Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (IX-XIIIстст)

     Змест 

     Уводзіны

     1. Грамадскі і дзяржауны лад  усходнеславянскіх княстваў……………….3

     2. Крыніцы старажытнабеларускага  права………………………………....8

     3. Асноўныя рысы права дзяржаў-княстваў………………………………12

     Заключэнне………………………………………………………………….13

     Спіс літаратуры….. ………………………………………………………...14 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     Уводзіны 

     Да  гэтага часу навукоўцы так і не прыйшлі да адзінага меркавання пра  тое, калі ж паўстала дзяржаўнасць у  народаў Усходняй Еўропы. На гэта ёсць мноства розных прычын, асноўнай з  якіх з'яўляецца адсутнасць, альбо недахоп гістарычных дакументаў, аналіз якіх дазволіў бы ўсталяваць сапраўдныя прычыны ўзнікнення дзяржаўнасці, Пераходу ад дзяржаўных формаў грамадзянскай існаваньня да палітыка-тэрытарыяльнай арганізацыі кіравання грамадствам. Вынікам даследаванняў вучоных розных гістарычных перыядаў стала мноства розных тэорый, кожная з якіх называюць свае даты і прычыны паходжання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.

     Доўгі час асноўнай тэорыяй ў дарэвалюцыйнай гісторыі была нарманскае тэорыя, у  адпаведнасці з якой першыя дзяржавы ў Усходняй Еўропе былі заснаваныя замежнымі князя-варагамі ў 9 ст. н.э. Аднак гэтую тэорыю аспрэчвалі шматлікія навукоўцы. Адным з першых антинорманнистов быў Ламаносаў, які сцвярджаў, што нямецкія навукоўцы, запрошаныя ў Расію, у значнай ступені прыдумалі гэтую гісторыю. Гэтак жа нарманскае тэорыю аспрэчвалі Юшков, Грэкаў, Рыбакоў і многія іншыя вядомыя навукоўцы. Па тэорыі Рыбакова, напрыклад, дзяржаўнасць у славян з'явілася на мяжы старой і новай эры. Гэтак жа існавалі тэорыі, у якіх гаварылася аб тым, што дзяржаўнасць у славян існавала задоўга да пачатку новай эры (Тацішчаў, Забелін, Дыяканаў і інш.)

     З мэтай разабрацца ў гэтай праблеме, разгледзім некаторую літаратуру і разбярэм наступныя пытанні: грамадскі і дзяржаўны лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, крыніцы старажітнабеларускага права і яго асноўныя рысы. 
 
 
 
 
 

     Грамаскі  і дзяржаўны лад  усходнеславянскіх  княстваў 

     На тэрыторыі Беларусі ў IX—XIII стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і інш.

     У разглядаемы перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў раннефеадальны лад. Асноўнымі класамі былі феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Пры гэтым адзначым, што ў грамадстве адначасова з феадаламі і феадальна-залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці — буйныя купцы, вялі міжгародны і зарубежны ган-даль) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.

     Зразумела, што ў IX—XI стст. працэс феадалізацыі развіваўся марудна. У IX ст. князь не жалаваў сваёй дружыне зямель і не заводзіў сваёй гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з свабоднага насельніцтва на тэрыторыі, якой уладаў князь, называўся «палюддзем». Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя правы збіраць даніну і «карміцца» з той ці іншай воласці'. Так, яшчэ да з'яўлення буйнога княжацкага зем-леўладання ва ўсходніх славян узнікалі прыкметы васаль-най залежнасці. Яна выглядала як права атрымання дружыннікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі ў яго службу за «лен» — права збору даніны з пэўнай тэрыторыі.

     Ваенная дружына была важнай апорай княжацкай улады. Дружыннікі акружалі князёў, абаранялі ўсе іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацыі паходаў, а таксама суда і адміністрацыйнага кіравання. Калі князь перамяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім. Так, калі ў 1088 г. тураўскі князь Святаполк Ізяславіч перайшоў на кня-жанне ў Кіеў, то з сабой ён забраў і тураўскую дружыну.

     Дружыны ў полацкіх князёў, як і ў іншых князёў «рускіх», складаліся з дзвюх груп: у першую, старэйшую, дружыну, уваходзілі «боярн», «снльные мужп»; у другую, малодшую,

     дружыну, якая жыла пры двары князя, — «отрокм», «детскне». 3 яе выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія' апалчэнцы, якія не на-лежалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне «вояў».

