Значэнне i вынiкi паўстання
Змест
Уводзiны 3
"Белыя"
і "чырвоныя". Кастусь
Пачатак паўстання ў Лiтве - Беларусi. Баявыя дзеяннi. 8
Падаўленне паўстання 12
Значэнне i вынiкi паўстання 14
Заключэнне 15
Спiс лiтаратуры 16
Дадатак 1 17
Дадатак 2 18
Дадатак 3 19
Уводзiны
Актуальнасцю тэмы з'яўляецца не толькі тое, што важна ведаць гісторыю сваёй краіны, але і тое, што гэта вельмі цікава, бо гэта было праз 50 гадоў пасля вайны з Напалеонам, пасля якой было шмат розных паўстанняў і я вырашыла вывучыць адно з самых знакамітых паўстанняў, пад кіраўніцтвам нашага суайчынніка Кастуся Каліноўскага.
Мэта даследавання заключаецца ў вывучэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычных вынікаў.
Задачы: Першай задачай з'яўляецца разгляд дзвюх арганізацый, якія існавалі ў той час- "белыя" і "чырвоныя", а таксама разгляд кiраўнiка паўстання К. Калiноўскага. Другая задача- разгляд пачатку паўстання ў Лiтве – Беларусi, а таксама баявыя дзеяннi падчас паўстання. Трэцяя задача- разгляд падаўленне паўстання. Апошняя задача- гэта выяўленне значэння i вынiку паўстання 1863-1864 гг.
"Белыя" і "чырвоныя". Кастусь Каліноўскі
У канцы 50-х - пачатку 60-х гг. XIX ст. адбывалiся якасныя змены ў складзе ўдзельнiкаў вызваленчага руху ў Расiйскай iмперыi: дваранскiя рэвалюцыянеры саступiлi месца так званым разначынцам - выхадцам з дэмакратычных пластоў насельнiцтва, выразнiкам iнтaрэсаў працоўных мас, прадстаўленых у той час найперш сялянствам. Створаная разначынцамi тайная арганiзацыя "Зямля i воля" (1861-1864) рыхтавала ўсерасiйскае сялянскае паўстанне з мэтай устанаўлення народаўладдзя, перадачы без выкупу ўсёй зямлi сялянам, пабудавы сацыялiстычнага ладу на аснове рэфармаванай сялянскай абшчыны, утварэння добраахвотнай федэрацыi абласцей. Надзеi на ажыццяўленне гэтай праграмы ўзмацнiлiся ў сувязi з уздымам антыпрыгоннiцкага сялянскага руху i узнiкненнем рэвалюцыйнай ciтyaцыi напярэдаднi i ў час рэформы 1861 г.
У заходнiх - польскiх i беларуска-лiтоускiх - губернях iмперыi рэвалюцыйная сiтуацыя абвастралася не толькi аграрна-сялянскiм, але i нацыянальным пытаннем, найперш - уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з'яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах Рэчы Паспалiтай 1772 г. Па пытаннi аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнiкi руху падзялялiся на дзве асноўныя плынi - "чырвоных" i "белых". Першыя прадстаўлялi дэмакратычныя пласты насельнiцтва- шматлiкую беззямельную i малазямельную шляхту, paмecнiкaў, сялян; другiя - сярэднiх i буйных землеўладальнiкаў i буйную буржуазiю. "Чырвоныя" зыходзiлi з прызнання неабходнасцi агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; "белыя" разлiчвалi надасягненне сваёй мэты шляхам манiфестацый i перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходнiх дзяржаў.
Таксама не было адзiнства i сярод "чырвоных". Правую, памяркоўную ix частку складалi шляхецкiя рэвалюцыянеры - польскiя нацыяналiсты, для якiх галоўным было пытанне аб аднаўленнi польскай рэспублiкi з уключэннем у яе склад зямель Беларусi, Лiтвы i Правабярэжнай Укpaiны. Прапагандай гэтай iдэi яны iмкнулiся прыцягнуць да паўстання i памешчыкаў, i сялян, прычым першым абяцалi захаваць ix маёнткi, а другiм - адразу ж без выкупу i адбывання "часоваабавязаных aднociн" перадаць у поўную ўласнасць зямельныя надзелы, атрыманыя паводле рэформы 1861 г. Прадугледжвалiся ўраўнаванне грамадзянскiх правоў сялян i шляхты, замена падушнага падатку падымным i 15-гадовай рэкрутчыны трохгадовай ваеннай службай у cвaiм кpai, аднаўленне ўнiяцкай царквы. Такую праграму распрацаваў Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК), утвораны летам 1862 г. у Варшаве. Складаўся ён у асноўным з памяркоўных "чырвоных".
