Концепт женщины в белорусском и немецком языках
Установа адукацыі
«Мінскі
дзяржаўны лінгвістычны універсітэт»
Галянчук
Святлана Паўлаўна
сацыякультурны
сэнс НЯМЕЦКІХ І БЕЛАРУСКІХ
ПАРЭМІй: рэпрэзентацыя
канцэпту «ЖАНЧЫНА»
Курсавая
работа
група 408
факультэта нямецкай мовы
Навуковы кіраўнік:
Салаўёва Раіса Уладзіміраўна
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт
Мінск
2008
ЗМЕСТ
Уводзіны…………………………………………………………
РАЗДЗЕЛ І. Аб статусе
парэмій: сістэмна-структурная
РАЗДЗЕЛ ІІ. Лінгвакультуралагічны
аспект у парэміялогіі………...…...........
ІІ. 1. Асноўныя паняцці
лінгвакультуралогіі……………………………
РАЗДЗЕЛ ІІІ. Моўная карціна свету і эмпірычная штодзённая свядомасць......9
РАЗДЗЕЛ ІV. Рэпрэзентацыя сацыякультурных сэнсаў у парэміях……..........11
ІV. 1. Рэпрэзентацыя
субканцэпту “ДЗЯЎЧЫНА”/ “ДАЧКА”.......................
ІV. 1. 1. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Дзяўчына і замужжа”.......12
ІV. 1. 2. Адлюстраванне
сацыякультурнага сэнсу “Квалітатыўныя
характарыстыкі дзяўчат”......................
ІV. 2. Рэпрэзентацыя
субканцэпту “ЖОНКА”.......................
ІV. 2. 1. Адлюстраванне
сацыякультурнага сэнсу “Заключэнне
шлюбу”........................
ІV. 2. 2. Адлюстраванне
сацыякультурнага сэнсу “Гаспадыня і
яе роля ў сям’і.........................
ІV. 2. 3. Адлюстраванне
сацыякультурнага сэнсу “Жаночыя якасці
характару”....................
Вывады........................
Бібліяграфічны
спіс..........................
УВОДЗІНЫ
Зварот да праблемы рэпрэзентацыі сацыякультурных сэнсаў праз фразеалагічныя адзінкі тлумачыцца некалькімі прычынамі. Па-першае, нягледзячы на тое, што ў лінгвістыцы існуюць даўнія традыцыі вывучэння дадзеных адзінак у структурным, семантычным, камунікатыўным і іншых планах, застаюцца неасветленымі многія пытанні. Па-другое, на сучасным этапе развіцця лінгвістычнай навукі назіраецца ўзнікненне новай парадыгмы лінгвістычных даследаванняў, дзе акрамя моўных дадзенасцей да даследавання прыцягваецца “творца” моўных адзінак, яго кагнітыўная дзейнасць у працэсе пазнання, асэнсавання і абазначэння аб’ектаў і з’яў навакольнага свету, абгрунтоўваецца антрапалагічнасць мовы.
Сучасную сусветную лінгвістычную навуку нельга сабе ўявіць без уліку вынікаў, дасягнутых у межах іншых дысцыплін, перш за ўсё, псіхалогіі, логікі, сацыялогіі.
Правядзенне даследавання на стыку навук асабліва актуальна ў парэміялогіі, дзе адзін знак не азначае нічога, сукупнасць знакаў раскрывае толькі часткова семантыку ўсёй парэміі, а ў глыбіні – уся сацыякультурная сітуацыя эпохі ўзнікнення парэміі.
Згодна з гэтым, зыходным тэарэтычным пастулатам праведзенага даследавання мы абралі тэзісы аб:
- антрапацэнтрычнасці мовы;
- гістарычнай і сацыякультурнай абумоўленасці парэмій;
- рэпрэзентацыі парэмічнымі адзінкамі сацыякультурных сэнсаў двух узроўняў: паверхнаснага і глыбіннага.
