Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя 4
Народны фальклор 6
З'яўленне нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры 10
ЗАКЛЮЧЭННЕ 22
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 23
УВОДЗІНЫ
Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасцi руху, праблемы развіцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развіцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.
На працягу стагоддзяў беларуская лiтаратура дала свету больш, чым свет ведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях. У пошуках маральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свой паскораны шлях развiцця у XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымi жанрава-стылёвымi выяўленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальных пошукаў i захапленняў, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi, прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш, у ей шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя, натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю. Новая беларуская літаратура вядзе адлiк часу з першай паловы XIX стагоддзя.
Актуальнасць тэмы реферата: гістарычныя падзеі заўсёды аказваюць уплыў на фарміраванне нацыянальнай літаратуры.
Мэтай дадзенай працы аўтар ставіць вызначэнне прычын, якія з'явіліся перадумовамі ўзнікнення новай беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя. Задачы:
- Разгледзець сувязь асноўных гістарычных падзей і развіцця культуры Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
- Адзначыць ролю фальклору у першай палове XIX стагоддзя.
- Высветліць умовы, якія аказалі ўплыў на творчасць беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
- Вызначыць нацыянальную ідэю твораў беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
Прадмет дадзенага рэферата – творы беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя. Аб’ект – гістарычныя падзеі ў Беларусі першай паловы XIX стагоддзя.
Аўтар на падставе апублікаванай дакументальнай і навуковай літаратуры раскрывае ўмовы зараджэння новай беларускай літаратуры ў Беларусі першай паловы XIX стагоддзя.
Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя
Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX ст. прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя з іх — свецкасць культуры і рацыяналізм ў развіцці грамадскай свядомасці. Царква згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры. Манаполія рэлігійнага светапогляду была парушана. Аднак патрэбна мець на ўвазе, што рацыяналізм XVIII ст., які звязаны з распаўсюджваннем ідэалогіі і культуры эпохі Асветы, не азначаў поўнага знішчэння рэлігійнага светапогляду.
У параўнанні з сярэднявеччам
характэрнай рысай гісторыка-
У першай палове XIX ст. абывалася дэмакратызацыя агульнакультурнага прагрэсу: пашыралася кола вытворцаў і спажыўцоў культурных каштоўнасцяў, павялічылася магчымасць далучэння да культуры розных сацыяльных груп. Аднак амаль да канца феадальнай эпохі дэмакратызацыя культуры адлюстроўвалася болып у тэндэнцыі свайго развіцця, чым у рэальных выніках. Саслоўныя абмежаванні стрымлівалі працэс яе дэмакратызацыі. Тым не менш, сацыяльныя супярэчнасці, якія прыкметна абвастрыліся ў першай палове XIX ст., унеслі новыя тэндэнцыі ў развіццё культуры і былі звязаны з ідэйна-маральньмі праблемамі і пошукамі.
Асаблівасцю развіцця культуры Беларусі першай паловы XIX ст. быў працэс яе паланізацыі найбольш відавочны ў першай трэці стагоддзя. У шмат чым гэта абумовілася палітыкай імператара Аляксандра I, якая была накіравана на аднаўленне польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку ў асяроддзі польскай магнатэрыі і паланізаванага беларускага шляхецтва. Цэнтрам польскага ўплыву быў горад Вільня з яго ўніверсітэтам. Працэс паланізацыі некалькі паменьшыўся, але не спыніўся пры Мікалаі I, які праводзіў палітыку паслядоўнай русіфікацыі Беларусі.
Хаця царква і страціла манапольны ўплыў на развіццё культуры, яе роля была яшчэ вельмі вялікай. Уплывовым фактарам развіцця культуры Беларусі гэтага часу стала супрацьстаянне дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай, носьбітаў розных культурных і духоўных каштоўнасцяў. Каталіцызм, у асноўным, з'яўляўся рэлігіяй прывілеяванага, дваранскага саслоўя. Праваслаўе было звязана пераважна з сялянствам, мяшчанствам і духавенствам Беларусі. Цэнтрам праваслаўнай культуры Беларусі быў стражытны Магілёў з яго духоўнай семінарыяй, якую заснаваў яшчэ архіяпіскап Георгі Каніскі. Патрэбна адзначыць, што выхаванцы гэтай установы шмат што зрабілі для адраджэння раней зняважанай праваслаўнай культуры. Сярод іх буйнейшы лінгвіст, фалькларыст і этнограф I. Насовіч (1788—1877), аўтар "Слоўніка беларускай мовы" (1870), які атрымаў шырокую вядомасць.
