Культура Беларусі ў канцы XIX- пачатку XXст. Фарміраванне беларускай нацыі

МІНІСТЭРСТВА  СПОРТУ І ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ»

 

 

 

 

Кафедра філасофіі і гісторыі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная работа па тэме:

Культура Беларусі ў  канцы XIX- пачатку XXст. Фарміраванне беларускай нацыі

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                         Студэнта  1-га курсу

                                                                          завочнага аддзялення

                                                                         АФКіТ группы № 012 з/а

                                                                          Скачка А. В. 

                                                                          Адрас: г. Мiнск, вуліца

                                                                          М.Багдановiча 102-17                       

                                                                          Тэл:  8-029-702-38-99

                                           

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2012

 

Змест

 

Увоздіны 3

1.Гістарычныя умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі 4

2. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Уплыў  дэмакратычных ідэй на  беларускую літаратуру і друк. 7

3.Развіцце і стан культуры: 9

а) Беларусазнаўства 9

б)  Сістэма адукацыі 10

в) Станаўленне беларкскага прафесійнага тэатра 12

г) Архітэктура і жывапіс 14

4. Вызначэнне наступных паняццяў: нацыя, этнонім, нацянальная самасвядомасць,эклектыка, “заходнерусізм”. 17

Заключэнне 18

Спіс выкарыстанай літаратуры 19

 

 

 

 

 

 

 

Увоздіны

        Антынацыянальная палітыка царскай  Pacii ў дачыненні да карэннага  насельніцтва Паўночна-Заходняга  края толькі прытармазіла, запаволiла  яго духоўнае развіццё, але не  магла цалкам спыніць гэты  працэс. Выкладзеныя вышэй матэрыялы  акурат i сведчаць аб гэтым. Па  ўciм відаць было, што на рубяжы XIX— XX стст. на Беларусі яшчэ  з большай сілай i выразнасцю  акрэсліўся працэс нацыянальна-культурнага  адраджэння. Галоўным у ім з'яўлялася  змаганне прагрэсiўных, адукаваных  прадстаўнгкоў беларускага народа  за права на развіццё нацыянальнай  культуры i мовы. Адраджэнне гэтых  неацэнных духоўных каштоўнасцяў  адбывалася вельмі цяжка, бо  з уступленнем Расійскай імперыі  на шлях капиталистычнага развицця  яшчэ больш узмацнилися сацыяльны  i нацыянальны прыгнёт беларускага  народа, нападки на яго культуру i мoвy. Прыхільнікі, змагары беларускага  адраджэння i ў гэтых умовах не  толькі не замкнуліся ў сваёй  абалонцы, а, наадварот, пашырылі  кантакты з іншымі культурамі i асабліва з рускай i ўкраінскай.

Мэты:

Апісаць працэс фарміравання беларускай нацыі  ў другой палове ХІХ -   пачатку ХХ ст.

Паказаць  развіццё адукацыі, друку ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Развіццё  мастацтва і архітэктуры ў  другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Задача: Даць агульную характарыстыку нацыянальна-культурнаму  адраджэнню на Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

 

 

 

 

 

1.Гістарычныя умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі

Нацыя (ад лац. паіііо — племя, народ) — гістарычная  супольнасць людзей, якая характарызуецца  ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі  сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці [2, с. 170-175].

