Хельсінкскі працэс у Еўропе
Змест
Уводзіны
1. Гістарчыныя перадумовы пачатку Хельсінкскага працэсу. 4
Палітыка разрадкі перашй паловы 1970-х гг.
2. Сход па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
3. Дзейнась СБСЕ у 80-х і 90-х гг.
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
У 2010 годзе Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе адзначае 35-ую гадавіну падпісання Хельсінкскага заключнага акта.
З пачатку Хельсінкскага працэса ў пачатку 70-х гадоў дадзеная міжнародная арганізацыя перажыла значныя змены. Заявіўшы пра сябе як пра арганізацыю, якая падрыхтавала, Хельсінкскі сход 1975 г., СБСЕ ўнес свой уклад у развіццё агульнаеўрапейскіх стандартаў і новых узаемаадносінаў краін Усходу і Захаду. СБСЕ ператварылася ў аператыўную агульнаеўрапейскую арганізацыю, якае дбае пра папярэджанне і рэгуляванне канфліктаў ў краінах-удзельніцах.
Так званае “чалавечае вымярэнне” паняцця бяспекі з самага пачатку адыгрывала ключавую ролю ў дзейнасці СБСЕ/АБСЕ. АБСЕ зыходзіла з таго, што бяспека і правы чалавека непарыўны звязаныя паміж сабой.
1. Гістарчыныя перадумовы пачатку Хельсінкскага працэсу. Палітыка разрадкі перашй паловы 1970-х гг.
Уступаючы ў новае дзесяцігоддзе кіраўніцтва ЗША і СССР дэкларавала гатоўнасць працягнуць курс на ўмацаванне міжнароднай бяспекі. Прэзідэнт Рычард Ніксан у пасланні да Кангрэса ў 1970-ым годзе заявіў пра тое, што” існуючы ядзерны баланс дыктуе неабходнасць рабіць галоўны ўпор на перамовы, а не на канфрантацыю”. Праз год у дакладзе ЦК КПСС XXIV з’езда падкрэслівалася,: “Мы зыходзім з таго, што паляпшэнне стасункаў паміж ЗША и СССР з’ўляецца магчымым. Наша прынцыповая лінія ў дачыненні да капіталістычных краін, ў тым ліку ЗША, складаецца ў тым, каб паслядоўна і поўна ажыццяўляць на практыцы прынцыпы мірнага суіснавання”. У 1971 годзе паміж дзвюма краінамі пачаліся актыўныя дыпламатычныя кансультацыі па пытаннях абмежавання стратэгічных ўзбраенняў, урэгулявання рэгіянальных канфліктаў. Было падпісана пагадненнне пра меры па памяншэнні небяспекі ўзнікнення ядзернай вайны, якое фіксавала дамоўленасці дзвюх краін па папярэджанні выпадковага ці несанкцыянаванага выкарыстання ядзернай зброі. Тады ж было падпісана пагадненне пра функцыянаванне лініі прамой сувязі паміж кіраўнікамі ЗША і СССР.
Актывізацыя савецка-амерыканскага супрацоўніцтва дазволіла значна прадвінуцца ва ўрэгуляванні “германскага пытання”. У 1969 годзе пасля далучэння ФРГ да “Дамовы пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі” СССР згадзіўся пачаць перамовы з ЗША, Велікабрытаніяй і Францыяй пра статус Заходняга Берліна, а таксама выкарыстоўваў свой уплыў на ГДР, каб пачаць палітычны дыялог кіраўніцтва дзвюх нямецкіх дзяржаў. 12 жніўня ў Маскве адбылося падпісанне савецка-заходнегерманскай дамовы пра імкненне абедзвюх краін да міралюбівай палітыкі і прызнанне імі непарушнасці пасляваенных межаў у Еўропе. Тым самым, ФРГ фактычна прызнала існаванне усходнегерманскай дзяржавы, а таксама адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій да Польшчы і СССР. Гэтая лінія была замацавана ў польска-заходнегерманскай дамове пра нармалізацыю стасункаў ад 7 снежня 1970 года. Да верасня 1971 года пры ўдзеле амерыканскай дыпламатыі атрымалася падрыхтаваць і пагадненне чатырох дзяржаў па Заходнему Берліну. Яго ўдзельнікі дамовіліся не прымяняць у Заходнім Берліне сілы ці пагрозы сілай, вырашаць усе спрэчкі толькі мірнымі сродкамі, забяспечыць нармальнае функцыянаванне сувязяў паміж Заходнім Берлінам і ФРГ. Самі заходнія сектары горада безварункова прызнаваліся тэрыторыяй ФРГ, а значыць на іх распаўсюджваліся ўсе міжнародныя пагадненнні і дамоўленасці Заходняй Германіі. Нармалізацыя стасункаў ГДР і ФРГ завяршылася падпісаннем 21 снежня 1972 года дамовы пра ўзаемнае прызнанне межаў, павагу да тэрытарыяльнай цэласнасці і міжнароднай суб’ектнасці адно аднаго. У верасні 1973 гожда абедзве нямецкія дзяржавы былі прыняты ў ААН.
