпачынак на беразе Свіцязя, збор ягад і грыбоў, рыбная лоўля, пазнавальныя экскурсіі.

 У асноўным аграсядзібу  наведваюць турысты з Беларусі, а таксама з Расіі, Польшчы,  Францыі, Германіі, Бельгіі.

Такім чынам турысты прыязджаюць адпачыць ад гарадской мітусні. І яны выбіраюць аграсядзібы, якія не адрозніваюцца нічым ад сельскіх дамоў. Жаданне быць бліжэй да прыроды, магчымасць дыхаць свежым паветрам, знаёмства ​​з іншай культурай і традыцыямі, адсутнасць сродкаў для адпачынку ў іншых месцах – прычыны па якім турысты выбіраюць адпачынак у аграсядзібах.

Аналіз аграсядзіб Навагрудчыны паказаў, што спектр паслуг у іх не вельмі шырокі, яны вельмі падобны паміж сабой, але сядзібы прывабліваюць турыстаў прыгажосцю навакольнага асяроддзя і спакоем. На мой погляд,існуе дзве аграсядзібы, якія прапаноўваюць шырокі выбар паслуг, якія я разгляжу ў наступных раздзелах.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 2: Аграсядзіба  “Чарэшля”

 

Сярод шматлікіх унікальных куткоў Беларусі сваёй прыгажосцю здаўна славіцца Навагрудчына. А ў турыстычны маршрут № 1 Навагрудскага раёна  ўключана вёска Чарэшля, размешчаная  ў асяроддзі лясоў, лугоў і  хваёвага бора, на беразе багатага рыбай  аднайменнага возера, плошча якога  складае 44,4 га. Возера злучана з ракой  Нёман. Для адпачынку ў наваколлі  вёскі маюцца яшчэ тры возера, шматлікія затокі, побач працякае р. Пліса з вадаспадам. Прыродны ландшафт і водная сістэма вакол Чарэшлі – гэта рай для рыбакоў і аматараў актыўнага адпачынку.[7] 

Сядзіба размешчана на вуліцы,з натуральнага камня векавой даўнасці. Мясцовасць непаўторна прыгожая, выдатная прырода радуе вока, супакойвае сэрца і душу.

У красавіку 2008 г. Зуевіч Міхаіл Анатольевіч заснаваў аграсядзібу  “Чарэшля”.

Сядзіба прапаноўвае мноства  паслуг:

1. Пражыванне ў сельскім доме, у гасцявым доміку, на сенавале.

2. Пракат: лодкі драўляныя, лодкі гумовыя, байдаркі, веласіпеды.

3. Лазня, адпачынак у  альтанцы каля каміна.

4. Пракат спортінвентару: мячы валейбольныя, футбольныя, бадмінтон, настольны тэніс, шахматы, шашкі, дартс.

5. Экскурсіі па “зялёных маршрутах”: пешыя, веласіпедныя, байдарачныя.

6. Дастаўка турыстаў аўтамабілем.

7.Арэнда альтанкі для  правядзення сямейных, карпаратыўных  урачыстасцяў.

8. Грыбныя, ягадныя туры з суправаджэннем.

9. Правядзенне майстар-класаў  па пляценню лапцей, вырабу кошыкаў з лазы, вязанню рыбалоўных сетак.

10. Прагляд фільмаў, знятых  у ваколіцах вёсцы Чарэшля. [7]

Знакаміта Чарэшля сваёй старажытнай гісторыяй. У двух кіламетрах на паўночным ўсходзе на пясчанай дзюне знаходзіцца стаянка чалавека, якая адносіцца да позняга палеаліту і пачатку мезаліту. Каля возера Чарэшля знойдзены крэмневыя прылады і фрагменты керамікі IIIст. да н.э. На ўскраіне вёскі выяўлена паселішча ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. [24, c. 399]

У 1975 г. было прынята рашэнне аб стварэнні ў вёсцы Чарэшля музея “Партызанскай славы”. Цяпер гэта ўстанова называецца бібліятэка-музей. Галоўная частка экспазіцыі знаходзіцца ў лесе, дзе ў гадывайны дыслакавалася брыгада імя Дзяржынскага, і займае плошчу каля 5 га. Былі адноўлены зямлянкі, медсанбат, лазня, вучэбны палігон, калодзеж. Усё гэта стала мемарыяльным комплексам. Усяго экспазіцыя музея налічвае каля 10 тысяч экспанатаў. [24, c. 399]

На беразе Нёмана захаваліся рэшткі абарончых рубяжоў эпохі Першай сусветнай вайны. Тут праходзіла лінія фронту.

