Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII-першая палова XVI ст.)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

 

 

 

Кафедра эканамічнай гісторыі

 

 

 

 

 

РЭФЕРАТ

 

па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый

на тэму: “Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII-першая палова XVI ст.).”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Студэнтка         Ю.А. Тумілевіч

ІСГА, 1-ы курс, ДІС-1

 

 

 

Праверыла

канд. гіст. навук, 

Дацэнт         Т. І. Паваліхіна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МІНСК 2010

 

 

ЗМЕСТ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Самастойная знешняя палітыка –  адна з асноўных прыкмет існавання  любой дзяржавы. Паводзіны дзяржавы на знешнепалітычнай арэне важныя таму, што яны адыгрываюць вялікую  ролю ў тым ліку і на ўнутрыпалітычнае жыццё.

Вялікае Княства Літоўскае –  дзяржава, якая паўстала ў другой палове XIII ст. на ўсходніх землях сучаснай Літоўскай рэспублікі і землях Беларускага Панямоння. Гэты рэгіён здаўна вылучаўся багатым этнічным складам, а пазней стаў пляцоўкай для разнастайных дзяржаўных падзей. Робячы агляд знешняй палітыкі мы, ў першую чаргу, спрабуем вызначыць якія фактары ўплывалі на станаўленне гэтай дзяржавы, а значыць і беларускага народа, люлькай для якога было ВКЛ.

У нашым рэфераце мы паспрабуем зрабіць агляд суадносін ВКЛ з самымі магутнымі суседзямі: крыжацкімі ордэнамі, Польшчай, татарскімі дзяржавамі і Маскоўскім княствам.

 

Агляд асноўных накірункаў знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага 2-ой пал. XIII - 1-ай пал. XVI ст.

 

Калі паглядзець на мацу ВКЛ канца XIII ст., то можна заўважыць што межы ў сучасным паняцці адсутнічаюць. У гэтым німа нічога дзіўнага – першае стагоддзе існавання ВКЛ было вельмі бурным, у дадзеным рэгіёне існаваў шэраг палітычных сілаў, якія перманентна змагаліся за ўладу і ўплыў паміж сабою. На паўночным захадзе ад ВКЛ абаснаваўся Тэўтонскі Ордэн – моцная тэакратычнае дзяржаўнае ўтварэнне з вельмі агрэсіўнай знешняй палітыкай. Асноўная матывацыя палітыкі Тэўтонскага Ордэна – агрэсіўная экспансія на балцка-славянскія землі. Мірныя пагадненні з Ордэнам даволі нетрывалыя і вайна – асноўны спосаб адносін з Ордэнам. Аналагічна можна сказаць і пра Лівонскі Ордэн, які размяшчаўся на тэрыторыі сучасная Латвіі.

На захадзе знаходзяцца польскія княствы і Каралеўства Польскае. У першы перыяды існавання ВКЛ фактычна не было ніякіх адносінаў, пазней, са з’ўленнем агульнай мяжы адбываюцца ваенныя сутычкі, якія не мелі сістэматычнага характару. У далейшым ВКЛ з Польшчай сталі трывалымі саюзнікамі, з агульнымі інтарэсамі і ворагамі.

З Залатой Ардой у першы перыяд існавання не было ніякіх трывалых адносін, калі не лічыць за адносіны набегі бессістэмнага характару. Потым, са з’яўленнем розных палітычных сілаў у Ардзе ўзрастае роля дыпламатыі. ВКЛ неаднаразова ўмешвалася ў палітычныя інтрыгі Залатой Арды. Пазней, калі ўзнікла Крымскае ханства, ВКЛ неаднаразова заключала саюзы з гэтай дзяржавай і выкарыстоўвала татарскае войска ў сваіх інтарэсах.

Рускія княствы заўсёды былі крыніцай для тэрытарыяльнай экспансіі  Літоўскага княства. З узрастаннем  ролі Вялікага Княства Маскоўскага інтарэсы непазбежна сутыкнуліся, што вылілася ў шэраг бесперастанных войнаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адносіны ВКЛ з Польшчай

 

Першыя польска-літоўскія стасункі пачаліся адразу пасля пакарэння  яцвягаў Літвой. З’явілася агульная мяжа з Мазавецкім княствам. У 1262 г. меў месца узброены напад, у выніку якога быў забіты Семавіт I Мазавецкі, а ў літоўскі палон трапіў яго сын Конрад II Чэрскі.

Пасля смерці Міндоўга наступныя ўладары  Літоўскага княства працягвалі палітыку ўмацавання дзяржавы, праводзілі актыўную дынастычную палітыку. Трайдэн, адзін з паслядоўнікаў Міндоўга выдаў сваю дачку за Баляслава II, мазавецкага князя. Але працягваліся і напады на польскія землі, у выніку аднаго з надаў быў забіты чарговы князь Казімеж II Леньчыцкі, так сама трапіў у палон адзін у ўладаров добжынскай зямлі – Семавіт Добжынскі.