Падзел беларускага грамадства
па саслоўнай і канфесійнай
Культура Беларусі разглядаемага
перыяду адлюстроўвала
Па ўзроўню развіцця культуры ў цэлым, так і па асобных яе сферах розныя рэгіёны Беларусі істотна адрозніваліся паміж сабою. Ролю галоўных культурных цэнтраў адыгрывалі розныя гарады Беларусі. Напрыклад, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. прызнаным навуковым і літаратурным асяродкам усёй Беларусі была Вільня, дзе знаходзіўся універсітэт; у сценах якога атрымлівала адукацыю беларуская моладзь.
Іншымі важнымі культурнымі цэнтрамі Беларусі былі Магілёў, Віцебск, Слонім. Вельмі значны ўклад у развіццё культуры Беларусі ўносілі магнацкія цэнтры: рэзідэнцыя Храптовічаў у Шчорсах, маёнтак М. Агінскага ў Залессі, маёнтак Ваньковічаў у Мінску і інш. [5, с. 341]
Народны фальклор
У беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя пераважаў «ананімна-фальклорны» варыянт літаратуры. Яму характэрна арыентацыя на вусную народную творчасць, на слоўна-выяўленчыя сродкі, якімі карысталіся аўтары ананімных песняў і вершаваных апавяданняў, лепшых у свеце казак і былін. Ананімная літаратура дэмакратычная па свайму зместу, празрыстая па стылю: арыентацыя на падрабязнае адлюстраванне падзей, нескладаныя сюжэты, на пераказ побытавах гісторый, уключэнне ў апавяданне элементаў парадзіравання, іроніі, апрашчэнне ўсяго, што трапляе пад увагу стваральнікаў мастацкіх палотнаў. З ананімных твораў відаць, што беларускі народ мог радасна смяяцца ў безвыходных сітуацыях, быў знаходлівы і смелы.
Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В.Равінскі і К.Вераніцын, але да канца гэтае пытанне не высветлена. Травесційныя па форме, напісаныя з вялікім пачуццём гумару, паэмы тым не менш вырашалі вельмі сур'ёзную праблему - праблему народнай самабытнасці, даказвалі каштоўнасць народных традыцый, прыгажосць і багацце беларускай мовы, адкрывалі новы жанр у беларускай літаратуры. Стваральнікі гэтых паэм паказалі не толькі выдатнае веданне беларускай мовы, народных традыцый, фальклора і этнаграфіі, але і глыбокую эрудыцыю ў галіне сусветнай літаратуры. [1, с.197]
«Энеіда навыварат» — парадыйна-сатырычная паэма; адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу.
Напісана пасля 1812 і не пазней пач. 1830-х г.г., на такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, "як ад Кутуза Банапарт". Дайшоў толькі ўрывак з паэмы (палавіна 1-й песні). Першыя датаваныя спісы адносяцца да 1837, першая публікацыя — у пецярбургскім часопісе «Маяк» (1845), больш поўная — у «Смоленском вестнике» (1890). Большасць даследчыкаў лічыць, што паэма нарадзілася на заходняй Смаленшчыне, цесна звязанай з Беларуссю. Паэма доўгі час лічылася ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве аўтарам "Энеіды навыварат" лічыцца Вікенцій Равінскі.
