Іван Мележ
Мтністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэферат па тэме:
“Іван Мележ”
Праверыла: Сячко Алена Мікалаеўна
Мінск, 2007 год
Іван Мележ належыць да ліку мастакоў слова, пачатак творчай дзейнасці якіх прыпадае на суровыя ваенныя гады. Яго апавяданні, раманы і п’есы карыстаюцца шырокай папулярнасцю як у нашай рэспубліцы, так і далёка па-за яе межамі. Яны з’яўляюцца творчым дасягненнем не толькі самога аўтара, але і ўсёй савецкай літаратуры.
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раена Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Там прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады, багатыя сваімі радасцямі і клопатамі, адтуль пачалася дарога цяжкіх выпрабаванняў, нялёгкіх ваенных паходаў, вялікіх здзяйсненняў і ўсеагульнага прызнання.
Усяго было ў яго жыцці. Як і многія вясковыя дзеці, будучы пісьменнік летам дапамагаў бацькам па гаспадарцы, зімой у непагоду, замець і лютыя маразы хадзіў, спачатку ў роднай весцы, а потым за некалькі кіламетраў у Алексічы. Пазней займаўся ў Хойніках. Вучыўся настойліва і ўпарта, прымаў актыўны ўдзел у саманадзейнасці, прабаваў пісаць вершы. Сярэднюю школу скончыў з атэстатам выдатніка і марыў паступіць у Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры, гісторыі (МІФЛГ).
Гэты атэстат даваў права паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову без экзаменаў аднак прыёмная камісія МІФЛГ устрымалася ад залічэння з далёкага Палесся. Няўрымслівы юнак без вфіцыйнага выкліку паехаў у Маскву, але ні з чым вярнуўся ў Хойнікі. “Без болю, з палёгкай, - успамінае Іван Паўлавіч, - ішоў я па ціхіх, мілых мне вуліцах з таполямі, па драўляным тратуары, - толькі каля школы стаяла пагана, як бы пачуў я дакор сабе са знаёмага двара, з-за шырокіх вокан. У райкоме камсамола спаткалі мяне не толькі без папрокаў, але нават узрадаваліся: сакратар прапанаваў пайсці працаваць да іх загадчыкам аддзела піянераў. Я згадзіўся”. Так Мележ стаў камсамольскім работнікам.
Штодзенныя сустрэчы з людзьмі, працоўныя клопаты, частыя паездкі ў школы раёна раскрывалі дагляды будучага пісьменніка, прывучалі жыць чужымі радасцямі і турботамі, пазнаваць жыццё ва ўсёй яго складанасці і мнагастайнасці.
Аддаючы шмат увагі непасрэднай сваёй рабоце, Іван Мележ знаходзіў час і на літаратурныя заняткі, пісаў вершы.
Першая няўдача не спалохала юнака. Іван Паўлавіч не расставаўся з марай паступіць у Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры, гісторыі і праз год зноў падаў туды заяву. На гэты раз яго выклікалі, ветліва гутарылі ў прыемнай камісіі і, нарэшце, прыслалі паведамленне аб залічэнні. Радасць была бязмежнай. У інстытуце ён сустрэў многа такіх жа, як і сам, прагных да навукі і схільных да мастацкага слова юнакоў і дзяўчат , што з’ехаліся сюды з розных куткоў неабсяжнай краіны.
Праўда, вучоба аказалася нядоўгай. Над светам ужо займалася полымя другой сусветнай вайны, і неўзабаве Іван Паўлавіч стаў садатам артылерыйскага палка.
Вайна застала Івана Мележа на далёкай заходняй граніцы. Давялося прайсці цяжкімі дарогамі адступлення, удзельнічаць ва ўпартых абарончых баях, не аднойчы прарывацца з варожага акружэння, быць сведкам гібелі сяброў па зброі, учарашніх студэнтаў, хлопцаў-калгаснікаў, рабочых і інтэлігентаў, самосу адчуць, як балюча пакідаць на глум і здзекі ненавісным чужынцам родную зямлю.
