Методыка выкладання беларускай мовы

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………………3

ГЛАВА 1……………………………………………………………………………4

    1. Навуковыя асновы методыкі вывучэння словаўтварэння…………………..4
    2. Значэнне і задачы працы па вывучэнні словаўтварэнні……………………..10

ГЛАВА 2…………………………………………………………………………….12

2.1 Вывучэнне словаўтварэння ў вучэбнай праграме для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання…………………………………………12

2.2 Аналіз  вучэбных дапаможнікаў па беларускай  мове для сярэдніх класаў…13

2.3 Традыцыйныя віды практыкаванняў пры вывучэнні словаўтварэння..…15

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………….25

СПІС  ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ………………………………………26

 

УВОДЗІНЫ

         Тэма “ Словаўтварэнне і марфеміка  “ – адна з самых важных і складаных у курсе беларускай мовы. Вывучэнне яе мае і тэарэтычнае, і практычнае значэнне: дзеці ўсведамляюць марфалагічную структуру слова (словы складаюцца з асобных частак), вучацца аналізаваць (вызначаць састаўныя часткі слоў) і сінтэзаваць (утвараць словы пры дапамозе прыставак і суфіксаў), узбагачаць свой актыўны слоўнік.

          Вывучэнне словаўтварэння мае  вялікае значэнне пры выкладанні  роднай мовы, гэтым і абумоўленны  актуальнасць нашай тэмы.

      Мэта  даследавання: абагуліць, сістэматызаваць і развіць выпрацаваную ў методыцы беларускай мовы сістэму працы.

      Задачы:

  1. раскрыць навуковыя асновы выкладання методыкі вывучэння словаўтварэння;
  2. выявіць сістэму вывучэння словаўтварэння, якая склалася ў цяперашні час;
  3. вызначыць, як у праграмах і вучэбных дапаможніках па беларускай мове прадстаўлена словаўтварэнне;
  4. прапанаваць новыя формы работы пры вывучэнні марфемнага складу і словаўтварэння.

          А’ект: працэс развіцця марфемнага складу слова вучняў старэйшых класаў.

      Прадмет: найбольш эфектыўныя метады, прыёмы пры вывучэнні    

словаўтварэння.

    Метады  даследавання:

    1. аналіз педагагічнай, метадычнай і лінгвістычнай літаратуры па тэме даследавання;
    2. аналіз праграмы і падручнікаў у аспекце даследавання;
    3. распрацоўка заданняў па дадзенай тэме.

ГЛАВА 1

1.1 Навуковыя асновы  методыкі выкладання словаўтварэння

     Методыка  словаўтварэння – раздзел методыкі выкладання беларускай мовы, у якім падаецца працэс фарміравання словаўтваральных ведаў, уменняў і навыкаў.

     У школьным курсе беларускай мовы словаўтварэнне вывучаецца і як раздел навукі пра  мову (марфемная будова слова).

     Словаўтварэнне  – гэта раздзел мовазнаўства, у  якім вывучаецца будова вытворных (матываваных) слоў, спосабы і сродкі іх утварэння. Тэрмінам “словаўтварэнне” называюць  і сам працэсс утварэння новых  слоў.

     Словаўтварэнне  як раздзел навукі аб мове цесна  звязаны з лексікалогіяй і  марфалогіяй, з якімі яно мае  агульны аб’ект вывучэння –  слова. Лексіка мовы напаўняецца ў выніку словаўтваральных працэсаў, а кожнае новае слова афармляецца па граматычных законах як пэўная часціца [19, с. 235].

     Сучасны адукацыйны працэс будуецца так, што вывучэнне раздзела пра мову адбываецца ў чатыры этапы.

