Конституцыя БССР 1978

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 

Установа адукацыі «Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт

 імя Янкі Купалы» 

Юрыдычны факультэт  

 

 

 

 

 

КАНТРОЛЬНАЯ ПРАЦА

Студэнткі 1 курса 1 групы специальности «Эканамічнае права»

па дысцыпліне «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі»

Кузьміцкай Таццяны  Пятроўны 

 

 

  

 

 

  

 

 

  

 

 

  

 

 

 

 

г. Гродна

 

Змест

  1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР………… …3-9
  2. Мясцовыя органы ўлады і кіравання………………………………...10-12
  3. Параўнаць Канстытуцыю 1978г. з Канстытуцыяй БССР 1937г., адзначыць, якія змены адбыліся ў вышэйшых і мясцовых органах дзярдаўнай улады і кіравання………………………………………...13-15

 

Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 года

  1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання БССР.

На падставе Канстытуцыi 1978 года вышэйшым органам дзяржаўнай улады Беларускай ССР з’яўляўся Вярхоўны Савет Беларусскай ССР. У паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР уваходзіла права вырашаць усе пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй СССР і  Канстытуцыяй БССР 1978 года да ведання Беларускай ССР.

Прыняцце Канстытуцыі Беларускай ССР, унясенне ў яе змяненняў; зацвярджэнне дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, дзяржаўнага бюджэту Беларускай ССР і справаздач аб іх выкананні; утварэнне падсправаздачных яму органаў ажыццяўлялася выключна Вярхоўным Саветам Беларускай ССР.

Законы Беларускай ССР  прымаліся Вярхоўным Саветам  Беларускай ССР або народным галасаваннем (рэферэндумам), якое праводзілася па рашэнню Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

 Вярхоўны Савет Беларускай  ССР складаўся з 485 дэпутатаў, якія выбіраліся па выбарчых акругах з роўнай колькасцю насельніцтва. Вярхоўны Савет па прадстаўленню мандатнай камісіі, якая ім выбіраецца, прымаў рашэнне аб прызнанні паўнамоцтваў дэпутатаў, а ў выпадку парушэння заканадаўства аб выбарах — аб прызнанні выбараў асобных дэпутатаў несапраўднымі.

На чале стаяў Старшыня Вярхоўнага Савета, які выбіраўся  самім Саветам, разам выбіралі і чатырох яго намеснікаў. Старшыня кіраваў пасяджэннямі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Сесіі Вярхоўнага Савета склікаліся два разы ў год. Нечарговыя сесіі маглі склікацца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па яго ініцыятыве або па прапанове не менш трэці дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР.  Яны складаліся з яго пасяджэнняў, а таксама з пасяджэнняў пастаянных і іншых камісій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, якія праводзіліся ў перыяд паміж яго пасяджэннямі. Права заканадаўчай ініцыятывы ў Вярхоўным Савеце Беларускай ССР належалі Прэзідыуму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Савету Міністраў Беларускай ССР, пастаянным і іншым камісіям Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Вярхоўнаму Суду Беларускай ССР, Пракурору Беларускай ССР.  Права заканадаўчай ініцыятывы мелі таксама грамадскія арганізацыі ў асобе іх рэспубліканскіх органаў.

Што да мовы, то ў артыкуле 103 Канстытуцыі было азначана, што  законы Беларускай ССР, пастановы і іншыя акты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР могуць публікаацца на беларускай і рускай мовах за подпісамі Старшыні і Сакратара Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. [4, стр.43]

 Дэпутат Вярхоўнага  Савета  меў права звярнуцца з запытам да Савета Міністраў Беларускай ССР, да міністраў і кіраўнікоў іншых органаў, якія ўтвараліся ў сваю чаргу таксама Вярхоўным Саветам Беларускай ССР, а таксама да кіраўнікоў размешчаных на тэрыторыі Беларускай ССР прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый саюзнага падпарадкавання па пытаннях, якія адносіліся да ведання Беларускай ССР. Савет Міністраў Беларускай ССР або службовая асоба, да якой накірован запыт, абавязаны былі даць вусны або пісьмовы адказ на гэтай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР не мог быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, арыштаваны або падвергнуты мерам адміністрацыйнага спагнання, якія накладваюцца ў судовым парадку, без згоды Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, а ў перыяд паміж яго сесіямі — без згоды Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР выбіраў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР — пастаянна дзеючы орган Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, які з’яўляўся падсправаздачным яму ва ўсёй сваёй дзейнасці і ажыццяў ў межах, прадугледжаных Канстытуцыяй, функцыі вышэйшага органа дзяржаўнай улады Беларускай ССР у перыяд паміж яго сесіямі. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР выбіраўся з ліку дэпутатаў у саставе Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета, двух намеснікаў Старшыні, Сакратара Прэзідыума і пятнаццаці членаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. [1, стр. 265-292]

Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ажыцяўляў наступныя мэты:

1) назначаў выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў;

2) склікаў сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;

3) каардынаваў дзейнасць пастаянных камісій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;

4) ажыццяўляў кантроль за захаваннем Канстытуцыі Беларускай ССР;

5) назначаў выбары ў раённыя (гарадскія) народныя суды;

6) даваў тлумачэнне законаў Беларускай ССР;

7) ажыццяўляў кіраўніцтва дзейнасцю мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

8) вызначаў парадак вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Беларускай ССР; устанаўліваў і зменьваў граніцы і раённы падзел абласцей; утвараў раёны, гарады, раёны ў гарадах, пасёлкі гарадскога тыпу; устанаўліваў падпарадкаванасць гарадоў; рабіў перайменаванне раёнаў, гарадоў, раёнаў у гарадах, пасёлкаў гарадскога тыпу і іншых населеных пунктаў;

9) адмяняў пастановы і распараджэнні Савета Міністраў Беларускай ССР, рашэнні абласных і Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў у выпадку неадпаведнасці іх закону;

10) устанаўліваў і прысвойваў ганаровыя званні Беларускай ССР; узнагароджваў Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;

11) прымаў у грамадзянства Беларускай ССР; вырашаў пытанні аб прадастаўленні прытулку;

12) выдаў акты аб амністыі і ажыццяўляў памілаванне грамадзян, асуджаных судамі Беларускай ССР;

13) ратыфікаваў і дэнансаваў міжнародныя дагаворы Беларускай ССР;

14) назначаў і адклікаў дыпламатычных прадстаўнікоў Беларускай ССР у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;

15) прымаў даверчыя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў;

16) ажыццяўляў іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя Канстытуцыяй і законамі Беларускай ССР.

Таксама Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета з наступным прадстаўленнем на яго зацвярджэнне на чарговай сесіі мог:

1) уносіць у выпадку неабходнасці змяненні ў дзеючыя заканадаўчыя акты Беларускай ССР;

2) утвараць новыя вобласці;

3) па прапанове Савета Міністраў Беларускай ССР утвараць і ліквідаваць міністэрствы і дзяржаўныя камітэты Беларускай ССР;

4) па прадстаўленню Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР вызваляць ад пасады і назначаць асобных асоб, якія ўваходзяць у састаў Савета Міністраў Беларускай ССР.

 Пасля сканчэння паўнамоцтваў  Вярхоўнага Савета Беларускай  ССР Прэзідыум Вярхоўнага Савета  Беларускай ССР захоўваў свае паўнамоцтвы аж да ўтварэння новавыбраным Вярхоўным Саветам Беларускай ССР новага Прэзідыума. Новавыбраны Вярхоўны Савет Беларускай ССР склікаўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ранейшага саставу не пазней чым праз два месяцы пасля выбараў. [2, стр. 263-296]

Усе дзяржаўныя і грамадскія органы, арганізацыі і службовыя асобы абавязаны былі выконваць патрабаванні камісій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, прадстаўляць ім неабходныя матэрыялы і дакументы. Рэкамендацыі камісій падлягалі абавязковаму разгляду дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, установамі і арганізацыямі. Аб выніках разгляду або прынятых мерах павінна было быць паведамлена камісіям ва ўстаноўлены тэрмін. Вярхоўны Савет Беларускай ССР ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю ўсіх падсправаздачных яму дзяржаўных органаў і ўтвараў Камітэт народнага кантролю Беларускай ССР, які ўзначальваў сістэму органаў народнага кантролю Беларускай ССР.

