Берасцейская царкоўная ўнія
Змест
- Уводзіны…………………………………………………………
…………………………..2 - Асноўныя прычынны правядзення ўніі……………………………………..2
- Падрыхтоўка да
ўніі……………………………………………………………………
.4 - Вынікі………………………………………………………………
…………………………..7 - Унія на сучасным
этапе……………………………………………………………….
9
Уводзіны
Берасцейская царкоўная
ўнія з’яўляецца адной з самых
буйных падзей на тэррыторіі ВКЛ ў
XVI стагодзі. Гэтая ўнія вызначыла лес
беларуская рэлігіі, культуры, і грамадска-палітычнага
жыцця на шмат гадоў наперад. Гэта была
адна са спроб аб’ядннаня каталіцкай
і правалаўнай царквы. Нягледзячы на тое
што па планах яе стваральнікаў-езуітаў,
Уніяцкая царква павінна была служыць
толькі сродкам паступовага пераводу
праваслаўных у лона каталіцызму, трэба
адзначыць, што яна перасягнула рамкі,
адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам,
і набыла рысы беларускай нацыянальнай
царквы. Таму каб зразумець Беларускую
гісторыю і лес нашага народу, трэба ведаць
і аб падзеях 1596 года.
Асноўныя прычынны правядзення ўніі
Думка пра ажыццяўленне царкоўнай уніі праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага з Каталіцкаю царквою даўно прываблівала рымскіх пап і мала-памалу стала ўвасабляцца ў жыццё. Езуіты прапагандавалі ў ВКЛ ідэю уніі сваімі пропаведзямі, дыспутамі з праваслаўнымі, сваімі школамі і асабліва праз свае творы. Такім чынам, яны змаглі дастаткова азнаёміць просты праваслаўны люд з ідэяй уніі. Падрыхтоўцы уніі ў значнай ступені спрыяла тагачаснае становішча Праваслаўнай царквы, далёка не заўсёды адпавядаючае кананічнаму статусу. Купля і продаж царкоўных пасад, ігнараванне пастырскіх абавязкаў і парушэнне царкоўных канонаў прынялі пагражаючыя памеры. Ужо з канца XV ст. мітрапаліта і епіскапаў прызначаў кароль ці найбольш уплывовыя магнаты. Сам кіеўскі мітрапаліт Анісіфор Дзевачка быў жанаты двойчы і да свайга рукапакладання ў духоўны сан з`яўляўся ўдаўцом пасля смерці другой жонкі, і таму ён ніяк не мог быць духоўнай асобай. [3, с. 26; 4, с. 107].
Справа аб'яднання
каталіцкай і праваслаўнай веры ставілася
ў глабальным маштабе першапачаткова
на Канстанцкім (1418 г.) і на Фларэнтыйскім
(1438 г.) саборах. Упершыню на тэрыторыі
ВКЛ ідэю уніі падтрымаў Вітаўт,
які бачыў непазбежнасць
Галоўным тэарэтыкам уніі і яе ідэйным натхняльнікам стаў езуіт Пётр Скарга (Павенскі), які абгрунтаваў сваю задуму ў кнізе «Пра еднасць касцёла Божага» (1577 г.). У сваім шырокавядомым трактаце Скарга заклікаў праваслаўных грамадзян ВКЛ вярнуцца да рашэнняў Фларэнтыйскага сабора, пагадзіцца з тымі «нязначнымі», на яго погляд, умовамі, якія прывядуць да рэлігійнай згоды ў Рэчы Паспалітай. Ён накідаў шырокую праграму палітычна-культурнай дзейнасці на землях ВКЛ: раіць наладжваць супольныя сяброўскія сустрэчы каталіцкіх і праваслаўных святароў, паноў, шляхты, браць пад апеку беларускія і ўкраінскія школы, кнігавыдавецтвы, перакладаць на польскую або «рускую» мову карысныя кнігі і г.д. Асаблівую ролю езуіт надаваў каталіцкім вучоным, якія павінны былі займацца апрацоўкай грамадскай думкі, «пераконваць» беларускіх і ўкраінскіх паноў і шляхту, растлумачваць неабходнасць рэлігійнай згоды, уніі, шкоднасць «схізмы» (праваслаўя).
