Яўхім Федаравіч Карскі – бацька беларускай філалогі

Министерство  здравоохранения Республики Беларусь

Витебский государственный  медицинский университет

 

 

 

 

 

Кафедра русского и белорусского языка

 

 

 

 

Реферат на тему:

«Яўхім Федаравіч Карскі – бацька беларускай філалогіі»

 

 

 

 

 

 

Подготовил:

студент 1 курса, 28 группы,

Бачинский А.В.

 

 

 

 

 

 

 

 

Витебск, 2012

 

Яўхім Фёдаравіч  КА́РСКІ (руск.: Ефим Фёдорович Карский; 20 снежня 1860 (1 студзеня 1861), в. Лаша Гродзенскага павета (цяперГродзенскі раён) — 29 красавіка 1931, Ленінград) — філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Акадэмік Пецярбургскай АН (1916, член-карэспандэнт 1901), правадзейны член Інбелкульта (1922), Чэшскай АН (1929).

Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся ў сям'і  настаўніка Ф. Карскага і дачкі праваслаўнага  д'якана М. Навіцкай. Спачатку насіў  прозвішча маці. Разам з бацькамі правёў дзіцячыя гады на Наваградчыне (в. Ятра і в. Бярозавец) і на Міншчыне.

Вучыўся ў народнай вучэльні в. Ятра. Затым навучаўся ў Мінскай  духоўнай школе, скончыў Мінскую  духоўную семінарыю (1881) і Нежынскі гістарычна-філалагічны інстытут (па рускай і славянскай філалогіі, пад  кіраўніцтвам праф. Р. Ф. Брандта, 1885).

Выкладаў рускую і царкоўнаславянскую мовы, рускую літаратуру ў Другой віленскай  гімназіі, таксама працаваў сакратаром (1885-89) і выбарным членам гаспадарчага камітэта гімназіі (1890-92). Паспяхова  здаў магістарскі экзамен (17.9.1891). 23 кастрычніка 1893 абараніў магістарскую дысертацыю "Да гісторыі гукаў і  форм беларускай гаворкі"; савет  Кіеўскага універсітэта прысудзіў  Я. Карскаму вучоную ступень магістра рускай мовы і славеснасці за даследаванні беларускай мовы — першая ў гісторыі дысертацыя па беларускім мовазнаўстве.

З 2 студзеня 1893 выкладаў рускую мову ў Варшаўскім універсітэце. Пазней таксама выкладаў славянскую палеаграфію, рускую дыялекталогію, граматыку царкоўнаславянскай мовы. 26 чэрвеня 1894 абраны на пасаду экстраардынарнага прафесара Варшаўскага ўніверсітэта і загадчыка кафедры рускай і царкоўнаславянскай мовы і гісторыі рускай літаратуры. 14 лютага 1897 стаў ардынарным прафесарам. З 1902 дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта, у 1905-10 рэктар Варшаўскага ўніверсітэта, двойчы пераабраны на пасаду (1905, 1908). Паводле непацверджаных звестак, падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць палітыкі міністра Касо. У 1915-16 працаваў у Растове-на-Доне, выкладаў у Растоўскім універсітэце (былы Варшаўскі ўніверсітэт). У 1905-17 рэдактар «Русского филологического вестника».

3 1917 ў Мінску, удзельнік беларускага нацыянальнага руху, дэлегат і ганаровы старшыня Першага ўсебеларускага з'езда. Ледзьве пазбег арышту пры разгоне з'езду, з'ехаў ўПетраград. З-за эканамічнай разрухі ў Петраградзе вярнуўся ў Мінск. Прызначаны настаўнікам на Мінскія беларускія настаўніцкія курсы (1918), якія ўзначальваліся Я. Лёсікам і потым былі ператвораны ў Мінскі беларускі педагагічны інстытут, дзе прафесарам стаў Я. Карскі. У маі 1919 Народны камісарыят асветы Літоўска-Беларускай ССР адхіліў Я. Карскага ад пасады прафесара Мінскага педінстытута, ён быў арыштаваны надзвычайнай камісіяй ЧК, але ненадоўга. Я. Карскі займаў пасаду старшыні арганізацыйнай камісіі па адкрыцці ў Мінску Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнічаў у распрацоўцы статута Інбелкульта.

Летам 1921 назаўсёды пераехаў у Петраград, "каб ніколі больш не ўбачыць Бацькаўшчыны". Адзін з арганізатараў акадэмічнай навукі. Член праўлення і прэзідыума АН, дырэктар Музея антрапалогіі і этнаграфіі, супрацоўнік універсітэцкага Навукова-даследчага інстытута, рэдактар «Известий Отделения русского языка и словесности» Расійскай АН. У 1922 стаў поўным членам Інстытуту беларускай культуры. Падараваў сваю бібліятэку новастворанаму Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.