У 1316 годзе вялікім князем літоўскім  стаў Гедзімін, пад час кіравання  якога быў заключаны першы  літоўска-польскі саюз (1325). Саюз быў  заключаны з польскім каралём  Уладыславам I Лакеткам, прымірэнне было зацвержана шлюбам паміж дачкой Гедзіміна Альдонай і сынам Уладыслава Казімежам III Вялікім. Але саюз быў нетрывалым і хутка быў парушаны.

У гадах 1349-1350  пачаліся інтэнсіўная  барацьба паміж ВКЛ і Польшчай за кантроль над саслабелым Галіцка-Валынскім княствам. Умовы міру не захаваліся, вядома толькі, што Берасцейская зямля ізноў перайшла да Кейстута (т.ч., у склад ВКЛ), і мяркуецца, што агульны вынік быў на карысць ВКЛ.

Наступным, бадай адным з самых  галоўных эпізодаў суадносін з Польшчай было Крэўскае пагадненне. Вялікі князь літоўскі шукаў альянсу для далейшай барацьбы з Ордэнам. Яго намаганні ўрэшце скончыліся вядомай Крэўскай уніяй - падпісаннем 14 жніўня 1385 г. саюзнага дагавора паміж Ягайлам і польскімі панамі, згодна з якім літоўскі манарх жаніўся з каралевай Ядвігай, займаў польскі каралеўскі пасад і, сярод іншых прынятых абавязкаў, мусіў ахрысціць літоўцаў і "назаўсёды далучыць" свае землі да Кароны Польскай.

На пачатку 1380-х гг. ВКЛ апынулася ў крызісным становішчы. Абцяжараны Дубіскім пагадненнем з Ордэнам і не маючы сіл для спынення нямецкай экспансіі, каб утрымаць цэнтральную ўладу і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй дзяржавы, Ягайла быў вымушаны шукаць падтрымку знешняга саюзніка. Збліжэнне з Польшчай  адпавядала інтарэсам віленскага двара. Польскае каралеўства магло разглядацца як стратэгічна найважнейшы саюзнік для барацьбы з Ордэнам. 3 аднаго боку, у адпаведнасці з тагачасным міжнародным правам прыняцце каталіцтва пазбавіла б Мальбарк галоўнай падставы нападаў на ВКЛ; з другога - для літоўцаў, якія складалі тады не больш за пятую частку насельніцтва Ягайлавай дзяржавы, саюз з палякамі і хрысціянства заходняга абраду давалі  магчымасць не толькі захаваць свае палітычнае дамінаванне ў ВКЛ, але і ўберагчыся ад рутэнізацыі, што набірала сілу. Аднак яшчэ большую зацікаўленасць у збліжэнні з Літвой выявіў польскі бок.

У Полышчы якраз тады заставаўся вакантным каралеўскі трон. Пасля смерці каралевы, якая кіравала намесніцкай уладай, польскія паны вялі перамовы з венгерскім дваром аб запрашэнні на кракаўскі стол Ядвігі - непаўналетняй дачкі Людовіка Андэгавенскага (Анжуйскага), хоць яна ўжо была заручаная з Вільгельмам Габсбургам. Незалежна ад кантактаў з венгерскай сталіцай Будай у сакавіку 1383 г. пачаліся перамовы і з Ягайлам, у выніку якіх з'явілася ідэя выдання Ядвігі за вялікага князя літоўскага.

Ва ўсякім разе падпісаны ў Крэве акт не стаў тым парогам, пасля якога рэзка мяняўся характар адносін паміж ВКЛ і Ордэнам. Ваенныя дзеянні і дыпламатычныя перамовы паміж імі працягваліся, і гэта сведчыла пра захаванне Вялікім Кня-ствам пазіцыі суб'екта міжнароднага права. А ў Мальбарку і надалей разглядалі ВКЛ як патэнцыяльнага саюзніка супраць Полышчы.

Падпісаны ў Крэве акт быў  канчаткова зацверджаны ў лютым 1386 г., пасля хрышчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядвігай і ўрачыстай каранацыі ў Кракаве на Вавелі, якая адбылася 18 лютага. Ягайла пачаў афіцыйна тытулавацца "каралём Польшчы, вярхоўным князем літоўскім і дзедзічам рускім". Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

Пачатак XV ст. прынёс другую ў гісторыі польска-літоўскую унію. Новым пагадненнем  стала віленска-радамская унія, згодна якой Ягайла атрымаў тытул Supremus Dux Lithuaniae ( лац. найвялікшы князь літоўскі), а Вітаўт Magnus Dux Lithuaniae (лац. вялікі князь літоўскі). Таксама было пастаноўлена, што ў выпадку смерці Ягайлы на польскі трон абіралі караля па пагаджэнню з літоўскім бокам, а калі б памёр першым Вітаўт – то Літва мела б новага князя, якога прызнаў Ягайла. Гэтая унія, як і Крэўская захоўвала самастойнасць дзвюх дзяржаў.