У сваім творы Скарга вызначыў тры асноўныя, на яго думку, прычыны крызісу Праваслаўнай царквы: дапушчэнне шлюбу святароў, выкарыстанне стараславянскай мовы, якая нібыта прывяла да крызісу навукі, і ўмяшанне свецкіх асоб у царкоўныя справы . Узнікненне «схізмы» Скарга тлумачыў адыходам грэка-візантыйскага свету ад «сапраўднай» веры, заняпадам яе культурна-гістарычных і рэлігійных традыцый пад уплывам Атаманскай Порты і мусульманства, а таксама распаўсюджваў тэзіс аб тым, што канстанцінопальскі патрыярх пасля захопу ў 1453 г. туркамі-асманамі Канстанцінопаля з'яўляецца падданым турэцкага султана і адстойвае яго інтарэсы.
Праваслаўныя іерархі ВКЛ не жадалі падпарадкоўвацца маскоўскаму патрыярху, які прыняў гэты тытул у 1589 г. і меў намер пашырыць сваю ўладу на ўсю тэрыторыю былой Кіеўскай Русі. Адначасова яны разлічвалі атрымаць усе прывілеі і правы каталіцкіх епіскапаў, абаперціся на падтрымку з боку Каталіцкай царквы ў нарастаючым канфлікце з брацтвамі, якія выступалі сапраўднымі абаронцамі праваслаўя, і рэфармацыйным рухам . [5, с. 287; 7, с. 55].
Першым з праваслаўных іерархаў выказаў намер прыняць унію львоўскі епіскап Гедэон Балабан, дзеля гэтага ён уступіў у змову з луцкім епіскапам Кірылам Цярлецкім, з якім да гэтага часу варагаваў. Яны пачалі схіляць новага кіеўскага мітрапаліта Міхаіла Рагозу склікаць сабор у Бельзе, без удзелу міран, для абмеркавання царкоўных праблем. Мітрапаліт вырашыў склікаць сабор па справах уніі ў Брэсце ў 1591 г. Цярлецкі, Балабан, мінскі епіскап Лаўрэнці Пельчыцкі і холмскі Дыянісій Збіруйскі сабраліся трохі раней у Бельзе і дамовіліся прыняць унію, з такім намерам яны і прыехалі ў Брэст.
На Брэсцкім саборы вышэйшыя іерархі Праваслаўнай царквы скардзіліся на сваё гаротнае становішча і на нелады са свецкімі ўладамі. Цярлецкі прама заявіў, што выхад толькі адзін - прыняць царкоўную унію. Іерархі склалі грамату, у якой пісалі, што яны па абавязку пастыраў дзеля таго, каб выратаваць сваіх прыхаджан ад бед, гатовы падпарадкавацца рымскаму папе, калі будзе захавана ўсходняя абраднасць [1, с. 120].. У маі 1592 г. епіскапы перадалі грамату каралю Жыгімонту III, які выказаў ім удзячнасць, абяцаў розныя выгоды і «абарону ад нягод», роўныя правы з каталіцкім духавенствам.
Нягледзячы на гэтыя захады сваіх духоўных лідараў, праваслаўныя вернікі не збіраліся прымаць унію і лічылі гэтых чатырох епіскапаў здраднікамі. Львоўскае братства звярнулася да Канстанцінопальскага патрыярха з просьбай дапамагчы і прыслаць у ВКЛ свайго экзарха.
Між тым памёр
брэсцкі епіскап Мялеці Храбтовіч,
і на яго месца ў 1593 г. быў узведзены
сенатар і кашталян Брэсцкі Іпаці
Пацей, сваяк вядомага абаронцы праваслаўя
Канстанціна Канстанцінавіча
К.К. Астрожскі напісаў
ліст Пацею, у якім выказаў думку,
што аб`яднанне цэркваў
Прыхільнікі уніі не
змаглі прыцягнуць на свой бок К. Астрожскага
і атрымаўшы рашучы адказ[3, с. 46-47] , вырашылі
паспяшацца з прыняццем уніі. З гэтай мэтай
шэраг вышэйшых асоб Праваслаўнай царквы,
прыхільнікаў уніі (епіскапы Балабан,
Рагоза, Пацей, Збіруйскі, Пельчыцкі і
іншыя), у чэрвені 1595 г. падпісалі акт аб
прыняцці уніі.