У травені 1972 года адбыўся заключны візіт прэзідэнта Ніксана ў СССР. У ходзе яго былі заключаны “Дамова пра абмежаванне сістэм супрацьракетнай абароны” і “Часовае пагадненне пра некаторыя меры ў вобласці абмежавання стратэгічных наступальных узбраенняў”. У адпаведнасці з першым з іх СССР і ЗША ўзялі на сябе абавязак не разгортваць такія сістэмы, якія б забяспечвалі абарону ўсёй краіны ад ракетнай атакі. Забаранялася выпрабоўваць і разгортваць супрацьракетныя сістэмы марскога, паветранага, касмічнага ці наземна- мабільнага базіравання. Кожнаму ўдзельніку дамовы дазвалялася размясціць сістэмы супрацьракетнай абароны ў двух раёнах радыусам не больш за 150 км з наяўнасцю ў кожным районе не больш за сто супрацьракет.
Падчас москоўскіх перамоў была падпісана і палітычная дэкларацыя “Асновы ўзаемных стасункаў паміж СССР і ЗША”. У гэтым дакуменце аб’яўлялася, што адрозненні ў ідэялогіі і сацыяльных сістэмах не павінны служыць перашкодай для мірнага суіснавання капіталістычных і сацыялістычных краін. Абодва бакі прызнавалі прынцып роўнай бяспекі, бралі на сябе абавязкі рабіць усё магчымае для перадухілення ваеннай канфрантацыі і ўзнікнення ядзернай вайны, заяўлялі пра сваю гатоўнасць урэгуляваць непаразуменні мірнымі сродкамі з улікам інтарэсаў абодвух бакоў, развіваць двухбаковыя сувязі ў вобласці эканомікі, навукі, тэхнікі і культуры. Для развіцця гэтых дамоўленасцяў у кастрычніку 1972 года было падпісана савецка-германскае пагадненне пра гандаль. Яно прадугледжвала забеспячэння іншаму боку статуса найбольшага спрыяння і адмову ад любой дыскрымінацыі ў гандлёвых стасунках.
Падчас візіта Л. Брэжнева ў ЗША ў чэрвені 1973 года было падпісана пагадненне пра перадухіленне ядзернай вайны. У адпаведнасці з ім ЗША і СССР абавязваліся пазбягаць ваеннай канфрантацыі, а ў выпадку ўзнікнення ваеннай небяспекі ажыццяўляць тэрміновыя кансультацыі. Амерыканскі бок пацвердзіў сваю згоду на арганізацыю агульнаеўрапейскага сходу па шырокім коле палітычных пытанняў, а таксама на свой удзел ў перамовах па скарачэнні ўзброеных сіл і ўзбраенняў у Цэнтральнай Еўропе. Гэтыя перамовы пачаліся ў кастрычніку 1973 г. з удзелам дэлегацый ЗША, Велікабрытаніі, Канады, ФРГ, Бельгіі, Нідэрландаў, Люксембурга, СССР, ГДР, Польшчы і Чэхаславакіі. Яны выявілі агульнае імкненне ўзмацніць сістэму бяспекі ў Еўропе, але і адначасова глыбокі ўзаемны недавер. Удзельнікі перамоў не здолелі вызначыць агульны прынцып раззбраення.
