Формы дзяржавы
ПУА «БІП-Інстытут
правазнаўства»
Кантралюемая
самастойная праца
Л.І.ВЯЛЕНТА
ФОРМЫ ДЗЯРЖАВЫ
(дзяржаўна-прававы
(палітычны) рэжым)
АГУЛЬНАЯ
ТЭОРЫЯ ПРАВА
Мінск НО ООО «БІП-С» 2008
ФОРМЫ ДЗЯРЖАВЫ
(дзяржаўна-прававы
(палітычны) рэжым)
КАРОТКАЯ
АНАТАЦЫЯ МОДУЛЯ
Дадзеная
тэма ўключае ў сябе блок пытанняў
аб паняцці, сутнасці, прыкметах і відах
дзяржаўна-прававога рэжыму. Азначаецца
адрозненне дзяржаўна-палітычнага рэжыму
ад палітычнага. Азначаюцца віды палітычных
рэжымаў. Асобныя пытанні прысвечаны характарыстыцы
дэмактатычнага, аўтарытарнага, таталітарнага
рэжымаў.
ТЭМАТЫЧНЫ
ПЛАН
- Дзяржаўна-прававы (палітычны) рэжым.
- Дэмакратычны рэжым.
- Аўтарытарны рэжым.
- Таталітарны (дэспатычны) рэжым.
1.
Дзяржаўна-прававы (палітычны)
рэжым
У навуковай і вучэбнай літаратуры сустракаюцца два паняцці: «палітычны рэжым» і «дзяржаўна-прававы рэжым». Палітычны рэжым - гэта сукупнасць метадаў, сродкаў і спосабаў ажыццяўлення палітычнай улады. Ён характарызуе палітычнае жыццё ўсяго грамадства, пэўны палітычны клімат, які існуе ў той ці іншай краіне ў канкрэтны перыяд развіцця, ён ахоплівае такія інстытуты, як палітычныя партыі, саюзы, рухі, грамадскія арганізацыі, спосабы іх дзейнасці і г.д.
Палітычны рэжым – гэта дынамічная, функцыянальная характарыстыка палітычнай сістэмы. Катэгорыі “палітычная сістэма” і “палітычны рэжым” цесна звязаны паміж сабой. Першая паказвае ўвесь комплекс інстытутаў, якія ўдзельнічаюць у палітычным жыцці і ў ажыццяўленні палітычнай улады, другая паказвае, як гэта ўлада ажыццяўляецца, як дзейнічаюць гэтыя інстытуты.
Змяненні
палітычнага рэжыму (нават у тым
выпадку, калі форма праўлення і
дзяржаўна-тэрытарыяльны лад
У залежнасці ад панавання дэмакратычных або недэмакратычных метадаў ажыццяўлення палітычнай улады ўсе палітычныя рэжымы падзяляюцца, адпаведна, на дэмакратычныя і недэмакратычныя (аўтарытарныя, таталітарныя, расісцкія і інш.). Для недэмакратычных рэжымаў характэрна засяроджанне (канцэнтрацыя) ўсёй дзяржаўнай улады ў руках аднаго чалавека (дыктатара) або групы асоб (хунты).
Характар палітычнага рэжыму азначаюць наступныя прыкметы:
ступень удзелу народа ў фармаванні палітычнай улады і спосабы такога фармавання;
ступень рэалізацыі палітычнай улады непасрэдна народам;
месца і роля недзяржаўных структур у палітычнай сістэме грамадства;
характар палітычнага лідарства;
улік інтарэсаў меншасці пры прыняцці палітычных рашэнняў;
прынцыпы ўзаемаадносін грамадства і ўлады;
дамініраванне пэўных метадаў пры ажыццяўленні улады (перакананне, прымус і г.д.). Метады пераканання больш уласцівы дэмакратычным рэжымам, а метады прымусу, насілля – антыдэмакратычным. Існуюць рэжымы, пры якіх спалучаюцца рэзныя метады;
статус сродкаў масавай інфармацыі, ступень галоснасці ў грамадстве і дзейнасці дзяржаўнага апарата;
суадносіны паміж заканадаўчай і выканаўчай галінамі ўлады;
палітычная роля сілавых структур дзяржавы (армія, паліцыя, органы бяспекі і інш.);
мера палітычнага плюралізму, у тым ліку шматпартыйнасць;
суадносіны правоў чалавека і грамадзяніна з правамі дзяржавы;
гарантаванасць правоў і свабод асобы;
характар прававога рэгулявання (стымулюючы або абмяжоўваючы) адносна грамадзян і службовых асоб;
ступень
вяршэнства закону ў сістэме нарматыўна-
наяўнасць рэальных механізмаў прыцягнення да палітычнай і юрыдычнай адказнасці службовых асоб, у тым ліку вышэйшых;
юрыдычны статус сілавых структур дзяржавы.