     На  першым этапе навучання (1-4 класы) прапедэўтычна  падаюцца звесткі пра будову слова  і ўтварэнне лексічных адзінак. Праграмай па беларускай мове для  пачатковых класаў прадугледжана засваенне  элементарных звестак пра састаў слова (аснова і канчатак; корань слова; прыстаўка; суфікс) і фарміраванне ўмення тлумачыць ролю канчатка ў маўленні, падбіраць аднакараневыя словы  да прапанаваных, выяўляць лексічныя  адзінкі з суфіксамі і прыстаўкамі, якія вядомы вучням, разбіраць па саставе  словы з выразнай структурай. Такім  чынам, зместам работы па словаўтварэнні ў пачатковай школе з’яўляюцца веды пра марфемную будову слова і  словаўтваральныя ўменні і навыкі [19, с. 236].

     На  другім этапе навучання (5, а ў  школах з русскай мовай навучання 6 класс) ажыццяўляецца сістэматычная  работа над засваеннем засваенні  ведаў па марфеміцы.

     Трэці этап – удасканаленне словаўтваральных ўменняў і навыкаў пры засваенні часцін мовы (5-7 класы), дзе школьнікі выпрацоўваюць уменні ўтвараць словы розных часцін мовы і іх формы, аналізаваць лексічныя адзінкі і выкарыстоўваць іх у маўленні. Нягледзячы на тое, што ў 8-9 класах вывучаюцца сінтаксічныя тэмы, праграма па беларускай мове арыентуе на сістэматычнае ўдасканаленне не толькі сінтаксічных, але і арфаграфічных, лексічных, граматычных і словаўтваральных уменняў і навыкаў школьнікаў.

     Паглыбленне і сістэматызацыя ведаў па марфеміцы і словаўтварэнню ажыццяўляецца ў 10-11 класах. На гэтым, чацвёртым этапе навучання спалучаюцца такія метады работы, як паўтарэнне вывучанага ў 5-7 класах і ўдасканаленне словаўтваральных уменняў. Вучні паглыбляюць свае веды і развіваюць словаўтваральныя ўменні на больш складаным лінгвістычным матэрыяле. Увага засярожваецца на з’явах аманіміі, сінаніміі і мнагазначнасці марфем, на аналізе шматмарфемных і складаных слоў, на засваенне ліксічных адзінак з інтэрнацыянальнымі марфемамі, удасканаленні арфаграфічных уменняў і навыкаў, узбагачэнні слоўніка вучняў.

     Авалоданне  лінгвістычнай тэорыяй па марфеміцы і словаўтварэнні, выпрацоўка ўмення аналізаваць і канструяваць лексічныя адзінкі пэўных словаўтваральных тыпаў даюць вялікія магчымасці для ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў незнаёмымі і малазнаёмымі словамі, фарміраванне маўленчых уменняў і навыкаў [19, с. 236].

     Засваенне марфемікі і словаўтварэння мае  на мэце падвесці вучняў да разумення  прычынна-выніковых сувязей у  мовы, да асэнсавання таго, што словаўтваральная сістэма – частка агульнай сістэмы  мовы, усе элементы якой знаходзяцца  ва ўзаемасувязі. Так, марфеміка мае  справу з найменшай значымай адзінкай мовы – марфемай, а на ўзроўні  словаўтварэння даследуецца вытворнае  слова. Дзве гэтыя адзінкі семантычна звязаны з іншымі ўзроўнямі мовы, асабліва з тымі, аб’ектамі вывучэння  якіх з’яўляецца слова. Таму методыка навучання марфеміцы і словаўтваранню будуецца на аснове ўсведамлення сувязі і залежнасці словаўтваральных, фанетычных, семантычных, марфалагічных. Арфаграфічных і іншых з’яў мовы [19, с. 237].

     Кожны ўрок па марфеміцы павінны садзейнічаць рэалізацыі асноўнай мэты навучання  беларускай мовы – выхаванню і  развіццю моўнай асобы, фарміраванню ў  яе духоўна арыентавальнага мыслення і высокага інтэлекту. Ажыццяўленне асноўнай мэты навучання дасягаецца праз рэалізацыю прыватных мэт –  адукацыйных, практычных і развіццёвых.

