Губернская реформа Екатерины 2
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гісторыі Беларусі
новага і навейшага часу
Гівойна Кацярына Леанідаўна
Армія Краёва на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Курсавая работа студэнткі 1 курса дзённай формы навучання
Спецыяльнасць: Дакументазнаўства (па накірунках)
Навуковы кіраўнік:
Раманоўскі Іван Фёдаравіч
_____________________
(подпіс)
«____»__________2011г.
Мінск, 2011
Змест
Уводзіны 3
Глава 1. Яшчэ да вайны 5
Глава 2. Абшар Беласток 7
Раздзел 1. Стварэнне Арміі Краёвай 7
Раздзел 2. Навагрудская акруга АК 8
Раздзел 3. Польскі партызанскі атрад Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі………… 9
Глава 3."Ціхацёмныя" ………………………………………………………… 12
Глава 4. Пасля загаду аб роспуску АК……………………………………………16
Заключэнне……………………………………………………
Спісак літаратуры 19
Уводзіны
Другая сусветная вайна і Вялікая Айчынная вайна - страшныя трагедыі для ўсёй сусветнай супольнасці, якія панеслі мноства чалавечых жыццяў, у тым ліку і ў нашай краіне.
Пытанні, якія тычацца Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны, актуальныя і на сучасным этапе. І хоць існуе вялікае мноства прац, прысвечаных розным праблемам гэтых вялікіх войнаў, таксама існуе маса «белых плям» у іх гісторыі. Армію Краёву можна аднесці да адной з гэтых нераскрытых тэм.
Армія Краёва (польск.: Armia Krajowa, AK) — узброеная падпольная арганізацыя, якая дзейнічала на акупіраванай нацысцкай Германіяй тэрыторыі Польшчы і частцы тэрыторыі былога СССР (Беларусь, Украіна, Літва). Ставіла мэту аднаўлення Польшчы ў межах да верасня 1939.
Актуальным з’яўляецца вывучэнне структуры Арміі Краёвай, яе функцыянавання і асаблівасцей.
Мэта курсавой працы складаецца ў вывучэнні гісторыі стварэння Арміі Краёвай і даследаваць яе дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Для рэалізацыі гэтай мэты былі пастаўлены наступныя мэты:
- Даследаваць гісторыю стварэння Арміі Краёвай.
- Вывучыць арганізацыйную сістэму Навагрудскай акругі, абшара Беласток Арміі Краёвай.
- Разглядзець дзейнасць польскага партызанскага атрада Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі.
Метадалагічнай і тэарэтычнай асновай для работы паслужылі працы па дзейнасці Арміі Краёвай , у якіх разглядаецца рад пытанняў, якія закранаюцца і ў гэтай працы. Таксама былі выкарыстаны дакументы з Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.
Храналагічныя рамкі даследавання: 1939 – 1945 гг.
Перш чым перайсці да разгляду найбольш драматычных старонак з гісторыі Арміі Краёвай, а менавіта Навагрудскай акругі, польскага партызанскага атрада імя Т.Касцюшкі, неабходна зазначыць, што да апошняга часу савецкія гісторыкі ацэньвалі АК на тэрыторыі Заходняй Беларусі, як варожую сілу, якая перашкаджала весці барацьбу з Германіяй. Такі спрошчаны падыход да гэтай праблемы павінен быў сцвердзіць правамернасць рэкамендацый ЦК КП(б)Б і далейшых дзеянняў савецкіх партызанскіх фарміраванняў па “выкрыццю” і роспуску нацыяналістычных атрадаў і груп.
Між тым крытычная ацэнка крыніц і навуковых прац, апублікаваных у апошні час, сведчыць пра тое, што гэтая праьлема больш складаная, чым здаецца на першы погляд.