З
пункту гледжання гісторыі развіцця
можна выдзяліць наступныя
- у рабаўладальніцкім грамадстве - дэспатычны, тэакратычна-манархічны, арыстакратычны, алігархічны, рэжым «рабаўладальніцкай дэмакратыі»;
- у феадальным грамадстве - абсалютысцкі, рэжым «феадальнай дэмакратыі», мілітарысцка-паліцэйскі, клерыкальна-феадальны, рэжым асвечанага абсалютызму;
- пры капіталізме - ліберальны, буржуазна-дэмакратычны, банапартысцкі, ваенна-паліцэйскі, фашысцкі, расісцка-нацыяналістычны, клерыкальна-фундаменталісцкі (мусульманскія краіны) і г.д.;
- пры сацыялізме – народна-дэмакратычны, аўтарытарны, таталітарны, рэжым дыктатуры пралетарыята.
У сувязі з тым, што дзяржаўная ўлада - гэта форма праяўлення палітычнай улады, дзяржаўна-прававы рэжым з’яўляецца формай палітычнага рэжыму. Інакш кажучы, у межах дзяржавы палітычны рэжым выступае як дзяржаўна-прававы. Дзяржаўна-прававы рэжым - гэта сукупнасць метадаў, прыёмаў і спосабаў ажыццяўлення дзяржаўнай улады, якія выражаюць яе змест і характар з пункту гледжання суадносін дэмакратычнага і аўтарытарнага.
І
дзяржаўна-прававы, і палітычны рэжым
складаюцца пад уплывам розных фактараў.
Гэта суадносіны грамадска-палітычных
сіл, гістарычныя традыцыі, грамадска-палітычная
«атмасфера», узровень культуры і псіхалогія
народу і інш. Напрыклад, устойлівы баланс
палітычных сіл, нацыянальная згода забяспечвае
стабільнасць палітычнага рэжыму. Пастаянная
змена правячых сіл (групіровак) прыводзіць,
адпаведна, да частых змен рэжыму.
2.
Дэмакратычны рэжым
Дэмакратыя (грэч. demos – народ + kratos – улада) – улада народа – гэта форма дзяржавы, у якой вярхоўная ўлада ажыццяўляецца выбіраемым насельніцтвам калегіяльным органам.
Гісторыя ведае розныя формы дэмакратычных рэжымаў, якія адрозніваюцца па ступені ўдзелу насельніцтва ў ажыццяўленні дзяржаўнай улады. Антычная дэмакратыя характарызавалася шырокім колам правоў і свабод рабаўладальнікаў і іншых свабодных слаёў насельніцтва і пазбаўленнем правоў усіх рабоў. Пры феадалізме дэмакратычны рэжым не атрымаў шырокага распаўсюджання, ён існаваў як выключэнне (напрыклад, рэжым феадальнай дэмакратыі ў гарадах-рэспубліках). З развіццём грамадства і дзяржавы палітычныя рэжымы станавіліся ўсё больш дэмакратычнымі.
Найбольш распаўсюджаным сёння з’яўляецца рэжым парламенцкай дэмакратыі, пры якой дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца парламента – органам, выбіраемым усім насельніцтвам на аснове ўсеагульнага роўнага выбарчага права.