       Адукацыйная мэта – гэта фарміраванне неабходных ведаў па марфеміцы, на аснове якіх выпрацоўваюцца ўменні і навыкі школьнікаў. У працэсе вывучання марфемікі вучні павінны ведаць:

  • адзінкі марфемікі, іх значэнні і функцыі;
  • азначэнне паняцця марфеміка;
  • спосабы формаўтварэння;
  • сэнсава-стылістычная функцыя формаўтваральных адзінак [19, с. 237].

       Практычныя  мэты накіраваны на фарміраванне словаўтваральных уменняў і навыкаў школьнікаў. Школьнікі павінны ўмець:

  • выдзяляць у словах значымыя часткі і тлумачыць іх значэнні;
  • адрозніваць формы аднаго слова ад аднакаранёвых слоў;
  • групаваць словы па значэнні кораня, суфікса, прыстаўкі;
  • падбіраць роднасныя да прапанованых;
  • тлумачыць значэнне незнаёмых слоў з апорай на марфемны разбор;
  • выкарыстоўваць вытворныя словы і формы слоў у вусным і пмсьмовым маўленні;
  • рэдагаваць уласнае і чужое маўленне ў адпаведнасці з марфемнымі нормамі;
  • карыстацца марфемнымі і словаўтваральнымі слоўнікамі [19, с. 238].

       Развіццёвыя мэты найперш звязаны з развіццём  мыслення вучняў – фарміраваннем  навыкаў аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці, тэарэтычных абагульненняў на аснове мадэліравання структуры слова. Узбагачэння слоўнікавага запасу.

     Тое, што словаўтваральная сістэма ўваходзіць у агульную сістэму мовы, дзе ўсе ўзроўні ўзаемасвязаныя, варта даказаць на канкрэтных прыкладах. Так, для паспяховага выкладання марфемікі настаўнік павінен абапірацца на веды з фанетыкі, паколькі яны забяспечваюць усведамленне структуры слова (воўк – воўчы, дзень – дня і інш). Уменне бачыць, усведамляць састаў слова забяспечыць сувязь з арфаграфіяй, устойлівасць арфаграфічных навыкаў.

       Лінгвістычныя асновы вывучэння раздзела “Словаўтварэнне і арфаграфія” ў школе складаюць паняцці, якія ўмоўна можна падзяліць на тры группы:

  • паняцці марфемікі (марфема, аснова, канчатак, корань, суфікс, прыстаўка);
  • паняцці словаўтварэння;
  • паняцці, звязаныя з аналізам слоў (марфемны разбор).

       Вучні знаёмяццаі з такім лексікаграфічным паняццем, як марфемны слоўнік. Як зазначае М.Т.Баранаў, “работа над выяўленнем істотных прымет паняцця, а таксама  над азнпчэннем гэтага паняцця фарміруе ў школьнікаў арыентыровачную аснову для развіцця ў іх умення карыстацца мовай у розных сфарах яе прымянення”.

     Авалоданне  асноўнымі словаўтваральнымі паняццямі  з’яўляецца базай для засваення  працэсу мадэліравання, удасканалення  ўмення вызначыць у словах марфемы  і тлумачыць іх значэнні, канструяваць словы з мэтай выпрацоўкі навыкаў  правільнага пісьма, узбагачэння  слоўнікавага запасу вучняў і развіцця маўлення [19, с. 239].

     Навучанне словаўтварэнню базіруецца на наступных  спецыфічных лінгваметадычных прычынах навучання: дыяхранічным, структурна-словаўтваральным і матывацыйным [19, с. 240].

     На  ўроках па словаўтварэнні трэба размяжоўваць сінхронны і дыяхранічны прынцыпы аналізу слова. Патрабаванне прытрымлівацца сінхроннага прынцыпу пры вывучэнні  словаўтварання указвае на неабходнасць разглядаць словы з пункту погляду  тых сувязей і адносін, якія існуюць  у сучаснай беларускай мове. Гэта значыць, што такія словы, як прырода, прыгоды, сталіца, народ, падзельныя раней на марфемы, у сучаснай беларускай мове разглядаюцца як словы з невытворнымі асновамі.

