Иван Чернеховский
ПАЛКАВОДЗЕЦ І ЧАЛАВЕК
Зорным часам самага маладога савецкага палкаводца перыяду Вялікай Айчыннай вайны Івана Данілавіча Чарняхоўскага стала Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён", у ходзе якой была вызвалена Беларусь. Аперацыя таксама паклала пачатак уступлення войск Чырвонай Арміі на тэрыторыю Літвы, Латвіі і Польшчы.
Нарадзіўся Іван Данілавіч 29 чэрвеня 1907 г. (па некаторых звестках 29 чэрвеня 1906 г.) у с. Аксаніна Уманскага павета на Кіеўшчыне. Бацька будучага палкаводца, Даніла Мікалаевіч, які вярнуўся з фронту інвалідам, у хуткім часе памёр, пакінуўшы на руках жонкі пяцёра дзяцей. Праз некаторы час памерла і маці І.Чарняхоўскага. Дзеці засталіся круглымі сіротамі.
Старэйшыя браты Міхаіл (служыў у брыгадзе Р.І.Катоўскага) і Іван Чарняхоўскія, атаксама малодшы Аляксандр сталі ваеннымі.
Іван Чарняхоўскі працаваў на чыгунцы і цэментным заводзе, а ў 1924 г. паступіў у Адэскае пяхотнае вучылішча (юнак дадаў год да свайго ўзросту). У 1925—1928 гг. ён вучыўся ў Кіеўскай артылерыйскай школе, пасля праходзіў службу на камандзірскіх пасадах у артылерыйскім палку ў Вінніцы (Украіна). У 1930 г. Іван Данілавіч паспяхова закончыў сярэднюю вячэрнюю школу і пачаў рыхтавацца да паступлення ў ваенную акадэмію.
Вясной
1931 г. камандзір батарэі І.
Пасля заканчэння акадэміі ў 1936 г. І.Чарняхоўскі быў прызначаны начальнікам штаба танкавага батальёна, які дыслацыраваўся ў Кіеве. У канцы 1936 г.
І. Чарняхоўскаму прысвоілі званне капітана, потым назначылі камандзірам батальёна, які размяшчаўся ў Беларусі ў ваколіцах г. Старыя Дарогі. Адбылося гэта па ініцыятыве камбрыга С.М.Крывашэіна, які першы разгледзеў у І.Чарняхоўскiм ваенны талент.
Іван Чарняхоўскі—курсант Кіеўскай артылерыйскай школы. Фота 1926 г.
Па выніках баявой вучобы ў 1938 г. батальён атрымаў добрыя і выдатныя ацэнкі, а І.Чарняхоўскаму прысвоілі званне маёра.
У хуткім часе І.Чарняхоўскі ўжо камандзір 9-га асобнага танкавага палка ў Гомелі. Падчас інспектарскай праверкі 1939 г. танкавы полк быў падняты па трывозе, атрымаў задачу: ва ўзаемадзеянні з кавалерыйскай дывізіяй акружыць стралковую дывізію "праціўніка" ў раёне Барысава. У час маршу ішлі моцныя дажджы, дарогі развезла. "Праціўнік" спадзяваўся, што ў такое надвор'е наступленне не будзе актыўным, аслабіў пільнасць. Гэта скарыстаў І.Чарняхоўскі. Ён кінуў танкі ў абход і "імклівым ударам" на досвітку, захапіўшы ў раёне Барысава мост на р. Бярэзіна, адрэзаў "праціўніку" шляхі адступлення. Адразу пасля вучэнняў начальнік упраўлення кадраў Беларускай Асобай ваеннай акругі палкоўнік Н.І.Аляксееў аб'явіў аб прадстаўленні маёра І.Чарняхоўскага да чарговага воінскага звання.
У жніўні 1940 г. падпалкоўнік І.Чарняхоўскі быў прызначаны намеснікам камандзіра 2-й танкавай дывізіі, а з сакавіка 1941 г. Іван Данілавіч камандаваў 28-й танкавай дывізіяй, што дыслацыраваласяў
Прыбалтыйскай Асобай ваеннай акрузе. За некалькі дзён да пачатку вайны камдыў атрымаў загад: прывесці часці дывізіі ў баявую гатоўнасць, але самой баявой трывогі не аб'яўляць. І.Чарняхоўскі здолеў дакладна ацаніць абстаноўку, і палкі яго дывізіі сустрэлі вайну ў поўнай баявой гатоўнасці.
