Застылая гісторыя ў помніках і памятных знаках, прысвечаных Айчыннай вайне 1812 г
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Гімназія № 9 імя Ф. П. Кірычэнка г. Гродна»
«Застылая гісторыя ў помніках і памятных знаках, прысвечаных Айчыннай вайне 1812 г.»
настаўнік гісторыі
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………
ГЛАВА 1.ПАМЯТНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ АЙЧЫННАЙ
ВАЙНЫ 1812 г. …………………………………………………………..5
ГЛАВА 2.ПОМНІКІ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 1812 г. …………………….7
ГЛАВА 3. ПАМЯТНЫЯ ПАХАВАННІ. ………………………………….22
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………
СПІС ЛІТАРАТУРЫ………………………………………
УВОДЗІНЫ
Адным з найважнейшых падзей нашай гісторыі пачатку XIX ст. была і застаецца Айчынная вайна 1812 г., якая мела агульнаеўрапейскае значэнне. Тэма Айчыннай вайны 1812 г. цікавіла і цікавіць не толькі гісторыкаў. Яна захоплівала пісьменнікаў і паэтаў, проста людзей якія цікавяцца роднай гісторыяй. Гэта звязана з тым, што вайна 1812 года з'яўляецца адной са слаўных старонак гісторыі нашай Айчыны. Яна раскрыла магутныя народныя сілы, паказала лепшыя якасці рускай нацыі, і перш за ўсё любоў да Радзімы, мужнасць, самаахвярнасць.
Актуальнасць дадзенай тэмы надзвычай вялікая менавіта для сучаснага перыяду развіцця нашага грамадства. Менавіта цяпер, калі страчаны асноўныя каштоўнасці, страчана нацыянальная самасвядомасць; калі моладзь практычна не цікавіцца роднай гісторыяй, важна асвятленне гераічнага мінулага Беларусі. Калі чалавек не ведае мінулага сваёй краіны, ён не можа зразумець сучаснасць і прадбачыць будучыню. Выхаванне патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны пачынаецца менавіта з вывучэння сваёй гісторыі, і не толькі яе слаўных перамог, але і горкіх параз. А што лепш чым помнікі адлюстроўвае гэтыя слаўныя перамогі? Як яшчэ пазнаёміцца з гісторыяй нашай краіны? Даведацца пра тое як, напрыклад, Напалеон спраўляўся з пераправай праз раку Бярэзіну пад агнём рускай артылерыі?
Але ў сваёй працы я не ставіла мэту разгледзець асноўныя падзеі вайны 1812 г. або яе вынікі для Беларусі. Мэтай работы з'яўляецца даследванне ўвекавечання памяці аб падзеях вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, мемарыялізацыі месцаў бітвы, а таксама ўзнагароджанне асоб, якія прымалі ўдзел у вайне 1812 г. і іх нашчадкаў.
Так, да некаторых помнікаў зарасла народная сцежка. Але ў большасці сваёй помнікі дагледжаныя і доступ да іх не абмежаваны.
Але ўсё роўна да крыўднага мала людзей, якія цікавяцца гісторыяй Напалеонаўскіх войнаў у нас у рэспубліцы. І калі гэтыя помнікі ёсць, то стаўленне да іх з боку чыноўнікаў проста забойнае.
ГЛАВА 1.ПАМЯТНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 1812 г.
«Слаўны год гэты мінуў, але не пройдуць
зробленыя ў ім подзвігі »
Пра падзеі таго гераічнага перыяду 1812 года нам нагадваюць ўзнагароды 1812-1814 гг. Гэтых узнагарод было некалькі. Разгледзім коратка галоўныя з іх.
5 лютага
1813 года імператар Аляксандр I заснаваў медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года» для ўзнагароджання ўсіх удзельнікаў баявых дзеянняў да 1 студзеня 1813 - ад фельдмаршала да салдата, апалчэнцаў, святароў, медыцынскіх чыноў. На адным баку (аверсе) медалі намалявана «Усёвідушчае вока», акружанае прамяністым ззяннем, унізе дата - «1812 годъ». На адваротным баку (рэверсе) чатырохрадковы надпіс, біблейскае выслоўе: «НЕ НАМЪ, / НЕ НАМЪ, / А ИМЕНИ/ ТВОЕМУ», г. зн. падзяка Богу за вызваленне Расіі ад іншаземнага нашэсця. Айчынная вайна завяршылася, праціўнік быў выгнаны за межы імперыі і расійская армія пачала свой доўгі і крывавы паход на Парыж. Тую ж салдацкую лямку, што і рускія, неслі на сваіх плячах тысячы нашых з вамі землякоў, беларускіх рэкрутаў. Не ўсё, узнагароджаныя гэтым медалём, шчасна вярнуліся дадому. Медаль насілася на грудзях на блакітнай стужцы ордэна Св. Андрэя Першазванага. Чаканілі медаль на Санкт-Пецярбургскім манетным двары з срэбра. Усяго было выраблена 260.000 штук. Дыяметр медалі 28 мм. Медалём "У памяць Айчыннай вайны» ўзнагароджваліся людзі ўсіх саслоўяў. Дваране, сяляне, купцы. Сярэбраных медалёў было выраблена 250 000 экзэмпляраў, у наступным годзе вырабілі яшчэ, з бронзы. Гэта медаль срэбная. Яе гаспадар сышоў у нябыт, а ўзнагарода засталася, як памяць мінулай вайны.
Яшчэ адзін медаль «У памяць 100-годдзя Айчыннай вайны 1812 г.» быў выраблены ў 1912 годзе «...