У апошнія гады ў беларускай
цэнтральнай прэсе з’явілася
больш дзвюх дзесяткаў
Важна прызнаць, што дзякуючы
намаганням беларускіх аўтараў у
навуковае абарачэнне уведзена значная
колькасць раней невядомых
Аналіз беларускіх публікацый
апошніх гадоў дазваляе вылучыць
некалькі найбольш важных праблем ў
вывучэнні гісторыі АК на тэрыторыі
Заходняй Беларусі, а менавіта: прававыя
аспекты прысутнасці Арміі
Глава 1. Яшчэ да вайны
Верасень 1939 г. прынёс насельніцтву Заходняй Беларусі кардынальныя змены ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Кастрычнік-лістапад характарызаваўся даволі талерантнымі адносінамі савецкай адміністрацыі да мясцовых жыхараў. Польскія чыноўнікі і службоўцы ніжэйшага рангу, акрамя асобаў, належных да рэпрэсіўнага апарату, засталіся на сваіх пасадах, дапамагалі ствараць органы новай улады. Функцыі дзяржаўнай міліцыі выконвала рабочая міліцыя. Ва ўсіх дзяржаўных установах беларуская, польская, руская і яўрэйская мовы лічыліся раўнапраўнымі. Праводзіўся добраахвотны набор насельніцтва на вугальныя шахты Данецкага басейна. Была ўведзена ўсеагульная абавязковая адукацыя для дзяцей і моладзі.
У верасні - лістападзе 1939 г. 40-50 тысяч польскіх ваеннапалонных - радавых салдатаў - былі адпушчаныя на свабоду. Тычылася гэта галоўным чынам тых, хто пражываў на тэрыторыях, занятых Чырвонай Арміяй, перш за ўсё - украінцаў і беларусаў. Ад верасня да лістапада прыкладна 25-30 тысяч былых польскіх ваеннаслужачых уцяклі з палону ў часе маршаў, пераезду з лагераў, бо, па пазнейшых прызнананнях некаторых з іх, у той час ахова была не вельмі пільнай. Усе яны аселі на Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне, прычым большасць з іх, як правіла, адразу ўлівалася ў рады падпольнага польскага супраціўлення.
У снежні 1939- студзені 1940 г. былі нацыяналізаваныя фабрыкі, заводы, банкі і сістэма гандлю. Панская зямля была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. У дзяржаўных установах, гандлёвых кропках пачалі ўводзіцца як абавязковыя беларуская і яўрэйская мовы. Правялі нацыяналізацыю жылых памяшканняў. У якасці грашовай адзінкі рубель замяніў злоты. Пасля выбараў у дзяржаўных установах сталі пераважаць беларусы, рускія і яўрэі. Польскіх служачых і настаўнікаў бязлітасна звальнялі. Са школьных праграмаў выключылі нывучэнне гісторыі Польшчы, зменшылі гадзіны навучання польскай мове - на 50 % у параўнанні з выкладаннем беларускай і рускай. 3 дзяржаўных будынкаў зніклі шыльды з польскімі надпісамі. Пачалі арыштоўваць падазраваных дзеячаў палітычных арганізацыяў, афіцэраў, паліцэйскіх.
У лютым - ліпені 1940 г. пачалася рэарганізацыя мясцовых органаў улады па ўзорах Усходняй Беларусі. Стала праводзіцца калектывізацыя. Выдаваліся пашпарты. Пачаўся першы этап дэпартацыі мясцовага насельніцтва і бежанцаў з цэнтральнай Польшчы. Быў аб'яўлены прызыў у Чырвоную Армію. Закрылі граніцу з немцамі і забаранілі выезд у прыгранічныя раёны.
Вясной-летам 1940 г. савецкая ўлада прыступіла да дэпартацыі польскага насельніцтва з тэрыторый Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Органамі НКУС былі выселены члены сем’яў афіцэраў, фабрыкантаў, памешчыкаў, асаднікаў, ляснікоў і буўных чыноўнікаў былога польскага дзяржаўнага аппарату, а таксама членаў іх сем’яў.1
Вярталіся дамоў польскія ваеннапалонныя, хаця далёка не ўсе (яшчэ раз ўспомнім Катынь!), адкрываліся новыя школы, тэатры, праводзіліся ўшанаванні і ўрачыстасці, выдаваліся газеты, дзяліліся паміж галотай і няграматнай польскаю большасцю землі паноў і асаднікаў... I на фоне ўсяго гэтага арышты, тэрор, дэпартацыі, расстрэлы.
