Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Кантрольная работа  па гісторыі беларусі

 

студэнта 3 курса завочнага  аддзялення (спецыяльнасць Гісторыя)

 

Івановай Лізаветы Міхайлаўны

 

Тэма:  Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Хатні адрас:    вёска  Узмёны, Мёрскі раён,

Віцебская вобласць, 211943,

Вул. Кірава, д. 89

 

 

 

 

2012-/2013 вучэбны год

Змест :

  1. Уводзіны       
  1. Стварэнне партызанскіх брыгад, іх баявая дзейнасць.Партызанскія зоны.
  1. Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам.
  2. Асаблівасці антыфашысцкай барацьбы ў Заходняй Беларусі.
  1. Заключэнне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

    Сярод  слаўных старонак, упісаных Беларуссю ў летапіс перамогі савецкага народа над  германскіх фашызмам, самая магчыма, значная і здзіўляючая па размаху, бяспрыкладнай мужнасці – трохгадовая барацьба с гітлераўскімі акупантамі. Барацьба, у якой салдатамі былі, па сутнасці, усе – мужчыны і жанчыны, старыя і падлеткі. Барацьба, якая па ўсім свеце разнесла гераічную славу рэспублікі-партызанкі.

    Ёмістае і ганаровае гэта званне. У ім – трагедыя акупацыі і баявая слава, пакланенне перад тымі, хто за свабоду ўступіў у смяротную бітву, святая памяць аб загінуўшых са зброяй у руках і непраходзячы смутак аб мільёнах бязвінных ахвяр фашысцкіх катаў. Ніхто не забыты, нішто не забыта – партызанскае мінулае навекі ў памяці, яно не можа назаўсёды кануць у нябыт. Яно бачна, адчувальна, важка сплялося с сённяшнім днём выратаванай свабодай, славай ветэранаў, нязгасным болем страт.

    Жыве гэта мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны.

    Менавіта гэтымі ўрокамі чыстага сумлення і вялікай мужнасці асабліва каштоўныя дакументы партызанскай вайны, прысвечаная ёй мемуарная і мастцкая літаратура. І нельга не адчуваць найглыбейшую удзячнасць да тых, хто здолеў у суровыя гады ўсенароднай барацьбы адлюстраваць яе непаўторны лік, цяжкія будні, яе ўдзельнікаў і ахвяры ў лаканічных радках дзённікаў, у няхітрых газетных заметках,  спехам зробленных фатаграфіях ці малюнках, а то і на кінастужцы [4, с. 20]…

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 2. Стварэнне партызанскіх брыгад, іх баявая дзейнасць.Партызанскія зоны.

    Антыфашысцкая барацьба на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны распачалася з першых дзён нямецкай акупацыі рэспублікі. Галоўнай сілай антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі стаў партызанскі рух [1, с.473]. Гэта  была барацьба за свабоду і незалежнасць  савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супраціўленне станавілася ўсё больш упартым і непрымірымым. Арганізатарамі яго ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі дзяржаўныя і партыйныя органы, кіруючыя партработнікі, але і радавыя грамадзяне рэспублікі. Партызанскія атрады і группы часта ўзнікалі на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў, аснову многіх партызанскіх падраздяленняў складалі камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле гітлераўскіх войск [2, с.244-245].

   У 1941 г. не было вопыту вядзення  партызанскай вайны. У 20 – першай палове 30-х гг. на Беларусі праводзілася пэуная праца па падрыхтоўцы партызанскіх атрадаў і баз для іх забеспячэння на выпадак вайны. На тэрыторыі БССР былі сфарміраваны Бабруйскі, Барысаўскі, Мінскі, Мазырскі, Полацкі і Слуцкі атрады. Кожны атрада налічваў ад 300 да 500 чалавек, меў свой штаб, камандзіра. У беларускіх лясах для атрадаў былі зроблены закладкі зброі і боепрыпасаў, у тым ліку 50 тыс. вінтовак і 150 кулямётаў. Камандзірамі атрадаў з’яўляліся С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж, К.П. Арлоўскі, А.М. Рабцэвіч [1, с. 475].