На перагаворах прадстаўнiкоў ЦНК з выдаўцамi "Колокола" (А.Герцэнам, М.Агаровым, М.Бакунiным) у Лондане ў вepacнi 1862 г. апошнiя прапанавалi польскiм рэвалюцыянерам прыняць больш радыкальныя лозунгi расiйскай рэвалюцыйнай дэмакратыi: "Зямля - сялянам, воля - правiнцыям", г.зн. Лiтве, Беларусi i Укpaiнe. У пiсьме А.Герцэна "Русским офицерам в Польше" (кастрычнiк 1862 г.) падкрэслiвалася: "Зямля сялянам, самастойнасць абласцям - на гэтай падставе, i толькi на ёй можа ўстанавiцца дзейсны саюз ваш з польскiмi братамi ... Скажам разам з палякамi, быць Лiтве, Белаpyci i Укpaiнe з кiм яны быць хочуць, цi нi з кiм, толькi волю б ix уведаць - не падробленую, а сапраўдную"[1, c.253].
Аднак фактычна гэтыя прапановы польскiмi рэвалюцыянерамi не былi ўлiчаны, аб чым сведчаць два аграрныя дэкрэты, выдадзеныя ЦНК 10 (22) студзеня 1863 г. у сувязi з абвяшчэннем паўстання. Новым у ix было толькi абяцанне надзялiць 3 мopraмi (каля 2 дзесяцiн) зямлi беззямельных сялян, якiя са зброяй у руках падтрымлiваюць паўстанне. Адначасова ЦНК аб'явiў сябе Часовым нацыянальным урадам усёй былой Рэчы Паспалiтай.
У Беларусi i Лiтве падрыхтоўка паўстання пачалася яшчэ восенню 1861 г., калi ў Вiльнi быў створаны "чырвоны" Камiтэт руху на чале з капiтанам Генеральнага штаба Л.Звяждоўскiм. Улетку 1862 г. пад нaцicкaм варшаўскага ЦНК, вiленскi цэнтр быў пераўтвораны ў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). Паводле паведамлення царскага генерала i гicтopыкa паустання В.Ратча старшыня ЛПК Звяждоўскi "пачаў "бялець" ... Пастаянным яго працiунiкам быу Kaнcтaнцiн Калiноўскi(гл. дадатак 2) ... якi быў чысцейшым прадуктам камунiстычнай лiтаратуры ... з yciмi федэратыўнымi мроямi ("бреднями") "Колокола"[2, с.180].
К. Калiноўскi да таго часу вызначыўся як лiдэр радыкальнай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай плынi сярод "чырвоных" Лiтвы- Беларусi. Летам 1862 г. ён стаў членам, а ў кастрычнiку быў абраны старшынёю ЛПК. Звяждоўскi неўза6аве выбыў з яго складу. У канцы 1862 - пачатку 1863 г. членамi ЛПК з'яўлялiся iнжынер-паручнiк Я. Козел- Паклеўскi, урач Б. Длускi, фатограф А. Банольдзi, студэнт Э. Вярыга, выпускнiк Пецяр6ургскага ўнiверсiтэта З. Чаховiч.[3, c.166]
К. Калiноўскi нарадзiўся 21 студзеня (2 лютага) 1838 г. у Мастаўлянах Гродзенскага павета ў сям'i беззямельнага шляхцiца, уладальнiка невялiкай ткацкай мануфактуры. 3 1849 г. шматдзетная сям'я Калiноўскiх жыла ў фальварку Якушоўка (220 дзесяцiн зямлi) паблiзу м. Свiслач Baўкaвыcкaгa павета. У 1852 г. Кастусь скончыў прaгiмназiю ў Свiслачы. У 1856-1860 гг. вучьўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўнiверсiтэта, удзельнiчаў у дзейнасцi падпольных гурткоў польска-беларуска-лiтоўскай моладзi - навучэнцаў цывiльных i вайсковых устаноў Пецярбурга. Атрымаўшы званне кандыдата права, у caкaвiкy 1861 г. ён вярнуўся на радзiму. Той жа вясной пачаў ствараць на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганiзацыю, у якую ўвайшлi В.Урублеўскi, Ф.Ражанскi, Э.Заблоцкi, I.Мiлевiч, C.Caнгiн i iнш.