     У слоўнікавым складзе беларускай мовы існуе дастаткова вялікая колькасць  слоў, асновы якіх падаюцца вучнямі  падзельнымі на марфемы. Так, некаторыя  спрабуюць вызначыць прыстаўкі  ў словах прыклад (гіст. пры-клад), абруч (гіст. аб-руч- ), асвета (гіст. а-свет-а), суткі (гіст. су-тк-і) і інш. Гэта недапушчальныя змешвання фактаў сучаснай беларускай мовы з фактарамі гісторыі мовы: марфемны разбор такіх слоў падмяняецца этымалагічным, пры якім ліксічная адзінка разглядаецца ў аспекце дыяхраніі. Не падмяняючы адзін аналіз другім, мэтазгодна пры правядзенні разбору слова па саставе звяртаецца да гістарычных каментарыяў, таму што яны выхоўваюць у вучняў павагу да роднага слова, выклікаюць цікавасць да працэсу станаўлення і развіцця мовы.

     Прапануюцца наступныя пуці рэалізацыі дыяхранічнага  прынцыпу ў школьным курсе словаўтварэння.

1) Марфемны  аналіз пачынаецца з тлумачэння  лексічнага значэння слова, узятага  для разбору.

2) Пасля  разбору слова па саставе настаўнікам  даецца даступная, дакладная і  выразная гістарычная даведка  (праводзіцца найпрасцейшы этымалагічны  аналіз): закон- (гіст. за-кон- ), прырод-а (гіст. пры-род-а).

     Вучням  будзе цікава даведацца пра гістарычна аднакаранёвыя словы: вока і акно, вецер і веяць, тыдзень і той  дзень, сведка і ведаць, лесвіца і  лезці і інш [19, с. 240].

     Структурна-словаўтваральныя прынцыпы многія вучоныя кваліфікуюць як прынцыпы супастаўлення сінтэзу  і аналізу. Аналіз слова дае адказ  на пытанне, з якіх значымых частак складаецца лексічная адзінка, сінтэз словаўтваральных элементаў дапамагае высветліць, як, якім чынам пабудавана слова. Працэсы сінтэзісу і аналізу суадносныя, узаемазвязаныя, і гэта неабходна паказваць вучням на канкрэтных прыкладах. Так, пры выкананні разнастайных практыкаванняў варта навучыць супастаўляць марфемны і словаўтваральны аналіз слоў. Напрыклад, пры вызначэнні колькасці суфіксаў у слове кветачка ўвага звяртаецца на словаўтваральную аснову гэтага слова (кветк-а) і шляхам накладання абедзвюх асноў адна на адну высвятляецца, што ў слове не адзін, а два суфіксы –ач- і –к-: квет→кветка→квет-ач-к-а.

     Такім чынам, апора на структурна-словаўтваральны  прынцып дапамагае фарміраваць  у вучняў уменне і навык асэнсавана аналізаваць структуру слова  і выразна ўсведамляць шляхі  яго ўтварэння [19, с. 241].

     Паводле матывацыйнага прынцыпу, будова вытворнага слова мэтазгодна вызначаць шляхам яго матывавання.

     Важна, каб у выніку назіранняў і абагульненняў  школьнікі прыйшлі да ўведамлення  таго, што ўтваральнай асновай  для аналізуемага будзе не самае  простае па саставе аднакаранёвае  слова, а найбліжэйшае роднаснае  па сэнсе і па будове.

     Апошнія дасягненні метадычнай навукі даюць  падставы вылучаць у якасці спецыфічнага словаўтваральнага прынцыпу лексіка-словаўтваральны, сутнасць якога заключаецца ў  супастаўленні лексічнага значэння слова і словаўтваральнага значэння марфем. Напрыклад, баяніст “той, хто грае на баяне” (баян +іст-); арфіст “той, хто іграе на арфе” (арфа-а+ -іст-); гітарыст “той, хто іграе на гітары” (гітар-а+ -іст-).Усе пададзеныя словы ўтвораны пры дапамозе суфікса -іст- са значэннем “прафесія музыканта”. Дзеясловы зазвінець “пачаць звінець”, закружыць “пачаць кружыць”, заспяваць “пачаць спяваць” утвораны пры дапамозе прыстаўкі за- са значэннем “пачаць дзеянне” шляхам далучэння яе да цэлага слова [19, с. 241]. 

