Культура Беларусі ў XVII - XVIII стст



12

 

 

Министерство образования Республики Беларусь

Учреждение образования

«Брестский государственный университет им. А.С. Пушкина»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Контрольная работа

по Истории Беларуси

на тему: “Культура Беларусі ў XVII - XVIII стст.”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выполнил:

студент 1 курса

юридического факультета

заочного отделения

сокращённой формы обучения

Проверил:

преподаватель Ермокович Л. И.

 

 

 

 

 

 

 

 

Брест 2012

Культура Беларусі ў XVII - XVIII стст.

 

1. Грамадска-палітычная думка ў XVII - XVIII стст. .……….....…3

2. Развіццё адукацыі ...………………………………………………5

3. Выяўленчае мастацтва, літаратура,

    вусная народная творчасць ………………………………………7

3.1. Выяўленчае мастацтва …………………………………………7

3.2. Літаратура ………………………………………………………9

3.3. Вусная народная творчасць ……………………..……………11

     Літаратура ………………………………...…………………….12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.      Грамадска-палітычная думка ў XVII - XVIII стст.

 

Разглядаемы перыяд быў вельмі складаным для Беларусі, насычанным на важныя падзеі, як знешнепалітычныя, так і ўнутрыпалітычныя. Разглядаць гэты перыяд трэба пачынаць зыходзяцы з таго, што з другой паловы XVII ст. беларуская мова паступова выцясняецца, а ў канцы стагоддзя ўжыванне яе як афіцыйнай пісьмовай мовы было забаронена. Увогуле, пасля таго, як была падпісана дзяржаўная ўнія 1569 г., рэлігійная ўнія 1596 г. і ўзнікла суперніцтва Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай, гэта вельмі адмоўна адбілася на беларускай культуры. Усё большую моц набірае паланізація і акаталічванне беларускага насельніцтва. Уся афіцыйная перапіска пераводзілася на польскую мову. У пачатку XVIII ст. былі закрыты амаль усе брацкія школы і друкарні. Кнігадрукаванне на кірыліцы пастопова прыходзіла ў заняпад, лаціна-польскія шрыфты пераважалі. Жывой беларускай мовай працягвалі карыстацца сяляне, дробная шляхта, гарадское рамеснае насельніцтва. На беларускай мове грунтавалася народная творчасць: казкі, легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі, песні сямейна-абрадавыя і каляндарныя, жніўныя, талочныя, вясельныя. У народзе вусна распаўсюджваліся вершы і песні на царкоўна-рэлігійныя, маральна-этычныя тэмы, гістарычныя і патрыятычныя вершаваныя творы.

Будучы пазбаўленнымі права на нацыянальную пісьменнасць адукаваныя людзі Беларусі, а таксама просты працоўны люд, не сядзелі, склаўшы рукі, у чаканні склону свайго духоўнага жыцця. Пратэстуя супраць загадаў польскіх улад і каталіцкай царквы па выкараненні беларускай мовы з розных сфер грамадскага жыцця, яе носьбіты настойліва шукалі шляхі захавання свайго найкаштоўнага духоўнага скарбу. Вось чаму нават і ў XVIII ст. беларуская мова ўсё ж не была канчаткова выціснута з недзяржаўнага справаводства, ужывалася ў рукапісных зборніках і друкаваных выданнях, на ёй стваралася парадыйная паэзія і проза, казанні, рэлігійныя і свецкія песні і вершы. Нягледзячы на велізарны ўплыў польскай культуры, народ працягваў свята шанаваць уласныя нацыянальныя духоўныя традыцыі, бо не ўяўляў свайго жыцця без іх, бачыў у гэтым сродак захаваць сябе як адзіную супольнасць, звязаную агульнасцю культуры і мовы, паходжання людзей.

Усюды, дзе толькі можна было, беларускі народ карыстаўся сваёй мовай, прытрымліваўся сваіх звычаяў, якія дайшлі да яго ад далёкіх продкаў.

Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. З-за неспрыяльнай беларускамоўнай сітуацыі пераважаць стала народная культура - культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства.

Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся, духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. Развіццё адукацыі

 

У другой палове XVIII ст. у межах Рэчы Паспалітай пачынаецца рэформа сістэмы адукацыі, якая супала з утварэннем першага ў Еўропе міністэрства асветы - Адукацыйнай камісіі. Адукацыйнай камісіяй была распрацавана свайго роду праграма навучання, якая спрыяла выхаванню чалавека і грамадзяніна. Прадугледжвалася шматпрадметнасць. Так, побач са звычайнымі школьнымі прадметамі з гуманітарных навук уводзіліся натуральнае права, мараль, эканоміка, палітычнае права, гісторыя мастацтваў і рамёстваў, натуральная гісторыя. Найважнейшае значэнне надавалася прадметам фізіка-матэматычнага цыклу, асабліва фізіцы, у праграму якой уключаліся элементы земляробства, батанікі, садоўніцтва, мінералогіі, гігіены. Меркавалася ўвесці ў навучальныя установы таго часу вывучэнне геаметрыі, ветэрынарыі, камерцыі.

Намаганнямі Адукацыйнай камісіі пачалі дзейнічаць акруговыя і падакруговыя школы, якія складалі сярэднюю ступень адукацыі. На тэрыторыі Беларусі яны былі ўтвораны ў Брэсце, Гродне, Навагрудку, Пінску, Барунах, Жыровіцах, Ваўкавыску, Мінску, Нясвіжы і інш. Адрозніваліся такія школы паміж сабой вельмі нязначна: акруговыя мелі 6 класаў з сямігадовым тэрмінам навучання; падакруговыя - тры двухгадовыя класы. У сярэдніх школах былі ўведзены прыродазнаўчыя дысцыпліны. Выкладанне вялося па-польску. Тыя, хто скончыў такія школы, мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы ці прадаўжаць адукацыю за мяжой.

Адукацыйная камісія ператварыла Віленскую езуіцкую Акадэмію ў вышэйшую навучальную ўстанову новага тыпу, якая ў 1781 г. атрымала назву Галоўная школа ВКЛ. Школа мела маральны і фізічны факультэты. На першым выкладаліся гісторыя грэчаскай і рымскай літаратуры, права, агульная гісторыя, Свяшчэннае Пісанне, дагматычная і маральная тэалогія, гісторыя царквы і кананічнае права, красамоўства; на другім - арыфметыка, геаметрыя, вышэйшая матэматыка, астраномія, механіка, фізіка, хімія, прыродазнаўства, медыцына. З Гродна сюды былі пераведзены і далучаны да Галоўнай школы медыцынская школа і інстытут спавівальнага майстэрства, на базе якіх тут быў заснаваны трэці факультэт - медыцынскі.

Ніжэйшай ступенню адукацыі павінны былі стаць прыходскія школы, якія ўтвараліся на аснове школы элементарнага чытання. Праз прыходскія школы меркавалася задаволіць узнікшую патрэбу ў адукаваных людзях, перш за ўсё ў вёсцы. Адукацыйная камісія распрацавала і надрукавала “Правілы прыходскіх школ”. Умоўна такія школы магчыма падзяліць на памешчыцкія, мяшчанскія і манастырскія. Напрыклад, мяшчанскія школы існавалі ў невялікіх гарадах і мястэчках для падрыхтоўкі пісьменных людзей на патрэбу гандлю і прамысловасці з ліку дзяцей дробных гандляроў, бяднейшых святароў, разначынцаў. Агульнай праграмы навучання не існавала.

Такім чынам, існаваўшая сістэма адукацыі была разлічана на пануючыя колы грамадства, жыхароў гарадоў і мястэчак. У горшым стане знаходзілася беларускае сялянства. Агульны стан адукацыі быў не вельмі добрым. Гістарычныя ўмовы не спрыялі ажыццяўленню ўсяго таго, што было запланавана Адукацыйнай камісіяй. У 1794 г. была распушчана Адукацыйная камісія.