Не толькі дывізія І.Чарняхоўскага, але і ўсе войскі Прыбалтыйскай Асобай ваеннай акругі (з 22.6.1941— Паўночна-Заходняга фронту), якімі камандаваў ураджэнец Магілёўскай вобласці генерал-палкоўнік Ф.І.Кузняцоў, у першыя дні вайны дзейнічалі больш паспяхова, чым, напрыклад, войскі Заходняга фронту. Гэта прызнавала і кіраўніцтва вермахта. Паводле сведчанняў нямецкіх ваенных гісторыкаў, "групе армій "Поўнач" нідзе не ўдалося акружыць і знішчыць якія-небудзь буйныя сілы праціўніка",
Войскам Паўночна-Заходняга фронту 22 чэрвеня 1941 г. было загадана авалодаць раёнам Сувалкі, аднак Ф.Кузняцоў адстаяў перад Генеральным штабам свой больш рэальны план — наступаць на шаўляйскім напрамку. У выкананні гэтай задачы важная роля адводзілася 28-й танкавай дывізіі, у складзе якой мелася каля 10 тыс. чалавек асабовага саставу, 250 танкаў, у тым ліку танкаў навейшай канструкцыі, некалькі дзесяткаў бронемашын. Наступленне значнага поспеху не мела. Савецкія войскі панеслі вялікія страты. Не была выключэннем і 28-я танкавая дывізія.
25 чэрвеня 1941 г. дывізіі І.Чарняхоўскага была ўдакладнена баявая задача: сумесна з часцямі 23-й танкавай дывізіі разграміць праціўніка на паўднёвы захад ад г. Шаўляй. Аднак 23-я дывізія не змагла выйсці на рубеж атакі да вызначанага тэрміну. 28-я танкавая пачала выконваць задачу самастойна. Усяго ж у бітве пад Шаўляем з двух бакоў удзельнічала больш за тысячу танкаў. Цяжка давялося ў гэтых баях савецкім танкістам, але і праціўнік панёс значныя страты. Адзін з нямецкіх афіцэраў дакладваў у штаб 4-й танкавай групы: "Мы зблізіліся з праціўнікам... Пачалася фантастычная артылерыйская дуэль, у якой нямецкія танкі не маглі дамагчыся ніякага бачнага поспеху. Рускія танкі прадаўжалі наступаць. Паколькі авіяцыя Паўночна-Заходняга фронту была амаль поўнасцю знішчана ў першыя дні вайны, бамбардзіроўшчыкі люфтвафе наносілі дакладныя ўда-ры па савецкіхтанкавых часцях. У снежні 1941 г. 28-я танкавая дывізія, якая панесла цяжкія страты, была перафарміравана ў 241-ю стралковую дывізію.
У першыя трагічныя дні і месяцы вайны І.Чарняхоўскі асабіста вадзіў у бой сваіх байцоў, паказваючы адвагу, рашучасць і бясстрашнасць. За абарону Ноўгарада па прадстаўленню камандуючага 27-й арміі М.Э.Бярзарына І.Чарняхоўскі ў студзені 1942 г. быў адзначаны першай баявой узнагародай — ордэнам Чырвонага Сцяга.
У чэрвені 1942 г. генералмаёр (з 25.5.1942 г.) І.Чарняхоўскі прыняў камандаванне 18-м танкавым корпусам, які змагаўся на Варонежскім фронце. Непасрэдна корпус быў падпарадкаваны камандуючаму бО-й арміяй генералу М.А.Антанюку. Адносіны паміж камандармам і камкорам не склаліся з-за розных поглядаў на прымяненне танкаў. Камандуючы Варонежскім фронтам генерал М.Ватуцін падтрымаў камандзіра танкавага корпуса. Ён звярнуўся да Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В.Сталін з просьбай прызначыць камандуючым 60-й арміяй І.Чарняхоўскага замест М.Антанюка. Праз некаторы час на Ваенным савеце арміі адбылася драматычная сцэна, звязаная з адхіленнем апошняга ад пасады і назначэннем новага камандарма. Амаль два гады (з 25.7.1942 г. па 14.4.1944 г.) генерал І.Чарняхоўскі камандаваў арміяй, што дазволіла яму набыць багаты практычны вопыт у арганізацыі і вядзенні баявых дзеянняў аператыўнага маштабу.
25 студзеня 1943 г. 60-я армія вызваліла Варонеж, 8 лютага — Курск. Назве гэтага горада наканавана было ўвайсці ва ўсе ваенныя энцыклапедыі свету, а генерал І.Чарняхоўскі быў адзначаны першай палкаводчай узнагародай — ордэнам Суворава I ступені. Празтыдзень пасля вызвалення Курска—14 лютага 1943 г. І.Чарняхоўскаму было прысвоена званне "генерал-лейтэнант". Так высока Радзіма ацаніла палкаводчы талент маладога камандарма. Прарыў арміі І.Чарняхоўскага да Курска атрымаў высокую ацэнку савецкіх военачальнікаў, прадстаўнікоў Генштаба А.М.Васілеўскага і А.І.Антонава. Здзівіла гэта і нямецкага генерала Шнайдэра, які ў той час камандаваў курскай групоўкай фашысцкіх войскаў. Вопытны генерал адразу не паверыў, што яго разграміў савецкі палкаводзец амаль на 20 гадоў маладзейшы за яго.