Погляды левай, рэвалюцыйна-
Звяртаючыся да беларускiх сялян, "Мужыцкая праўда" у першым нумары заявiла: "Возьмемся, дзецюкi, за pукi i дзяржэмся разам! А калi паны хочуць трымаць з нaмi, то няхай жа робяць па святой справядлiвасцi: бо калi iначай - так чорт ix пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаць касу i сякеру, баранiць свайго патрапiць i ў нiкoгa ласкi прасiць не будзе". Hixто не дасць вольнасцi мужыкам, мужыкi павiнны caмi заваяваць яе i пабудаваць новы парадак- тaкi i так, як захочуць caмi, - вось лейтматыў "Мужьщкай праўды". "А для таго, дзецюкi, - папярэджваў Калiноўскi, - каб нixто вас не мог ашукаць, цяпер ужо талкуйце памiж сабою, якой вам вольнасцi патрэбна i якiм адно спосабам мужык яе дастаць можа". Як бачна з прыведзеных радкоў, Калiноўскi адназначна зыходзiў з iдэi народнай, сялянскай рэвалюцыi i ўсталявання ў вынiку яе народаўладдзя i прынцыпова разыходзiўся не толькi з "белымi", але i.памяркоўнымi "чырвонымi", якiя рабiлi стаўку на вядучую ролю шляхты. Ён блiскуча - вельмi лаканiчна, але ў той жа час проста i зразумела для кожнага непiсьменнага селянiна - сфармуляваў iдэю дэмакратычнай, народнай дзяржавы. "I як добры слуга глядзiць худобы гаспадарскай i слухае свайго гаспадара, - пiсаў Калiноўскi, - так добры ўрад глядзець павiнен шчасце людзей, слухаць народу i рабiць так, як народавi лепей. I не дзiва, бо не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа".
Аднак прамых заклiкаў
да захопу памешчыцкiх зямель
у "Мужыцкай праўдзе" не
было. Не ўзнiмала газета i нацыянальнае
пытанне. У больш поўнай меры
свае рэвалюцыйна-
В.Ратч на падставе дакументаў следства сведчыў, што Калiноўскi "настойлiва праводзiў iдэю аб самастойнасцi Лiтвы", што яго партыя "вырашыла канчаткова пазбавiцца варшаўскай апекi". "Калiноўскi, - пiсаў Ратч, - прымаў на сябе дыктатуру. Варшаўскi ўрад павiнен быў ... атрымаць паведамленне, што Лiтва i Беларусь - самастойная дзяржава". Паводле звестак Ратча, поспех паўстання Калiноўскi ў вырашальнай ступенi звязваў з актыўным удзелам у iм сялянскiх мас, са стварэннем сялянскай арганiзацыi i ў сувязi з гэтым выступаў за перадачу ўсёй зямлi сялянству. На шляхту ён не спадзяваўся i выказваўся за лiквiдацыю "гэтай гнiлой i разбэшчанай касты".[2, c.230]
Сакратар варшаўскага Нацыянальнага ўрада Ю. Яноўскi ў cвaix успамiнах адзначаў, што Калiноўскi "не хацеў мець нiякiх стасункаў са шляхтай, а абапiраўся толькi на народ. Aднociны Лiтвы i Польшчы разумеў толькi як федэратыўныя - з поўнай незалежнасцю Лiтвы. Зусiм не прызнаваў улады Цэнтральнага камiтэта, не хацеў прымаць адтуль нiякiх загадаў або распараджэнняў. Гэтая пазiцыя Калiноўскага, якую не ўсе ў Камiтэце цалкам падзялялi, была падставай непаразуменняў”.[4, c.161]
Таксама аддаў належнае Калiноўскаму i Я.Гейштар, лiдэр лiтоўска-белаpycкix "белых". "Гэта была натура гарачлiвая, - успамiнаў ён, - але сумленная, без малейшай крывадушнасцi. Адданы душой i сэрцам люду i бацькаўшчыне, але прасякнуты крайнiмi тэорыямi, прытым лiтоўскi сепаратыст i на словах крыважэрны дэмагог. Быў ён непараўнальным, узорным канспiратарам, душою Камiтэта ... Пры першым знаёмстве даводзiў мне, што ўдзел шляхты i памешчыкаў у паўстаннi не толькi не патрэбны, але i шкодны. Люд сам заваюе сабе незалежнасць i запатрабуе ўласнасцi ў памешчыкаў".[4, c.154]
Крайняе абвастрэнне ўзаемаадносiн памiж ЛПК i ЦНК у канцы 1862 г. засведчыў член ЦНК А.Авейдэ ў cвaix паказаннях следчай Kaмicii (студзень 1865 г.). Ён спаслаўся на факты выдалення са складу ЛПК варшаўскага Kaмicapa Н.Дзюлёрана, а затым i яго пераемнiка, адзначыў цвёрдасць i рашучасць, з якой ЛПК дамагаўся раўнапраўнасцi ва ўзаемаадносiнах з Варшавай i перадачы ў падпарадкаванне Вiльнi Беластоцкага ваяводства. Менaвiтa Авейдэ па даручэннi ЦНК вёў перагаворы з упаўнаважанымi Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта Э. Вярыгам, затым - з Б. Длускiм. "Па нейкай сляпой цвёрдасцi i яго (Б.Длускага. - М.Б.) i камiтэта вiленскага ў гэтых неабгрунтаваных, на наш погляд, патрабаваннях, - адзначам Авейдэ, я, нягледзячы на ўсе мае нaмaгaннi, на ўсе магчымыя саступкi з боку Цэнтральнага камiтэта, не паспем прыйсцi да пагаднення з Длускiм на працягу цэлых двух цi трох тыдняў. Гэтая акалiчнасць была сапраўднай i вялiкай шкодай для рэвалюцыi, таму што да самога моманту паўстання (пагаднення) памiж Вiльняй i Варшавай не адбылося"[3, c. 166]
К. Калiноўскаму i яго аднадумцам так i не ўдалося паўплываць на пазiцыi ЦНК. Апошнi цалкам праiгнараваў патрабаваннi беларуска-лiтоўскiх рэвалюцыйных дэмакратаў як па праграмных, так i па арганiзацыйных пытаннях. Нават рашэнне аб пачатку паўстання варшаўскiя дзеячы прынялi, не ўзгаднiўшы яго з Вiльняй, не ўважыўшы, як пiсаў Калiноўскi, "iнтарэсаў Лiтвы".[5, c. 76]
Пачатак паўстання ў Лiтве - Беларусi. Баявыя дзеяннi.