    Ствараецца сетка падпольных цэнтраў, пярвічных арганізацый і груп, партыйнае і камсамольскае падполле. Складваецца арганізаваны і, што галоўнае, масавы партызанскі рух. Усяго ж на Віцебшчыне дзейнічала 5 партызанскіх зон (Суражская, Расонская, Полацкая, Ушацкая, Сенненская). Адным з першых на Беларусі пачаў дзейнічаць атрад Міная Піліпавіча Шмырова. М. Шмыроў – дырэктар Пудацкай кардоннай фабрыкі, праслаўлены партызанскі камандзір часоў грамадзянскай вайны. 5 ліпеня 1941 г. яго запрасілі ў Суражскі райком партыі. Ён прыняў прапанову як партыйнае даручэнне і разам з сакратаром партыйнай арганізацыі Р.У. Шкрэдам і тэхнаруком П.Н. Голубевым стварыў дзеяздольную партызанскую групу. Да 25 ліпеня ў атрадзе налічвалася 60 чалавек. У гэты ж дзень партызаны Суражскай зоны адкрылі баявы рахунак. У баявой аперацыі знішчана 30 гітлераўцаў. За тым баявыя дзеянні ішлі па ўзрастаючай: у верасні 1941 г. быў разгромлены нямецкі гарнізон у Суражы. Насельніцтва ўсяляк памагала Шмырову. Слава бацькі Міная хутка расла.

    На бальшаку Сураж-Усвяты немцы самі ўстанавілі плакаты:”Партызанская зона”. Яны аб’явілі вялікае ўзнагароджанне таму, хто выдасць М.П. Шмырова. У якасці заложнікаў фашысты захапілі яго чацвярых малалетніх дзяцей[3, с.227].

    Важна адзначыць, што контрнаступленне па ўсяму фронту і працягвалася да красавіка  1942 г. У канцы 1941 г. – пачатку 1942 г. савецкія войскі выйшлі да граніцы Беларусі, і з імі на Віцебскім напрамку ў непасрэднае ўзаемдзеянне ўступілі партызанскія атрады Я.З. Захарава, Д.Ф. Райцава, М.П.Шмырова і інш. У выніку сумесных дзеянняў часцей Чырвонай Арміі Калінінскага фронту і партызанскіх атрадаў быў вызвалены тракт Усвяты-Сураж і ўтвораны 40-кіламетровы праход у лініі нямецкага фронту (“Суражскія”, альбо “Віцебскія” вароты). Цераз іх на акупіраваную ворагам тэрыторыю з Вялікай зямлі накіроўваліся арганізатарскія і дыверсійныя группы, узбраенне, боепрыпасы і інш[2, с. 245-246].

    Партызанскі рух не з’яўляецца толькі нацыянальнай беларусскай з’явай. Справа ў іншым – дзейнасць партызанскіх атрадаў і злучэнняў на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны набыла значныя памеры. Супраць акупантаў змагаліся не асобныя атрады дыверсантаў, на барацтбу падняўся ледзь не ўвесь народ. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 444 тыс. партызан і падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з’яляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў, большасць з якіх былі аб’яднаны ў 213 брыгад. Колькасць беларусаў у партызанскіх атрадах складала 71,1%, рускіх – 19,3%, украінцаў – 3,9% і 5,7% былі прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.

    Ужо ў пачатку нямецкай акупацыі Беларусі ў чэрвені 1941 г. пачалі дзейнічаць першыя партызанскія атрады. Сярод арганізатараў былі Ц.П. Бумажкоў, В. З. Корж, Ф.І. Паўлоўскі і інш.

