Беларусь пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
План
Уводзіны
Тэма развіцця Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года займае вельмі важнае месца ў курсы гісторыі Беларусі. Справа ў тым, што да сеняшнега дня не існуе адзінай думкі наконт падзей таго часу. Яшчэ з 20-х гадоў гэтая тэма па-рознаму асвятлялася ў публіцістычнай і гістарычній літаратуры. Пісьменнікі і гісторыкі бальшавіцкага светапогляду ацэньвалі стварэнне савецкага дзяржаўнага апарата станоўча, вызначалі яго вялікую прагрэсіўную ролю ва ўсталяванні Савецкай улады і развіцці рэспублікі. 1 Ўсебеларускі з’езд яны называлі нацыяналістычным, сабраным з памешчыкаў і чыноўнікаў, мяцеж Доўбар-Мусніцкага разглядалі як адкрытую контррэвалюцыю. Іншай думкі прытрымліваліся непасрэдныя ўдзельнікі з’езду, якія характэрызавалі яго ўзнята, захоплена.
У савецкі перыяд існавала толькі адзін пункт погляду – камуністычны. Адзначаныя падзеі падвяргаліся рэзкай крытыке. У час адраджэння ў беларускай прэсе пачалі перавыдавацца ўспаміны удзельнікаў з’езду, і мы змаглі азнаеміцца і з іх пазіцыяй.
У сваей рабоце я паспрабую прывесці неаспрачальныя факты, якія змяшчаюцца ў падручніках па гісторыі Беларусі, а каб быць аб’ектыўнай, прывяду іх ацэнку як савецкімі аўтарамі (І. М. Ігнаценка, С.З. Пачанін, В.А. Круталевіч), так і прыхільнікамі нацыянальнай ідэі (Ст. Рудовіч). Для напісання работы я выкарыстоўвала ўспаміны ўдзельнікаў з’езду В. Захаркі, М. Краўцова, падборку ўспамінаў і пратаколы з’езду, апублікаваныя В. Скалабанам у “Беларускім гістарычным часопісе” ў 1993 годзе, кнігі азначаных аўтараў, падручнікі Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля, ІІ. Коўкеля, Нарысы гісторыі Беларусі і некаторыя іншыя матэрыялы.
Неадназначнасць ацэнак таго перыяда гісторыі падкрэслівае актуальнасць тэмы.
1. Фарміраванне савецкага дзяржаўнага апарата
1.1. З'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў.
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі на ўсей неакупіраванай тэрыторыі Беларусі выклікала неабходнасць стварэння новага грамадскага і дзяржаўнага ладу. Асабліва актуальным было зліянне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў з Саветамі сялянскіх дэпутатаў. У кожнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінцы павінен быў быць адзіны орган улады.
У
лістападзе пасля канчатковай перамогі
над Камітэтам выратавання
18
лістапада адбыўся з'езд
У той жа дзень (18 лістапада) у Мінску адкрыўся III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. На ім кожная воласць была прадстаўлена чатырма дэлегатамі, а кожны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і ВРК Заходняга фронту – адным. Усяго прысутнічала 335 дэлегатаў, большасць з якіх былі прадстаўнікамі беднаты і сераднякоў. Склад з'езда сведчыў аб вялікім зруху ўлева. Старшыня выканкома, абраны II з'ездам, правы эсэр Несцераў, кандыдатура якога была вылучана на пост старшьші з'езда, пры выбарах атрымаў атрымаў толькі 8 галасоў, Старшынёй з'езда быў абраны бальшавік М. I. Крывашэін.
З'езд сялянскіх дэпутатаў прызнаў савецкую ўладу і абавязаўся праводзіць у жыццё яе дэкрэты, а таксама заклікаў усіх, хто вагаўся, не выступаць супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, падпарадкавацца волі рабоча-сялянскіх і салдацкіх мас. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыц-цяўлення Дэкрэта аб зямлІ з'езд вырашыў перавыбраць усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю. Зямельным камітэтам было рэкамендавана вы-дзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік усіх зямель, іншых угоддзяў, інвентару і размеркавання іх сярод бяднейшых сялян.