Летам 1942 года Мележ быў цяжка паранены ў правае плячо. У растоўскім шпіталі, куды ён трапіў, пачалося змаганне за тое, каб захаваць яго руку. Вопытны хірург Антонаў зрабіў удалую аперацыю, і, здавалася, немагчымае стала магчымым.
Першыя апавяданні былі напісаны ў тбіліскім шпіталі. Працэс творчасці быў пакутлівы. Нялёгка было авалодаць майстэрставам літаратара ўвогуле і разам з тым нвучыцца пісаць левай рукой, бо правая яшчэ не дзейнічала. Але якія перашкоды не адолее чалавек у сваім нестрыманым імкненні да запаветнай мэты!
Прызнаны непрыгодным да вайсовай службы, Іван Паўлаіч восенню 1942 года адправіўся ў далёкі Бугуруслан. Там ён уладкаваўся на працу і адначасова паступіў на завочнае аддзяленне педінстытута. Той год застаўся для пісьменніка голам незабыўных успамінаў і яркіх уражанняў. Яму давялося ўбачыць, чым жыў савецкі тыл у тыя трывожныя дні, як самааддана працавалі нашы людзі.
Вайна лютавала на бяскрайніх прасторах ад Белага да Чорнага мора. Фашысцкія полчышчы былі разгромлены ў бітвах пад Сталінгадам і на Арлоўска-Курскай дузе. Наступіў рашучы пералом у ходзе ваенных дзеянняў. Перамога яўна схілялася на наш бок. У гэты час па рашэнню Савецкага ўрада аднавіў працу Беларускі дзяржаўны універсітэт у сходні, пад Масквой. Даведаўшыся пра гэта з газеты “Правда”, Мележ неадкладна пераязджае ў Маскву і становіцца студэнтам БДУ. Вось што ён піша ў аўтабіяграфіі аб тым незабыўным часе:
“Нялёгкае і цікавае жыццё было тут: раволі адзін за адным з’язджаліся студэнты, доўга звычайным быў такі малюнак, калі перад выкладчыкам сядзелі два-тры студэнты. Нярэдка можна было бачыць і такое: прафесара слухаў адзін-адзіны слухач. Хлопцы и дзяўчаты не толькі вучыліся: па чарзе працавалі на кухні, у сталоўцы, якая радавала галаднаватых наведальнікаў сваіх цудоўным крапіўным баршчом, - казалі, багатым надзвычай каштоўнымі вітамінамі. Ездзілі – разам з выкладчыкамі – у лес, нарыхтоўвалі самі дровы, пілавалі іх. Самі разгружалі вагоны з бульбай. Самі рабілі ўсё, нічаму не здзіўляючыся, ні на што не наракаючы”.
Іван Паўлавіч вучыўся на трэцім курсе філалагічнага факультэта і працаваў сакратаром універсітэцкай партарганізацыі.
Настрой студэнтаў універсітэта быў радасны. Савецкія войскі гналі фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі. Восенню 1944 года універсітэт пераехаў у вызвалены Мінск. Скончыліся вымушаныя вандраванні і Мележа. Тут ён атрымаў вышэйшую адукацыю, а затым закончыў аспірантуру, чытаў курс лекцый па беларускай літаратуры ў родным універсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса “Полымя”, у Цэнтральным Камітэце КПБ.