Падчас новай сустрэчы Ніксана І Брэжнева у й974 г. было заключана пагадненне пра абмежаванне падземных выпрабаванняў і падпісаны тэхнічны пратакол да дамовы па супрацьракетнай абароне. Пасля вымушанага зыходу Ніксана з паста прэзідэнта, выкліканага Ўотэргейцкім скандалам, у савецка-амерыканскіх стасунках пачаўся паступовы спад.
2. Сход па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Нягледзячы на нестабільнасць савецка-амерыканскіх стасункаў, еўрапейскія краіны выступалі за захаванне курса на ўмацаванне міра і бсяпекі. Савецкая і французская дыпламатыя яшчэ з канца 1960-х гг. выступалі за правядзенне агульнаеўрапейскага сходу, закліканага не толькі ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, але і ўнесці ва ўзаемаадносіны ўсіх краін кантынента дух супрацоўніцтва. Пасля вырашэння міжнародна-прававых праблем, звязаных з “германскім пытаннем”, стала магчымым правядзенне агульнаеўрапейскага форума па гэтых праблемах. На папярэдніх перамовах, якія прайшлі ў Хельсінкі ў два раунды ў лістападзе-снежні 1972 г. і студзені-чэрвені 1973 г. была распрацавана канцэпцыя Сходу па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (СБСЕ).
3 ліпеня 1973 г. у Хельсінкі на першы этап сходу сабраліся міністры замежных спраў 35 дзяржаў (усіх еўрапейскіх краін, акрамя Албаніі, а таксама ЗША і Канады). Высветлілася, што існуе яўнае разыходжанне ў разуменні мэт сходу. Краіны савецкага блоку выступалі перш за ўсё за ўсепамернае ўзмацненне калектыўнай сітсэмы бяспекі і разгортванне палітыкі раззбраення. Заходнія палітыкі лічылі, што праблема бяспекі патрабуе прынцыпова новых вырашэнняў - паніжэння агульнага ўзроўню варожасці за кошт інтэнсіфікацыі гуманітарных сувязяў, пераадолення бар’ераў, якія перашкаджаюць абмену інфармацыяй і ідэямі. Падобныя прапановы ўспрымаліся іх апанентамі як спроба ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы і падрыхтоўка шляхоў для “імперыялістычнай ідэялагічнай дыверсіі”. Савецкая дэлегацяя паспрабавала знайсці кампраміс. Было заяўлена, што такія меры, як палягчэнне ўз’яднання сем’яў, арганізацыя сумесных міжнародных тэлевізійных праграм, паляпшэнне варункаў для працы замежных журналістаў, адкрыццё бібліятэк замежнай літаратуры і чытальных залаў, камерцыйнае распаўсюджанне замежных фільмаў і міжнародных часопісаў, з’яўляюцца прымальнымі. Перапыненне “глушэння” замежных радыёстанцый звязвалася з адмовай ад выкарыстання заходнімі краінамі радыёстанцый у прапагандысцкіх мэтах. У той жа час ад абмеркавання любых пытанняў, звязаных з дзейнасцю дысідэнтаў ці памягчэннем дзяржаўнай цэнзуры, савеці бок рашуча адмовіўся.
З верасня 1973 г. па чэрвень 1974 г. у Жэневе праходзіў другі этап сходу, прысвечаны дэталёваму аналізу праектаў і выпрацоўцы выніковага тэксту дамовы СБСЕ (які атрымаў неафіцыйную назву “Зялёная Кніга” паводле колеру пераплёту падпісанага экзэмпляра).
Заключны акт уключаў дамоўленсці, якія павінны былі выконвацца ў поўным аб’ёме як адзінае цэлае, па :
1) бяспецы ў Еўропе;
2) супрацоўніцтве ў сферах эканомікі, навукі і тэхнікі, аховы навакольнага асяроддзя;
3) супрацоўніцтве ў гуманітарных іншых сферах;
4) далейшых кроках пасля сходу.
Заключны акт утрымлівае 10 прынцыпаў, якія вызначаюць нормы ўзаемаадносінаў і супрацоўніцтва:
суверэнная роўнасць, павага правоў, уласцівых суверэнітэту;
непрымяненне сілы ці пагрозы сілай;
непарушнасць межаў;
тэрытарыяльная цэласнасць;
мірнае ўрэгуляванне спрэчак;
неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы;
павага правоў чалавека і асноўных свабод;
роўнапраўе і права народаў распараджацца сваім лёсам;
супрацоўніцтва паміж дзяржавамі;
выкананне міжнародна-прававых абавязкаў.
