Антонімы ў беларускіх прыказках і прымаўках
Змест
1. Уводзіны
2. Асноўная частка
2.1 Сутнасць паняццяў “антанімія” і “антонімы”
2.2 Класіфікацыя антонімаў паводле марфалагічнай структуры
2.3 Класіфікацыя антонімаў паводле прынадлежнасці да часцін мовы
2.4 Класіфікацыя антонімаў паводле характару семантычнай супрацьлегласці
2.5 Выкарыстанне семантычных асаблівасцей антонімаў для дасягнення стылістычных мэт
3 Заключэнне
4 Спіс выкарастанай літаратуры
1. Уводзіны
Прыказкі і прымаўкі, або пагаворкі, належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Яны ж з’яўляюцца найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі і прымаўкамі ў штодзенным жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваей гаворкі, надаючы ей большую яркасць і выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць – “падмацаваць прыказкаю, прымаўкаю, параўнаннем, добразычлівым ці зламоўным пажаданнем” [9.стар.100] сваю мову.
Беларусы, як і іншыя народы, спрадветку маюць вялікую схільнасць да дасціпнага і выразага, густа перасыпаюць ім сваю жывую гаворку. У гэтым праяўляюцца ўласцівыя народу красамоўства і вобразнасць мовы.
Але ўпрыгожванне і ажыўленне мовы не адзиная и не асноўная функцыя прыказак и прымавак. Не меньшае, кали не большае, прызначэнне гэтых сціслых славесных твораў заключаецца ў тым, што яны з’яўляюцца хавальнікамі і выразнікамі шматвяковага гаспадарчага і жыццевага вопыту народа, яго назіранняў і ведаў аб прыродзе, яго філасофіі і маралі, педагагічных поглядаў і правіл паводзін, ацэнкі гістарычных падзей, зборам практычных парад, рэкамендацый. Гэта звод і найбольшая канцэнтрацыя народнай мудрасці, народных поглядаў на жыцце.
“Згусткам думкі” назваў гэтыя ўзоры вуснай славеснай творчасці выдатны мовавед і фалькларыст 19 ст. А.А.Патабня [5. стар.97]. М.А.Шолахаў, тонкі знаўца глыбінь народнай мовы, у кароткай прадмове да класічнага зборніка У.І.Даля так адазваўся аб прыказках: “Найвялікшае багацце народа – яго мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца івечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавевчай мыслі і вопыту. І можа быць, у ніводнай з форм моўнай творчасці народа з такой сілай і так шматгранна не праяўляецца яго розум, так крышталічна не адкладваецца яго нацыянальная гісторыя, грамадскі лад, быт, светапогляд, як ў прыказках” [6. стар.3].
Прыказка – народны выраз, які мае адначасова літаральны і пераносна-вобразны план або толькі пераносны і ўяўляе ў граматычных адносінах закончаны сказ: Хто дбае той і мае. Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Не мела баба клопату, купіла парасе.
Прымаўка – народны выраз, які мае іншасказальны сэнс, незавершаную сінтаксічную будову, вылучаецца асобай сціпласцю: Далей у лес, болей дроў. Абы шыя, хамут знойдзецца.
Мова прыказак надзвычай багатая, сакавітая, трапная, па-сапраўднаму народная. Яна тоіць у сабе невычэрпныя скарбы, што сабраліся ў ей ад усіх эпох развіцця.
Большасць даследыкаў бачаць розніцу паміж прыказкай і прымаўкай у тым, што прыказка выступае ў мове як самастойнае меркаванне, а прымаўка атрымлівае канчатковае афармленне і канкрэтны сэнс толькі ў кантэксце, г. зн. яна з’яўляецца толькі часткай меркавання. Аднак гэтыя адрозненні носяць умоўны характар. Прыказкі і прымаўкі ўтвараюць адзіную групу ўстойлівых выразаў.
Сэнс прыказак (прымавак) мае два планы: літаральны і пераносны (знайшоў нітку, знойдзеш і клубок) – і характарызуецца рознай ступенню матывацыі.