Пасляваенныя гады былі для Мележа гадамі вялікіх творчых клопатаў, актыўнага ўдзелу ў пісьменніцкім жыцці. Цяпер, займаючыся пераважна літаратурнай працай, Іван Паўлавіч многа часу і ўвагі аддае грамадскай і дзяржаўнай дзейнасці. Ён з’яўляецца сакратаром праўленяя Саюза пісьменнікаў і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Юнацтва пачынае свае думкі ў паэзіі. Аўтар вялікіх эпічных раманаў Іван Мележ пачаў сваю літаратурную дзейнасць як лірык. Першы яго верш быў надрукаваны ў газеце “Чырвоная змена” ў студзені 1939 года. Аднак гэта дата можа толькі юрыдычна лічыцца пачаткам яго творчага шляху. У 1942 годзе, перамагаючы боль і пакуты, Мележ узяўся за аловак, каб у мастацкіх вобразах расказаць аб перажытым. Пра што мог пісаць воін, якога цяжкае раненне вырвала з радоў абаронцаў роднай зямлі? Пра сваё пакаленне, якое вайна апаліла вогненнымі крыламі, пра тых сціплых працаўнікоў , што на фронце рабілі сваю справу ціха і непрыкметна.
Героямі першых апавяданняў Івана мележа з’яўляюцца простыя савецкія людзі, на долю якіх выпалі вялікія выпрабаванні. Вайна ўсклала на плечы кожнага незвычайны цяжар, і пісьменнік паказвае, як паводзяць сябе людзі ў складаных жыццёвых абставінах. Малады салдат, якому няма яшчэ і васемнаццаці год, у страшэнную завіруху дабіраецца са штаба арміі ў сваю брыгаду з важным пакетам (“У завіруху”). Смярьэльна стаміўся яздок, ледзь перастаўляе ногі па глыбокім снезе і конь. Становішча здаецца безвыходным, але ўсведамленне воінскага абавязку надае юнаку сілы, і ён паўтарае толькі адно слова: “Дайсці… Дайсці… Дайсці”.
Грэючыся ў хаце, Мікола Засмужац, так звалі героя апавядання, думаў, што ў другі раз ён не мог бы адолець і палавіну гэтай цяжкай дарогі. Ды нядоўга прыйшлося адпачываць. Праз пару гадзін капітан уручыў яму пакет, які трэба было тэрмінова даставіць у штаб арміі. Салдат паспрабаваў нагадаць аб сваёй стомленасці, прасіў паслаць каго-небудзь іншага, аднак, даведаўшыся, што яго бліжэйшыя таварышы хто загінуў, а хто паранены ў нядаўнім жорсткім баі, не стаў адмаўляцца. Засмужац папрасіў толькі даць другога каня і зноў адправіўся ў далёкую і цяжкую дарогу, разважаючы сам з сабою: “Як я мог прасіць спачыну, калі іх няма ўжо з намі. Іх абавязкі лажацца на мае плечы. Я ў адказе за іх”.
У апавяданнях герой звычайна паказваецца ў найбольш адказны момант яго жыцця. Мікола Засмужац, з якога зусім нядаў на кпілі, што ён яшчэ бязвусы юнак, становіцца сапраўдным мужчынам, здольным на высакародны ўчынак.
У незвычайна цяжкіх і сладаных абставінах з асаблівай сілай і пераканаўчасцю праяўлялася мужнасць людзей. У ваенны шпіталь, дзе працуе хворы на сэрца ўрач Цулукідзе (“Сустрэча”), прыбывае новая партыя раненых, сярод якіх знявечаны, без нагі, адзіны яго сын Георгій. Баючыся за жыццё свайго калегі, урачы і санітар расказваюць старому цулукідзе, што сын жывы і здаровы, робяць усё магчымае, каб не адбылася сустрэча з ім. Аднак бацька з сынам усё ж сустрэліся. Жахлівую навіну Цулукідзе перанёс спакойна. Вайна зрабіла яго ваенным, а значыць мужным, здольным перажыць любое гора.
Выключную заклапочанасць ад лёсе іншых людзей праяўляе ўрач васіль дзянісавіч (“Апошняя аперацыя”). Да самага апошняга моманту ён не пакідае бальніцу. І толькі тады, , калі з хвіліны на хвіліну ў вёсцы маглі з’явіцца немцы, ён адпраўляецца ў лес да партызан. Сустрэўшы на дарозе цяжка параненую жанчыну, Васіль Дзянісавіч вяртаецца назад. Пачуццё прафесіянальнага і грамадзянскага абавязку не дазваляе яму пакінуць чалавека ў бядзе. Пад артылерыйскім абстрэлам ён робіць аперацыю і гіне ад рукі раз’юшанага салдата-захопніка.