Пачынаючы з першага падзела Рэчы Паспалітай адукацыя Беларусі апынулася ў складаным становішчы. Сутыкнуліся дзве сістэмы адукацыі - польская і расійская. У беларускіх гарадах і мястэчках пачынаюць утварацца галоўныя і малыя вучылішчы.

Тэрмін навучання ў галоўных вучылішчах складаў 5 год. У галоўных вучылішчах працавалі па 6 настаўнікаў. Колькасць вучыбных гадзін у тыдзень вагалася ад 23 да 29. Выкладаліся такія дысцыпліны: чытанне, пісьмо, пачатковыя асновы хрысціянскага закона, скарочаны катэхізіс, свяшчэнная гісторыя, арыфметыка, агульная гісторыя, геаграфія, маляванне, механіка, фізіка.

Побач з народнымі вучылішчамі працяглы час існавалі і навучальныя ўстановы, якія ўтварыла Адукацыйная камісія.

Такім чынам, да канца XVIII стст. На Беларусі склалася даволі складаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленных адзінага кіраўніцтва і часта не звязанных паміж сабой. Пры жаданні і адпаведным матэрыяльным становішчы магчыма было атрымаць адукацыю рознага ўзроўню і на рознай мове.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Выяўленчае мастацтва, літаратура,

вусная народная творчасць

3.1. Выяўленчае мастацтва

 

У еўрапейскім мастацтве ў пачатку XVII - сярэдзіне XVIII ст. паступова замацаваўся новы стыль, які вызначае сабой цэлую эпоху агульнакультурнага развіцця амаль усіх краін. Гэты стыль барока, які ўзнік на аснове традыцый. Уплыў ракако і класіцызму на жывапіс не быў дамінуючым.

Асаблівасці беларускага жывапісу XVIII ст. адлюстроўваюць характар і шляхі развіцця манументальна-дэкаратыўных роспісаў, абразоў, партрэта. Менавіта гэтыя віды і жанры атрымалі пераважнае пашырэнне ў азначаны перыяд. Лепшыя прыклады манументальных роспісаў у інтэр’ерах касцёлаў, уніяцкіх і праваслаўных храмаў Беларусі паказваюць здольнасць мастакоў аб’яднаць у адзінае цэлае, адзіны мастацкі вобраз усё ўбранне інтэр’ера, данесці да гледача важнейшыя моманты Свяшчэннага Пісання, хрысціянскага вучэння. Трэба адзначыць, што адбыліся змены ў беларускай іканапіснай школе. У роспісах праваслаўных храмаў, усё больш свабодна трактуюцца біблейскія і евангельскія сюжэты, уключаючы сцэны, дзе апавядаецца аб гістарычных падзеях, даюцца партрэты вядомых гістарычных асоб.

Сярод роспісаў храмаў XVIII ст. трэба адзначыць такія, як роспіс Кармеліцкага касцёла ў Мсціславе, роспісы Кармеліцкага касцёла св. Станіслава ў Магілёве, роспісы Нясвіжскага езуіцкага касцёла Божага цела, роспісы касцёла св. Андрэя ў Слоніме, царквы Раства Багародзіцы ў Слаўгарадзе і інш. Акрамя евангельскіх сюжэтаў і выяў святых, у іх уведзены сцэны на гістарычныя тэмы.

У сярэдзіне XVII ст. сваёй сталасці дасягнула Беларуская іканапісная школа. У іканапісная школа выразна праяўляюцца каліграфічнасць малюнка, пластычнасць форм, мадэліраваных колерам. У другой палове XVII - пачатку XVIII ст. асабліва ў сялян і рамеснікаў, адбываецца зварот да глубінных народных вытокаў. Побач з высокапрафесіянальным жывапісам узнік значны пласт так званага народнага прымітыву, якія адлюстроўвалі простанародныя густы і светапогляды.