Нечаканае абнародаванне 10(22) студзеня 1863 г. польскiм Нацыянальным урадам Манiфеста i аграрных дэкрэтаў i абвяшчэнне паўстання без узгаднення з Лiтоўскiм правiнцыяльным камiтэтам стварыла крытычную сiтуацыю. ЛПК дастаткова доўга вагаўся, як рэагаваць на дзеяннi Варшавы. I усё ж пасля 10 сутак цяжкага роздуму i аналiзу сiтуацыi Вiленскi камiтэт 20 студзеня (1 лютага) 1863 г. выдаў свой манiфест, адрасаваны "лiтоўцам, беларусам, жэмайцiнам i жыхарам iншых абласцей, занятых pускiмi", у якiм абвясцiў правы i свабоды, вызначаныя польскiм нацыянальным урадам, яго аграрную праграму i заклiкаў падтрымаuь паўстанне ў Польшчы. Гэта азначала, што левыя ў ЛПК на чале з Калiноўскiм у тых драматычных умовах дзеля адзiнства дзеянняў пайшлi на прынцыповыя саступкi польскiм шляхецкiм рэвалюцыянерам па ўcix праграмных пытаннях i фактычна поўнасцю падпарадкавалiся польскаму нацыянальнаму ўраду. Тым не менш, паводле сведчання А.Авейдэ, у Варшаве не было даверу да ЛПК, якi абвясцiў сябе Часовым урадам Лiтвы i Беларусi.[3, c. 168]
У лютым 1863 г. Н.Дзюлёран, выключаны раней з ЛПК, дамовiўся з лiдэрамi вiленскiх "белых" Аскеркам i Гейштарам аб захопе ўлады ў паўстанцкай арганiзацыi Лiтвы - Беларусi i атрымаў згоду на гэта ад варшаўскага ўрада. 27 лютага (11 caкaвiкa) 1863 г. яны адхiлiлi ад улады Часовы ўрад Лiтвы i Беларусi на чале з К. Калiноўскiм i замянiлi яго Аддзелам кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы, якi ўзначалiў Я. Гейштар. Н.Дзюлёран зноў стаў Kaмicaрам ЦНК у Вiльнi. Ад iмя Аддзела быў распаўсюджаны спецыяльны дэкрэт, якiм абвяшчалiся несапраўднымi i адмянялiся "ўсе паўнамоцтвы i мандаты", выдадзеныя ЛПК.[5, c.11] У сувязi з гэтымi падзеямi А.Авейдэ паказваў пазней Kaмicii: "Правiнцыяльны камiтэт не хацеў нейкi час саступаць але па загаду Цэнтральнага камiтэта здаў i сваю арганiзацыю (падпольныя структуры на тэрыторыi Лiтвы-Беларусi. - М.Б.) i самога сябе новаўстаноўленай у Вiльнi рэвалюцыйнай уладзе. Калiноўскi адзiн пратэставаў супраць "шляхты", пратэст гэты, аднак, Дзюлёран у Варшаву не прыслаў" [3, c.168]
Taкiм чынам, з-за слабасцi рэвалюцыйна-дэмакратычных сiл
К. Калiноўскi вымушаны быў супрацоўнiчаць са шляхецкiмi рэвалюцыянерамi, фактычна падпарадкаўвацца ix цэнтрам, дзейнiчаuь ад iмя польскага нацыянальнага ўрада, прытрымлiвацца ўстаноўленай гэтым урадам праграмы. Магчымасцi звярнуцца да беларускага i лiтаўскага нарадаў з праграмай барацьбы, якая iстотна адрознiвалася б ад праграмы ЦНК, у К. Калiнаўскага не было. У выпадку непадпарадкавання яму пагражала абвiнавачванне ў дзяржаўнай здрадзе з адпаведнымi вынiкaмi. Гэта было прадугледжана адпаведным пунктам дэкрэта Аддзела кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы аб лiквiдaцыi ЛПК ад 27 лютага (11 сакaвiкa): "Невыкананне або затрымка выканання загадаў як Нацыянальнага ўрада, так i яго чыноўнiкаў, самаўпраўныя дзеяннi ў сучасных абставiнах з'яўляюцца дзяржаўнай здрадай; вiнаватыя ў тaкiм злачынстве падлягаюць неадкладнаму пакаранню па ўсёй стpoгacцi польскага ваеннага права".[5, c. 12]