Заключны акт гарантаваў прызнанне і недатыкальнасць пасляваенных межаў у Еўропе і накладаў на ўсе дзяржавы-удзельнікі абавязкі па захаванні правоў чалавека.
Падпісанне главамі 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і Канады 1 жніўня 1975 г. у Хельсінкі Заключнага акта Сходу па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе стала апагеем разрадкі міжнароднай напружанасці. Заключны акт уключаў дэкларацыю прынцыпаў узаемаадносін краін-удзельніц СБСЕ.
Дзесяць хельсінкскіх прынцыпаў не проста пераказвалі асноўныя палажэнні Статута ААН, а ў дастатковай меры адлюстроўвалі падыходы краін-удзельніц да прынцыпаў мірнага суіснавання на еўрапейскім кантыненце.
Акрамя таго ў заключным акце былі замацаваны працоўныя сферы СБСЕ, а значыць усе сферы міждзяржаўных стасункаў. Першапачаткова яны атрымалім назву хельсінкскіх “кашоў”, а ў цяперашні час “вымярэнняў”. Да першага каша – ваенна-палітычнага вымярэння – дачыняюцца пытанні палітычнай бяспекі і кантролю над узбраеннямі, папярэджанне і вырашэнне канфліктаў. Другі кош – эканоміка-экалагічнае вымярэнне – ахоплівае праблемы супрацоўніцтва ў вобласці эканомікі, навукі, тэхнікі і навакольнага асяроддзя. Да трэцяга каша – чалавечага вымярэння – дачыняецца супрацоўніцтва ў гуманітарных і іншых сферах (інфармацыя, культура, адукацыя), а таксама правы чалавека.
Дзякуючы Хельсінкскаму працэсу ў дзяржаў-удзельнікаў з’явіўся пастаянны канал для ўзаемных зносінаў, кодэкс нормаў паводзінаў (у міждзяржаўных і ўнутрыдзяржаўных стасунках), а таксама доўгатэрміновая праграма супрацоўніцтва. Тым самым дух Хельсінкі садзейнічаў як умацаванню стабільнасці, так і мірным пераменам у Еўропе.
3. Дзейнасць СБСЕ у 80-х і 90-х гг.
Усё вышэйсказанае вызначыла каталізуючую ролю СБСЕ ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе і пераадоленні ідэялагічнага расколу, які панаваў у 70-я і 80- я гады мінулага стагоддзя. Да канца васьмідзесятых гадоў сход пачаў ператварацца у універсальны механізм агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва на аснове распрацоўкі агульных еўрапейскіх каштоўнасцяў, якія падзяляюць як Захад, так і Ўсход.
Да 1990 года СБСЕ функцыянаваў у выглядзе серыі сустрэч і канферэнцый, на якіх выпрацоўваліся нормы і абавязкі, перыядычна слухалася інфармацыя пра іх выкананне.
Паваротным момантам у дзейнасці СБСЕ стала Парыжская сутрэча на вышэйшым узроўні ў 1990 г. Падпісанне 21 лістапада 1990 года Хартыі для новай еўропы паставіла кропку ў халоднай вайне і палажыла пачатак ператварэнню СБСЕ з форума для перамоў і дыялога ў актыўную структуру. Тым самым у Хартыі для новай Еўропы была пастаўлена задача унесці уклад у кіраванне працэсам гістарычных змен у Еўропе і даць адказ на новыя выклікі, якія паўставалі пасля заканчэння халоднай вайны. Для вырашэння гэтых задач было створана некалькі ўстаноў і інстытутаў, пастаўлена на рэгулярную аснову правядзенне сустрэч, працы сходу быў нададзены сістэмны характар. У Парыжскай хартыі асабліва падкрэслівалася, што “эра канфрантацыі і расколу ў Еўропе скончылася”, таму стасункі паміж дзяржавамі “будуць засноўвацца на ўзаемнай павазе і супрацоўніцтве”.