У свецкім жывапісе па-ранейшаму вядучае месца займае партрэт. Беларускі жывапісны партрэт XVIII ст. захоўваў прыхільнасць да сарматызмы, калі мастакі павінны былі ўслаўляць і падкрэсліваць знатнасць, багацце, высокае грамадскае становішча чалавека. Але сарматызм адлюстроўвае хутчэй такія з’явы, якія ўжо не адпавядаюць сапраўднаму стану і ўзроўню тагачаснай культуры. Партрэты Януша Антонія і Міхала Сервацыя Вішнявецкіх дастаткова паказальныя ў гэтым плане.

Значны след пакінулі заходнееўрапейскія жывапісцы, якія працавалі ў Гродне, Нясвіжы, Мінску адпаведна з запрашэннем магнатамі для выканання пэўных заказаў. Такімі мастакамі былі напісаны партрэты Міхала Казіміра Агінскага, Міхала Казімежа Радзівіла.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.2. Літаратура

 

Беларуская літаратура пачатку XVII - канца XVIII ст. мела пераходны характар. Літаратура станавілася ўсё больш свецкай і дэмакратычнай. Кніжная старабеларуская мова паступова замянялася новай літаратурнай мовай, якая ўжо апіралася пераважна на жывую, гутарковую мову. Літаратура заставалася пераважна перапісная і ананімная. Кожны аўтар апіраўся на гаворку сваёй роднай мясцовасці.

Беларуская літаратура развівалася ў вельмі неспрыяльных умовах. Многія помнікі беларускай літаратуры да нашага часу не дайшлі або яшчэ не знойдзены. У пераходны перыяд большасць мясцовых аўтараў пісалі на польскай, лацінскай, стараславянскай мовах. З’явіліся творы дзвюхмоўныя (беларуска-украінскія, беларуска-польскія), якія належаць дзвюм суседнім літаратурам.

У развіцці беларускай літаратуры пераходнага перыяду выразна выдзяляюцца два этапы. На першым этапе вядучым мастацкім напрамкам шматмоўнай літаратуры Беларусі з’явілася барока.

Своеасаблівасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на паграніччы праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў. Барока прыйшло ў Беларусь пры польскім і украінскім пасрэдніцтве. Жыццё стала паказвацца больш усебакова. Найбольш выразна і поўна барока праявілася ў рэлігійна-філасофскай і песенна-інтымнай лірыцы, парадыйна-сатырычнай прозе.

Найбольш значнымі былі творы: “Селянін і вучань”, “Селянін і вучань-уцякач”, “Літаратар, селянін, Самахвальскі”, “Ігра Фартуны”, “Камедыя пра Якуба і Іосіфа”, “Цімон Гардзілюд”, “Птушыны баль”, “Нязгода птаства і сонд на крука”, “Апісанне птушынай хворасці”, “Камара цяжкі з дуба ўпадак” і інш.

Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, беларуская літаратура зрабіла ў часы барока прыкметны крок уперад. Гэта быў перыяд пераасэнсавання традыцый, павышэння цікавасці да народнага жыцця.

На другім этапе вядучым напрамкам з’яўляецца Асветніцтва. У другой палове XVII ст. літаратура развівалася ў крыху іншых умовах, чым у папярэдні перыяд. Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы. Яны знайшлі сваё ўвасабленне як у філасофіі, так і ў шматмоўнай літаратуры Беларусі. Ідэі Асветніцтва аказалі дабратворны ўплыў на развіццё грамадска-філасофскай думкі.

Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з’яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Класіцызм накіроўваў да чалавечага розуму, а сентыменталізм - да сэрца, пачуццяў. Асноўнай літаратурнай мовай тагачаснай Беларусі з’яўлялася польская мова. Тут нарадзіліся або жылі класікі польскай літаратуры Ю. Нямцэвіч, А. Нарушэвіч, Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін, Ф. Багамолец і інш. У канцы XVIII ст. узнікла руская літаратура Беларусі (І. Сакольскі, Г. Дабрынін, Л. Энгельгарт і інш.).