У хуткім часе галоўныя сілы Варонежскага фронту, прыкрытыя з правага фланга 60-й арміяй, выйшлі да Палтавы. Савецкае кіраўніцтва пасля вызвалення Харкава меркавала, што вораг будзе адыходзіць на захад. Але праціўнік падцягнуў рэзервы і нечакана перайшоў у контрнаступленне. Войскі Варонежскага і Паўднёва-Заходняга франтоў не вытрымалі націску і ў сакавіку пакінулі Харкаў і Белгарад.
Інакш развіваліся падзеі на правым флангу Варонежскага фронту, дзе змагалася 60-я армія І.Чарняхоўскага. Яна не толькі ўтрымала пазіцыі, але і пачала Льгоўска-Рыльскую наступальную аперацыю. У першай палове сакавіка 1943 г. армія І.Чарняхоўскага авалодала рубяжом Рыльск—Каранёва. Так утварылася Курская дуга. На яе пярэднім выступе апынуліся войскі 60-й арміі, якая была перападпарадкавана Цэнтральнаму фронту на чале з камандуючым генералам К.К.Ракасоўскім.
Пасля жорсткіх зімніх баёў у канцы сакавіка 1943 г. на савецка-германскім фронце ўсталявалася адноснае зацішша. Савецкае камандаванне пачало распрацоўку планаў вядзення вайны на лета і восень 1943 г. Першапачаткова планавалася разгарнуць шырокія наступальныя дзеянні з нанясеннем удараў на паўднёвым і заходнім напрамках. Адной з гэтых "прыгожых па задуме аперацый" мог стаць удар.
Цэнтральнага фронту, у тым ліку і 60-й арміі І.Чарняхоўскага, у напрамку на Гомель, Смаленск. Аператыўны план "Кутузаў" прадугледжваў наступленне сіламі Заходняга і Бранскага франтоў прама на за-хад з мэтай разгрому арлоўскай групоўкі праціўніка і наступнага авалодання Беларуссю.
Аднак 15 красавіка 1943 г. А.Гітлер падпісаў за-гад аб правядзенні аперацыі пад кодавай назвай "Цытадэль". Мэтай яе з'яўлялася рашучае і хуткае наступленне нямецкіхтанкавых злучэнняў, акружэнне ў раёне Курска савецкіх войскаў і знішчэнне іх. Зразумела, што такі лёс прызначаўся і 60-й арміі І.Чарняхоўскага, якая знаходзілася на вяршыні Курскай дугі. Савецкае камандаванне разгадала намеры праціўніка і ўнесла істотныя змены ў свае планы.
Галоўнай задачай лета 1943 г. стала не наступленне, а стратэгічная абарона. Будаваліся ўмацаванні, напружана працавала разведка ўсіх узроўняў. Былі праведзены таксама буйныя паветраныя аперацыі, у якіх давялося ўдзельнічаць аднаму з аўтараў гэтых радкоў, у той час лейтэнанту Мікалаю Зайцаву. 3 6 да 13 мая ўдары наносіліся галоўным чынам па аэрадромах, дзе базіраваліся 4-ы і 6-ы нямецкія паветраныя флаты. Адначасова вырашаліся іншыя задачы, у тым ліку і ў інтарэсах Цэнтральнага фронту. Налёты савецкіх бамбардзіроўшчыкаў і штурмавікоў былі вельмі эфектыўныя. Толькі з 6 па 8 мая непрыяцель страціў каля 450 самалётаў. Менавіта тады ў Генштабе зрабілі выснову, што "дасягненнв панавання ў паветры немагчыма без вялікіх паветраных бiтваў", 3 другой паловы 1943 г. перавага савецкай авіяцыі станавілася ўсё больш відавочнай, што выявілася ў час Курскай бітвы.
Войскі генерала І.Чарняхоўскага ў адпаведнасці з дырэктывай камандуючага Цэнтральным фронтам К.Ракасоўскага стварылі непераадольную абарону даўжынёй 100 кіламетраў. Камандарм размясціў войскі адзін эшалон (дзве паласы абароны). Першая, галоўная паласа, складалася з трох ліній траншэй, другая — э дэвюх ліній траншэй, таксама ствараліся проціватанкавыя апорныя пункты. У сваім распарадженнi генерал І.Чарняхоўскі пакінуў моцны рэзерв – встралковую i танкавую дывізіі, знішчальна процiватанкавую брыгаду.