Такі быў суровы час. Ён дыктаваў людзям свае, няпісаныя законы, уцягваў у віхуру падзеяў, з якой далёка не ўсе выйшлі жывымі.2
Глава 2. Абшар Беласток
Раздзел 1. Стварэнне Арміі Краёвай
27 верасня 1939 года, напярэдадні
акупацыі немцамі Варшавы, на
Мокатаўскім лётным полі
Тайную арганізацыю назвалі "Служба за перамогу Польшчы" (SZP - СЗП). Яе кіраўніком быў прызначаны Міхаіл Такажэўскі-Карашэвіч. 13 лістапада па загаду генерала Уладыслава Сікорскага, які ў Парыжы ўзначальваў новы польскі ўрад у эміграцыі і польскія ўзброеныя сілы за мяжой, арганізуецца "Саюз узброенай барацьбы" (ZWZ - ЗВЗ). 3 сікораўскім ЗВЗ паступова аб'ядналіся СЗП і шэраг іншых канспіратыўных фарміраванняў. Дыяпазон уплыву СЗП пашыраўся на тэрыторыю былых "крэсаў". Пра гэта сведчыць іх арганізацыйная структура. 3
Уся тэрыторыя 2-й Рэчы Паспалітай была падзелена на 6 так званых абшараў. Адзін з іх - "Беласток". Ён ахопліваў усю Заходнюю Беларусь. Кожны абшар з лета 1940 г. дзяліўся на ваенныя акругі, яны супадалі з межамі былых ваяводстваў. Такім чынам, Беластоку падпарадкоўваліся Палеская і Навагрудская акругі. Віленская акруга, у якую ўваходзіла значная частка беларускай тэрыторыі, уключна Маладзечна і Верхнядзвінск, дзейнічала самастойна.4 Кіраўніцтва АК:
- 14 лютага 1942 - 1930 да чэрвеня 1943 — генерал Стэфан Равецкі (мянушка — «Грот»)
- 30 чэрвеня 1943 — 2 жніўня 1944 (да канца Варшаўскага паўстання) — генерал Taдэвуш Камароўскі (мянушка — «Бур», Bór)
- 2 жніўня 1944 — 19 студзеня 1945 — генерал Леапольд Акуліцкі (мянушка — «Niedźwiadek»)5
Раздзел 2. Навагрудская акруга АК
Арганізацыйная сістэма
Да мая 1942 г. Навагрудская акруга ахоплівала 5 паветаў:
- Шчучынскі,
- Лідскі,
- Стаўбцоўскі,
- Навагрудскі
- Валожынскі — пазней быў перададзены ў Віленскую акругу.
40 % жаўнераў Навагрудскай акругі АК — гэта беларусы.
Да лістапада 1942 г. арганізацыя акругі была завершана.
- Абвод Шчучын (кодавая назва «Лэнка» — «Луг») узначаліў падпаручнік Казімір Кшывіцкі (мянушка «Веслаў»).
- Абвод Ліда («Бор») — Ольгерд Кушалеўскі («Суліма»).
- Абвод Валожын («Бжоза» — «Бяроза») — капітан Станіслаў Дэдэліс («Паль»).
- Абвод Навагрудак («Ставы») — Людвік Ненартовіч («Мядзянка»).
- Абвод Стаўбцы («Слуп») — падпаручнік Аляксандр Варакомскі («Свір»).
- Абвод Слонім («Пяскі») — капітан Мечыслаў Астроўскі («Картач»).
- Абвод Баранавічы («Пушча») — капітан «Юзэф» (прозвішча невядома).
- Абвод Нясвіж («Стражніца») — паручнік Мацей Вінтэр («Станлей»).
У далейшым штаб акругі правёў рэарганізацыю акругі. На базе ранейшых і пазней створаных атрадаў былі сфарміраваны батальёны, з іх аб’ядноўваліся злучэнні. На базе злучэнняў прадугледжвалася стварэнне палкоў, існоўных на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства да верасня 1939 г., а іменна: 77-ы пяхотны полк (Ліда), 78-ы пяхотны полк (Баранавічы), 27-ы полк уланаў (Баранавічы).
У канчатковай фазе ваенная структура Навагрудскай акругі:
1. Наднёманскае злучэнне — камандзір маёр Мацей Калянкевіч («Котвіч»). Склад злучэння:
- 1-ы батальён 77-га пяхотнага палка, 700 чалавек, камандзір капітан Уладыслаў Жогла («Зых»);
- 4-ы батальён і прыданы яму эскадрон уланаў, 1600 чалавек, камандзір падпаручнік Стэфан Заянчкоўскі («Рагнар»);
- 8-ы батальён, 200 чалавек, камандзір Тадэвуш Масакоўскі («Ястшэмбец»).
