Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне

     Брэсцкі Дзяржаўны Універсітэт імя А.С Пушкіна

                     Кафедра гісторыі Беларусі

 

 

 

 

                                 Курсавая праца

     

       “Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне” 

 

 

                                              Студэнта 2 курса

                                               Гістарычнага факультэта

                                               Ісакава Сяргея Александравіча

                                               Групы “А”

                                                 Навуковы кіраўнік:кандыдат гістарычных навук

                                               дацэнт кафедры гісторыі Беларусі

                                               Гарбуль Петр Іванавіч

                                           

 

 

 

                                           Брэст 2012г

                                          План

 

 

                 Уводзіны………………………………………………………............. 3

 

Глава      1.Пачатак вялікай вайны 1409-1411г……………………….  5

                 1.1 Прадпасылкі……………………………………………………….  10

                 1.2 Drang nach Osten………………………………………………..  12

                 1.3 Паўстанне на Жамойці……………………………………….  15

                 1.4 Падрыхтоўка да бітвы………………………………………..  18

 

Глава       2. . Дзень - які вырашыў далейшы лёс…………………     21          

                 2.1 Колькасць ваяроў у бітве…………………………………   23

                 2.2 Пачатак Бітвы……………………………………………………    28

                 2.3 Ход Бітвы………………………………………………………….      32

                 2.4 Завяршэнне бітвы………………………………………………    38

 

Глава       3.Паход на Марыенбург…………………………………………     42

                 3.1 Асада Марыенбурга………………………………………….     45

                 3.2 Адыход Вітаўта…………………………………………………..    48

                 3.3 Торунскі мір……………………………………………………….     50

                 3.4 Вынікі вайны………………………………………………………     53

 

                 Заключэнне………………………………………………………………     55

                 Спіс літаратуры…………………………………………………………     57

                Крыніцы і літаратура, скарыстаныя пры напісанні працы

                 і складанні  нататак…………………………………………………..    58

                 Дадатак……………………………………………………………………..    60

 

 

                

               

 

 

 

 

 

 

                                                      Уводзіны      

 

Адзін дзень, адна бітва, адна гісторыя. Гэта была адна з самых буйных бітваў сярэднявечча, лесы народаў што перапляліся на Дубровенскім полі, лесы асобных людзей , ад князя да простага ваяра, што скрыжаваліся ў адзін момант у прасторы і часу. Гісторыя Грунвальда – гэта гісторыя што пачалася на два стагоддзі раней. Валодша – Вячка – Віцень – Давыд Гарадзенскі – Гедымін – Альгерд і Кейстут – Ягайла – Вітаўт. Кожны грук прадвызначаў гісторыю, кожны грук прадвызначаў сустрэчу двух варожых армій, набліжаў перамогу Вітаўта і Ягайлы.  Грунвальд – галоўная бітва Сярэднявечча.

Грунвальд – генеральная перамога Сэрца Еўропы над крыжацтвам.

Грунвальд – "Зялёны лес" па-нямецку, "Жальгарыс" па-летувіску, "Дуброўна" па-наску. У палякаў, прыбалтаў, украінцаў, чэхаў, маўдаван што прымалі ўдзел у бітве, перамога над крыжакамі – жалезны элемент нацыянальнага эпасу. Сучаснікі называлі тую вайну Вялікай. І насамрэч – гэта было вялікае супрацьстаянне. Вырашаўся лёс Усходняй Еўропы. З аднаго боку – крыжакі з нямецкіх і прускіх земляў, заходняе рыцарства, што захапіла і каланізавала берага Балтыкі і ўсталявала рэжым тэрору на польскім, беларускім, наўгародскім узмежжы. З іншага – хаўрус Польшчы, ВКЛ ды паняволеных тэўтонамі народаў.

Што вяло крыжакоў? Калі галоўны дэвіз тэўтонаў быў: Дапамагаць-Абараняць – Лячыць, так каму дапамагалі, ад каго абаранялі, і каго лячылі, у Вялікай вайне і на Грунвальду, застаецца пытаннем. Прагавітасць да чужых зямель. Бессаромная ўпэўненасць у сваёй сіле. Гнеў за тое, што Летува і Польшча яшчэ не скарыліся зброі. Галоўныя грахі перад Богам, за якія, кожны рыцар ведаў на памяць з катэхізму, пакаранне – смерць.

Што вяло нашых продкаў?Рука Божая.