Польшча і ВКЛ вялі ў 1409-1411 гг. сумесную “Вялікую вайну” супраць Тэўтонскага  ордэна. Кульмінацыяй баявых дзеянняў стала бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 г, дзе аб’яднаннае польска-літоўскае войска перамагло крыжакаў. Удалая перамога пацвердзіла пазітыўныя моманты цесных сувязяў ВКЛ і Польшчы. [4, С. 205]

У 1413 годзе была заключана чарговая Гарадзельская унія. Адным з яе доўгатэрміновых наступстваў было прыпадабненне адміністрацыйнай структуры ў ВКЛ па ўзору Польшчы. Каталіцкія баярскія рады атрымоўвалі ўласныя гербы як у польскай шляхты, праваслаўныя баяры апынуліся ў дыскрімінацыйным стане. Гарадзельская унія дала моцны штуршок для першай хвалі паланізацыі ВКЛ, аднак з якой на тэррыторыі княства пачалі распаўсюджвацца і дасягненні заходнееўрапейскай культуры.

У XV ст. быў заключан шэраг персанальных уній паміж Польшчай і ВКЛ. Літоўскія князі так сама былі і каралямі польскімі. Такія цесныя сувязі рыхтавалі глебу для большч шчыльнага саюзу, які потым знайшоў месца ў Люблінскай уніі і стварэнні Рэчы Паспалітай абодвух Народаў.

 

 

Калі акінуць адным поглядам усю гісторыю суадносін ВКЛ і  Польшчы то можна сказаць, што першапачаткова Польшча не адыгрывала значнай ролі ў знешняй палітыцы ВКЛ. Дынастычныя шлюбы, памежныя войны былі нормай тагачаснай эпохі. Пазней, са станаўленнем цэнтралізаванай Літоўскай дзяржавы сувязі набываюць шчыльным характар.Цесныя суадносіны ВКЛ і Польшчы пачынаюцца з Крэўскай уніі, у выніку якой вялікі князь літоўскі Ягайла стаў польскім каралём Уладыславам.  Хрышчэнне Літвы па каталіцкаму абраду вырашыла гістарычны шлях дзяржавы, пачала актыўную вестэрнізацыю ВКЛ. Польшча і ВКЛ разам змагаліся з агульнымі ворагамі, разам спынілі крыжацкую агрэсію. Крэўская унія, як і ўсе наступныя персанальныя уніі, сталі моцнай перадумовай да заключэння ўжо дзяржаўнай Люблінскай уніі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адносіны ВКЛ з Лівонскім  і Тэўтонскім ордэнамі

 

Беларускія і літоўскія землі ў выніку барацьбы з крыжацкімі ордэнамі на працягу амаль двухсот год здолелі не толькі адстаяць сваю незалежнасць, не толькі заявіць аб сабе на міжнароднай арэне, але і дасягнуць пэўнага узроўню палітычнай сталасці, новага подыху сіл. Справа ў тым, што падчас шматлікіх дыпламатычных манеўраў, ваенных паходаў, аблог і абарон паступова рос палітычны вопыт дзяржаўных кіраўнікоў, рос ваенны патэнцыял і трываласць войска, рала кансалідацыя грамадства ў барацьбе з ворагам. Таму не дзіўна, што першапачатковыя “дзікуны-паганцы” і “схізматыкі” да якіх адносілі літоўцаў і славян, здолелі перакуліць славуты тэўтонскі механізм, вяршыняй перамогі над якім стаў Грунвальд.

А пачыналася ўсё не так добра. Саюзныя  адносіны, якія меў Міндоўг з Лівонскім ордэнам у 50-я гг. XIII ст, былі толькі спробай адцягнення ўвагі Ордэна ад ваенных канфліктаў, якія дзяржава мела тады з Галіцка-Валынскім княствам. Пасля цяжкага паражэння Тэўтонскага ордэна ад жамойтаў ля возера Дурбе Міндоўг парывае з Ордэнам, блага, што ўвага апошняга была адцягнута ад Літвы. Пасля разрыву з крыжакамі быў заключаны антыор-дэнскі саюз ВКЛ з Ноўгарадам. У 1262 г. Міндоўг разам з жамойцкім князем Транятай арганізоўвае паход на Вендэн.

Смерць Міндоўга пераносіць барацьбу ўнутр самой дзяржавы. Толькі ў 1270 годзе некалькі цяжкіх паражэнняў ад войск ВКЛ панеслі лівонскія рыцары (у гэтых баях загінуў  лівонскі ландмайстар).