Тэрыторыя пераважнага  рассялення беларусаў уваходзіла ў  межы пяці губерняў так званага Паўночна-заходняга  края – Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Згодна з  перапісам 1897 года насельніцтва Беларусі ў яе сучасных межах налічвала 6.387 тыс. чалавек. Але згодна з дадзенымі  тагож перапісу былі паветы ў Смаленскай, Чарнігаўскай, Ковенскай і інш. губернях, дзе пераважную большасць (болей  за 50%) складала беларускае насельніцтва. Асаблівасцю нацыянальнага складу жыхароў Беларусі было тое, што беларусы жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Гарадское насельніцтва было пераважна  яўрэйскім (дзяржаўныя законы Расійскай  імперыі забаранялі ім пасяляцца  ў сельскай мясцовасці а так сама за межамі губерній, уключаных у  “мяжу аседласці”), а так сама рускім і польскім. Па сутнасці, не існавалі ні беларускай прамысловай буржуазіі (яна яўрэйская і польская), ні беларускага прамысловага пралетарыята (ён пераважна яўрэйскі, рускі і  польскі). Толькі сельская буржуазія  была амаль выключна беларускай (але  яшчэ не ўсведамляла нацыянальнага  адзінства, бо была падзелена па рэлігійных прыкметах) і сельскі пралетарыят (батракі) – так сама быў беларускім па складзе. Вядома, гэта вельмі адмоўна  сказалася на тэмпах і характары  культурнага адраджэння беларускай нацыі. Фарміраванне беларускай нацыі. Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх  гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў у другой палове XIX стагоддзя. Так, згодна з дадзенымі  ўсерасійскага перапісу 1897 года (нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове) 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у  тым ліку 43% дваран лічылі сябе беларусамі. Да гэтага часу зніклі такія варыянты саманазваў беларусаў як “чорнарусы”, “ліцвіны”. Аднак і саманазва  “беларусы” яшчэ не была трывалай. Вялікую  ролю адыгрывалі канфесіянізмы –  калі этнічная прыналежнасць вызначалася  ад канфесійнай прыналежнасці (католік  – значыць “паляк”, а праваслаўны  – гэта “рускі”). Перашкаджала нацыянальнай кансалідацыі палітыка царскага ўрада  на асіміляцыю беларусаў. Так, на працягу  другой паловы XIX стагоддзя вага “рускага”  насельніцтва павялічылася ў 12 разоў  і склала на 1897 год 3,6% жыхароў Беларусі [5, с. 227-228].

Русіфікацыя закранула пануючыя саслоўі –  дваран і буржуазію, духавенства. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс ішоў у гарадах. Супрацьстаяла стварэнню беларускай нацыі і афіцыйная ідэалогія  “заходнерусізму”. Распрацаваная  ў сярэдзіне XIX стагоддзя праваслаўнымі  дзеячамі І.Сямашкай і М.Каяловічам яна сцвярджала, што беларусы, як і ўкраінцы і вялікарусы – частка адзінай рускай нацыі. Беларусы маюць  толькі нязначныя лакальна-дыялектныя адрозненні ад рускіх. У межах “заходнерусізму” аформілася дзве плыні – кансерватыўная, прыхільнікі якой імкнуліся як мага хутчэй гэтыя адрозненні ліквідавац і ліберальная – прыхільнікі якой імкнуліся як мага паўней гэтыя адрозненні вывучыць і гэтым узбагаціць вялікарускую культуру. Але абодвы бакі адмаўлялі беларусам у праве лічыцца самастойнай нацыяй.

Адным з паказчыкаў i фактараў сталення нацыi з’яўляецца пашырэнне i рост уплыву ў грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiх шавiнiстаў за iдэалагiчна-культурнае i эканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю. Гэтыя спрэчкi абудзiлi ў пачынальнiкаў  беларускай нацыянальнай iдэалогii пытанне: а хто такiя беларусы?

Станаўленне беларускай iнтэлiгенцыi было шчыльна  звязана з узнiкненнем i развiццём нацыянальнага руху. Вялiкае значэнне для абуджэння нацыянальнай самасвядомасцi мела дзейнасць шматлiкiх збiральнiкаў i даследчыкаў фальклору, лiнгвiстаў, гiсторыкаў, этнографаў. У другой палове XIX - пачатку ХХ стст. з’явiлiся грунтоўныя працы I. насовiча, М. Нiкiфароўскага, Е. Раманава. Я.Карскага, М. Доўнар-Запольскага i iнш., з выданнем якiх пачынаецца развiццё  навуковага беларусазнаўства [1, с. 85].