Главы дзяржаў і ўрадаў пацвердзілі таксама прывержанасць да прынцыпаў еўрапейскай бяспекі, замацаваных у Хельсінкскім Заключным акце 1975 года, і намецілі новыя арыентыры ў пабудове сістэмі бяспекі ў Еўропе. Прызнаючы неабходнасць “новай якасці палітычнага дыялога і супрацоўніцтва” паміж дзяржавамі-ўдзелінькамі ў справе “забеспячэння правоў чалавека, дэмакратыіі, верхавенства закона, замацавання міра і судзеяння адзінству ў Еўропе”, удзельнікі саміту прынялі вырашэнне пра істытуцыяналізацыю СБСЕ. Гэта знайшло адпаведнае адлюстраванне ў Хартыі. Ствараўся трохступенчаты механізм палітычных кансультацый:
1. Сустрэчы глаў дзяржаў і ўрадаў дзяржаў-удзельнікаў, якія праводзяцца рэгулярна раз у два гады. На самітах павінны абмяркоўвацца асноўныя рэгіянальныя і глабальныя праблемы, вызначацца прынцыповыя накірункі дзейнасці СБСЕ, прымацца асноўныя дакументы Сходу.
2. Савет міністраў замежных спраў – цэнтральны форум для палітычных кансультацый у межах працэсу СБСЕ. “Савет будзе разглядаць пытанні, якія маюць дачыненне да СБСЕ, і прымаць адпаведныя вырашэнні”.
3. Камітэт старэйшых паўнамоцных асоб, у функцыі якога ўваходзіць падрыхтоўка пасяджэнняў савета, выкананне яго вырашэнняў, а таксама агляд некаторых пытанняў.
Акрамя таго былі створаны Сакратарыят (у Празе), Цэнтр па папярэджанню канфліктаў і Бюро па свабодных выбарах для судзеяння кантактам і абмену інфармацыяй пра выбары ў дзяржавах-удзельніках.
Структурная схема Сходу, намечаная ў Хартыі, дала магчымасць больш аператыўна рэагаваць на выклікі еўрапейскай бяспекі, а пастаянныя органы стваралі аснову для будучай сістэмы бяспекі ў Еўропе.
У дадзеным дакуменце была адлюстравана дзейнасць СБСЕ па трох вымярэннях: кантроль над узбраеннямі, меры ўмацавання даверу і бяспекі; развіццё супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, навукі. Тэхнікі, навакольнага асяроддзя; узаемадзеянне ў гуманітарнай і іншых сферах (грамадскія кантакты, інфармацыя, культура, адукацыя), а таксама правы чалавека і нагляданне за выбарамі.
Главы дзяржаў і ўрадаў таксама віталі падпісанне 19 лістапада 1990 г. Дамовы пра звычайныя узбраенні ў Еўропе, які павінен быў стаць ваенна-палітычнай базай новай, постканфрантацыйнай асновай сістэмы бяспекі ў еўропе. У Парыжскай хартыі было запісана: “Беспрэцэдэнтнае скарачэнне ўзброеных сіл, якое з’явіцца вынікам Дамовы пра звычайныя ўзбраеніі ў Еўропе, ў спалучэнні з новымі падыходамі да бяспекі і супрацоўніцтва ў межвх працэсу СБСЕ прывядуць да новага разумення бяспекі ў Еўропе і нададуць новую якасць нашым стасункам”.
Такім чынам, Парыжская хартыя для новай Еўропы залажыла неабходныя перадумовы для стварэння ў межах сходу арганізацыйных структур, здольных вырашаць задачы па самым шырокі м спектры агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва, звязаныя з папярэджаннем і мірным урэгуляваннем канфліктаў. Хартыя стала першым шматбаковым дакументам, дзе падводзіліся вынікі халоднай вайны, і абвяшчаўся пачатак новай эры ў стасунках паміж Усходам і Захадам на еўрапейскім кантыненце.
Умацаванне інстытутаў і структур Сходу садзейнічала актывізацыі яго дзейнасці па ўсіх аспектах бяспекі. Вырашэнні сходу краін-удзельніц СБСЕ пацвердзілі імкненне шэрагу краін надаць Хельсінкскаму працэсу прынцыпова новую якасць, якая разумела ператварэнне Сходу з форума для пераважна палітычнага дыялогу ў арганізацыю па падтрыманні ваенна-палітычнай стабільнасці і развіцці супрацоўніцтва на еўраатлантычнай прасторы ад Ванкувера да Ўладзівастока.