у памяць слаўных подзвігаў продкаў, якія
прынеслі ў ахвяру Айчыне сваё жыццё і
здабытак». Было выраблена каля 442.000 светла-бронзавых
юбілейных медалёў. Штэмпэлі для іх вырабіў
майстар Васюцінскі Антон Фёдаравіч. Медалём
узнагароджваліся ўсе, хто ўдзельнічаў
у святах воінскія чыны ад салдата да генерала,
якія складаюцца на службе «... у тых вайсковых
частках ... якія ўдзельнічалі ў Айчыннай
вайне 1812 года, ад пачатку яе да канчатковага
выгнання непрыяцеля з межаў Расіі (гэта
значыць з 12 чэрвеня па 25 снежня 1812г.)».
Акрамя гэтага ўзнагароджваліся грамадзянскія
служачыя, асобы духоўнага звання, якія
прымалі афіцыйны «... удзел у парадах
на Барадзінскім полі і пад Масквою», а
таксама служачыя імператарскай канцылярыі,
продкі якіх «... з нагоды ваеннага часу
... вынікалі у паходзе за Імператарам Аляксандрам
I».
Медаль вырабляўся са светлай бронзы.
На вонкавым баку медаля пагрудны, профільны,
направа звернуты, малюнак Аляксандра
I без якіх-небудзь імператарскіх атрыбутаў.
На адваротным баку вялізны надпіс у сем
радкоў: « 1812 — СЛАВНЫЙ ГОД — СЕЙ МИНУЛЪ,
— НО НЕ ПРОЙДУТЪ — СОДЕЯННЫЕ ВЪ — НЕМЪ
ПОДВИГИ — 1912». Надпіс для гэтай медалі
быў запазычаны са старога «найвышэйшага
загаду войскам ...», падпісанага 5 лютага
1813 імператарам Аляксандрам I у галоўнай
яго кватэры ў горадзе Коніне. Медаль прызначалася
для нашэння на грудзях на Уладзімірскай
стужцы.
ГЛАВА 2.ПОМНІКІ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 1812 г.
- Ваўкавыскі бой 1812.
Адбыўся 3-4 (15-16).11.1812 каля г. Ваўкавыска паміж рускімі (вайсковая група Ф. В. Остэн-Сакена; 27-30 тыс. чал.) і напалеонаўскімі (узмоцнены 7-ы корпус Ж. Л. Э. Рэнье; 23-25 тыс. чал.) войскамі ў Айчынную вайну 1812. Гэтыя войскі з абодвух бакоў былі пакінуты на Падляшшы для аховы тылу галоўных сіл сваіх груповак – рускай арміі П. В. Чычагова і аўстрыйскага (12-га) корпуса К. Ф. Шварцэнберга. Адначасова з пачаткам руху арміі Чычагова ад Брэста на Слонім Шварцэнберг 17-18 (29-30) кастрычніка пераправіў 7-ы і 120-ы карпусы цераз Зах. Буг каля Драгічына і павёў наступленне ў агульным напрамку да Ваўкавыска і Слоніма. Пры гэтым 7-ы корпус быў высунуты ў напрамку г. Кляшчэля для прыкрыцця ад войск Остэн-Сакена ў раёне Брэста. Остэн-Сакен неадкладна таксама перайшоў у наступленне, і пасля авангардных баёў 22 кастрычніка (3 лістапада) каля Высока-Літоўска (цяпер горад Высокае), 27 кастрычніка (8 лістапада) каля Рудні, 1 (13) лістапада каля Гарнастаевіч Рэнье адвёў 7-ы корпус і заняў пазіцыі на вышыні каля Ваўкавыска. Камандаванне і штаб 7-га корпуса былі размешчаны ў горадзе без належных сіл абароны. У ноч на 3 (15) лістапада рускія раптоўна атакавалі і занялі Ваўкавыск, захапілі канцэлярыю і экіпажы штаба Рэнье; сам её ледь пазбегнуў палону. Усю ноч і наступны дзень працягваліся ружэйная і артылерыйская перастрэлка; атакі з абодвух бакоў былі паспяховыя. Шварцэнберг, даведаўшыся пра бой, спыніў свой корпус каля Слоніма і накіраваў у тыл Остэн-Сакену кавалерыйскі атрад генерала Ф. Фрэліха (кал 3 тыс. чал.). Пад поўдзень 4 (16) лістапада, калі Остэн-Сакен спрабаваў ажыццявіць ахоп левага фланга Рэнье, Фрэліх уварваўся ў Ізабелін, дзе знаходзіліся галоўная кватэра рускіх войск, абозы і лазарэты з параненымі. Остэн-Сакен неадкладна пачаў адвод сваіх часцей ад Ваўкавыска на Гнезна і Свіслач.
Спроба Рэнье затрымаць рускіх на рубяжы р. Рось не мела поспеху.
Даныя пра страты абодвух бакоў вельмі супярэчлівыя; найбольш верагодна, што загінула каля 2-3 тыс. чал. з кожнага боку, прычым значную частку страт рускіх склалі палонныя. Ваўкавыск моцна пацярпеў ад пажару і артылерыйскага агню. Вынікі бою ацэньваюцца неадназначна. Рускія хутка страцілі ініцыятыву, былі вымушаны адступіць і зноў пакінуць Брэст і ўсё Падляшша. Але фактычна Остэн-Сакен прынёс сваё войска ў ахвяру апертаўнай ідэі рускага камандавання – забяспячэнню свабоднага руху галоўных сіл у глыб Беларусі, на Мінск і Барысаў. Гэта мэта была дасягнута: Шварцэнберг адмовіўся ад праследвання Чычагова і застаўся дзейнічаць на паўднёвым стратэгічным флангу. У выніку армія Чычагова атрымала магчымасць актыўна ўдзельнічаць у Бярэзнскай аперацыі 1812.