    26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц.П. Бумажкоў і ўпаўнаважаны Наркамата нарыхтовак па Акцябрскаму раёну Ф.І. Паўлоўскі стварылі партызанскі атрад “Чырвоны Кастрычнік”. Сумесна з часцямі Чырвонай Арміі ён вёў баі з нямецкімі войскамі на р. Пціч. Партызаны правялі шэраг удалых аперацый, у час якіх знішчылі 30 нямецкіх танкаў, 55 адзінак аўтабранятэхнікі праціўніка, узарвалі некалькі мастоў. 18 ліпеня 1941 г. пры агнявой падтрымцы браняпоезда № 52 (камандзір – лейтэнант Калакольцаў) партызаны атрада разграмілі штаб нямецкай дывізіі ў в. Воземля. У баі праціўнік страціў 80 салдат і афіцэраў, былі захоплены значныя трафеі і вельмі карысныя дакументы, якія партызаны перадалі  камандаванню савецкіх войскаў.

   За гераізм і ўмелае кіраўніцтва партызанскай барацьбой камандзіру атрада Ц.П. Бумажкову і камісару Ф.І. Паўлоўскаму , першым з беларускіх партызан, 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза.

   Нягледзячы на вышэй прыгаданыя факты, колькасныя памеры і баяздольнасць антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі ў 1941 г. была нязначнай.

   З 16 партызанскіх атрадаў, якія былі сфарміраваны Пінскім абкомам  партыі ў ліпені 1941 г. на тэрыторыі вобласці, увосень застаўся толькі адзін атрад, які налічваў 60 байцоў, пад камадваннем В.З. Каржа. Астатнія партызаны альбо выйшлі ў савецкі тыл, альбо разышліся па хатах.

   Летам 1941 г. на тэрыторыі  Гомельскай вобласці было арганізавана 65 партызанскіх атрадаў. Колькасць партызан перавышала 1770 чалавек. У снежні 1941 года засталося 10 фарміраванняў і складалі яны прыкладна 150 чалавек.

    Зімой 1941 г. колькасць партызан не перевышала 3 тыс. чалавек. Насельніцтва Беларусі на працягу першых месяцаў нямецкай акупацыі было ў разгубленнасці.                  

Кіраўнік аператыўнай  групы Шклоўскага раёна Я.А. Сляпцоў  адзначыў у дакладной запісцы ў адрас ЦК КП(б)Б: “Настрой большасці калгаснікаў упадніцкі, яны страцілі ўсялякую веру ў нашу перамогу. …Гавораць, што ў справаздачах падкрэслівалі, што нас ніхто не пераможа, а зараз што зрабілася – і самі ўсе пазбеглі, а нас пакінулі на здзекі немцам”[1, с. 473-474].

На тэрыторыі Віцебскай  вобласці дзейнічаў падпольны абком, гарком, 31 райком партыі, выдавалася газета “Віцебскі рабочы”. У сучасных межах  вобласці дзейнічалі 6 партызанскіх брыгад, 2 палкі, 30 асобных і спецыяльных  партызанскіз атрадаў. Іх узначальвалі вядомыя кіраўнікі партызанскага  руху – П.М. Машэраў, А.Ф. Данукалаў, Ф.Ф. Дуброўскі, І.К. Захараў, М.С. Пруднікаў [3, с.227].

Яркай гераічнай і трагічнай старонкай у гістрорыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў ўвайшло Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі І.К.Кавалёў, І.П. Казінец, У.С. Амельянюк, І.І. Матусевіч і інш. З першых дзён акупацыі Мінска, які гітлераўцы ахрысцілі “страляючым горадам”, падпольшчыкм ажыццяўлялі дыверсіі на чыгуначным вузле, прадпрыемствах і ў фашысцкіх установах, збіралі і перадавалі цераз сувязных у партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху нямецкіх ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб’ектаў у горадзе і г. д. Самаахвярна змагаліся з ворагам падпольшчыкі Магілёва, Віцебска, Оршы, Жлобіна, Брэста, Гродна і іншых гарадоў і пасёлкаў рэспублікі.

           Да канца 1941 г. у Беларусі, паводле няпоўных даных, былі арганізаваны і дзейнічалі 247 партызанскіх атрадаў і падпольных груп. Аднак у першыя месяцы вайны партызаны не мелі патрэбнай падрыхтоўкі, матэрыяльнага забеспячэння, узаемадзеяння с вайсковым каманлваннем і г.д.