Яны сышліся 15 ліпеня 1410 году ля мястэчка Грунвальд – цяпер гэта ў Польшчы. Сярэднявечная гісторыя ведае шмат бліскучых беларускіх перамогаў. Бітва на Сініх Водах 1362 г., дзе Альгерд рассеяў адразу тры татарскія арды; бітва пад Воршай 1514 г., дзе 35 тысячаў ваяроў Канстаньціна Астрожскага высеклі ў пень 80 тысячаў маскавітаў; вікторыя пад Кірхгольмам 1605 г., дзе чатырохтысячны корпус Яна Караля Хадкевіча разьбіў 14.000 швэдаў, страціўшы толькі блізу 100 чалавек. Беларусы перамагалі ў меншасці, бо былі духоўна мацней, мелі чыстае сэрца і цвёрдую веру – і ў гэтым увесь сакрэт нацыянальнай вайсковай стратэгіі.

 

Крыжацтва, ганьба хрысьціянскага Сярэднявечча нароўні з інквізыцыяй, і продажам індульгенцыяў, пацярпела гістарычную паразу пад Грунвальдам у поўнай адпаведнасці са словамі Хрыста: "Усе, хто возьмуць меч, ад меча і загінуць". ( Мацвея 26:52).

Прыярытэты ў знешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV – XV стагоддзя змяняліся. З XIII стагоддзя ВКЛ вяло напружаную барацьбу з крыжацкай агрэсіяй. Нашэсце Тэўтонскага Ордэна пагражала ня толькі разбурэннем славянскіх і балцкіх гарадоў і вёсак, фізычным знішчэннем народаў, але і духоўным упадкам, анямечваннем этнічных груп, што насялялі Ўсходнюю Еўропу. Таму барацьба з тэўтонцамі стала барацьбой за выжыванне.

Пяць разоў спрабавалі крыжакі захапіць Полацк, чатыры — Наваградак, нападалі на іншыя гарады. Неаднаразова цярпелі ад нападаў жыхары Гродна.

Рашэнне аб вайне з крыжакамі было прынята ў 1408 годзе на нарадзе Ягайлы і Вітаўта. Яны дамовіліся сабраць усе магчымыя сілы і перамагчы тэўтонцаў. У 1409 годзе пачалася «Вялікая вайна» паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам — з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам.

Прайшло амаль 600 год пасля бітвы,  бітва згуртавала летувісаў, беларусаў, украінцай, палякаў – пад адзіныя штандарты. Так у 2010 годзе адбыўся юбілей бітвы, споўнілася 600 год, і ў Ольштынскім ваяводстве прайшлі мерапрыемствы ў гонар бітвы. Я выбраў гэтую тэму курсавой працы – таму што гэта гераічная старонка нашай гісторыі, і я хацеў больш падрабязна апісаць ход падзей таго часу.

       Мэта працы - выявіць змястоўныя асаблівасці  гісторыі пачатка Вялікай вайны, ходу Грунвальдскай бітвы, далейшага заканчэння вайны.

Задачы, якія вырашаліся для дасягнення пастаўленай мэты:

1. Разгледзець працэс сцвярджэння Тэўтонскага ордэна на славянскіх землях, Балтыцы -  ( прычыны пачатку вайны).

2. Вызначыць замежнапалітычныя перадумовы і  значэнне Грунвальдскай бітвы.

3. Разгледзець  вынікі "Вялікай вайны" 1409 - 1411 гг і далейшага лесу Ордэна.

 

Падчас напісання працы выкарыстоўваліся матэрыялы з гісторыі Тэўтонскага ордэна, па гісторыі Грунвальдскай бітвы і Вялікай вайны наступных аўтараў: Гагуа Р., Длугаша Я., Карамзіна Г.Б., Краўцэвіча А., Навасельскага  У., Мечысловаса Ю ., Сагановіча Г., Тараса А., Урбана В. і іншых.

 

 

 

 

Глава:             1.Пачатак вялікай вайны 1409-1411г.

 

Наступленне тэўтонаў было добра арганізаваным і праводзілася адначасова з некалькіх пунктаў. Галоўны ўдар пад кіраўніцтвам хохмайстра і вялікага маршала наносіўся на Добжынскую зямлю(1). Добжынь узялі прыступам, выбілі залогу, спалілі замак, разрабавалі горад. Яшчэ раней захапілі Рыпін і Ліпна. Потым здабылі Баброўнікі. Упартае супраціўленне аказала залога Златарыі, але і гэты замак - апошні пункт абароны ў Добжынскай зямлі - здаўся 2 верасня.