Зацікаўленасць у супастаўляльным вывучэнні парэмій тлумачыцца тым, што парэміі – з’ява нацыянальная, і пагэтаму павінны адлюстроўваць нацыянальна-культурную спецыфіку кожнага этнасу. Разам з тым, можна выказаць здагадку, што паміж парэмічнымі адзінкамі розных этнасаў знойдзецца шмат агульных рыс, таму што яны адлюстроўваюць таксама і агульначалавечыя асновы жыццядзейнасці.
Параўнанне парэмій беларускай і нямецкай моў не з’яўляецца данінай модзе альбо вымушаным падыходам з улікам валодання гэтымі мовамі. Станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі існавання беларускага і нямецкага этнасаў практычна супадае ў часавым плане. Мяркуецца, што асноўны склад парэмічныз адзінак узнік у эпоху Сярэднявечча. Вядома, што ў той перыяд існавалі дастаткова цесныя сувязі паміж Нямеччынай і Вялікім княствам Літоўскім, можна было заўважыць паралелі ў дзяржаўным ладзе і патрыярхальным ладзе жыцця. Гэта не магло не дэтэрмінаваць пэўныя паралелі ў сацыяльным становішчы чалавека і, канкрэтна жанчыны.
Разгляд моўнай праблематыкі парэмій праз паверхнасную структуру семантыкі з прыцягненнем традыцыйнага метаду кампанентнага і дэфініцыйнага аналізу і праз глыбінную структуру з прыцягненнем метаду, прапанаванага лінгвістамі-кагнітолагамі, г.зн. метаду “інферыравання ведаў”, у дадзеным выпадку інферыравання сацыякультурных сэнсаў (набора сацыякультурэм) з’яўляецца актуальным і апраўданым з прычыны спецыфікі вывучаемых адзінак.
Такі падыход з’яўляецца новым і валодае тэарэтычнай і практычнай каштоўнасцю.
У межах курсавой работы распрацаваны зыходныя тэарэтычныя асновы даследавання, выдзелены субканцэпты агульнага канцэпта “жанчына” і праведзены аналіз субканцэптаў “дзяўчына” – “Mädchen” і “жонка” – “Ehefrau”. Завяршэнне даследавання мяркуецца на этапе напісання дыпломнай работы, у якой будзе разгледжаны канцэпт “жанчына” у беларускай і нямецкай мовах у поўным аб’ёме, будзе ўдакладнена мэтавая ўсталёўка і акрэслена кола задач даследвання.
РАЗДЗЕЛ І. АБ СТАТУСЕ ПАРЭМІЙ: СІСТЭМНА-СТРУКТУРНАЯ ПАРАДЫГМА ВЫВУЧЭННЯ
Статус
парэмій вызначаецца ў
Кола прыхільнікаў шырокага разумення больш рэпрэзентабельнае: Архангельскі, Вінаградаў, Гак, Кунін, Райхштэйн, Чарнышова, Рызель і інш. Унясенне парэмій, афарызмаў, гутарковых форм і клішэ ў раздзел фразеалогіі аргументуецца тым, што яны сталі набыткам мовы і дэманструюць агульныя для ўсіх фразеалагічных адзінак прыметы, перш за ўсё прымету ўстойлівасці.
Няма адзінага пункту погляду на праблему размежавання ўнутры парэмій на прыказкі і прымаўкі. Некаторыя аўтары лічаць такое размежаванне немэтазгодным, бо паміж імі ёсць шмат агульнага [7, с. 383; 10, с. 292].
Аднак
класічным падыходам можна
Абагульніўшы наяўныя дэфініцыі, у якасці фармулёвак можна прыняць наступныя:
Прыказка – гэта ўстойлівы, лагічна і граматычна закончаны сказ павучальнага зместу, які мае пераноснае і/ці прамое значэнне, абагульняе практычны досвед людзей і ацэньвае пэўныя з’явы рэчаіснасці з жыццёвага пункту погляду. Напрыклад, у нямецкай мове: “Eine gute Hausfrau hat 5 K zu besorgen: Kinder, Kammer, Küche, Keller und Kleider”; у беларускай мове: “Баба тады пышна, як замуж выйшла”.