Як пагроза для паўночнай  мяжы ВКЛ паўстаў у 1275— 1276 гг. на Дзвіне лівонскі замак Дзюнабург (Даўгаўпілс). Трайдэн некалькі разоў спрабаваў яго ўзяць, але кожны раз бьгў вымушаны адступаць. Урэшце ён захапіў Ерсіку (Герцыке), Дзюнабург аказаўся адрэзаным ад Лівоніі, i лівонцы аддалі яго ВКЛ узамен за Ерсіку, яшчэ даплаціўшы нейкую суму грошай. Зімой 1278 года лівонцы разам з атрадам датчан з Рэвеля дайшлі да Кернава, апустошыўшы родавае ўладанне Трайдэна. Але на зваротнай дарозе крыжакоў дагналі i разбілі. У Земгаліі пасля гэтай бітвы распачалося паўстанне супраць Ордэна, падтрыманае Трайдэнам. Каля 1276—1277 гг. Трайдэн прыняў уцёкшых ад немцаў прусаў i пасяліў ix у Гародні i Слоніме.

Пачатак 80-х гг. XIII ст. адзначаецца  мабілізацыяй амаль усіх вайсковых  фарміраванняў Вялікага княства  Літоўскага на паўночна-заходняй і  паўночнай межах. Гэта звязана з  далучэннем да барацьбы Тэўтонскага ордэну пасля пакарэння прусаў (1283). І панёсся віхор паходаў і баёў.

Закончыўшы пакарэнне Прусіі, ордэнскія  войскі адразу ж у 1283 г. арганізавалі паход на Літву з тэрыторыі  Прусіі. У 1284 г. войскі крыжацкага магістра Конрада Цырнберга ўпершыню асадзілі Гародню. Яны ўварваліся ў замак, пабілі ўсіх або забралі ў палон, спалілі ўмацаванні, спустошылі ваколіцы i з вялікай здабычай вярнуліся ў ордэнскія ўладанні. У 1282-1285 гг. ліцвіны пустошылі ўладанні Лівонскага ордэна над Дзвіной. У першых месяцах 1283 г. войскі ВКЛ напалі на Самбію. Пад час адной з сутычак (у сакавіку 1287 г. з земгаламі па другой крыніцы з ліцвінамі) загінуў чарговы лівонскі ландмайстар    .

3 1290 г. Ордэн актывізуе ваенныя  дзеянні супраць ВКЛ, i наступныя  два гады над Нёманам вядуцца ўпартыя баі з пераменным поспехам. Перад зімой 1291-92 г. ордэн-скае камандаванне рыхтавала вялікі паход адначасова з Прусіі i Лівоніі, ход якога нам застаўся невядомы. Наступнае нашэсце ў беларускае Панямонне адбылося ў 1295 г. У 1296 г. двойчы хадзілі на Гарадзенскі замак тэўтоны на чале з Райбергам, які загінуў у час гэтага паходу, i Зуцвертам. Гэты горад быў перадавым пунктам абароны цэнтральнай вобласці дзяржавы - Літвы i важнейшай базай ВКЛ для арганізацыі паходаў на Прусію. Таму ён пастаянна станавіўся аб'ектам атак крыжакоў Крыжацкія набегі на Гарадзенскую зямлю рабіліся ўсё больш частымі i спусташальнымі. Чарговы раз рыцары пустошылі гэты край у 1305, 1306 (двойчы), 1311 (двойчы), 1314, 1324, 1328 гг.

Барацьба з крыжакамі становіцца асабліва напружанай у пачатку 14 ст. Ад 1300 г. да канца гаспадарання Віценя ордэнскія войскі правялі больш дваццаці паходаў з тэрыторыі Прусіі на Жамойць i Літву, у першую чаргу на Гародню, даходзячы да Наваградка i Салечнікаў. Інтэнсіўнасць ix аперацый уражвае: у сярэднім каля двух паходаў у год, не лічыўшы дзейнасці на паграніччы ВКЛ рабаўнічых банд, якія вялі сваю, часта не рэгістраваную вайну.

Каб ўяўляць сітуацыю, трэба мець лічбы, а яны такія: за перыяд з  канца XIII ст. - па 1410 г. крыжакі больш  за 140 разоў урываліся на тэрыторыю сучасных Беларусі і Літвы. У сваю чаргу палкі ВКЛ за няпоўныя 100 гадоў ажыццявілі каля 60 паходаў у адказ на крыжацкія набегі.

Сярод барацьбітоў з  крыжакамі на особым рахунку быў  Давыд Гарадзенскі, сын князя  Даўмонта. Першы жорсткі бой Давыда з крыжакамі адбыўся ў 1305 г., калі яны аблажылі Гародню. Сумесна з Гедымінам ён раз-граміў пад сценамі горада войскі каменданта Брандэнбурга камтура Конрада Ліхтэнхагена. У 1306 г. узначаліў паспяховую абарону Гарадзенскага замка, які асаджалі 6 тысяч лёгкіх коннікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў камтура Кенігсберга Эберхарда фон Вірненбурга. У 1314 г. Давыд разбіў крыжакоў каля Наваградка, калі яны аблажылі i спрабавалі ўзяць замак. У выніку ўдалага манёўру ён прымусіў добра ўзброеных рыцараў спыніць штурм горада i зняць яго аблогу, захапіў ваенны лагер праціўніка, знішчыў увесь варожы абоз, захапіў 1500 баявых коней i вайсковую амуніцыю.