2. Паўночнае злучэнне — камандзір паручнік Ян Барысевіч («Крыся»). Склад злучэння:
- 2-гі батальён 77-га пяхотнага палка, 650 чалавек, камандзір «Крыся»;
- 5-ы батальён, 300 чалавек, камандзір капітан Станіслаў Трушкоўскі («Штрэмер»).
3. Усходняе злучэнне — камандзір Станіслаў Дэдэліс («Паль»). Склад злучэння:
- 3-ці (ударны кадравы) батальён 77-га пяхотнага палка, 480 чалавек, камандзір падпаручнік Баляслаў Пясэцкі («Саблеўскі»);
- 6-ы батальён, 520 чалавек, камандзір Станіслаў Дэдэліс.
4. Заходняе злучэнне — камандзір Ян Піўнік («Пануры»). Склад злучэння:
- 7-ы батальён 77-га пяхотнага палка, 780 чалавек, камандзір Ян Піўнік, пасля смерці 16.06.1944 г. яго замяніў падпаручнік Баямір Тважыньскі («Астоя»).
5. Стаўбцоўскае злучэнне — камандзір паручнік Адольф Пільх («Гура», «Даліна»). Склад злучэння:
- 1-ы батальён 77-га пяхотнага палка, 700 чалавек, камандзір капітан (ваенны лётчык) Вітольд Грыневіч («Дзвіг»);
- 27-ы уланскі полк, 350 чалавек, камандзір харунжы Здзіслаў Нуркевіч («Ноч», «Нячай»).6
Раздзел 3. Польскі партызанскі атрад Арміі Краёвай
імя Т.Касцюшкі
Польскі партызанскі атрад імя Т. Касцюшкі пад камандаваннем К. Мілашэўскага быў створаны ў Івянецкім раёне,пазней перафарміраваны ў Стаўбцоўскі батальен. Паміж атрадам Мілашэўскага і савецкімі партызанскімі фарміраваннямі спачатку былі нармальныя і добрасуседскія адносіны. Атрад падрымліваў з імі цесную сувязь, удзельнічаў у разгроме нямецкага гарнізлна ў гарадскім пасёлку Івянец, у суменых баях у час цяжкай блакады праціўнікам Налібоцкай пушчы.7
Пасля блакады Налібоцкай пушчы ў атрад былі прысланы галоўным камандаваннем АК некалькі добра падрыхтаваных афіцэраў і парашутыстаў з Лондана. Спачатку ў жніўні 1943 г. у атрад прыбыў паручнік Рыдзеўскі па мянушцы “Гром”, затым паручнік Адольф Пільх (“Гура”), паручнікі і падпаручнікі Лось (“Іква”), Баброўніцкі (“Клін”), Ржэвускі (“Затор”) і інш. Апошнім у лістападзе 1943 г. прыбыў маёр Вацлаў Пелка (“Вацлаў). Ён змяніў К.Мілашэўскага на пасадзе камандзіра батальена “Стоўбцы”, які згодна з загадам камандуючага Навагрудскай акругай быў перайменаваны ў 1-ы батальен 78-га палка пяхоты АК. К.Мілашэўскі быў прызначаны ад’ютантам батальена і кіраўніком супрацоўніцтва з савецкімі партызанамі.