1.2 Значэнне і задачы працы па вывучэнні словаўтварэнні

     Тэма  “Склад  слова” – адна з самых  важных і складаных у граматыцы, - гаварыў. П.Падгайскі. – Вывучэнне яе мае і тэарытычнае значэнне: дзеці ўсведамляюць марфалагічную структуру слова (словы складаюцца з асобных значамых частак), вучацца аналізаваць (вызначаць састаўныя часткі слоў) і сінтэзаваць (утвараць словы пры дапамозе прыставак і суфіксаў), узбагачаюць свой актыўны запас”

       Значэнне  працы па вывучэнні марфемнага складу слова заключаецца:

  • у тым, што школьнікі авалодваюць адным з вядучых спосабаў раскрыцця ліксічнага значэння слоў.

    Задачы  настаўніка:

  • стварыць аптымальныя ўмовы для ўсведамлення дзецьмі ўзаемасувязі, якая існуе ў мове, паміж лексічным значэннем слова і яго марфемным складам;
  • кіраваць на гэтай аснове ўдаскладненнем слоўніка вучня.
  • нават элементарныя веды пра ўтварэнне слоў вельмі важныя для разумення вучнямі асноўнай крыніцы папаўнення нашай мовы новымі словамі. Назіранні за ўтварэннем слоў акзваюць станоўчы ўплыў на фарміраванне ў вучняў актыўных адносін да слова, падводзяць да разумення заканамернасцей развіцця мовы.
  • азнаямленне з асновамі словаўтварэння спрыяе пашырэнню ведаў школьнікаў пра навакольны свет. Пазнанне школьнікамі семантычна-структурнай суадносенасці слоў абазначае паглыбленне іх ўяўленняў пра сувязі паміж прадметамі і працэсамі рэальнага жыцця.
  • усведамленне ролі марфем у слове, а таксама семантычнае значэнне прыставак і суфіксаў спрыея фарміраваць у школьнікаў дакладнасці маўлення [14, с. 24 – 25].

Задачы  настаўніка:

    • максімальна спрыяць не толькі разумення вучнямі лексічнага значэння слова, але і развіццю сведамасці выкарыстання ў кантэксце слоў з поўнымі прыстаўкамі і суфіксамі.
  1. вылучэнне марфемнага складу слова мае вялікае значэнне для фарміравання арфаграфічных навыкаў. Гэта абумоўлена тым, што адным з вядучых прынцыпаў беларускай арфаграфіі з’яўляецца марфалагічны. Фарміраванне навыкаў правапісання кораня, прыставак, суфіксаў, канчаткаў на тэарытычнай аснове патрабуе мэтанакіраванага прымянення фаннетычных, словаўтваральных і граматычных ведаў. Таму адна з важнейшых задач ввывучэння марфемнага складу словастварэння асноў, ведаў і ўменняў, неабходна для фарміравання навыкаў правапісання марфем слова і перш за ўсё – корня.
  1. вывучэнне марфемнага складу слова заключае ў сабе вялікія магчымасці для развіцця разуммовых здольнасцей вучняў. У прыватнасці, для фарміравання іх спецыфічных разумовых аперацый, без якіх немагчыма авалодаць словамі, як моўнай адзінкай.

       Задача  настаўніка – стварыць у вучэбным працэсе такія ўмовы, пры якіх засваенне ведаў спалучаецца  з фарміраваннем адэкватных ім разумовых  дзеянняў [14, с.26 - 27]. 