Прымаўка – агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з’яўляецца закончаным суджэннем і не мае павучальнага зместу. Напрыклад, “den Hafen der Ehe ansteuern“, “auf Abbruch heiraten“, “мацерынай спадніцы дзержыцца“.
У дадзенай працы парэміі разглядацца ў якасці элементаў фразеалагічнай сістэмы мовы, таму што іх асноўныя характарыстыкі супадаюць.
Сярод дыферэнцыйных прымет фразеалогічных адзінак у першую чаргу выдзяляюцца наступныя:
- іх узнаўляльнасць;
- устойлівасць;
- ідыяматычнасць;
- семантычнае пераўтварэнне кампанентаў складу;
- семантычная непадзельнасць пры граматычнай члянімасці.
Апошняя прымета сведчыць пра асобнае праяўленне асіметрыі моўнай сістэмы. Неадпаведнасць семантычнага і фармальнага члянення фразеалагічных адзінак дэтэрмінаваны ў моўным знаку асіметрычнасцю плана выражэння і плана зместу. Вельмі важна зазначыць, што асіметрычнасць, якая ляжыць у аснове фразеалагічных адзінак, з’яўляеца праяўленнем іх глыбіннай семантыкі і павярхоўнай структуры. Глыбінны сэнс фразеалагічнай адзінкі – фундаментальнае, мысленчае ўтварэнне – з’яўляецца вынікам абстрагавальнай дзейнасці мыслення па пераапрацоўцы вобразаў, асацыяцый і сітуацый, якія пакладзены ў аснову фразеалагізма. Глыбінны сэнс з’яўляецца трапеічнай унутранай формай фразеалагічнай адзінкі (параўн. “глубинное основание” у В.Н. Тэлія, [12, с. 29]).
Павярхоўная структура фразеалагізма ўяўляе сабой фармальныя, непасрэдна выяўленыя адносіны – лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя – унутры адной фразеалагічнай адзінкі, якія ўзнікаюць у працэсе моўнай камунікацыі і грунтуцца на вобразе сітуацыі, якая раней абазначалася свабодным словазлучэннем ці сказам са словамі ў іх прамым значэнні.
На глыбінным узроўні парэміі рэпрэзентуюць цэлыя сітуацыі сацыякультурнага характару, аднак ў павярхоўнай структуры можна назіраць толькі іх айсберг.
Асноўная
інфармацыя, рэлевантная для адэкватнага
тлумачэння парэміі, размяшчаецца ў
глыбіннай структуры і складае
глыбінны сэнс парэміі, які складаецца
з сацыякультурных сэнсаў, ці сацыякультурэм.
Гэтыя сацыякультурныя сэнсы фарміруюць
змест канцэпта – ментальнай адзінкі,
якая шырэй за семантыку слова, ці фразеалагізма,
веданне канцэпта неабходна для адэкватнай
семантызацыі фразеалагізмаў, і ў першую
чаргу парэмій.
РАЗДЗЕЛ ІІ. ЛІНГВАКУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ АСПЕКТ У ПАРЭМІЯЛОГІІ
Фразеалагічны
фонд мовы – найкаштоўнейшая крыніца
звестак аб культуры і менталітэце
народу, у іх замацаваны ўяўленні народа
аб міфах, звычаях, абрадах, рытуалах, норавах,
паводзінах і г.д. Фразеалагізмы заўсёды
ўскосна адлюстроўваюць погляды народа,
грамадскі лад, ідэалогію сваёй эпохі.
Парэміі – гэта стэрэатыпы народнай свядомасці,
якая фарміруецца ў пэўны прамежак часу
пад уплывам сацыякультурных фактараў.
ІІ.1. Асноўныя паняцці лінгвакультуралогіі
Узнікае неабходнасць вызначыць набор асноўных паняццяў, якія характарызуюць у сукупнасці мадэль лінгвакультурнай рэчаіснасці.
Культурны фон – характарыстыка намінатыўных адзінак (слоў і фразеалагізмаў), якія абазначаюць з’явы сацыяльнага жыцця і гістарычныя падзеі.
