Віды інтэрферэнцыі: фанетычная, акцэнтная, лексічная, словаўтваральная, граматычная

Установа адукацыі Федэрацыі  прафсаюзаў Беларусі

«Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат

па дысцыплiне «Беларуская  мова»

 

Тэма: " Віды інтэрферэнцыі: фанетычная, акцэнтная, лексічная, словаўтваральная, граматычная"

 

 

 

 

 

 

 

 

    Выканала ________навучэнка 1 курса

            групы 1327 зс

                                                   Факультэт міжнародных эканамічных

                          адносін і менеджменту

                                        Богдан Вераніка Уладіміраўна

                                                        Праверыла ________ Мытнiк Таццяна

              Аляксандраўна                        

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2013

Змест

Увядзенне 3

1.Паняцце  слова ” інтэрферэнцыя” 5

2.Віды моўнай  інтэрферэнцыі і іх характарыстыка 5

3.Стан і  перпектывы развіцця мовы 9

ГЛАСАРЫЙ 9

ЛІТАРАТУРА 11

Увядзенне

 

Праблема моўнага жыцця  ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца  да адной з найбольш актуальных і  складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання  іншых народаў, іх культур і моў  у шматнацыянальных краінах наогул.

Паводле даных Акадэміі навук  Францыі, насельніцтва зямнога шара гаворыць не менш чым на 2796 мовах, якія аб’ядноўваюцца ў 11 вялікіх і каля 50 малых моўных груп, а ўсе, хто  гаворыць на гэтых мовах, выкарыстоўваюць  ад 7 да 8 тысяч дыялектаў. Нямецкія ж  вучоныя сцвярджаюць, што сучасныя народы свету гавораць на мовах, колькасць  якіх перавышае 4000, а ўсяго навуцы вядома каля 6000 жывых і мёртвых  моў.

Стварэнне моўнай карты свету  з кожным днём становіцца справай  усё больш цяжкай, бо практычна  на Зямлі няма аднамоўных краін і  нават буйных гарадоў.

Зразумела, што зберажэнне сваёй спрадвечнай мовы і спрадвечнай  культуры – факт пазітыўны, але ў  рэальнай гісторыі чалавецтва ён хутчэй выключэнне, чым правіла. Народы свету  знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю  пражывання або знаходзяцца ў  складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі  і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння  і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць  і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці  і г.д.).

На тэрыторыі Беларусі, як сведчаць шматлікія факты, розныя тыпы двухмоўя і нават шматмоўя заўсёды  былі важнымі элементамі гісторыі беларускага  народа. Так, у перыяд Вялікага княства  Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе, якое ўзнікла яшчэ ў старажытнарускую эпоху. Значна мацней праяўлялася беларуска-польскае двухмоўе, што працягвалася амаль  чатыры стагоддзі. Даволі адчувальным  было таксама беларуска-лацінскае  двухмоўе, уласцівае пераважна адукаваным колам насельніцтва. Практыкавалася беларуска-татарскае, беларуска-яўрэйскае, беларуска-літоўскае двухмоўе і  інш. Што датычыцца беларуска-рускага  двухмоўя, то ўмовы для яго зараджэння ўзніклі некалькі пазней, у канцы XVIII ст., калі пасля далучэння Беларусі да Расіі руская мова стала дзяржаўнай і на яе тэрыторыі.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна  суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана  як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

  • індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;
  • руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;
  • індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых  сфер, аднак у колькасных адносінах  пераважае ўсё ж руская. Такое  становішча ахарактарызаваў у свой час В. фон Гумбальт, які зазначыў, што “мова народа ёсць яго дух, а дух народа ёсць яго мова, і  цяжка ўявіць сабе што-небудзь больш  тоеснае”. У мове акумулюецца духоўная энергія народа. Яна з’яўляецца галоўнай адзнакаю і сімвалам нацыі. Мова – генетычны код нацыі, яна  яднае мінулае з сучасным, праграмуе  будучыню і забяспечвае быццё  нацыі ў вечнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.Паняцце  слова ” інтэрферэнцыя”

Слова “інтэрферэнцыя” шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры. Ёсць паняцці ”інтэрферэнцыя хваль”, “інтэрферэнцыя радыёхваль”, ”інтэрферэнцыя святла”, “інтэрферэнцыя. вірусаў”. Лац.inter- ‘ паміж’ +ferens-.‘які.нясе,.нясучы’.