          Вялікі ўплыў на ўздым народнага руху супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў аказала бітва савецкіх войск пад Масквой. Весткі аб перамозе хутка разнесліся па гарадах і вёсках акупіраванай Беларусі, умацоўваючы ўпэўненасць у канчатковым зыходзе вайны, натхняючы падпольшчыкаў, партызан, насельніцтва на больш актыўную барацьбу з акупантамі.

         Важную ролю ва ўзмацненні партызанскага руху на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Аршанская, Асіповіцкая, Асінторфская (Дубровенскі раён Віцебскай вобласці), Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя палпольныя арганізацыі, якія па няпоўных дадзеных налічвалі ў сваім складзе звыш 1100 чалавек. Амаль палова падпольшчыкаў у 1941 г., альбо 540 чалавек дзейнічалі ў Мінску.

         Антыфашысцкае падполле на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны налічвала каля 70 тыс. Беларусы складалі ў яго радах 74,4 %, рускія – 17,5%, украінцы – 2,2%, яўрэі – 2,3%, палякі – 1,7% і 1,9% - былі прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.

         У час бітвы пад Масквой пажпольшчыкі знішчылі дзве вадакаачкі на Мінскім чыгуначным вузле. У выніку гэтай дыверсіі  цягнікоў былі пашкоджаны. Падпольшчыкі Оршы пад кіраўніцтвам К.С. Заслонава з лістапада 1941 па люты 1942 гг. вывелі са строю 170 цягнікоў і пусцілі пад адхон дзесяткі варожых саставаў з жывой сілай і тэхнікай[1, с. 476].

       У верасні 1942 г. быў створаны кіруючы і каардынуючы цэнтр партызанскага руху на тэрыторыі рэспублікі – Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін. Працэс забеспячэння партызан зброяй і боепрыпасамі набыў шырокамаштабны характар. З  15 верасня 1942 г.  па 1 студзеня т1943 г. беларускім партызанам савецкая авіяцыя перакінула 3762 аўтаматы, 2106 карабінаў, 2207 вінтовак, 444 кулямёты, 212 СТР, 294 мінамёты, 16 тон выбуховых рэчываў і інш. У далейшым гэтая дапамога працягвалася. Усяго ж за 1942-1944 гг. для ўзмацнення партызанскага руху з савецкага тылу звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў і арганізатараў партызанскай вайны.

       У другой палове 1942 г. партызаны пачалі праводзіць супраць акупантаў значныя па сваіх памерах баявыя аперацыі. Напрыклад, у жніўні 1942 г. рпартызанскі атрад пад камандваннем А.І. Петракова і А.В. Раманава знішчыў чыгуначны мост праз р. Дрысу. З-за гэтага чыгуначны рух на лініі Полацк-Даўгаўпілс быў прыпынены на 16 дзён, пазней прапусканая здольнасць на гэтым участку знізілася з 60 да 8 эшалонаў у суткі.

      Аналагічную аперацыю правялі партызанскія атрады Мінскай і Палескай абласцей. У ноч на 3 лістапада 1942 г. быў знішчаны 132-метровы чыгуначны мост праз р. Пціч. Варожыя перавозкі на чыгунцы Брэст-Гомель былі прыпынены на 18 дзён.

     28 жніўня 1942 г. аб’яднанымі сіламі 8-га, 24-га і 36-га партызансктіх атрадаў Магілёўскай вобласці быў знішчаны варожы гарнізон і камунікацыі на чыгуначнай станцыі Слаўнае. У час аперацыі партызаны разграмілі гарнізон, знішчылі будынак станцыі, нямецкія казармы, 6 складаў з ваеннай маёмасцю і харчаваннем, 2 вайсковыя эшалоны з тэхнікай  і ўсё чыгуначнае абсталяванне на станцыі. Праціўнік страціў каля 120 салдат і афіцэраў забітымі.