Адначасова комтуры з Тухолы і Члухава спустошылі Крайну (вобласць на захад ад Быдгашча) і рушылі на Быдгашч. Яны паведамлялі хохмайстру, што на працягу 8 дзён палілі ўсіх і ўсё. Па дарозе вызвалілі з польскага палону комтура Швеца, Генрыха фон Плаўэна - будучага выратавальніка ордэна. Замак узялі без цяжкасці, бо здраднікі адчынілі браму. 1 верасня фон Плаўэн прыбыў у Быдгашч з вайсковым аддзелам і падрыхтаваў замак да абароны. У той жа час, войт Новай Маркі - Арнольд фон Бадэн пустошыў ваколіцы Дрэздэнка на паўночна-заходнім паграніччы Польшчы, а комтуры Астроды і Брандэнбурга - уладанні Януша Мазавецкага. Тут крыжацкія войскі сустрэлі супраціўленне. Сын Януша, Баляслаў уварваўся ў ордэнскую зямлю, спаліў Дзяўдава (Зольдаў) і спустошыў ваколіцы да самага Растэнбурга.

Пачатак вайны быў нечаканым для палякаў. Відавочна, Ягайла спадзяваўся зацягнуць перагаворы на большы час. 4 верасня вялікапольскае паспалітае рушанне было разбіта пад Велуням, у Новай Марцы. У канцы жніўня - войска Вітаўта злучылася з жамойтамі - першы адкрыты крок вялікага князя да вызвалення гэтага краю. Паў ордэнскі замак Фрэдэбург, крыжацкі войт пакінуў Дубісу, спаліўшы замак. Быў захоплены горад Мемель (Клайпеда), замак жа застаўся ў руках крыжакоў. Каб спыніць далейшы рух Вітаўта, вялікі маршал з комтурамі Балгі і Брандэнбурга - сабраў новае войска. Выйсці насустрач Вітаўту яно не змагло з-за дрэннага надвор'я і хваробаў, маршал толькі засланіў дарогу ўглыб краіны.

Да Волбажа, а затым пад Ленчыцу збіралася польскае паспалітае рушанне. Маецца звестка праз ліст вялікага маршала да хохмайстра ад 15 верасня, што Вітаўт з невялікім атрадам прыязджаў у гэты час да Ягайлы. Ад Коўна да Ленчыцы, ці да Волбажа каля 600 кіламетраў, значыць, вялікі князь быў у дарозе 8-10 дзён, калі ехаў на падменных конях. Відавочна, тады Вітаўт з Ягайлам абмеркавалі становішча і план далейшых дзеянняў(2).

Толькі 23 верасня польскія войскі рушылі ў паход, а 28-га абклалі Быдгашч. На восьмы дзень аблогі, яны штурмам здабылі замак. Яшчэ ў час аблогі ў лагеры Ягайлы, знаходзілася пасольства чэшскага караля, якое дамагалася спынення вайны, і вырашэння спрэчкі праз пасрэдніцкі суд караля Вацлава. 5 кастрычніка ўжо сам хохмайстар прапанаваў заключыць перамір'е на наступных умовах: Ягайла спыняе аблогу і згаджаецца на пасрэдніцтва караля Вацлава. Ягайла адказаў, што ахвотна прыме прапанову, калі ордэн выведзе войскі з Добжынскай зямлі, і да прысуду аддасць упраўленне ёю прадстаўнікам чэшскага караля. 6 кастрычніка палякі авалодалі Быдгашчам. Гэта, несумненна, паўплывала на ход справаў. Праз два дні, 8 кастрычніка, паміж Польшчай і ордэнам было заключана перамір'е, да заходу сонца 24 чэрвеня 1410 г. Па яго ўмовах абодва бакі заставаліся пры ўладаннях, якія мелі на момант падпісання перамір'я. Рашэнне спрэчак перадалі Вацлаву Чэшскаму, ён павінен быў аб'явіць свой прысуд не пазней першага тыдня посту, гэта значыць 9 лютага 1410 г. Польскі бок абавязаўся ніякім чынам не дапамагаць жамойтам, і тым, хто іх падтрымлівае. Калі які-небудзь з бакоў парушыць хоць адну з умоваў, то чэшскі кароль мае права дапамагаць другому боку ўсімі сродкамі, пакуль зноў не прыйдзе мір. З умоваў перамір'я вынікала, што Польшча развязвае ордэну рукі для новага захопу Жамойці і вайны з Літвой, паколькі перамір'е не тычылася Вялікага Княства Літоўскага.

 

Заключэннем перамір'я скончыўся першы этап Вялікай вайны 1409-1411 гг. Ён характарызаваўся ваенным і дыпламатычным поспехам крыжакоў у Польшчы. Добжынская зямля заставалася ў руках ордэна. З пасрэднікам - каралём Вацлавам - можна было дамовіцца з дапамогай звонкай манеты. Перамір'е з Ягайлам давала магчымасць спакойна заняцца Жамойцю і Літвой.