Былі абраны 35 чалавек у склад выканкома сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прынята рашэнне аб аб'яднанні выканаўчага камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў з выканаўчым камітэтам Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
1.2. II з'езд армій Заходняга фронту
20 лістапада адкрыўся II з'езд армій Заходняга фронту, які ў сваёй рэзалюцыі выказаў поўны давер СНК і паабяцаў яму ўсю магчымую падтрымку. У яго рабоце прынялі ўдзел 714 дэлегатаў: 473 былі бальшавікі, 74 – левыя эсэры, 24 – меньшавікі і 103 беспартыйных. [Іг, 55]. На з’ездзе ад ЦК РСДРП (б) прысутнічаў Г.К. Арджанікідзе.
Па пытанню аб сучасным моманце выступілі: дакладчык ад бальшавікоў — Валадарскі, садакладчыкі — Злобін ад эсэраў і Горын ад меншавікоў. У прынятай рэзалюцыі з'езд вітаў петраградскіх рабочых і салдат, якія ажыццявілі пераможнае паўстанне. Быў выказаны поўны давер Савету Народных Камісараў і абяцана яму ўся магчымая падтрымка. Прадстаўнікі меншавікоў прапанавалі стварыць урад на падставе аб'яднання ўсіх дэмакратычных партый, але іх праект рэзалюцыі не быў падтрыманы з'ездам; ён сабраў толькі 73 галасы [10, 27].
З'езд
распрацаваў сістэму
Для кіравання рознымі галінамі гаспадарча-палітычнага і культурнага жыцця Саветы стваралі галіновыя аддзелы (ваенны, харчовы, працы, фінансавы, асветы, агульнага кіравання і г. д.). Узначальвалі аддзелы народныя камісары. Гарадскія і земскія самаўправы, харчовыя камітэты і іншыя арганізацыі падпарадкоўваліся Савету. У штабах, банках, казначэйствах камісары ўтваралі самаўправы з ліку служачых, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва дадзенымі ўстановамі.
Абласны
і франтавы Савет рабочых, салдацкіх
і сялянскіх дэпутатаў
Другі з'езд армій Заходняга фронту абраў 20 прадстаўнікоў у ЦВК (18 бальшавІкоў, два левыя эсэры), 100 чалавек у Франтавы камітэт (80 бальшавікоў, 10 левых эсэраў, 4 меншавікі, 6 правых эсэраў). Галоўнакамандуючым войсками Заходняга фронту з'езд абраў А. Ф. Мяснікова.
3
нагоды завяршэння работы трох
з'ездаў у Мінску 25 лістапада адбылася
шматтысячная маніфестацыя
27
лістапада выканаўчыя камітэты,
абраныя з'ездамі Саветаў
Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам, такія, як "Камітэт Заходняга фронту земскага саюза", "Саюз гарадоў Заходняга фронту", закрыты канцылярыі губернскіх камісараў, губернскія, гарадскія, павятовыя, валасныя і пасялковыя камітэты.
1.3. Выбар органаў улады ў Віцебскай і Магілёўскай губернях
Аднак фарміраванне новых органаў улады ў Заходняй вобласці не было завершана. Справа ў тым, што ў стварэнні Аблвыканкомзаха і СНК вобласці і фронту Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатау Віцебскай і Магілёўскай губерняў не ўдзельнічалі, З'езды Саветаў указаных губерняў адбыліся ў снежні 1917 г — студзені 1918 г. і не прымалі рашэнняў аб злучэнні выбраных імі выканаўчых органаў з Аблвыканкомзахам, не выбіралі сваіх прадстаўнікоў у выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і ў склад абласнога СНК.
У
снежні 1917 г. завяршылася работа па
арганізацыі савецкай улады ў
Віцебскай і Магілёўскай
З'езд лічыў неабходным утварэнне спецыяльнага органа па кіраванню гаспадаркай у мэ-тах правядзення ў жыццё рабочага кантролю над прамысловасцю губерні.
З'езд
прызнаў неабходным справядлівае размеркаванне
зямлі і ў мэтах павышэння
ўзроўню агратэхнікі
Па пытанню аб мясцовых органах самакіравання з'езд прызнаў паўнаўладнымі органамі Саветы. Гарадскія і земскія самакіраванні павінны былі пад кіраўніцтвам Саветаў займацца гаспадарчымі справамі. З'езд выказаўся за поўнае знішчэнне старога суда, за неадкладнае стварэнне народных судоў і рэвалюцыйных трыбуналаў.