Помнік Баграціёну перад домам, дзе ў Ваўкавыску размяшчалася штаб-кватэры 2-й рускай арміі.
Ваўкавыскі Дзяржаўны ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна быў заснаваны ў 1935 на грамадскіх пачатках як краязнаўчы музей. З 1940 дзяржаўны, з 1953 ваенна-гістарычны музей імя Багряціёны. Заснавальнік- краязнавец і археолаг Г. І. Пех. У Вялікую Айчынную вайну музей разрабаваны нямецка-фашысцкімі акупантамі, большасць экспанатаў знішчана. З 1949 адноўленая экспазіцыя размяшчаецца ў сядзібным доме, пабудаваным у 1805 на ўскраіне Ваўкавыска (цяпер вул. Баграціёна). У 1812 тут знаходзілася штаб-кватэра 2-й Зах. Арміі пад камандаваннем П. І. Баграціёна. У 1950 перад будынкам музея ўстаноўлены бюст Баграціёна (скульпт. З. Азгур). Мае 6 экспазіцыйных залаў, 35,5 тыс. Экспанатаў асн. Фонду. У калекцыях музея археалагічныя знаходкі, зброя і ваеннае начынне, рукапісныя і друкаваныя дакументы, фотаздымкі, нумізматыка, творы жывапісу і графікі, скульптура, старадаўнія кнігі. Экспануюцца матэрыялы раскопак паселішчаў у Ваўкавыску, старажытнае ўзбраенне война (наканечнікі стрэл лука і арбалета, кап’я, баявыя сякеры, кальчуга і меч старажытнага рускага война, даспехі нямецкага рыцара і крыжацкі меч часоў Грунвальдскай бітвы 1410, у якой прымала ўдзел ваўкавыская харугва). Халодная зброя 16- пач. 19 ст. прадстаўлена алебардамі, палашамі, пратазанамі, шаблямі, агнястрэльная – пісталетамі, стрэльбамі, гарматай, адлітай у 1778. У тэматычнай зале “Айчынная вайна 1812 г.” мундзіры рус. салдат і афіцэраў, гусарскіх, уланскіх палкоў, экспанаты, якія расказваюць пра баявыя дзеянні 2-й Заходняй арміі на тэрыторыі Беларусі ў час наступлення і адступленняў войск Напалеона, пра Ваўкавыскі бой 1812. Матэрыялы экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна” прысвечаны абароне Ваўкавыска ў 1941, дзейнасці Ваўкавысскага патрыятычнага падполля, падполля піянерскай арганізыцыі “Піянерскае сховішча”, Карпаўскай і Нізянскай падпольным камсамольскім арганізацыям, вызваленню Ваўкавыска ў 1944 ад ням.-фаш. акупантаў, аперацыі “Баграціён”. Зберагаюцца экспанаты пра жыццё і дзейнасць Баграціёна, дзеячаў КПЗБ С. В. Прытыцкага, В. З. Харужую, С. С. Панкову, падпольныя друкаваныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны, творы жывапісу А. Казлоўскага, скульптуры Азгура, С. Селіханава і інш. Музеем выдадзены “Памятка наведвальніку музея”, “Даведнік па залах музея”.
- Кобрынскі бой 1812.
Кобрынскі бой адбыўся 15(27).07.1812
г. паміж рус. Дывізіямі К. В. Ламберта
і Я. І. Чапліца 3-й Заходняй Арміі
А. П. Тармасава і атрадам
У выніку 9-гадзіннага бою было забіта каля 2 тыс. саксонцаў, рускія захапілі ў палон 2 генералаў, 76 афіцэраў, 2382 чал. ніжніх чыноў; страты рускіх складалі 77 чал. забітымі і 182 параненымі. Кобрынскі бой быў першай з пачаку вайны перамогай рускіх войск. У выніку супраць арміі Тармасава французы павінны былі трымаць значныя сілы, што адмоўна паўплывала на армію Напалеона ў час яе адступлення ад Масквы.
Помнік перамогі 1812 у Кобрыне.
У дзень стагоддзя са дня перамогі ў Кобрыне быў закладзены помнік (скульптар Г. Маркаў). На пастаменце з гранітных валуноў, які нагадвае скалу, усталяваны бронзавы арол з распасцёртымі крыламі і лаўровым вянком ў кіпцюрах, перад помнікам-марціры з пірамідкі ядраў. На фасаднай і бакавых гранях пастамента - 3 мармуровыя дошкі. На цэнтральнай дошцы (шэра-зялёнага колеру) надпіс: "Рускім войнам, атрымаўшым першую перамогу над войскамі Напалеона ў межах Расіі 15 Ліпеня 1812", на бакавых (белага колеру)пералічаны палкі, часткі рускай арміі, якія ўдзельнічалі ў кобрынскай бітве, і фундатары памятника. У час 1-й сусветнай вайны былі зняты і згублены арол і бакавыя дошкі. Помнік адноўлены ў 1951 г. (скульптар М. Керзін).
Мемарыяльная дошка ў гонар перамогі рускіх войскаў у 1812.
Вул. 17 верасня, на будынку Спаскага манастыра.
- Сражэнне войскаў 1-й Заходняй арміі пад Віцебскам.