Пасля азнакамлення з абаронай 60-й арміі камандуючы фронтам К.Ракасоўскі сказаў члену Ваеннага савета фронту генералу К.Ф.Цялегіну: "За 60-ю можам не турбавацца". Пазней у сваіх мемуарах К.Ракасоўскі пісаў пра І.Чарняхоўскага: "Гэта быў выдатны камандуючы. Малады, культурны, жыццярадасны. Цудоўны чалавек. Было бачна, што ў арміі яго вельмі любяць...". Вопытны военачальнік К.Ракасоўскі ведаў, што член Ваеннага савета 60-й арміі А.І.Запарожац мякка кажучы "не сімпатызаваў І.Чарняхоўскаму". У хуткім часе па прапанове камандуючага фронтам члена Ваеннага савета арміі адклікалі ў Маскву.
Найвялікшая бітва Вялікай Айчыннай вайны на Курскай дузе выбухнула 5 ліпеня 1943 г. 60-я армія І.Чарняхоўскага, а таксама і іншыя войскі, падначаленыя К.Ракасоўскаму і М.Ватуціну, поўнасцю выканалі свой абавязак. У Курскай бітве перавага была на баку Чырвонай Арміі. Вермахт страціў каля 500 тыс. чалавек, 1,5тыс. танкаў і штурмавых гармат, 3,7 тыс. самалётаў, вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і зброі. Паводле слоў Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава, "ніякія сілы цяпер ужо не маглі выратаваць агрэсара. Пытанне было толькі ў часе". 3 савецкага боку страты таксама былі вялікія: больш за 254 тыс. забітых, больш за 608 тыс. параненых.
Вынікі Курскай бітвы мелі вялікае ваеннастратэгічнае і міжнароднае значэнне. Наступіў карэнны пералом ў ходзе Другой сусветнай вайны. Умацоўвалася антыгітлераўская кааліцыя. Саюзнікі Германіі і самі нямецкія военачальнікі пачалі ўсё больш губляць давер да гітлераўскай стратэгіі і да самога фюрэра. Бліжэйшы дарадчык А.Гітлера генерал А.Іодль прызнаваў, што з гэтага часу "бог вайны" адвярнуўся ад Германіі і перамясціўся ў іншы лагер. Адхілены ад спраў былы начальнік Генеральнага штаба Ф.Гальдэр адзначаў, што "самае позняе ў канцы 1943 года ўжо стала відавочна, што ў ваенным сэнсе вайна прайграна".
Бліжэйшай стратэгічнай мэтай, вызначанай Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакамандавання (СВГ), пасля завяршэння Курскай бітвы быў выхад да р. Дняпро і ўзяцце Кіева.
У ходзе контрнаступлення войскі І.Чарняхоўскага прарвалі варожую абарону па фронту на 100 і ў глыбіню на 60 кіламетраў. Дапаможны напрамак, які лершапачаткова планаваўся для наступлення 60-й арміі, стаў галоўным. Ажыццёўлены арміяй прарыў яшчэ раз пацвердзіў палкаводчыя здольнасці камандарма, яго ўменне кіраваць войскамі.
За
25 дзён наступлення перадавыя часці
60-й арміі пераадолелі з
Фарсіраванне Дняпра "з ходу" пазбаўляла ворага многіх пераваг. Але праціўнік мог скінуць у Дняпро малалікія перадавыя атрады, перапраўленыя на падручных сродках. I ўсё ж камандуючы 60-й арміі аддаў перавагу смеламу плану — фарсіраваць Дняпро "з ходу" сіламі перадавых атрадаў. Разлік апраўдаўся. Перадавыя атрады на захопленых плацдармах стаялі насмерць. Разам з салдатамі на заходнім беразе знаходзіўся і генерал-лейтэнант І.Чарняхоўскі. За праяўленую мужнасць многім салдатам, сяржантам, афіцэрам і генералам, у тым ліку І.Чарняхоўскаму, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Ужо пасля вайны К.Ракасоўскі, аналізуючы падзеі гэтай важнейшай аперацыі, праведзенай Цэнтральным фронтам, успамінаў: "Я пабываў у Чарняхоўскага пасля таго, як яго войскі вызвалілі Нежын. Салдаты і афіцэры перажывалі незвычайны ўздым... Усе жылі адной марай — прыняць удзел у вызваленні сталіцы Украіны... Войскі 60-й арміі, змятаючы на сваім шляху рэшткі разгромленых варожых дывізій, рухаліся імкліва, яны ўжо былі на подступах да ўкраінскай сталіцы".