Але неабходна акрэсліць, что на падставе ўсё той жа Канстытуцыі  вышэйшым выканаўчым і распарадчым  органам дзяржаўнай улады Беларускай ССР з’яўляўся Савет Міністраў Беларускай ССР — Урад Беларускай ССР. Які ўтвараўся ўсё тым жа Вярхоўным Саветам Беларускай ССР у саставе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, першага намесніка і намеснікаў Старшыні, міністраў Беларускай ССР, старшынь дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР. Па прадстаўленню Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР Вярхоўны Савет Беларускай ССР мог уключыць у састаў Урада Беларускай ССР кіраўнікоў іншых органаў і арганізацый Беларускай ССР. Савет Міністраў Беларускай ССР адказны перад Вярхоўным Саветам Беларускай ССР і яму падсправаздачны, а ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР — перад Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, якому падсправаздачны. Савет Міністраў Беларускай ССР павен быў рэгулярна рабіць справаздачы аб сваёй рабоце Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР. Ён быў правамоцны вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання, аднесеныя да ведання Беларускай ССР, паколькі яны не ўваходзілі, згодна з Канстытуцыяй, у кампетэнцыю Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У межах сваіх паўнамоцтваў Савет Міністраў Беларускай ССР:

1) забяспечваў кіраўніцтва народнай гаспадаркай і сацыяльна-культурным будаўніцтвам; распрацоўваў і ажыццяўляў меры па забеспячэнню роста, дабрабыту і культуры народа, па развіццю навукі і тэхнікі, рацыянальнаму выкарыстанню і ахове прыродных рэсурсаў; садзейнічаў ажыццяўленню мер па ўмацаванню грашовай і крэдытнай сістэмы, па арганізацыі дзяржаўнага страхавання і адзінай сістэмы ўліку і статыстыкі; удзельнічаў ў правядзенні адзінай палітыкі цэн, аплаты працы, сацыяльнага забеспячэння; арганізоўваў кіраванне прамысловымі, будаўнічымі, сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі і аб`яднаннямі, прадпрыемствамі транспарту і сувязі, а таксама іншымі арганізацыямі і ўстановамі рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання;

2) распрацоўваў і ўносіў у Вярхоўны Савет Беларускай ССР бягучыя і перспектыўныя дзяржаўныя планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР; прымаў меры па ажыццяўленню дзяржаўных планаў і бюджэту, па забеспячэнню комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, абласцей і горада Мінска; каардынаваў і кантраляваў дзейнасць прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый саюзнага падпарадкавання па пытаннях, якія адносяцца да ведання Беларускай ССР; прадстаўляў Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР справаздачы аб выкананні планаў і выкананні бюджэту;

3) ажыццяўляў кіраўніцтва дзейнасцю выканаўчых камітэтаў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

4) ажыццяўляў меры па абароне інтарэсаў дзяржавы, ахове сацыялістычнай уласнасці і грамадскага парадку, па забеспячэнню і ахове правоў і свабод грамадзян;

5) прымаў меры ў межах, вызначаных Канстытуцыяй СССР, па забеспячэнню дзяржаўнай бяспекі і абароназдольнасці краіны;

6) ажыццяўляў кіраўніцтва ў галіне адносін Беларускай ССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў парадку, устаноўленым Саюзам ССР;

7) утвараў ў выпадку неабходнасці камітэты, галоўныя ўпраўленні і іншыя ведамствы пры Савеце Міністраў Беларускай ССР па справах гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва.

 Для вырашэння пытанняў, звязаных з забеспячэннем кіраўніцтва народнай гаспадаркай, і іншых пытанняў дзяржаўнага кіравання ў якасці пастаяннага органа Савета Міністраў Беларускай ССР дзейнічаў Прэзідыум Савета Міністраў Беларускай ССР у саставе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, першага намесніка і намеснікаў Старшыні, а таксама іншых членаў Урада ў адпаведнасці з Законам аб Савеце Міністраў Беларускай ССР. Пастановы і распараджэнні Савета Міністраў Беларускай ССР з`яўляюцца абавязковымі для выканання на ўсёй тэрыторыі Беларускай ССР. Савет Міністраў Беларускай ССР у межах сваёй кампетэнцыі мае права адмяняць рашэнні і распараджэнні выканаўчых камітэтаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. Савет Міністраў Беларускай ССР мае права адмяняць акты міністэрстваў Беларускай ССР, дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР, іншых падведамных яму органаў.