У Айчынную вайну 1812 Напалеон вырашыў навязаць генеральную бітву адступаючым рускім арміям каля Віцебска, разбіць на маршы 1-ю Заходнюю армію (ген. Барклай дэ Толі), потым і 2-ую Заходнюю армію (ген. П. І. Баграціён), якая ішла на злучэнне з першай. Аднак ажыццявіць гэтую задумау, так званую “манеўр на Віцебск”, Напалеону не ўдалося. У выніку бітвы каля вёсак Астроўна (за 26 км на Захад ад Віцебска) і Кукавячына (за 6 км ад Астроўна) французкія войскі былі затрыманы, а асноўныя сілы 1-й Заходняй арміі адышлі ад Віцебска 16 (28) ліпеня. Напалеон заняў Віцебск, але знайшоў горад эвакуіраваным, ён прабыў там да 1 жніўня. Моцнае супраціўленне французкім акупантам і шырокі размах партызанскага руху на Віцебшчыне прымусілі Напалеона напярэданні барадзінскай бітвы наіраваць 10 тыс. Салдат на дапамогу 12-тысячнаму гарнізну у Віцебск. Жорсткія баі на тэрыторыі Віцебшчыны разгарнуліся ў кастрычніку 1812 у ходзе яе вызвалення рускімі войскамі пад камандаваннем ген. П. Х. Вітгенштэйна Віцебск быў вызвалены 26 кастрычніка атрадам рускіх войск на чале з ген. Гарпе. Войскам актыўна дапамагалі жыхары. Горад быў разрабаваны праціўнікам, часткова разбураны і спалены. Колькасць яго жыхароў значна сакрацілася.
Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года ў Віцебску.
Помнік быў усталяваны ў скверы Герояў вайны 1812 года на сродкі добраахвотных ахвяраванняў віцяблян. Помнік уяўляе сабой 26-метровы абеліск з блокаў чырвонага граніту, звужаецца дагары і ўвенчаны сімвалам Расійскай імперыі - чыгунным двухгаловым арлом на шары. Аўтар помніка - архітэктар Іван Фамін. Абеліск мае выразныя рысы стылю ампір, моднага ў пачатку XIX стагоддзя, калі праходзіла вайна. Па кутах подыўма, на якім устаноўлены помнік, размешчаны 4 чыгунныя гарматы, адлітыя па ўзорах марцір часоў Пятра І. Жарала іх накіраваны ў розныя бакі, што сімвалізуе непрыступнасць гэтага месца з усіх бакоў.
На п’едэстале усталявана
пліта с на
дпісам: «Бессмертной доблести героев Отечественной войны, участников сражений под Витебском 13, 14, 15 июля и 26 октября 1812 года». Помнік меў горадабудаўнічае значэнне: яго вертыкаль замыкала перспектыву вуліцы Дварцовай (сучасная вул. Савецкая).
- Гарадзечанская бітва 1812.
Адбылася ў ходзе Айчыннай вайны 1812 31 ліпеня (12 жніўня) каля в. Гарадзечна і Паддубна (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобл.) паміж рускай 3-й Заходняй арміяй А. П. Тармасава і напалеонаўскімі карпусамі (аўстрыйскім К. Ф. Шварцэнберга і 7-м саксонскім Ж. Л. Рэнье). Пасля капітуляцыі часткі свайго корпуса ў Кобрыне 15 (27) ліпеня Рэнье адступіў да Слоніма. 19 (31) ліпеня 3-я армія перайшла ад Кобрына да Гарадца, былі высланы авангардныя атрады К. В. Ламберта на Малеч і Я. І. Чапліца да Хомска. Корпус Швацэнберга вярнуўся 22 ліпеня (3 жніўня) да Слоніма і рушыў на Косава і Бярозу-Картузскую, каб пагрозай праваму флангу Тармасава забяспечыць адыход корпуса Рэнье на Захад. Даведаўшыся пра гэта, Тармасаў 24 ліпеня (5 жніўня) загадаў Ламберту перайсці да Пружан, а Чапліцу да Равяціч, перакрыць магчымыя шляхі наступлення праціўніка. 25 ліпеня (6 жніўня) Шварцэнберг атрымаў загад Напалеона ўзначаліць усе войскі, якія дзейнічалі супраць арміі Тармасава, і адкінуць яе на Валынь. Аўстрыйцы форсіравалі забалочаную пойму р. Ясельда, 27 ліпеня (8 жніўня) у баі пад в. Сігневічы разбілі атрад Чапліца і рушылі праз Малеч на Пружаны. Туды ж павярнуў і 7-ы корпус. Зразумеўшы небяспеку для авангарда Ламберта, Тармасаў выступіў яму на дапамогу, але не паспеў. Раніцой 29 ліпеня (10 жніўня) авангард саксонцаў атакаваў Ламберта ў Пружанах, а аўстрыйскія войскі праследавалі яго далей і двойчы на працягу гэтага дня выбівалі рускіх з пазіцый, дзе яны спрабавалі замацавацца (каля в. Клетнае і Казіны Брод). Пад вечар Ламберт адступіў на трэцюю пазіцыю, да Гарадзечна. На наступны дзень сюды пыдыйшла армія Тармасава, якая складалася з карпусоў С. М. Каменскага і Я. І. Маркава, усяго каля 20 тыс. чал., і разгарнуліся на правым беразе ручая Гарадзечна паміж вёскамі Харкі і Паддубна. Абалону ручая паміж Харкі і Паддубна і лес на левым флангу Тармасаў палічыў непраходнымі і пакінуў без прыкрыцця. Аўстра-саксонскае