Удзельнічаў у Першым міжнародным  кангрэсе славянскіх географаў і  этнографаў (Прага, 1924). У 1926 наведаў  з навуковай камандзіроўкай Польшчу, Чэхаславакію, Югаславію. Навуковая справаздача з камандзіроўкі была высока ацэнена АН СССР, але палітычны неканфармізм справаздачы стаў дадатковым повадам для далейшых палітычных наступстваў. У снежні 1926 адмовіўся прэтэндаваць на прапанаваную яму пасаду віцэ-прэзідэнта АН СССР. З 1927 стаў цэлем распачатай вострай палітычнай крытыкі, у газетах "Звязда" (Менск) і "Правда" (Масква). Яго членства ў АН СССР пастаўлена пад пытанне (13.4.1927). Спрабаваў абараніць сябе ў дркук, але не атрымаў газетнай плошчы, хоць і карыстаўся пэўнай палітычнай падтрымкай вярхоў. У верасні 1930 раптоўна зняты з пасады дырэктара Музея антрапалогіі і этнаграфіі.

Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і культуры ў  беларускім перыядычным друку. Супрацоўнічаў  з беларускім фалькларыстамі і этнографамі П. Шэйнам, М. Нікіфароўскім, Е. Раманавым, падтрымліваў першыя беларускія выдавецтвы, «Нашу ніву», Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Перапісваўся з Я. Купалам, Я. Коласам, М. Гарэцкім, С. Некрашэвічам, І. Замоціным, Я. Хлябцэвічам, М. Шчакаціхіным.

Мужам дачкі Я. Карскага Наталлі  быў В. І. Баркоўскі.

Навуковая дзейнасць

Яўхім Карскі аўтар больш  як 700 прац па славістыцы, беларусістыцы  і русістыцы, у т.л. даследаванняў  па гісторыі беларускай мовы, дыялекгалогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры і інш.

Сваё першае філалагічнае даследванне (артыкул) апублікаваў  у «Рускім філалагічным весніку» (1883). Падштурхнуты адсутнасцю навуковай  распрацоўкі беларускай мовы, выдаў  у 1885 першую значную навуковую працу  «Агляд гукаў і форм беларускай гаворкі» (публікацыя насіла дату 1886). У 1888 апублікаваў  «Граматыку старой царкоўнаславянскай мовы ў параўнанні з рускай мовай». Граматыка перавыдавалася 19 разоў, да самага кастрычніка 1917.

Падрыхтаваў «Праграму для  збору асаблівасцей беларускіх гаворак» (1897 і 1916). Вывучаў мясцовыя беларускія гаворкі па помніках пісьменнасці і  па этнаграфічных камандзіроўках, асабліва па Гродзеншчыне, Віленшчыне, Міншчыне. У запісах фальклорных твораў («Беларускія песні с. Беразавец  Навагрудскага пав. Мінскай губ.»,1884-85; «Беларускія песні в. Навасёлкі-Затрокскія Віленскай губ. Трокскага пав.», 1889) дакладна перадаў асаблівасці мясцовых гаворак.

Аўтар даследаванняў па гісторыі рускай і ўкраінскай моў, славянскай палеаграфіі («Славянская кірылаўская  палеаграфія», 1928, факсімільнае выд. 1979). Выдаваў старажытныя помнікі  гісторыі і літаратуры («Лаўрэнцьеўскі летапіс», «Руская праўда»).