Інтэрферэнцыя хваль – з’ява, якая наглядаецца пры адначасовым  распаўсюджанні ў прасторы некалькіх  хваль і якая заключаецца ў  стацыянарным распаўсюджанні і рзмеркаванні амплітуды і фазы выніковай хвалі. Інтэрферэнцыя святла - на экране характэрнае  чаргаванне светлых і цёмных плям. Інтэрферэнцыя ў мове - узаемадзеянне  элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне  праяўляецца ў адхіленнях ад норм іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы і, наадварот, перанясенні  ў родную мову асаблівасцей іншай  мовы. Такая з’ява наглядаецца  ў беларускай мове: руская мова ўплывае  на родную (нацыянальную) мову, а нацыянальная мова – на русскую.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць  і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак  пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага  двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму.

Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю,.марфалогію,.лексіку,.сінтаксіс. 

 
2.Віды моўнай інтэрферэнцыі  і іх характарыстыка

 
Вылучаюць віды інтэрферэнцыі:

  • фанетычная;
  • акцэнтная;
  • лексічная;
  • граматычная;
  • словаўтваральная.

Фанетычная інтэрферэнцыя звязаная з адметнасцямі фанетычных сістэм розных моваў, і прыводзіць да парушэння арфаэпічных нормаў мовы.

Фанетычная сістэма (мовы) або гукавы лад (мовы), збор усіх гукаў, якія служаць дзеля дыферэнцыяцыі словаў і марфем пэўнай мовы. У гэтым плане гукі, што ўваходзяць у фанетычную сістэму, адпавядаюць фанемам. У сваю чаргу, сістэма фанем, нароўні з паасобнымі фанемамі, з'яўляе адну з найбольш характэрных асаблівасцяў канкрэтнай мовы.

Фанетычная сістэма (гукавы лад) адлюстроўваецца  ў алфавіце і правілах чытання літар і іх спалучэнняў (графічных правілах), а таксама ў правілах напісання ў словах літар, што абазначаюць пэўныя гукі (арфаграфічных правілах).

Беларускае літаратурнае вымаўленне доўгі час фарміравалася выключна ў сувязі з народным вымаўленнем, і за аснову браліся цэнтральныя  гаворкі. Ужо ў 19 ст. у беларускай мове існавалі агульнапашыраныя, вядомыя  фанетычныя рысы, якія ўвайшлі ў  літаратурнае вымаўленне, як асімілятыўная  мяккасць зычных, цвёрдае вымаўленне шыпячых, вымаўленне [ў] замест [в] пасля  галоснага і перад наступным  зычным, аканне ў першым пераднаціскным складзе, падоўжанае вымаўленне зычных у інтэрвакальным становішчы, вымаўленне звонкіх зычных, як глухіх, на канцы  і ўсярэдзіне слова перад глухімі, фрыкатыўнае [γ] і інш.

Стабілізацыя норм вымаўлення адбывалася ў цесным узаемадзеянні з выпрацоўкай  і кадыфікацыяй правілаў беларускага  правапісу, на што значна паўплывала рэформа правапісу (1933). Лічыцца (М. В. Бірыла), што стабілізацыя літаратурнага вымаўлення адбылася к канцу 1930-х гг., з ліквідацыяй пэўных супярэчнасцяў пры ўдакладненні правапісу (1957).

  • змена [ д, т] на [ дз’, ц’]: пекцін, брыгадзір( рус. пектин, бригадир);
  • прыстаўны в перад о, у: вуха, вока (рус: око, ухо);
  • [р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] – зацвярдзелыя: жэнь- шэнь, бяроза ( рус. жень- шень, берёза);
  • [г] – фрыкатыўны;
  • наяўнасць [ў] , што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай (або ў канцы слова) з [у, в, л]: праўда ( рус. правда), воўк (рус. волк), няўжо (рус. неужели);
  • наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: амшарына, імгла, іржавы, ілгаць (рус. мгла, ржавый, лгать);
  • наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы (рус. дождь, дверь);
  • падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі (акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]): ноччу, мышшу, сумессю(рус. ночью, мышью, смесью);
  • наяўнасць чаргавання [ро, ло// ры,лы] адпаведна: глотка - глытаць, кроў – крыві (рус. глотать, крови);
  • захаванне цвёрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом (рус. театр, диплом).