Стадыя нацыянальнай агiтацыi, звязаная з пашырэннем нацыянальнай свядомасцi ў больш шырокiя слаi насельнiцтва, пачынаецца ў 80-ых гадах XIX ст., найперш з дзейнасцi народнiцкай сацыяльна-рэвалюцыйнай агранiзацыi “Гоман” i выдання аднаiменнага гектаграфiчнага  часопiса (1884 г.), арганiзацый у Пецярбурзе, Маскве. У публiкацыях на старонках  “Гомана” (“Лiсты аб Беларусi”, “Пасланне  да землякоў-беларусаў”) дадзена тэарэтычнае  абгрунтаванне самастойнасцi, асобнасцi беларускага этнасу, асэнсаванне  складанасцi гiстарычнага шляху i цяжкасцi яго нацыянальнай кансалiдацыi. гоманаўцы  сцвярджалi самастойныя задачы беларускага  нацыянальнага руху i iдэю свабоднага федэратыўнага пагаднэння Беларусi i iншымi народамi дэмакратызаванай Расii, а таксама вылучылi задачы перад iнтэлiгенцыяй па пашырэннi нацыянальнай самасвядомасцi. Абуджэнне нацыянальнай свядомасці і тэарэтычнаму ўмацаванню беларускай нацыянальнай ідэі садзейнічалі здейсненыя ў азначаны  час навуковыя даследавнні па айчыннай гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, краязнаўству і мовазнаўству.Гэтыя даследванні стварылі аснову беларусазнаўству.

 Дачыненне  да выдання “Гомана” мелi студэнты-ураджэнцы  Беларусi А.Марчанка, Х.Ратнер i iнш. Фундаментам  iдэалогii беларускага вызваленчага  руху стала публiцыстыка Ф.Багушэвiча. У прадмове да зборнiка “Дудка  беларуская”, iншых творах iм дадзена  гiсторыка-фiласофскае i мастацкае  асэнсаванне лёсу беларускага  народа, падкрэслена пераемнасць  багатых дзяржаўна-палiтычных i культурных  традыцый Вялікага княства Лiтоўскага  з сучаснымi задачамi сацыяльнага  i палiтычнага вызвалення i культурнага  адраджэння беларускага народа.

На пачатку 90-х гадоў XIX ст. у Маскве i Пецярбургу дзейнiчалi арганiзацыі беларускага  студэнцтва пад кiраўнiцтвам А.Гурыновiча, М. Абрамовiча i iнш. Вялiкую долю адыграла літаратурна-грамадская дзейнасць  К.Каганца, А.Абуховiча i iнш., краязнаўча-збiральнiцкая праца Б.Эпімах-Шыпiлы i г.д. Былi створаны Гурток моладзi польска-лiтоўскай, беларускай i маларускай, Круг беларускай народнай прасветы i культуры, спробы выпуску нелегальнай газеты “Свабода”, заснавання Рэвалюцыйнай партыi Белай Русi. У 1902-1903 гг. на аснове гурткоў В. Iваноўскага, братоў А. i I.Луцкевiчаў адбываецца палiтычная самаарганiзацыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая некалькi пазней стала называцца Беларускай сацыялістычнай грамадой. У 1913 г. у Вiцебскiм аддзяленнi Маскоўскага археалагiчнага iнстытута А. Сапуноў пачаў чытаць курс лекцый па гiсторыi Беларусi. В.Ластоўскi ў 1910 г. выдаў першую навуковую працу на беларускай мове “Кароткая гiсторыя Беларусi”, дзе даў канцэктуальнае выяўленне нацыянальнай гiсторыi. У пачатку ХХ ст. цэласнае навуковае абгрунтаванне этнiчнай свядомасцi знайшло ў фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922 гг.), даследаваннях М.Доўнар-Запольскага i iнш.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. як надзеннае паўстала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржаўнасцi. Яно знайшло падтрымку значнай  часткi беларукага насельнiцтва i шляхі  рэалiзацыi ў абвяшчэннi спачатку Беларускай народнай рэспублiкi, а затым у  больш пэўным утварэннi БССР. Дарэчы, палiтыка “беларусiзацыi” 20-ых гадоў, якая рэалiзоўвалася партыйным i савецкiм  кiраўнiцтвам Савецкай беларусi, непараўнальна  паскорыла этна-культурныя працэсы i сцвердзiла пытанне аб iснаваннi беларускай нацыi як бяспрэчнае i незваротнае.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Уплыў  дэмакратычных ідэй на  беларускую літаратуру і друк.

У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. працягваўся  працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў  гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне  мясцовых дыялектаў, з’яўляліся новыя  словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў  рускай мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.