     Такім чынам, грамадства распалася на некалькі пластоў. Вышэйшы складалі князі, баяры, старэйшая і малодшая дружыны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васалітэта, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама іх перад дзяржавай.

     Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму заняць пануючае сгановішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце. Клас феадальна-залежных людзей утвараўся:

  1. за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася валодаць правам распараджацца павіннасцямі сялян, чым імі самімі;
  2. шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і вы-конваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэлым;
  3. у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

     Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі працягвалі яшчэ захоўвацца свабодныя сяляне-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцо-вых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашы-ма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, шляхоў (дарог) і г. д.). Сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.

     Наяўнасць у разглядаемы пярыяд значнай колькасці свабодных сялян- даннікаў і рабоў у канчатковым выніку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін. Сва-бодныя сяляне-даннікі плацілі рэнту на карысць феадальнай дзяржавы, і рабы эксплуатаваліся таксама феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства праца свабодных сялян-даннікаў і чэлядзі нявольнай не мела вядучай ролі, а насіла дапаможны характар.

     У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.

     Нягледзячы на недастатковасць гістарычных крыніц, усё ж можна скласці пэўнае меркаванне аб палітычным ладзе старажытных дзяржаў-княстваў, арыентуючыся перш за ўсё на палітычны лад Полацкага княства, паколькі сістэма органаў улады і кіравання ў іх была таго ж тыпу. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асобы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

     Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Ула-дарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся якяго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрым-кай вярхоў пануючага класа.

     Уступленне князя на прастол суправаджалася строгім рытуалам, у час якога прыносілася прысяга з абяцаннем ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення на прастол афармляліся ў дагаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай пануючага класа. Напрыклад, полацкі князь абавязваўся не ўмеш-вацца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў пала-чан, старых рашэнняў судоў не пераглядаць, не перашкад-жаць выезду свабодных людзей за межы княства і г. д.

     Як бачым, паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з членамі рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.

     Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нара-ды ўсіх, каго ён жадаў. Аднак князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання.

     Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай. Аб за-лежнасці князя ад свайго акружэння расказвае ісландская «Сага аб Эймундзе». У ёй гаворыцца, што калі скандына-вец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да князя Брачыслава, то князь сказаў яму: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу».

     На пасяджэннях рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права браць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распарадчай дзейнасці ў радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.

     У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча — агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.

     Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначаль-ваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.

     У перыяды падпарадкавання беларускіх княстваў Кіеву адносіны паміж кіеўскім князем і мясцовымі князямі (по-лацкімі, тураўскімі і інш.) будаваліся на прынцыпах ва-салітэту. Кіеўскі князь быў сюзерэнам і аказваў дапамогу мясцовым князям, якія, у сваю чаргу, абавязваліся быць «у яго паслушэнстве», выстаўляць войска, перадаваць частку сабранай даніны. У выпадку парушэння васалам сваіх абавязкаў, ён мог быць пакараны пазбаўленнем сваіх ула-данняў. Ажыццявіць жа гэта магчыма было толькі шляхам прымянення сілы (ваенным шляхам).

     Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча. Паводле звестак, узятых з «Жыція Кірылы Тураўскага», апошні стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Факт цікавы яшчэ і таму, што звычайна епіскап прызначаўся кіеўскім мітрапалітам.

     Як мы ўжо гаварылі вышэй, функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

     Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, — з'ява незвычайная. Аб існаванні па-садніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.

     Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.

     Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.

     Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.

     Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     Крыніцы старажітнабеларускага права 

     У першым тысячагоддзі нашай эры ва ўсходніх славян фарміравалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звычаяў, якая вызначала правілы паводзін людзей. Паступова частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, нярэдка суправаджалася прымусам, які быў санкцыяваны родаплемяннымі органамі і абшчынамі, і набыла якасць звычаёвага права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забойства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і г. д.

     Узнікненне старажытных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі старажытныя звычаі. 3 таго моманту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы маглі існаваць як у вуснай, так і ў пісьмовай форме.

     Частка норм звычаёвага права паступова замацоўвалася ў дзяржаўным пісьмовым заканадаўстве, частка відазмянялася або заканадаўча забаранялася. Кроўная помста, напрыклад, была забаронена ўжо ў XI ст.

     Такім чынам, у старажытнасці пануючым было звычаёвае права. Яно ўяўляла сабой сістэму прававых норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрымальнасць і даўнасць ужывання і былі санкцыяваны дзяржавай.

     3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных адносін ствараліся льготы для пануючага класа. Таму ад дзяржавы патрабавалася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да норм звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права, якія спачатку не адмянялі норм звычаёвага права, а толькі дапаўнялі іх, надавалі ім агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова, што ва ўсіх старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права.

     Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў грамадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст.

     Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямецкімі гарадамі. Гэтак жа дамовы заключаліся і з грэкамі.

     З грэкамі было заключана чатыры дамовы:

     1. у 907 годзе, калі Алег у паходзе на грэкаў дайшоў да Канстанцінопаля, ён прымусіў грэкаў заплаціць выкуп па колькасці яго воінаў, пасля чаго заключыў мір з царамі Аляксандрам і Львом. У дагаворы былі адзначаны такія абавязацельствы грэкаў, як: Плаціць даніну рускім на кожны з старэйшых гарадоў, у якім сядзелі князі - подручники Алега, даваць корм тым рускім, хто прыходзіць у Візантыю, а рускім гасцям - месячнае змест. Грэкі жа ўсяго толькі дадалі агаворку, каб рускія не драпежнічалі ў наваколлях Візантыі і ў самой Візантыі;

     2. ў 911 годзе, у Візантыі, праз паслоў Алега, быў заключаны другі дагавор. Ён меў ужо большую юрыдычны змест: Ўрэгуляваў адносіны крымінальныя і грамадзянскія паміж грэкамі і рускімі, якія знаходзіліся ў Візантыі, узаемны выкуп і вяртанне на радзіму рабоў - палонных, міжнародныя абавязацельствы рускіх вяртаць маёмасць грэкаў, пацярпелых караблекрушэнне;

     3. ў 945 годзе заключаны трэці дагавор з грэкамі, які ўключаў у сябе артыкулы з дагавораў 907 і 911 гг.. З некаторымі зменамі не на карысць рускіх, і дадатак аб пагранічных землях;

     4. ў 971 годзе Святаслаў церпіць паразу ад грэкаў і заключае чацвёрты дамову з грэкамі аб вечным міры з грэкамі. Дагаворы не ўсталёўвалі якіх-небудзь нормаў для рускага права, але мелі вельмі вялікае значэнне для яго гісторыі. Пад уплывам Візантыйскай культуры рускія ўпершыню робяць спробу выказаць нормы свайго права ў пісьмовай форме, пасля чаго робяць іх для сябе абавязковымі. Такое ж значэнне мелі і дамовы з немцамі, не гледзячы на тое, што складаліся яны ў больш позні час - 12-13 стст. Дагаворы з немцамі заключалі заходнія землі: Смаленская, Наўгародская, Галіцкая і Полацкая. Нормы, якія ўтрымліваліся ў гэтых дагаворах, дзякуючы культурнай блізкасці абодвух бакоў, былі практычна ідэнтычныя. Там, дзе нямецкае права ішло ў разрэз з рускім - рускае брала верх.

     У канцы 10 ст. Русь прымае хрысціянства. Натуральна, гэта зрабіла велізарны пераварот ва ўсіх сферах прававой жыцця, так як звычайнае рускае права супярэчыла вучэнняў хрысціянскай маралі і царкоўнага права, прыехалі мноства асоб з Візантыі, якія прывыклі да свайго праву, і ні ў якім разе не хацелі яго мяняць, і т. д. Такі пераварот мог прывесці да таго, што мясцовае права было б цалкам заменена іншым. Але звычайнае рускае права адрознівалася сваёй устойлівасцю, таму з'явілася толькі неабходнасць засвоіць царкоўнае права і часткова і свабодна запазычаць некаторыя кодэксы візантыйскага права. Візантыйскае права аказала ўплыў на рускае: членашкодніцкія і балючыя пакарання замяніліся грашовымі штрафамі, было прызначанае вызначаны лік послухов (у залежнасці ад важнасці справы), закон аб падробцы манеты быў заменены іншым (так як на Русі манеты яшчэ не чаканіліся).

     Аналіз юрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі дазваляе сцвярджаць аб тым, што з далейшым развіццём і ўмацаваннем феадалізму пашыралася роля прававых норм у рэгуляванні грамадскіх адносін, і перш за ўсё норм грамадзянскага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на ўсталяванні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Найбольш абаронены законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у прыватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная былі амаль зусім абмежаваны ў правах. Напрыклад, яны не мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі выступаць у судзе.

     Крыніцы дазваляюць сцвярджаць аб тым, што ў залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпеўшага і злачынца ўстанаўлівалася і розная крымінальная адказнасць.

     Заканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылучае такія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача злачынца пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.