Паэма напісана ў жанры травесціі (гл. бурлеска) і парадзіруе «Энеіду» Вергілія. Прымыкае да шэрагу травесційных «Энеід», якія пачынаючы з XVII ст. ўзнікалі ў многіх еўрапейскіх літаратурах як дэмакратычная рэакцыя на класіцызм. Бліжэйшымі ўзорамі для аўтара «Энеіда навыварат» былі адпаведныя ўкраінскія (І. Катлярэўскага) і рускія (М. Осіпава) творы. У сваіх папярэднікаў ён запазычыў сюжэт (прыгоды легендарнага героя Энея), але стварыў арыгінальны твор, напоўнены рэаліямі беларускага жыцця часоў прыгонніцтва. Траянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяліў рысамі прыгонных сялян, паказаў кемлівасць, працавітасць і жыццелюбівасць народа. Пад выглядам старажытных багоў (Юнона, Эол) і некаторых іншых персанажаў (Дыдона) выводзяцца памешчыкі і іх памагатыя. Аўтар «Энеіды навыварат» перавёў дзеянне паэмы ў беларускую рэчаіснасць першых дзесяцігоддзяў XIX ст., стварыў карціну жыцця тагачаснага грамадства. У персанажах паэмы ўгадваюцца тыпы сялян, чыноўніцтва, шляхты, якія раскрываюць беларускі нацыянальны характар твора. Аўтар высмейвае паноў і чыноўнікаў. Смех мае грамадскае значэнне, дапамагае сцвярджэнню самакаштоўнасці кожнага чалавека, якога б паходжання ён ні быў.
Аўтар прадэманстраваў дасканалае веданне беларускага фальклору, вялікія выяўленчыя магчымасці беларускай мовы (усходнебеларускія гаворкі). Твор багаты па танальнасці і фарбах. У паказе жыцця аўтар імкнецца да праўдзівасці, хоць гэта яшчэ не рэалізм у поўным сэнсе слова.
"Энеіда навыварат"
раскрывала эстэтычныя магчы-
Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры і ўваходзіць у скарбніцу беларускай паэзіі.
«Тарас на Парнасе» (у раннім рукапісе загаловак, магчыма, аўтарскі — Узлезшы на Парнас, што бачыў там Тарас, у спісах і публікацыях ёсць і іншыя варыянты назвы), сатырычна-гумарыстычная ананімная паэма Канстанціна Вераніцына, помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.
Паэма напісана, найбольш верагодна, у 1850-я г. Доўга распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апублікавана ў газеце «Минский листок» (№ 37 за 16.5.1889).
Праблема аўтарства складаная. Выказваліся думкі, што паэма належыць пяру В. Дуніна-Марцінкевіча ці А. Вярыгі-Дарэўскага, але творчая манера гэтых пісьменнікаў далёкая ад манеры аўтара паэмы «Тарас на Парнасе». Меркавалі, што паэму напісаў В. Равінскі, з якім звязваецца і аўтарства паэмы «Энеіда навыварат», або беглы дзекабрыст, які жыў у Клімавіцкім павеце на Магілёўшчыне пад імем Яўхіма Крупенькі. Большасць даследчыкаў аддае перавагу меркаванню этнографа Е. Раманава, што аўтар паэмы — адзін са студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Былі падставы думаць, што паэма напісана якім-небудзь пецярбургскім літаратарам-беларусам.
Перспектывы для даследчыкаў адкрыў спіс паэмы з паметай: «К. Вераніцын, 15.4.1855, Гарадок». Канстанцін Вераніцын (1834—1904) вучыўся ў Віцебскай гімназіі, Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі і Горы-Горацкім інстытуце. Магчыма, у напісанні паэмы ўдзельнічаў яго гімназічны таварыш Я. Вуль. З'явіўшыся на некалькі дзесяцігоддзяў пазней за «Энеіду навыварат», паэма «Тарас на Парнасе» вырашала іншыя, больш складаныя ідэйна-эстэтычныя задачы. Парадыйнасць твора скіравана супраць так званай афіцыйнай народнасці, супраць славянафільства з яго ідэалізацыяй патрыярхальнага ладу жыцця.
Галоўным героем паэмы невядомы аўтар зрабіў простага селяніна. З'яўленне Тараса на гары, дзе жывуць багі і пісьменнікі, глыбока сімвалічнае. Такім чынам праводзілася думка, што чалавек з народа павінен стаць адным з галоўных герояў літаратуры. Сцвярджалася таксама права беларускай літаратуры (і беларускай мовы) заняць сваё месца на Парнасе.