На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася  новая беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе старабеларускай мовы, якая з ХVІІІ  ст. фактычна стала мёртвай. Таму ў  новых гістарычных абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з’явілася вусная народная творчасць. Беларускія пісьменнікі і паэты  ў сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.

Беларуская  літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала бытавая лексіка, слаба была прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйна-канцылярская тэрміналогія. Істотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з'яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных  і граматычных норм, узбагачэння  лексікі беларускай літаратурнай мовы. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні беларускамоўных твораў. Гэты працэс не завяршыўся да пачатку рэвалюцыі 1905 - 1907 гг.

Літаратура. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі  вузкае фальклорнае апісальніцтва  сваіх папярэднікаў, станавіліся  на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння  літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне.

Вяршыняй  развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць  Францішка Багушэвіча. Да сваіх зборнікаў  “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” Ф. Багушэвіч складаў прадмовы, праз якія імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа. У  іх ён абвясціў існаванне беларускага  этнасу і адзначыў самастойнасць  беларускай мовы. Цэнтральная тэма твораў Ф. Багушэвіча – жыццё паднявольнага  сялянства, яго пошукі справядлівасці і выйсця з сацыяльнага бяспраўя.

На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А. Пашкевіч). Яе кнігі  “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” сталі першымі арыгінальнымі  зборнікамі беларускай паэзіі ХХ ст. Цётка  з’явілася адной з пачынальнікаў  апавядальнага жанру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў  беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў  у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала (І. Луцэвіч). Ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень, садзейнічаў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас (К. Міцкевіч). Адзіны паэтычны зборнік “Вянок” належыць Максіму Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод класікаў беларускай літаратуры. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш. Беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх, перш за ўсё славянскіх, народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.Развіцце і  стан культуры:

а) Беларусазнаўства

У другой палове XIX ст. працягваецца дынамічнае развіццё навуковага беларусазнаўства. Асаблівых поспехаў дасягае ў гэты час этнаграфічная навука. Да справы вывучэння традыцыйнай культуры, звычаяў і абрадаў беларускага насельніцтва далучаюцца дзесяткі даследчыкаў. Прычым царскія ўлады пасля паўстання 1863 г. часта падтрымлівалі правядзенне этнаграфічных даследаванняў, паколькі разлічвалі, што яны паслужаць для абгрунтавання іх нацыянальнай палітыкі на беларускіх землях. Але галоўным вынікам развіцця этнаграфіі і фалькларыстыкі наадварот стала навуковае абгрунтаванне ідэі культурнай самабытнасці беларусаў як асобнага народу, доказ багацця іх міфалогіі і фальклору.

      Актыўную працу ў кірунку этнаграфічнага вывучэння Беларусі праводзіў Паўночна-Заходні Аддзел Рускага Геаграфічнага Таварыства (дзейнічаў у 1867-1875 гг). Яго актыўнымі супрацоўнікамі былі такія даследчыкі як А.Дзмітрыеў, А.Сементоўскі, П.Шэйн, Е.Раманаў і інш. Найперш неабходна вылучыць дзейнасць Еўдакіма Раманава (1855-1922). Галоўнай яго працай стаў шматтомны “Белорусский сборник“ (выдаваўся ў 1886-1912 гг.), у якім вельмі падрабязна асвятляліся розныя бакі жыцця беларускага народу, яго звычаі, традыцыі, абрады. Е.Раманаў складаў слоўнік беларускай мовы, які, на жаль, так і не быў апублікаваны, а пазней знік у часе першай сусветнай вайны. Ён таксама выдаваў беларускія паэтычныя творы, у тым ліку вядомую ананімную паэму «Тарас на Парнасе». Раманаў быў шчырым патрыётам свайго роднага краю, хаця і захоўваў лаяльнасць да царскай улады і яе палітыкі.

У 1880-1890-я гады пачалі актыўна займацца этнаграфічнымі даследаваннямі М.Доўнар-Запольскі, М.Янчук, А.Багдановіч, М.Нікіфароўскі і многія інш. Неабходна назваць таксама  польскага даследчыка Міхала Федароўскага (1853-1923), які стаў аўтарам фундаментальнага шматтомнага даследавання “Беларускі люд на Літоўскай Русі“.