     У сямейным праве галоўнае значэнне надавалася шлюбу. Асабістыя адносіны ў сям'і будаваліся-на падпарадка-ванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся галавой сям'і, але калі муж ішоў у сям'ю жонкі, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі. У адпаведнасці з нормамі старажытнага права жанчыны карысталіся значнымі правамі і павагай. Так, за злачынствы, учыненыя супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры, жорстка караліся амаральныя ўчынкі.

     Прыняцце хрысціянства і яго далейшае распаўсюджванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбіліся на ўсіх баках жыцця грамадства, у тым ліку і на праве, перш за ўсё сямейным. Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем у храме. Только дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў, што знаходзіліся ў царкоўным шлюбе, мелі права на атрыманне спадчыны.

     У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўча-спаборны працэс. Ён ужываўся пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў. Кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.

     Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведак, прысяга (цалаванне крыжа), «суд боскі» (выпрабаванне агнем ці вадой).

     Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму (штраф-віру).

     Нескладаная сацыяльная структура старажытных дзяржаў-княстваў і недастаткова выражаны сацыяльны антаганізм не дазволілі суду заняць важнае месца ў сістэме ўлады старажытнай Беларусі.

     Так, пераварот, выкліканы прыняццем хрысціянства, стымуляваў і самастойную заканадаўчую дзейнасць. Першы закон з'явіўся ў форме статутаў. Першапачаткова ў законе дапускалася нявызначанасць формы, яго магчыма было змяняць без парушэння асноўных пачаў і без здагадкі аб падробцы. У статутах вызначаліся межы суда, прызначаецца ўтрыманне царквы, а ў статуце Яраслава ўтрымліваецца шэраг крымінальных пастаноў, якія мелі сувязь з сямейным правам і маральнасцю.

     Такім чынам, відаць, што права хоць і  пачынала развівацца, з'яўлялася "пісанне" права, якая вяршэнствуе ролю ў грамадстве 9-13 стст. усё ж мела звычайнае права. Прычым, ні аб якім раўнапраўі ў той перыяд часу не магло ісці і гаворкі. Чым больш матэрыяльных дабротаў меў чалавек, тым болей ён стаяў у грамадстве. А чым вышэй становішча ў грамадстве - тым больш правоў. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     Асноўныя рысы права дзяржаў-княстваў 

     Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрны наступныя рысы: партыкулярызм, традыцыяналізм і дуалізм.

     Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, норм, правіл і адсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы.

     Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. Справа ў тым, што ў аснове старажытнай прававой тэорыі ляжала царкоўнае вучэнне аб тым, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе нязменны, раз і назаўсёды ўстаноўлены Богам парадак. Усякія спробы крытыкаваць ці змяняць сацыяльна-эканамічную, палітычную ці прававую сістэму лічыліся ерассю, выступленнем супраць царквы і Бога. Гэта значна абмяжоўвала заканадаўчую дзейнасць князя, бо ён не быў упаўнаважаны ствараць або змяняць нормы права. 3 традыцыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сацыяльнай структурай і прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп.

     У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: усё жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго класа, саслоўя, сацыяльнай або рэлігійнай групы.

     Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу. Халопы, чэлядзь нявольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тым, што яны маглі быць выбранымі ў органы кіравання, неслі роўныя павіннасці, у тым ліку і воінскую па абароне свайго горада, воласці, княства. 3 далейшым развіццём феадальных адносін праваздольнасць простых людзей пачала абмяжоўвацца. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     Заключэнне 

     Вывучыўшы адпаведную літаратуру, і разгледзеўшы пытанні аб узнікненні дзяржаў на тэрыторыі Беларусі, асаблівасці грамадскага і палітычнага ладу, станаўленні права ў перыяд 9-13 стст., Мы бачым, што ў гэты перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі актыўна зараджаліся, развіваліся і пашыраліся новыя дзяржавы. Адпаведна, развівалася і грамадства, наладжваць узаемаадносіны паміж гарадамі, дзяржавамі, што патрабавала прававога ўрэгулявання. Як следства гэтага-развіццё і ўдасканаленне права. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     Спіс літаратуры 

  1.  Вiшнеускi А.Ф., Вiшнеускi I.У. ГIСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСI: вучэбны дапаможнiк- Мiнск, 2005 г.
  2. Доунар Т.I. ГIСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСI 2-е выданне- Мiнск, 2008 г.
  3. Юхо Я.А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Ч.1-2. - Мiнск, 2000.
  4. Новiк Я.К., Арцуля Г.С. ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI у 2 частках, частка 1 - Мiнск, 2003 г.
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (IX-XIIIстст)