Савецкае камандаванне з
недаверам аднеслася да прыбылых
у польскі атрад новых
Калі з гэтага нічога не выйшла, тады 4 лістапада 1943 г. камандуючы Баранавіцкім партызанскім злучэннем В.Чарнышоў – “Платон” просіць П.Панамарэнку даць дазвол на абяззбройванне польска атрада Мілашэўскага. 14 лістапада 1943г. такі дазвол быў атрыманы. У сувязі з гэтым варта звярнуць увагу на тую акалічнасць, што некаторымі беларускімі даследчыкамі адной з галоўных прычын абяззбройвання атрада Мілашэўскага падаецца інцыдэнт паміж групай савецкіх партызан атрада М.Зорына і падраздзяленнем уланаў пад камандаваннем Нуркевіча (“Ноч”) 18 лістапада 1943г. каля в.Дубнікі, у выніку якога 10 савецкіх партызан былі абяззброены і расстраляны. Зазначым, што ў “абвінаваўчай” частцы загада ўпаўнаважанага ЦК партыі і БШПР па Івянецкаму міжрайцэнтру І.Сідарка – “Дубава” ад 30 лістапада 1943г. таксама гаворыцца аб гэтым: “… польская банда здзейсніла свае паскудныя намеры, па-бандыцкі з-за вугла дзесяткі савецкіх партызан. 18 лістапада каля в.Дубнікі легіянеры атрада Мілашэўскага абяззброілі групу савецкіх партызан, нялюдскі здзекваліся, а затым па-зверску расстралялі іх”.8Фактычна ж лес атрада быў прадвырашаны яшчэ да гэтага інцыдэнта, калі была атрымана радыеграма П.Панамарэнкі з дазволам абяззброіць польскі партызанскі атрад Мілашэўскага. Аб гэтым сведчыць і згаданы загад 30 лістапада 1943г., якім давалася ўказанне чатыром партызанскім брыгадам наступнага зместу: “… на падставе радыеграм П.Панамарэнкі і ўказанняў Аблцэнтра атрад польскіх легіянераў Мілашэўскага абяззброіць”.
Раззброеных польскіх партызан падзялілі на дзве групы.Большую частку, перш за ўсё радавога састава, накіравалі ў савецкія партызанскія атрады Сталінскай, Першамайскай і іншых партызанскіх брыгад Івянецкага міжрайцэнтра. З афіцэрамі было інакш. 10 польскіх афіцэраў і кіраўнікоў Стаўбцоўскага батальена вылучылі ў асобную групу – Пелка Вацлаў, Мілашэўскі Каспар, Кахуцінскі Здзіслаў, Латоцкі Эйзехель, Баброўніцкі Юлбяш, Пархімовіч Валянцін, Ржэвускі Мацвей, Гаварко Сяргей, Мігач Татэўш, Скроцкі Уладзіслаў, якія былі прыцягнуты да адказнасці ў якасці абвінавачваемых па справе ПЗП (значыць АК). Неабходна заўважыць, што 2 чалавекі няправільна назвалі свае прозвішчы – Кахуцінскі і Латоцкі. Трэба меркаваць, што яны зрабілі гэта з-за боязі рэпрэсій супраць сваіх сямей.
Для расследавання “злачыннай”
дзейнасці вышэйзгаданай
Па матэрыялах следства відаць , што вышэйназваных 10 афіцэраў і кіраўнікоў атрада ў час допыту трымалі разам. Пасля заканчэння следства 5-х, у адносінах якіх праяўлялі інтарэс органы дзяржбяспекі, 13 студзеня 1944г. даставілі ў Маскву на Лубянку. У Польшчу яны вярнуліся пасля заканчэння вайны.9 Астаўшыхся 5-х чалавек расстралялі.10 Да гэтага трэба дадаць, што па сцвярджэнню М.Падгурэчнага, лёс каля 30 чалавек радавога і афіцэрскага састава гэтага атрада – невядомы.
Глава 3. “Ціхацёмныя”
Такую назву атрымала спецыяльнае
фарміраванне польскіх узброеных сілаў
на Захадзе (Англія), прызначанага для
абвучэння і падрыхтоўкі
Ініцыятыва ўмацавання падпольных арганізацыяў ЗВЗ - АК падрыхтаванымі за мяжой спецыялістамі паходзіць ад маёраў Мацея Калянкевіча, нашага земляка з Ваўкавыскага павета, і Яна Гурскага. Два сябры, маладыя афіцэры штабной службы, яшчэ ў лютым 1940 г. прадставілі генералу Сікорскаму ў Парыжы прапановы па падрыхтоўцы дэсантнікаў для перакідвання ў Польшчу. Пакуль гэтая важная ідэя абмазгоўвалася вышэйшым кіраўніцтвам, Францыя пацярпела паражэнне, а польскія эмігранцкія ўлады і ваеннаслужачыя вымушаны былі перабрацца ў Англію.
