Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя асветнікі Беларусі. 2
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
«Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
Рэферат
па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі»
Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя асветнікі Беларусі
Выканала
студэнтка 1 курса 111 групы
лячэбнага факультэта
Косік Дар'я Юр'еўна
Мінск 2013
ЗМЕСТ
Уводзіны3
Еўфрасіння Полацкая5
Крыж Еўфрасінні Полацкай8
Кірыла Тураўскі11
Літаратура13
УВОДЗІНЫ
Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцвярджэння. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу.
Развіццё культуры кожнага
народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца
актуальнымі патрэбамі і
Развіццё культуры немагчыма
без спадчыннай асновы, духоўна-творчага
вопыту продкаў, выкарыстання, узбагачэння
і далейшага развіцця нацыянальных
традыцый. Вось чаму культурная спадчына
з'яўляецца найкаштоўнейшым нацыянальным
скарбам для кожнага народа і
адыгрывае вырашальную ролю ў
яго духоўным жыцці ў прасторы
і часе. Таксама і літаратурная
спадчына як арганічная частка нацыянальнай
культуры, раскрываючы мастацкія
багацці мінулага, дапамагае глыбей
спазнаць народ і ўключыць яе лепшыя
ідэйна-мастацкія з'явы ў наш
духоўны актыў, зрабіць іх фактам
і фактарам сучаснага культурна-
Феномен многіх выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага, класічных твораў літаратуры і мастацтва не толькі ў тым, што яны доўга жывуць у часе, уплываюць на свядомасць і сучаснікаў, і наступных пакаленняў, служаць і сучаснасці, і будучыні. Нярэдка іх сапраўдныя веліч, сэнс і значэнне становяцца лепш зразумелымі, больш аб'ектыўна і глыбока ўспрымаюцца і ацэньваюцца толькі на значнай адлегласці часу і ў кантэксце іншых з'яў эпохі. 3 часам яны не толькі не становяцца менш актуальнымі, але яшчэ больш моцна, шырока і глыбока пачынаюць уплываць і ўздзейнічаць на духоўнае жыццё народа.
Узнікненне ўсходнеславянскага пісьменства было звязана з утварэннем ва Усходняй Еўропе першых дзяржаўных фарміраванняў. Вызначальную ролю ў зараджэнні літаратуры адыграла далучэнне ўсходнеславянскага грамадства да высокай культуры Візантыі шляхам прыняцця хрысціянства. Цэрквы і манастыры станавіліся культурна-асветніцкімі цэнтарамі. Вакол іх групавалася адукаваная частка насельніцтва, тут ствараліся першыя школы, пісаліся і перапісваліся летапісы, казанні, быліны. У гэты перыяд вялі культурна-асветніцкую дзейнасць тытаны ранняга ўсходнеславянскага сярэднявечча — Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая і іншыя.
Еўфрасіння Полацкая
Сярод жанчын-асветніц Еўфрасіння Полацкая з'яўляецца найбольш яркай асобай. Жыццё і дзейнасць гэтай падзвіжніцы кніжнай справы ў Беларусі, фундатаркі і педагога немагчыма апісаць грунтоўна з-за адсутнасці дакументальных крыніц.
Будучая асветніца нарадзілася
ў сям'і князя Святаслава-
Вучылася Прадслава ў школе пры Сафійскім саборы або дома, пры княжым двары. Навука давалася ёй значна лягчэй, чым аднагодкам. Княская дачка мела шырокі доступ да кніг. Ужо ў бацькоўскім доме, апрача набажэнскай і іншай рэлігійнай літаратуры, Прадслава магла чытаць «Ізборнікі» з афарызмамі і выслоўямі, перакладзены з грэчаскай мовы раман пра подзвігі Аляксандра Македонскага — «Александрыю». Пазней іх замянілі кнігі, якія знаёмілі яе з антычнай гісторыяй.