Прыказкі і прымаўкі, якія ўжываюцца толькі ў пераносным сэнсе, збліжаюцца з фразеалагізмамі: пасадзілі свіню за стол, а яна ногі на стол; чужое дабро бярэ за рабро; пакуль сонца ўзыйдзе раса вочы выесць і інш. Прыказкі і прымаўкі, якія ўжываюцца і ў прамым, і ў пераносным сэнсе, адрозніваюцца двайным планам: да пары збан ваду носіць; што пасееш, тое і пажнеш; не ўсякая хмара дажджу дае і інш. Ёсць прыказкі і прымаўкі, якія ўжываюцца толькі ў прамым, літаральным сэнсе: ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае; якая замля такі і хлеб; зімняя ночка дзеткам сарочка і інш.
Маючы на ўвазе ўласныя назіранні ў працэссе працы з першым томам, сутнасць прыказкі можна сфармуляваць такім чынам.
Прыказка – гэта шырока ўжываемы ў гутарковай мове ўстойлівы выраз-афарызм, які ў завершанай, сціслай, найчасцей вобразна-паэтычнай форме і пераважна ў пераносным сэнсе, абагульняючы шматвяковы жыццевы вопыт народа, выказвае катэгарычнае меркаванне пра тыя або іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-гістарычныя і бытавыя з’явы характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады.
М. Горкі гаварыў, што “прыказкі і прымаўкі ўзорна фарміруюць увесь жыццевы, сацыяльна-гістарычны вопыт працоўнага народа”, і заклікаў пісьменнікаў вучыцца ў іх “сціскаць словы, як пальцы ў кулак” [4. стар.329].
Народная тэрміналогія ведае такія назвы, як прыказка, прымаўка, пагаворка, прыгаворка, руская пасловіца, старажытна руская прытча. Аб гэтым сведчаць і самі беларускія прыказкі і прымаўкі:
На усяку рэч есць прыказка;
У прыказцы - праўда святая;
Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца;
На прымаўку і суду няма;
Рынуў прымаўкаю, як граззю ў вочы;
Пустая гаворка – не прагаворка;
Добрая пасловіца ў вочы колецца;
Без прытчы трасца не бярэць.
Супастаўленне прыказак і прымавак з фразеалагічнымі адзнкамі выяўляе іх падабенства і адрозненне. Падабенства заключаецца ў тым, што і адны і другія вызначаюцца ўстойлівасцю свайго складу, узнаўляюцца ў мове як гатовыя адзінкі, маюць вобразны характар. Найбольш істотнае адрозненне іх - у характары зачэння і функцыі. Сэнс прыказкі і прымаўкі перадаецца толькі цэлым сказам (часта разгорнутым), напрыклад: Што пасееш, то і пажнеш “клопат і руплівасць чалавека дазваляе яму ўладаць чым-небудзь у большай ступені, чым іншы, хто не працуе”. У той жа час сэнс фразеалагізма можа быць перададзены адным словам або словазлучэннем: як у аптэцы “вельмі дакладна”, мокрая курыца “бесхарактарны чалавек”, векі вечныя “заўседы”.
Функцыянальнае адрозненне заключаецца ў тым, што фразеалагізм – член сказа, прыказка (прымаўка) – цэлы сказ. Прыказкі і прымаўкі складаюцца са слоў з акрэсленым самастойным лексічным значэннем, чаго нельга сказаць аб фразеалагізмах, кампаненты, якіх нярэдка поўнасцю або часткова страцілі сваю семантычную самастойнасць. Словы, якія ўваходзяць у склад прыказак (прымавак) і выражаюць найбольш істотныя бакі думкі, часта выдзяляюцца лагічным націскам. У фразеалагізмах гэтага зрабіць немагчыма: яны пазбаўлены актуальнага члянення.
У беларускіх прыказках часта сустракаюцца антонімы, розных часцін мовы, напрыклад:
Чым сонца яснее, тым месяц смутнее;
З вялікае хмары малы дождж;
Дождж намачыў, а сонейка высушыць;
Зімою абрыдзіць нос абціраючы, а ўлетку абрыдзіць выроты адчыняючы;
Якая зіма, такое і лета.
