Газета "Звязда"
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА І. “Звязда” – першая массавая газета ў сістэме перыядычных выданняў.
- Гістарычныя падзеі ў краіне.
- Пачатак выдання газеты “Звязда”.
ЧАСТКА ІІ. “Звязда” у сістэме СМІ ў 1938-1945гг.
2.1. “Звязда” у перадваенны перыяд.
2.2 “Звязда” ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2.3. Газета “Звязда” пасля вайны.
ЧАСТКА ІІІ. Беларуская журналістыка на сучасным этапе
3.1. “Звязда” пачатку пераходнага перыяду 1985-1991 гг.
3.2. “Звязда” на сучасным этапе развіцця.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАННАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ДАДАТАК
УВОДЗІНЫ
Калі ў адносна нядаўнім мінулым заканадаўцам у стварэнні нормаў словаўжывання была мастацкая літаратура, то ў апошнія гады гэтая роля па праве належыць сродкам масавай інфармацыі.
Ва ўмовах інфармацыйнага рынку, жорсткай канкурэнцыі, барацьбы за чытача СМІ імкнуцца як мага прывабней «упакаваць» сваю прадукцыю, гэта значыць, паднесці інфармацыю ў найбольш яркай, характэрнай, запамінальнай форме. Упакоўка зместу інфармацыі – гэта так званая моўная гульня, інтэлектуальная размінка, якая прываблівае ўвагу чытачоў, для чаго пры складанні тэкстаў (а асабліва, загалоўкаў, лідаў) неабходна падбіраць яркія, дасціпныя выразы і кідкія загалоўкі.
Таксама адну з найважнейшых роляў адыгрывае і аўтарытэт выдання, яго палітычныя погледы, эканамічнае становішча, інфармацыйнае напаўненне.
Кожная нацыянальная газета мае сваю вялікую гісторыю і спецыфіку уздзеяння на грамадскую аўдыторыю. Газета “Звязда” з’яўляецца нацыянальным выданнем па сутнасці функцыянавання, народнай па пастаянным змесце газеты, у якім глыбока і шырока адлюстрованы беларускі шлях навейшага часу, сучаснага развіцця. Таксама газета “Звязда” самае старое выданне на тэрыторыі Беларусі.
Таму тэма курсавой працы абрана невыпадкова.
Нацыянальная беларускамоўная газета “Звязда” – гэта творчы інстытут беларускай журналістыкі, прыклад асветнай дзейнасці рэдакцый усіх пакаленняўжурналістаў на працягу яе 95-гадовай гісторыі, а таксама вышэйшай арганізацыі прафесійнай журналісцкай работы і публіцыстычнага асэнсавання рэчаіснасці.
Праблемы развіцця нацыянальнай культуры: роднай мовы, літаратуры і мастацтва, адукацыі і навукі, эканомікі і палітыкі – з’яўляюцца фундаментальнай асновай дзейнасці рэдакцыі “Звязды”.
Аб’етам курсавой работы з’яўляецца газета “Звязда”.
Прадмет – асаблівасці і тэндэнцыі развіцця выдання як нацыянальнага.
Мэта дадзенай курсавой працы вывучэнне характару нацыянальнага выдання Рэспублікі Беларусь – газеты “Звязда”.
Для дасягнення пастаўленай мэты, я вылучыла наступныя задачы:
- вывучыць гістарычныя асаблівасці зараджэння выдання;
- прааналізаваць працэс развіцця газеты “Звязда”;
- прааналізаваць месца і вызначыць ролю “Звязды” на сучасным этапе развіцця.
ЧАСТКА І. “Звязда” – першая массавая газета ў сістэме перыядычных выданняў.
1.1. Гістарычныя падзеі ў краіне.
Восенню 1917 г. яшчэ больш
пагоршылася сацыяльна-
25 кастрычніка 1917 г. рабочыя
і па-бальшавіцку настроеныя
Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. З турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. З іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы [7, с.60]. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўзабаве ў Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-бальшавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны [8,с.114].
Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй улады. У Магілёве знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый.
Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М. Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту [7, с.63].
Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды армій Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы [7, с.64]. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай.
1.2. Пачатак выдання газеты “Звезда”.
У пачатку ліпеня 1917 года
ў асяроддзі бальшавікоў ўжо
хадзілі размовы пра
Першы нумар штодзённай газеты “Звезда” выйшла на рускай мове ў Мінску 27 ліпеня (8 жніўня па новаму стылю) 1917 года накладам 3000 асобнікаў. Спачатку газета выдавалася як орган Мінскага камітэта Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (бальшавікоў) – РСДРП(б), а пасля Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) [13].