Па сутнасці рашэнні з'езда ўтрымлівалі ў сабе тыя элементы, якія ў хуткім часе разаўюцца ў сістэму, названую сістэмай «ваеннага камунізму». Гэтак жа рашэнні з'езда закладвалі элемен-ты рэпрэсіўнага механізма, заснаванага не на праве, а, зноў жа, на прынцыпе рэвалюцыйнан мэтазгоднасці. Назваць Саветы гэтага часу органамі сапраўднага народнага самакіравання не выпадае. Іх пераважна бальшавіцкі склад не адлюстроўваў настроі ўсіх слаёў насельніцтва.
1.4. Ацэнкі стварэння ў Беларусі органаў Савецкай улады.
У сучаснай гістарычнай літаратуры, асабліва ў публіцыстыцы, выказваюцца розныя адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Адны лічаць яе Вялікай сацыялістычнай рэвалюцыяй, якая паклала пачатак новай эры ў гісторыі ўсяго чалавецтва. Другія — наадварот, што гэта быў пераварот, бальшавіцкі загавор і г.д.
У падручніку “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля выказваецца такаое маркаванне: “гэта была бясспрэчна рэвалюцыя, таму што адбыліся карэнныя змены грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага ладу краіны знізу, рэвалюцыйным шляхам. Кастрычніцкую рэвалюцыю ні ў якім разе нельга лічыць выпадковай з'явай, таму што яна з'явілася заканамерным вынікам грамадскага развіцця Расіі. Адказ Часовага ўрада ад вырашэння кардынальных задач буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, непаслядоўная палітыка буржуазных і дробнабуржуазных партый прывялі іх да банкруцтва. Краіна апьшулася ў вострым палітычным і эканамічным крызісе. Адзіным выйсцем з гэтага становішча ў тых умовах была сацыялістычная рэвалюцыя” [11, 24].
Іншыя аўтары інакш ацэньваюць стварэнне органаў савецкай улады ў Беларусі. Напрыклад, Ст. Рудовіч піша: “Аблвыкамзах і падсправаздачны яму СНК былі пераважна франтавымі органамі, укамплектаванымі вайскоўцамі, цывільных асоб у іх амаль што не было. Саветы Віцебскай і Магілеўскай губерняў у абласных органах практычна не мелі прадстаўніцтва; у снежні 1917 года там адбыліся губернскія з'езды саветаў, якія выбралі ўласныя органы ўлады. Нарэшце, заходнефрантавая групоўка бальшавікоў, што ўсталёўвала сваю ўладу ў Беларусі, складалася з вайскоўцаў рускай, латышскай, габрайскай, лольскай, армянскай нацыяыальнасцяў, але не мела ў сваім складзе беларусаў, хоць пытанні, якія належала развязваць, датычылі найперш беларускай нацыі” [13, 150]
2. Усебеларускі з’езд (кангрэс) у снежні 1917 г.
2.1. Нацыянальны рух у Беларусі напярэдадні з’езду.
Пад
уплывам Кастрычніцкай
Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў бальшавіцкага кірунку, паглыбіўся.
У пачатку лістапада 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту з удзелам прадстаўнікоў Балтыйскага флоту, Паўднёва-Заходняга, Румынскага і Паўночнага франтоў. На з'ездзе была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада За-ходняга фронту на чале з С.Рак-Міхайлоўскім (ЦБВР). Галоўнай задачай ЦБВР лічыла стварэнне беларускага войска і ажыццяўленне кіраўніцтва вайсковымі радамі Паўночнага, Паўднёва-Заходняга і Румынскага франтоў, выбранымі на франтавых з'ездах воінаў-беларусаў. Кастрычніцкую рэвалюцыю ЦБВР не прыняла.
Адмоўныя адносіны да Кастрычніка выказала і Беларуская народная партыя сацыялістаў, якая лічыла рэвалюцыю анархіяй, стратай свабод, заваяваных Лютаўскай рэвалюцыяй.
Не прызналі рэвалюцыю і іншыя беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху лічылі, што Кастрычніцкая рэвалюцыя няздольная вызначыць для народа, змучанага працяглай вайной і асуджанага на голад, холад, галечу, шлях да пераадолення разрухі, да паляпшэння яго матэрыяльнага жыцця ў будучым.
Асноўныя нацыянальныя партыі ў гэты час гуртаваліся вакол Цэнтральнай беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай (ВБР). Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дзмакратычнай рэспублікі; наданне ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і культурнага будаўніцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады [11, 31].