У час вайны геройскія ўчынкі здяйсняліся не толькі на фронце і ў партызанскіх атрадах. Старога машыніста Антоніка (“Канец размовы”) немцы гвалтам прымусілі весці эшалон к фронту. З горыччу думаў савецкі патрыёт, што, дастаўляючы ворагам зброю, ён тым самым ганьбіць сябе. Зрабіць жа што-небудзь у дарозе не мог, бо за ім пільна сачыў нямецкі яфрэйтар.
Эшалон прыбыў на станцыю прызначэння якраз у той час, калі за яе пачаўся бой. Немец пагрозліва загадаў даць задні ход, аднак машыніст не зварухнуўся. Ён рашыў загінуць, толькі б зброя, якую ворагі прымусілі яго везці на фронт, трапіла ў рукі савецкіх воінаў.
Апавяданні І. Мележа ваеннага часу склалі першы сборнік “У завіруху” (1946). Пазней выйшлі ў свет зборнікі: “Гарачы жнівень” (1948), “Блізкае і далёкае” (1954), “У гарахдажджы” (1957) і “Што ён за чалавек” (1961).
Сустрэча з роднымі мясцінамі пасля вызвалення, жахі разбурэнняў і мужнасць нескаронага народа пакінулі ў душы пісьменніка незабыўныя ўражанні. У творах пасляваеннага часу Іван Мележ расказвае, як на абпаленай беларускай зямлі пачало аднаўляцца жыццё. Характэрна ў гэтых адносінах апавяданне “Перад навальніцай”. Героі яго здзяйсняюць працоўны подзвіг. Ноччу, нібы па трывозе, паднімаюцца хлопцы і дзяўчаты зграбаць сухое сена, таму што вось-вось павінна пачацца навальніца і ўся дзённая праца магла дарэмна прапасці.
Пра жыццё і клопаты пасляваеннай калгаснай вёскі апавядаецца ў аповесці “Гарачы жнівень”.
Важным этапам у творчым развіцці Івана Мележа з’яўляецца раман “Мінскі напрамак” (1947 – 1952), у якім аўтар нібы падагульняе вынікі сваёй папярэдняй творчасці і разам з тым раскрывае новыя магчымасці свайго таленту ў галіне манументальнай эпічнай формы.
Пістменнік паставіў перад сабой складаную і адказную задачу адлюстроўваць адну з самых значных і яркіх падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны – барацьбу за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамане паказваецца кульмінацыйны момант гэтай барацьбы – лета 1944 года, калі воіны Чырвонай Арміі і народныя мсціўцы разграмілі адну з буйнейшых групіровак ворага і поўнасцю ачысцілі беларускую зямлю ад ненавісных чужынцаў.
“Мінскі напрамак” – твор мнагапланавы. Іван Мележ стварае маляўнічыя карціны жыцця і побыту салдат і партызан, насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі і ў савецкім тыле, яркія і мнагастайныя характары радавых воінаў і праслаўленых палкаводцаў, кіраўнікоў партызанскага руху і простых, па-свойму вельмі слаўных беларускіх мужчын і жанчын, што выстаялі ў цяжкім адзінаборстве з ворагам.
Вялікая перамога здабывалася намаганнямі ўсяго народа. Былы інжынер Лагуновіч становіцца воінам. Многа разоў вадзіў ён у бой танк. Трапляў у такое пекла, што ледзь жывым заставаўся, але зноў і зноў садзіўся ў баявую машыну. На Беларускім фронце ён быў капітанам і камандваў танкавым батальёнам.