Вынікам працы  даследчыкаў у галіне этнаграфіі і фалькларыстыкі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. стала выданне вялікай колькасці кніг, прысвечаных беларускай народнай культуры. Дзякуючы гэтаму захаваўся багацейшы культурны пласт, які ў большасці народаў Еўропы на той час ужо знік у выніку разбурэння традыцыйнай вёскі. Да багацця народнай культуры, як доказу самабытнасці нашага народу, звярталіся беларускія нацыянальныя дзеячы ў сваім зманні за нацыянальнае адраджэнне нашага народу.

Вялікімі  дасягненнямі адзначана ў разглядаемы  перыяд і вывучэнне беларускай мовы. У 1870 г. Іван Насовіч (1788-1877) выдаў “Словарь белорусского наречия“, які налічваў каля 30 тыс. слоў. Гэты слоўнік, над якім аўтар працаваў звыш 16 гадоў, стаў багацейшым зборам беларускай лексікі. І.Насовіч  не быў акадэмічным даследчыкам. Усё сваё жыццё ён працаваў выкладчыкам  у розных навучальных установах  Беларусі і апублікаваў вялікую  колькасць зборнікаў беларускага фальклору. У 1867 г. І.Насовіч таксама выдае па-сутнасці першы гістарычны слоўнік беларускай мовы, які налічваў 13 тыс. слоў, выбраных з розных актавых кніг эпохі ВкЛ.

У адрозненне ад І.Насовіча Яўхім Карскі (1860-1931) з’яўляўся  акадэмічным навукоўцам. Ён абараніў першыя магістэрскую і доктарскую працы, прысвечаныя беларускай мове. Шмат гадоў Я.Карскі працаваў прафесарам Варшаўскага універсітэта і адначасова працягваў даследаванні беларускай мовы. Галоўным вынікам яго навуковай  працы стала выданне напачатку  ХХ ст. (1903-1922) фундаментальнага даследавання “Беларусы. Язык белорусского народа“. Гэту працу можна лічыць сапраўднай вяршыняй у развіцці навуковага беларусазнаўства ў дарэвалюцыйны перыяд. Яна стала неаспрэчным навуковым доказам культурнай самабытнасці беларускага народа. Карскі таксама склаў самую дасканалую для свайго часу геаграфічную карту распаўсюджання беларускіх гаворак, якая акрэслівала этнічны абшар беларусаў.

б)  Сістэма  адукацыі

Капіталістычнае развіццё Расіі пасля адмены прыгоннага права патрабавала ўдасканалення  сістэмы народнай адукацыі. Таму разам  з іншымі буржуазнымі рэформамі  ў 60–70-я гг. XIX ст. быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай  імперыі, якія закранулі і Беларусь.

Да 60-х гг. ХІХ ст. сістэма адукацыі характарызавалася  рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці  большасць навучальных устаноў  перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губернях. Пачатковымі  школамі ў вёсках сталі народныя вучылішчы, у гарадах – гарадскія  вучылішчы. Асноўнымі тыпамі сярэдніх навучальных устаноў сталі класічныя  гімназіі і рэальныя вучылішчы, прызначаныя  для мужчын, а таксама жаночыя  гімназіі. Школьныя рэформы рэгламентавалі дзейнасць не толькі дзяржаўных навучальных  устаноў, але і дазвалялі адкрыццё школ на сродкі грамадскіх арганізацый  ці прыватных асоб. Гэта садзейнічала дынамічнаму развіццю прыватнай  адукацыі.

Ажыццяўленне  школьных рэформ супала з правядзеннем палітычнага курсу на далейшае пашырэнне  рускага ўплыву на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў  і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Былі ліквідаваны польскія школы, у навучальных  установах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам загадвалася  клапаціцца, каб у сценах школ гутарковай мовай была руская.