     Узмацненне партызанскага руху на Беларусі, якое адбылося ў 1943 г., дазволіла народным мсціўцам рэспублікі перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, “Рэйкавая вайна”. Аперацыя праводзілася партызанамі Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Ленінградскай, Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей.  Галоўнай яе задачай было разбурэнне чыгуначных камунікацый праціўніка напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрцаваў аперацыю “Рэйкавая вайна” Цэнтральны штаб партызанскага руху.  На Беларусі “Рэйкавая вайна” праходзіла ў 3 этапы. Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноўная мэта аперацыі – садзейнічаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам. У вызначаны час 74 тыс.  партызан Беларусі нанеслі мноства магутных удараў па чыгуначных камунікацыях праціўніка. У выніку былі поўнасцю выведзены са строю чыгуначныя лініі ў раёне Бабруўска, Жлобін-Калінкавічы, Цімкавічы-Асіповічы; чыгунка на ўчастках Полацк-Маладзечна не дзейнічала 15 дзён, Мінск-Маладзечна – 10 дзён, на лініях Магілёў-Крычаў, Магілёў-Жлобін рух быў спынены на працягу ўсяго жніўня. За час першага этапа партызаны Беларусі пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны і 3 бронепаязды, узарвалі 184 чыгуначныя масты і 556 мастоў на аўтамабільных дарогах, знішчылі 1426 аўтамашын і тэлефонна-тэлеграфных ліній працягласцю 392 кіламетры. Правялі шэраг паспяховых аперацый па разгрому варожых гарнізонаў.

      Другі этап “рэйкавай вайны” пад умоўнай назвай “Канцэрт” праводзіўся  з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. За гэты прамежак часу партызаны падарвалі 90 тыс. чыгуначных рэек, 1041 эшалон, 72 чыгуначныя масты. У выніку праціўнік, нягледзячы на складанае становішча на савецка-германскім фронце, быў вымушаны падвоіць колькасць войскаў на Беларусі для аховы стратэгічных камунікацый свайго тылу.

     Трэці этап “рэйкавай вайны” быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадошга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі “Багрціён”. На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна узаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40 775), знішчылі 8 чсыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя сыгцначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

Аперацыя “Рэйкавая вайна” дапамагла разграміць фашысцкія  войскі на розных участках фронту ў 1943-1944 гг.[1, с. 479-480].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.  Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам.

    Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў. Гэта дало магчымасць на базе асобныз атрадаў стварыць буйныя партызанскія фарміраванні – брыгады і злучэнні, баявыя дзеянні якіх каардынаваліся з войскамі Чырвонай Арміі. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К Панамарэнка. Некалькі пазней былі арганізаваны Беларускі, Украінскі і іншыя штабы партзынскага руху.

    Удасканальвалася і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі арганізацыямі і партызанскімі фарміраваннямі. У савецкім тыле была створана спецыяльная школа (Асобы беларускі збор) для падрыхтоўкі падпольшчыкаў і партызан.Важную ролю ва ўмацаванні шэрагаў партызан адыграла “Партызанская прысяга”, тэкст якой быў зацверджаны ЦК КП(б)Б у маі 1942 г.

   У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет, зводак Саўінфармбюро, выданню падпольных газет і ліствоак. У маі 1942 г. мінскія падпольшчыкі выпусцілі першы нумар газеты “Звязда”. У пачатку 1943 г. было адноўлена выданне “Звязды” як цэнтральнага органа КП(б)Б. Усяго ў акупіраванай Беларусі выдавалася больш за 170 падпольных часопісаў і газет. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню партызанскай барацьбы, надавала ёй больш арганізаваны характар [2, с. 246-247].