войска (каля 38 тыс. чал.) разгарнулася на левым беразе. З раніцы 31 ліпеня (12 жніўня) часці саксонскай 21-й пяхотнай дывізіі ген. К. Х. Лекока пад прыкрыццём дэманстратыўнага наступу каля Паддубна ўвайшлі ў лес па старым гасцінцы Шарашова – Кобрын. Франтальная атака была адбіта, аднак з левым флангам рус. Пазіцыі скрытна сабраўся ўвесь 7-ы корпус, узмоцнены дзвюма аўстрыйскімі брыгадамі. Каля 10 гадзін раніцы войскі Рэнье выйшлі з лесу на вышыні ўздоўж шарашоўскага гасцінца, імкнучыся адрэзаць рускай арміі шляхі адступлення на Кобрын. Тармасаў павярнуў усю армію фронтам на Захад, пакінуў насупраць Гарадзечна толькі 2 палкі з артылерыяй. Саксонскія і аўстрыйскія драгуны паспрабавалі абыйсці левы фланг новай рускай пазіцыі, але былі рассеяны кавалерыяй Ламберта. Найбольш упарты бой адбываўся на вышынях правага берага на Поўдні ад Паддубна. Рускія беспаспяхова спрабавалі адкінуць праціўніка назад ў лес. У другой палавіне дня ініцыятыва тут перайшла да саксонцаў. Іх атакі хоць і былі падтрыманы аўстрыйскай пяхотай з левага берага, завяршыліся таксама безвынікова – рускія артылерыйскім агнём і контратакамі адбілі наступ. Шварцэнберг, пераканаўшыся ў непазбежнасці адступлення рускіх, перакінуў на крайні правы фланг, у бок в. Тэўлі, свежую кавалерыйскую брыгаду генерала Ф. Фрэліха, якая мусіла стаць авангардам праследвання. Вечарам бой спыніўся. Руская армія пачала адыходзіць. Напалеонаўскія войскі занялі 1 (13) жніўня Кобрын, 4 (16) жніўня Брэст і Дзівін, 6 (18) жніўня Маларыту.
Даныя пра страты супярэчлівыя: кожны бок акрэслівае свае страты прыблізна ў 1,5 тыс. чал., а страты праціўніка ад 3 да 5 тыс. чал. У выніку Гарадзечанскай Бітвы 1812 рус. Армія цалкам пакінула тэрыторыю Грудзенскай губерні, а паўднёвы стратэгічны фланг і тыл напалеонаўскай арміі істотна ўмацаваўся.
Каменная капліца ў в Паддубна на месцы
бою 1812.
На месцы Гарадзечна бітвы пабудавана
каменная капліца (закладзена ў 1912). на
яе сценах былі высечаныя назвы воінскіх
частак, якія ўдзельнічалі ў бітве, і імёны
загінулых вайной. Афіцыйнае адкрыццё
помніка не адбылося ў сувязі з пачаткам
1-й сусветнай вайны. У 1915 г. каля капліцы
хавалі загінуўшых рускіх салдат. У гады
Вялікай Айчыннай вайны капліца была разбурана,
захаваўся шасцігранны цокаль. на яго
фасаде - металічная пліта з памятным надпісам.
У 1962 г. у сувязі з 150-годдзем бітвы на 22-м
км шашы Пружаны-Высокае, каля павароту
на в Паддубна, устаноўлена сяміметровымі
стэла.
- Барысаўская бітва 1812.
Баі паміж рускай 3-й Заходняй арміяй (галоўнакамандуючы адмірал П. В. Чычагоў) і напалеонаўскімі войскамі за авалоданне г. Барасавам, мастом цераз Бярэзіну і ўмацаваннем на яе правым беразе (каля в. Дымкі) 9-11
(21-23). 11. 1812; адзін з вырашальны момантаў Бярэзінскай аперацыі 1812. Ключавое значэнне Барысава абумоўлена яго месцазнаходжаннем як умацаванай пазіцыі на абодвух берагах Бярэзіны – буйнейшай воднай перашкоды на шляху адступлення войска Напалеона, а таксама вузла дарог, па якіх збліжаліся войскі праціўнікаў: асноўная групоўка войск Напалеона адступала ад оршы праз Талачын; армія Чычагова рухалася з боку Мінска; карпусы французскіх войск К. Віктора і Н. Ш. Удзіно адступалі ад Чарэі і Халопеніч. Невялікі гарнізон французскіх войск у Барысаве 6 (18) лістапада быў узмоцнены часткамі б. мінскага гарнізона пад камандай М. Бранкоўскага (Вюртэмбергскі 7-ы пяхотны полк, запасныя батальоны); вечарам 8 (20) лістапада да іх далучыўся атрад Я. Г. Дамброўскага (17-я пяхотная дывізія, 28-я лёгкая кавалерыйякая брыгада Д. Дзеваноўскага), які падышоў да Ігумена. Агульная колькасць гарнізона складала каля 5 тыс. чал. пры 20 гарматах. Раніцай 9 (21) лістапада рускі авангард К. В. Ламберта (Віцебскі пяхотны, 7-ы, 13, 14 і 38-ы егерскія, Александрыйскі гусарскі і Арзамаскі драгунскі палкі; каля 4,5 тыс. чал пры 36 гарматах), пасля начнога пераходу ад Жодзіна, раптоўна атакаваў перадмаставое ўмацаванне. У час жорсткага бою рускія ўварваліся ў перадмосце, але іх правы фланг апынуўся пад пагрозай з боку польскага ар’ергарда ген. К. Ч. Пакаша. Ламберт, сканцэнтраваўшы агонь артылерыі і накіраваўшы кавалерыю і егераў у абход умацавання да моста, адкінуў Пакаша на Поўдзень, у бок вёскі Юшкевічы, выбіў праціўніка з перадмосця, захапіў мост і да канца дня цалкам авалодаў Барысавам. Спробы Дамброўскага ўтрымацца на рубяжы р. Сха былі беспаспяховыя; яго войскі пачалі хаатычна адыходзіць аршанскай дарогай насустрач галоўным сілам Напалеона. 