Некалькі разоў біў Давыд  ордэнцаў у 1318—1319 гг. на тэрыторыі Беларусі i за яе межамі, у тым ліку ў Прусіі. Вясной 1319 г. ён узначаліў паход гарадзенцаў у Прусію i разграміў правінцыю Вогенштоф. У 1322 г. Давыд дапамог у барацьбе з Лівонскім ордэнам Пскову, гораду, дзе некалі княжыў яго бацька i дзе ён нарадзіўся. У 1323 г. разбіў пад пскоўскімі сценамі дацкіх рыцараў i дайшоў да Рэвеля. У тым жа годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова крыжакоў, якія 18 дзён асаджалі горад, a потым разбіў ix ў бітве.У 1324 г. Давыд правёў удалы паход войск Вялікага княства Літоўскага на Мазовію. A ў 1326 годзе на чале атрада з 1200 коннікаў, у ліку якіх был i i палякі, здзейсніў рэйд на Брандэнбург i Франкфурт-на-Одэры. На жаль, гэты славуты сын беларускай зямлі быў па-здрадніцку забіты падчас вяртання з апошняга паходу.


3 1345 на 1360 г. Прускі ордэн правёў  толькі 10 паходаў, Інфлянцкі - 6, а беларуска-літоўская дзяржава адказала ім 10 выправамі. Аслабленне ваенных дзеянняў было абумоўлена дыпламатычнай актыўнасцю, звязанай з чарговымі спро-бамі хрысціянізацыі літоўцаў, хоць не выключана, што пэўную ролю адыграла і чума - "чорная смерць", якая ў 1349-1351 гг. лютавала ў Прусіі.

"Рэйзы" ў Прусію  і адтуль у Літву ў гэты  час сталі асабліва папулярны-мі  сярод еўрапейскага рыцарства,  таму Ордэн пастаянна меў прыток  новых сіл. У Еўропе нават было модна гаварыць: "Рыцарам стаў у Прусіі". Прусія як плацдарм для барацьбы з "паганымі" зрабілася вайсковай шко-лай цэлай Еўропы. У "рэйзах" супраць "няверных" брала ўдзел рыцарства самых розных заходніх краін, у тым ліку Полынчы. У часы панавання Казіміра Вялікага ды Людовіка Венгерскага польскае рыцарства ахвотна выпраўлялася паваяваць з "ворагамі хрысціянства" на землях ВКЛ.

Дзеянні рыцарскіх фарміраванняў  набылі цяпер шэраг новых асаблі-васцей. Рыцары сталі часцей практыкаваць паходы вялікага войска, і іх моцныя кантынгенты  свабодна даходзілі да Вільні і Трокаў

Ужо ў 1362 г. рыцары захапілі Коўну, хоць залога і баранілася да апошніх сіл. У 1366 г" ландмагістр Вільгельм "павёў войска супраць русінаў на Полацк". У 1367 г. быў заключаны мір Вялікага Княства з Інфлянцкім ордэнам, што дазволіла Альгерду сканцэнтраваць сілы на ўсходнім напрамку і правесці тры паходы на Маскву. Праўда, мір з інфлянцкім ландмагістрам не перашкодзіў літоўскім князям у 1370 г. ажыццявіць рэйд углыб прускіх уладанняў Ордэна. У тым жа годзе Альгерд і Кейстут арганізавалі паход вялікіх сіл на Каралявец, але пад вёскай Рудавай рыцары навязалі ім бітву, у якой разграмілі Гедымінавічаў, хоць і самі панеслі значныя страты. Гэта была трэцяя вялікая перамога тэўтонцаў над ВКЛ (пасля 1311 і 1348 гг.), у гонар якой вялікі магістр Вінрых фон Кніпродэ заклаў касцёл.

3 1373 г. аднавілася поўнамаштабная  вайна з Ордэнам, і шалі вагаў  у зацятым ваенным супрацьстаянні  ўсё болып схіляліся на бок  крыжаносцаў, якія мелі падтрымку  Еўропы. Абарону ад няспынных  "рэйзаў" Альгерд і Кейстут  трымалі супольна. Ваенныя акцыі ВКЛ у адказ ажыццяўляліся радзей і былі менш значныя. У 1373 г. Свідрыгайла, а потым Андрэй Альгердавіч з палачанамі правялі набегі на Дынабург. Кейстут і Андрэй Полацкі ўрываліся ў падзвінскія ўладанні Інфлянцкага ордэна і ў 1375 г.