Галоўнай задачай "белых", якiя далучылiся да паўcтаyня i захапi кipaўнiцтвa iм, з'яўлялася недапушчэнне перарастання яго ў сялянскую рэвалюцыю. Праграма памяркоўных "чырвоных", абвешчаная ў Манiфесце i аграрных дэкрэтах ад 10(22) студзеня, захоўвалася, што пацвердзiў дэкрэт ЦНК ад 10 мая 1863 г. аб пераўтварэннi яго ў Нацыянальны ўрад. Аднак пэўным чынам канкрэтызавалiся пазiцыi гэтага ўрада па нацыянальным пытaннi: ён абяцаў "братнiм народам Лiтвы i Pyci, злучаным з Польшчаю, забеспячэнне найшырэйшага развiцця нацыянальнасцi i мовы" i "прызнанне Лiтвы i Pyci ў якасцi частак, зусiм раўных з Каронай, з якай яны ўтвараюць адзiную цэласную дзяржаву". Адзначаныя пункты дэкрэта выключалi нават пастанаўку пытання аб праве беларусаў, лiтоўцаў i ўкpaiнцaў на самавызначэнне свайго лёсу.
Пасля роспуску ЛПК вiленскi "белы" камiтэт перагледзеў усе яга кадравыя прызначэннi ў падпольных структурах Лiтвы j Беларусi. У ваяводствы, паветы i aкpyгi прызначалiся цывiльныя начальнiкi, важнейшай задач ай якiх з'яўлялася матэрыяльнае забеспячэнне паўстанцкiх атрадаў. Ix арганiзацыя i кipaўнiцтвa баявымi дзеяннямi ўскладвалiся на ваяводскiх ваенных начальнiкаў. Як правiла, яны былi i камандзiрамi найбольш буйных атрадаў i злучэнняў. Каардынавалi дзейнасць цывiльных i вайсковых паўстанцкiх улад ваяводскiя камiсары. На пасаду гродзенскага ваяводскага кaмicapa пасля роспуску ЛПК быў прызначаны К. Калiноўскi.
Першыя паўстанцкiя атрады з'явiлiся ў Беларусi з Польшчы ў студзенi-лютым 1863 г. Самым буйным з ix быў атрад пад камандаваннем P.Paгiнcкaгa. Пры няспынным пераследзе цapcкiмi войскамi ён прайшоў праз Пружанскi павет да Пiнскага, дзе каля в. Боркi ў лютым быў разбiты. Фармiраванне мясцовых атрадаў i выхад ix у месцы збору Харугва паўстанцаў 1863 г. пачалiся ў caкaвiкy-красавiку 1863 г.
Абмежаваная праграма паўстання i прыход да кipaўнiцтвa "белых'" выключалi магчымасць шырокага ўдзелу ў iм сялянства Беларусi i Лiтвы, для якога быў зусiм чужы i незразумелы лозунг польскiх шляхецкiх рэвалюцыянераў аб аднаўленнi Польшчы ў межах Рэчы Паспалiтай 1772 г. Сярод расiйскай rpaмaдcкacцi, нават лiберальна-дэмакратычнай, гэты лозунг справакаваў небывалы ўздым вялiкадзяржаўнага шавiнiзму, якому не паддаўся фактычна толькi герцэнаўскi "Колокол". Аднак прыхiльнiкаў у апошняга было мала. Праз дзяржаўныя установы, царкву, школу, друк шавiнiстычная хваля шырока распаўсюдзiлася ў Pacii i паралiзавала намаганнi "Зямлi i волi" ўзняць усерасiйскае сялянскае паўстанне. Гэтым, па сутнacцi, прадвызначыўся i лёс паўстання ў Польшчы, Лiтве i Беларусi. Спадзяваннi яго кipaўнiкoў на дапамогу заходнiх дзяржаў таксама не спраўдзiлiся. У адзiнаборстве з магутнай расiйскай армiяй паўстанцы былi асуджаны на паражэнне: у Беларусi i Лiтве ix налiчвалася прыблiзна 15 тыс., а змагацца iм давялося супраць рэгулярнага войска, якое складалася з 318 рот салдат, 48 эскадронаў кавалерыi, 18 казацкiх соцень i мела на ўзбраeннi 120 палявых гармат.[6, c. 70]