Змены ў сістэме  адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага  росту колькасці навучальных  устаноў на працягу другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. Калі ў  канцы 50-х – пачатку 60-х гг. ХІХ  ст. ва ўсіх навучальных установах  Беларусі навучалася прыкладна 16,5 тыс. чалавек (0,5 % усяго насельніцтва), то ў 1900 г. у Віленскай навучальнай акрузе было 248 тыс. навучэнцаў, а ў 1914 г. іх лічба дасягнула 490 тыс. чалавек.

Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін  Заходняй Еўропы па асноўных паказчыках развіцця адукацыі. Так, па перапісу 1897 г. агульная колькасць пісьменных у  Беларусі складала толькі 25,7 %. Працэнт  навучэнцаў сярод дзяцей школьнага  ўзросту быў невысокі.

У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб значную частку затрат на ўтрыманне народных вучылішч перакласці на сялян. Шырока практыкаваўся збор сельскай грамадой грашовых сродкаў  на будаўніцтва і ўтрыманне народных вучылішч. У выніку большая частка школ знаходзілася ў непрыстасаваных  для заняткаў сялянскіх хатах, адчуваўся  недахоп вучэбных дапаможнікаў, а  таксама кваліфікаваных настаўніцкіх кадраў. Акрамя гэтага, рознатыповасць пачатковых школ, розныя навучальныя  праграмы і тэрміны навучання  зніжалі якасць падрыхтоўкі, ставячы  вучняў у нераўнапраўнае становішча. Толькі выпускнікам гарадскіх чатырохкласных вучылішч дазвалялася паступаць  у сярэднія навучальныя ўстановы, але пры ўмове дадатковай падрыхтоўкі  па замежных мовах. Выхаванцы астатніх пачатковых школ такога права не мелі.

Сярэдняя  адукацыя заставалася прывілеяй  пануючых класаў. Навучанне ў сярэдніх навучальных установах з’яўлялася платным. Плата за навучанне ў  прыватных школах была значна вышэйшай, чым у дзяржаўных навучальных  установах. Сацыяльны склад навучэнцаў сярэдніх школ быў абумоўлены абмежаванасцю  колькасці асоб з неабходнай адукацыяй, даволі высокай платай за навучанне, некаторымі пастановамі ўрада. Напрыклад, цыркуляр ад 1887 г., празваны ў народзе  “цыркулярам пра кухарчыных дзяцей”, прадпісваў не прымаць у гімназіі і прагімназіі дзяцей кучараў, лакеяў, павароў, прачак, дробных крамнікаў.

Класічныя мужчынскія гімназіі давалі грунтоўную гуманітарную падрыхтоўку, асаблівая ўвага надавалася выкладанню так званых класічных  моў – грэчаскай і лацінскай. Толькі выпускнікі гімназій мелі выключнае  права паступлення ва універсітэты. У рэальных вучылішчах галоўнае месца  адводзілася дысцыплінам прыродазнаўча-матэматычнага  цыкла. Выпускнікі рэальных вучылішч маглі  паступаць у тэхнічныя, гандлёвыя  вышэйшыя навучальныя ўстановы. Выхаванкі  жаночых гімназій атрымлівалі атэстат  на званне настаўніцы пачатковай школы. Выпускніцам восьмага педагагічнага  класа жаночых гімназій давалася права працаваць у якасці дамашніх настаўніц.

У пачатку  ХХ ст. у Расійскай імперыі ў  цэлым, а таксама і на тэрыторыі  Беларусі адбываецца імклівы рост колькасці  пачатковых (народных вучылішч і царкоўна-прыходскіх школ) і сярэдніх (гімназій і рэальных вучылішч) агульнаадукацыйных школ. Пры  гэтым разам з дзяржаўнымі  навучальнымі ўстановамі адкрываюцца  прыватныя школы і вучылішчы.

У гэты перыяд склалася сістэма прафесійнай адукацыі. Колькасны рост агульнаадукацыйных школ вылучаў на першы план праблему падрыхтоўкі настаўнікаў. Калі да 1900 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 4 настаўніцкія семінарыі, то ў 1916 г. іх было ўжо 12. Для падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў былі адкрыты тры настаўніцкія інстытуты – у Віцебску, Мінску, Магілёве. Акрамя таго, падрыхтоўка  спецыялістаў у галіне народнай гаспадаркі і культуры ажыцяўлялася ў рамесных, сельскагаспадарчых, камерцыйных, медыцынскіх, музыкальных і мастацкіх навучальных  установах. Вышэйшых навучальных устаноў  у Беларусі не было. Расійскія ўлады  неаднаразова адхілялі хадайніцтвы  грамадскасці Беларусі аб адкрыцці універсітэта ці політэхнічнага інстытута.