У гэты адказны момант здарылася нечаканае. Па патрабаванню М.С.Хрушчова і Г.К.Жукава галоў-ным напрамкам наступлення для Цэнтральнага фронту Стаўкай ВГК замест Кіеўскага быў вызначаны Чарнігаўскі, а потым Гомельскі. М.Хрушчоў не мог дапусціць, каб Кіеў вызвалялі войскі Цэнтральнага (з 20.10.1943 г. Беларускага) фронту на чале з К.Ракасоўскім. 60-я армія была перададзена ў склад 1-га Украінскага фронту. Аднак буйныя памылкі, дапушчаныя яго камандаваннем, прывялі да таго, што ў лістападзе 1943 г. І.Сталін усё ж адправіў К.Ракасоўскага пад Кіеў у якасці прадстаўніка Стаўкі ВГК.
Раніцай 3 лістапада пасля працяглай артылерыйскай падрыхтоўкі пачалося наступленне савецкіх войск Непрыяцель сіламі некалькіх танкавых часцей нанёс контрудар па перадавых злучэннях 60-й арміі. Разгарнуліся жорспсія баі. 6 лістапада войскі 1-га Украінскага фронту штурмам авалодалі Кіевам. Улічваючы раптоўнасць, дасягнутую пры правядзенні гэтай аперацыі, страты савецкіх войск былі адносна невялікія: 6,5 тыс. чалавек забітых, больш за 24 тыс. параненых. Разам э тым афіцыйныя лічбы верагодна, не ўключаюць усе страты лры фарсіраванні Дняпра ў раёне Кіева, страты дэсантнікаў і інш. У вызваленні сталіцы Украіны і ў разгроме 4-й нямецкай танкавай арміі, якая процідзейнічала наступаючым, вялікую ролю адыгралі злучэнні 60-й арміі генерал-лейтэнанта І.Чарняхоўскага.
Хоць Кіеўская наступальная аперацыя і завяршылася адносна паспяхова, бітва за сталіцу Украіны на гэтым не закончылася. Гітлераўскае каманда-ванне спешна перакінула новыя злучэнні, перш за ўсё танкавыя дывізіі, знятыя з Заходняга фронту, што дазволіла нямецкім генералам арганізаваць імклівае контрнаступленне. 18 лістапада 1943 г. гітлераўцам удалося захапіць Жытомір, 24 лістапада — Брусілаў. З паўднёва-заходняга напрамку да Кіева заставалася 40—50 кіламетраў. Камандуючы нямецкай групай армій "Поўдзень" генерал-фельдмаршал Э.Манштэйн кінуў на войскі І.Чарняхоўскага, што навісалі з фланга над яго паўднёвай групоўкай, танкавы корпус, у склад якога ўваходзілі лепшыя танкавыя дывізіі СС "Адольф Гітлер" і "Райх". Праціўнік кідаў у атаку адначасова па 300—400 танкаў пры падтрымцы іх буйнымі сіламі пяхоты, артылерыі, авіяцыі. Войскі 60-й арміі пад ударамі перавышаючых сіл ворага вымушаны былі пакідаць адзін рубеж за другім, вымотваючы сілы праціўніка агнём з выгадных пазіцый. Варожыя снарады падалі побач з камандна-назіральным пунктам І.Чарняхоўскага. Нямецкія танкі знаходзіліся на адлегласці ў некалькі соцень метраў ад бліндажа камандарма.
Пра крызісную сітуацыю ў раёне Кіева сведчылі тэлефонныя званкі І.Сталіна, які ў гэты час знаходзіўся ў Іране наТэгеранскай канферэнцыі кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (28.11—1.12.1943). Ён тэлефанаваў не толькі ў Генштаб, але і непасрэдна Г.Жукаву, М.Ватуціну і К.Ракасоўскаму. Паводле сведчання генерала С.Штэменкі, пра становішча спраў пад Кіевам ішла размова і на сустрэчы І.Сталіна, Ф.Рузвельта, У.Чэрчыля. І.Сталін патрабаваў ад саюзнікаў хутчэйшага адкрыцця 2-га фронту.
Трэба адзначыць, што бітва за Кіеў праходзіла ў цяжкіх умовах. На правым беразе Дняпра савецкія танкі аказаліся без паліва, а артылерыя і пяхота — амаль без боепрыпасаў. У гэты складаны час на выручку наземным войскам зноў прыйшла авіяцыя. Напрыклад, у раёне населенага пункта Шандароўка па нямецкіх танках нанеслі ўдар каля 100 самалётаў, якія скінулі 25 тыс. камулятыўных авіябомбаў. Непрыяцель страціў 150 танкаў. У значнай ступені дзякуючы намаганням савецкіх лётчыкаў зімовае наступленне 1-га Украінскага фронту стала паспяховым.