   На працягу 1941 г. папаўненне партызанскіх атрадаў адбывалася з ліку камуністаў і камсамольцаў, якія апынуліся ў варожым тыле. Пазней узмацніўсяя прыток насельніцтва ў партызаны, гэтаму ў значнай ступені паспрыялі самі акупанты. У сакавіку 1942 г. камадваннем вермахта выдала загад аб выртанні ў лагеры для ваеннапалонных былых савецкіх ваеннаслужачых, якім было дазволена ў зімовы час пражыць у вёсках у сваіх родных і блізкіх. Большасць ваеннапалонных, якія на зімоўку былі адпушчаны з лагераў, пайшлі ў партызанскія атрады, а дзе іх не было, то і самі стваралі гэтыя атрады. Калі на пачатку 1942 г. колькасны склад партызанскіх атрадаў на Беларусі налічваў  каля 3 тыс. чалавек, то ў канцы года ў іх радах было ўжо каля 50 тыс. байцоў. Чвэрць партызанскай арміі складалі кадравыя вайскоўцы з ліку акружэнцаў. Такім чынам, у 1942 г. стварылася арганізацыйнае ядро партызанскага руху на Беларусі, што дазволіла разгарнуць на тэрыторыі рэспублікі сапраўдную народную вайну супраць нямецкіх акупантаў.

   Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся ў лютым 1942 г., калі войскі Калінінскага і Заходняга франтоў на Віцебскім напрамку ўступілі на тэрыторыю Беларусі. Воіны 249-й дывізіі разам з партызанамі вызвалілі дзесяць вёсак Суражскага і Мехаўскага раёнаў Віцебскай вобласці. 6 лютага 1942 г. Чырвоная Армія на гэтым накірунку перайшла да абароны, аднак на 40-кіламетровым накірунку фронту на стыке пазіцый нямецкіх армейскіх груповак “Поўнач” і “Цэнтр”, што паміж Веліжам і Усвятамі, захаваўся пралом у лініі нямецкай абароны. У выніку ўтварыліся так званыя “Суражскія вароты” партызанскі рух Беларусі папоўніўся больш чым 2 тыс. арганізатарамі і спецыялістамі па вядзенню дыверсій [1, с. 477].

    Партызанам рэспублікі перапраўлялася зброя і боепрыпасы. Праз “Суражскія вароты” партызаны атрымалі 4250 вінтовак, 630 аўтаматаў, 402 кулямёты, 138 супрацьтакнкавых ружжаў (СТР), 280 мінамётаў, 10 860 дыверсійных мін, каля 2 млн. патронаў для зброі, 18 тыс. ручных гранат і 40 тон толу.

    Папаўненне партызанскіх фарміраванняў узмацнілася ў сувязі з мабілізацыяй беларускай моладзі на работы Ў Германію.Так, у адпаведнасці з дырэктывай, атрыманай 11 сакавіка 1943 г.

    Значную ролю па пераўтварэнню партызанскага руху ў масавую народную вайну супраць іншаземнага нашэсця выканалі падпольныя органы кампартыі рэспублікі, якія карысталіся аўтарытэтам сярод насельніцтва Беларусі. У тыле ворага ў гады вайны выдавалася каля 2170 падпольных газет, тыраж якіх налічваў мільёны экзэмпляраў. За гады вайны было выдадзена і распаўсюджана 28,5 млн. лістовак. Падпольны савецкі друк заклікаў да ўзброенай барацьбы супраць акупантаў. Ён выклікаў у насельніцтва рэспублікі не толькі інфармацыйную цікавасць, але і знаходзіў належны практычны водгук.

    444 тыс. партызан і падпольшчыкаў дзейнічалі на Беларусі. Але гэта далёка не адлюстроўвае ўсяго ўдзелу насельніцтва рэспублікі ў антыфашысцкай барацьбе. Не ўсе жадаючыя змаглі стаць байцамі партызанскіх атрадаў з-за вострага недахору зброі. Камісар Ельскага партызанскага атрада Палескай вобласці, сакратар падпольнага райкома партыі З.Я Чарнашлаз у справаздачы начальніку БШПР П.З. Калініну ад  15 красавіка 1943 г. падкрэсліваў: “Кожны дзень у партызанскі атрад прыходзяць людзі – просяць узяць іх у атрад, але з-за адсутнасці зброі мы іх накіроўваем назад дадому, і яны вымушаны ісці ў партызанскія атрады Украінскай ССР, каторыя знаходзяццв на тэрыторыі нашай вобласці (атрады Сабурава, Фёдарава і Мельнікава)” [1,с. 480-481 ].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Асаблівасці антыфашысцкай барацьбы ў Заходняй Беларусі.