Смерць вялікага князя  Альгерда актывізавала рыцараў, тады як з боку ВКЛ паходы ў адказ часова спыніліся. У жніўні 1377 г. вялікае інфлянцкае войска на чале з ландмагістрам рушыла ўверх па Дзвіне да Полацкай зямлі. Яно аблажыла нейкі "новы замак русінаў, які ляжаў амаль за 12 міль" ад Дынабурга (найверагодней, гэта была Друя), і ўпершыню на абшарах сучаснай Беларусі выкарыстала артылерыю. Увосень таго ж года з Прусіі на Жамойць павёў войска граф Альбрэхт III Аўстрыйскі, які меў з сабой 2000 коннікаў,а ў снежні балгскі комтур ажыццявіў яшчэ адзін напад на замак Беліца, што паміж Лідай і Гародняй. Некалькі паходаў крыжаносцы правялі таксама ў 1379 г. У прыватнасці, балгскі комтур у жніўні беспаспяхова штурмаваў замак Берасця, спустошыў раёны Мельніка, Драгічына, Вельска, Камянца, саму Гародню, пасля чаго з 4000 палоннымі павярнуў назад.

Ягайла і Кейстут не вытрымлівалі націску рыцараў. У 1379 г. ім уда-лося падпісаць дзесяцігадовае замірэнне з вялікім магістрам  Вінрыхам фон Кніпродэ, але яно  распаўсюджвалася толькі на некаторыя памежныя землі. 3 боку ВКЛ гэта былі акурат тыя, пераважна беларускія, раёны, якія так спустошыў комтур Балга: Ваўкавыск, Сураж, Драгічын, Камянец, Мельнік, Бельск, Берасце, Гародня. Па ўмовах пагаднення жыхароў гэтых абшараў трэба было аберагаць ад ваенных знішчэнняў.

Умяшанне тэўтонцаў у  дынастычную барацьбу ў ВКЛ. Магчыма, ме-навіта моцны ціск з боку Ордэна ў тыя гады і стаў адной з прычын таго, што Ягайла ў 1379 г. увайшоў у кантакт з крыжакамі і пачаў шукаць з імі сепаратнага паразумення. Ужо ў лютым 1380 г. ён падпісаў мірнае пагадненне з інфлянцкім ландмайстрам, якое не распаўсюджвалася на землі Кейстутавага княства і Жамойці. Пасля гэтага ў маі Ягайла заклю-чыў сепаратны мір ужо з усім Тэўтонскім ордэнам, пакінуўшы яму на здабычу ўладанні старога Кейстута. А браты-рыцары не аслаблялі націс-ку на заходнія землі ВКЛ. У 1381 г. вялікае войска з Прусіі, перайшоўшы Нёман там, дзе ў яго ўпадае Стрэва, атакавала Наваполле, што знаходзілася недалёка ад Трокаў. Замак быў цалкам знішчаны, а 3000 палонных выведзены ў Прусію. Знішчэнне гэтай цвярдыні азначала пераход  рыцараў, якія больш не задавальняліся спусташэннем зямель, да новай тактыкі вядзення вайны.

У такой сітуацыі паміж  Ягайлам і Кейстутам разгарэлася  барацьба, якая дзякуючы дапамозе нямецкіх мяшчан Вільні скончылася перамогай Ягайлы. 31 кастрычніка 1382 г. ён падпісаў новае пагадненне з Ордэнам, у якім за чатырохгадовы мір саступаў рыцарам землі Жамойці да ракі Дубісы і паабяцаў на працягу чатырох гадоў хрысціцца. Аднак Вітаўт, які ў 1382 г. збег з Ягайлавага палону ў Прусію, наабяцаў уладам Ордэна яшчэ болей: абавязаўся аддаць немцам у якасці лена ўсю Жамойць. Карыстаючыся сур'ёзным унутраным канфліктам у ВКЛ, Ордэн дзейнічаў па прынцыпе "divide et impera" (раздзяляй i ўладар). Парушыўшы мір, у верасні 1383 г. крыжаносцы супольна з Вітаўтавым войскам з 3000 жамойтаў арганіздвалі вялікую выправу на абедзве сталіцы ВКЛ. Спачатку захайілі Трокі, потым спалілі частку Вільні. Але Трокі Ягайла хутка адваяваў, а летам 1384 г. Вітаўт перабег з Ордэна ў ВКЛ.