Для рэалізацыі ідэі нацыянальнага самавызначэння Вялікая беларуская рада ўступіла ў кантакт з выканаўчым камітэтам Беларускага абласнога камітэта (ВАК), які быў створаны з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на I Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў у лістападзе 1917 г. у Петраградзе. Вось як ацэньвае ў сваіх успамінах пазіцыю Камітэта сакратар ЦБВР В. Захарка (арфаграфія аўтара): “Спраўкі пацьвердзілі, што Камітэт гэты цалкам склада-ецца з пюдзей яскрава русафільскага напрамку і ў сваіх пзлітычных і нацыанальных поглядах вельмі ва многам розьніцца ад сапраўдных беларускіх арганізацыяў.
У той час, як Вялікая Рада і іншыя нацыанальныя арганізацыі цьверда стаялі за ўтварэньне Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі, Камітэт здавальняўся Беларускай Вобласьцю. Апрача таго, ен непрыхільна адносіўся да нацыанальнай школы, беларускай лловы ў краёвых установах і да ўсяго таго, што адрожнівала Беларусь ад Расеі” [3, 8].
I хаця пазіцыя БАК, які арыентаваўся на Расію, была процілеглай пазіцыі ВБР, іх аб'яднала агульная мэта — захапіць палітычнае кіраўніцтва на Беларусі.
Беларускі абласны камітэт дакладна і выразна акрэсліў свае пазіцыі ў дэкларацыі, абвешчанай у канцы лістапада 1917 г. У ёй сцвярджалася, што ў краіне пануе "атмасфера агульнага развалу", якая выклікана "ўзмоцненай барацьбой класаў, партый і нацыянальнасцей". Вось чаму неабходна ў нацыянальных раёнах стварыць уладу "народнай дэмакратыі". Лідэр БАК Я.Канчар заявіў, што ўвесь беларускі народ павінен "аб'яднацца вакол ідэі ўтварэння аўтаномна-свабоднай Беларусі як часткі Расійскай федэратыўнай рэспублікі" [11, 32].
2.2. Падрыхтоўка з’езда
Вялікая беларуская рада лічыла БАК надзейным саюзнікам у ажыццяўленні нацыянальных ідэалаў. Яна прызнавала за ім перавагу як арганізацыі больш уплывовай і таму для ўстанаўлення з ім кантакта і выпрацоўкі агульнай платформы накіравала ў Петраград сваіх прадстаўнікоў Я.Варонку, Я.Мамоньку, якія 22—23 лістапада 1917 г. правялі нараду з членамі камітэта. БАК вымушаны быў прызнаць за Радай ініцыятыву склікання Усебеларускага з'езда. “Аналіз храналогіі падзеяў, звязаных са скліканнем з'езда, сведчыць, што арганізацыйную яго падрыхтоўку пачалі адразу некалькі беларускіх асяродкаў практычна адначасова і, відаць, незалежна адзін ад аднаго” [13, 167]. Ст. Рудовіч назыве такіх ініцыятараў скліканна з’езду: ВБР, БАК, Беларуская народная грамада і Краёвае арганізацыйнае бюро, якое ўтварылася ў Менску ў лістападзе 1917 года з прадстаўнікоў Савета сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў.
Асноўная падрыхтоўчая праца да з'езда была сканцэнтраваная ўрэшце ў двух цэнтрах — Вялікай Беларускай радзе у Менску і Беларускім абласным камітэце ў Петраградзе. Паміж імі ўспыхнула даволі вострае суперніцтва, якое працягвалася і на самім з'ездзе. Яно было вынікам таго, што дзве арганізацыі рэпрэзентавалі плыні ў беларускім грамадстве з рознымі падыходамі да развязання нацыянальнага пытання.
Вялікая Беларуская рада, народжаная беларускім нацыянальна-вызвольным рухам, гуртавала вакол сябе носьбітаў нацыянальнай ідэі, галоўным чынам прыхільнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, для якіх дзяржаўнасць Беларусі, яе нацыянальна-культурнае адраджэнне ўяўлялі самадастатковую каштоўнасць, грамадскі ідэал, якому варта бьгло прысвяціць свае жыцці.