Гэта праблема недастаткова даследавана ў беларускім мовазнаўстве, таму мэта курсавой працы – даследаваць, якія антонімы пэўнай класмфікацыі часцей ўжываюцца ў беларускіх прыказках і прымаўках; вызначыць ролю антонімаў у стварэнні дасканалай мастацкай формы прыказак і прымавак. Каб дасягнуць пастаўленай мэты, неабходна вырашыць наступныя задачы.
Задачы:
1. выявіць антанімічныя пары ў беларускіх прыказках і прымаўках;
2. зрабіць іх структурную і семантычную класіфікацыю;
3. разгледзець антонімы як стылістычны сродак, які дапамагае перадаць значны змест у лаканічнай форме;
4. адкрэсліць частотнасць ужывання антонімаў у прыказках і прымаўках.
1. Асноўная частка:
2.1 Сутнасць паняццяў “антанімія” і “антонімы”
Антонімы (ад грэч. anti – супраць, onyma – імя) – гэта словы з супрацьлеглымі значэннямі. Яны ўяўляюць сабою прасцейшыя слоўныя аб’яднанні, кожнае з якіх складаецца толькі з дзвюх адзінак. Супрацьпастаўленыя ў значэннях,такія адзінкі ўтвараюць антаімічную пару. З’ява парнага супрацьпастаўлення значэнняў слоў называецца лексічнай антаніміяй. Праблема антаніміі – шматаблічная: яна даследуецца не толькі ў лінгвістыцы, але і ў філасофіі і логіцы. Яе асновай у лінгвістыцы з’яўляецца супрацьлегласць значэнняў слоў, якія выражаюць супрацьлеглыя паняцці. Толькі тады словы лічацца антонімамі, гэта значыць супрацьлеглымі па значэнню, калі яны называюць паняцці, звязаныя паміж сабою. Так легкі і цяжкі з’яўляюцца антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя між сабою паняцці малога, нязначнага цяжару і вялікага, значнага цяжару: дзе легкая прыбыль, там цяжкая гибель[136]. Словы блізкі і далекі з’яўляюцца таксама антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя паміж сабою паняцці нязначнай адлегласці і значнай адлегласці: блізкая капейка, дальні руб перацягне[138]. Аналагічна лічацца антонімамі назвы супрацьлеглых, але звязаных паміж сабою паняццяў гарачы і халодны (з высокай тэмпературай і з нізкай тэмпературай); дзейнасць і бяздзейнасць (актыўнасць і пасіўнасць); маладосць і старасць (стан, уласцівы маладому чалавечаму арганізму, і стан, уласцівы старому чалавечаму арганізму) і пад. Напрыклад: старога хвалі, да з двара валі, а маладога гудзі, да ў двары блюдзі[131]. Люты халодны і сухі – жнівень – гарачы [27]. Гарачае сэрца, ды халодны розум[20].
У антанімічныя адносіны ўступаюць не ўсе словы, а тыя, семантыцы якіх уласціва агульнае значэнне якасці, колькасці, часу, прасторы і г. д. Гэта могуць быць як знамянальныя (багацце – беднасць), так і службовыя словы (за – супраць). Багатаму лічыць, беднаму рабіць [119]. Здаровы хвораму не верыць, а багаты – беднаму [121]. Не маюць антонімаў, напрыклад, словы з канкрэтным значэннем: вока, галава, нага, стул і пад.
Антанімічнымі адносінамі могуць быць звязаны і значэнні асобнага сова. Такая з’ява называецца ээнантыясеміяй. Так, слова калісь можа выкарыстоўвацца ў двух кантрасных значэннях: “некалі ў мінулым, даўно”, ш калі-небудзь у будучым”.
2.2 Класіфікацыя антонімаў паводле марфалагічнай структуры
Паводле марфалагічнай структуры антонімы падзяляюцца на розракараневыя і аднакараневыя.