Дубіскі дагавор 1382 г., які  абавязваў Ягайлу аддаць Ордэну ўсю  Жамойць, ахрысціць Літву і надалей узгадняць з ім сваю замежную палітыку, паставіў яго ў надзвычай складанае становішча. Вялікі князь літоўскі шукаў альянсу для далейшай барацьбы з Ордэнам. Яго намаганні ўрэшце скончыліся вядомай Крэўскай уніяй - падпісаннем 14 жніўня 1385 г. саюзнага дагавора паміж Ягайлам і польскімі панамі, згодна з якім літоўскі манарх жаніўся з каралевай Ядвігай, займаў польскі каралеўскі пасад і, сярод іншых прынятых абавязкаў, мусіў ахрысціць літоўцаў і "назаўсёды далучыць" свае землі да Кароны Польскай.

Незадаволенасць умовамі  Крэўскай уніі, палітыкай Ягайлы і  ўзмацненне ўнутрыдзяржаўнай апазіцыі на чале з Вітаўтам прывялі да працягу  грамадзянскай вайны (1389 – 1392), у якой удзельнічаў і Ордэн. Вітаўт, тады князь гародзенскі, збег да крыжакоў і заключыў з імі саюз. У 1390 Вітаўт з войскам крыжакоў (сярод "гасцей" — Генрых, граф Дэрбі, у далейшым — кароль Генрых IV) няўдала штурмаваў замкі Вільні і адступіў у Прусію. Новы і таксама беспаспяховы паход на Вільню быў здзейснены Вітаўтам і крыжакамі ў 1391. Зімой 1391 Вітаўт узяў Гродна і Меднікі. Аднак, у 1392 Вітаўт разарваў саюз з Ордэнам, і 4.8.1392 заключыў Остраўскае пагадненне з Ягайлам.[6,c.165]

Умяшанне Тэўтонскага  ордэна ў палітыку ВКЛ праягвалася  і далей. Некалькі гадоў з дапамогай  Ордэна ваяваў з Вітаўтам князь Свідрыгайла (паход атрада маршала Вернера  Тэтынгера на Вільню, Наваградак, Ліду, 1394, шмат палонных выведзена ў Прусію).

Спусташэнні, якія чыніла вайна, а таксама жаданне свабодна дзейнічаць на ўсходзе, падштурхнулі Вітаўта да сепаратнага Салінскага міру з крыжакамі, згодна з умовамі якога да рыжакаў назаўсёды адыходзіла Жамойць (мір папярэдне падпісаны 23.4.1398 і зацверджаны 12.10.1398 на востраве Салін). Такі дагавор, між іншым, сведчыў і пра жаданне буйных феадалаў ВКЛ цалкам разарваць дзяржаўную унію з Польшчай.

Аднак, феадалы Жамойці  не згадзіліся з пераходам пад  уладу немцаў і паўсталі. Гэта, разам  з працягам ордэнскіх набегаў на ВКЛ, і з няўдачамі на ўсходзе, вымусіла Вітаўта да змены курсу, падтрымкі Жамойці і заключэння Віленска-Радамскай уніі з Польшчай (1401).

Напады крыжакаў працягваліся і ў далейшым (паходы на Коўна 1401, на Гарадзенскую зямлю 1401, 1402, на Меднікі-Ашмяны 1402, на Мерэч і Трокі 1403). Княства дзейнічала падобным чынам (паходы на Мемель і Рагнету 1402, захоп Дынабурга і Юрбарга 1403). Цяжкасці вайны на два фронты (з Ордэнам і з Масквой) вымусілі Вітаўта да чарговага, Рацёнжскага, міру з крыжакамі (22.5.1404), якім пацверджваўся Салінскі мір 1398. Аднак, пасля падпісання міру з Масквой (1408), на патаемнай нарадзе Ягайлы і Вітаўта ў Наваградку (канец снежня 1408) было пастаноўлена вярнуць Жамойць у ВКЛ. Вясной 1409 г.  у Жамойці было пачата паўстанне, якое было падтрыманае Вітаўтам, і палітычна падтрыманае Ягайлам (аспрэчана юрыдычнае права Ордэна на Жамойць тым, што Ордэну быў прапанаваны трацейскі суд адносна Жамойці, і было прапанавана ўстрымацца ад нападаў на Жамойць). Пасольства Ягайлы да вялікага магістра (1409) пагражала ў выпадку адмовы падтрымаць ВКЛ. Вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген у адказ абвясціў Польшчы вайну (фармальнае абвяшчэнне ў Марыенбургу 6.8.1409, грамата польскаму каралю ўручана ў Корчыне 15.8.1409).