Разанавіднасцю парламенцкай дэмакратыі з’яўляецца ліберальна-дэмакратычны рэжым. Для гэтага рэжыму характэрна развіццё прыватнага прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшання дзяржавы ў прыватнае жыццё чалавека, развіццё цывільнага грамадства.
Дэмакратычны
рэжым характарызуецца
- насельніцтва ўдзельнічае ў фармаванні і ажыццяўленні дзяржаўнай улады як непасрэдна (рэферэндум), так і ў форме прадстаўнічай дэмакратыі (праз выбіраемыя прадстаўнічыя органы);
- эфектыўнасць механізму прамога ўздзеяння насельніцтва на характар улады;
- існаванне цывільнага грамадства з яго развітай структурай;
- выбарнасць і змяняемасць цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнай улады, іх падсправаздачнасць выбаршчыкам;
- легітымнасць дзяржаўнай улады;
- падзел дзяржаўнай улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую;
- “сілавыя” структуры (узброеныя сілы, паліцыя, органы бяспекі і інш.) знаходзяцца пад кантролем грамадства і выкарыстоўваюцца толькі па прамому назначэнню, іх дзейнасць рэгламентуецца законам;
- дамінуюць метады пераканання, узгаднення, кампрамісу; адпаведна, звужана сфера прымянення метадаў насілля, прымусу;
- панаванне закону ва ўсіх сферах грамадскага жыцця;
- рэальна ажыццяўляецца і гарантуецца шырокае кола асабістых, сацыяльна-эканамічных і палітычных правоў грамадзян незалежна ад пола, расы, нацыянальнасці, маёмаснага становішча, веравызнання і г.д.;
- адносна грамадзян і суб’ектаў прадпрымальніцтва дзейнічае прынцып прававога рэгулявання “дазволена ўсё, што не забаронена законам”;
- існуюць розныя формы ўласнасці, якія маюць роўны статус і гарантыі абароны;
- дзейнічае шматпартыйная сістэма;
- існаванне на законных падставах палітычнай апазіцыі, у тым ліку ў парламенце (апазіцыя выдзвігае альтэрнатыўную праграму развіцця грамадства, крытыкуе ўладу за памылкі, кантралюе яе дзейнасць праз свае фракцыі ў парламенце і СМІ;
- галоснасць і свабода СМІ ад цэнзуры;
- улічваюцца інтарэсы не толькі большасці, але і меншасці і інш.
3.
Аўтарытарны рэжым
Аўтарытарны рэжым – гэта такая форма рэжыму, пры якой палітычная ўлада ажыццяўляецца канкрэтнай асобай (суб’ектам) – класам, партыяй, элітнай групай і інш. – пры мінімальным удзеле народу. Галоўнай характарыстыкай дадзенага рэжыму з’яўляецца аўтарытарызм як метад ажыццяўлення ўлады, як разнавіднасць грамадскіх адносін (напрыклад, такі рэжым існаваў у перыяд праўлення Франко ў Іспаніі, Піначэта ў Чылі).
Аўтарытарныя рэжымы звычайна складаюцца там, дзе няма прававой дзяржавы з яе прынцыпамі і формамі, а таксама развітага цывільнага грамадства з яго інстытутамі: рознымі формамі ўласнасці, незалежнымі грамадзянамі-уласнікамі, іх арганізацыямі і г.д. У такой сітуацыі грамадства не здольна кантраляваць дзяржаву, паставіць яе ў пэўныя межы.