Падрыхтоўка да ўніі
22 верасня 1595 г. адбылася нарада прыхільнікаў уніі, на якой абмяркоўвалася пытанне заключэння уніі і накіравання пасольства ў Рым. Адначасова адзначалася, што пад уплывам агітацыі К. Астрожскага народ настроены супраць будучай уніі.
На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны “33 артыкулы” – умовы аб’яднання, згодна з якімі:
захоўваліся ўсе царкоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;
на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі “рускія” людзі;
манастыры і цэрквы не пераўтвараюцца ў касцелы;
забараняецца пераманьваць у каталіцтва ўніятаў;
папа рымскі з’яўляецца главой царквы ў пытаннях веры;
уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай царквы (сімвал веры і інш.);
набажэнства вядзецца на беларускай мове;
Адначасова епіскапы
далі Цярлецкаму і Пацею даручэнне
наведаць рымскага папу Клімента VIIІ
і зацвердзіць аб'яднанне
Справу падрыхтоўкі уніі ўскладніў Клімент VIIІ, які ў сваёй буле, высланай мітрапаліту Рагозе адразу пасля выезду з Рыма Цярлецкага і Пацея, патрабаваў яшчэ і ўвядзення ва уніяцкую царкву каталіцкага набажэнства. Епіскапы прадбачылі непазбежнасць абурэння праваслаўных і адправілі папе ліст, у якім прасілі яго адмяніць сваё патрабаванне. Клімент VIII згадзіўся і задаволіўся толькі падначаленнем праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай сваёй уладзе .
Пасля атрымання
з Рыма згоды на унію і ў адпаведнасці
з універсалам Жыгімонта ІІІ
у Брэсце ў царкве Святога Мікалая
на пачатку кастрычніка 1596 г. сабраўся
царкоўны сабор, мэтай якога было
абвяшчэнне царкоўнай уніі
Адначасова па
ініцыятыве Канстанціна
Абодва бакі ўяўлялі сабою ўзброеныя лагеры, шатры і гарматы пакрывалі наваколле Брэста. Католікі, каб не дапусціць ніякага ўздзеяння праваслаўных на Рагозу, узялі яго пад свой кантроль і ахову. Каб пазбавіць праваслаўных магчымасці весці саборныя нарады ў царкве, Іпаці Пацей, епіскап брэсцкі, загадаў зачыніць усе храмы, і праваслаўныя вымушаны былі выбраць для пасяджэнняў сабора прыватны дом, у якім знаходзілася вялікая зала, што служыла пратэстанцкай малельняй. Праваслаўныя падзяліліся на дзве часткі - свецкую і духоўную, вызначылі парадак пасяджэнняў і пасля асвячэння залы духоўнага сабора пачалі сваю дзейнасць[4, с. 122-123].
Насуперак канонам,
патрабуючым асуджэння
Праваслаўныя епіскапы
ВКЛ выступілі супраць
Дагматычныя, абрадава-літургічныя,
іерархічныя і юрыдычныя асновы
уніяцкай царквы вызначаны трыццаццю
трыма «Берасцейскімі артыкуламі»,
прызнанне якіх стала галоўнаю ўмовай
заключэння уніі. Артыкулы былі закліканы
ліквідаваць дэзарганізацыю Праваслаўнай
царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага
і культурнага жыцця Яны
Вынікі
Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. рэзка пагоршыла становішча Праваслаўнай царквы ВКЛ, якую пазбавілі апошніх праяў апякунства з боку закона і дзяржавы. Уніяцкімі храмамі ў асноўным станавіліся праваслаўныя цэрквы, што не магло падабацца тым праваслаўным вернікам, якія не жадалі мяняць веру. З пункту гледжання свецкіх уладаў і уніяцкіх іерархаў, Уніяцкая царква становіцца свайго роду пераемніцай Праваслаўнай царквы, а праваслаўныя веруючыя павінны былі або падпарадкавацца уніяцкім епіскапам або апынуцца па-за законам, як гэта ў выніку фактычна і адбылося[8, с. 114]. . Аб'яднанне, якое здзяснялася падманам і гвалтам, не спрыяла аб'яднанню Праваслаўнай і Каталіцкай царквы, а прывяла да з'яўлення новай - Уніяцкай, што істотна ўскладніла рэлігійныя і нацыянальна-культурныя супярэчнасці на Беларусі, Украіне і Літве.