3 прычыны несувымернасцi сiл баявыя дзеяннi паўстанцау, узброеных у большасцi кocaмi, пiкамi i паляўнiчымi стрэльбамi, з самага пачатку насiлi характар партызанскай барацьбы: атрады пазбягалi сутычак з больш моцнымi сiламi i нападалi толькi тады, калi была надзея на поспех. Яны пастаянна знаходзiлiся ў руху. Прыходзячы ў вёску цi мястэчка, паўстанцы склiкалi сходы жыхароў, абвяшчалi iм манiфест i аграрныя дэкрэты, складалi акты аб перадачы зямлi ва ўласнасць сялян, прымалi ад ix прысягу на вернасць, забiралi казённыя грошы, а сабраныя з сялян падаткi вярталi iм. Iншы раз праводзiлi публiчныя суды i пакараннi людзей, якiя аказвалi дапамогу ўладам у барацьбе з паўстаннем. Усяго на сучаснай тэрыторыi Беларусi з лютага па жнiвень 1863 г. зафiксавана 46 баёў i баявых сутычак паўстанцаў з цapcкiм войскам. 3 ix 2/3 адбылiся на Гродзеншчыне i Вiленшчыне у Гродзенскай губернi вясною 1863 г. дзейнiчалi пяць паўстанцкiх атрадаў, у якiх налiчвалася каля 1700 чалавек. У мai яны правялi больш за 20 баёў. Найбуйнейшы з ix адбыўся 21 мая каля м. Мiлавiды Слонiмскага павета. 3 аднаго боку ў iм удзельнiчала каля 800 паўстанцаў (некалькi атрадаў), а з другога - пяць рот салдат, якiя мелi чатыры гарматы. Бой працягваўся некалькi гадзiн. Kapнiкi не змаглi ўзяць лагер паўстанцаў i з вялiкiмi cтpaтaмi адышлi. Аднак i паўстанцы не сталi чакаць прыбыцця новых сiл ворага: уночы яны непрыкметна пакiнулi лагер.
Паўстанне ў Гродзенскай губернi вызначалася адносна больш актыўным удзелам у iм сялян. 3 ycix сялян, што ўдзельнiчалi ў паўстаннi на сучаснай тэpытopыi Беларусi, больш за 33 % прыпадала на Гродзеншчыну. Адпаведны паказчык па беларускiх паветах Вiленскай губернi складау 27 %, па Мiнскай - 20, па Магiлёўскай - 13, па Вiцебскай - толькi 7 %[6, c.59]
Адносны поспех у пачатку паўстання спадарожнiчаў выступленню атрада Л.Звяждоўскага, прызначанага ваенным начальнiкам Магiлёўскага ваяводства. 3 дапамогаю студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага iнcтытутa яму ў ноч на 24 кpacaвiкa 1863 г. удалося захапiць павятовы цэнтр Гopкi. Аднак мясцовыя сяляне не падтрымалi паўстанцаў, i атрад 3вяждоўскага неўзабаве быў разбiты.
Недавер у сялян выклiкаў факт падтрымкi паўстання з боку мясцовых польскiх памешчыкаў, абмежаваная праграма яго кiраўнiкоў, лозунг аднаўлення польскай дзяржавы. Да таго ж улады i праваслаўная царква распаўсюджвалi беспадстаўныя чуткi, быццам польскiя памешчыкi паўсталi супраць рускага цара за тое, што ён вызвалiў сялян з прыгону, i з мэтай аднaвiць прыгоннае права. Моцна паўплывалi на сялян i тыя змены ў рэалiзацыi рэформаў ад 19 лютага, на якiя пайшоў урад у сувязi з паўстаннем. У вынiку большасць сялянства Беларусi не падтрымала паўстанне, а значная частка, асаблiва ў Вiцебскай i Магiлёўскай губернях, выступiла супраць яго, дапамагала ўладам лавiць паўстанцаў, грамiла маёнткi польскiх паноў.[7, c.517]
Падаўленне паўстання
Пашырэнне ў 1861 г. польскага нацыянальна-вызваленчага руху на Вiленскую, Гродзенскую i Ковенскую губернi прымусiла ўрад абвясцiць у гэтых губернях у жнiўнi таго ж года ваеннае становiшча. 3 пачаткам паўстання яно было ўведзена ў Мiнскай, Вiцебскай i Магiлёўскай губернях, далучаных да Вiленскага генерал-губернатарства. У мai генерал-губернатарам беларуска-лiтоўскiх губерняу Аляксандр II прызначыў генерала М. Мураўёва, якi яшчэ ў пачатку 30-х гг. служыў Miкaлаю I на пасадах магiлёўскага i гродзенскага губернатараў, добра ведаў край i меў вопыт падаўлення тагачаснага польскага паўстання. Цар ухвалiў яго праграму "супакаення" краю i надзялiў дыктатарскiмi паўнамоцтвамi. Мураўёву падпарадкоўвалiся ваенныя губернатары i ваенныя начальнiкi паветаў, узброеныя сiлы, жандармерыя i палiцыя, следчыя кaмicii i ваенна-палявыя суды. Прыгаворы апошнiх пасля зацвярджэння вaeннымi губернатарамi i генерал-губернатарам выконвалiся неадкладна, смяротныя пакараннi - публiчна, на плошчах гарадоў. Усяго ў кpai было пакарана больш за 15 тыс. чалавек. 3 ix 123 былi павешаны цi расстраляны, 12355 сасланы пад нагляд палiцыi па месцах жыхарства, 3776 чалавек высланы без следства i суда.[8, c.25]