“Спехам аформлены Беларускі абласны камітэт увасабляў сілы, якія яшчэ зусім нядаўна непрыхільна ставіліся да намаганняў адраджэнцаў. Палітычнае аблічча БАК было пераважна неанародніцкім, бальшыня яго актывістаў былі сябрамі або спачувальнікамі агульнарасійскіх партый эсэраў і энэсаў. Пааодле нацыянальнага складу ў камітэце пераважалі беларусы, якія трымаліся "усходняй", прарасійскай арыентацыі. Іх нацыянальная самасвядомасць была замешаная на стэрэатыпах заходнерусізму, аднак з большай (Я.Канчар, А.Кусэ-Цюз, Е.Макарэвіч) ці меншай (П.Караткевіч, А.Аношка) хуткасцю эвалюцыянавала ў бок беларускай нацыянальнай ідэі. Асобныя члены камітэта (М.Гольман) да 1917 года наагул не мелі беспасярэдняга дачынення да грамадскага жыцця Беларусі” [13, 169].
У фокусе зацікаўленняў Беларускай рады была сама Беларусь, спосабы яе дзяржаўна-палітычнага, гаспадарчага і культурнага ўладкавання. Дзеячы БАК аперавалі пераважыа агульнарасійскімі катэгорыямі, адштурхоўвліся ад працэсаў, што адбывліся ў Расіі ў цэлым. Другая асаблівасць заяўленай Беларускім абласным камітэтам платформы — наўпроставая і больш рашучая, чым у менскага цэнтра, апеляцыя да сялянства. Нацыянальнае пытанне ў Беларусі "абласнікі" па сутнасці зводзілі да сялянскага. Яны прапаноўвалі склікаць Усебеларускі з’езд, каб ўзняць беларускае пытанне, голасна заявіць аб неадлучных правах беларускіх сялян. Зразумела, што такая матывацыя склікання Усебеларускага з'езда не была цалкам спрыяльнай для стварэння беларускай дзяржаўыасці. Але, з другога боку, аргументы на карысць з'езда, вылучаныя "абласнікамі", маглі быць пазітыўна ўспрынятыя тымі ўплывовымі палітычнымі сіламі Беларусі, якія да апошняга моманту заставаліся за рамкамІ дзяржаватворчага працэсу. Праведзеыая ў такім ключы прапаганда была больш даступнай і для нацыянальна дэзарыен гаванага беларускага сялянства, паколькі прывязвалася да яго надзённых, эканамічных інтарэсаў.
Усё гэта дазваляла разлічваць на шырокае прадстаўніцтва з'езда і надавала самаўпэўненасці дзеячам Беларускага абласнога камітэта. Спачатку яны наважьшіся склікаць з'езд асобна ад ВБР і ЦБВР у перыяд паміж 10 і 15 снежня 1917 года ў Рагачове — далей ад менскіх беларускіх арганізацый і ад СНК Заходняй вобласці і фронту. У Рагачоў меркавалася запрасіць усіх дэпутатаў ад Беларусі ва Усерасійскім Устаноўчым сходзе і ў Выканаўчым камітэце Усерасійскага савета сялянскіх дэпутатаў, прадстаунікоў земстваў, гарадскіх дум, мясцовых саветаў сялянскіх, рабочых і салдацкІх дэпутатаў, кааператыўных, прафесійных, бежанскіх арганізацый; для нацыянальных арганізацый на чале з ВБР закладвалася намІнальнае прадстаўніцтва.
Тым часам Вялікая Беларуская рада таксама рассылала запрашэнні валасным і павятовым земствам, гарадскім думам, кааператывам, прафесійным саюзам, нацыянальным цывільным і вайсковым суполкам, бежанскім арганізацыям з прапановай накіроўваць дэлегатаў на 5 снежня ў Менск.
Урэшце БАК пайшоў на кантакт з Радай, зразумеўшы, што праблематычна будзе скліканаму ў перыферыйным Рагачове з'езду надаць патрзбны статус агульнанацыянальнага форуму. У выніку сустрэч прадстаўнікоў ВБР і БАК удалося дамовіцца аб галоўным: Усебеларускі з'езд склікаецца сумесна менскім і петраградскім цэнтрамі, а месцам яго правядзення можа быць Менск. Аднак наконт даты з'езда пагаднення не дасягнулі: ВБР па-ранейшаму настойвала на 5-м, а БАК спыніўся на 15 снежня.
Падрыхтоўка да з'езда актывізавала грамадскасць Беларусі. У розных установах і арганізацыях краю, на фронце адбываліся сходы, канферэнцыі па выбранні дэлегатаў.. Для многіх гістарычны лёс Беларусі ўпершыню стаў тэмай для роздуму, сур'ёзнага асэнсавання.