У краіне існавалі таксама  саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія міністэрствы і дзяржаўныя камітэты Беларускай ССР, іншыя падведамныя органы, якія кіравалі даручанымі ім галінамі кіравання або ажыццяўлялі міжгаліновае кіраванне, падпарадкоўваючыся як Савету Міністраў Беларускай ССР, так і адпаведнаму саюзна-рэспубліканскаму міністэрству або дзяржаўнаму камітэту СССР. Рэспубліканскія міністэрствы і дзяржаўныя камітэты Беларускай ССР кіравалі даручанымі ім галінамі, падпарадкоўваючыся Савету Міністраў Беларускай ССР.

 

  1. Мясцовыя органы ўлады і кіравання

 Органамі дзяржаўнай  улады ў абласцях, раёнах, гарадах,  раёнах у гарадах, пасёлках, сельскіх населеных пунктах альбо мясцовыміорганамі ўлады і кіравання па Канстытуцыі 1978 года  з`яўляліся  адпаведныя Саветы народных дэпутатаў.

 Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў вырашалі ўсе пытанні мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі Савета, прыводзілі ў жыццё рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў, кіравалі дзейнасцю ніжэйстаячых Саветаў народных дэпутатаў, удзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага і агульнасаюзнага значэння, уносілі па іх свае прапановы. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў кіравалі на сваёй тэрыторыі дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльна-культурным будаўніцтвам; зацвярджалі планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця, мясцовы бюджэт і справаздачы аб іх выкананні; ажыццяўлялі кіраўніцтва падпарадкаванымі ім дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі; забяспечвалі захаванне законаў, ахову дзяржаўнага і грамадскага парадку, правоў грамадзян; садзейнічалі ўмацаванню абароназдольнасці краіны.

 У межах сваіх паўнамоцтваў мясцовыя Саветы народных дэпутатаў забяспечвалі комплекснае эканамічнае і сацыяльнае развіццё на іх тэрыторыі; ажыццяўлялі кантроль за захаваннем заканадаўства размешчанымі на гэтай тзрыторыі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі вышэйстаячага падпарадкавання; каардынавалі і кантралявалі іх дзейнасць у галіне землекарыстання, аховы прыроды, будаўніцтва, выкарыстання працоўных рэсурсаў, вытворчасці тавараў народнага спажывання, сацыяльна-культурнага, бытавога і іншага абслугоўвання насельніцтва.

Сесіі абласных, раённых, гарадскіх, раённых у гарадах, пасялковых, сельскіх Саветаў народных дэпутатаў маглі склікацца іх выканаўчымі камітэтамі не радзей чатырох разоў у год.

Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў былі правамоцны разглядаць і вырашаць на сесіях любыя пытанні, якія аднесены да іх ведання заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР. Пералік пытанняў, якія вырашаліся выключна на сесіях, устанаўліваўся законамі аб мясцовых Саветах народных дэпутатаў.

Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў прымалі рашэнні ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых ім заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР. Рашэнні мясцовых Саветаў з’яўляліся абавязковымі для выканання ўсімі размешчанымі на тэрыторыі Савета прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, а таксама службовымі асобамі і грамадзянамі.

 Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў выбіралі з ліку дэпутатаў пастаянныя камісіі для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да ведання мясцовых Саветаў, а таксама для садзейнічання правядзенню ў жыццё рашэнняў Саветаў, выканаўчых камітэтаў, вышэйстаячых дзяржаўных органаў, кантролю за дзейнасцю дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Рэкамендацыі пастаянных камісій мясцовых Саветаў падлягаліся абавязковаму разгляду адпаведнымі дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі. Аб выніках разгляду або аб прынятых мерах павінна было быць паведамлена камісіям ва ўстаноўлены тэрмін. [6, стр. 189-192]