У рознакараневых антонімах значэнне супрацьлегласці выражаецца іх семантыкай. па гэтай прычыне іх называюць семантычнымі: левы – правы, бедны – багаты, добрае – злое, ціха – шумна, яўны – тайны, сухі – мокры, смех – плач, гора – радасць, верх – ніз, ласка – гнеў, спека – сцюжа, смерць – жыцце. Некаторыя рознакаранёвыя антонімы могуць утрымлмваць у сваім складзе розныя прэфіксы , дзякуючы якім шх антанімічнасць узрастае: прасохнуць – намокнуць, прысядаючы – падымаючыся, намокнуць – прасохнуць,
нарадзіцца – знікнуць, зачыніць – адчыніць, бессардэчны – міласэрны,
аддаваць – пазычыць, ачарніць – абяліць, спускацца – падымацца, увечары – рана. Напрыклад: сухое лета не высушыць, а мокрае не вымачыць [35]; Мыла чорна ды мыець бела [71]; учора не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш [140]; адно маўчыць, а другое слухае [150]; у мароз заснуць легка, а прачнуцца цяжка [6].
У аднакаранёвых антонімах супрацьлегласць выражаецца толькі прэфиксамі, таму іх называюць граматычнымі або прэфіксальнымі. Пры гэтым прэфіксы незалежна ад суадноснасці з часцінамі мовы супрацьстаўляемых у значэннях слоў могуць далучацца як да кожнага з іх (уключаць – выключаць, увоз – вываз, удзень – уночы, прысутны – адсутны, падкурчыць – выпрастаць, падбегчы – адбегчы, закаціць – выкаціць, усходні – заходні), так і толькі да аднаго з двух (давер’е – недавер’е, легальны – нелегальны, быцце – небыцце, гукаць – адгуквацца, дзейнасць – бяздзейнасць, магчымы – немагчымы). Напрыклад: дзень выганяе з хаты, ноч прыганяе [39]; Як пачатак, будзе і канчатак [59]; не так рады прыходу, як адходу [106].
Неабходна памятаваць, што антонімам з прэфіксам не – з’яўляецца толькі такое слова, якое выступае носьбітам новага значэння, новага паняцця: воля – няволя, кемлівы – някемлівы, купска – някепска, ласка – няласка, шчасце – няшчасце. Калі ж гэтая ўмова парушаецца, то тады ў наяўнасці толькі адмаўленне пэўнай якасці, стану, дзеяння і пад.: мелкі – немелкі, хворы – нехворы, ныраць – неныраць, працаваць – непрацаваць, глухі – неглухі,
шумны – нешумны. Напрыклад: пагожанага прыяцеля хужа бойся, чым непрыяцеля [101]; за вінаватым і невінаваты абарве [90]; у бога дні роўныя, ды часы няроўныя [41].
Слова ляцець – “падымацца ў вышыню” і “падаць уніз” (іскры ляцелі ўгару – я лячу ўніз).
Большасць слоў у мове мнагазначныя, таму антанімічнасць можа выяўляцца або па ўсім семантычным аб’ёме слова, або па асобных кампанентах. Адпаведна антонімы могуць быць поўнымі і няпоўнымі. Поўныя антонімы цалкам семантычна ўзаемаадмаўляюцца або ўзаемавыключаюцца. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, антонімы поўнач –поўдень. Першае слова мае значэнні:
1). Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню. (на поўначы святлела);
2). Мясцовасць, краіна з халодным кліматам. (стрэнеш на поўначы белых мядзведзей);
3). Сярэдзіна ночы 12 гадзін ночы. (поўнач наступіла);
Значэнні другога слова адпаведна супрацьлеглыя:
1). Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы. (поўдзень вызначыць);
2). Мясцовасць, краіна з цеплым, гарачым кліматам. (ёсць на поўдні эўкаліптавы лес);
3). Сярэдзіна дня 12 гадзін дня. (поўдзень наступіў);
Для поўных антонімаў уласціва спалучальнасць з аднолькавымі лексічнымі адзінкамі: актыў (брыгадны, вучнёўскі, атрадны і г. д.) – пасіў (брыгадны, вучнёўскі, атрадны і г. д.); пасіў (баланса) – актыў (баланса); (запісаць у) актыў - (запісаць у) пасіў. Словы ўчарашні (даклад, дзень, дыспут, лекцыя, паездка) – заўтрашні (даклад, дзень, дыспут, лекцыя, паездка); (адлюстроўваць) учарашняе - (адлюстроўваць) заўтрашняе; (апісваць) учарашняе – (апісваць) заўтрашняе. Напрыклад: на белай зямлі сабакі касцяць, на чорнай пшанічку расцяць [1]; дзень – бацька, ноч – матка [37]; рыбы многа, хлеба мала [49].