Дзяцінства князёўны праходзіла не толькі ў бацькавым хораме. Яе прыцягвала шматгалосае і шматмоўнае торжышча, дзе можна было пачуць гусляра, пабачыць выступленні «вяселых людзей» — скамарохаў. Прадслава заходзіла да гандляроў і рамеснікаў, што жылі на пасадзе. Пасля цесных курных хацін простага люду асабліва ўражвалі дзяўчынку полацкія бажніцы і найперш велічны Сафійскі сабор з яго багатымі фрэскавымі размалёўкамі.
Слава аб прыгажосці і адукаванасці Прадславы разнеслася «по всем градам», і ў Полацк да князя Святаслава-Георгія зачасцілі сваты. «Жыціе» паведамляе, што, калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў, бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына нейкага слаўнага багаццем і княжэннем валадара. Наперадзе ў Прадславы быў звычайны для жанчыны лёс: нараджэнне і выхаванне дзяцей, гаспадарчыя клопаты. Нечакана для блізкіх яна выбірае іншую пуцявіну.
Прадслава прыйшла ў манастыр да сваёй цёткі, удавы князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, «не хотщи острищи ея... и воздохнувши, и прослезившися глагола къ ней: «Чадо мое! Како могу се сотворити? Отец твой, уведав, со всяцем гневом возложить вред на голову мою. А еше юна еси возрастом. Не можеши понести тяготы мнишеского житиа. И како можеши оставити княженне и славу мира сего?» Тым не менш Прадслава дамагаецца свайго і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прымае пострыг.
Прычынамі гэтага ўчынку «Жыціе» ў адпаведнасці з асаблівасцямі жанру называе любасць князёўны да бога і жаданне зрабіцца Хрыстовай нявестаю, якое з малых гадоў жыло ў дзяўчынкі ў сэрцы. Як вядома, Еўфрасіння не хавалася за манастырскімі сценамі ад свецкіх клопатаў, а, наадварот, брала чынны ўдзел і ў культурным, і ў палітычным жыцці Полацкай зямлі. Ёсць усе падставы казаць, што Еўфрасіння адважылася на свой ахвярны крок ужо пасля таго, як прыняла рашэнне паслужыць асвеце роднай зямлі.
Была хутчэй за ўсё і яшчэ адна важная прычына, якая паскорыла пастрыжэнне — суровая неабходнасць пазбегнуць высылкі на чужыну. У 1129 годзе (паводле іншых звестак — у 1128) за адмову ісці ў паход на полаўцаў кіеўскі князь Мсціслаў выслаў полацкіх князёў у Візантыю. Сярод выгнанцаў летапіс называе і бацьку Еўфрасінні, разам з якім пакінуць радзіму мусілі таксама яе маці і малодшая сястра Гардзіслава. Дынастыя Рагвалодавічаў была ў блізкім сваяцтве з візантыйскімі імператарамі Комнінамі. Такім чынам, высылка мела ў значнай ступені ганаровы характар (полацкія князі атрымалі пасады ў візантыйскім войску і ўдзельнічалі ў войнах з арабамі), і ўсё ж гэта было цяжкае выпрабаванне. Можна толькі здагадвацца, ці дачакалася Еўфрасіння ўсіх сваіх родных назад: пэўнага адказу на гэтае пытанне летапіс не дае.
«Жыціе» паведамляе, што Прадслава пайшла ў манастыр у дванаццаць гадоў, але, калі прыняць за прыкладную дату яе нараджэння 1110 год і звязаць пострыг з падзеямі 1129 года, трэба прызнаць, што будучая асветніца была тады ў больш сталым узросце. Пра гэта гаворыць і сур'ёзнасць прынятага князёўнаю рашэння. Найбольш верагодна, што яна стала манашкаю ў 17–19 гадоў. 3 таго часу пачынаецца перыяд яе асветніцкай працы.