Ніхто не верыў у мірнае вырашэнне спрэчак: ні бакі, якія ваявалі, ні сам пасрэднік. Ды і перамір'е, заключанае толькі паміж Польшчай і Ордэнам, цалкам не выключала працяг ваенных дзеянняў на Жамойці і Літве. Аднак Тэўтонскі ордэн не скарыстаўся зручным момантам, і нам не зусім зразумела чаму. Існуюць розныя меркаванні на гэтую тэму. Адныя даследчыкі лічаць, што ордэн не хацеў ваяваць да аб'яўлення прысуду чэшскага караля з дыпламатычных разлікаў. Выказвалася думка, што калі разышліся наёмныя войскі, то крыжакі не мелі арміі, для непасрэдных ваенных дзеянняў, асноўная частка іх уласных войскаў была раскідана па замках. Таму, крыжакі не маглі нават даць адпор нападу ліцвінаў, калі тыя ўжо пасля заключэння перамір'я пустошылі вобласці ў ваколіцах Дзялдава і Нібарка.

Не пачынаючы ваенных дзеянняў супраць Літвы, ордэн арганізаваў чарговую спробу развязаць у Літве міжусобную вайну. Ужо калі пачаліся перагаворы аб перамір'і з Польшчай, хохмайстар падпісаў дагавор з Свідрыгайлам, у якім абяцаў таму дапамагчы атрымаць вялікакняскі трон і не заключаць ні з кім міру, пакуль гэтая мэта не будзе дасягнутая. Свідрыгайла збіраўся тайна перабрацца на тэрыторыю ордэна, і адтуль пачаць вайну супраць Вітаўта. Аднак пасланы ордэнскімі ўладамі глейт бяспекі быў перахоплены, змова, такім чынам, раскрыта, а Свідрыгайла зняволены. Яго лёс вырашаўся на асабістай сустрэчы Вітаўта з Ягайлам.

Прыбліжаўся час аб'явы прысуду Вацлава Чэшскага. Да Прагі пачалі з'яджацца літоўскія, польскія, мазавецкія, крыжацкія паслы. Кароль Вацлаў не вытрымаў тэрміну, яго рашэнне было агалошана не 8, а 15 лютага(3).Крыжацкія паслы - вялікі шпітальнік Вернер фон Тэццінген і торунскі комтур граф Альбрэхт Шварцбург - прывезлі Вацлаву 60 тыс. флорэнаў «як кампенсацыю за сяброўскае пасрэдніцтва». Па прысуду абвешчана: кожны з бакоў застаецца пры тых землях, якія меў перад вайной, і на якім мае правы паводле дакументаў папы, імператара, каралёў і князёў. Добжынская зямля вяртаецца да Польшчы, а Жамойць - ордэну, але Ягайла атрымае Добжынскую зямлю не раней, чым крыжакі ўвойдуць ва ўладанне Жамойці. Да гэтага часу ёю будуць кіраваць прадстаўнікі чэшскага караля. Калі ўмова аб Жамойці будзе выканана, то Добжынская зямля вернецца Польшчы, а калі не - то ордэну. Усе даўнія дагаворы Польшчы і ордэна захоўвалі сілу. Ні аднаму з бакоў нельга карыстацца дапамогай няверных або дапамагаць ім. Паслы Вялікага Княства Літоўскага былі выключаны з перагавораў, лісты Вітаўта адвергнуты і знішчаны перад усімі ўдзельнікамі.

Несумненна, прысуд быў на карысць ордэна. Па-першае, той заўсёды мог прад'явіць дакументы на ўладанне Памор'ем, а Польшча не хацела прымірыцца са стратай гэтай вобласці; гэтак сама ў крыжакоў здаўна меліся праўдзівыя (ці фальшывыя) дакументы на ўладанне Літвой. Па-другое, звязаўшы перадачу Польшчы Добжынскай зямлі з авалоданнем ордэнам Жамойцю, Вацлаў закладаў падставы для разладу паміж Вітаўтам і Ягайлам. Польская дэлегацыя не прыняла гэты прысуд. Яшчэ пад час агалошвання рашэння прадстаўнікі Польшчы і Мазовіі пакінулі памяшканне ў знак пратэсту таму, што дакумент чытаўся па-нямецку. Калі паслы пачалі пакідаць памяшканне як піша Длугаш: “ Палякі зразу зразумелі, за чыю сторану прынята рашэнне. І вось, пасля закліку выконваць цішыню, прычым кароль Вацлаў ,стоячы, заняўшыся выразанням  дзеравяшкі, натарый,ўзышоўшы на ўзвышша, пачаў чытаць пастанову па-нямецку(4). Як толькі ен пачаў чытаць, пасланнікі караля Ягайлы, і Мазовіі пачалі уходзіць без разрашэння, хоць большасць з іх ведалі добра  нямецкую мову. Вацлаў, кароль рымскі і Чэшскі, спытаў іх, чаму яны уходзяць, і палучыў адказ: “Мы уходзім таму , што тут чытаюць на-нямецку, мы жа – палякі і не разумеем нямецкай мовы і уходзім адсюль у другое месца , дзе паслухаем на польскай мове” ( 5). Калі Вацлаў адказаў што прыгавор будзе прачытаны на чэшскай мове, палякі адказалі: “ А мы і чэшскага не ведаем”, і яны пакінулі памяшканне.