Ваюючы пад Сталінградам і Курскам, Лагуновіч разумеў, што змагаецца за родную савецкую зямлю. Аднак да будучых баёў за вызваленне роднага Мінска рыхтаваўся з выключнай стараннасцю, бо гэта быў горад яго маленства і юнацтва, адсюль пайшоў у вялікую жыццёвую дарогу, нарэшце, тут жыла яго сям’я. Вызваліць Мінск азначала для яго асабіста – вырваць з фашысцкай няволі жонку, дачку, бацькоў, блізкіх сяброў. Сталіа Савецкай Беларусі ў свядомасці Лагуновіча асацыіравалася з родным домам.
Радасць сустрэч у Мінску была азмрочана вялікай трагедыяй. Жонку Лагуновіча фашысцкія захопнікі закатавалі за некалькі дзён да прыходу чырвонай Арміі. Асабістыя пакуты ўзмацнялі пачуцці грамадзянскага абавязку, выклікалі яшчэ большую нянавісць да захопнікаў. І калі да роднага горада капітан Лагуновіч вёў грозныя танкі як вызваліцель, то далей, на Захад, ён павёў іх яшчэ і як мсціцель і суддзя. У бывалага воіна ўзнікла думка ад неабхлднасці сурова пакараць фашысцкіх акупантаў за ўсе із злачынствы.
Салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі паказаны пісьменнікам як адзіная дружная сям’я. Танкіста Лагуновіча ў бітве на Курскай дузе выратаваў пехацінец Праворны. За вызваленне Беларусі змагаюцца рускі Ціхаміраў і ўзбек Гаджыеў, украінец Якавенка і грузін Гогаберыдзе. Кожны з іх вызначаецца асаблівасцямі свайго характару, але ва ўсіх адно імкненне, адна мэта – хутчэй разграміць ворага.
Даволі цікавым атрымаўся вобраз генерала Чарняхоўскага, камандуючага Трэцім Беларускім фронтам. Іван Мележ паказаў, як ва ўмовах савецкай рэчаіснасці просты сялянскі хлопец стаў праслаўленым палкаводцам.
Вайна з гітлераўскімі захопнікамі ў паказе Мележа паўстае як агульнанародная па савёй мэце і характару. Пісьменнік стварыў вобраз гераічнага нескаронага беларускага народа, які ў цяжкіх умовах мужна змагаўся з ворагамі. Так, Ніна Лагуновіч у імя перамогі ахвяравала сваім жыццём. Застаўшыся ў акупіраваным Мінску з маленькай дачкой і старой маці, яна не сядзела склаўшы рукі. Жыць – азначала для яе – жыць свабодна. Па закліку ўласнага сумлення яна пайшла ў рады народных мсціўцаў. Не аднойчы выконвала самыя адказныя заданні камандвання, хадзіла ў разведку ў варожыя гарнізоны. Апошняе яе заданне было самым цяжкім. Да таго ж здарылася непрадбачнае: яе выдаў здраднік.
Родную Беларусь аўтар рамана паказвае як краіну-партызанку. На барацьбу з ворагам узняліся ўсе. У партызанскай брыгадзе Ермакова змагаліся мужчыны розных прафесій і ўзростаў, а таксама юнакі і жанчыны.
Падобна да Ніны Лагуновіч калгасніца Аўдоцця Шабухіна. У яе немцы забілі мужа. Жанчына з малымі дзецьмі ідзе ў партызанскі атрад, пераносіць незвычайныя нягоды і цяжкасці. З такой жа ўпартасцю і настойлівасцю яна прымаецца за аднаўленне свайго калгаса пасля выгнання акупантаў.
Нацыянальны характар народа фарміруецца на працягу доўгага часу, але з асабістай сілай і яскравасцю праяўляецца ў пераломныя часы гісторыі. Іван Мележ паказаў, што беларускі народ мужны і ніхто не можа яго адолець і перамагчы: ён непахісны ў барацьбе.
Сярод шматлікіх твораў нашых пісьменнікаў на ваенна-гістарычную тэму “Мінскі напрамак” займае адно з найбольш прыкметных месц.