На схіле жыцця Ефрасіння вырашыла зрабіць паломніцтва ў Ерусалім. Пры яе ўзросце і пры тагачасных шляхах зносін такое падарожжа было сапраўдным подзвігам. Палачане і любімы брат Вячаслаў прасілі князёўну-ігуменню не пакідаць Полацка, але тая ад свайго намеру не адступіла. Як паведамляе «Жыціе», з сабою асветніца ўзяла сваю стрыечную сястру Еўпраксію і брата Давыда. Найбольш верагодна, што паломнікі выправіліся ў дарогу ўзімку і спачатку ехалі па рэках на санях, а потым — водным шляхам. У гэтым нялёгкім падарожжы асветніца мела сустрэчу з візантыйскім імператарам Мануілам Комнінам, які ішоў вайною на венграў. Сваяк прыняў Еўфрасінню вельмі прыязна і «съ великою честью послал яе вь Царьград», дзе славутую палачанку блаславіў патрыярх». Наведаўшы храм св. Сафіі і набыўшы залатое кадзіла і іншыя неабходныя ў святых мясцінах дарункі, полацкія паломнікі паехалі далей і ўвесну 1173 года дасягнулі Ерусаліма. Захварэўшы ў дарозе, 23 мая таго ж года Ефрасіння памерла і была пахавана ў ерусалімскім манастыры св. Феадосія.
У 1187 годзе, рыхтуючыся да штурму Ерусаліма, султан Саладзін за выкуп дазволіў хрысціянам з іх маёмасцю пакінуць горад. Разам з іншымі рэліквіямі праваслаўныя манахі перавезлі Еўфрасінню з Блізкага Усходу ў Кіеў і перазахавалі яе ў Кіева-Пячорскай лаўры. (Сімвалічная частка мошчаў славутай палачанкі знаходзіцца там і цяпер.) У 1910 годзе астанкі асветніцы даставілі ў Полацк, у заснаваны ёю Спаскі манастыр.
Крыж Еўфрасінні Полацкай
3 імем асветніцы Еўфрасінні
Полацкай звязана стварэнне
Аснова шасціканцовага крыжа
(яго даўжыня каля 52 см) драўляная.
Зверху і знізу дрэва закрываюць
залатыя пласткі, аздобленыя каляровымі
перагародкавымі эмалямі з
У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, якія пайшлі на аздабленне крыжа. Другая палова вялікага надпісу на крыжы — тыповае для той эпохі закляцце.
Цікава, што першая, дзелавая, частка захаванага на крыжы тэксту напісана на старажытнаўсходнеславянскай мове, а ў другой аўтар (верагодна, сама Еўфрасіння) звяртаецца да царкоўнаславянскай і выкарыстоўвае ўласцівыя для рэлігійнай літаратуры вобразы.
Змешчанае на крыжы закляцце, што абяцала страшную кару таму, хто ўкрадзе або аддасць ці прадасць святыню, безумоўна, дзейнічала на сучаснікаў Ефрасінні і на іх нашчадкаў. I ўсё ж страх перад божым пракляццем не быў усемагутны. Пасля смерці асветніцы крыж Лазара Богшы знаходзіўся ў Спаскім манастыры нядоўга. Ужо на мяжы XII–XIII стагоддзяў яго вывезлі з Полацка смаленскія князі. Крыж захоўваўся ў іх да пачатку XVI стагоддзя, пакуль вялікі князь Васіль III пасля захопу Смаленска (1514) не забраў рэліквію'ў Маскву. Падчас аблогі Полацка ў 1563 годзе Іван Грозны спыняўся паблізу Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Напэўна, тады пабожны цар, просячы ў неба перамогі, і загадаў вярнуць полацкую святыню на яе ранейшае месца. Магчыма, ён зрабіў гэта і крыху пазней — калі замольваў грахі пасля ўчыненых па ягоным загадзе ў Полацку крывавых злачынстваў.
У 1579 годзе, калі горад узялі войскі караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя, крыж Еўфрасінні быў у Спаскай царкве. Далейшы лёс бясцэннага твора Лазара Богшы поўны прыгод і загадак. Калі царква Спаса перайшла да ордэна езуітаў, крыж Ефрасінні палачане захоўвалі ў Сафійскім саборы, які з канца XVI стагоддзя да 1839 года быў уніяцкім храмам.