Назву "ціхацёмныя" прыдумалі для сябе самыя курсанты падчас знясільных начных трэніроўкаў. Яна лаканічна і даволі трапна падкрэслівала спецыфічны характар навучання і будучай службы:
начныя палёты, скокі на парашутах у нязведанае, падпольныя акцыі... I ўсё - ціха, тайна, упоцемку.
Вярбоўка добраахвотнікаў
3 2413 добраахвотнікаў было адабрана 605 чалавек, самы старэйшы з іх меў 54 гады, малодшы - 20. Сярод "ціхацёмных" былі прадстаўлены ваенныя кадры ўсіх званняў - ад дывізійнага генерала да радавога, і ўсіх радоў войскаў. Навучанне вялося па наступных спецыяльнасцях: дыверсія, разведка, сувязь, авіяцыя, штабныя афіцэры, інструктары бронетанкавых войскаў. Перыяд абвучэння - ад некалькі месяцаў да года. Найдаўжэй рыхтаваліся афіцэры разведкі.
Першы палёт на тэрыторыю Польшчы адбыўся ноччу з 15 на 16 лютага 1941 г. 3 Англіі вылецелі тры чалавекі - капітан авіяцыі Станіслаў Кшымоўскі ("Костэк"), паручнік кавалерыі Юзэф Забельскі ("Жбік") і палітычны кур'ер Чэслаў Рачкоўскі. Скочылі ў чорную ноч, не ведалі дакладна, дзе знаходзяцца. Аказалася, на тэрыторыі, далучанай да Германіі. У час прызямлення Забельскі атрымаў траўму. Рачкоўскага немцы арыштавалі як кантрабандыста ў час пераходу граніцы і выпусцілі толькі праз год. Астатнія два дабраліся да мэты, кожны сваёй дарогай, 20 лютага былі ў Варшаве. Так пачалася акцыя дэсантавання "ціхацёмных" на радзіму.
Адзін з гэтых людзей, Станіслаў Янкоўскі, кіраваў аддзелам легалізацыі і тэхнічнага забеспячэння разведкі Арміі Краёвай. Выдаў двухтомныя ўспаміны пад назвай "Агатон" з фальшывым аўсвайсам у сапраўднай Варшаве" (Варшава. 1984.). Першы том ягоных мемуараў амаль цалкам прысвечаны "ціхацёмным". Фрагмент з кнігі, звязаны з прызямленнем маёра Мацея Калянкевіча ("Котвіча") і яго спадарожнікаў, дае ўяўленне пра ўмовы іхняга спаткання з Польшчай, за якую ім лёс наканаваў змагацца да канца.
"Ціхацёмныя", якія былі накіраваны на Беларусь і на Віленшчыну і загінулі ў часе вайны (па няпоўных даных):
1. Капітан пяхоты Францішак Цеплік ("Хатрак"). Скок 30.4.1944 г. Загінуў у баі з аператыўнай групай НКУС пад Сурконтамі на Гродзеншчыне 21.8.1944 г.
2. Паручнік кавалерыі Мечыслаў Экхард ("Бацян"). Скок 1.11.1942 г. Арыштаваны ў Давыд-Гарадку як афіцэр дыверсійнай базы 19.10.1942. г. Замучаны ў гестапа.
3. Падпаручнік пяхоты Лёнгін Юркевіч ("Мыш"). Скок 13.3. 1943 г. Арыштаваны гестапа ў лістападзе 1943 г. у Вільні. Замучаны ў часе следства.
4. Маёр інжынерных войскаў Мацей Калянкевіч. Скок 2.12.1941 г. Камандзір Наднёманскага злучэння АК. Загінуў 21.8. 1944 г. у баі з аператыўнай групай НКУС пад Сурконтамі на Гродзеншчыне. Вестка аб прысваенні звання падпалкоўніка і назначэнні камендантам Навагрудскай акругі прыйшла ўжо пасля яго смерці.
5. Сяржант сувязі Станіслаў Казімерчык ("Ксёндз"). Скок 16.2. 1943 г. Накіраваны для канспіратыўнай работы ў Вільню. Арыштаваны ў Астралэнцы ў маі 1943 г., загінуў.