Паказальна, што каля 70% ycix удзельнiкаў паўстання, прыцягнутых да адказнасцi, складала шляхта, у абсалютнай большасцi беззямельная i малазямельная, якая здабывала сродкi для жыцця ўласнай працай на арандаванай зямлi цi у рамястве, службай у дзяржаўных i прыватных установах. Прадстаўнiкi дэмакратычных пластоў гарадскога насельнiцтва i беззямельпая шляхта (фактычна разначынцы) складалi каля 75% ycix паўстанцау на тэрыторыi Беларусi.[6, c.57]
Нерухомая i рухомая маёмаспь пакараных па суду канфiскоўвалася, а высланых адмiнiстрацыйна - секвестравалася. На ўcix западозраных у спачуваннi паўстанцам адвольна накладалiся ўсемагчымыя i нiчым не рэгламентаваныя штрафы. Жыхарам мужчынскага полу (акрамя сялян) забаранялася без дазволу ўлад адлучацца з дому далей, чым на 30 вёрст. У сельскай мясцовасцi з лiку сялян стваралiся ўзброеныя каравулы ад 60 да 100 чалавек кожны, у якiя ўключалiся некалькi салдат на чале з унтэр-афiцэрамi. На спецыяльных заставах яны павiнны былi правяраць ycix прахожых i праезджых, лавiць i праследаваць паўстанцаў. За ix выдачу сялянам давалiся грашовыя ўзнагароды. Тыя ж вёскi, дзе паўстанцы знаходзiлi падтрымку, цалкам спальвалiся, маёмасць жыхароў прадавалася з аўкцыёну, а caмi яны высылалiся ў аддаленыя губернi Pacii. Маёнткi памешчыкаў, якiя не даносiлi палiцыi аб з'яўленнi ў ix уладаннях паўстанцаў, адбiралiся ў казну. Былi закрыты дваранскiя сходы, а выбраныя iмi прадвадзiцелi (маршалкi) дваранства, мiравыя пасрэднiкi i ўвогуле ўсе чыноўнiкi, якiя па службовых абавязках мелi непасрэдныя зносiны з насельнiцтвам, заменены расiйскiмi чыноўнiкамi. Тое ж рабiлi з нacтaўнiкaмi i медыцынскiмi работнiкамi. Выхадцаў з Pacii заваблiвалi на службу ў Беларусь i Лiтву павышанымi на 50% акладамi, магчымасцю набыць на льготных умовах зямлю i зрабiць хуткую кар'еру. За падтрымку паўстання закрывалiся цi пераўтваралiся ў праваслаўныя храмы касцёлы i кляштары[8, c. 485]
Жорсткiмi рэпрэсiямi Мураўёў прымусiў "белых" памешчыкаў i вышэйшае каталiцкае духавенства адмовiцца ад падтрымкi паўстання. Гэта замацоўвалася падпiсаннем вернападданнiцкiх адрасоў на iмя цара.
Ва ўмовах страшэннага тэрору, здраднiцтва i шпiёнства Калiноўскi, дзякуючы незвычайньщ здольнасцям канспiратара, пратрымаўся на волi да канца студзеня 1864 г. Ён не раз мог перабрацца за мяжу, але не пайшоў на гэта, бо iмкнуўся зрабiць усё магчымае, каб захаваць у Беларусi i Лiтве падпольную паўстанцкую арганiзацыю з мэтай падрыхтаваць новае паўстанне вясною 1864 г. Выдадзены здраднiкам, Калiноўскi ў ноч на 29 студзеня 1864 г. трапiў у pукi Мураўёва. На следстве, якое працягвалася да канца лютага, трымаўся мужна, з высокай годнасцю. Матэрыялы следства характарызуюць Калiноўскага як выразнiка iнтарэсаў не Польшчы, а Лiтвы- Беларусi, i паказваюць, што свае адносiны да Pacii ён фармуляваў у залежнасцi ад яе стаўлення да беларускага народа i краю.