Адна з найбольш значных  прац Я. Карскага «Беларусы» (т. 1-3, 1903-22, у 7 вып.; перавыд. вып. 1-3. М., 1955-56) вышэйшае дасягненне еўрапейскай славістыкі канца ХІХ — пач. ХХ ст., фактычна энцыклапедыя беларусазнаўства. На аснове глыбокага, комплекснага параўнальна-гістарычнага абагульнення фактычнага матэрыялу навукова абгрунтаваў нацыянальную самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, які стварыў сваю багатую і арыгінальную культуру, мае старажытныя традыцыі. У т. 1 «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай славеснасці» (Варшава, 1903, Вільня, 1904) даследаваў паходжанне беларускага народа. Прарадзімай славян Я. Карскі лічыў Палессе (басейнПрыпяці, верхняга Нёмана і ніжняй Бярэзіны), вызначыў час фарміравання беларускай народнасці (ХІІ-XV ст.), сцвярджаў, штр ў аснову беларускай народнасці ляглі плямёны дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, прыйшоў да вываду, што беларусы былі аўтахтонамі на сваіх землях. Акрэсліў этнічныя межы беларускага народа, даў этнаграфічную карту Беларусі пач. ХХ ст., асвятліў важнейшыя этапы гісторыі беларускай мовы, яе спецыфічныя асаблівасці і ўзаемасувязі з рускай, украінскай, польскай, літоўскай і іншымі мовамі, вызначыў асноўны фонд рукапісаў і помнікаў пісьменства беларускага паходжання. У т. 2 «Мова беларускага племені» (вып. 1-3, 1908-12) абгрунтаваў вучэнне пра гукавы і граматычны лад старабеларускай і сучаснай беларускай мовы ў яе народна-дыялектнай і літаратурнай формах. Т. 3 «Нарысы славеснасці беларускага племені» складаецца з 3 выпускаў. У вып. 1 «Народная паэзія» (1916) асветлена гісторыя развіцця беларускага фальклору, ахарактарызаваны асноўныя жанры і віды народнай паэзіі беларусаў; даследаваны культурны стан плямён, якія склалі аснову беларускай народнасці, паказаны іх сямейныя і грамадскія ўзаемаадносіны, апісаны жыллё, ежа, заняткі, побыт, светапогляд, рэлігійныя вераванні, мова, міфалогія, выказаны думкі пра ўзнікненне народнай паэзіі і яе асаблівасці ў старажытнасці; у цеснай сувязі з паказам асаблівасцей абрадаў і звычаяў разгледжаны разнастайныя фальклорныя жанры — замовы, абрадавыя і бытавьія песні, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, казкі; прасочаны сляды гераічнага эпасу, паказана сувязь беларускага фальклору з фальклорам рускага і ўкраінскага народаў. У вып. 2 «Старая заходняруская пісьменнасць» (1921) прааналізаваны помнікі старажытнай беларускай літаратуры XIV-XVIII ст., найбольш поўна паказана літаратурна-мастацкая спадчына беларускага народа, раскрыты куяьтурна-гістарычныя перадумовы зараджэння пісьменнасці на старабеларускай мове, даследавана як перакладная, так і арыгінальная літаратура. Выд. 3 «Мастацкая літаратура на народнай мове» (1922) прысвечаны беларускай літаратуры ХІХ — пач. ХХ ст., звязанай з беларускім адраджэннем новага перыяду. Каля 1919-20 Я. Карскі часткова (каля 20%) надрукаваў «Беларусаў» па-беларуску ў газетах «Звон» і «Беларусь».

У сваіх даследаваннях  Я. Карскі паспяхова развіваў прынцыпы культурна-гістарычнай школы, зрабіў значны ўклад у многія галіны гістарычных  ведаў, у т.л. ў спецыяльныя гістарычныя  навукі — крыніцазнаўства, палеаграфію, археаграфію. Навуковая спадчына Я. Карскага не страціла і сёння сваёй  значнасці, яна з'яўляецца асновай  для далейшай распрацоўкі беларусазнаўства.

Працы

  • Обзор звуков и форм белорусской речи. – Москва, 1886. – Известия Историко-филологического Института в Нежине, том X.
  • Грамматика древнего церковнославянского языка сравнительно с русским (курс средних учебных заведений). – Вильна, 1888 – 1900, Варшава, 1901 – 1916, Сергиев Посад, 1917.
  • К истории звуков и форм белорусской речи. – Варшава, 1893. – Магистерская диссертация.
  • К вопросу о разработке старого западнорусского наречия. – Вильна, 1893.
  • Что такое древнее западнорусское наречие?. – Труды Девятого археологического съезда в Вильне, 1893.
  • О языке так называемых литовских летописей. – Варшава, 1894.
  • Особенности письма и языка Мстиславова Евангелия. – Русск. Филолог. Вестн., 1895.
  • Образцы славянского кирилловского письма с Х по XVIII век. – Варшава, 1901.
  • Очерк славянской кирилловской палеографии. – Варшава, 1901.
  • Славянская кирилловская палеография. [S.l.], 1928.

перавыдадзена ў: Карский  Е. Ф. Славянская кирилловская палеография. M., 1979.

"Беларусы"

  • Белорусы. Т. I. Введение в изучение языка и народной словесности. – Варшава, 1903.

Перавыдадзена: Белорусы. Т. I. Введение в изучение языка и  народной словесности. – Вильна, 1904.

    • Белорусы. Т. II. Язык белорусского племени. В. 1. – [S.l.], 1908.
    • Белорусы. Т. II. Язык белорусского племени. 2. Исторический очерк словообразования и словоизменения в белорусском наречии. – [S.l.], 1911.
    • Белорусы. Т. II. Язык белорусского племени. 3. Очерки синтаксиса белорусского наречия. Дополнения и поправки. – [S.l.], 1912.
    • Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. 1. Народная поэзия. – Москва, 1916.
    • Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. 2. Старая западнорусская литература. – Петроград, 1921.
    • Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. 3. Художественная литература на народном наречии. – [S.l.], 1922.