У сасновым бары да гэтага часу відаць месца, дзе калісьці стаяў  высокі назіральны маяк.

Захавана дарога і насып, якую людзі ўручнуюнасыпалі да драўлянага моста праз Нёман. Мост быў разбураны на 2-іці 3-і дзень Вялікай Айчыннай вайны нямецкім самалётам. Пра гэта нагадваюць варонкі ад скінутых авіябомбаў і рэшткі драўляных апор.

Аграсядзіба “Чарэшля”прадстаўляе сабой гасцявы домік, які мае пакой з камінамі пакой з рускай печкай ў сельскім доме, дзе могуць размясціцца4 – 7 чалавека, сенавалам, месцам для паркоўкі і разбіўкі палатачнага лагера. Хазяін сядзібы робіць другі паверх для адпачынку, таму колькасць турыстаў павялічыцца. Так змогуць размясціцца ад 7 да 10 чалавек. [7] 

Цёплы дом і ўтульны  двор, упрыгожаны разнастайнымі вырабамі з карчакоў і камянёў, уважлівае  стаўленне гаспадароў даставяць  турыстам сапраўднае задавальненне. 

Падчас адпачынку ў  вёсцы на аграсядзібе можна паназіраць за працэсам пляцення лапцей і кошыкаў, паўдзельнічаць у сельгасработах. 

Падчас адпачынку ў  вёсцы на аграсядзібе “Чарэшля”можна паласавацца мёдам з пчальніка. Па выхадных і святочных днях прапаноўваюцца стравы нацыянальнай беларускай кухні.  

Падчас адпачынку ў  вёсцы Чарэшля для гасцей арганізуюць сплавы па рэках Бярэзіне, Нёману і Плісе з наведваннем дзеючых царквы і мячэці, аглядам бабровых хатак і назіраннем за лебедзямі. У аграсядзібе“Чарэшля” распрацаваны асобны водны маршрут “Чарэшлянская кругасветка”.  

Да паслуг турыстаў прапаноўваюцца мясцовыя музеі (этнаграфічны і партызанскай славы), міні-музей лапцей на самой сядзібе, комплекс “Партызанская стаянка”, наведванне месцаў кіназдымак і старажытных паселішчаў, экскурсіі “Ад замка да замка” (Любчанскі, Навагрудскі, Лідскі, Гальшанскі, Мірскі і Нясвіжскі замкі), на шклозавод “Нёман”.[21]

У аграсядзібе “Чарэшля” распрацаваны зялены маршрут“Сцежкамі Любчанскага краю”.  Агульная працягласць ўсіх чатырох галін зялёнага шматфункцыянальнага маршруту складае больш за 90 км і праходзяць яны ўздоўж рэк Нёман і Пліса. Яны могуць зацікавіць прыхільнікаў актыўнага адпачынку, аматараў беларускай этнаграфіі і прыхільнікаў багатай прыроднай, гістарычнай і культурнай спадчыны Любчанскага краю. [7]  

Галоўная вось маршрута аб'ядноўвае тры сучасных аграгарадка: Любча, Шчорсы і Уселюб, – дзе можна азнаёміцца ​​не толькі з гісторыяй, але таксама і з умовамі жыцця і быту вяскоўцаў у сучасных умовах.

Перамяшчацца паміж населенымі пунктамі турысты могуць на роварах, байдарках (па рацэ Нёман), дапаўняючы маршрут лакальнымі пешымі экалагічнымі сцежкамі.

У аснову лагатыпа маршрута пакладзены знак з гербам гарадского пасёлка Любча, які з'яўляўся ў гістарычным мінулым раённым цэнтрам Любчанскага раёна і сімвалізуе багатую спадчыну Любчанскага краю. [7]

Сцежка 1. “Чарэшля і ваколіцы”.