Тарас, галоўны герой твора, паказаны чалавекам цікаўным, кемлівым, чулым да прыгажосці і нават літаратурна адукаваным. Праўда, ён не ведае прозвішча «сівога пана», што крычыць, «як ашалелы», але адразу пазнае Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага і Гогаля, разумее, чаму яны «шпарка каля нас прайшлі, як павы, на Парнас». У хаце багоў Тарас трымаецца з годнасцю, не саромеецца таго, што ён «не пісацель», а «палясоўшчык з Пуцявішча». Пайшоўшы ў скокі, нават здзівіў багоў, так гожа ў яго атрымлівалася. Галоўны герой паэмы валодае пачуццём гумару. Ён з іроніяй можа паставіцца да сябе самога (у час. сустрэчы з мядзведзем, узыходжання на Парнас). Дае дасціпныя, трапныя, часам па-сялянску грубаватыя характарыстыкі небажыхарам і іх занятку:
...З усяго сабралісь неба!
Як тараканы каля хлеба,
Багі паселі ўкруг стала.
Разам з тым вобраз Тараса не ідэалізуецца. Гэта жывы чалавек са сваім адметным характарам, са станоўчымі і не вельмі якасцямі. Так, аўтар лічыць не лепшай рысай свайго героя шчыраванне на пана. Зразумела, працавітасць, стараннасць, сумленнасць ні ў якім выпадку не з'яўляюцца заганамі. Тут чуецца водгулле спрэчак з славянафіламі, якія хацелі бачыць селяніна адданым пану і цару. Пісьменнікі-дэмакраты імкнуліся выхаваць у простага чалавека, чалавека працы, адчуванне годнасці, разуменне значнасці свайго становішча ў жыцці. Зусім не страх перад новымі прыгодамі прымусіў Тараса перастаць хадзіць «так дужа рана па лясах», з меншай стараннасцю пільнаваць панскі лес. «Перавыхаваўся» палясоўшчык, адчуўшы ўласную роўнасць з парнасцамі.
У паэме паказваецца цэлы шэраг антычных багоў — Зеўс, Няптун, Сатурн, Марс, Венера, Амур, Геба. Багамі яны з'яўляюцца толькі па назве, але ніяк не па выгляду, роду заняткаў, паводзінах. У гэтых вобразах невядомы аўтар у парадыйным, сатырычным плане паказаў «вярхі» тагачаснага грамадства, развенчваючы «вышэйшасць» паноў у параўнанні з простым людам.
Паэма «Тарас на Парнасе» карысталася ў XIX ст. шырокай вядомасцю. Гэтаму садзейнічала натуральнасць, нязмушанасць яе інтанацыйна-рытмічнага гучання, блізкасць да жывой народнай мовы, тыповасць, вядомасць узноўленых аўтарам карцін жыцця, камізм сітуацый, у якія пастаўлены персанажы твора. У аснове мовы твора ўсходне-беларускія гаворкі, якімі аўтар віртуозна валодае. Адчуваецца цесная сувязь з фальклорам, народным гумарыстычным апавяданнем. Яна выклікала цікавасць да становішча і быту беларускага народа і адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы, развіцці беларускай літаратуры; перакладзена на многія мовы свету.
Паэма стаіць на пачатку дэмакратычнай і рэалістычнай тэндэнцый у беларускай літаратуры.
У сярэдзіне XIX ст. узнікла шмат ананімных твораў: вершаў, гутарак, паэм. Сярод іх вершы-гутаркі «Праўда», «Вось які цяпер люд стаў», «Вясна гола перапала» і інш. У іх невядомыя аўтары адлюстроўваюць рэальныя малюнкі тагачаснага народнага жыцця, выказваюць здзіўленне, чаму так рэзка змяніўся свет, чаму забытыя ў народзе чалавечыя прынцыпы ўзаемаадносін, заснаваных на любові, паслушэнстве Богу і старэйшым. [2,с. 127]
З'яўленне нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры
Беларускую літаратуру гэтага
перыяду называюць новай
На станаўленне і развіццё беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. істотнае ўздзеянне аказалі тры падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795), у выніку якіх беларускія землі з болей чым трыма мільёнамі чалавек былі далучаны да Расіі. Беларусь была пазделена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае і Беларускае. Напачатку царскі ўрад пакінуў на далучаных землях дзеянне ў якасці асноўнага заканадаўчага кодэкса Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., дапусціў мясцовых жыхароў на другарадныя пасады ў губернска-панятовыя адміністрацыі.
У беларускіх гарадах і мястэчках пачынаюць працаваць рускія школы. Выкладаюцца геаграфія і гісторыя Расіі, прапагандуюцца рускія перыядычнія выданні. Усё гэта паклала пачатак русіфікацыі і адмаўлення самабытнасці і непаўторнасці беларускай зямлі і яе народа.
Важнае значэнне ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі пачатку XIX ст. адыграў Віленскі універсітэт, у які ў 1803 г. была рэарганізавана Галоўная літоўская школа. У яго сценах увосень 1817 г. студэнты па ініцыятыве Тамаша Зана і Адама Міцкевіча заснавалі тайнае Таварыства філаматаў . Філаматы ставілі перад сабой задачы ўдасканалення і ўзаемадапамогі ў набыцці ведаў. 3 дапамогай асветы члены Таварыства імкнуліся рыхтаваць грамадства да барацьбы за вызваленне Айчыны ад царызму.
30-я гг. XIX ст. пачаліся лістападаўскім паўстаннем, якое ўспыхнула ў Варшаве і ў хуткім часе ахапіла ўсё Царства Польскае. Удзельнікі паўстання мелі на мэце аднавіць Рэч Паспалітую узору 1772 г. Прыняты шляхецкім сеймам маніфест пазбавіў дынастыю Раманавых польскай кароны. Беларуская шляхта ў пераваж-най сваёй большасці выступіла на баку паўстанцаў. У пачатку восені 1831 г. паўстанне на тэрыторыі Беларусі было задушана. Пасля паражэння паўстання да яго ўдзельнікаў прымяняліся жорсткія рэпрэсіўныя меры: адных саджалі ў турмы, другія вымушаны былі пакідаць родныя мясціны і эміграваць. Аднак ідэя вызвалення не згасла на беларускай зямлі. На яе тэрыторыі дзейнічалі падпольныя рэвалюцыйныя суполкі і таварыствы, такія як «Садружнасць польскага народа» ў Пінску і Слуцку, «Маладая Польшча», «Дэмакратычнае таварыства» і інш. [1, с. 172]
Пасля падаўлення паўстання царскае самадзяржаўе праводзіла на Беларусі палітыку русіфікацыі, выкаранення ўсяго нацыянальнага. У 1832 г. закрываюць Віленскі універсітэт. 18 чэрвеня 1840 г. быў выдадзены указ, які забараняў у афіцыйным ужыванні гістарычныя тэрміны «Беларусь», «беларускі», — беларускія землі з гэтага часу пачалі называцца «Северо-Западным краем». Паралельна з гэтым спыняецца дзейнасць дзяржаўнаправавога Статута 1588 г. Ён замяняецца рускім заканадаўствам, і ўсё справаводства пераходзіць на рускую мову.
У сярэдзіне XIX ст. на палітычную арэну выйшлі рэвалюцыйныя дэмакраты, праграма якіх мела на мэце звяржэнне самадзяржаўя, ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, бязвыкупную перадачу зямлі сялянам. Русіфікатарская палітыка царызму дыктавала і патрабаванне свабоднага сацыяльнапалітычнага самавызначэння народаў імперыі. Названыя ідэі ядналі барацьбітоў за вызваленне ў Польшчы, Беларусі і Літве. Аднак рух гэты не быў маналітным. Адны адмаўляліся ад узброенага паўстання, марылі пра аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., другія ўвогуле не мелі выразнай палітычнай арыентацыі. I толькі асобная група, куды ўваходзіў і Кастусь Каліноўскі, ставила перад сабой канкрэтныя мэты: знішчэнне памешчыцкага землеўладання, бязвыкупную перадачу зямлі сялянам. Паўстанцы адстойвалі права кожнага народа на сваё грамадскапалітычнае самавызначэнне. Паўстанне пачалося ў Польшчы ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г., раней, чым планавалася. На Беларусі яго ўдзельнікі яшчэ не былі падрыхтаваны да выступления, але барацьбу пачалі, каб падтрымаць суседзяў. Зрэшты, няўзгодненасць дзеянняў і стала адной з асноўных прычын паражэння паўстанцаў. Шкодзілі змаганню і спрэчкі сярод яго кіраўнікоў. Не было адзінай праграмы, неставала сіл і зброі. Усё гэта дапамагло карнікам Мураўёва падавіць паўстанне. Беларускай літаратуры XIX ст. папярэднічалі багатая пісьменнасць і літаратурна-кніжныя традыцыі Старажытнай Беларусі і Вялікага княства Літоўскага. Важную ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры адыграла нацыянальная народная славеснасць. Яна з’явілася адным з вытокаў самабытнасці беларускай літаратуры. Новая беларуская літаратура фарміравалася не толькі на ўласным матэрыяле — яна з поспехам выкарыстоўвала класічныя сюжэты, па-майстэрску пераносячы іх на нацыянальную эстэтычную глебу. Такім творам з’яўляецца паэма «Энеіда навыварат». [2, с. 93]
Цэнтральнае месца ў нацыянальнай літаратуры XIX ст. займае асоба Паўлюка Багрыма (1812—1891?) — першага беларускага сялянскага паэта. Дакладна вядома, што нарадзіўся ён у 1812 г. у сям’і вясковага каваля, у мястэчку Крошын сённяшняга Баранавіцкага раёна. У мясцовай парафіяльнай школе будучы паэт атрымаў пачатковую адукацыю. У Паўлюка з дзяцінства фарміраваўся эстэтычны густ, развіваліся мастакоўскія здольнасці. Настаўнікі пазнаёмілі хлопчыка з літаратурай, зарадзіў і ў яго любоў да чытання. У хуткім часе цікавасць да паэзіі выклікала ў Багрыма патрэбу ва ўласнай мастацкай творчасці. Ён пачаў складаць вершы на роднай мове.
У 1828 г. крошынскія сяляне паднялі бунт, накіраваны супраць мясцовага пана. Царскія ўлады жорстка расправіліся з бунтаўшчыкамі: многіх аддалі пад суд і выслалі на катаргу ў Сібір. Не абышло пакаранне і П. Багрыма.
Звесткі пра Паўлюка Багрыма аднаўляюцца, калі ён вяртаецца ў родную вёску пасля многіх гадоў салдатчыны ўжо немаладым чалавекам. Напэўна, паэтычнай творчасцю ён больш не займаўся. П. Багрым працуе мастаком-кавалём і славіцца сваімі выдатнымі вырабамі на ўсё наваколле. Пасля яго засталася каваная жырандоль, якая вісіць у крошынскім касцёле. Жырандоль з’яўляецца помнікам беларускага мастацтва XIX ст. Паўлюку Багрыму належаць таксама праслы агароджы на магіле ксяндза В. Магнушэўскага.
Невядома дакладна, калі Паўлюк Багрым напісаў верш «Зайграй, зайграй, хлопчамалы…» Крытыкі схільны сцвярджаць, што гэта адбылося, калі юнаку споўнілася пятнаццаць гадоў. Верш перадае глыбокі смутак прыгоннага юнака і трагізм часу. Гэта ўнутраны маналог-жальба: лірычны герой скардзіцца на свой незайздросны лес. Твор вабіць глыбінёй і праўдзівасцю пачуццяў. Каб не жыць у няволі пад панам, каб не трапіць у рэкруцтва, салдатчыну, паэт гатовы падацца ў свет, у бездарожжа, у ваўкалака абярнуцца, каршуном радзіцца ці застацца на ўсё жыццё малым пастушком. Песенныя матывы, звароты да мілай маці, да скрыпачкі, цымбалаў, дуды сведчаць пра народна-паэтычныя вытокі твора. Вобразы ваўкалака, каршуна, кажана нагадваюць пра старажыт-ныя міфалагічныя народныя погляды на прыроду і чалавека.
Яркай асобай беларускай культуры XIX ст. з’яўляецца Ян Чачот (1796—1847). Нарадзіўся ён 7 ліпеня 1796 года ў вёсцы Малюшычы Навагрудскага павета ў сям'і арандатара. Маленства прайшло ў маёнтку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 г. паступіў на аддзяленне маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта. Але не маючы сродкаў на плату за навучанне праз год пакінуў вучобу і ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. У 1818 г. становіцца членам тайнага таварыства філаматаў. Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 г. зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 г. пераведзены ў Уфу, у 1831 - у Цвер. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь. На радзіме ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскім каналам, бібліятэкарам у графа Храптовіча.
У філамацкі перыяд захапіўся стварэннем вершаў на роднай мове, і яго творы карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях таварыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818 г., Чачот прызнаны трэцім паэтам пасля А. Міцкевіча і Т. Зана. У 1819 ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных вітанняў і драматычных сцэнак, заснаваных на беларускім фальклоры, у тым ліку "Да пакіньце ж горла драць", "Едзеш, міленькі Адам".
Адначасова з беларускімі вершамі Чачот працягваў пісаць і на польскай мове. У гэты час ён стварыў лібрэта аперэты "Малгажата з Зембаціна", вершаваную гісторыю Літвы і Польшчы, рамантычныя балады "Свіцязь-возера", "Мышанка", "Навагрудскі замак", "Калдычэўскі шчупак". У аснове яго балад былі паданні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэт-фалькларыст і ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры.
У в. Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся). На працягу 1837-46 паэт сабраў і выдаў у Вільні 6 фальклорных зборнікаў "Сялянскія песні", куды ўвайшло каля 1000 песень у перакладзе на польскую мову і ў арыгіналале ўласна беларускія вершы, а таксама - прыказкі і прымаўкі, слоўнік беларускай мовы (200 слоў). Чачот перакладаў на польскую мову творы з англійскай, французскай паэзіі. Ён - аўтар кніг "Аповесці для маладых дзяўчат" (Вільня; 1845) і "Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні "Анафеляс", з "Вітаўтавых баёў" П.Крашэўскага" (Вільня, 1846).
Яго творчая спадчына складаецца з беларускіх вершаў, стылізаваных пад народныя песні, польскамоўных твораў, балад, публіцыстычных і навуковых прац, шасці зборнікаў беларускіх народных песень. Галоўны герой беларускіх вершаў — мужык, якога паэт просіць і павучае, ушчувае і выхоўвае. Аўтар гаворыць пра невыносна цяжкое становішча сялянскай сям’і, але прычыну гэтага бачыць у няздольнасці мужыка кіраваць сваёй гаспадаркай, у яго п’янстве і ляноце. Выйсце, лічыць паэт, у руках самога мужыка (не хавай грошы, а пускай іх у абарот; пабудуй хату з вокнамі і комінам, хлеў для жывёлы; перастань гарэлку піць) і ў спагадзе пана. Меркаванні паэта аб шляхах паляпшэння сялянскай долі былі, безумоўна, толькі рамантычнымі марамі, але сама пастаноўка праблемы, увядзенне вобраза мужыка ў цэнтр твораў зрабілі Чачота адным з прадвеснікаў беларускай рэалістычнай літаратуры.XIX ст. у беларускай літаратуры вядома арыгінальнымі па сваіх жанравых і тэматычных асаблівасцях творамі Яна Баршчэўскага (1790?—1851), паэта і празаіка, аўтара публіцыстычных артыкулаў, падарожніка і выдаўца, рамантыка і наіўнага рэаліста. Ян Баршчэўскі нарадзіўся ў 1794 (або 1790 ці 1796) годзе ў вёсцы Мурагі Полацкага павету Віцебскай губэрні ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара (род быў шляхецкага паходжаньня).
Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасьць чытальніка і вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, напісаў у клясычным стылі паэму «Пояс Вэнэры» (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасьцей праводзіў у вандроўках па навакольлі возера Нешчарда.
Дзякуючы сваёй схільнасьці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госьцем на сямейных урачыстасьцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску — «Дзеванька» (прысьвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) і «Бунт хлопаў» («Рабункі мужыкоў», «Размова хлопаў»).
Займаўся таксама жывапісам
(маляваў пэйзажы і карыкатуры,
яго мастацкія творы
Пэрыяд пасля заканчэння Полацкай калегіі (1820-1830-я гады) ахутаны рамантычна-легендарнай заслонай. Вядома, што Баршчэўскі доўгі час працаваў хатнім настаўнікам і гувэрнэрам у розных месцах.
Потым трапіў у Санкт-Пэтэрбурґ, дзе выкладаў грэцкую і лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытныя літаратуры. Выконваючы даручэньні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Вялікай Брытаніі і Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне і Мсьціслаўшчыне. У Пэтэрбурґу ён пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам, якія, мяркуючы па ўскосных зьвестках, высока ацанілі паэтычныя спробы маладога пісьменьніка, падштурхнулі яго на шлях прафэсійнай творчасьці. Ю.Барташэвіч сцьвярджаў нават, што Міцкевіч уласнай рукой правіў асобныя яго вершы. [2, с. 135]
У 1840—1844 Ян Баршчэўскі выдаваў у Пэтэрбургу штогадовы альманах «Niezabudka» («Незабудка») з дапамогай літаратурнага гуртка выхадцаў пераважна зь Беларусі. Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка і яго карэспандэнтамі — журналістам і крытыкам Р.Падбярэскім, літаратуразнаўцам і гісторыкам Ю.Барташэвічам, мастакамі К. і Р.Жукоўскімі, фальклярыстам І. Храпавіцкім, пісьменьнікамі Л.Штырмерам, В.Рэутам, Т.Лада-Заблоцкім, А.Грозам, В.Давідам, С.Ляховічам, Л.Гротам-Спасоўскім. Сярод самых блізкіх сяброў Баршчэўскага пэтэрбурскага пэрыяду сучасьнікі называлі Г.Шапялевіча, знаёмага з паэтам яшчэ з часоў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты з «Дэмакратычным таварыствам» (1836—1838), прапагандавала (праз Ф.Лаўцэвіча) забароненыя патрыятычныя вершы.
На старонках «Незабудкі» Ян Баршчэўскі друкаваў пераважна вершаваныя апавяданні. Ад клясыцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 у часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упершыню надрукаваны яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», апрацаваная народная песня «Зязюля».
У 1844—1846 выдаў свой галоўны твор — празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (т. 1-4, на польскай мове, гравуры Р.Жукоўскага), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісе «Rubon» («Рубон»). Матэрыяльную дапамогу ў выданні кніг Яна Баршчэўскага аказаў віленскі пісьменнік А.Здановіч. Аўтар планаваў напісаць шэсць кніжак апавяданняў але паспеў падрыхтаваць толькі чатыры, якія складаюцца з чатырнаццаці частак. Ва ўсіх іх адзін галоўны герой — шляхціц Завальня, — які слухае гісторыі, што расказвае яго пляменнік. У вобразе пляменніка бачыцца асоба самога пісьменніка. Фантастычныя гісторыі кнігі апавядаюць пра дзяцінства чарнакніжніка і прагу чалавека да багацця, за якой губляюцца сумленнеі спагадлівасць; пра змяю, якая вылупілася з яйка, знесенага пеўнем; пра змяінага цара, ваўкалакаў лесуноў і інш. Кніга была напісана па-польску, але па духу сваім, па фальклорнай аснове яна цалкам беларуская. Творы, сабраныя ў зборніку «Шляхцiц Завальня...», напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклёру. Ян Баршчэўскі выкарыстаў сюжэты казак i легенд «дзiкага паўночнага боку Беларусi», апаэтызаваў родныя мясьцiны, ў тым лiку «велiзарнае возера Нешчарда, накшалт затокi», каля якога знахадзiлася вёска Мурагi, дзе прайшло яго дзяцінстваУ сярэдзіне 1840-х гадоў (1847?) па запрашэньні польскага пісьменніка Г.Жавускага і крытыка М.Грабоўскага Баршчэўскі пераехаў у г. Чуднаў на Валынь. Пасяліўся ў доме графіні Ю.Жавускай, дзе жыў і вядомы мастак-графік Напалеон Орда.

- Культура Белорусии в период капитализма
- Культура Белоруссии в начале XX века
- Культура бизнеса
- Культура бизнеса и деловое общение
- Культура бизнеса и конфликты
- Культура бизнеса и роль этики в ее формировании
- Культура блокадного Ленинграда
- Культура Беларуси в период XVI—XVIII в
- Культура Беларуси в период средновековья
- Культура Беларусі канца VIII – першай паловы XIX ст
- Культура Беларусі ў XVI — першай палове XVII ст
- Культура Беларусі у XVI ст.
- Культура Беларусі ў канцы XVIII - сярэдзіне XIX ст
- Культура Беларусі ў першай палове XIX cт