 

 

 

Марфалагічная інтэрферэнцыя:

 

  • чаргаванне заднеязычных [г, к, х] асновы са свісцячымі [з, ц, с] назоўнікаў 1-скл. у давальным і месным склонах адз. л. і ў месным склоне адз. л. назоўнікаў 2-скл.: абалонцы, раўнавазе, ткачысе, стозе (рус. оболочке, ткачихе, стогу);
  • наяўнасць канчатка –і ў давальным і месным склонах адз. л. назоўнікаў 1-скл. з мяккай асновай: зямлі (рус. земле), але: рэакцыі, канцэнтрацыі (рус. реакции, концентрации);
  • ужыванне канчатка –ам у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу: старастам, дзядзькам (рус. старостой, дядей);
  • ужыванне канчаткаў –у; -ю ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў 2-скл., што абазначаюць абстрактныя паняцці, з’явы прыроды, рэчыўныя назоўнікі і хімічныя элементы: аміяку, вугляроду, аб’ёму, снегу, рэалізму (рус. углерода, снега, объёма);
  • наяўнасць канчаткаў –у;-ю ў месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду асабовых назоўнікаў 2-скл.: аб трактарысту, аб герою (о трактористе, о герое);
  • абмежаванасць ужывання кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, выцясненне іх поўнымі формамі: пабудаваны, раскрыты (рус. построен, раскрыт);
  • наяўнасць форм роднага і давальнага склону займеннікаў мужчынскага і ніякага роду тыпу: майго, твайго, свайму (рус. моего, твоего, своего);
  • наяўнасць мяккага [ц] у 3-яй асобе дзеясловаў мн.л., а ў 2-м спр. і ў 3-яй асобе адз. л.: экспартуюць, транспартуюць, возіць (рус. экспортируют, транспортируют, возит);
  • наяўнасць суфіксаў –учы-; -ючы-; -ачы-; -ячы- ў дзеепрыслоўях незакончанага трывання: канкурыруючы, размяркоўваючы; возячы (рус. конкурируя, распределяя);
  • адсутнасць.зваротнай.формы.дзеепрыметнікаў:.(рус.) распространяющийся – (бел.) які распаўсюджаны.

Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб'ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (играть) і гуляць (гулять). Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на ўласна-лексічную (калі ў рускім маўленні выкарыстоўваюцца беларускія словы і наадварот): Леший его ведает, отчего так часто его бьёт (И.Мележ); лексіка-семантычную (калі ў маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для іншай мовы): Урал богатырём приветливым Ручник дороги разостлал (Р.Бородулин); лексіка-стылістычную (рускія і беларускія словы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення): рус. хвороба – (дыялектн.) – бел. хвароба (літаратурн.), руск. смак (разм.) – бел. смак (літаратурн.).Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення: рус. качка ‘укачванне – бел. качка ‘вадаплаўная птушка’; рус. сварка ‘злучэнне металічных частак шляхам сплаўлівання’ – бел. сварка ‘спрэчка’.

 
Сінтаксічная.інтэрферэнцыя 
 
Асаблівасці кіравання ў словазлучэннях:

  • падзякаваць сястры – (рус.) благодарить сестру;
  • жарты з мяне – шутки надо мной;
  • гаварыць пра ўраджай – говорить об урожае;
  • ажаніцца з Валяй – жениться на Вале;
  • сустракацца па вечарах – встречаться по вечерам;
  • бачыў на свае вочы – видеть своими глазами;
  • хварэць на грып – болеть гриппом;
  • глядзець сябе – смотреть за собой;
  • два (тры, чатыры) дамы (сувязь: дапасаванне) – два дома;
  • пайсці ў грыбы – пойти за грибами;
  • пайсці па ваду – пойти за водой;
  • старэйшы за ўсіх – старше всех;
  • за пяць кіламетраў ад аб’екта – в пяти километрах от объекта.

Словаўтваральная  інтэрферэнцыя. У беларускай мове, як і ў рускай, марфемны спосаб утварэння слоў самы прадуктыўны. Але правапіс слоў, утвораных суфіксальным, прэфіксальным спосабам, ажыццяўляецца па фанетычным і марфалагічным прынцыпах: рассыпаць, узлёт, мноства, хараство, купецкі, мастацкі, палескі – фанетычны прынцып; любанскі, французскі, грамадскі - марфалагічны прынцып (рус. рассыпать, взлёт, множество, любаньский, полесский, купеческий, французский). 