Для ўтарытарнага рэжыму характэрны наступныя прыкметы:
- канцэнтрацыя ў цэнтры і на месцах ўлады ў руках аднаго або некалькіх цесна ўзаемазвязаных органаў пры адначасовым адхіленні народу ад ажыццяўлення ўлады;
- парушэнне прынцыпу падзелу ўладаў. Звычайна пры аўтарытарызме прэзідэнт, выканаўча-распарадчыя органы падпарадкоўваюць сябе ўсе іншыя органы, надзеленыя заканадаўчымі, судовымі і кантрольнымі паўнамоцтвамі;
- заканадаўчы орган (парламент) абмежаваны ўладным суб’ектам і не валодае рэальнымі паўнамоцтвамі;
- суд выступае дапаможным органам, практычна ўсе суддзі назначаюцца ўладным суб’ектам (прэзідэнтам), паралельна могуць існаваць па-за судовыя ўстановы;
- “сілавыя” структуры выведзены з пад кантролю грамадства і часта выкарыстоўваюцца ўладай для дасягнення палітычных мэт;
- з’яўляецца фіктыўным прынцып выбарнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб, падпарадкаванасці і падкантрольнасці іх насельніцтву;
- панаванне адной партыі або групы, пры гэтым афіцыйна дзейнічае шматпартыйная сістэма. У некаторых выпадках найбольш небяспечныя для ўладнага суб’екта партыі ліквідуюцца;
- прызнаецца існаванне апазіцыі, аднак яна не дапускаецца да рэальнага ажыццяўлення ўлады. У некаторых выпадках апазіцыя дапускаецца толькі як імітацыя шматпартыйнасці;
- панаванне адной афіцыйнай ідэялогіі, хаця іншыя ідэялогіі не забараняюцца;
- прыярытэт дзяржаўнай формы ўласнасці;
- абмежаванне або ліквідацыя правоў і свабод, у першую чаргу палітычных (свабода слова, права на дэманстрацыі, мітынгі і інш.);
- грамадзяне не маюць гарантый бяспекі ў адносінах з уладай, у абароне сваіх правоў;
- высокая ступень кантролю дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства: эканомікай, палітыкай, культурай і г.д.;
- існуе выбарачная цэнзура, “полугалоснасць”;
- у якасці метадаў дзяржаўнага кіравання дамінуюць камандныя, адмістрацыйныя. Пры гэтым адсутнічае тэрор, практычна не прымяняюцца масавыя рэпрэсіі, жорсткія насільственныя метады ажыццяўлення ўлады;
- нізкі эканамічны ўзровень жыцця большасці насельніцтва і г.д.
У
залежнасці ад розных унутраных і
знешніх умоў, якія складаюцца ў
пэўнай дзяржаве, ад тэндэнцый развіцця
грамадства, аўтарытарны рэжым схіляецца
ў бок дэмакратызацыі або таталітарызацыі.
4.
Таталітарны (дэспатычны)
рэжым
Паняцце “таталітарызм” у літаральным сэнсе слова азначае “увесь”, “цэлы”, “поўны”. Таму таталітарны рэжым азначае абсалютны кантроль дзяржаўнай улады над усімі сферамі грамадскага жыцця, поўнае падпарадкаванне чалавека дзяржаве і пануючай ідэялогіі.
Любая дзяржава ў адрозненне ад дэспатузму (у выглядзе тыраніі, дыктатуры, таталітарызму) ажыццяўляе сваю ўладу у рамках пэўнага правапарадку. Без гэтага не можа быць дзяржавы, а ёсць дэспатызм з адпаведным антыправавым рэжымам – тырынічным, дыктатарскім, ваенна-паліцэйскім, фашасцкім, расава-нацысцкім, партыйна-класавым, і г.д. Усё гэта разнавіднасці дэспатычных рэжымаў. Таталітарныя (дэспатычныя) рэжымы нельга характарызаваць як дзяржаўныя, як форму ажыццяўлення дзяржаўнай улады. Яны не сумяшчальныя з паняццямі дзяржава і права. Пры такіх рэжымах дзяржава перастае быць прававой арганізацыяй і пераўтвараецца ў злачынную.
Адным з найбольш недэмакратычных з’яўляецца таталітарны фашысцкі рэжым, пры якім улада знаходзіцца ў руках рэакцыйных сіл і ажыццяўляецца дыктараскімі, насільственнымі метадамі. Правы і свабоды чалавека нікім і ні чым не абараняюцца, у грамадстве пануюць праізвол і беззаконне.