6. Паручнік пяхоты Пётр Матылевіч ("Кшэмень", "Граб"). Загінуў 7.01.1944 г. у баі з немцамі пад Мікулішкамі на Ашмяншчыне, перад смерцю быў прызначаны намеснікам камандзіра партызанскай брыгады АК капітана Адама Барычкі ("Броны").
7. Капітан артылерыі Богдан Юліуш Пёнткоўскі ("Мак"). Скок 4.03.1942 г. Арыштаваны гестапа ў снежні 1942 г., падвергся катаванням. Ранены падчас спробы ўцячы з Мінскай турмы, памёр у сакавіку (?) 1943 г.
8. Паручнік артылерыі Ян Піўнік ("Пануры"). Скок 7.11.1941 г. Камандзір батальёна АК Наднёманскага злучэння. Загінуў 16.04.1944 г. у часе штурму нямецкага шутцпункта ў Еўлашах на Лідчыне.
9. Ротмістр кавалерыі Ян Скрахоўскі ("Астрога"). Скок 30.4.1944 г. Загінуў у баі з аператыўнай групай НКУС пад Сурконтамі на Гродзеншчыне.
10. Маёр кавалерыі Тадэвуш Сакалоўскі ("Троп"). Скок 30.3.1942 г. Арыштаваны гестапа ў Мінску 8.12.1942 г. Закатаваны ў турме 6.2.1943 г.
11. Падпаручнік пяхоты Ян Марэк ("Валька"). Скок 6.01.1942 г. Удзельнік дыверсійных акцыяў на Брэстчыне. 13.05.1943 г. цяжка паранены гестапаўцамі ў Варшаве пры спробе ўцячы па даху дома на вул. Вспульнай. У шпіталі пакончыў жыццё самагубствам.
12. Падпаручнік сувязі Ежы Штром ("Пільнік"). Скок 8.04.1944 г. Загінуў у чэрвені 1944 г. падчас дыверсійнай акцыі ў Лідзе.
13. Паручнік пяхоты Станіслаў Вінтэр ("Станлей"). Скок 1.09.1942 г. Камандзір 3-га батальёна 78-га пяхотнага палка АК на Гродзеншчыне. Затым - у 2-й арміі Народнага Войска Польскага. Загінуў у бітве з немцамі ў першай палове 1945 г.
14. Паручнік артылерыі Мечыслаў Шчэпаньскі ("Дэмбіна"). Скок 4.05.1944 г. Ваяваў у 77-ым пяхотным палку АК Навагрудскай акругі. Загінуў у 1945 г.
15. Капітан артылерыі Вацлаў Заорскі ("Рыба"). Скок 3.09. 1942 г. Спецыяліст па дыверсіях. Арыштаваны гестапа ў Мінску 8 ці 9.12.1942 г. У турме пакончыў жыццё самагубствам.
16. Падпаручнік сувязі Станіслаў Запаточны ("Пломень"). Скок 3.09.1942 г. Арыштаваны гестапа ў Вільні ў час работы радыёстанцыі на Антокалі. Атруціўся ў часе следства.
17. Паручнік бронетанкавых
18. Падпаручнік Марыян-Збігнеў Гарчыньскі ("Скала"). Кіраўнік курсаў падрыўнікаў у Палескай акрузе АК. Памёр ад запалення горла ў лістападзе 1943 г. Быў пахаваны пад чужым прозвішчам- Стэфан Герман.
19. Падпаручнік Ян Грыг ("Дзядзя"). Камандзір партызанскага атрада ў Палескай акрузе АК. Загінуў у баі з немцамі ў снежні 1943 г.
20. Падпаручнік Лешак Ляшчыньскі ("Жаль"). У 1944 г. камандзір сапёрнай роты 8-га батальёна Наднёманскага злучэння АК. Лёс невядомы.

- Губернская реформа Екатерины II
- Губернская Реформа Екатерины II
- Губернская реформа Петра 1
- Губернская реформа Петра1
- Губернское управление
- Гуго Гроций о государстве и праве
- Гудвилл и ее учет
- Г.Спенсер и его подход к обоснованию методологии новой науки об обществе
- Гсударственная миграционная политика
- Гсударство. Понятие, признаки, социальное назначение
- Губернаторская власть в России в XVIII - нач.XX вв.
- Губернаторская реформа
- Губернская реформа 1775 г
- Губернская реформа 1775 г.: разработка, реализация, результаты