24
снежня ў другой палове дня
пасля кароткай агнявой
Пра тое, у якіх умовах адбываліся баі ў час Жытомірска-Бярдзічаўскай наступальнай аперацыі,
красамоўнае сведчанне пакінуў маршал А.М.Васілеўскі: "Многа я пабачыў на сваім вяку бездарожжа. Але такой гразі і такога бездарожжа, як зімой і вясной 1944 года, не сустракаў ні раней, ні пазней...". У гэтых умовах нямецкае камандаванне "ўскладала вялікія надзеі на тое, што бездарожжа не дазволіць Чырвонай Арміі прадаўжаць наступленне... Але гэтыя разлікі былі асуджаны на правал".
Да гэтага сведчання варта дадаць некаторыя звесткі, якія не было прынята шырока агучваць у савецкія часы. Германскае камандаванне спадзявалася на добразычлівыя адносіны і на актыўныя дзеянні ў падтрымку нямецкіх войскаў з боку часткі заходнеўкраінскіх нацыяналістаў. Менавіта ад іх рук загінула шмат савецкіх салдат і афіцэраў. Ахвярай стаў таксама начальнік і баявы сябар І.Чарняхоўскага камандуючы 1 -м Ўкраінскім фронтам генерал арміі М.Ватуцін, які загінуў, калі з невялікай аховай ехаў па лясной дарозе ў штаб 60-й арміі ў г. Славута.
Вопыт, атрыманы камандармам у баях пад Курскам, Кіевам і Жытомірам, быў ім з поспехам скарыстаны ў бітвах на тэрыторыі Беларусі і Прыбалтыкі.
Напалоханае перамогамі войск 1-га Беларуска-га і 1-га Украінскага франтоў, нямецкае камандаванне меркавала, што наступны "ўдар з боку рускіх будзе нанесены на паўднёвым участку, а менавіта ў напрамку румынскай нафты". Таму з 34 танкавых і матарызаваных дывізій, якія знаходзіліся на Усходнім фронце, 24 былі размешчаны на поўдзень ад р. Прыпяць. Аднак немалыя сілы праціўнік трымаў і на так званым Беларускім выступе (3-я танка-вая, 4, 9 і 2-я палявыя арміі, у склад якіх уваходзілі 63 дывізіі і іншыя часці агульнай колькасцю больш за 1,2 млн чалавек). Іх падтрымлівала авіяцыя 6-га і часткова 1-га і 4-га паветраных флатоў.
Разграміць гэту групоўку нямецкіх войск, вызваліць Беларусь, выйсці да граніц Германіі і на рубеж р.Вісла павінны былі арміі чатырох савецкіх франтоў, якія налічвалі больш за 2,4 млн чалавек.
Да гэтага часу войскі Чырвонай Арміі таксама мелі значную перавагу ў тэхніцы і ўзбраенні.
Адным з франтоў—3-м Беларускім, на які ўскладаліся адказныя задачы, у прыватнасці, па вызваленню Віцебска, Мінска, Вільнюса, у красавіку 1944 г. быў прызначаны камандаваць генерал-палкоўнік І.Чарняхоўскі. (Ініцыятыва прызначэння яго камандуючым фронтам належала Маршалу Савецкага Саюза А.Васілеўскаму). Менавіта тады адбыліся першыя сустрэчы І.Чарняхоўскага з І.Сталіным. Вяр-хоўны Галоўнакамандуючы цёпла прыняў маладога, але ўжо вядомага палкаводца. Верагодна, выкарыстаўшы гэта, І.Чарняхоўскі паставіўперад І.Сталіным кадравае пытанне, якое не рашаліся абмяркоўваць з ім больш вопытныя камандуючыя. І.Сталін згадзіўся задаволіць просьбу І.Чарняхоўскага аб пераводзе члена Ваеннага савета фронту Л.З.Мехліса на іншы фронт. (На 2-м Беларускім фронце, куды неўзабаве перавялі Л.Мехліса, ён таксама доўга не затрымаўся). Членам Ваеннага Савета 3-га Беларускагафронту быў назначаны генерал-лейтэнант В.Е.Макараў, начальнікам штаба з'яўляўся генерал-лейтэнант (з 23.8.1944 — генерал-палкоўнік) А.П.Пакроўскі.