У пачатку чэрвеня 1410 г. крыжакі ўзялі ад Вацлава пацвярджэнне прысуду і сведчанне, што яны трымаліся ўмоваў дагавору ў адрозненне ад Польшчы, таму ордэн таксама вольны ад яго далейшага выканання. Працяг вайны стаў непазбежнай рэальнасцю. Кожны бок узмоцнена вёў ваенную і дыпламатычную падрыхтоўку. Супернічалі за хаўрус з вугорскім каралём. Хоць у Жыгімонта быў мірны дагавор з Польшчай да 1413 г., ён пачаў схіляцца да хаўрусу з крыжакамі. За гэта ён атрымаў вялікую суму грошай і «вадзіў за нас» Ягайлу з Вітаўтам, прыняўшы яшчэ ад апошняга багатыя падарункі, у тым ліку 12 коней, падкаваных залатымі падковамі(6). Вітаўт уручыў гэтыя дары на сустрэчы з Жыгімонтам у Кежмарку. Ад вугорскага караля хацелі толькі, каб ён трымаўся міру да 1413 г. Жыгімонт дары прыняў, а потым даў зразумець, што ў выпадку далейшай вайны Ягайлы з ордэнам, міру з Польшчай ён не утрымае. У давяральнай размове Жыгімонт прапанаваў Вітаўту каралеўскую карону, і хаўрус супраць Польшчы. Вялікі князь прапанову не прыняў. Калі Вітаўт пасля размовы вярнуўся на двор, дзе размяшчалася дэлегацыя, раптам у гэтай частцы горада ўспыхнуў пажар. Сярод тлуму і панікі мела месца спроба замаху на вялікага князя. Вітаўт пакінуў горад. Жыгімонт дагнаў яго ў мілі ад Кежмарка, развітаўся, але ў перагаворы не ўступаў. Пасля Кежмарка, Вітаўт меў нараду з Ягайлам аб правядзенні далейшай вайны з крыжакамі. Затым вялікі князь спешна падаўся да Літвы, і ўжо на чацвёрты дзень быў у Берасці, адкуль даў загад усім землям рыхтавацца да вайны з ордэнам. Тут ён правёў нараду з літоўскімі і мазавецкімі князямі, затым паехаў да Слоніма. У гэты час вялікі маршал з войскам правёў хуткі і дзёрзкі паход у бок Берасця(7). 16 сакавіка 1410 г. ён нечакана напаў на Ваўкавыск, спаліў яго, і пабіў шмат людзей, сабраўшыхся на набажэнства. Вітаўт у гэты час знаходзіўся ў суседнім Слоніме і, магчыма, рэйд маршала меў на мэце захоп вялікага князя.

У траўні ордэн прапанаваў Вітаўту перамір'е, і яно было прынята да 24 чэрвеня, як і з Польшчай. Зноў вялася актыўная дыпламатычная барацьба па еўрапейскіх дварах. Праз паслоў, лісты, падарункі адпраўляліся амаль усім еўрапейскім духоўным і свецкім ўладарам. Поспех, аднак, мелі тыя выкрыванні, якія падтрымліваліся звонкай манетай. Багаты ордэн тут меў перавагу, што відаць на прыкладзе з чэшскім каралём Вацлавам і вугорскім Жыгімонтам. Вялася актыўная праца па вярбоўцы наёмных войскаў, прычым абодва бакі праводзілі яе практычна ў адных і тых жа месцах: Чэхіі, Аўстрыіі, Мейсэне, Сілезіі, Швейцарыі. У прыватнасці, швейцарцы ваявалі на абодвух баках. Былі выпадкі, калі вярбоўшчыкі ордэна і хаўруснікаў перахоплівалі адныя наёмныя аддзелы ў другіх. Вітаўт спецыяльна для вярбоўкі наймітаў-прафесіяналаў прыслаў Ягайле значную суму грошай.