Акцэнтная інтэрферэнцыя. Націск у рускай і беларускай мовах можа супадаць і можа адрознівацца месцам націску. 

Адрозненне: 
 
(бел.) крапіва – (рус.) крапива 
аптовы - оптовый 
зачытаны - зачитанный 
нажніцы - ножницы

Супадзенне: 
 
дагавор – договор 
кулінарыя – кулинария 
дыспансер – диспансер 
пісьменнасць – письменность

 

Кожны адзначаны выпадак  моўнай інтэрферэнцыі і будзе інтэрферэмай.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае  шматлікасць і ўстойлівасць памылак  пры маўленні ў той ці іншай  мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць  на працэс разумення выказванняў  як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі  для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

 

 

 

3.Стан  і перпектывы развіцця мовы 

Беларуская мова на сучасным этапе не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублікі, не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Выкарыстоўваецца ў культурных мерапрыемствах, у перыядычныхвыданнях і г. д., але выкарыстанне яе нешырокае, звужанае. Якія перспектывы развіцця беларускай мовы? Тут можна адзначыць такія кірункі:

  • яна поўнасцю выцесніцца з ужытку рускай мовай і захаваецца ў гутарковым стылі ;
  • ужыванне яе будзе абмежавана пэўнымі сферамі дзейнасці народа (афіцыйна-справавой, публіцыстычнай);
  • мова застанецца ў мастацкім стылі, у мастацкай літаратуры.

Беларуская мова – развітая мова свету, і дзякуючы таму, што  на ёй пішуць творы, роднай мовай яе лічаць большасць насельніцтва Беларусі, яна мае магчымасці развівацца, то можна сцвярджаць, што мова не знікне, яе лёс залежыць ад кожнага грамадзяніна Беларусі.

ГЛАСАРЫЙ

 
Двухмоўе – практыка папераменнага  карыстання дзвюма мовамі. 
“Білінгвізм (ад лац. bi – «двойчы» і lingua – «мова») — 1) гэта суіснаванне ў чалавека ці ва ўсяго народа дзвюх моў, звычайна першай – роднай, і другой – набытай”; 2) функцыянаванне дзвюх моў на адной тэрыторыі, у адным этнічным асяродку. 
Інтэрферэнцыя – гэта адхіленне ад нормаў у мовах, якія кантактуюць. Парушэнне нормаў звязана з тым, што пры маўленні на адной мове ўжываюцца.элементы.другой. 
Фанетычная інтэрферэнцыя – пранікненне спецыфічных фанетычных рыс з адной.мовы.ў.другую. 
Акцэнтная інтэрферэнцыя – інтэрферэнцыя, якая звязана з разыходжаннямі ў націску.ў.рускіх.і.беларускіх.лексемах. 
Лексічная інтэрферэнцыя – інтэрферэнцыя, якая выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў.  
Словаўтваральная інтэрферэнцыя – несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч  М.М. Беларуская мова: спецыяльная  лексіка. - Мн.: БДПУ, 2004. - 207 c.

2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая  тэрміналогія: Фарміраванне, структура,  упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. - Мн.: Навука і тэхніка, 1987. - 240 с. 

3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў  і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А.  Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад  агульн. рэд. Л.М. Грыгор'евай. - 3-е  выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998. - 330 с. 

4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя  ў БССР. Беларуская лінгвістыка,  выпуск № 36, - Мн., 1989. - С. 3-10.

5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных  слоў. - Мн.: Народная асвета, 1993. - 398 с. 

6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных  слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с. 

7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных  слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с. 

8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное  дело. Термины и определения. М. 1987.

9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство  / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. - 6-е  изд., стереотип. - Мн., ТетраСистемс, 2002, - 288 с. 

10. Доклады Белорусского государсвтенного  университета информатики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. - Мн., 2005. - № 4, - 100 с. 

11. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.  Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная  эканоміка. - Мн.: Беларусь, 1994. - 160 с. 

12. Квасов Н.Т. Элементы квантовой  механики и статистической физики: Учеб. пособие по курсу «Физика»  для студ. всех спец. и форм  обуч. БГУИР / Н.Т. Квасов. - Мн.: БГУИР, 2004. - 63 с.: ил.

 


Віды інтэрферэнцыі: фанетычная, акцэнтная, лексічная, словаўтваральная, граматычная