Такім чынам, пасля Брэсцкага сабора 1596 г. на землях ВКЛ з`явілася новая царква - Уніяцкая, якая з цягам часу ахапіла абсалютную большасць вернікаў. Па планах яе стваральнікаў-езуітаў, Уніяцкая царква павінна была служыць толькі сродкам паступовага пераводу праваслаўных у лона каталіцызму. Але, трэба адзначыць, што яна перасягнула рамкі, адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам, і набыла рысы беларускай нацыянальнай царквы.
Пасля прыняцця ўніі
не павінна было быць ломкі звычаяў
і традыцый – знешне нічога не змянілася.
На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары
аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей
і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з
Кліментам VIII, які згадзіўся з
усімі ўмовамі і падпісаў папскую
буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў
Бярэсце на царкоўным саборы, куды
з’ехаліся прыхільнікі ўніі, уніяцтва
было канчаткова аформлена як рэлігійны
накірунак. Адначасова ў Бярэсці
на свой сабор сабраліся прыхільнікі
захавання чысціні праваслаўя, лідэрам
іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы
ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся
па епархіям, сеючы зерне варожасці
і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка
1596 г. каралеўскім універсалам акт
уніі быў зацверджаны на дзяржаўным
узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква
ў ВКЛ перастала існаваць, была
створана грэка-уніяцкая царква.
Грамадства ўспрыняла
ўвядзенне ўніі па-рознаму. Частка насельніцтва
рашуча яе падтрымала асабліва ў епархіях,
што ўзначальвалі прыхільнікі ўніі,
частка насельніцтва рашуча адмовіліся
ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала
аніякіх змен – так не магла
захавацца чысціня “
Уніяцтва праз падтрымку
дзяржавы і культурна-асветніцкую
дзейнасць паступова пашыралася
сярод сельскага насельніцтва і
гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку
XVIII ст. яно стала самай масавай
рэлігіяй у княстве, значна дапамагло
захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага
народа, стрымала апалячванне беларускіх
земляў. Гэта азначае, што тыя надзеі,
якія ўсклалі на ўніяцтва ў Ватыкане
і Кракаве, збольшага не збыліся.
Больш удала Ватыкан і Кракаў
дзейнічалі ў асяроддзі сярэдніх
і буйных феадалаў ВКЛ. Пад час
контррэфармацыі яны амаль ўсе
перайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла
іх апалячванню, зліццю з феадальным
саслоўем Польшчы ў адзінае феадальнае
саслоўе Рэчы Паспалітай. Большасць
Беларускіх феадалаў страчвалі сувязь
з гістарычнай традыцыяй
Прыхільнікі праваслаўя
не зніклі з гістарычнай сцэны. У
1620 г. яны тайна, пры падтрымцы
Маскоўскага патрыярха, пасвяцілі
новую іерархію ў Кіева-Пячорскай
Лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі.
Так канчаткова адбыўся раскол былых
праваслаўных княства на дзве царквы.
У ўсходніх раёнах княства праваслаўныя
карысталіся значнай
Праз моцную культурна-асветніцкаю дзейнаясць і падтрымку дзяржавы ўніяцтва паступова распаўсюджвалася на Беларусі і напрыканцы XVIII ст. 70 % насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэямі і толькі 6 % — праваслаўнымі. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Расійскія ўлады прынялі рашэнне аб скасаванні ўніяцкай царквы і далучэнне яе да праваслаўнай царквы. Ліквідацыя уніі выклікала пратэсты ў шэрагу мясцовасцей Беларусі, аб чым сведчаць судовыя справы аб ухіленні былых уніятаў ад праваслаўя; частка з іх здолела перайсці ў рыма-католікі. Напрыклад ў 1840—1850-я гады, былі праведзены карныя аперацыі супраць жыхароў вёсак Дудаковічы Магілёўскай губ., Дзярновічы Віцебскай губ., Поразава Гродзенскай губ., якія не згаджаліся прымаць праваслаўе. Захаванне схільнасці да уніяцтва ана Беларусі выкарыстоўваў у рэвалюцыйнай агітацыі К. Каліноўскі, які заклікаў да адраджэння уніяцкай царквы, якую лічыў нацыянальнай царквой беларускага народа.