Для няпоўных антонімаў лексічная спалучальнасць членаў антанімічных пар з інлымі лексічнымі адзінкамі часткова з’яўляецца аднолькавай, а часткова адрознай. Так, мнагазначныя словы радасны – смутны ўступаюць у антанімічныя адносіны, калі абазначаюць адпаведна “які адчувае радаць” і адпаведна “які адчувае, выяўляе сум, маркоту”: радасныя (вочы, усмешка, песня) – смутныя (вочы, усмешка, песня). Значэнні слова смутны “поўны песпарадку, мцежны” (смутныя часы) і “невыразны, няпэўны” (смутная трывога) не маюць антанімічных адпаведніваў і семантыцы слова радасны, таму апошняе слова ў дадзеным выпадку не можа спалучацца са словамі часы, трывога. Радасць ёсць – весяліцца трэба, гора ёсць – памагаць трэба [94].
Словы правы – вінаваты ўступаюць у антанімічныя адносіны, калі абазначаюць адпаведна “які дзейнічае паводле агульнапрынятых норм людскіх узаемаадносін” і адпаведна “які дзейнічае насуперак агульнапрынятым нормам людскіх узаемаадносін”: правы (напалавіну, цалкам, часткова) – вінаваты (напалавіну, цалкам, часткова). Значэнні слова правы “размешчаны на тым баку, які з’яўляецца процілеглым леваму” (правае вуха, нага) і “той, хто з’яўляецца рэакцыйным, выступае супраць передавых пыняў у палітычным жыцці” (правы блакіруецца, ігнаруецца) не маюць антанімічных адпаведнікаў у семантыцы слова вінаваты, таму апошняе слова ў дадзеным выпадку не можа спалучацца са словамі вуха, блакіруецца. Той правы ў каго грошы ёсць, той вінаваты ў каго іх няма [29].
2.3 Класіфікацыя антонімаў паводле прынадлежнасці да часцін мовы
Лексічныя антонімы характэрны для прыметнікаў, назоўнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў.
Найчасцей супрацьпастаўляюцца ў значэннях якасныя прыметнікі, таму што любая якасць можа быць супрацьпастаўлена паводле яе меншай ці болшай ступені: гарачы – халодны, хуткі – павольны, рэдкі – густы, белы – чорны, высокі – нізкі, добры – кепскі, мелкі – глыбокі, разумны – дурны, тонкі – тоўсты, вясёлы – сумны, родны – чужы, стары – новы. Адносныя і прыналежныя прыметнікі супрацьпастаўляюцца ў значэннях, як правіла, пры наяўнасці канкрэтнага назоўніка: мірны – ваенны час, разведвальнае – контрразведвальнае падраздзяленне, фізічная – душэўная прыгажосць, халасты – жанаты чалавек. Напрыклад: старая адзежка беражэ новую [76]; родная зямля – маці, чужая – мачыха [80]; разумны вораг лучша дурнога [100]; пакуль з багатага пух, то з беднага дух [116]; Пакуль жырны конь схудае, худой
здохне [117].