Перавыдадзена цалкам: Белорусы: Т. 1 – 3. – Москва, 1955 – 1956.

Ацэнкі

Фундаментальная сямітомная праца Я. Карскага "Беларусы" лічыца "энцыклапедыяй беларускага мовазнаўства, унікальнай па ахопу і глыбіні матэрыялу" (М. С. Дзяржавін),"непараўнальнай паводле вычарпальнасці з кожным іншым даследваннем славянскіх народаў" (Ляпуноў). Гэтая праца ўпершыню навукова абвергла канцэпцыю моўнай ідэнтычнасцірускай і старабеларускай моваў, упершыню навукова пацвердзіла існаванне і адметнасць уласна беларускай нацыі, паказала свету багацце беларускай традыцыйнай культуры. Гэтая праца "адкрыла вочы беларусам, дазволіла ім убачыць сябе сапраўднай нацыяй", , паставіла беларусаў у пач. 20 ст. "нечакана на чале ўсіх славянскіх народаў у навуковых ведах пра сваю мову" (гісторык В. Тумаш).

За заслугі ў педагагічнай і навуковай дзейнасці атрымаў  чын "сапраўднага стацкага саветніка". Узнагароджаны ордэнамі Св. Станіслава 3-й ст. (1889) і 2-й ст. (1899), Св. Анны 3-й  ст. (1895) і 2-й ст. (1903), Св. Уладзіміра 4-й  ст. (1911), рознымі медалямі. Атрымаў  вялікі залаты медаль Рускага геаграфічнага  таварыства (1894), 2 залатыя медалі імя  Бацюшкава Расійскай Акадэміі навук (1898, 1902), малы прыз імя Ламаносава Расійскай  Акадэміі навук (1901), акадэмічны прыз імя  Бацюшкава (1910), акадэмічны прыз імя  Ахматава (1913).

Я. Карскі апісваўся сучаснікамі  як асоба надзвычайнай працаздольнасці, акуратнасці, арганізаванасці, асабістай  стрыманасці, навуковец высокай  добрасумленнасці. Яго ўнёсак у славістыку, асабліва ў яе беларускую частку, быў  надзвычай вялікім. Першыя значныя  перагляды поглядаў Карскага на развіццё царкоўнаславянскай мовы і рускай мовы былі прапанаваны значна пазней, В. В. Вінаградавым. Погляды Карскага на беларускія этнічныя гісторыю і тэрыторыю пераглядаліся В. К. Бандарчыкам (каля 1998 – 1999). Значныя дапаўненні да выкладзенай Карскім гісторыі вуснага фальклору былі зроблены А. С. Фядосікам (каля 1998) і інш.


Ушанаванне  памяці

У 1964 ў будынку сярэдняй школы ў в. Лаша быў адкрыты мемарыяльны музей Карскага. Яго імя носіць Гродзенская абласная бібліятэка.

Спасылкі

[Bulakh 1981] Булахов М. Г.  Евфимий Федорович Карский: Жизнь,  научн. и обществ. деятельность / Под ред. В. И. Борковского.  – Мн. : Изд-во БГУ, 1981.

[YanuTsvir 2001] Янушкевіч Я., Цвірка  К. Яўхім Карскі і яго "Беларусы" // Карскі Я. Беларусы / Я. Карскі; Уклад. і камент. С. Гараніна  і Л. Ляўшун; Навук. рэд. А.  Мальдзіс; Прадмо. Я. Янушкевіча і  К. Цвіркі. – Мн. : Беларускі кнігазбор, 2001. – ( Беларускі кнігазбор; сер. II. Гісторыка-літаратурныя помнікі). ISBN 985-6638-26-7.

[KUC 2006] Курцова, Унучак, Чаквін. Прадмова да першага тома працы  Я. Ф. Карскага "Беларусы" // Карский,  Е. Ф. Белорусы: 3 т. Т. 1 / Уступны  артыкул М. Г. Булахава, прадмова  да першага тома і каментарыі  В. М. Курцовай, А. У. Унучака,  І. У. Чаквіна. – Мн. : БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0360-8 (Т.1), ISBN 985-11-0359-4.

[RublSkal 2006] Рублевская Людмила,  Скалабан Виталь. Околонаучный спор. Злополучная командировка профессора  Карского // Беларусь сегодня, #12 (22422), 20.01.2006 – [1]

[Rulex 2006] [Н. Т.?] Карский  [1890s-1900s?] // Большой русский биографический  словарь. – Электронная репринтная  версия. – [2].





Яўхім Федаравіч Карскі – бацька беларускай філалогі