У ордэна мелася рэальная магчымасць з дапамогай сваёй лівонскай філіі не дапусціць актыўнага дзеяння Вітаўта на прускім тэатры вайны. Вельмі лагічны план - лівонскія войскі скоўваюць Вітаўта з паўночнага ўсходу, а ў гэты час пруская армія распраўляецца з Ягайлам. У траўні хохмайстар пажадаў, каб лівонскі ландмайстар у выпадку няўдачы чэрвеньскіх перамоваў аб'явіў вайну Вітаўту. Ландмайстар Конрад фон Фецінгоф адказаў, што па ўмовах мірнай дамовы з Вітаўтам, вайна можа пачацца толькі праз тры месяцы ад моманту атрымання яе аб'явы. Значыць, калі Фецінгоф аб'явіў Літве вайну ў канцы траўня - пачатку чэрвеня, то ваенныя дзеянні маглі пачацца толькі ў канцы жніўня ці пачатку верасня.

 

Яўна, мясцовыя інтарэсы лівонцаў, узялі верх над агульнай справай ордэна. У канцы 1409 г. Вітаўт наладзіў добрыя адносіны з Ноўгарадам ды Псковам, і Фецінгоф асцерагаўся літоўска-пскоўска-ноўгарадскага хаўрусу. Таму ён нават не выслаў дастатковых падмацаванняў у Прусію (на Грунвальдскім полі была толькі адна харугва лівонцаў), што, канешне, было адной з прычын паразы ордэна. Трохмесячны тэрмін паміж аб'явай вайны і яе пачаткам даў магчымасць Вітаўту прыняць удзел у Грунвальдскай выправе. Лівонскія войскі з'явіліся ў Прусіі толькі ў канцы жніўня.

Вясной 1410 г. Жыгімонт Вугорскі прапанаваў сваё пасрэдніцтва для мірнага вырашэння канфліктаў. Дамовіліся правесці перамовы ў Торуні 17 чэрвеня. Між тым падрыхтоўка да вайны ішла поўным ходам.

Каб падвесці вынік па Вялікай вайне, можна зрабіць некалькі высноў, 1)ордэн напаў нечакана на Польшчу, но Польшча змагла мабілізавацца хутка, і даць адпор агрэсарам. Пасля гэтага, абодва бакі хацелі перамір'я, і яно было падпісана, гэты час быў выкарыстаны дзеля падрыхтоўкі войска.

2)Тэўтоны і хаўруснікі шукалі сабе дапамогу з іншых краін Еўропы, і амаль уся Еўропа стала на сторану тэўтонаў. ( Пасрэдніцтва Вацлава і Жыгімонта Вугорскага.)

3) Ордэн прамарудзіў час, калі  ен ударыў зразу, то усе магло  быць вырашана і раней, на карысць  ордэна.

Вось такая сітуацыя склалася на першым этапе вайны, у ей все ж больш выйграшны момант займаў ордэн. Мне нагадвае гэта 22 чэрвеня 1941 года, ведалі што нападуць войскі – но не ведалі калі, або хто ударыць першым.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.1Прадпасылкі

 

Тэўтонскі Ордэн(8) паўстаў у канцы 12 ст. у Палестыне падчас крыжовых паходаў. Пазней дадзены ордэн склаўся з двух ордэнаў: Мечнікаў і Ордэна рыцараў чорнага крыжа панны Марыі. Аб'яднанне адбылося ў 1237 годзе па патрабаванні папы рымскага Грыгора 9-га. Тэўтонскі ордэн пасля заняпаду Іерусалімскага каралеўства, і вяртанні ў Еўропу з 1211 па 1225 год дзейнічаў у Вугоршчыне, але быў выгнаны адтуль і апынуўся без месца. У гэтую  цяжкую, дзеля яго гадзіну, Ордэн атрымаў запрашэнне ад мазавецкага князя Конрада асесці на 20 гадоў у Хелмінскай зямлі (у Польшчы) для супакаення і хрысціянізацыі прусаў.