2.3. Адкрыцце з’езда
У пачатку снежня ў Менск пачалі з'язджацца прадстаўнікі арганізацый, што адгукнуліся на запрашэнні Вялікай Беларускай рады. “3 розных прычынаў на 5 снежня прыбыло толькі блізу 300 дэлегатаў з вырашальным голасам замест чаканых 900. Таму афіцыйнае адкрыццё з'езда было адкладзена, а сход дэлегатаў, якія ўвечары 5 снежня сабраліся ў Менскім гарадскім тэатры, абвешчаны папярэдняй нарадай. Яна доўжылася яшчэ два наступныя дні, на працягу якІх прыязджалі новыя групы ўдзельнікаў. Паводле інфармацыі менскіх газет, 7 снежня было ўжо 500 чалавек з вырашальным голасам і 200 — з дарадчым [13, 174].
Наконт
даты адкрыцця Усебеларускага з'езда ва
ўспамінах удзельнікаў і
“Адкрыў з'езд Сымон Рак-Міайлоўскі. Ваенны аркестр зайграў "Марсельезу". "Няхай жыве Беларуская Рэспубліка!", — гучна разнеслася па тэатру. Хор праспяваў беларускуго марсельезу "Ад веку мы спалі", гімн "А хто там ідзе?" на словы Янкі Купалы. Пасля з'езд хвілінай маўчання ўшанаваў памяць усіх змагароў-беларусаў, якія загінулі ў барацьбе за волю. Бьшо заслухана каля 40 прывітанняў” [14, 64].
Наконт
Усебеларускага з’езду таксама існуюць
розныя меркаванні. С. Пачанін у кнізе
“Историей обреченные” называе
з’езд “контрреволюционным
А В. Скалабан прыводзіць іншыя словы сучасніка: ” Увечар 5 снежня ў мінскім гарадскім тэатры пачалі збірацца дэлегаты. Большасць — салдаты ў шынялях, шмат сялян у кажушках. Усіх хвалявала думка, што скажа з'езд. Трапляліся і ворагі беларушчыны. Туляючыся па Кутках, яны вялі агітацыю супраць з'езда, супраць Беларускай Рады і беларускага руху. Чуліся ўсім абрыдлыя словы аб польскай інтрызе, аб падтрымцы беларускага руху панскімі грашыма і аб тым, што Беларуская Сацыялістычная Грамада ідзе на повадзе ў князёў. Агітацыя поспеху не мела. Адны смяяліся, другія адмахваліся, а некаторыя салдаты пачалі лагражаць арыштам агітатарам за распаўсюджанне цёмных чутак. Агітатары змоўклі і схаваліся” [14, 64].
14
снежня з'езд выбраў новы
Для аператыўнага разгляду палітычных пытанняў была сфармавана Рада старэйшын з'езда у складзе блізу 60 чалавек. У яе увайшоў прэзідыум і прадстаўнікі ад розных групаў дэлегатаў і арганізацый.
На 14—15 снежня прыпадае самы інтэнсіўны прыезд яго ўдзельнікаў. Што да агульнай колькасці дзлегатаў, дык найбольшага даверу заслугоўваюць звесткі, якія зыходзяць ад П.Крачэўскага — старшыні мандатнай камісіі з'езда, і А.Прушынскага (А.Гаруна) — намесніка старшыні з'езда. Паводле іх дадзеных, ад 5 да 17 снежня мандатная камісія выдала 1872 мандаты, у тым ліку 1167 — з правам вырашаль-нага голасу і 705 — з правам дарадчага. ТакІмі ж лічбамі апераваў у 1918 годзе Народны сакратарыят Беларусі ў афіцыйнай перапісцы. Яны замацаваліся ў гістарычнай літаратуры як агульнапрызнаныя [13, 177].
Большасць з дэлегатаў прадстаўлялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаўніцкія арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэта былі галоўным чынам эсэры і члены БСГ. У сацыяльным плане сярод дэлегатаў пераважалі прадстаўнікі заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых пластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі.

- Беларусь пасля лютаўскай (1917 г.). Буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
- Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – пачатак ХХ ст.).
- Белки и углеводы
- Белки. Мясные полуфабрикаты. Влияние жарки на жиры
- Беларусь в годы Первой мировой войны
- Беларусь в межвоенный период (1921–1939 гг.)
- Беларусь во время Российской революции 1905-1907 года
- Беларусь в ООН и других международных организациях
- Беларусь в составе ВКЛ
- Беларусь в составе Российской империи
- Беларусь в условиях геополитики первой половины XX в