Культурныя семы – больш дробныя і больш універсальныя, чым слова, семантычныя адзінкі, семантычныя прыкметы. Напрыклад, у слове “лапці” можна выдзеліць такія культурныя семы: абутак сялян, плецены з лыка бяросты ці вяровак.
Два вышэй ахарактарызаваныя віды культурнай інфармацыі нядрэнна вывучаны лінгвакраіназнаўствам.
Культурная спадчына – перадача культурных каштоўнасцей, інфармацыі, якія маюць значэнне для культуры.
Культурная традыцыя – інтэгральная з’ява, якая выражае сацыяльна стэрэатыпізаваны калектыўны досвед, які акумулюецца і ўзнаўляецца ў грамадстве.
Культурная прастора – форма існавання культуры ў свядомасці яе прадстаўнікоў. Культурная прастора суадносная з кагнітыўнай прасторай (індывідульнай і калекыўнай), таму што яе фарміруе сукупнасць усіх індывідуальных і калектыўных прастор усіх прадстаўнікоў дадзенай культурна-нацыянальнай супольнасці. Так, існуе беларуская культурная прастора, нямецкая культурная прастора і інш.
Культурны фонд – гэта комплекс ведаў, нейкі светапогляд у вобласці нацыянальнай і сусветнай культуры, якімі валодае тыповы прадстаўнік той ці іншай культуры. Але гэта не прымета-прыналежнасць асобы, а сукупнасць тых базавых адзінак, якія ўключаны ў дадзеную нацыянальную культуру.
Ментальнасць – гэта светасузіранне ў катэгорыях і формах роднай мовы, якое злучае у сабе інтэлектуальныя, духоўныя і валявыя якасці нацыянальнага характару ў яго тыповых праяўленнях. Адзінкай ментальнасці лічыцца канцэпт дадзенай культуры. Ментальнасць – гэта спосаб бачання свету, яна зусім не ідэнтычная ідэалогіі. Гэта той узровень грамадскай свядомасці, на якім думка не аддзелена ад эмоцый і ад латэнтных звычак; гэта той нябачны мінімум духоўнага адзінства людзей, без якога немагчыма арганізацыя ўсякага грамадства. Ментальнасць народу актуалізуецца ў найбольш важных культурных канцэптах мовы.
Менталітэт – катэгорыя, якая адлюстроўвае ўнутраную арганізацыю і дыферэнцыяцыю ментальнасці, склад розуму, склад душы народу. Як паказвае аналіз навуковай літаратуры, пад менталітэтам разумеюць нейкую структуру свядомасці, якая залежыць ад сацыякультурных, моўных, геаграфічных і іншых фактараў. Асаблівасці нацыянальных менталітэтаў праяўляюцца толькі на ўзрозні моўнай, але не канцэптуальнай карціны свету. Кожная з іх – гэта ўнікальнае суб’ектыўнае бачанне рэчаіснасці (якое ўключае аб’екты як непасрэднай, так і апасродкаванай рэальнасці, да якой адносяцца такія кампаненты культуры, як міфы, легенды, рэлігіёзныя ўяўленні).
Лінгвакультурэма
– паняцце, уведзенае В.В. Вараб’ёвым.
Гэта комплексная міжузроўневая адзінка,
якая ўяўляе сабой дыялектычнае адзінства
лінгвістычнага і экстралінгвістычнага
(паняційнага і прадметнага) зместу. У
разуменні Вараб’ёва, лінгвакультурэма
ёсць сукупнасць формы моўнага знака,
яго зместу і культурнага сэнсу, якімі
суправаджаецца дадзены знак [4, с. 34]. Важным
у лінгвакультурэме з’яўляецца глыбінны
сэнс, які прысутнічае ў значэнні як элемент
яго сэнсу.
РАЗДЗЕЛ ІІІ. МОЎНАЯ КАРЦІНА СВЕТУ І ЭМПІРЫЧНАЯ ШТОДЗЁННАЯ СВЯДОМАСЦЬ
Сукупнасць чалавечых ведаў аб аб’ектыўнай рэчаіснасці, зафіксаваныя ў моўнай форме, прынята называць моўнай карцінай свету.