 Выканаўчымі і распарадчымі органамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў з’яўляліся выканаўчыя камітэты, якія выбіраліся імі з ліку дэпутатаў у саставе старшыні, намеснікаў старшыні, сакратара і членаў. Выканаўчыя камітэты не радзей аднаго разу ў год павінны былі рабіць справаздачы Саветам, якія іх выбралі, а таксама на сходах працоўных калектываў і па месцы пражывання грамадзян. Яны былі непасрэдна падсправаздачны як Савету, які іх выбраў, так і вышэйстаячаму выканаўчаму і распарадчаму органу. Кіравалі дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльна-культурным будаўніцтвам на тэрыторыі адпаведных Саветаў на аснове рашэнняў Саветаў, якія іх выбралі, і вышэйстаячых органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Пасля сканчэння паўнамоцтваў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў іх выканаўчыя камітэты захоўвалі свае паўнамоцтвы аж да выбрання Саветамі народных дэпутатаў новага склікання выканаўчых камітэтаў.

 Аддзелы і ўпраўленні выканаўчых камітэтаў утвараліся абласнымі, раённымі, гарадскімі, раённымі ў гарадах Саветамі народных дэпутатаў і падпарадкоўваліся ў сваёй дзейнасці як Саветам і іх выканаўчым камітэтам, так і адпаведным вышэйстаячым органам дзяржаўнага кіравання.

Пералік аддзелаў і ўпраўленняў выканаўчых камітэтаў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў і парадак іх утварэння ўстанаўліваўся заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР. [3, стр.245-256]

У выніку можна зрабіць  вывад, што сістэма мясцовых органаў паводле Асноўнага Закону будавалася ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем і ахоплівала абласныя, акруговыя, раённыя, гарадскія, сельскія і пасялковыя Саветы народных дэпутатаў.

 

  1. Параўнаць Канстытуцыю 1978 г. з Канстытуцыей БССР 1937г., адзначыць, якія змены адбыліся ў кампетэнцыі  вышэйшых і мясцовых органаў дяржаўнай  улады і кіравання.

Канстытуцыя БССР 1978 г. маючы  шмат агульнага з Канстытуцыяй 1937г.  адрозніваецца ад апошняй і структурай і ўтрыманнем. У новай Канстытуцыі  БССР апроч глаў і артыкулаў ёсць яшчэ выразна названыя часткі, што палягчае карыстанне яе тэкстам; значна большая колькасць артыкулаў(172 замест 122), артыкулы, якія адносяцца да праў, воляў і абавязкаў, змешчаны ў ў другой частцы Канстытуцыі 1978г.. Тады як аналагічныя артыкулы ў Канстытуцыі БССР 1937г. размешчаны ў восьмай частцы.

Канстытуцыя ўпершыню сцвярджала ў прэамбуле (у папярэдніх канстытуцыях яна адсутнічала), што яе прымае і  абвяшчае народ БССР. У Канстытуцыі  ўпершыню змяшчалася норма аб суверэнітэце БССР, праўда на практыцы ў тых умовах яго рэалізаваць было нерэальна.

Змены закранулі і вышэйшых органаў дзяржаўнай улады.   Пасля прыняцця новай Канстытуцыі БССР 1978 г. у якасці пастаяннага структурнага звяна Савета Міністраў дзейнічае Прэзідыум, у складзе Старшыні Савета Міністраў, першых намеснікаў і намеснікаў Старшыні, а таксама іншых членаў Урада ў адпаведнасці з Законам аб Савеце Міністраў БССР.  Вышэйшым судовым органам з'яўляўся Вярхоўны Суд, які выбіраўся Вярхоўным Саветам БССР тэрмінам на 5 гадоў, а па Канстытуцыі 1978 г. стаў выбірацца на 10 гадоў. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады БССР з’яўляўся Вярхоўны Совет, але пасля Констытуцыі 1978 г. змяніўся яго склад (складаўся з 485 дэпутатаў, якія выбіраліся па выбарачных акругах з роўнай колькасцю насельніцтва замест аднаго дэпутата на 20 тыс. насельніцтва). Законы БССР, пастановы і іншыя акты Вярхоўнага Савета сталі публікавацца на беларускай і рускай мовах (па Канстытуцыі 1937 г. на беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовах). Новым з’яўляецца і тое, што ў Старшыні Вярхоўнага Савета стала чарыты намесніка (да прыняцця Канстытуцыі іх было два). Паўнамоцтвамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР стала права вырашаць усе пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй СССР і  Канстытуцыяй БССР 1978 года да ведання Беларускай ССР без без усялякіх абмежаванняў. Значна пашырыліся і паўнамоцтвы Прэзідыума Вярхоўнага Савета. Змянілася становішча, паводле якога значна пашырылася кола асоб, якія ўдзельнічаюць у кіраванні дзяржавай дзякуючы зніжэнню ўзросту, якi дае права быць абраным у Вярхоўны Савет БССР з 21 года да 18 гадоў (арт. 85). Але, нягледзячы на змены, многія даследчыкі лічаць, што ў агульным панняці сістэма органаў дзяржаўнай улады і кіравання засталася ранейшай.