Такім чынам асобная вайна ВКЛ  скончылася, і пачалася “Вялікая вайна”  Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.  15 ліпеня 1410 г. войска крыжакаў была знішчана з знакамітай Грунвальдскай бітве, 600-годзе перамогі ў якой мы святкуем у гэтым годзе. Парадэнне у гэтай вайне значна аслабіла Ордэн і спыніла двухсогадовую агрэсію. Далейшыя адносіны ВКЛ з Ордэнам былі куды менш масштабнымі. [2, С. 135]

З’яўленне крыжацкіх  дзяржаў у Прыбалтыцы несла вялікую  пагрозу для тагачаснага населніцтва  беларускіх земляў і ўсіх суседніх народаў. Некаторыя народы, як лівы і латгалы былі зняволены. Балтскае племя прусаў было цалкам знішчана і асімілявана. Такі ж самы лёс пагражаў літоўцам і беларусам, якія шукалі паратунку ў супольнай дзяржаве. Фактар крыжацкай небяспекі быў адным з асноўных фактараў яскія спрыялі ўтварэнню ВКЛ.  Перманентная памежная вайна цягнулася ўвесь пачатковы перыяд існавання ВКЛ. Часамі Ордэн умешваўся як трэцяя сіла ў унутрыпалітычныя інтрыгі ВКЛ. Рашучы адпор саюзнымі сіламі Польшчы і ВКЛ паставіў кропку ў крыжацкай небяспецы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адносіны ВКЛ з Залатой Ардой і Крымскім ханствам

 

Знішчальная мангола-татарская  навала, якую зведалі ўсходнеславянскія  землі ў сярэдзіне XIII ст., амаль абышла землі Вялікага княства Літоўскага, за выключэннем яе крайніх паўднёвых тэрыторый. Большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што флангавыя атрады татар прайшлі толькі на крайнім поўдні Беларусі, па мяжы, якую ўтварыла рэчышча Прыпяці. Праўда, для нападу з поўдня ім перашкаджалі балоты Палесся.

У Іпац'еўскім летапісе ёсць ўскоснае сведчанне пра бітву з татарамі каля Брэста. Галіцкі князь Даніла ў 1240 г. не мог пад'ехаць да Брэста з-за смуроду “мноства забітых, у полі ляжачых”. Падчас бітвы, верагодна, загінула многа мангола-татар, бо хрысціяне сваіх нябожчыкаў заўсёды хавалі.

Паводле летапісаў ВКЛ у 1249 г. адбылася бітва з татарамі, якіх узначальваў хан Койдан, пад вёскай Крутагор'е; ён загінуў тут, i таму пайшла назва населенага пункта "Койданава" (сучасны Дзяржынск). На думку С.Ф. Цярохіна, у выніку вынішчальнага разгрому арды хана Койдана Беларусь у адрозненне ад іншых усходнеславянскіх зямель, уключаных сілай татара-мангольскай зброі ў так званы Урускі ўлус Залатой Арды - магутнай феадальнай дзяржавы сцепнякоў, засталася вольнай. Ён сцвярджае, што менавіта пад Крутагор'ем захлынуўся далейшы рух татара-мангольскіх ордаў на захад, што выратавала шмат якія народы ад спусташальнай навалы. Аднак супярэчлівасць летапісных звестак даюць падставу шэраг даследчыкаў лічыць гэту бітву малаверагоднай.[5,c.96]

Першае дакументальна засведчанае ўтварэнне татараў у Беларускае Панямонне адносіцца да 1258 г. Войска на чале з вопытным палкаводцам Бурундаем i пры падтрымцы дружыны галіцка-валынскага князя “взяша всю землю Литовскую и со многим полоном и богатством идоша восвояси” Аднак  падстаў давяраць галіцкаму летапісцу ў нас мала, бо такія цяжкія страты для княства, аб якіх узгадвае летапісец, не маглі не прайсці праз усе іншыя крыніцы таго часу, але тыя не гавораць аб гэтым.

Набегі татарскіх туменаў  на беларускія землі былі эпізадычнымі. Яны паўтараліся ў 1259, 1275, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. У 1274 i 1277 гг., адбыліся паходы аб'яднанага татарскага i паўднёва-рускага войска на Гарадзеншчыну. Але захапіць, накласці пастаянную даніну, устанавіць сваю ўладу i кіраванне праз выдачу мясцовым князям "ярлыкоў", як ім гэта ўдалося зрабіць у іншых рускіх землях, на Беларусі татары не змаглі.

Эпізодам, які шмат чаго вырашыў  у далейшых спробах татар падпарадкаваць ВКЛ. У 1363 (1362)г. адбылася бітва з татарамі на Сініх Водах (цяпер рака Сінюха, прыток Паўднёвага Буга). Нягледзячы на колькасную перавагу, татары былі разбіты i пакінулі на месцы бітвы шмат забітых i палонных, уцяклі на паўднёвы ўсход. Украінскі гісторык Ф.М. Ша-бульда назваў гэту бітву "пралогам да Данскога пабоішча". У пагоні за пераможанымі татарамі Альгердавы воі дайшлі аж да паўночных берагоў Чорнага мора. 3 зямель былой Кіеўскай Русі практычна ўся паўднёва-заходняя палова ўвайшла ў склад ВКЛ. Ардынцы так і не здолелі захапіць і падпарадкаваць беларуска-літоўскія землі, не здолеюць яны зрабіць гэта і пазней.[7,c.52]

Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII-першая палова XVI ст.)