Для таталітарнага рэжыму характэрны наступныя прыкметы:
- поўнае адхіленне грамадства ад ажыццяўлення ўлады;
- манапольны дзяржаўны кантроль над эканомікай, СМІ, ідэялогіяй, культурай, адукацыяй, рэлігіяй, асабістым жыццём людзей;
- адзяржаўленне ўсіх грамадскіх арганізацый (прафсаюзаў, маладёжных, жаночых, творчых саюзаў, тэхнічных, спартыўных і іншых аб’яднанняў), напрыклад, камуністычны саюз моладзі у СССР;
- антыправавая рэгламентацыя грамадскіх адносін, якая грунтуецца на прынцыпе “дазволена толькі тое, што прама разрэшэно законам”;
- панаванне дзяржавы над правам, у выніку чаго права зводзіцца да нарматыўных актаў, прымаемых дзяржавай (напрыклад, згодна камуністычнай ідэялогіі права – гэта ўзведзеная ў закон воля пануючага класа);
- дзяржаўная ўлада фармуецца бюракратычным спосабам, па зачыненым для грамадства каналам;
- дзейнасць дзяржаўнай улады ў асноўным з’яўляецца тайнай, яна не даступна для кантролю з боку грамадства;
- дамінуючымі метадамі ажыццяўлення ўлады і кіравання становяцца насілле, тэрор, прымус. З дапамогай тэрору і насілля ліквідуюцца ліквідуюцца класавыя праціўнікі, палітычныя партыі і цэлыя слаі насельніцтва;
- усеагульная мілітарызацыя грамадскага жыцця, наяўнасць грамаднага ваенна-бюракратычнага апарата, ваенна-прамысловага комплексу, які практычна падаўляе эканоміку;
- панаванне адной партыі, фактычнае зрастанне яе прафесійнага апарата з апаратам дзяржавы. Пры гэтым забараняюцца ўсе апазіцыйныя партыі і грамадскія арганізацыі;
- правы і свабоды чалавека маюць фіктыўны характар або ўвогуле адсутнічаюць, не забяспечваюцца ніякімі гарантыямі іх рэалізацыі і абароны. Пры гэтам у канстытуцыі можа замацоўвацца даволі шырокі пералік правоў і свабод;
- ігнараванне інтарэсаў нацыянальных дзяржаўных утварэнняў і нацыянальных меншасцей. У таталітарных дзяржавах члены нацыянальнай федэрацыі пазбаўлены самастойнасці ў вырашэнні сваіх унутраных спраў;
- эканамічнай асновай выступае буйная ўласнасць: манапалістычная, дзяржаўная. Пры гэтым прыватная ўласнасць можа быць увогуле ліквідавана (напрыклад, у перыяд існавання таталітарнага рэжыму ў СССР);
- панаванне толькі адной афіцыйнай ідэялогіі, іншыя ідэялогіі забараняюцца;
- жорсткая цэнтралізацыя дзяржаўнай улады ва главе з дыктатарам і яго пасобнікамі;
- наяўнасць рэпрэсіўных органаў, адсутнасць кантролю з боку грамадства над іх дзейнасцю. Пры гэтым да рэпрэсіўных органаў можа адносіцца суд, ствараюцца надзвычайныя суды, па-за судовыя ўстановы;
- выкарыстанне “сілавых” структур (арміі, паліцыі, органаў бяспекі) і суда для падаўлення і ліквідацыі палітычных праціўнікаў, ажыццяўлення рэпрэсій супраць насельніцтва;
- адсутнасць элементаў прававой дзяржаўнасці;
- ліквідацыя інстытутаў цывільнага грамадства;
- ажыццяўленне дзяржаўнай улады па меркаванню ўладнага суб’екта, праізволу, без уліку думкі большасці насельніцтва, ігнараванні дэмакратычных механізмаў, норм і інстытутаў.
СПІС
ЛІТАРАТУРЫ
- Адпаведныя раздзелы падручнікаў па тэорыі дзяржавы і права.
- Конституция Республики Беларусь 1994 года. С изменениями и дополнениями. Принята на республиканском референдуме 24 ноября 1996 года, - Мн.: “Беларусь”, 1997.