Унія на сучасным этапе
Спроба адрадзіць унію ў Беларусі была зроблена на пачатку XX стагодзьдзя ўкраінскім мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім і маладой беларускай інтэлігенцыяй, якая гуртавалася вакол першай беларускай газэты «Наша Ніва» - Іванам Луцкевічам, Алаізай Пашкевіч-Цёткай і інш.
З 1917 г. да сярэдзіны 1920-ых гадоў ва Ўсходняй Беларусі, занятай бальшавікамі, у Магілёве, Віцебску і інш. мясцовасьцях праводзілася місійная праца па адраджэньні уніі пад кіраўніцтвам расейскага грэка-каталіцкага экзарха Леаніда Фёдарава (сёньня бэатыфікаваны Каталіцкай Царквой) і магілёўскага рыма-каталіцкага дэкана Язэпа Белагаловага.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая аказалася ў складзе Польшчы, з пачатку 1920-х гадоў пачалося стварэньне каталіцкіх парафіяў усходняга абраду пад кіраўніцтвам віленскага, пінскага і падляскага рыма-каталіцкіх біскупаў. Са створаных за 20 гадоў пад Польшчай каля двух дзясяткаў уніяцкіх парафіяў і асяродкаў увосень 1939 году мітрапаліт А. Шаптыцкі стварыў Беларускі экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы на чале з а. Антонам Неманцэвічам, SJ.
Усе ўніяцкія парафіі
пасьля Другой Сусьветнай вайны былі
зьнішчаныя савецкай уладай. Аднак
пэўная частка вернікаў і некалькі
манахіняў у Пінску захоўвалі
сваю ўніяцкую веру і практыкавалі
ў рыма-каталіцкіх касьцёлах Беларусі
аж да сваёй сьмерці.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Гронский, А.Д. Уния
и политика в белорусской
2. Ермаловіч. М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / М.І. Ермаловіч // Мінск: Беллітфонд, 2000. - 448 с.
3. З гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі) / пад рэд. М.В. Біча і П.А. Лойкі. - Мінск: Экаперспектыва, 1996. - 134 с.
4. Зноско, К. Исторический очерк церковной унии / К. Зноско. - Москва: Мартис, 1993. - 233 с.
5. Никольский, Н.М. История русской церкви / Н.М. Никольский. - Минск: Беларусь, 1990. - 541 с.
6. Падокшын, С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (філасофска-гістарычны аналіз) / С.А.Падокшын. - Мінск: Беларуская навука, 1998. - 111 c.
7. Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапедычны даведнік - Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. - 368 с.
8. Шукан, М.Г. Нарушение
имущественных прав
Сайт Pawet: С.В.Марозава
/ “Гістарыяграфія Брэсцкай царкоўнай
уніі”.

- Беременность и материнство
- Беседа как ведущий способ формирования чувства сопричастности к судьбе города на внеклассных занятиях во 2 классе.
- Беседа как средство развития речи детей
- Беспроводная передача данных
- Беспроводная связь
- Бестарифная система оплаты труда
- Бетон қоспасын дайындаудың технологиялық үрдісінің қысқаша сипатталуы
- Беларуская сатыра ваеннага перыяду (1941-1945)
- Белковые продукты
- Белорусская кухня. Особенности приготовления блюд из картофеля
- Белсенді туризм
- Белсенді туризмнің теориялық аспектілері
- Бенчмаркинг как инструмент инновационного развития
- Бенчмаркінг як метод обґрунтування управлінських рішень в умовах застосування інноваційної моделі менеджменту