10 (22) лістапада армія Чычагова (каля 32 тыс. чал. пры 180 гарматах) увайшла ў Барысаў. Пры гэтым Чычагоў паспяшаўся перавезці на левы бераг армейскія абозы і не прыняў своечасовых мер па назіранні за праціўнікам. Толькі раніцай 11 (23) лістапада авангард генерала П. П. Палена (каля 2,8 тыс. чал.) быў высунуты да в. Лошніца. Тымчасам каля. В. Нача з Дамброўскім злучыўся авангард корпуса Удзіно (5-я лёгкая кавалерыйская брыгада генерала Б. П. Кастэкса) і гэтыя войскі (каля 3,6 тыс. чал. пры 12 гарматах) атакавалі Палена да хуткага адступлення. Працягваючы праследванне, у 2-й палове дня войскі Удзіно ўварваліся ў Барысаў. Чычагоў не змог арганізаваць абароны і паспешліва адступіў на правы бераг, пакінуўшы ў горадзе абозы, запасы фуражу, армейскую канцэлярыю, усіх параненых і хворых. Ар’ергарду А. Р. Шчарбатава ўдалося спаліць мост. 3 егерскія палкі рускіх войск, адрэзаныя пад Лошніцай, і каля 3 тысяч кавалерытаў, якія былі на фуражаванні ў ваколіцах Барысава, не паспелі дабрацца да горада і пераправіліся праз Бярэзіну вышэй па цячэнні, каля в. Брылі. Армія Чычыгова займала галоўнымі сіламі перадмаставое ўмацаванне, кантралюючы сваімі флангавымі атрадамі правы бераг Бярэзіны ад дарогі Брылі – Зембін да в. Юшкевічы. Сам горад быў заняты французскімі войскамі корпуса Удзіно, якія павінны былі забяспечыць пераправу ўсёй напалеонаўскай арміі; абарону з боку ракі заняла 9-я пяхотная дывізія генерала П. Г. Мерля. 13 (25)лістапада ў Барысаў прыбыў Напалеон і ў той самы вечар пераехаў у Стара-Барысаў, бліжэй да намечанага пункта пераправы.
Страты за 9-11 (21-23) лістапада склалі ў рускіх не менш як 3 тыс. чал., загінуў генерал Энгельгарт, быў паранены Ламберт; у палякаў і французаў, верагодна, каля 5 тыс. чал., былі цяжка паранены Пакаш і Дзеваноўскі, кантужаны Дамброўскі. Горад быў разбураны і выпалены. Бабруйскі бітва 1812, хоць у чыста пазіцыйным плане і не была яўным паражэннем рускіх войск (яны зынялі і ўтрымалі перадмаставое ўмацаванне), мела вынікам адачасовы пераход аператыўнай ініцыятывы да Напалеона. Негатыўную для рукіх войск ролю адыгралі таксама пасіўнасць корпуса П. Х. Вітгенштэйна, няўзгоденнасць яго дзеянняў з дзеяннямі Чычагова, значная аддаленасць галоўных сіл рускай арміі. Прамым вынікам бытвы з’явіліся баі каля вёсак Студзёнка і Брылі і пераправа напалеонаўскага войска цераз Бярэзіну.
Барысаўскія Батарэі
Як вядома, канчатковы разгром напалеонаўскай арміі адбыўся падчас пераправы цераз Бярэзіну ў лістападзе 1812 года. Гэта здарылася каля вёскі Студзёнка, зусім побач з Барысавам. У самім горадзе таксама ёсць месца, непасрэдна звязанае з Айчыннай вайной - гэта т.зв. Батарэі, рэшткі предмоставых земляных умацаванняў, якія ўзводзіліся ў першай палове 1812 года на правым высокім беразе Бярэзіны. Батарэі апынуліся першым гістарычным помнікам у Барысаве, узятым пад ахову дзяржавы - здарылася гэта знамянальная падзея яшчэ ў 1926 годзе. У 1985 факт дзяржаўнага клопату быў замацаваны устаноўленай спецыяльнага памятнага знака з тэкстам "... Тут 10 лістапада 1812 г. рускія войскі разграмілі буйную групоўку напалеонаўскай арміі".
У 2002-ым, да 900-годдзя горада, тэрыторыю вакол знака трохі акультурылі. Ёсць нават чыгунныя гарматы.
Уласна зараз Батарэі ўяўляюць сабой сістэму
земляных валаў рознай вышыні і канфігурацыі.
Ніякага агульнага разумення пра тое,
як ўмацавання выглядалі ў пачатку XIX стагоддзя,
на месцы атрымаць немагчыма - да нас дайшла
толькі паўночная частка ўмацаванняў,
паўднёвая палова была забудавана
карпусамі раённай бальніцы.
Артылерыйская
батарэя пачала будавацца ў лютым 1812 года
падраздзяленнямі рускай арміі спачатку
пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Сазонава,
а з сакавіка будаўніцтва ўзначаліў
генерал-лейтэнант Трузсон. Да прыходу
напалеонаўскай арміі ў канцы чэрвеня
1812 г. крэпасць скончыць не паспелі, таму
ніякай ролі ў абароне горада яна не адыграла.