Бо  ўсё  больш ўзмацняўся націск турак, ствараў вельмі неспрыяльныя  ўмовы  дзейнасці  рыцараў на ўсходзе,  вялікі магістр ордэна Герман фон Зальц (1210-1239) перанёс цэнтр цяжару дзейнасці ордэна на захад.  Тэўтоны абзавяліся  вялікімі  землямі  ў  Нямеччыне і Сілезіі, і па прапанове вугорскага караля адкрылі сваё аддзяленне на вугорскай   мяжы,  у Семіграддзе.  Аднак вугорскі кароль своечасова зразумеў, якая небяспека пагражала яму  ад  суседства  немцаў,  і ў  1224 г.  пазбавіў тэўтонаў на Семіграддзя іх прывілеяў. У 1226 годзе па дамове вялікага магістра  ордэна Германа фон Зальца з польскім  удзельным князем  Конрадам Мазавецкім, ордэн атрымаў Хелмінскую зямлю і перанес сваю дзейнасць ва Ўсходнюю Еўропу, пачаў заваяванне прусаў .

 Захапіўшы прускія землі, Ордэн  мэтанакіравана адваяваў у Конрада  важныя для сябе польскія тэрыторыі (Памор'е) і накіраваў ваенны ўдар  супраць Вялікага княства Літоўскага.

Неабходна сказаць, што ў тым жа 1226 году магістр Ордэна заручыўся граматай імператара Фрыдрыха II, якая ўсе тэрытарыяльныя заваёвы ў землях прусаў "перадавала" ва ўласнасць крыжакоў. Праз два гады Конрад быў змушаны аддаць Ордэну Хелмінскую зямлю ў "вечнае валоданне". Тэўтонскаму ордэну, з дапамогай Нямеччыны і лівонскага ордэна, атрымалася завалодаць шырокім пляцам ад нізоўя Віслы да меж Літвы на ўсходзе, і да Мазовіі на поўдні. Было заснавана шмат замкаў і гарадоў - Эльбінг, Марыенвердэр, Марыенбург, Гольдынген, Віндава, Мітава і г. д. было выклікана мноства немцаў-асаднікаў, якія селі часткай на зямлі, часткай у гарадах; гарады атрымалі права самакіраванне (магдэбургскае); прыбыло шмат і германскіх дваран; тутэйшае насельніцтва звярнулі ў прыгонны стан - яны былі па-за законам.

Да пачатку XIV ст. Прусія ўяўляла сабою сапраўдную германскую правінцыю; нават левы бераг Віслы быў у руках Тэўтонскага ордэна, і тут стаяў квітнеючы горад Данцыг (цяпер Гданьск).

Заваёва Прусіі Тэўтонскім ордэнам можа служыць ілюстрацыяй да агульнага характара захопу германцамі славянскіх земляў, у сярэднія вякі і крывавай германізацыі гэтых земляў. XIV ст. было  часам найвялікага росквіту Ордэна; заваёвы былі ўмацаваны, гандаль і прамысловасць раслі, гарады багацелі.

Такім чынам, у Прыбалтыцы ўтварылася буйная феадальная ваенна-каланізацыйная дзяржава -Тэўтонскі ордэн, валоданні якога разпасціраліся ад Віслы да Нарвы, заступіўшы выйсце да Польшчы, Літве, Расіі. Апорнымі пунктамі крыжакоў сталі ўмацаваныя замкі. Мясцовае насельніцтва было амаль знішчана, часткова бегла за Нёман. Рэзідэнцыяй гросмайстра (вялікага магістра) ордэна быў  з 1309 г. Марыенбург  (з 1466 Кенігсберг).

Крывавыя ваенныя рэйзы ў землі прыбалтыйскіх паганцаў паслужылі зараз не высокай рэлігіезнай ідэяй як раней, а паслужыла палітыкай захопа зямель. Крыжовы паход  на ўсход ,  які кіраваўся папскай курыяй і імператарам – дзейнічаў яка-бы дзеля  служэння каталіцтву, “данесці да душ паганцаў свет праўдзівай веры”, і пранікаць галоўным чынам цераз тэррыторыю ордэна. Сапраўды вайна якую называлі “ Святая вайна ў гонар святога Георгія” была ні чым іным , як лозунгам крывавай вайны на ўсходзе.

Беларусь і Літва яшчэ пры Міндоўгу выпрабоўвалі ціск Ордэны. Неабходнасць супрацьстаяння яму прывяла ў 1325 году Вялікае княства Літоўскае да хаўруса з Польшчай. Хаўрус быў змацаваны шлюбам польскага караля Казіміра III з дачкой Гедыміна - Алдонай.

     З земляў Вялікага  княства для крыжакоў, жыццёва важна было займець Жмудзь, якая адлучала лівонцаў ад ордэнскай Прусіі. У выпадку аб'яднання, у крыжакоў апынулася б у руках, усё балтыйскае ўзбярэжжа; для літоўцаў і беларусаў такое аб'яднанне стварала смяротную пагрозу і, акрамя таго, моцна ўшчамляла іх эканамічна, адымаючы выйсце да мора. Фармальна, паходы крыжакоў на Літву і Беларусь уяўляліся як місіянерскія, богадагодныя - супраць язычнікаў і рускіх "недаверкаў". Вялікія князі літоўскія змушана складалі з Ордэнам дамовы, якія абяцалі яму Жмудзь, пад ордэнскую ўладу.