Сярод антонімаў-назоўнікаў выдзяляюцца дзве асноўныя разнавіднасці. Першая з іх – гэта тыя, якія супрацьпастаўлены ў значэннях паводле апрадмечанай якасці, другая – гэта супрацьпастаўленні ў значэннях паводле апрадмечанай якасці, другая – гэта супрацьпастаўленні ў значэннях паводлеапрадмечанага дзеяння. Пары з апрадмечанай якасцю, будучы ўтворанымі ад адпаведных прыметнікаў, адлюстроўваюць антанімію апошніх: сіла – слабасць, смеласць – баязлівасць, багацце – беднасць, маленства – старасць, мацак – слабак, блізарукасць – дальназоркасць, гарачыня – холад, чуласць – бязлітаснасць, яўнае – тайнае. Пары з апрадмечаным дзеяннем, будучы ўтворанымі ад адпаведных дзеясловаў, таксама адлюстроўваюць антанімію апошніх: усход – захад, загадка – адгадка, падыход – адыход, набытак – страта, наступленне – адступленне, прыбыцце – адпраўленне, прыліў – адліў, спуск – пад’ём, стварэнне – разбурэнне, удых – выдых, уезд – выезд. Рэзкай мяжы між антонімамі з апрадмечанай якасцю і апрадмечанным дзеяннем не існуе, таму што з’яўленне некаторых з іх генетычна звязваецца як з прыметнікамі, так і з дзеяслоўнымі першаасновамі. Да ліку такіх адносяцца антонімы, якія характарызуюць з супрацьлеглых бакоў пачуцці, эмоцыі, сацыяльныя працэссы, з’явы і пад.: багацтва – жабрацтва, дружба – варожасць, карысць – шкода, любоў – нянавісць, радасць – скруха, перакананне – сумленне, шчодрасць – сквапнасць , шыкоўнасць – непагляднасць, хітрасць – контрхітрасць, роспач – надзея, спагадлівасць – жорсткасць. Напрыклад: зіма – свякруха, лета – матачка [26]; радасць ёсць – весяліцца трэба, гора ёсць – памагаць трэба [93].
Сярод антонімаў-дзеясловаў таксама выдзяляюцца дзве асноўныя разнавіднасці. Першая з іх – гэта аднакараневыя антонімы, якія, з аднаго боку, ўяўляюць сабою супрацьпастаўленні ў значэннях аднакараневых прэфіксальных дзеясловаў (сходзіцца – разыходзіцца, схавацца – высугуцца, раз’ядноўвацца – аб’ядноўвацца, выйграць – прайграць, закрыць – адкрыць, наступаць – адступаць, падключыць – адключыць, прывесці – адвесці, прыехаць – ад’ехаць, прыйсці – адысці, уехаць – выехаць), напрыклад: дзень выганяе з хаты, ноч прыганяе [39]; з другога ж супрацьпастаўленні ў значэннях аднакараневых беспрэфіксальных і прэфіксальных дзеясловаў (вітацца – развітвацца, ныраць – вынырваць). Другая разнавіднасць – гэта рознакараневыя антонімы: любіць – ненавідзець, назначыць – звальняць, нараджацца – паміраць, павысіцца – панізіцца, пачаць – канчаць, смяяцца – плакаць, сустрэцца – расстацца, хваліць – ганіць. Напрыклад: адно маўчыць, другое слухае [150]; у мароз заснуць легка, а прачнуцца цяжка [6]; дождж намачыў, а сонейка высушыць [150]; вада дала, вада ўзяла [8].
Антонімы-прыслоўі адлюстроўваюць антанімічнасць сваіх першаасноў – прыметнікаў (багата – бедна, высока – нізка, налева – направа, смела – боязна, тонка – тоўста, хутка – марудна, глуха – рэзка), назоўнікаў (зверху – знізу, зімой – летам, льга – нельга, ноччу – днем, раніцай – вечарам), дзеясловаў (паказваючы – хаваючыся, расплюшчваючы – заплюшчваючы, расхвальваючы – гонячы, пачынаючы – канчаючы). Напрыклад: летам нагою, зімою рукою [33]; зімою абрыдзіць нос абціраючы, а ў летку абрыдзіць вароты адчыняючы [21]; вясной зверху пячэ, а знізу марозіць [30]; уніз вада знясець, а ўверх бяда вызавець [125]; не кайся рана ўстаць, а кайся позна спаць [56]. Прыслоўі супрацьпастаўляюцца ў значэннях, як правіла, пры наяўнасці канкрэтага дзеяслова: багата – бедна жыць, зверху –знізу размяшчацца, паказваючыся – хаваючыся перамашчацца. У паасобных антонімах–пррыслоўях знешне сцёрлася іх семантыка-структурная сувязь з першаасновамі. Да ліку такіх адносяцца антонімы тыпу тут-там.