Сустрэча глаў дзяржаў і ўрадаў СБСЕ ў Хельсінкі 9 – 10 ліпеня 1992 г. стала вызначальнай для далейшага развіцца канцэпцыі новай архітэктуры еўрапейскай бяспекі. Новыя выклікі, сярод якіх першае месца займалі рэгіянальныя канфлікты, прымусілі перагледзець многія падыходы да зябеспячэння бяспекі на кантыненце. У Дэкларацыі Хельсінкскага саміта 1992 г. было пацверджана, што “СБСЕ з’яўляецца форумам, які вызначае накірунак працэса фармавання новай Еўропы і стымулюе гэты працэс”. Упершыню СБСЕ абазначыў сябе як рэгіянальную арганізацыю.
Вырашэнні Хельсінкі-ІІ былі ў асноўным накіраваныя на ператварэнне СБСЕ з прадстаўнічага форума ў магутную арганізацыю з цэлым шэрагам аператыўных функцый. Адным з вырашэнняў саміту, увасобленых у жыццё, стаоа стварэнне пасады Вярхоўнага камісара па справах нацыянальных меншасцяў.
У ходзе рымскай сустэчы Савета міністраў замежных спраў (Рым, 1993 г.) быў выдвінуты шэраг ініцыятыў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці СБСЕ, замацаванне за ім цэнтральнай палітычнай ролі ў сістэме еўрапейскіх арганізацый. Прыняты выніковы дакумент надае асаблівую ўвагу павелічэнню аператыўных магчымасцяў СБСЕ па папярэджянні і урэгуляванні канфліктаў.
На Будапешцкай сутрэчы на вышэйшым узроўні (снежань 1994года) дзяржывы- ўдзельніцы СБСЕ абмяркоўвалі пытанне пра тое, якой павінна быць мадэль бяспекі ў 21 ст. Быў зацверджаны “Кодэкс паводзінаў, які тычыцца ваенна-палітычных аспектаў бяспекі”, у якім павеламляліся прынцыпы, якія вызначаюць ролю ўзброеных сіл у дэмакратыным грамадстве. Дзяржавы прызналі, што рэзкае ўзрастанне ролі СБСЕ ў фармаванні агульнай прасторы бяспекі ў Еўропе дазваляе перайменаваць СБСЕ ў Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, што не змяняе ні характару абавязкаў па СБСЕ, ні статуса СБСЕ і яго інстытутаў. Тым самым на саміце ў Будапешце было прынята ператварыць з 1 студзеня 1995 г. СБСЕ ў АБСЕ са сваім статутам і праваой базай. Гэта надало працы арганізацыі палітычны імпульс і адначасова стала адлюстраваннем шляху яе істутуцыянальнага развіцця.
Абмеркаванне мадэлі бяспекі для 21 ст. Працягвалася і на саміце АБСЕ ў Лісабоне (снежань 1996г.). На Лісабонскай сустрэчы была прынята Дэкларацыя пра “Мадэль агульнай і ўсеабдымнай бяспекі для Еўропы 21 стагоддзя”, зацверджаны “Асновы кантролю над узбраеннямі”. У гэты самы час атрымаў далейшае развіццё тэзіс пра ключавую ролю АБСЕ ў справе ўмацавання бяспекі і стабільнасць ва ўсіх яе вымярэннях.
Вынікі саміта ў Лісабоне абумовілі прыняцце на чарговым саміце АБСЕ ў Стамбуле ў 1999г. Хартыі еўрапейскай бяспекі. Тым самым быў падведзены вынік дыскусіі пра мадэль бяспекі для Еўропы 21 ст. Тады была прынята і Стамбульская дэкларацыя і падпісана адаптаваная дамова пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Еўропе.
Галоўныя элементы, якія ўтрымлівае Хартыя, уяўляюць сабой новыя крокісродкі і механізмы, якія павялічваюць ролю АБСЕ як ключавога інструмента ранняга папярэджання канфліктаў, урэгулявання крызісаў і постканфліктнага ўзнаўлення.