Французскі гарнізон пад кіраўніцтвам
генерала Бранікоўскага прадпрымаў спробы
дабудаваць Батарэі, але неўзабаве яму
стала не да таго - у лістападзе напалеонаўская
армія пайшла назад у Францыю.
У 1813-ым ўмацавання былі перабудаваны,
рэшткі чаго мы і можам назіраць сёння.
У 1919-1920-х гадах
па правым беразе Бярэзіны праходзіла
лінія савецка-польскага фронту. На батарэях
захаваліся рэшткі акопаў і бліндажоў
таго перыяду, з гэтай вышыні палякі абстрэльвалі
Старабарысаў.
А ў 1930-я гады тут жа, на батарэях, расстралялі
некалькі сотняў удзельнікаў Барысаўскага
галоднага бунту. Усяго тут да пачатку
Другой сусветнай вайны бальшавікамі
ў розны час было забіта да 1200 чалавек.
- Полацкія бітвы 1812.
Баі за Полацк паміж 1-м пяхотным корпусам генерала П. Х. Вітгенштэйна і французскім корпусам маршала Н. Ш. Удзіно 5-6 (17-18) жніўня і 6-7 (18-19) кастрычніка 1812. Пасля Клясціцкіх баёў 1812 Удзіно адмовіўся ад наступлення ў паўночным напрамку і адышоў да Полацка. Напалеон загадаў генералу Л. Сен-Сіру з 8-тысячным корпусам ісці ў Полацк на дапамогу Удзіно, 26 ліпеня (7 жніўня) яны аб’ядналіся. 24-25 ліпеня (5-6 жніўня) Вітгенштэйн з большай часткай сваіх войск пайшоў да Полацка. Пасля таго як французская пяхота і артылерыя былі разбіты каля вёскі Свольня [30 ліпеня (11 жніўня)], расійскія войскі праследвалі праціўніка і 4(16) жніўня занялі вёску Гамзелева на падыходах да Полацка. 5(17) жніўня Вітгенштейн атакаваў французскія пазіцыі, пад прыкрыццём авангардаў генерал-маёра Б. Б. Гельфрэйха (4 пяхотныя бальёны, 4 кавалерыйскія эскадроны і 300 казакоў з 12 гарматамі) і паллкоўніка Я. І. Уластава (1 егерскі полк і 2 грэнадзёрскія батальёны) расійскія войскі выступілі на раўніну насупраць горада і размясціліся паўкругам паміж рэкамі Палата і Дзвіна. Расійскі корпус налічваў каля 20 тыс. чал. і 99 гармат. Баварскі корпус Сен-Сіра размясціўся на левым беразе ракі Палата за Спаскім манастыром, корпус Удзіно – паміж р. Палата і Дзвіна і меў выхад на дарогу Себеж – Невель. Агульная колькасць франц. Войска дасягала 45 тысяч. Бой цягнуўся каля 14 гадзін з пераменным поспехам. Абодва бакі панеслі вялікія страты. Цяжка паранены Удзіно перадаў камандаванне Сен-Сіру, які перагрупаваў войскі і ў 5 гадзін раніцы пачаў наступленне супраць левага фланга раскійскіх войск. Генерал-маёр А. Ю. Гамен, які ўзначальваў цэнтр расійскага войска, з 2 палкамі і 3 батальёнамі атакаваў і адкінуў непрыяцеля. Французская кавалерыя спрабавала прарваць цэнтр, але была разбіта раскійскімі кавалергардамі, кірісірамі і гусарамі і адкінута да самага Полацка, дзе іх спынілі баварцы. Расійскія войскі ўтрымалі асноўныя пазіцыі, але з-за няроўнасці сіл вымушаны былі адысці да р. Дрыса. За 2 дні баёў яны страцілі каля 5500 забітымі і параненымі; французы і баварцы - 8000 забітымі і параненымі. У выніку 1-й Полацкай бітвы французы адмовіліся ад наступлення на Ноўгарадска-Пеярбургскім напрамку і не змаглі падтрымаць корпус, які асаджваў Рыгу.
Пасля Барадзінскай бітвы, Таруцінскіх лагераў і шэрагу перамог над французамі ў кастрычніку 1812 фельдмаршал М. І. Кутузаў загадаў начальнікам 3-й Заходняй (Дунайскай) арміі і асобным курпусам выйсці насустрач галоўнай расійскай арміі для акружэння і знішчэння праціўніка. 28-29 верасня (10-11) кастрычніка да Вітгенштэйна далучыліся фінляндскі корпус генерала Ф. Ф. Штэйнгеля і атрад генерал-маёра І. М. Бегічава. Армія Вітгенштэйна (каля 55 тыс. чал., 122 гарматы), падзеленая на тры калоны, пачала рухацца да Полацка. 5 (17) кастрычніка яна сканцэнтравалася каля горада. Французскі маршал Сен-Сір меў у Полацку 30-32 тыс. чал. Бой пачаўся раніцай 6 (18) кастрычніка кавалерыйскімі сутычкамі. Супраць цэнтра і правага флангу расійскіх войск былі выстаўлены французскія пяхотныя калоны, яле яны былі адкінуты. Новая кавалерыйская атака французаў на мяжы левага фланга і цэнтра рускіх войск поспеху не прынесла. У гэтай сутычцы асабліва вызначыўся Магілёўскі пяхотны полк. Французская кавалерыя страціла больш за палову свайго саставу і амаль усіх штаб-афіцэраў. Сабраўшы большую частку свайго корпуса, Сен-Сір пачаў атаку супраць усіх 3 калон рускіх войск. Абодва бакі панеслі вялікія страты, і бой скончыўся безвынікова. Корпус генерала Яшвіла прасунуўся ўперад і заняў пазіцыі перад гарматнымі валамі , корпус генерала Штэйгеля спыніўся на левым беразе Дзвіны насупраць Полацка. 7 (19) кастрычніка Вітгенштэйн атакаваў горад з фронту. Расійская артылерыя моцным агнём прымусіла праціўніка пакінуць ўмацаваны лагер і адысці ў Полацк. У 2 гадзіны ночы авангарды генерал-маёра А. Б. Фока і палкі Гурчанінава ўварваліся ў горад, які ўжо гарэў, і пачалі вулічныя баі. Маршал Сен-Сір быў вымушаны вывесці французскя войскі з Полацка і разбурыў масты цера дзвіну. Спробы французаў адбіць горад 8 (20) кастрычніка былі беспаспяховымі. За 2 дні баёў расійскія войскі страцілі 8 тыс. чал. забітымі і параненымі, французы – каля 4 тыс. чал. забітымі і параненымі і больш за 2 тыс. палоннымі. Расійскія войскі захапілі ў Полацку вялікія прадуктовыя магазіны і рэчавыя склады, што пакінула французаў без дастатковага харчавання, амуніцыі і боепрыпасаў. Пасля вызвалення Полацка французскае войска вымушана было адступіць па спустошанай раней дарозе.
Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года ў Полацку.
Помнік героям Айчыннай вайны
1812 года (папярэдняя назва Помнік у
ўспамін Айчыннай вайны 1812 года) - адзін
з дзесяці помнікаў 2-га класа, створаных
па праекце архітэктара Антоніо Адаміні,
якія планавалася ўсталяваць у месцах
баёў часоў Айчыннай вайны 1812 года.
Узведзены
ў 1850 годзе ў цэнтры Полацка на Корпуснай
плошчы (сучасная плошча Свабоды) у «успамін
Айчыннай вайны 1812 года».
Помнік выкананы ў візантыйскім стылі.
Полацкі помнік-капліца ўяўляе сабой васьмігранную ўсечаную піраміду на цыліндрычным пастаменце, увянчаную цыбульным купалам з пазалочаным праваслаўным крыжам. Вакол сярэдняй частцы піраміды размешчана 8 пар калон з пазалочанымі двухгаловымі арламі наверсе.
Тэкст на таблічцы помніка: Уверсе:“Бітва пры Полацку 5 і 6-га жніўня і ўзяцце гэтага горада прыступам 7-га кастрычніка 1812”.
Унізе: “ Параза Удзіно і Сен-Сіра графам Вітгенштэйнам”.
На супрацьлеглым баку помніка: “Ўзята ў палон непрыяцеля 4500 ч. адбіта 3 прылады”. На Полацкім помніку ўсталяваны вобраз з выявай святых пакутнікаў Сергія і Вакх, памяць якіх праваслаўная царква святкуе 20 кастрычніка, у дзень вырашальнага штурму Полацка.
9 красавіка 1852 вобраз святых пакутнікаў Сергія і Вакх, дастаўлены з Санкт-Пецярбурга, быў замацаваны на помніку.
Увосень 1912 адбылося святкаванне перамогі над французамі пад Полацкам. У горад прыбылі дэлегацыі палкоў, якія ўдзельнічалі ў баях пад Полацкам. Ад кожнага палка да помніка былі прымацаваныя мемарыяльныя дошкі. Вакол помніка ўзвялі ажурную жалезную агароджу.
ГЛАВА 3. ПАМЯТНЫЯ ПАХАВАННІ.
- Помнік на магіле генерала С. Ланскога ў Гродна.
На праваслаўных могілках горада Гродна захаваўся надмагільны помнік на магіле генерал-маёра Сяргея Мікалаевіча Ланскога, (1779-1814), камандзіра Беларускага гусарскага палка, які стаяў недалёка ад горада і які прыняў удзел у баях на Гарадзеншчыне. У пачатку 1812 Беларускі гусарскі полк, шэфам якога быў Ланской, лічыўся ў 20-й брыгадзе 6-й кавалерыйскай дывізіі і знаходзіўся ў 3-м корпусе А. Л. Воінава Дунайскай арміі П. В. Чычагава і змагаўся на Бярэзіне, у 1813 вызначыўся ў бітве пад Кацбахам, за што 15 верасня быў праведзены ў генерал-лейтэнанты. У 1814 г. камандаваў авангардам корпуса М. С. Варанцова. 23 лютага (7 сакавіка) 1814 ён быў паранены пад селішчам Караонам ў Шампані і памёр у г. Каморы. Да сваёй смерці, Ланской загадаў сябе пахаваць на рускай зямлі. Баявыя таварышы перавезлі Ланскога ў Гродна і пахавалі на цэнтральным могілках. У той час горад Гродна належаў Расіі. І быў самым заходнім горадам. Магіла да гэтага часу там знаходзіцца ў добрым стане. Знаходзіцца за царквой, бліжэй да ракі Нёман.

- Заточка инструментов для резьбы по дереву
- Затратное ценообразование
- Затратные методы ценообразования
- Затратные методы ценообразования
- Затратные методы ценообразования
- Затратные методы ценообразования
- Затратные методы ценообразования и расчет цен в гражданской авиации
- Застосування обладнання в торгівлі
- Застосування радіовиявлювачів
- Застосування різних видів PR
- Застосування та специфіка використання статистичних методів та моделей в аналізі ефективності фондового ринку
- Застрахованное лицо: Понятие и общая характеристика
- Застрахованное лицо, страхователь, выгодоприобретатель
- Застройка Нижегородского кремля в 13 - 18 вв