У гэты перыяд былі напісаны такія выдатныя драмы: “Цар Ірад”, “Антон з казой і Антоніха”, “Франт і паненка”, “Цыган і цыганка”; трагедыі: “Свабода ў няволі” К. Марашэўскага, “Сапар” і Фемістокл” М. Цяцерскага і інш.; камедыі: “Пра ашчасліўленне чалавека”, “Пчолы”, “Сяброўская парука”, Ж. Мальера “Доктар па прымусу” і інш.

Такім чынам, неспрыяльныя ўмовы замарудзілі працэс развіцця беларускай літаратуры пачатку XVII - XVIII ст. Літаратура стала пераважна рукапіснай і ананімнай, што адмоўна адбілася на колькасці і мастацкім узроўні твораў. Але тыя ж умовы вымушалі літаратуру арыентавацца на народнага чытача, народную паэтыку. У беларускай літаратуры пераходнага перыяду выразна бачны дзве лініі развіцця: зыходзячая і ўзыходная. Новае часта суседнічала з адміраючым старым. Аднак лепшыя тагачасныя творы адносяцца ўжо не столькі да заключнай стадыі старой, колькі да ўступнай стадыі новай беларускай літаратуры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.3. Вусная народная творчасць

 

Просты люд, каб хоць чымсьці кампенсаваць страчанае, выявіў тытанічную энергію ў захаванні і развіцці вуснай народнай творчасці. За той час ён стварыў велізарную колькасць песняў, казак, былін, прымавак, прыказак і загадак, што ўражвалі нават самых цвярозых даследчыкаў беларускай нацыянальнай культуры. Адзін з аўтараў “Пісьмаў аб Беларусі” пісаў: “Просты беларускі народ, задушаны прыгонным бытам, не мог успрыняць польскай культуры, і як не стараліся езуіты ўкараніць усюды ў Заходняй Расіі сваю лацінскую аднабаковую культуру - гэта ім удавалася толькі ў дачыненні да вышэйшага класа, а да ніжэйшага нічога не прышчаплялася… Беларускі народ і яго найлепшыя сілы аказалі моцнае супраціўленне езуітызму, энергічна адстойваючы паданні і вераванні пры дапамозе брацтваў - гэтых выдатных асацыяцый, якія здабылі такую шырокую вядомасць і ўдзячную славу ў народзе. Але, нягледзячы на некаторыя рэлігійныя змяненні, просты беларускі народ застаўся ўсё такім жа, якім быў у пачатку свайго гістарычнага жыцця; у ім захаваліся ўсё тыя ж паданні, тыя ж звычаі, тыя ж песні і казкі, якія спрадвеку склаліся ў ім і пераходзілі з роду ў род. Выносячы на сваіх прячах увесь цяжар паншчыны і прыгоннага быту, беларускі народ заставаўся ўсё тым жа, нягледзячы ні на якія перамены, што адбываліся ў асяроддзі вышэйшага класа; ён толькі яшчэ больш скурчыўся, увайшоў у сябе і застаўся амаль пры ўсім сваім, што ў яго выпрацавалася папярэднім жыццём”.

У тыя вякі мала звярталі ўвагі на просты народ, які жывіў сваё духоўнае жыццё толькі вуснай паэзіяй. Просты народ быў корань і аснова беларускай народнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура:

 

1. Грынчык М. М., Калеснік У. А., Кароткі У. Г. і інш.  /  Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд: Вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ВНУ.: Пад рэд. М. А. Лазарука, А. Семяновіча. - Мн.: Выш. шк., 1996. - 351 с.

2. Лазук Б. А.  /  Гісторыя мастацтваў. - 2-ое выд., дапрац. - Мн.: Беларусь, 2003. - 399 с.: іл.

3. Лыч Л., Навіцкі У. / Гісторыя культуры Беларусі: 2-е выд., дап. - Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 1997. - 486 с.

4. Парашкоў С. А. / Гісторыя культуры Беларусі. - Мн.: Бел. навука, 2003. - 444 с.

5. Тарасаў К.  /  Памяць пра легенды. - Мн.: 1991. - 386 с.



Культура Беларусі ў XVII - XVIII стст