2.4 Класіфікацыя антонімаў паводле характару семантычнай супрацьлегласці
Лексічная антанімія – з’ява шматпланавая ў яе саставе вычляняюцца наступныя паасобныя класы антонімаў, для кожнага з якіх характэрны спецыфічныя асаблівасці супрацьпастаўлення значэнняў слоў:
1). Антонімы, якія з’яўляюцца крайнімі супрацьлеглымі пунктамі ў сістэме аднародных паняццяў (якасці, стану, каардынацыйнага і часавага супалажэння) і тым самым дапускаюць магчымасць цзнаўлення між імі новых антанімічных пар з меншай ступенню супрацьлегласці значэнняў, а таксама сярэдняга члена, адносна якога супрацьпастаўленыя ў значэннях словы размяшчаюцца сіметрычна: малады – маладаваты – сталы – стараваты – стары, лёгкі – легкаваты – цяжкаваты – цяжкі, перад – сярэдзіна – зад, верх – сярэдзіна – ніз, будучы – цяперашні – мінулы, учора – сёння – заўтра. Cярэдні член можа замыкаць антанімічную пару ці адкрываць новую, і ў такіх выпадах, асабліва ў антонімах з часавым супалажэннем, магчыма дваякае, а то і траякае супрацьпастаўленне. Так, на базе пары з cярэднім членам учора – сёння – заўтра дапускаюцца яшчэ супрацьпастаўленні ўчора - сёння і сёння – заўтра: учора не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш [140]; сёння тут, а заўтра ў другі кут [110]; сёння пан, а заўтра прапаў [81].
2). Антонімы, значэнне аднаго з якіх цалкам узаемааднаўляе значэнне другога: відушчы - сляпы, жывы – мертвы, жыцце – смерць, праўда – хлусня, вільготны – сухі, жанаты – халасты, цалкам – ураздроб, праўдзівы – хлуслівы. Адмаўленне бюбога члена кожнай пары дае значэнне супрацьлеглага яму члена: калі не відушчы, то сляпы, калі не сляпы, то відушчы; калі не жанаты, то халасты, калі халасты, то не жанаты. Магчымасць узнаўлення ў рамках гэтых пар новых антанімічных пар са змешанай ступенню супрацьлегласці, як і сярэдняга члена, - выключна: у хворага пытаюцца, а здароваму даюць [105]; лепш дзесяць прыяцеляў, ніж адзін вораг [98]; поп з жывога м мертвага
дзярэ [86].
3). Антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеянняў, а таксама некаторых супрацьлеглых па значэнню ўласцівасцей і прыкмет: загрузіць – выгрузіць, зашрубаваць – адшруьаваць, жаницца – разводзицца, лажыцца – уставаць, мабілізацыя – дэмабілізацыя, павышэнне – паніжэнне, падыход – адыход, хітрасць – контрхітрасць, дзяржаўны – антыдзяржаўны, наступальны – контрнаступальны. Напрыклад: не так рады прыходу, як
адходу [106]; дзе ёсць прыбытак, там ёсць і ўбытак [134]; дзень выганяе з хаты, а ноч прыганяе [39].
2.5 Выкарыстанне семантычных асаблівасцей антонімаў для дасягнення стылістычных мэт
З кампазіцыйнага боку прыказкі вызначаюцца пераважна двухчленнай будовай, якая дасягаецца супастаўленнем двух прадметаў, з’яў, напрыклад: здароўе легка страціць, ды трудна набыць; і няўмека пячэ, як з засека цячэ; калі нітка вядзецца, дык і на трэску прадзецца і інш.