Пачатак ХХ ст. звязаны з пашырэннем грамадска-педагагічнага  руху за стварэнне беларускай нацыянальнай школы. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі засноўвалі тайныя школы, дзе навучанне  вялося на беларускай мове. Там выкарыстоўваліся падручнікі Каруся Каганца “Першая  навука чытання”, Цёткі “Першае  чытанне для дзетак беларусаў”, Якуба Коласа “Другое чытанне  для дзетак-беларусаў”.

в) Станаўленне  беларкскага прафесійнага тэатра

У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага  тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная  культура рускага, украінскага і  польскага народаў.

Агульнае  развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XXстст. было абумоўлена цэнзурай, якая забараняла польскія тэатры, беларускую мову і  патрабавала абавязковага ўключэння  ў тэатральны рэпертуар маралізатарскіх  драм і забаўляльных камедый. Акрамя таго, вельмі шмат залежыла і ад матэрыяльных магчымасцей калектываў, таму мэтазгодна было ставіць п’есы, якія не забароніць урад, якія акупяць сябе, збяруць  патрэбную колькасць гледачоў. Папулярнымі  ў той час былі рускія аўтары; акрамя таго, на Беларусь з гастролямі прыязжаюць прызнаныя майстры рускай сцэны. Русіфікацыя тэатральнага жыцця  Беларусі праяўлялася не толькі ў  перавазе рускіх спектакляў, але і  ў насаджэнні рускіх тэатральных  дзеячоў на кіруючыя пасады, прычым гэтыя людзі амаль заўсёды  нічога не разумелі ў беларускай этнічнай культуры, мясцовых звычаях, традыцыях  і мове. Хаця, трэба адзначыць, расійскія  рэформы спрыялі актыўнаму4 развіццю прыватных антрэпрыз, якія працавалі  на рускай мове.

 Для шэрагу буйных гарадоў Беларусі ў канцы XIXст. былі рэканструяваны старыя або пабудаваны новыя (напрыклад, у 1888г. – у Магілёве, у 1890г. – у Мінску) тэатральныя будынкі. У навучальных установах, на чыгуначных станцыях пачалі ўтварацца аматарскія тэатральныя калектывы, праводзіліся тэатральныя вечарыны. З'ўляюцца таварыствы па арганізацыі і кіраўніцтву тэатральным рухам. У 1890г. было заснавана Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, якое мела таксама прапагандысцкія мэты.  
Усё актыўней робяцца захады па стварэнню нацыянальнага беларускага тэатра. Дарэчы, у гэтай справе прымае ўдзел і былы вучань Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, пісьменнік Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі), які спрабаваў паставіць сваю камедыю “Злодзей” (“Сваім судом”), але гэтага не дазволілі. Тады да аналагічных спробаў звярнуўся гурток з Радашковіч. Ужо была зроблена ўся неабходная падрыхтоўка, але перад генеральнай рэпетыцыяй у мястэчку быццам бы выпадкова апынуўся пракурор і пагразіў судовай справай у выпадку, калі спектакль адбудзецца. Так, у гісторыі беларускага тэатра гэты паказ застаўся так званай “радашковіцкай тэатральнай задумай” 1892г. 
     У пачатку ХХст. сітуацыя, з аднаго боку, яшчэ больш ускладнілася з-за палітычнай рэакцыі на рэвалюцыйныя падзеі, а з другога боку менавіта ў гэты перыяд разгарнулі сваю актыўную дзейнасць К.Каганец (“Модны шляхцюк”), Я.Купала(“Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”), Я.Колас (“Антось Лата”), А.Гурло, М.Гарэцкі, К.Буйло, З.Бядуля... Арганізоўваліся беларускія тэатральныя вечарыны, адным з ініцыятараў якіх з’яўляўся Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі. На іх вылучаліся добрыя спевакі, танцоры, музыкі, чытальнікі вершаў, з якіх аднойчы І.Буйніцкі задумаў стварыць тэатральную трупу. Асаблівасцю тэатра з’яўлялася спалучэнне ў ім розных відаў мастацтва – драмы, спеваў, дэкламацый, танцаў, – якія паказваліся за адзін вечар. Гэта прыбаўляла выступленням разнастайнасці, цікавасці. Ужо вясной 1910г. тэатр Буйніцкага наладзіў сваю першую гастрольную паездку па Беларусі; калектыў гастраляваў і за яе межамі.