У 1812 годзе Полацк на некалькі месяцаў трапіў у рукі французаў. У гэты час крыж замуравалі ў сцяне Сафійскага сабора. Пасля скасавання уніі і аднаўлення праваслаўнага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра (1841) ён захоўваўся ў келлі Еўфрасінні. У 1921 годзе ў ліку іншых манастырскіх каштоўнасцей крыж на нейкі час знік. У 1928 годзе дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі, каб адшукаць рэліквію, накіраваў у Полацк адмысловуіо экспедыцыю. Крыж быў знойдзены і перададзены ў Беларускі дзяржаўны музей у Мінску. Перад Вялікай Айчыннай вайной унікальны твор Лазара Богшы знаходзіўся ў Магілёве, у будынку былога зямельнага банка, адкуль, паводле афіцыйнай версіі, у 1941 годзе яго выкралі фашысцкія захопнікі. Далейшы лёс крыжа невядомы. Апошнім часам у друку з'явіліся паведамленні, што, па некаторых звестках, шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва знаходзіцца ў прыватнай калекцыі аднаго з амерыканскіх мільярдэраў.
Кірыла Тураўскі
Кірыла Тураўскі (каля 1130 – пасля 1190) — пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. У рукапісных пралогах захавалася «Жыціе» — кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, —гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, багацця і тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.
Каля 1169 князь Юрый Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу Тураўскага прыняць епіскапства. У першы год свайго служэння тураўскі епіскап набыў вядомасць удзелам у так званай «справе Феадорца».
На думку даследчыкаў, да літаратурнай спадчыны Кірылы Тураўскага належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў. Спавядальныя малітвы Кірылы Тураўскага — шчырае лірычнае самараскрыццё душы чалавека перад сваімі нябеснымі бацькамі — Богам Айцом, Сынам Божым, Маці Боскай і заступнікамі людзей перад Богам, яго святымі. Праблему чалавека ў яго грамадскім быцці Кірыла Тураўскі сімвалічна выявіў у дзвюх прытчах (кароткай і падрабязнай) пра сляпога і кульгавага, альбо пра чалавечую душу і цела.
У апошніх творах красамоўніцкага жанру (пасланнях да ігумена Кіева-Пячорскага манастыра Васіля), арыгінальных прытчах Кірыла Тураўскі раскрыў глыбокі сацыяльна-этычны сэнс манаскага жыцця і ўскосна выкрыў недасканаласць дзяржаўнага ладу, зямной улады наогул, якая служыць грахоўнай прыродзе чалавека, а не яго духоўнаму ўдасканаленню.
Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа.
Апошнія творы Кірыла Тураўскі напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці. Памёр асветнік у апошняе дзесяцігоддзе ХІІ ст. Яго памяць царква шануе 28 красавіка па старому стылю.
Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі і распаўсюджваліся ў ХІІ-ХVІІ стст. Яго малітвы друкаваліся ў Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І. Фёдарава і П. Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) і іншых выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы Тураўскага ў «Помніках расейскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап менскі і тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956-1958. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).
Літаратура
- Арлоў, У. А. Таямніцы полацкай гісторыі / У. А. Арлоў. — Мн.: «Папуры», 2008.
- Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. — Мн., 1998. — 1 ч.
- Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапам. у 2 ч. / пад рэд. А. А. Кавалені, В. Ф. Касовіча. — Мн.: БДПУ, 2007. — 1 ч.
- Мельнікаў, А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё, спадчына, светапогляд / А. А. Мельнікаў. — Мн.: «Беларуская навука», 1997.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя», 1995.

- Еўфрасіння Полацкая — наша славутая асветніца
- Ефективна профилактика - запорука зниження травматизму на дорогах
- Ефективний ринок
- Ефективні метидо антикризового управління
- Ефективні способи формування фонду накопичення на підприємстві
- Ефективність бюджетного планування в Україні
- Ефективність використання обмежених ресурсів
- Еуропаның мәдени-тарихи ресурстары
- Еуропаның орта ғасырлық тарихындағы ғұндардың рөлі мен орны
- Еуропаның салық жүйесі және оның ерекшеліктері
- Еуротабынушылық
- Еутиреоїдний і токсичний зоб (4 год)
- Еуфрасіння Полацкая
- Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя асветнікі Беларусі