Азнаямленчая экскурсія  з маляўнічай мясцовасцю:

  • змешаны лес – сасновы бор; балоты – дрыгва – пясчаныя дзюны; заліўныя лугі –  пясчаныя палі; на палях шмат камянёў, у тым ліку крэмня, сабраных валуноў; побач з сядзібай з-пад зямлі б'е 5 крыніц са студзёнай вадой, што не замярзае нават у лютыя маразы. Працягласць сцежкі – 12 км, яе можна прайсці пешшу, праехаць на роварах або на коннай павозцы.
  • Аграсядзіба – возера Глухое –вёскаПліса– партызанская стаянка – насып састарым мастом праз Нёман –вёскаМікалаева (дзейнічае царква, востраў – месца пражывання баброў, былая паромная пераправа праз Нёман, захаваныя падмуркі яўрэйскіх дамоў, гандляроў) – луг з гнездамі буслоў– Старыца (старое рэчышча Нёмана) – месцы старажытных паселішчаў (III тыс. да н.э.), раскопкі замка – р.Беланожка – Масева поле (былое месца размяшчэння Чарэшлі– 18 дамоў, з іх палова яўрэяў, гандляроў) – ядлаўцовы гай – месца былога назіральнага маяка – абарончыя рубяжы ўздоўж Нёмана, якія захаваліся з часоў Першай сусветнай вайны – возера Пясчанае – брацкая магіла на могілках – абеліск партызанскай брыгадзе імя Дзяржынскага, што дыслацыравалася ў вёсцы і ваколіцах ў перыяд Вялікай айчыннай вайны – мясцовыя музеі (партызанскай славы і этнаграфічны) – старажытныя курганныя пахаванні – возера Святое – аграсядзіба.[7]

 

 Сцежка 2. “Сцежкамі даўніны – 1”. 

Працягласць маршруту ў адзін  бок – больш за 30 км. Прайсці яго можна пешшу або на роварах, а назад да Чарэшліарганізуеца сплаў на байдарках па рацэ Нёман.

  • вёска Вераскава: можна пазнаёміцца з старажытнай гісторыяй вёскі, там захаваўся спіртзавод ХIХ стагоддзя, рэшткі маёнтка Навагрудскага маршалка пана Уладзіслава Браходскага, з капліцай.
  • аграгарадок Любча: для гасцей аграсядзіба прапаноўваецца наведаць краязнаўчы “Народны музей Любчанскага краю”, Любчанскі замак, царкву, пазнаёміцца з умовамі побыту і пражываннем людзей у сучасным аграгарадку: кіраўніцтва СВК “Прынёманскі”, лясніцтва, бальніца, аптэка, лазнева-пральны комплекс, гандлёвы цэнтр, стадыён, сырзавод і інш
  • вёска Лаўрышыва: турыстампрапаноўваецца наведаць адноўлены праваслаўны манастыр, заснаваны ў 1258 г. пабудаваны вялікім князем літоўскім Войшалкам, сынам Міндоўга, князя Навагрудскага, а таксама царкву, пабудаваную ў 1768 г.
  • Аграгарадок Шчорсы (вотчына магнацкага роду Храптовічаў): наведванне праваслаўнай Дзімітраўскай царквы, узведзеннай ў другой палове ХVII стагоддзя, рэшткі палацава-паркавага ансамбля, пабудаванага па загадзе падканцлера ВКЛ графа Яўхіма Літавора Храптовіча ў 1770-1776гг., Будынак былой вядомай багатай бібліятэкі Храптовіча, дзе налічвалася 10 тысяч кніг на розных мовах, старажытныя рукапісы, архіў, геаграфічныя карты. Тут працавалі вядомыя навукоўцы і пісьменнікі: гісторыкі І.Даніловіч, І.Лялевель, астраном М.Пачобут-Адляніцкі, паэты Ян Чачот і Уладзіслаў Сыракомля, а таксама з 1819 па 1820гг. – Адам Міцкевіч. [7]

3. “Сцяжкамі даўніны – 2”.

Працягласць маршруту ў адзін  бок – больш за 30 км (пешшу або на роварах).

  • вёска Вераскава – вёска Бенін (тут працаваў у пачатку ХХ стагоддзя Янка Купала).
  • Аграгарадок Уселюб: наведванне самага старажытнага каменнага храма Беларусі ХV стагоддзя – касцёл Святога Казіміра. Гэты помнік готыкі не мае аналагаў не толькі ў Беларусі, але і Літве, і Латвіі. Вядомы толькі адзін храм такога стылю – у Эстоніі. У вёсцы знаходзіцца праваслаўная царква, капліца, магільны склеп сям'і апошняга ўладальніка маёнтка, парк са штучным возерам, закладзены ў ХVIII стагоддзі.

 

   Вярнуцца дадому на аграсядзібу  можна водным маршрутам № 7 па р.Пліса з прыпынкам у вёсцы Зенявічы да вёсцы Пліса - 1, а затым2 км пешшу да Чарэшлі. [7] 

Сцежка 4. “Па мяжы раёнаў” ўяўляе сабой вельмі цікавы маршрут: вёска Пліса-1 – вёска Пліса-2 –вёска Храпенева– вёска Ляховічы – хутар Збойск – Іўеўскі мост.