Тэатр Буйніцкага называлі Першай беларускай трупай. Яе першапачатковы склад налічваў пятнаццаць чалавек, за музыку адказваў “аркестр”  з дудкі, скрыпкі і цымбалаў. Калектыў прадстаўляў спектаклі па беларускіх п’есах, народныя танцы, выконваў на сцэне  харавыя і сольныя беларускія песні, дэкламаваў вершы. Сам Буйніцкі быў і акцёрам, і танцорам, і  рэжысёрам, і арганізатарам. Акрамя беларускіх народных песень і танцаў ён збіраў нацыянальныя касцюмы, арнамент, роспісы, а потым выкарыстоўваў  іх у сваіх спектаклях. Але справа ўскладнялася недахопам матэрыяльных сродкаў, бо расходы ад збораў не пакрывалі  ўсіх выдаткаў, а даходы ад гаспадаркі І. Буйніцкага, якая часта заставалася  без патрэбнага догляду, хутка знікалі. Урэшце І.Ц. Буйніцкі прадаў свой фальварак  Палівачы і асеў у Празароках. Пераемнікам “Першай беларускай трупы” ў працэсе фарміравання нацыянальнага тэатра стала “Першае таварыства беларускай драмы і камедыі”, якое ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Арганізаваў Таварыства вядомы беларускі акцёр і рэжысёр Фларыян Ждановіч. Нягледзячы на цяжкасці, калектыў ужо ў першыя тыдні     свайго   існавання ажыццявіў гастрольную паездку па Беларусі І. Буйніцкі    аддаваў усе свае сілы на арганізацыю   беларускага нацыянальнага тэатра і распаўсюджанне беларускай культуры і мастацтва. Па сённяшні дзень менавіта ён лічыцца “бацькам” нашага тэатра.

Так, беларусы падышлі да з’яўлення нацыянальнага  прафесійнага тэатра як сфарміраванай, арганізаванай дзяржаўнай структуры. Менавіта такі тэатр мы маем на ўвазе  зараз, калі чуем гэта слова. Для гэтага ўжо была і гістарычная падстава, і энтузіязм тэатральных дзеячоў, і пэўныя ўмовы. Разам з болей глыбокім і выразным усведамленнем сваёй нацыянальнай годнасці беларусы выпрацоўваюць пэўныя тэатральныя традыцыі, якія спалучалі ўнікальныя рысы народнай творчасці з разнастайнымі элементамі прафесійнага тэатра, што былі ў пераважнай большасці запазычаны з тэатральнай культуры суседніх краін і краін Заходняй Еўропы. Сінтэз гэтых культур, з’яў і тэндэнцый узбагаціў рэгіянальную мастацкую культуру і пачаў фарміраванне новага тыпу дэмакратычнага беларускага гледача, далучаючы яго да скарбаў еўрапейскай культуры [1, с. 80].

г) Архітэктура  і жывапіс

Працэс паступовага  заняпаду класічнай архітэктуры  рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне  ХІХ ст. Да канца ХІХ ст. у беларускім дойлідстве пануе эклектыка (або  “архітэктура гістарызму”). Яна вызначалася  некрытычным выкарыстаннем форм розных стыляў (готыкі, барока, ракако, класіцызму, раманскага і інш.). Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесанс, тэатры –  пад барока, касцёлы – пад готыку, праваслаўныя цэрквы будаваліся ў псеўдавізантыйскім, ці псеўдарускім, стылі [2, с. 170-189].

Культура Беларусі ў канцы XIX- пачатку XXст. Фарміраванне беларускай нацыі