  Заваева прусаў пачалася прыкладна ў 1220- гадах – і закончылася ў 1280-тых гадах, но на гэтым усе не сціхла, амаль кожны год у Прусіі адбываліся паўстанні. Пасля прусіі надышоў час княства літоўскага, но яно вытрымала першы удар, і ордэн зразумеў што ен адзін не зможа перамагчы. Таму амаль уся Еўропа дапамагла ордэну – і ен стаў самай моцнай ваенна-манаскай краінай у Еўропе. Ордэн меў дакументы яшчэ Міндоўгава часу – дзе літва, і яе землі былі пад уладай ордэна, што рабіла законны захоп княства, а асабіста Жамойць – за якую трымаўся Вітаўт. Таму ніхто не хацеў уступаць Жамойць – якая была для абодвух бакоў важна. Таму ВКЛ засталося толькі адно біцца з тэўтонамі да апошняга.

 

 

 

 

 

1.2 Drang nach Osten

 

"Дранг нах Остэн(9)" (ням. Drang nach Osten - націск на ўсход), выраз, які характарызуе захопніцкую палітыку германскіх феадалаў, а затым буржуазна-абшарніцкай і імперыялістычнай Нямеччыны ў стаўленні краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Якая развівалася з 9 па 20 стст., яна мела перыяды рэзкага ўзмацнення і часовага спаду, прымала розныя формы (прамыя каланіяльныя захопы і гвалтоўная каланізацыя і германізацыя, эканамічная экспансія, пераслед нацыянальнай культуры, прапаганда ідэй пра культурную і расавую перавагу немцаў над інш. народамі і інш.).

 Захапіўшы прускія землі, Ордэн  мэтанакіравана адваяваў у Конрада  важныя для сябе польскія тэрыторыі (Памор'е) і накіраваў ваенны ўдар  супраць Вялікага княства Літоўскага.

У 1392 году паміж Тэўтонскім ордэнам і вугорскім каралём Жыгімонтам Люксембургскім была складзена дамова пра сумеснае вядзенне вайны супраць Польшчы і Вялікага княства, у выніку якой меркавалася падзяліць тэрыторыю суперніка наступным чынам: Ордэн атрымліваў Жмудзь, Белую і Літоўскую Русь, Палессе, Падляшша, Мазавецкае княства, пскоўскія і наўгародскія землі, Вялікапольшу; Жыгімонт павінен быў здабыць паўднёвую Польшчу і Чарвоную Русь (гэта значыць усю Валынь і Подолле).

     Пры такім суседстве  дзяржаўнае развіццё Вялікага  княства і Польшчы не магло  праходзіць звычайна. Знішчэнне  Ордэны стала неадкладнай задачай, жыццёва неабходным запатрабаваннем  літоўцаў, беларусаў і палякаў. Гэту  задачу і вырашыла Вялікая  вайна 1409-1411 гадоў.

Стратэгічнае рашэнне ў вайне было прынята польскім каралём Уладзіславам - Ягайлай і вялікім князем літоўскім Вітаўтам на таемнай нарадзе ў Наваградку ў снежні 1408 гады. Першым дзеяннем вайны стала паўстанне Жмудзі, якая тым часам знаходзілася пад кіраваннем Ордэна. Па загадзе Вітаўта жмудскія атрады напалі на рыцарскія землі і высеклі крыжакоў. Амбасадары Ордэны, як запісаў Ян Длугаш, адразу звярнуліся да Ягайлы высвятліць яго стаўленне да таго, што Аляксандр - Вітаўт, Вялікі князь літоўскі адняў у іх зямлю самагітаў (Жмудзь), нягледзячы на тое, што адкрытай граматай запісаў яе ў вечны дарунак магістру і Ордэну і зрокся ад усякага права дамагацца на яе, а начальнікаў і намеснікаў яго Ордэна перабіў ці захапіў у палон з ганьбай і сорамам. І хоць магістр і Ордэн рыхтавалі шмат пасольстваў да згаданага Аляксандра - Вітаўта і шматразовымі заклікамі і патрабаваннямі дамагаліся вяртання захопленай зямлі і звароту палонных, аднак іх старанні і заклікі не аказалі ніякага дзеяння, бо Аляксандр, князь літоўскі, насмяяўся над іх патрабаваннямі.

Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне