Мiрскi замак
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
«УА» БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
Кафедра эканамічнай гісторыі
ПАВЕДАМЛЕННЕ
па дысцыпліне: Помнiкi гiсторыi i культуры
на тэму: Мiрскi замак
студэнтка
ВШТ, 2 курс, ДТТ-2
праверыў:
к. г. н, дацэнт
Мінск 2012
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
Дадзеная праца прысвечана вывучэнню первабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
Першабытнаабшчынны лад, сацыяльна-эканамічны лад, які папярэднічаў дзяржаўна арганізаванаму грамадству. Характарызаваўся родаплемянной арганізацыяй і панаваннем родавай абшчыны. Пачаў складвацца больш як 1,5 мільёна гадоў назад і ў некаторых мясцінах захаваўся да нашага часу. Развіваўся разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл. Першабытнае грамадства прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), познародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).
Гэта тэма актуальна, таму што праблема паходжання чалавека з'яўляецца адной з вызначальных у сучаснай гістарычнай навуцы, бо вылучэнне чалавека з жывёлага свету - такі ж грандыёзны скачок, як і ўзнікненне жывога з нежывога. У выніку развіцця ўтварыўся такі від жывых істот, унутры якога на пэўным этапе завяршыўся працэс відаўтварэпня і пачалася своеасаблівая «творчая эвалюцыя».
Гісторыя з’яўляецца не толькі памяццю народа, але і тым падмуркам, на якім ён будуе сваё жыццё. Таму кожны народ, і беларускі тут не выключэнне, хоча ведаць сваё мінулае, асабліва калі яно даўняе і багатае. А гісторыя беларускага народа налічвае не адно тысячагоддзе і прадстаўляе сабою важную частку агульнаславянскай, еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі. Гістарычнае мінулае беларусаў – гэта іх неад’емнае багацце, важны фактар нацыянальнай адметнасці.
Мэта гэтага даследвання - разгледзець асноўныя рысы першабытнаабшчыннага ладу, яго асаблівасці на беларускіх землях.
Задачы:
- аналізаваць пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі
- выявіць прыроду гэтага эвалюцыйнага працэсу
- вывучыць перыядызацыю гісторыі першабытнага грамадства
- разгледзець узнікненне дзяржаўнасці і цывілізацый старажытных народаў
З выкарыставаных інтэрнэт-рэсурсаў узята інфармацыя пра сутнасць першабытнаабшчыннага ладу, жыццёвы ўклад людзей да, падчас і пасля гэтага перыяду.
У кнізе “Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.” разгледжваецца старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Станаўленне і развіццё феадальных адносін.
Кніга “Курс лекцый па гісторыя Беларусі. Са старажытных часоў да канца 18 ст.” знаёміць з асноўнымі падзеямі, з’явамі, працэсамі, датамі, імёнамі, заканамернасцямі развіццянашай радзімы са старажытных часоў.
Прыступім непасрэдна да апісання асноўных рыс першабытнаабшчыннага ладу, яго асаблівасцей на беларускіх землях.
Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі
На тэрыторыю Еўропы першыя людзі праніклі каля 600 тыс. гадоў таму назад. На тэрыторыі Беларусі яны з'явіліся значна паз-ней, дзесьці каля 100 тыс. гадоў да н.эры. Гэта здарылася таму, што ў старажытнасці яе тэрыторыя была пакрыта леднікамі. Вядомы тры буйныя і некалькі меншых па маштабу і часу працягласці абледзяненняў. Першым было бярэзінскае, ці, як яго яшчэ называ-юць геолагі, окскае абледзяненне. Яно цягнулася каля 150 тыс. гадоў і ахоплівала храналагічныя рамкі 500-350 тыс. гадоў да н. эры. У гэты час ляднік пакрываў тэрыторыю Беларусі да лініі Пінск -Мазыр - Рэчыца - Гомель. На поўдзень ад гэтай лініі размяшчаліся тундра і лесатундра.
Прыкладна за 350 тыс. гадоў да н.э. ляднік пачаў таяць і наступ-іла міжледнікоўе. Яно цягнулася каля 50 тыс. гадоў. Тэрыторыя Беларусі ў гэты час пакрылася лясамі, пераважна хвойна-шыракалістымі з прымешкай ліпы, вяза, дуба, ляшчыны. У іх вадзіліся розныя віды сланоў, маманты, насарогі, высакародныя і гіганцкія алені і іншыя жывёліны, якія прыстасаваліся да халоднага клімату. Ужо ў гэты час з'явіліся ўмовы для жыцця людзей. Але пакуль што слядоў першабытнага чалавека таго часу на тэрыторыі Беларусі не знойдзена.
Другое абледзяненне геолагі называюць дняпроўскім. Яно працягвалася каля 190 тыс. гадоў і ахоплівала храналагічныя рамкі ў 300-110 тыс. гадоў да н. эры. У час гэтага абледзянення ляднік то адступаў на поўнач, то зноў наступаў. Затым настала яшчэ адно міжледнікоўе. У гэты час клімат на тэрыторыі Беларусі ўстанавіўся прыкладна такі, які мы маем у сучасны момант. Да гэтага часу адносіцца і з'яўленне першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі, аб чым сведчаць знаходкі мусцьерскіх стаянак ля вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці і каля вёскі Клеявічы Касцюковіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Але праз некаторы
час наступіла новае
Найболын старажытнымі стаянкамі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі, адкрытых археолагамі, з'яўляюцца стаянкі ля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Усе яны адносяцца да эпохі позняга палеаліту і датуюцца 40—30 тысячагоддзямі да н. эры. Іх матэрыялы разам з матэрыяламі стаянак Юдзінава і Елісеевічаў на Браншчыне (на самай граніцы з Беларуссю) даюць магчымасць уявіць, як жылі і чым займаліся нашы далёкія продкі ў тыя часы.
Першапачаткова асноўным матэрыялам, з якога першабытныя людзі выраблялі прылады працы, быў камень. Увесь гэты перыяд гісторыкі называюць каменным векам. Па спосабах і прыёмах апрацоўкі каменя яны дзеляць каменны век на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неаліт (новы каменны век). Для палеаліту характэрны самыя прымітыўныя спосабы апрацоўкі каменя - адколы, рэтушаванне і г.д. У мезаліце людзі ўжо выкарыстоўвалі недасканала апрацаваныя каменныя сякеры, долаты, навершнікі стрэл, дзідаў, нажы і г.д. У эпоху неаліту каменныя прылады працы ўжо вырабляліся з выкарыстаннем такіх відаў апрацоўкі, як піленне, шліфаванне і свідраванне. У Беларусі палеаліт датуецца 40-9-м тысячагоддзямі да н. эры, мезаліт - 8-5 тысячагоддзямі да н. эры, неаліт - 4-3 тысячагоддзямі да н. эры.
Асноўнымі заняткамі першабытных людзей у эпоху палеаліту былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Галоўным аб'ектам палявання быў мамант. Дпя гэтага наладжваліся лоўчыя ямы. Звычайна іх выкопвалі на шляху руху мамантаў да вады, або ў тых месцах, куда іх заганялі пры аблаве. Мамант, вага якога дасягала 3-4 тоны, а рост 3,5 метра, даваў значную колькасць мяса, скуру для пашыву адзення і абутку або для пакрыцця жылля. Косці служылі палівам, буцаўнічым матэрыялам і матэрыялам для вырабу прылад працы.
Важнымі аб'ектамі палявання былі таксама паўночны алень, дзікі конь, бізон, воўк, пясец, заяц і іншыя жывёлы. Паляванне на буйных жывёл разам са збіральніцтвам (збіралі ядомыя травы, ягады, арэхі, грыбы, карэнні і клубні дзікіх раслін) і рыбалоўствам забяспечвала людзей запасамі ежы і іншымі сродкамі існавання, што садзейнічала аселаму спосабу жыцця. Жыллё будавалася з касцей мамантаў, жэрдак, вялікіх валуноў і пліт, узятых з марэнных адкладанняў. Памеры жылых памяшканняў былі невялікімі - 5-6 метраў у папярэчніку (Бердыж) з ачагом для вогнішча ў цэнтры. Знешне яны былі падобныя на добра вядомыя нам паўночныя чумы ці вігвамы. Будаваліся і шматсекцыйныя памяшканні, як у Юдзінава, дзе жылі асобныя сем'і.
Некалькі парных сямей, спачатку, напэўна, яшчэ няўстойлівых, аб'ядноўваліся ў абшчыну, або род. Асновай абшчыны з'яўлялася група родзічаў па маці. Адсюль - мацярынскі род.
У той час ужо існавала экзагамія, г. зн. звычай, які строга забараняў шлюбныя сувязі ўнутры рода. Муж і жонка павінны былі належаць да розных абшчын.
Асноўным тыпам чалавека ў гэты час на тэрыторыі Беларусі быў яшчэ неандэрталец. Такую назву першабытныя людзі атры-малі ад знаходак частак шкілета ў даліне Неандэрталь у Германіі ў 1856 г. Гэта былі непасрэдныя папярэднікі людзей сучаснага тыпу, захаваўшыя яшчэ ў сваім выглядзе і паводзінах рысы жывёлы. Але пад уздзеяннем удасканалення прылад працы і тэхналогіі вытворчых працэсаў паступова адбываліся змены і ў фізічным выглядзе чалавека. На змену неандэртальцу ў хуткім часе прыйшоў неантрап (новы чалавек - чалавек разумны).
У перыяд позняга палеаліту сярод першабытных людзей існавала і некаторая спецыялізацыя працы. Вопытныя і найбольш дужыя мужчыны займаліся паляваннем, жанчыны вялі гаспадарку, даглядалі дзяцей і старых, збіралі травы, карэнні, ягады, выконвалі магічныя абрады, падтрымлівалі агонь у ачагу, ахоўвалі прадметы культу. Некаторыя члены абшчыны займаліся толькі вырабам прылад працы. Яны вырабляліся з мясцовага крэменю і косці. Ад крэменю адколвалі вузкія доўгія пласціны, з якіх пасля апрацоўкі (рэтушавання) вырабляліся разцы, скрабкі, цеслі, падвіркі, пілкі, долаты, наканечнікі коп’яў, дзід, стрэл і г.д. 3 касцей выраблялі шылы, іголкі і іншыя прыстасаванні.
У эпоху позняга палеаліту зарадзіліся рэлігія і мастацтва. Рэлігійныя ўяўленні першабытнага чалавека сведчылі пра яго няўпэўненасць у заўтрашнім дні, аб бяссіллі перад грознымі сіламі прыроды. Жыццё першабытнага чалавека ў многім залежала ад жывёл, на якія яны палявалі, або раслін, якія яны збіралі. Адсюль бярэ пачатак культ жывёл і раслін. Яны з'яўляліся апекунамі чалавека і таму першабытныя людзі ім пакланяліся. Пакланенне першабытных людзей звярам, птушкам, рыбе, раслінам называецца татэмізмам. Так, татэмамі Елісеевіцкай і Юравіцкай мацярынскіх абшчын была рыба. Гэта пацвярджаюць малюнкі, выгравіраваныя на пласцінках з біўня маманта, фігуркі рыб, выразаныя з косці. Падобныя пласціны-чурынгі звычайна захоўваліся ў патаемных месцах як прадметы, якія нібыта мелі таямнічую сувязь з пэўным татэмістычным продкам і членамі роду.
Адносіны, якія склаліся паміж чалавекам і прыродай у час позняга палеаліту, мелі дваісты характар: з аднаго боку, панаванне прыроды над чалавекам, з другога - яго ўздзеянне на прыроду, няхай сабе нават у абмежаваных і недасканалых формах, з выкарыстаннем прылад працы, здольнасцей і звычак. Своеасаблівыя прыёмы, з дапамогай якіх чалавек імкнуўся ўздзейнічаць адпаведным чынам на прыроду, атрымалі назву магічных.
Імітацыя прыёмаў палявання павінна была забяспечыць поспех самога палявання. Перш чым ісці на пошукі жывёлы, першабыт-ныя паляўнічыя выконвалі розныя абрады вакол рытуальнай фігуры гэтай жывёлы, ад здабычы якой залежала існаванне ўсяго калектыву. Чалавек верыў у тое, што ў жывёл, раслін, рыб ёсць двайнікі - душы і лічыў, што розніца паміж ім, жывёлай і раслінай невялікая. Такія рэлігійныя вераванні носяць назву анімізму. Пазней на яго аснове ў першабытных людзей узнік культ замагільнага жыцця і ўшанавання нябожчыкаў, што выклікала з'яўленне пахавальнага абраду.
Звычай пахавання адпавядаў толькі неабходнасці забяспечыць нябожчыку працяг яго матэрыяльнага існавання. Труп клалі або на бок, або ніцма з падкручанымі нагамі, у позе спячага чалавека, у спецыяльнай камеры, абстаўленай з усіх бакоў буйнымі касцямі маманта. Астанкі чалавека часта пасыпаліся чырвонай фарбай - охрай, косным вугалем - магічнай заменай крыві або агню, бо людзі лічылі, што нябожчык працягвае жыць. Тут жа клаліся рэчы памёршага. Зверху камера прыкрывалася буйнымі касцямі маманта і звычайна прымыкала да жылля. Часам абрад пахавання выконваўся непасрэдна у памяшканнях.
Развіццё матэрыяльнай культуры і рэлігійных вераванняў у першабытных людзей было цесна звязана з развіццём мастацтва. Сярод твораў першабытнага мастацтва ў насельніцтва Беларусі эпохі позняга палеаліту сустракаюцца жаночыя статуэткі, малюнкі розных жывёл, якія служылі аб'ектам палявання. Першабытны мастак маляваў чалавека і жывёлу такімі, якімі ён прывык іх бачыць у паўсядзённым жыцці. Толькі ў асобных выпадках даваліся ўмоўныя стылізаваныя малюнкі. Сярод археалагічных знаходак стаянак першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца шматлікІя ўпрыгажэнні - разнастайныя падвескі, вырабленыя з пласцінак біўня маманта, каралі з зубоў пясца і ваўка, ракавіны з прасвідраванымі адтулінамі для нанізвання. Найболыную цікавасць выклікаюць ракавіны. Паводле апошніх даных, яны паходзяць з раёна Чарнаморскага ўзбярэжжа або з Дняпроўска - Бугскага лімана, што сведчыць аб вялікіх перамяшчэннях паляўнічых калектываў і, магчыма, пра пачатак абмену. "У перыяд позняга палеаліту, былі заселены толькі паўднёвыя раёны Беларусі. Цэнтральная і паўночная часткі яе тэрыторыі былі заселены прыкладна ў 7-5 тысячагоддзях да н.эры (у час мезаліту). Засяленне праходзіла некалькімі шляхамі. 3 паўднёвага ўсходу было заселена ўсходняе Палессе (басейн сярэдняй і ніжняй Прыпяці), а таксама верхняе Падняпроўе, Заходняе Палессе (басейн верхняй Прыпяці), Панямонне засялялася пераважна з паўднёвага захаду. Падзвінне было заселена з поўдня і з захаду.
У неалітычную эпоху насельніцтва на тэрыторыі Беларусі значна павялічылася. За гэты час з'явілася шмат новых пасяленняў. Калі да мезаліту адносіцца прыкладна 80 адкрытых археолагамі пасяленняў, то да неаліту - больш 500.
Але і ў час неаліту асноўная частка насельніцтва Беларусі пражывала на тэрыторыі Палесся, Панямоння і Пасожжа. У Падзвінні яно было нешматлікім. Тут пакуль што адкрыта 16 пасяленняў, тады як у прыпяцкім Палессі - 150, Пасожжы - больш за 110, у Панямонні - больш за 100, у верхнім Падняпроўі - каля 50.
На працягу мезаліту і неаліту ў жыцці першабытных людзей адбыліся значныя змены. Яны былі звязаны з удасканаленнем вырабу прылад працы. У эпоху мезаліту чалавек стаў ужываць ужо масіўную крэмневую сякеру і цясло, з дробных апрацаваных крэмневых пласцін - нажы, наканечнікі стрэл, гарпуноў. Лук і стрэлы, вынайдзеныя ў канцы палеаліту, у мезаліце распаўсюдзіліся паўсюдна. У неаліце чалавек упершыню навучыўся ляпіць гліняны посуд, пачаў вырабляць новыя прылады працы - шліфаваныя сяке-ры і цяслы.
Адначасова з раней вядомымі (адколы, рэтушоўка), шырокае распаўсюджванне атрымалі новыя спосабы апрацоўкі каменю - шліфоўка, пілаванне, свідраванне. Шырэй, чым раней, выкарыстоўвалася дрэва. 3 яго рабілі чаранкі зброі, стрэлы, дрэўкі коп'яў, выдзёўбвалі чаўны, узводзілі свайныя пабудовы, рабілі пасткі і заколы для лоўлі звяроў і рыбы.
У эпоху неаліту пачалася таксама распрацоўка шахтавым спосабам крэмненосных радовішчаў, як напрыклад, паблізу пасёлка Крас-насельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Зарадзіліся і атрымалі шырокае распаўсюджванне якасна новыя, вытворчыя формы гаспадарання - земляробства і жывёлагадоўля. Яны дапаўняліся вядомымі раней паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам.
Нягледзячы на ўдасканаленасць прылад працы і авалодванне новымі формамі вядзення гаспадаркі, прадукцыйнасць працы ў першабытных людзей заставалася нізкай. Яны яшчэ не маглі жыць асобнымі сем'ямі. Калектыўныя формы палявання і рыбалоўства па-ранейшаму давалі большую частку прадуктаў. Таму калектыў (род) асноўнымі сродкамі вытворчасці валодаў супольна. Шлюбны парадак у родзе, як і раней, заставаўся экзагамным, унутры племені - эндагамным, г. зн., што муж і жонка павінны былі быць супляменнікамі. Гэта садзейнічала захаванню адметных прыкмет племені: мовы, абрадаў, упрыгажэнняў, арнаментацыі керамікі, вытворчых навыкаў, характару домабудаўніцтва і г.д.
У познім неаліце кожнае племя займала пэўную тэрыторыю, мела свае паляўнічыя і рыбалоўныя участкі. Асноўнымі формамі ўласнасці на сродкі вытворчасці былі радавая і племянная. Заблытанасць шлюбных адносін, якая ўзнікла ў сувязі з павелічэннем колькасці родаў, выміраннем ад голаду і хвароб або асіміляцыяй некаторых з іх, прыводзіла да парушэння эндагамнасці плямён. У сувязі з гэтым сталі пашырацца экзагамныя шлюбы паміж прадстаўнікамі розных плямён. Гэтаму садзейнічаў і пераход ад прыс-войваючай да вытворчай гаспадаркі - земляробства і жывёлагадоўлі. Яны надавалі большае значэнне мужчынскай працы. Гэта патрабавала пераходу жонкі ў род мужа. Усе гэтыя з'явы сведчылі пра пачатак разлажэння матрыярхату. Аднак роля жанчыны як за-хавальніцы старажытных звычаяў і абрадаў, прадказальніцы і знахаркі захоўвалася яшчэ працяглы час.
У час мезаліту
і неаліту далейшае развіццё атрымалі
рэлігійныя вераванні і мастацтва
ў першабытных людзей. Татэмізм,
аформіўшыся ў першабытную
3 павелічэннем колькасці насельніцтва частка родаў была вымушана аддзяляцца і пераходзіць на новыя месцы. Паступова стваралася група плямён, якія размаўлялі на блізкіх дыялектах, на аснове чаго пачалі ўтварацца вялікія этнічныя супольнасці. Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва Беларусі эпохі палеаліту, мезаліту і неаліту немагчыма. Мова яго невядомая, бо не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Можна вызначыць толькі граніцы іх месцазнаходжання па даных матэрыяльнай культуры, асабліва па формах глінянай пасуды і яе арнаментацыі.
Матэрыялы археалагічных раскопак дазволілі ўстанавіць, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў эпоху неаліту жылі тры вялікія групыплямён. У беларускім Палессі і на тэрыторыі паўночна-заходняй часткі Украіны жылі плямёны, для якіх была характэрна грабенчата-накольчатая кераміка. Яны выраблялі шыракагор-лыя, вострадонныя гаршкі, упрыгожаныя адбіткамі грэбеня і на-колкамі. Для гэтых плямён былі характэрны таксама лістападоб-ныя навершнікі стрэл, серпападобныя нажы, долаты, цёслы, невял-ікія трапецыяпадобныя сякеры і іншыя прылады працы. Прад-стаўнікі гэтых плямён былі еўрапеідамі - краманьёнцамПзрослымі, шыракатварымі, з вялікім чэрапам. Яны насілі адзенне з апрацава-ных скураў жывёлы, пацеркі і падвескі з шліфаваных пласцінак, ракавін і клыкоў. Іх адзенне, галаўныя ўборы і нават абутак упры-гожваліся касцянымі пласцінкамі, зубамі аленя, дзіка, рыбы і г. д.
Другая група плямён засяляла вярхоўі Дняпра і Сожа. Для іх быў характэрны посуд, арнаментаваны ямачнымі і лапкавымі адбіткамі. Наколы ў ім амаль поўнасцю адсутнічаюць. Таму такую кераміку называюць грабенчата-ямачнай.
Трэцяя група плямен займала вярхоўі Прыпяці, Ясельды і басейн Нёмана. Яны выраблялі вострадонны, таўстасценны посуд, пад венчыкамі якога наносіліся наколы, насечкі і перакрэсленыя лініі. Асноўная частка паверхні посуду не арнаментавалася. Тут перапляталіся элементы як грабенчата-ямачнай, грабенчата-накольчатай, так і шнуравой керамікі. Гэтую культуру археолагі называюць нёманскай.
Археолагамі і лінгвістамі выказваецца меркаванне, што ў 3-м тысячагоддзі да н.эры ў Падзвінні і Падняпроўі пражывалі групы ўральскага насельніцтва, яго фіна-угорскага адгалінавання, а ў некаторых мясцовасцях Папрыпяцця, на яго крайнім паўднёва-захадзе - асобныя невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Сляды фіна-угорцаў засталіся на Беларусі ў тапаніміцы- ту назве рэчак, азёр, мясцовасцей, нават пазнейшых племянных аб'яднанняў. Антрапала-гічна старажытныя фіна-угорцы належалі да мангалоіднай расы.
Менавіта гэтым даследчыкі тлумачаць наяўнасць некаторых мангалоідных рыс знешнасці (в узкія вочы, круглы твар, чорныя валасы) ў насельніцтва некаторых рэгіёнаў Беларусі (перш за ўсё на крайнім паўночным усходзе, паблізу з тэрыторыямі, якімі фіна-угорцы - лівы і эсты - апанавалі поўнасцю).
Балцкая каланізацыя беларускіх зямель
3 канца 3-га
тысячагоддзя да н. э. і да
4-5 ст. нашай эры этнічны склад
насельніцтва Беларусі значна
змяніўся. У гэты час на ўсёй
тэрыторыі Беларусі
У глыбокай старажытнасці індаеўрапейцы прыйшлі з Цэнтральнай Азіі і рассяліліся на Балканскім паўвостраве, Малой Азіі, у заходнім і паўночна-заходнім Прычарнамор'і. На рубяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н. эры ў сувязі з развіццём жывелагадоўлі (пастаянным павелічэннем пагалоўя жывёлы, для чаго патрабаваліся новыя выпасы), ростам насельніцтва і магчыма, нават, дэмаграфічным выбухам яны пачалі пакідаць сваю новую радзіму і засяляць вялікія прасторы Цэнтральнай, Усходняй Еўропы ад Рэйна да Волгі. Гэтае вялікае перасяленне народаў паклала пачатак утварэнню многіх еўрапейскіх і азіяцкіх народаў: галаў, грэкаў, кельтаў, гер-манцаў, балтаў, славян, іранцаў і іншых. Кожны з іх пасля сфармі-раваў сваю мову і культуру.
Ёсць меркаванне, што балты - гэта адгалінаванне этнічнай супольнасці галаў. Яны знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым іх папярэднікі, і прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю і земляробства. Змяшаўшыся з мясцовым даіндаеўрапейскім насельніцтвам, асноўная маса якога засталася на ранейшым месцы, яны паступова асімілявалі яго, на-вязалі сваю мову і культуру.
Пасяленне балтаў на тэрыторыі Беларусі супала з векам металу. Першымі ў гісторыі чалавецтва металамі, якія сталі асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы, былі медзь і бронза. Спачатку яны выплаўляліся ў краінах Блізкага Усходу і ў тых раёнах Еўропы і Азіі, дзе былі залежы меднай, алавянай і цынкавай руд. На тэрыторыі краін СНД медзь і бронза ў 3 і 2 тысячагоддзях да н. э. выплаўляліся ў Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Урале, у Сібіры і Закаўказзі. Адтуль яны пападалі ў суседнія і больш аддаленыя раёны, дзе не было неабходных запасаў сыравіны. Прылады працы і ўпрыгажэнні з медзі і бронзы сустракаюцца і на тэрыторыі Беларусі. Яны адносяцца да 2 тысячагоддзя да н. эры.
У VII ст. да н. эры насельніцтва Беларусі навучылася выплаўляць жалеза. Выплаўлялі яго з бурага жалезняку (руд расліннага паходжання) сырадутным спосабам у невялікіх гліняных печах-домніцах, якія мелі паўшарападобную форму. Рабілася гэта так. Праз адтуліны ўверсе печы засыпаўся гарачы вугаль, а на яго пас-лойна высушаная і раздробленая руда і драўляны вугаль. Пры дапа-мозе мяхоў у печ нагняталася паветра. Дасягалася тэмпература да 900° і больш. Выплаўленае жалеза сцякала на дно печы, утвараючы наздраватую масу - "крыцу". Крыца мела прымесь шлаку. Каб пазбавіцца ад яго, крыцу дадаткова прагравалі ў горне і кавалі. У выніку атрымліваўся кавалак чыстага жалеза (балванка), з якога выраблялі прылады працы. Сляды здабычы і апрацоўкі жалеза ў выглядзе шлакаў, крыц, рэшткаў дамніц сустракаюцца амаль на кожным старажытным паселішчы.
Па меры асваення металаў, асабліва жалеза, земляробства паступова ператваралася ў галоўны занятак плямён, якія насялялі тэрыторыю Беларусі. Па спосабу падрыхтоўкі ўчастка да сяўбы сістэма земляробства атрымала назву лядавай. На ўчастку, выбраным для сяўбы, лес высякаўся і спальваўся. Верхні слой глебы станавіўся больш рыхлы, а попел угнойваў глебу. Затым сеялі зерне і загорт-валі яго "сукаваткай" - драўлянай бараной. Першыя гады на такіх участках ураджаі былі добрыя. Але глеба паступова вышчалочва-лася і апустошвалася. Участак пакідалі і пераходзілі на другі, папя-рэдне падрыхтаваны такім жа спосабам.
Асноўнымі культурамі былі проса, пшаніца, гарох, палявыя (конскія) бабы, віка. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі. Яны яшчэ не мелі насечкі на лязе, былі меншых памераў ад сучасных і мелі невялікую выгнутасць. Зерне расціралі на каменных зер-нецёрках.
На поўдні Беларусі параўнальна рана пачалі карыстацца пер-шымі ворнымі прыладамі тыпу драўлянага рала. Гэтаму, напэўна, садзейнічаў уплыў паўднёвых плямён, у першую чаргу скіфаў.
Развіццё' земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёлагадоўлі. Выяўленыя рэшткі касцей сведчаць, што нашы далёкія продкі разводзілі перш за ўсё буйную рагатую жывёлу. Свінні, коні і дробная рагатая жывёла адыгрывалі другарадную ролю.
3 развіццём
лядавага земляробства і
Выраб жалезных прылад садзейнічаў развіццю хатняга рамяства. 3 дрэва рабілі дрэўкі коп'яў, дроцікаў, стрэлы, чаранкі нажоў, сярпоў, шылаў, верацёны, міскі, лыжкі і рэчы хатняга ўжытку.
3 дапамогай
жалезных сякер і цёслаў
Пастаяннымі відамі вытворчасці плямён, якія насялялі тэрыто-рыю Беларусі ў 2 і I тысячагоддзях да н.эры, былі прадзенне, ткацтва, пашыў адзення, пляценне, выраб глінянага посуду. Посуд вырабляўся ўручную шляхам стужкава-кальцавога або стужкава-спіральнага налеплівання. Ганчарнага кола насельніцтва яшчэ не ведала.
Агульны ўзровень прадукцыйных сіл, натуральны характар гаспадаркі, у аснове якой было лядавае земляробства, раз'яднанасць і замкнутасць паселішчаў дазваляюць меркаваць, што ўсе плямёны, якія засялялі тэрыторыю Беларусі ў першым тысячагоддзі да н. эры і першай палове першага тысячагоддзя н. эры, жылі ўжо ва ўмовах патрыярхату. Асноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая патрыярхальная сям'я. Яна складалася прыблізна з 50-80 чалавек. Некалькі такіх сем'яў складалі род. Кожны род займаў пэўную тэрыторыю, меў свае палі, вадаёмы, паляўнічыя ўгоддзі і выпасы для жывёлы. Некалькі родаў утваралі племя, а некалькі плямён – саюз плямён. Трывалыя саюзы плямён узнікалі толькі тады, калі гэта дыктавалася меркаваннямі ваеннага характару.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Захоп значных тэрыторый выклікаў сур'ёзныя змены ў сацыяльнай структуры славянскіх плямёнаў. Па.мнажае свае багацці племянная вярхушка, якая атрымлівае большую частку здабычы - рабоў, жывёлу, каштоўнасці, найбольш урадлівыя землі. Усё гэта вядзе да яшчэ болынай сацыялыіай няроўнасці. У племянным ася-роддзі напбольш вылуча^'ся правадыр, які абапіраўся на дружыну, што складалася з прафссійных воінаў. Фарміруецца асобпая па-літычная арганізацыя. Яе органы кіравання-вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Народны сход складаўся з усіх свабодпых мужчын, здольных насіць зброю. Такім чынам, як і гра-мадствы краін Міжземпамор'я і Усходу больш ранняга часу, славяне ў сваім развіцці таксама прайшлі перыяд ваеннай дэмакратыі. Ваепная дэмакратыя была прамежкавай прыступкай да стварэння класавага грамадства, дзяржавы. Гэта апошні з этапаў першабытнааб-шчыннага грамадства, які папярэднічае ўзнікненню дзяржавы.
Такім чынам, перыяд першабытнаабшчыннага ладу быў часам, калі чалавек і грамадства зрабілі вызначальны крок у сваім развіцці: чалавек набыў сучасныя фізіялагічныя рысы, навучыўся вырабляць дасканалыя прылады працы і перайшоў ад прысвойва-ючай да выраблягочай гаспадаркі; з'явіліся мова, рэлігія, мастацтва; у нетрах першабытнага грамадства ўзніклі першыя дзяржавы і Цьівілізацыі, дзе зарадзіліся і пачалі развівацца літаратура, гісто-Рыя, права, архітэктура - усё, што з'яўляецца асновай сучаснай сусветнай цывілізацыі; у першабытны перыяд чалавек засяліў і засвоіў тэрыторыю Беларусі, якая стала адным з галоўных ачагоў фарміравання славянскай супольнасці.
ЛІТАРАТУРА
- Гісторыя Беларусі Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н. Я. Новік “Ад старажытных часоў – па 2008 г.”
- І. І. Коўкель, Э. Ярмусік. Мінск,2000. “Гісторыя Беларусі са старажытных часоў”.
- Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1/ М. П. Касцюк [і інш.]. Мінск, 1994.
- Беларускія летапісы і хронікі: Пераклад са старажытнарускай, старажытнабеларускай/ Уклад. У. Арлова; прадм. В.Чамярыцкага. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997.

- Мiсце бенчмаркінгу у стратегiчному розвитку пiдприємства
- Мiсцевi бюджети як основна складова мiсцевих фiнансiв Украiни
- МS Access деректер қоймасы
- МS-DOS операциялық жүйесі
- Маpксистская концепция пpоцесса возникновения и pазвития госудаpства и пpава
- Маас-Рейнская операция
- Маастрихстские критерии
- Ляпунов Алексей Андреевич
- "Ляпы" в современных СМИ
- Лятошинский
- МETRO Cash & Carry Україна
- Мiжнародна торговельна палата
- Мiжнародний валютний фонд та його відносини з Україною
- Мiжнародні повітряні перевезення