Мастацкі талент Мележа развіваўся даволі хутка і ў кожным новым творы праяўляўся іншымі якасцямі і адценнямі. Пры гэтым ствараецца ўражанне, што пісьменнік быццам быў незадаволены ўласнымі поспехамі і ўсё больш настойліва, упарта працавў над удасканаленнем свайго мастэрства.
У другой палавіне пяцідзесятых годоў Іван Паўлавіч задумаў цыкл раманаў пад агульнай назвай “Палеская хроніка”. Падобна да таго, як Колас у трылогіі “На ростанях” адлюставаў жыццё дакастрычніцкай вёскі, Мележ паставіў перад сабой мэту – паказаць вёску і яе людзей на новых гістарычных шляхах, у бурны перыяд вялікіх сацыяльных і палітычных зрухаў. З задуманага цыкла першымі былі напісаны і апублікаваны два раманы: “Людзі на балоце” (1961) і “Подых навальніцы” (1966).
Чытачы і крытыка радасна і адзінадушна віталі з’яўленне гэтых раманў у друку. Усе ў адзін голас называлі іх выдатнай падзеяй у тагачаснай літаратуры, запаветнымі творвмі пісьменніка. Раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”, маючы кожны паасобку самастойнае мастацкае значэнне, цесна звязаны паміж сабой сюжэтна і тэматычна, аджзінствам месца. У іх дзейнічаюць адны героі.
У “Палескай хроніцы” адлюстравана жыццё сялянства другой палавіны дваццатых гадоў. Вёска Курані знаходзіцца быццам на выспе. Яна адгароджана ад усяго свету балотамі. Адсюль можна выбрацц толькі зімой ці летам. Вясной і восенню балоты робяцца непраходнымі, і тады нават пісьмы і газеты куранёўцам месяцамі ляжаць у сельсавеце, пакуль пры зручным выпадку іх перададуць адрасатам.
Але чым больш падкрэслівае аўтар адасобленасцьКуранёў ад астатняга свету, тым знітаваней здаецца нам жыццё жыхароў гэтай глухой вёскі з жыццём усяго народа.Людзі ў Куранях жывуць вялікімі надзеямі на шчасце, змагаюцца за яго кожны па-свойму, любяць і ненавідзяць, працуюць і адпачываюць, радуюцца рэдкаму асабістаму шчасцю і пакутуюць вялікімі чалавечымі пакутамі.
“Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” Мележа нагадваюць мнагаводную раку з безліччу вялікіх і малых прытокаў, па-свойму прыгожых і своеасаблівых. Кожны герой раманаў – гэта цікавы і нпаўторны свет. Апавяданне пра аднаго з іх або пра ўзаемаадносіны яго з іншымі мае пэўную цікавасць. Усіх жа герояў разам яднае тая агульнасць, якая вынікае з іх адносін да тых перамен і зрухаў, што былі выкліканы перамогай рэвалюцыі. Такім чынам, адлюстраванне гістарычнага лёсу сялянства ва ўмовах сацыялістычнага будаўніцтва, паказ вялікіх перамен і сацыяльных перўтварэнняў у жыцці вёскі з’яўляецца тэмай твора. Тэма аб’ядноўвае і цэментуе ўсе сюжэтныя лініі, стварае тое маналітнае адзінства, якое вызначае адну з характэрных адзнак высокай мастацкай “Палескай хронікі”
Вельмі важна, пра што піша пісьменнік. Падзеі гістарычнага значэння заслугоўваюць таго, каб з’явіцца асновай выдатнага мастацкага твора.
У “Палескай хроніцы” Івана Мележа адлюстраваны адзін з важнейшых перыядаў жыцця нашага народа. Толькі што перамагла Кастрычніцкая рэвалюцыя. Людзі працы былі вызвалены з-пад уціску і эксплуатацыі паноў і буржуазіі, але ў вёсцы захаваліся ранейшыя формы ўласнасці, засталіся бедныя і багатыя, няывырашанымі засталіся многія супярэчнасці. У такіх умовах пачалі складвацца новыя сацыяльныя ўзаемаадносіны ў краіне.