Вывады  па першай главе

     У першай главе мы раскрылі навуковыя  асновы методыкі выкладання словаўтварэння, дзе падрабязна разглядзелі этапы  вывучэння дадзенага разела мовы, вызначылі адукацыйныя, практычныя і развіццёвыя мэты, а таксама  прынцыпы навучання словаўтварэнню.

     У другой часцы главы вызначылі  значэнне і задачы працы па вывучэнні  словаўтварэнні. 

2.1 Характарыстыка вучэбнай праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

     Згодна  з “Вучэбнай праграмай для  агульнаадукацыйных устаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання  па беларускай мове”, словаўтварэнне пачынаюць вывучаць ў 5 класе. Вучням 5-га класа на вывучэнне словаўтварэння і марфемнага складу слова адводзіцца 17 гадзін, 2 з іх – пісьмовыя працы.

     У 5 класе вучні адпрацоўваюць навык утварэння слоў; вывучаюць асноўныя паняцці словаўтварэння: спосаб, утваральная аснова. Знаёмяцца з утварэннем складаных, складана-скарочаных слоў. Вучацца тлумачыць спосаб утварэння слоў, вызначыць сродкі утварэння, карыстацца словаўтваральным слоўнікам. На прыканцы навучання ў 5 класе, вучні павінны ведаць пра асноўныя спосабы словаўтварэння, размяжоўваць словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы; умець утвараць словы, вызначаць спосаб утварэння, вызначаць словаўтваральную марфему [10, с. 16].

     У 6-м класе асобнага раздзела пра  словаўтварэнне няма. Пры паўторы  вывучанага ў 5 класе, вучні узнаўляюць веды пра асноўныя спосабы словаўтварэння.

     Таксама пры вывучэнні пэўнай часціны  мовы, вучні вучацца утвараць новыя  словы. Спосабы ўтварэння назоўнікаў (суф. -ачк-, -ечк-, -ак-, -ік-, -ык-; -аньк-, -еньк-, -к-, -чык-), прыметнікаў (якасныя, адносныя, прыналежныя; прыметнікі з суфіксамі ацэнкі; прыметнікі з суфіксам -ск-; утварэнне складаных прыметнікаў), дзеяслоў (утварэнне дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання). Вучні 6-га класа павінны ведаць пра спосабы ўтварэння слоў пэўнай часціны мовы, асаблівасці ўтварэння гэтых слоў; умець ўтвараць словы пэўнай цасціны мовы, размяжоўваць формы слова і новыя аднакараневыя словы [10, с. 18].

     У 7-м класе словаўтварэнне таксама  асобна не вывучаецца. Вучні спачатку узгадваюць веды пра утварэнне слоў пэўнай часціны мовы, якія вывучалі ў 5-6 класах.

     Далей вывучэнне словаўтварэння працягваецца пры вывучэнні тэм “Дзеепрыметнік”, “Дзеепрыслоўе”, “Прыслоўе”. Вучні  павінны ведаць як, з дапамогай  чаго і ад чаго ўтвараюцца дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі і прыслоўі. Павінны ўмець утвараць, аналізаваць спосаб утварэння, вылучаць, з дапамогай чаго ўтвораны дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе [10, с.24].

     У 8 - 9 класах вывучаюцца сінтаксічныя тэмы, праграма па беларускай мове арыентуе на сістэматычнае ўдасканаленне не толькі сінтаксічных, але і арфаграфічных, лексічных, граматычных і словаўтваральных уменняў і навыкаў школьнікаў[10, с. 29].