- Кашкин С.Ю. Политический режим в современном мире. Понятие, сущность, тенденции развития. – М.: Юрист., 1993.
- Белобродский Д.Г. Основные особенности тоталитаризма // Веснік БДУ. Серыя 3. - 1996. - №1.
- Белобродский Д.Г. Авторитаризм как форма политического режима // Веснік БДУ. Серыя 3. - 1995. - №3.
- Ковлер А.И. Кризис демократии? Демократия на рубеже 21 века. М., 1997. - 102 с.
- Конституционное (государственное) право зарубежных стран. Учебник в 4-х томах. -М.: Издательство БЕК, 1996-1997.
- Малая энциклопедия стран / Сиротенко Н.Г., Менделев В.А. - М.: ООО “Издательство АСТ”; Харьков: ООО “Торсинг”, 2000. - 720 с.
- Петров В.С. Сущность, содержание и формы государства. - Л.: Изд-во ЛГУ, 1971.
- Тихомиров Ю.А. Государство на рубеже столетий // Государство и право. 1997. - №2.
- Чиркин В.Е. Государствоведение: Учебник. - М.: Юрист, 1999. - 400 с.
ГЛАСАРЫЙ
| Паняцце | Сэнс паняцця |
| Форма дзяржавы | сукупнасць спосабаў арганізацыі, уладкавання і рэалізацыі дзяржаўнай улады |
| Палітычны рэжым | сукупнасць метадаў, сродкаў і спосабаў ажыццяўлення палітычнай улады |
| Дзяржаўна-прававы рэжым | сукупнасць метадаў, прыёмаў і спосабаў ажыццяўлення дзяржаўнай улады, якія выражаюць яе змест і характар з пункту гледжання суадносін дэмакратычнага і аўтарытарнага |
| Дэмакратыя | ад грэч. demos – народ + kratos – улада – улада народа – гэта форма дзяржавы, у якой вярхоўная ўлада ажыццяўляецца выбіраемым насельніцтвам калегіяльным органам |
| Аўтарытарны рэжым | форма рэжыму, пры якой палітычная ўлада ажыццяўляецца канкрэтнай асобай (суб’ектам) – класам, партыяй, элітнай групай і інш. – пры мінімальным удзеле народу |
| Таталітарны рэжым | форма рэжыму, які характарызуецца абсалютным кантролем дзяржаўнай улады над усімі сферамі грамадскага жыцця, поўным падпарадкаваннем чалавека дзяржаве і пануючай ідэялогіі |
ТЭСТЫ
Заўвага!
Неабходна выбраць усе правільныя
адказы.
1. Як суадносяцца паміж сабой паняцці “дзяржаўна-прававы рэжым” і “палітычны рэжым”?:
1) дзяржаўна-прававы рэжым – гэта частка палітычнага рэжыму;
2) палітычны рэжым – гэта частка дзяржаўна-прававога рэжыму;
3) гэтыя паняцці нічым не адрозніваюцца.
2. Палітычны рэжым – гэта:
1) сукупнасць прыёмаў, спосабаў, сродкаў ажыццяўленння дзяржаўнай улады;
2) сукупнасць прыёмаў, спосабаў, сродкаў ажыццяўленння палітычнай улады;
3) сукупнасць удзельнікаў палітычнага жыцця, адносін паміж імі, сродкаў і спосабаў перадачы палітычнай інфармацыі, палітычных праграм, ідэй, тэорый, норм;
4) перадаваемы цераз пакаленні вопыт палітычнай дзейнасці, які ўключае веды, перакананні, мадэлі паводзін чалавека і сацыяльных груп.