    На тэрыторыі Заходнняй Беларусі партызанскі рух быў менш інтэнсіўным, чым ва ўсходніх рэгіёнах рэспублікі. Фарміраванне антыфашысцкага руху там ішло больш марудна.  Яно пачалося са стварэння падпольных арганізацый, якія займаліся падборам кадраў і падрыхтоўкай матэрыяльна-тэхнічнай базы для далейшагна разгортвання партызанскай барацьбы. Ядро антыфашысцкага падполля складалі удзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі,  з ліку членаў КПЗБ, КСМЗБ, і савецкія вайскоўцы-акружэнцы.

    Летам 1942 г. Брэсцкая абласная падпольная антыфашысцкая арганізацыя стварыла 7 партызанскіх атрадаў у Бярозаўскім, Брэсцкім, Камянецкім, Косаўскім, Пружанскім і Ружанскім раёнах. У пачатку 1943 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 56,7 тыс. партызан, у заходніх жа раёнах рэспублікі, якія да 1939 г. знаходзіліся ў складзе Польшчы, іх налічвалася каля 11 тыс. чалавек.

    Істотныя складанасці і цяжкасці беларускаму партызанскаму руху стварала на абшарах Заходняй Беларусі дзейнасць польскага падполля Арміі Краёва (АК) [1, с. 481].

     У лютым 1942 г. на базе “Саюза ўзброенай барацьбы” і іншых сіл па загаду польскага кіраўніцтва ў Лондане была створана Армія Краёва – падпольнае ваеннае фарміраванне знішчанай Польскай дзяржавы, якое дзейнічала на тэрыторыі ўласнай Польшчы, так і Заходняй Беларусі (у раёне гарадоў Ліда, Навагрудак, Ваўкавыск, Ашмяны, Жалудок, Шчучын, Валожын, Гродна, Брэст і г.д.), Заходняй Украіне і Літве [2, с.256].

    Галоўнай мэтай АК было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939 г. Таму значныя сілы АК праводзілі свае ўзброеныя акцыі на Беларусі як супраць нямецкіх акупантаў і мясцовых беларускіх калабарацыяністаў, так і супраць савецкіх партызан і падпольшчыкаў, асабліва пасля разрыву у красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане. За асенне-летні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Асаблівай актыўнасцю адрозінвалася Стаўбцоўскае злучэнне пад камадваннем А.Пільха, якое за адзначаны вышэй час правяло 32 аперацыі і ніводнай супраць немцаў. Пры гэтым размова ідзе не толькі аб дробных сутычках беларускіх партызан і АК, алеі аб баявых дзеяннях, у якіз удзельнічалі сотні байцоў з абодвух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля в. Целяшэвічы Дзяржынскага раёна адбылося узброенае сутыкненне асноўных сіл Стаўбцоўскага злучэння АК і некалькіх атрадаў партызанскай брыгады імя І.Сталіна, у якім прымалі ўдзел 500 чалавек злучэння Арміі Краёвай і 200 беларускіх партызан. У выніку польскі бок страціў 40 чалавек забітымі і столькі ж параненымі, не абышлося без страт і ў беларускіх партызан.

    Адначасова з разгортваннем барацьбы супраць беларускіх партызан па ініцыятыве польскага боку з канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камадвання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў прыпыненні распачатага ў 1942 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі антыпольскага палітычнага курсу на Беларусі, у забеспячэнні зброяй і амніцыяй злучэнняў АК. Атрыманая зброя і амуніцыя ішлі ў распараджэнне камандуючага Навагрудскай акругі АК палпалкоўніка Я. Праўдзіча-Шласкага. Ёсць матэрыялы, якія сведчаць і аб супрацоўніцтве АК з германскімі ўладамі на тэрыторыі Вілейскай вобласці.

    Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі “Баграціён” у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс.  салдат і афіцэраў. Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб’ядноўвалі звыш 7 тыс. чалавек асабовага складу.