 

2.2 Аналіз вучэбных  дапаможнікаў па  беларускай мове  для сярэдніх класаў

5 клас

     Раздзел называецца “Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія”

У гэтым  раздзела, апошнім у навучальным  годзе, вучні вывучаюць змяненне і ўтварэнне слоў; марфемную будову слова; удакладняюцца і пашыраюцца веды пра аснову і канчатак і іх функцыянальны бок. Паняцці пра корань таксама ўзбагачаюцца. Знаемяцца з постфіксам. Усе марфемы падзяляюцца на словаўтваральныя і формаўтваральныя. Ввучаюць спосабы ўтварэння слоў: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, словаскладанне, асноваскладанне і складана-суфіксальны. Кожная новая марфема суправаджаецца вялікай колькасцю практыкаванняў на адпрацоўкку навыка словаўтварэння:

  • вызначыць, з дапамогай якой марфемы утворано новае слова;
  • ад якога слова ўтворана новае;
  • утварыць новыя словы ад прапанавыных з дапамогай пэўнай марфемы;
  • выпісаць словы, утвораныя пэўным спосабам;
  • зрабіць словаўтваральны разбор [3, с. 100 – 131].
 

6 клас

     У 6 класе вучні ўзгадваюць пра асноўныя віды словаўтварэння. Практыкаванні  ў асноўным накіраваны вылучэнне спосабаў ўтварэння слова, а таксама на выяўленне сэнсавай функцыі марфемы.

Яўчэ  адзін бок вывучэння словаўтварэння ў 6 класе – словаўтварэнне пэўнай часціны мовы.

Назоўнік:

  • вызначыць спосаб утварэння назоўніка;
  • утварыць назоўнікі з дапамогай памяншальна-ласкальных суфіксаў [4, с.80 – 84].

Прыметнік:

(асаблівасці ўтварэння прыналежных прыметнікаў)

  • утварыць прыналежныя прыметнікі;
  • утварыць прыналежныя прыметнікі і дапасаваць іх да пэўных назоўніккаў [4, с.120].

(утварэнне  і правапіс складаных  прыметнікаў)

  • прааналізаваць, якім спосабам утвораны прыметнік;
  • утварыць прыметнк пэўгым спосабам [4, с.133].

Дзеяслоў:

  • з дапамогай прапанавых прыставак утварыць новыя дзеясловы;
  • ад назоўнікаў с дапамогай суфіксаў утварыць новыя дзеясловы [4, с. 283].
 

7 клас

     Асобнага  раздзела пра словаўтварэнне ў падручніках  для 7 класаў няма. Узгадваюцца веды пра ўстварэнне слоў тых часцін мовы, якія вывучаліся ў 5-6 класах.

     Таксама ў 7 класе вывучаюцца формы дзеяслова: дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе, і  новая часціна мовы – прыслоўе. Словаўтварэнне вывучаецца ў межах  гэтых раздзелаў.

Дзеепрыметнік:

  • утварыць дзееепрыметнік залежнага ці незалежнага стану;
  • растлумачыць ўтварэнне дзеепрыметнікаў;
  • вызначыць, ад якога дзеялова ўтвораны дзеепрыметнікі [5, с. 36 – 40].

Дзеепрыслоўе:

  • утварыць дзеепрыслоўі закончанага ці незакончанага трывання;
  • вызначыць трыванне дзеепрыслоўя і суфікс, з дапамогай якога ён утвораны;
  • вызначыць ад якога дзеяслова ўтворана дзеепрыслоўе і з дапамогай якога суфікса [5, с. 72 – 78].

Прыслоўе:

  • вычначыць спосаб ўтварэння прыслоўя;
  • словаўтваральны разбор;
  • вызначыць, з дапамогай чаго ўтворана прыслоўе;
  • утварыць прыслоўе ад прапанаваных дзеясловаў [5, с. 109].

     У 8 і 9 класах тэма словаўтварэння асобна не вывучаецца. Да ўтварэння новых слоў і форм слоў вучні звяртаюцца ў межах вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі, калі неабходна змяніць значэнне галоўных ці даданых членаў сказа. Практыкаванняў, накіраваных непасрэдна на вывучэнне словаўтварэння, у падручніках не прывлдзіцца. 

2.3 Традыцыйныя віды практыкаванняў пры вывучэнні словаўтварэння

     Пры аналізе перыядычнага друку – канспектаў урокаў, размеўчаных у артыкулах журналаў “Беларуская мова і літаратура”, можна вызначыць наступныя тыпы заданняў па тэме даследавання.

Методыка выкладання беларускай мовы