3. Якія прыкметы ўласцівы непасрэдна дзяржаўна-прававому рэжыму?:
1) характар палітычнага лідарства;
2) суадносіны паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі;
3) палітычная роля сілавых структур дзяржавы;
4) гарантаванасць правоў і свабод чалавека;
5) характар прававога рэгулявання;
6) улік
інтарэсаў меншасці пры
7) вяршэнства
закону ў сістэме нарматыўна-
4. Для сацыялістычнага тыпу дзяржавы ўласцівы рэжымы:
1) народна-дэмакратычны;
2) дыктатура пралетарыята;
3) таталітарны;
4) ваенна-паліцэйскі;
5) ліберальны;
5. Аўтарытарны рэжым характэрны для наступных тыпаў дзяржавы:
1) феадальнай і сацыялістычнай;
2) рабаўладальніцкай і феадальнай;
3) толькі сацыялістычнай;
4) толькі феадальнай;
5) характэрны для ўсіх гістарычных тыпаў дзяржавы.
6. Дзяржаўна-прававы рэжым мае наступныя разнавіднасці:
1) ліберальны, буржуазна-дэмакратычны, ваенна-паліцэйскі;
2) дэмакратычны, аўтарытарны, таталітарны;
3) дэмакратычны і аўтарытарны;
4) ліберальны, дэмакратычны, аўтарытарны.
7. Для дэмакратычнага рэжыму характэрна:
1) правы і свабоды чалавека маюць фіктыўны характар;
2) існаванне адной афіцыйнай ідэялогіі, іншыя забаронены;
3) канцэнтрацыя ўлады ў адных руках;
4) прыярытэт дзяржаўнай формы ўласнасці;
5) падзел дзяржаўнай улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую;
6) панаванне
закону ва ўсіх сферах
8. Для аўтарытарнага рэжыму характэрна:
1) выбарнасці і змяняемасць цэнтральных і мясцовых органаў дзяржавы;
2) высокая ступень кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця;
3) усеагульная мілітарызацыя грамадскага жыцця;
4) панаванне адной партыі, пры гэтым афіцыйна дзейнічае шматпартыйнасць;
5) панаванне дзяржавы над правам;
6) “сілавыя”
структуры знаходзяцца пад
9. Прынцып прававога рэгулявання “дазволена ўсё, што не забаронена законам” з’яўляецца прыкметай:
1) дэмакратычнага рэжыму;
2) аўтарытарнага рэжыму;
3) таталітарнага рэжыму.
10. Ці залежыць дзяржаўна-прававы рэжым ад дзяржаўна-тэрытарыяльнага ладу:
1) залежыць;
2) не залежыць.
11. Які рэжым існуе ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь?:
1) дэмакратычны;
2) аўтарытарны;
3) таталітарны;
4) ліберальны;
5) народна-дэмакратычны.
12. Для таталітарнага рэжыму характэрна:
1) парушэнне прынцыпу падзелу ўладаў;
2) апазіцыя не дапускаецца да рэальнага ажыццяўлення ўлады;
3) правы і свабоды чалавека маюць фіктыўны характар або ўвогуле адсітнічаюць;
4) існуе выбарачная цэнзура, “полугалоснасць”;
5) ліквідацыя інстытутаў цывільнага грамадства;
6) грамадскія
адносіны рэгулююцца па
13. Прынцып панавання закону ва ўсіх сферах грамадскага жыцця характэрны для:
1) таталітарнага рэжыму;
2) аўтарытарнага рэжыму;
3) дэмакратычнага рэжыму.
14. Высокая ступень кантролю дзяржавы над усімі сферамі жыцця характарызуе:
1) таталітарны рэжым;
2) аўтарытарны рэжым;
3) дэмакратычны рэжым.
15. Манапольны кантроль дзяржавы над СМІ, ідэялогіяй, адукацыяй характэрны для:
1) таталітарнага рэжыму;
2) аўтарытарнага рэжыму;
3) дэмакратычнага рэжыму.

- Формы дифференциации продукта
- Формы договоров в гражданском праве
- Формы ДЦП и Мигрень
- Формы завершения конфликта
- Формы закупочной логистики
- Формы занятий физическими упражнениями
- Формы занятости в рыночной экономике и особенности их регулирования
- Формы деловых коммуникаций
- Формы делого общения
- Формы демократии
- Формы денег и их эволюция
- Формы денег, их эволюция
- Формы денег и эволюция денег
- Формы деятельности таможенных органов