Перамога пачаткаў новага жыцця ўжо ў канцы дваццатых гадоў прывяла да сацыялістычнай рэканструкцыі вёскі, што абумовіла ўзнікненне адносін паміж асобай і грамадствам. Сацыялістычны лад адкрываў шырокія магчымасці для эканамічнай і духоўнай дзейнасці як грамадства ў цэлым, так і кожнага чалавека ў паасобку.
Гэты працэс адбываўся ў вострай і напружанай класавай барацьбе. Часам дапускаліся памылкі і пралікі, сутнасць якіх заключаецца ў тым, што не заўсёды ўлічваліся, а ў асобных выпадках некаторымі работнікамі нізавога апарату і проста ігнараваліся інтарэсы і запатрабаванні асобы.
“Палеская хроніка” прасякнута глыбокім пачуццём сацыялістычнага гуманізму, жывой увагай да асобы працаўніка, будаўніка сацыялістычнага грамадства. Такім чынам, ідэя твора заключаецца ў сцвярджэнні ленінскіх адносін да чалавека, гэта значыць, неабходнасці праяўлення ўвагі да яго штодзённых клопатаў і патрэб, да яго грамадзянскіх правоў.
Ідэю свайго твора пісьменнік заўсёды раскрывае праз мастацкія вобразы, у якіх тыпізуюцца найбольш істотныя і характэрныя рысы пэўных пластоў грамадства на тым ці іншым гістарычным этапе. Праз узаемаадносіны герояў ён паказвае грамадскія ўзаемаадносіны і супярэчнасці.
У раманах “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” аўтар стварыў яркія і самабытныя характары-тыпы, паказаў нам рэчаіснасць дваццатых гадоў так, як ніхто з беларускіх пісьменнікаў не паказваў раней, раскрыў не прыкмечаныя іншымі мастакамі слова асаблівасці жыцця, грані чалавечага характару, духоўна абагаціў нас.
Літаратура:
Беларуская савецкая літаратура
Н. С. Перкін,
Ю. С. Пшыркоў
Выданне трэцяе
“Біяграфія Івана Мележа”
- Назавіце гады жыцця пісьменніка. Якія гістарычныя падзеі ўплывалі на фарміраванне яго ідэалаў?
- Раскажыце пра сям’ю Івана Паўлавіча. Які ўплыў зрабілі бацькі і аднавяскоўцы на выхаванне вызначальных рыс яго асобы?
- Дзе вучыўся Іван Мележ? Як ён сам вызначае ролю настаўнікаў і школы ў сваім жыцці?
- Як Іван Мележ стаў студэнтам Маскоўскага інстытута гісторыі, літаратуры, філасофіі і чаму яго не закончыў?
- Які ўдзел у Вялікай Айчыннай прымаў аўтар “Палескай хронікі”?
- Як мележ апынуўся ў Бугуруслане і якія важнейшыя падзеі ў яго жыцці адбыліся ў гэтым горадзе?
- Сходня і яе роля ў жыцці пісьменніка.
- Чаму Мележ не напісаў навуковую працу?
- Якія найбольш значныя творы напісаў пісьменнік? Якія з іх і чаму ён адносіць да сваіх творчых удач?
10. Як уганараваны літаратурныя здабыткі І. П. Мележа і яго
памяць?

- Іван Миколайович Вагилевич
- Іван Михайлович Сєченов (біографія)
- Іван Немченко
- Іван Нечуй-Левицький
- Іван Огієнко і національна вища школа в Україні
- Іван Піддубний — гордість Черкащини
- Іван Самойлович, гетьман обох берегів Дніпра
- Іван Мазепа
- Іван Мазепа
- Іва́н Мазе́па
- Іван Мазепа в історичній літературі
- Іван Мазепа та його епоха
- Іван Мазепа та його епоха
- Іван Максимович Піддубний