Беларуская стратэгічная наступальная апера-цыя "Баграціён" фактычна пачалася не 23 чэрвеня 1944 г., як прынята лічыць, а крыху раней. За 10 сутак да таго як у наступленне перайшоў 3-і Беларускі і войскі іншых савецкіх франтоў, у баявыя дзеянні ўключаліся злучэнні дальняй авіяцыі. Лётчыкі зрабілі больш за 1 500 баявых вылетаў, у выніку якіх нанеслі вялікі ўрон войскам праціўніка. Ужо ў самым пачат-ку аперацыі была дасягнута поўная перавага савецкіх войск у паветры. Да таго ж у ноч на 20 чэрвеня ў тыле ворага на ўсіх чыгуначных магістралях загрымелі выбухі. Пачаўся 3-і этап "Рэйкавай ваймы". У ходзе якога было падарвана 60 тыс. рэек і паралізаваны рух варожых цягнікоў. Калі ж праціўнік здолеў аднавіць частку магістралей, з 25 па 29 чэрвеня пад адхон было пушчана яшчэ 147 варожых эшалонаў.
І.Чарняхоўскаму ўпершыню давялося кіраваць такім складаным арганізмам як фронт у буйнамаштабнай стратэгічнай аперацыі. Савецкае камандаванне маскіравала аперацыю пад абарончую і гэта ўскладняла дзейнасць камандзіраў усіх рангаў і ў першую чаргу афіцэраў-танкістаў. Менавіта ім камандуючы фронтам аддаў загад: вучыцца дзейнічаць на балоцістай мясцовасці. Акрамя танкавага корпуса А.С.Бурдзейнага, вялікую ўвагу І.Чарняхоўскі ўдзяляў злучэнням першага эшалона фронту.
Па дарозе з дывізіі, якая дыслацыравалася ў раёне Віцебска, І.Чарняхоўскі трапіў пад бамбёжку. Асколак бомбы параніў яго ў галаву, але медыкі змаглі аператыўна аказаць дапамогу камандуючаму.
23 чэрвеня пасля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі войскі правага крыла 3-га Беларускага фронту прарвалі абарону групы армій "Цэнтр". Стварыліся спрыяльныя ўмовы для ўводу ў прарыў у раёне г.п. Багушэўск конна-механізаванай групы, танкавага корпуса А.Бурдзейнага і 5-й гвардзейскай танкавай арміі маршала бронетанкавых войск П.А.Ротмістрава. Аднак з камандуючым танкавай арміяй у І.Чарняхоўскага ўзніклі сур'ёзныя праблемы. П.Ротмістраў быў старэйшы за І.Чарняхоўскага і, паводле сведчання А.Васілеўскага, "без энтузіязму" ўспрымаў ініцыятывы маладога камандуючага фронтам.
Войскі І.Чарняхоўскага, у першую чаргу 5-й і 39-й агульнавайсковых армій, а таксама рухомыя групы, наступалі хутчэй, чым планавала Стаўка. Да 25 чэрвеня войскамі двух франтоў была акружана, а затым і ліквідавана віцебская групоўка праціўніка ў складзе пяці дывізій, 25—26 чэрвеня былі вызвалены Багушэўск, Сянно і Талачын, а на наступны дзень — Орша. Найбольш жорсткія баі ішлі на тэрыторыі Крупскага і Барысаўскага раёнаў. 1 ліпеня войскі пад камандаваннем І.Чарняхоўскага авалодалі Барысавам. Паводле ўспамінаў афіцэра-танкіста Ю.Назарава, генерал І.Чарняхоўскі, якога ён суправаджаўу якасці разведчыка, у ноч на 1 ліпеня 1944 г. асабіста перабраўся па пашкоджаным немцамі мосце цераз р.Бярэзіна. Камандуючы пад абстрэлам ворага наблізіўся да падбітага танка "Т-34" і, убачыўшы загінуўшых танкістаў, загадаў увесь экіпаж, у складзе П.М.Рака, А.І.Данілава і А.А.Пятраева, прадставіць да звання Героя Савецкага Саюза.
У той жа дзень І.Чарняхоўскі кіраваў пераправай па мастах у прыгарадах Барысава баявых машын 5-й гвардзейскай танкавай арміі, якой было загадана вызваліць Мінск. На поўдзень ад Барысава (у раёне в.Чарняўка) па мосце, адбітым у немцаў з дапамогай партызан, перапраўляўся цераз Бярэзіну 2-і гвардзейскі танкавы корпус генерала А.С. Бурдзейнага. Вось што пісаў пра гэта сам А.Бурдзейны: "У прасоўванні да сталіцы Беларусі — Мінска нам моцна дапамаглі партызаны, асабліва 1-я Мінская партызанская брыгада. Яна ўсяляк садзейнічала танкістам у хутчэйшым пераадоленні забалочаных, цяжкапраходных лясоў... Таму калоны танкаў, артылерыі і машын з пяхотай на вялікай хуткасці праходзілі вызваленыя сёлы і вёскі".