На рэзкім супрацьпастаўленні з’яў рэчаіснасці пабудавана стылістычная фігура антытэза (ад грэч. antithesis – супрацьпалажэнне). Антытэза, як стылістычны прыем выкарыстоўваецца многімі пісьменнікамі. Трэба адзначыць, што на антытэзе пабудаваныя многія прыказкі, павучанні, крылатыя выразы. Па кампазіцыі прыказкі найчасцей складаюцца з дзвюх частак, якія або тлумачаць адна другую, або супрацьстаяць адна адной па прынцыпу антытэзы, або параўноўваюцца:
На белай зямлі сабакі касцяць, на чорнай пшанічку расцяць;
Чым сонца яснее, тым месяц смутнее;
З вялікае хмары малы дождж;
Зіма снежная, лета даждлівае;
Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае.
3. Заключэнне
Частотнасць ужывання антонімаў у 1 томе “Прыказак і прымавак” вялікая, хачу ажхначыцб, што часцей ужываюцца разнакараневыя антонімы, якія яшчэ называюцца семантычнымі. Напрыклад, разумны – дурны, чорнае – белае, малы – вялікі, сёння – заўтра. А калі гаварыць пра класіфікацыю антонімаў па прыналежнасці да часцін мовы, то часцей за ўсё ўжываюцца антонімы-прыметнікі (ранні – позні, роўная – крывая, бедны – багаты, мокрае – сухое, халодны – гарачы, цемны – светлы, белы – чорны); антонімы назоўнікі (маці – мачаха, дзень – ноч, галадоўка – спасаўка, дабро – зло, пачатак – канчатак); антонімы-прыслоўі (тонка – тоўста, зімой – летам, смела-боязна, высока – нізка, ноччу – днем).
У залежнасці ад характару семантычнай супрацьлегласці часцей ужываюцца антонімы, значэнне аднаго з іх цалкам узаемаадмаўляе значэнне другора (легка – цяжка, жывы – мертвы, горкі – салодкі).
Антонімы ў зборніку сустракаюцца на кожную тэму: прырода, гаспадарчая дзейнасць, праца, народны каляндар, матэрыяльны быт, грамадскае жыцце, сяброўства, беднасць, багацтва, водгукі на гістарычныя падзеі і інш.
Прыказкі і прымаўкі незалежна ад іх вобразнага ўзбраення – гэта паэзія думкі, паэзія жыццевай праўды, прыгажосць народнай мудрасці. Гэта – дыяменты народнай паэзіі. яны прыйшлі з глыбінь стагоддзяў і, як сам народ, яны бяссмяротныя. З дапамогай антонімаў прыказкі і прымаўкі становяцца трапнымі выслоўямі, яны дапамагаюць больш выразна і ярка раскрыць павучальны змест.
4. Спіс літаратуры
1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994.
2. Горький. М. О том, как я учился писать. – У кн.: М. Горький. О литературе. М., 1953.
3. Лазоўскі У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы. – Універсітэцкае. Мн., 1994.
4. Новиков Л.А. Антонимы в русском языке. М., 1973.
5. Потребня А.А. Из лекции по теории словесности. Харьков, 1914.
6. Шолохов М. Сокровищница народной мудрости. –У кН.: В. Даль. Пословицы русского народа. М., 1957.
7. Шкраба І., Шкраба Р. Крынічнае слова. Мн., 7987.
8. Фядосік А.С. Прыказкі і прымаўкі у дзвюх кнігах. – Навука і тэхніка. Мн., 1976.
9. Янкоўскі. Дыялектны слоўнік, вып. 3. Мн., 1970.
10. Янкоўскі. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. – Беларуская навука. Мн., 2004.
19

- Антон Макаренко про роль колективу у формуванні особистості
- Антон Семёнович Макаренко о трудовом воспитании
- Антреприза Дягилева
- Антре - фуршет
- Антропный принцип. Соотношение понятий «взаимодействие» и «движение»
- Антропогенез
- Антропогенез – древние люди
- Антонимия в творчестве Марины Цветаевой
- Антонимия французский прилагательных
- Антонимы в ингушском языке
- Антонимы в современном немецком языке
- Антонимы и синонимы в английском языке
- Антонімія
- Антонімія в англійській та українській мовах