Кожная мова па-свойму адлюстроўвае з’явы і працэсы рэчаіснасці, г.зн. мае свой спосаб канцэптуалізацыі свету. Значэнні, выражаныя ў мове, складаюцца ў нейкую адзіную сістэму поглядаў, у калектыўную філасофію, якая навязваецца ў якасці абавязковай усім носьбітам мовы. У комплекс ведаў, замацаваных у мове, абавязкова ўплятаецца культурна-нацыянальны досвед канкрэтнай моўнай супольнасці. Значыць, кожная мова мае асаблівую карціну свету, і чалавек, які карыстаецца пэўнай мовай, павінен арганізоўваць змест свайго выказвання ў адпаведнасці з ёю.
Паняцце
карціны свету (у тым ліку і
моўнай) грунтуецца на вывучэнні ўяўленняў
чалавека аб свеце. Карціна свету
– вынік пераапрацоўкі
З’явы і аб’екты знешняга свету пададзены ў чалавечай свядомасці ў форме ўнутраных вобразаў, пагэтаму карціна свету – гэта сістэма вобразаў. Карціна свету адлюстроўвае рэчаіснасць, а моўная карціна свету з’яўляецца фіксацыяй гэтага адлюстравання. На фарміраванне карціны свету ўплыў аказваюць мова, традыцыі, прырода, выхаванне і іншыя сацыяльныя фактары. Прадстаўнікі кагнітыўнай лінгвістыкі сцвярджаюць, што наша канцэптуальная сістэма, адлюстраваная ў выглядзе моўнай карціны свету, залежыць ад культурнага досведу і непасрэдна звязана з ім. У моўнай карціне свету замацаваны як агульначалавечы, так і нацыянальны грамадска-гістарычны досвед. Менавіта нацыянальны досвед вызначае спецыфічныя асаблівасці мовы на узроўнях лексікі, граматыкі, фразеалогіі. Па прычыне спецыфікі мовы ў свядомасці яе носьбітаў узнікае пэўная моўная карціна свету, праз прызму якой чалавек бачыць свет. Яна фарміруе тып адносін да свету, вызначае нормы чалавечых паводзін у ім.
Тэрмін “моўная карціна свету” – не больш чым метафара, бо на самай справе спецыфічныя асаблівасці той ці іншай мовы ствараюць для яе носьбітаў не нейкую іншую, непаўторную карціну свету, а толькі спецыфічную афарбоўку аб’ектыўнага свету, абумоўленую нацыянальнай важнасцю нейкіх прадметаў, з’яў і працэсаў, якая вынікае са спецыфікі дзейнасці, ладу жыцця дадзенага народу. Моўная карціна свету ў цэлым супадае з лагічным адлюстраваннем рэчаіснасці ў свядомасці людзей. Але пры гэтым у яе будове захоўваюцца асобныя ўчасткі, да якіх адносіцца і фразеалогія, яна свая ў кожнай мове. Менавіта ў лексіцы і фразеалогіі у найвышэйшай ступені праяўляецца моўная карціна свету пэўнага этнасу, і гэтыя ўзроўні мовы становяцца фундаментам для ўсіх культурных стэрэатыпаў.
Аналіз
фразеалогіі дазваляе зразумець, чым
адрозніваюцца нацыянальныя культуры,
як яны дапаўняюць адна другую на ўзроўні
сусветнай культуры.
РАЗДЗЕЛ ІV . РЭПРЭЗЕНТАЦЫЯ САЦЫЯКУЛЬТУРНЫХ СЭНСАЎ У ПАРЭМІЯХ
Парэміі ўяўляюць сабой знакі, якія найбольш насычаны глыбіннай інфармацыяй, яны трансліруюць гістарычна абумоўленыя сацыякультурныя кванты ведаў. Гэтыя кванты ведаў утвараюць глыбінную структуру і інферыруюцца заўсёды, калі ўзнікае неабходнасць іх семантызацыі.
З
развіццём кагнітыўнай
Кагнітыўны працэс інферэнцыі сацыякультурных сэнсаў дазваляе выдзеліць набор сацыякультурэм, якія складаюць глыбінную структуру парэмій.