Краіны-ўдзельніцы заявілі пра сваю адданасць справе фармавання свабоднага, дэмакратынага і больш адзінага рэгіёну АБСЕ, дзе дзяржавы сусінуюць у міры, а людзі супольнасці жывуь у варунках свабоды і бяспекі. Для дасягнення гэтай мэты было вырашана прыняць шэраг новых крокаў:
прыняць Платформу бяспекі, заснаваную на супрацоўніцтве, з тым, каб замацаваць узаемадзеянне паміж АБСЕ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі і тым самым забяспечыць лепшае выкарыстанне іх рэсурсаў;
развіць ролю АБСЕ ў аперацыях па падтрыманні міра;
стварыць групы аператыўнай экспертнай падтрымкі і супрацоўніцтва;
пашырыць магчымасці ў сферы паліцэйскай дзейнасці;
стварыць Аператыўны цэнт для планавання і разгортвання аперацый АБСЕ на месцах;
умацаваць працэс палітычных кансультацый ў межах АБСЕ.
Заключэнне
Падзеі 21 ст. Ставяць перад АБСЕ новыя задачы. Лакальныя канфлікты, якія паўстаюць у выніку парушэння правоў чалавека, усё часцей займаюць месца класічных міжнародных канфліктаў. Рэлігійная і этнічная напружанасць, міжнародны тэрарызм, экстрэмізм з прымяненнем гвалту і бескантрольнае распаюсюджанне лёгкай зброі дэстабілізуюць працэсы дэмакратызацыі. Гандаль людзьмі, арганізаваная зланчыннасць, кантрабанда наркотыкаў пабуджаць супольнасць да рашучых дзеянняў.
Як у перыяд прыняцця Хельсінскага заключнаг акта, так і ў цяперашні час АБСЕ падвяргаецца крытыцы. Яе папркаюць бездзеяннем і недастатковай эфектыўнасцю.
АБСЕ адрозніваецца ад іншых міжнародных арганізацый усебаковай канцэпцыяй бяспекі, шырокім геаграфічным ахопам, але галоўнае, што АБСЕ заснавана на прынцыпах роўнапраўнага супрацоўніцтва і згоды. Маючы чыста палітычны характар і малы бюракратычны апарат, АБСЕ здольнаяхутка рэагаваць на змены сітуацыі.
У дачыненні да канфліктаў, якія адбываюцца ў краінах-удзеьніцах, АБСЕ мае цэлы шэраг пераваг, у прыватнасці, лічыць незаконнай забарону на ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзярдавы. Перавагай таксама з’яўляецца і тое, што ў аснове дзейнасці арганізацыі ляжыць палітыка супрацоўніцтва, а не канфрантацыі.
Хаця з моманту падпісання Хельсінкскага заключнага акта прйшло ўжо 35 гадоў, АБСЕ засталася малодай і дынамічнай арганізацыяй. Калі яна захвае гэтыя рысы, то і ў далейшым будзе ў стане знаходзіць эфектыўныя вырашэнні ў адказ на новыя патрабаванні, звязаныя з еўрапейскай бяспекай.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Жерар Штудманн. Человеческое измерение - краеугольный камень всесторонней концепции безопасности // Информационно-аналитический портал "Наследие" [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступа: http://www.nasle
dieru/ipravo/20_10/21_ 1/article.php?art=8. – Дата доступа: 01.12.2010.
2. Политика разрядки в первой половине 1970-х гг. Хельсинкский процесс // Сайт История Мира [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступа: http://www.istmira.com/
3. ОБСЕ: история создания и цели // Информационный портал www.zakon.kz [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступа: http://www.zakon. kz/60354-obse-istorija-
14

- Хеми ухилення від сплати податків
- Хемогенные осадочные горные породы
- Херсонская область
- Хеспенгау
- Хестер, Рита
- Хеттское государство и право
- Хеширование данных
- Хеджирование как метод снижения риска
- Хеджирование как функция товарной биржи
- Хеджирование на валютном рынке
- Хеджирование рисков
- Хеджирование финансовых рисков
- Хеджирование фьючерсными контрактами
- Хеджування ризиків за допомогою послуг фінансових посередників