    Легіянерамі Стаўбцоўскага злучэння  АК, - піша ў мемуарах а.Пільх, - са снежня 1943 г. да канца чэрвеня 1944 г. было забіта каля 6 тыс. бальшавікоў, гэта значыць сваякоў савецкіх партызан і прадстаўнікоў нацыянальна свядомай беларускай ірнтэлігенцыі, галоўным чынам, старых, жанчын, дзяцей. Такое ж назіралася і на тэрыторыі Лідска  акругі, дзе за люты-красавік 1944 г. ад рук польскага падполля Арміі Краёвай загінула некалькі тысяч чалавек [1, с.481-483].

    З мэтай спынення супраціўлення Арміі Краёвай у верасні 1944 г. паміж урадам Беларусі і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было заключана пагадненне аб эвакуацыі беларускага насельніцтва з Польшчы ў Беларусь і польскага насельніцтва з Беларусі ў Польшчу. Да 1 мая 1945 г. з Польшчы ў Беларусь прыбылі, 25 123 чалавеві, а з Беларусі ў Польшчу – 35 704.

     Аднак гэтая акцыя становішча ў заходніх абласцях Белаусі не палепшыла. Барацьба працягвалася. У судовай справаздачы “Працэсу 16-ці” ў Маскве ў чэрвені 1945 г. гаварылася: “Па няпоўных данных, у выніку тэрарыстычнай дзейнасці Арміі Краёвай з 28 ліпеня па 31 снежня 1944 г. было забіта 277 і паранена 94 байцы і афіцэры Чырвонай Арміі, у тым ліку забіта і паранена афіцэраў – 77, сяржантаў – 87, байцоў – 207. З 1 студзеня па 30 мая 1945 г. забіта 317 і паранена 125 байцоў і афіцэраў Чырвонай Арміі”.

    Такім чынам, у пасляваенны час адзіным спосабам існавання акаўцаў быў прымітыўны  бандытызм, густа афарбаваны нянавісцю да савецкай улады. Армія Краёва была створана кіуючымі коламі Польшчы для абароны палітычных інтарэсаў гэтай дзяржавы [2, с.259].

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Рассекла вайна крывавай зарубкай гісторыю краіны, чалавечыя  лёсы, праглынула больш дваццаці мільёнаў савецкіх людзей… Не абышла яна  бядой і тых, хто перажыў яе, - зрабіла інвалідамі, пазбавіла  самыз блізкіх, нанесла не аднаму пакаленню свае злавесныя меціны.

Непераходзячая жудасная памяць вайны, не сціхае гора, не затуманьваецца слава подзвігу народнага. Жыве сёння  і ад пакалення ў пакаленне  ідзе ў заўтра эстафета гэтай памяці. Становяцца ў ганаровую вахту  да Вечнага агню школьнікі ля помніка  Перамогі ў Мінску. Не спыняецца  людскі паток да Кургана Славы  – помніка арміі вызваліцельніцы  Беларусі. Услаўляюць беззапаветную  мужнасць палпольшчыкаў фанфары  ля абеліска “Мінск – горад-герой”. Застыў у брорнзе накіраваны да перамогі партызан з аўтаматам на высокім пастаменце каля райцэнтра Ушачы Віцебскай вобласці…

Усенародным подзвігам, масавым  гераізмам у бясконцых бітвах здабыты мір і свабода Савецкай Беларусі. Вялікай крывёй абмытая, цяжкімі  ахвярамі азмрочаная яе баявая слава. На ўсёй зямлі нашай – іх магілы, адзіночныя і брацкія. І плыве  над імі жалобны перазвон званоў Хатыні. Далёка, ва ўсім, свеце чуцен  голас, гэты перастук сэрцаў мільёнаў спаленых, расстраляных, павешаных, замардаванных  фашысцкімі катамі жыхароў рэспублікі. Звоняць, звоняць званы, заклікаюць да нашай памяці, зноў і зноў папярэджваючы: такое не можа, не павінна паўтарыцца!