Зварот
да вывучэння і параўнання канцэпту “ЖАНЧЫНА”
у парэміялогіях дзвюх няроднасных моў
абгрунтоўваецца, па-першае, тым, што гэты
канцэпт шырока прадстаўлены ў парэміях
супастаўляемых моў, а па-другое, тым, што
гіпатэтычна можна чакаць розныя канфігурацыі
сацыякультурэм і асіметрычнасць усяго
канцэптуальнага складу парэмій.
ІV. 1. Субканцэпт “ДЗЯЎЧЫНА” мы даследавалі сумесна з субканцэптам “ДАЧКА”, таму што ў парэміях яны ўжываюцца сінанімічна за кошт наяўнасці ў гэтых словах агульных сем. Дыферэнцыяцыя праходзіць толькі па мінісеме “адносіны да бацькоў”. Паводле слоўніка ДУДЭНа слова “Mädchen” мае значэнні: 1) „ein Kind weiblichen Geschlechts“ (дзіця жаночага полу); 2) „junge bzw. jüngere weibliche Person“ (маладая асоба жаночага полу). І гэтыя два значэнні супадаюць адпаведна з двума значэннямі слова “Tochter“: 1)„eine weibliche Person im Hinblick auf ihre leibliche Abstammung von den Eltern, unmittelbarer weiblicher Nachkomme“ (асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў: непасрэдны нашчадак жаночага полу); 2) „eine erwachsene unverheiratete weibliche Person“ (дарослая незамужняя асоба жаночага полу).
Беларускі
тлумачальны слоўнік дае аналагічныя
азначэнні дадзеных паняццяў: “Дачка
– 1) асоба жаночага
полу ў адносінах да
сваіх бацькоў; 2)дарослая
дзяўчына шлюбнага ўзросту”.
“Дзяўчына
– 1) асоба жаночага
полу ва ўзросце, пераходным
ад малалецтва да юнацтва, 2)
такая асоба, што дасягнула
палавой спеласці, але
яшчэ не ўступіла ў шлюб”. Як бачым,
абсалютна супадаюць гэтыя словы у сваіх
лексіка-семантычных варыянтах другога
парадку. Менавіта ў гэтых значэннях яны
і ўжываюцца ў парэміях, прысвечаных фазе
жыцця “ДЗЯЎЧЫНА”.
ІV. 1. 1. Як у нямецкай, так і ў беларускай культурах дачка разглядалася як непажаданае дзіця, з-за якога сям’я мае цяжкасці. З наступных прыказак можна зрабіць выснову, што дочкі ў параўнанні з сынамі былі непаўнавартаснымі дзяцьмі:
- An einzigen Sohn soll man scheuen, an einzige Tochter soll man freuen.
- Besser ein Sohn als zwei Töchter.
- Ein Haus voller Töchter ist wie ein Keller voll saurem Bier.
- Eine kranke Tochter ist besser als ein gehängter Sohn.
- Viele Söhne, viel Segen. Viele Töchter, viel Unheil.
- Каб столькі было дочачак, як у хаце досачак, а сынкоў – колькі ў хаце сучкоў.
Параўнаем апошнія дзве парэміі. Сэнс іх аднолькавы, аднак яны адрозніваюцца поводле сваёй якасці. Нямецкая прыказка выкарыстоўвае форму стварэння кантрасту, што надае ёй большую прамалінейнасць і выразнасць дзякуючы метафарычнаму сказу. У беларусаў выказванне, наадварот, больш мягкае, выказнік выражаны формай дзеяслова ўмоўнага ладу. Гэты сказ становіца за кошт гіпербалы больш выразным. Так, у гэтым можна заўважыць асаблівасць беларусаў, якія баяцца пакрыўдзіць блізкіх, таму і выкарыстоўваюць моўныя сродкі, каб паказаць сваё нежаданне мець у сям’і дочак.