Неабходна зрабіць і некаторыя важкія, на наш погляд, удакладненні пра баі за вызваленне Мінска. У ноч з 2 на 3 ліпеня перадавыя танкавыя злучэнні 3-га Беларускага фронту знішчалі ворага на вуліцах Мінска. Але гэта былі, як справядліва адзначаў маршал А.Васілеўскі, воіны не 5-й гвардзейскай танкавай арміі, а 2-га гвардзейскага танкавага корпуса А.Бурдзейнага. Корпус знаходзіўся ў той час у падпарадкаванні камандуючага 31-й арміі генерала В.В.Піаголева, а фактычна — самога Чарняхоўскага.
Пра вызваленне Мінска ўспамінаў і былы камандзір 4-й гвардзейскай танкавай брыгады гэтага корпуса А.А.Лосік (цяпер маршал бранятанкавых войскаў, ганаровы грамадзянін Мінска). Паводле яго успамінаў, у загадзе, які атрымаў штаб корпуса 1 ліпеня, патрабавалася "на досвітку 2 ліпеня пачаць актыўныя баявыя дзеянні ў напрамку ад Чарняўкі на Жодзіна". Генерал А.Бурдзейны ў час сустрэчы з камандаваннем 1-й Мінскай партызанскай брыгады даведаўся, што ўся мясцовасць на паўднёвы ўсход ад Барысава і Смалявіч знаходзілася пад кантролем партызан. Таму з дазволу І.Чарняхоўскага план аперацыі ўдакладнілі. "Наш рэйд пачаўся на світанні 2ліпеня... Маршрут быў выбраны ўдала, і танкі месцамі развівалі хуткасць да 50 км/гадз. На зыходзе дня 2 ліпеня, абыходзячы варожыя пасты прыкрыцця, часці корпуса дасягнулі рубяжа вёсак Каралёў Стан, Бітая Гара...". Выхад савецкіх танкаў на подступы да Мінска быў нечаканым, выклікаў паніку ў стане ворага, дэмаралізаваў яго. "Абстаноўкай у горадзе да 9 гадзін раніцы тацынцы авалодалі поўнасцю" (выдзелена намі. — Аўт.).
Сведчанне А. Лосіка пацвярджаецца данясеннем камандуючага 3-м Беларускім фронтам І.Чарняхоўскага ў Стаўку: "У 9 гадзін 3 ліпеня войскі 31-й арміі і 2-га Тацынскага танкавага корпуса ва ўзаемадзеянні з 5-й гвардзейскай танкавай арміяй... авалодалі сталіцай Беларусі горадам Мінскам". Гэта прызнаваў і П.Ротмістраў: "Першымі ў горад уварваліся 4-я гв. танкавая брыгада А.А. Лосіка і 18-я гв. танкавая брыгада В.І.Есіпенкі". А.Бурдзейны, П.Ротмістраў і іх падначаленыя з удзячнасцю ўспаміналі таксама лётчыкаў, у прыватнасці, 1-ю гвардзейскую штурмавую авіядывізію пад камандаваннем палкоўніка С.Дз.Пруткова, якая ўзаемадзейнічала з танкістамі.
У першай палове дня 3 ліпеня ў горад увайшлі і перадавыя танкавыя часці 1-га Беларускага фронту. Варта адзначыць, што ў адпаведнасці з дырэктывай Стаўкі ВГК Мінск неабходна было вызваліць 7–8 ліпеня войскамі трох франтоў, у тым ліку злучэннямі 2-га Беларускага фронту31.
У хуткім вызваленні Мінска і значнай часткі 6еларусі, ажыццёўленым у цесным узаемадзеянні войскаў 3-га Беларускага фронту з беларускімі партызанамі, вялікая заслуга належала асабіста І.Чарняхоўскаму. Менавіта яго ўпаўнаважыла Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання вітаць партызанскі парад у Мінску 16 ліпеня 1944 г 27 ліпеня таго ж года ў прывітанні беларускаму народу І.Чарняхоўскі падкрэсліў: "Дзякуй, родныя, за дапамогу нашым войскам.., за сардэчны прыём...". Такіміжсардэчнымі былі адносіны І.Чарняхоўскага і да беларускіх партызан.

- Ивент
- Ивентаризация
- Ивестирования
- Ивестиции в инновации
- Ивестиционная деятельность коммерческих банков
- Ивестиционный анализ обыкновенных акций (на примере швейной корпорации «Мэркор индастриз»)
- Ивестицияның пайда болуы және даму тарихы
- Иван Сытин и его книжное дело
- Иван Тихонович Посошков и его наследие
- Иван третий. Исторический портрет
- Иван третий осторожный реформатор
- Иван Франко
- Иван Франко (1856—1916)
- Иван Франко – общественный деятель, писатель, публицист