У мясцовых органах дзяржаўнай улады і кіравання народ ажыццяўляў дзяржаўную ўладу ўжо праз Саветы народных дэпутатаў, якія і складалі палітычную базу. Усе астатнія дзяржаўныя органы заставаліся падкантрольныя і падсправаздачныя Саветам народных дэпутатаў. У параўнанні з Канстытуцыяй 1937 года змяніўся парад склікання сесій абласных, раёных, гарадскіх, раёных у гарадах, пасялковых, сельскіх Саветаў народных дэпутатаў. Ён стаў адзіны, не радзей чатырох разоў у год. Таксама значныя адрозненні можна адзначыць і ў будове часткі, якая датычыцца мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У ёй ужо не выдзяляюцца такія дробныя падзелы выканаўчых камітэтаў Саветаў народных дэпутатаў.

У выніку можна сказаць,што  тое, што датычыцца мясцовых органаў  улады і кіравання Канстытуцыя БССР 1978 года ў сваю чаргу як папярэднія зноў змяніла загаловак органаў ўлады, пакідаючы пастаянным характар гэтых органаў.

Неабходна таксама адмеціць і тое, што асабліва вялікія змены глыбока дэмакратычнага характару ўнесены па пытаннях правоў і абавязкаў грамадзян у другой частцы Канстытуцыі БССР “Дзяржава і асоба”. Упершыню на канстытуцыйным узроўні замацавалася права грамадзян на ўдзел у кіраванні дзяржаўнымі і грамадскімі справамі (арт.46), права на жыллё (арт.42), права на дзяржаўную ахову здароўя (арт.40), права на карыстанне дасягненнямі культуры (арт.44),права звяртацца са скаргамі на дзеянне службовых асоб (арт.56) і іншыя. У грамадзянскім праве была значна пашырана праваздольнасць грамадзян і ўпершыню ўведзены нормы, якія прадугледжваюць грамадзянска-прававую абарону гонару і годнасьці фізічнай асобы. Па канстытуцыі БССР 1978 г. правы грамадзян павялічыліся ў два разы. [5, стр. 216-248]

Новым у Канстытуцыі  з’яўляецца і становішча, датычныя эканамічнай сістэмы (арт. 2), дзе на шэрагу з дзяржаўнай і калгасна-кааператыўнай ўласнасцю ўпершыню канстытуцыйна замацоўваецца ўласнасць прафсаюзных і грамадскіх арганізацый (арт. 10). Более таго, за грамадскімі органамі ўпершыню замацоўваецца права ўдзельнічаць у вырашэнні палітычных, гаспадарчых і сацыяльна-культурных пытанняў, а таксама права заканадаўчай ініцыятывы. Гэта сведчыць аб большай самастойнасці і аб большай іх ролі ў жыцці грамадства.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Вішнеўскі А.Ф., Гісторыя дзяржавы і права Беларусі– Мн., 2003
  2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 2003..
  3. Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 2007.
  4. Канстытуцыя (Асноўны Закон) Беларускай ССР. – Мн., 1989.
  5. Кунцэў К. Н., Канстытуцыйнае права Рэспублікі Беларусь. – Мінск, Алфея. – 2000г.
  6. Круталевіч В.А., Юхо І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945 гг.) : вуч. дап. – Мн., 1998.

 


Конституцыя БССР 1978