Негатыўныя
адносіны да дзіцяці жаночага полу
грунтаваліся на перспектыве будучага
замужжа і звязаных з гэтым
для сям’і эканамічных
- Wer viel Töchter auszustatten hat, bei dem schimmelt der Taler nicht.
- Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.
На прыкладзе гэтых дзвюх парэмій можна заўважыць розніцу ў звычаі даваць дачцэ пасаг, у прыватнасці, адрозніваецца форма пасагу. Беларускім дзяўчынам пасаг выдаецца часцей за ўсё не грашыма, а ў выглядзе рэчаў з хатняй гаспадаркі, таму ў беларускіх парэміях робіцца намёк на тое, што дочкі здольныя ўсё павыносіць з бацькоўскай хаты:
- Калі сем дзевак – не нажыва, а зжыва.
- Аддала дачушку, а сама буду, як гаюшка: ні дзяружкі, ні падушкі.
- Аддай дачку ды яшчэ піва бочку.
- Маеш дачку, май і гарэлачку ў глячку.
- Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.
- Гадуй дочкі, а сама хадзі без сарочкі.
- Дочкі вывелі матку з сарочкі.
З пункту гледжання бацькоў не варта ўкладваць зашмат сродкаў у дачку, бо яна ўсё ж такі належыць да другой сям’і:
- Töchter sind wie fahrende Habe.
- Дзеўка ў бацькі ў гасцях.
- Дзеўка свайму дому вораг.
- Дзеўкі, што вербы – іх усюды перасаджваюць.
Іншым клопатам для бацькоў была сама неабходнасць аддаць замуж сваю дачку:
- Töchter sind leicht zu erziehen, aber schwer zu verheiraten.
- Умелі бацька з маці мяне гадаваць, ды не ўмелі замуж аддаць.
У беларускай прыказцы нават гучыць папрок з боку дзяўчыны, што падкрэслівае тое, што аддаць дачку замуж – гэта абавязак бацькоў.
Важна таксама для нямецкіх і беларускіх сем’яў своечасовае замужжа, бо не варта дочкам доўга “захоўвацца” у бацькоўскай хаце, таму што тады ўзнікае пагроза застацца ў дзеўках. Бацькі баяліся гэтага, таму што яны мусілі далей утрымоўваць і карміць дачок:
- Mädchen und Eier soll man nicht zu lange bewahren.
- Frisches Gemüse und junge Mädchen braucht man nicht einzupökeln.
- Äpfel zu Ostern und Mädchen über dreißig schmecken nicht mehr.
- Wenn die Birne reif ist, fällt sie ab.
- Aus Knaben werden Leute, aus Mädchen werden Bräute.
- Калі дачка ў пары, не дзяржы ў двары.
- Жні пшанічку прызеляненькую, аддавай дачку маладзенькую.
- Маліна не тое, што дзяўчына: чым болей спее, тым смачней бывае.
Заўважым, што ў намецкіх парэміях асабліва распаўсюджана параўнанне дзяўчат на выданне з прадуктамі харчавання, гэтае параўнанне можа з’яўляцца сведчаннем разліковага стаўлення да сваіх дзяцей. Эканамічная падстава выступае на пярэдні план.
А ў беларускіх парэміях асабліва часта падкрэсліваецца, што як для дзяўчыны, так і для яе бацькоў азначае вялікі сорам, калі яна доўга “заседжваецца ў дзеўках”, што падкрэслівае вяршэнства маральных фактараў:

- Концепт «жінка» у французькій паремиологии
- Концепт зависимость в русском и немецком языках
- Концепт зима в русской литературе
- Концепт «зима» в творчестве А.С.Пушкина
- Концепт как базовая категория лингвокультурологии
- Концепт как красота в русском и английском языках
- Концепт "количество" в пословицах и поговорках в английском и русском языках
- Концентрация, специализация, кооперирование и комбинирование производства
- Концентрация строительного производства
- Концепт «Angst» (cтрах) в немецкой лингвокультуре
- Концепт «брак» в русской, белорусской и английской лингвокультурах
- Концепт “время” в русской и английской лингвокультурах»
- Концепт «гроші» в англійському слензі
- Концепт женщины в английском и башкирских языках