Працягласць маршруту ў адзін  бок – 20 км.

Прапаноўваецца паглядзець, як на стыку двух раёнаў узніклі «неперспектыўныя» вёскі. [7]

Водныя маршруты аграсядзібы "Чарэшля":

1. Прыём байдарачнікаў  на лодках. Сустрэча на стыку Нёмана –Старыцы перад вёскай Мікалаева, пераход у Старыцы і па Старыцы маршрутідзе да маста праз р. Беланожка, пераход у Беланожка і дарога ідзе да возера Чарэшля, далей па возеры дарога вядзе да прыстані аграсядзібы.

2. Катанне на байдарках,  драўляных і гумовых лодках па ціхай вадзе (па возеры Чарэшля, р.Беланожка і Старыца).

3. Аграсядзіба– вёска Мікалаева. Свая прыстань –на воз. Чарэшля да р.Беланожка, па ёй да маста, пераход у Старыцы, па Старыцы да ўпадзення ў Нёман, пераход па р. Нёман і па ёй да вёскі Мікалаева. Прапаноўваецца наведванне царквы. Пераход у затоку насупраць Мікалаева і па ёй да Старыцы, адтульда мастапа р. Беланожка, а потым да воз. Чарэшля і да прыстані аграсядзібы. [7]

4.Аграсядзіба– вёска Мікалаева – вёска Ляхавічы – хутар Збойск – Іўеўскі мост. Да Мікалаева ўсё тое ж (маршрут 3), пасля Мікалаева высадка на Востраў з аглядам бабровых хатак, далей па Нёмане да вёскі Ляхавічы і далей да хутара Збойск. Пасля па Нёмане да аўтамабільнага маста, пагрузка байдарак на прычэп і на аўтамабілі, у г.Іўе (экскурсія па горадзе з наведваннем дзеючай мячэці) і вяртанне на аўто дадому дааграсядзібы. [3]

5. р. Пліса (ад в Пліса-1) – р. Нёман. Ад аграсядзібы 2 км да д.Плиса-1 пешшу або на аўто, затым па р.Пліса да Нёмана. Ад Нёмана да аграсядзібы 3 км пешшу або на аўто.

6. Па р. Пліса (ад Вадаспаду да в Пліса-1). Ад аграсядзібы на аўто – да Вадаспаду з заездам у аграгарадок Уселюб, экскурсія па Уселюб, пераезд на Вадаспад, адпачыванне на штучным возеры, а затым па р.Плісевыпрамляемся да вёсццы Пліса-1. Ад вёскі Пліса-1 да аграсядзібы 2 км пешшу або на аўто.

7. Шчорсы – Лаўрышава– Любча – Дзеляцічы–аграсядзіба. Ад Аграсядзібы да Шчорсаў едзем на аўто альбо роварах. Экскурсіі па знакамітых месцах, затым па Нёмане ідзем да аграсядзібы з прыпынкамі ў населеных пунктах.

8. Заходняя Бярэзіна – Нёман –аграсядзіба. Ад Аграсядзібы на аўтамабілі едзем да вёскі Бакшты і сплаўляемся па Бярэзіне – Нёмане да аграсядзібы.

9. «Чарэшлянская кругасветка»: Аграсядзіба– возера Чарэшля –р. Беланожка – Старыца – р. Нёман (да Іўеўскага моста). Пераезд на аўто да Бакшты. Заходняя Бярэзіна – р.Неман – Старыца – р.Белоножка – возера Черешля –аграсядзіба.

 У аграсядзібе “Чарэшля”праводзяцца, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю, майстар-класы па вязанню рыбалоўных сетак, па вырабе кошыкоў з лазы, а таксама – гэтага вы не знойдзеце нідзе – па пляценню беларускіх лапцей. Мноства вырабаў з дрэва і камянёў, музей старадаўніх хатніх прыстасаванняў, ствараюць непаўторны каларыт сядзібы. Некаторыя вырабы можна купіць для сябе як памяць пра адпачынак у гэтых месцах. Напрыклад, умелец Анатоль Міхайлавіч добра пляце лапці і кошыкі. Можна паназіраць за яго працай, паспрабаваць самому, а то і абуць лапці, якія на вашых вачах зрабіў для вас майстар і адчуць, як іх насілі нашы продкі. Нават у аграсядзібу “Чарэшля” прызжаў канал Бі-бі-сі, які знімаў фільм пра пляценне лапцей. [7]