Знаходзячыся ў турме i не маючы нiякiх iлюзiй наконт свайго далейшага лёсу, Калiноўскi напiсаў i перадаў на волю "Лiсты з-пад шыбенiцы" з просьбай апублiкаваць ix, "каб знаў свет Божы, як мужыкi Беларусы глядзяць на Маскалёў i паўстанне польскае, чаго яны хочуць i чаго па сваёй сiле дабiвацicя будуць ... " Заклiкаючы свой народ да далейшага змагання за волю, ён выказаўся за ўтварэнне самастойнага ўрада для Лiтвы-Беларусi: "Нам адно сiльно з шчырай верай за сваё стаяцi трэба, а ронд (урад) наш павiнен быць на ўсё чуткi, каб для дабра народнага з усяго карыстаць".
Ваенна-палявы суд прыгаварыў Калiноўскага да расстрэлу, але Мураўёў выказаўся за павешанне. Пакаранне адбылося 10(22) caкaвiкa 1864 г. У 10 гадзiн 30 хвiлiн ранiцы на Лукiшскай плошчы ў Вiльнi ў прысутнасцi велiзарнай колькасцi людзей. Стоячы перад шыбенiцай, за момант да смерцi Калiноўскi ўнёс "папраўку" ў прыгавор. Калi яго назвалi "дваpaнiнaмM", ён крыкнуў: "У нас няма дваран, усе роўныя!" (гл. дадатак 3)
Значэнне i вынiкi паўстання
Паўстанне 1863 г. было нaкipaвaна супраць самадзяржаўя, нацыянальнага прыгнету i саслоўнай няроўнасцi, супраць рэшткаў прыгоннага пpaвa. I хоць пaўстаннe скончылася няўдачай, тым не менш яно адыграла вялiкую ролю ў гicтоpыi беларускага народа: прымусiла царскi ўрад пайсцi нa больш выгадныя ўмавы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусi i Лiтве. Частка беззямельных сялян атрымлiвала на ўласнасць невялiкiя надзелы з лiку тых зямель, якiя былi канфiскаваны ў шляхты, што брала ўдзел у паўстаннi. Паўстанне аказала вялiкi ўплыў на ажыўленне рэвалюцыйнага руху ў Pacii i Заходняй Еўропе, садзейнiчала абуджэнню самасвядомасцi беларусаў.
Разам з тым яно мела i адмоўныя вынiкi. Удзельнiкi паўстання цярнелi бязлiтасныя рэпрэсii.
Мэтай усёй палiтыкi царызму стала русiфiкацыя края. Сутнасць буржуазных прагрэсiўных рэформаў 60-70-х гг. была зменена, на тэрыторыi Беларусi яны былi праведзены са значным змяненнем. У навучальных i грамадскiх установax была ўведзена руская мова як абанязковая, забаронена выкладане польскай мовы, закрыты польскiя бiблiятэкi.
Расiйскiя чыноўнiкi сначатку замянiлi прадстаўнiкоў шляхты на вышэйшых адмiнiстрацыйных пасадах, а потым i на ўcix астатнix. Расiйскiя газеты заклiкалi выпускнiкоў унiверсiтэтаў стаць мiсiянepaмi рускай народнасцi, прываблiвалi каланiстаў эканамiчнымi выгадамi. Дарожныя выдаткi аплачвалiся дзяржавай у двайным намеры, а службовыя аклады з улiкам русiфiкатарскай работы павялiчвалiся ў паўтара раза. Беларусь запаўнялася велiкарускiмi 6юракратамi. Новымi прыгоннiкaмi для сялян сталi земскiя начальнiкi, якiх урад з 1889 г. пacтaвiў для нагляду за сельскiмi справамi. Гэтыя пасады маглi займаць толькi рускiя. На тэрыторыi Беларусi паўсюдна размяшчалiся расiйскiя войскi, на якiя тaксамa ўскладалася русiфiкатарская мiсiя. Беларуская шляхта была пазбаўлена права займаць дзяржаўныя пасады, i толькi ў 80-90 гг. пераважна ва ўсходнiх губернях з'явiлiся ўраднiкi з беларусаў.

- Знергетические ресурсы мира и Беларуси
- Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII – першая палова XVI ст.)
- Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII-першая палова XVI ст.)
- Знешняя палітыка Полацкага княства ў перыяд з 1021 па 1101 гады
- Знос основних виробничих фондів та методи його оцінки
- зно физика 2007 с ответами
- Зоб
- Значимость психологической службы в школе
- Значимость рекламы в деятельности предприятия
- Значимость Русского Языка
- Значимость спорта и олимпизма для общества и отдельного человека
- Значимость художественной литературы в развитии речи
- Значимые события, связанные с историей России XX века
- Значние трудов Дарвина