Такім чынам, у аграсядзібы  “Чарэшля” вялікі патэнцыял у сваім далейшым развіцці. Яна знаходзіцца ў жывапісным асяроддзі вакол лясоў, лугоў і хваёвага бора, у наваколлі маецца 3 возера. Турыстам прапаноўваецца шмат маршрутаў для падарожжа, якія ахопліваюць гістарычныя мясціны.Сядзібу наведваюць турысты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Францыі, Англіі. Калі не спыняцца ў сваіх начынаннях, то можна дабіцца вялікага ўспеху, таму штоагратурызм, дзейнасць новая, якаяпаступова ператворыцца з перспектыўнай ў высокаразвітую. Цікавасць да сельскага турызму не згасне ні з боку ўладальнікаў сядзіб, ні з боку гасцей.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 3: Аграсядзіба  “Ранча-Радэа”

 

Аграсядзіба “Ранча-радэа” размешчана ва ўнікальным кліматычным раёне – вёсцы Лешчанка Навагрудскага раёна. Сядзіба “Ранча-радэа”–маленькі хутарок з чатырох бакоў акружаны змешаным лесам.

Уладальнік аграсядзібы  Хлебовіч Сяргей Вячаслававіч – індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваны рашэннем Навагрудскага райвыканкама ў жніўне 2011 года. [6]

Віды дзейнасці згодна з пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі  індывідуальнага прадпрымальніка:

  • Здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці;
  • Прадастаўленне паслуг іншымі месцамі для пражывання;
  • Пракат асабістых бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання;
  • Іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў;
  • Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць.

З2011 года аграсядзіба пачала дзейнасць па аказанні паслуг сферы агратурызму ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РБ № 372 ад 2 чэрвеня 2006 года "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь".

Гаспадары могуць размясціць 10 чалавек у доме з усімі выгодамі. Гасцявы дом выкананы з натуральнага дрэва. У распараджэнні турыстаў гасцёўня з камінам з колатага натуральнага камня, дзве спальні, санвузел. Кухня з рускай печкай і дубовым кухонным гарнітурам, і з ўсім неабходным для падрыхтоўкі ежы. Таксама для турыстаў прапануецца руская лазня – 60 м2 з вялікім пакоем адпачынку, дубовай мэбляй, санвузлом. У дамашняй гаспадарцы ёсць коні, бараны, авечкі, сабакі. [6]

Прыхільнікі актыўнага адпачынку  могуць здзейсніць пешы, вела – ці водны  паход пад кіраўніцтвам прафесійнага інструктара. Таксама прапануецца катанне на квадрацыклах, верхавая язда, збор ягад і грыбоў, зімой– язда на санях, прагулка па лесе на лыжах, катанне на каньках. На тэрыторыі сядзібы маецца возера, памерам 20x80 метраў. У навакольных лясах дазволена паляванне. Гаспадар вопытны паляўнічы пракансультуе і арганізуе паляванне, акажа граматнае суправаджэнне. Акрамя таго, у суправаджэнні гіда можна наведаць Навагрудак, Гродна, Мірскі замак. [6]

Асноўнымі кліентамі “Ранча-радэа” з'яўляюцца сем'і: бацькі і дзеці, бабулі і дзядулі з унукамі.Таксама сем'і з'яўляюцца і сталымі кліентамі: яны прыязджаюць не толькілетам, але і ў міжсезоннезаймаюцца зімовымі і летнімі відамі спорту.Адпачынак у “Ранча-радэа” дае магчымасць адпачыць ад хатняга побыту жаночай часткі сям'і і атрымаць новыя ўражанні дзецям. 
Сядзіба гаспадарам прыносіць добры прыбытак. Самым рэнтабельным месяцам з’яўляецца жнівень. Таксама шмат турыстаў навендвае аграсядзібу зімой. У асноўным прызджаюць на выхадныя дні, але таксама і ў буднія дні, каб адпачыць у лазні. Час знаходжання турыстаў у аграсядзібе ў сярэднім               3 – 5 дні. Асноўнымі спажыўцамі паслуг з'яўляюцца жыхары буйных гарадоў, такіе якМінск, Масква, Санкт-Пецярбург, Віцебск, таксама прязджаюць госці з Польшчы, Літвы. [6]

Аграсядзібы Навагрудскага раёна