Рэдакцыя размясцілася ў пакоі бальшавіцкай фракцыі (вуліца Петраградская, 6 – зараз гэта вуліца Ленінградская, якая злучае вуліцу Свярдлова і Прывакзальную плошчу), а экспедыцыя, якая займалася распаўсюджваннем выдання – у мандатнай камісіі савета (Мінскі савет размяшчаўся ў будынку № 2 на вуліцы Юр’еўская. Зараз яна не існуе. Раней праходзіла паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Інтэрнацыянальнай, ад вуліцы Леніна да вуліцы Янкі Купалы) [14].
Першым рэдактарам выдання прызначылі Аляксандра Мяснікова. Але таксама існавалі меркаванні наконт таго,што ў “Звязды” было два рэдактары – Міхаіла Фрунзе і Аляксандр Мяснікоў). Але ў любым выпадку, такое прызначэнне мела фармальны характар, паколькі канкрэтную працу за галоўнага рэдактара рабілі іншыя, а калі казаць карацей,то увесь рэдакцыйны састаў. Газету фактычна выпускалі тры чалавекі: Вільгельм Кнорын (афіцыйна ён узначальваў аддзел унутранага і зарубежнага агляду, а таксама працаваў адказным сакратаром), яго памочнік Алібегаў і сакратар рэдакцыі малады юрыст, прысяжны павераны Галкін, якія актыўна карысталіся «нажніцамі» (творча пераапрацоўвалі або проста перапісвалі асобныя матэрыялы з цэнтральных газет) [14].
Але гэта з’ява была распаўсюджана нядоўга, бо неўзабаве , у канцы ліпеня, бальшавіцкія цэнтральныя газеты былі закрыты па загаду Часовага ўрада.
У новых умовах газеце даводзілася
самой выпрацоўваць свой курс. «Звезда»
пісала аб пераследаваннях бальшавікоў
у Петраградзе і на фронце, выступала
супраць Часовага ўрада, але вызначанай
палітычнай лініі ў яе не было. Да
планаў Уладзіміра Леніна па захопу ўлады
кіраўніцтва «Звезды» ставілася
даволі скептычна. Бальшавікам даводзілася
працаваць у складаных мясцовых
умовах, дзе значная ўлада належала
мясцовай ваеннай адміністрацыі, якая
магла зачыніць газету. Менавіта гэтым
было выклікана з’яўленне ў «
15-18 верасня (28 верасня
– 1 кастрычніка) 1917 г. у Мінску
прайшла Першая Паўночна-
На Другой абласной канферэнцыі, што прайшла 5-7 кастрычніка, было вырашана выдаваць замест «Молота» новую газету пад назвай «Буревестник». Яна стала выходзіць з 8 кастрычніка. Галоўным рэдактарам застаўся Кнорын [1, с.113]. Пы гэтым традыцыі выкарыстання «нажніц» захоўваліся: «бальшавіцкая прэса перадрукоўвала артыкулы з газеты “Рабочы шлях”», якая «замяніла петраградскую “Праўду”, што была зачынена пасля ліпеньскіх падзей. “Рабочы шлях” у Мінску нельга было атрымаць [13]. Сувязь з цэнтрам яшчэ пагоршылася, акрамя таго цалкам развалілася пошта. Бальшавікі неяк ухітраліся атрымліваць адзін-два нумара “Рабочага шляху”. У іх тады друкаваліся лісты Леніна. “Молот”, а потым “Буревестник” гэтыя лісты перадрукоўвалі. Ленін тады адкрыта пісаў пра паўстанне, час для якога, на яго думку, ужо наступіў. Такая пазіцыя знаходзілася ў яўнай супярэчнасці з палітыкай бальшавікоў Заходняй вобласці».
Раніцай 25 кастрычніка “Буревестник” выйшаў з наступным заклікам на першай старонцы: “Нам трэба закончыць рабаўніцкую вайну, прапанаваўшы дэмакратычны мір! [14] .Нам трэба адмяніць правы памешчыкаў на зямлю і перадаць без выкупу ўсю зямлю сялянскім камітэтам! Нам трэба знішчыць голад, перамагчы разруху і паставіць працоўны кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем! Нам трэба даць усім народам Расіі права вольнага пабудовы свайго жыцця. Але для таго, каб ажыццявіць усё гэта, неабходна першым чынам вырваць уладу ў карнілаўцаў і перадаць яе Саветам працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Таму наша першае патрабаванне: “Уся ўлада Саветам!”. У той жа дзень у Петраградзе пачалася Кастрычнікая рэвалюцыя [13].
А 1 лістапада 1917 года выданне вярнулася да сваёй першапачатковай назвы. «Сёння мы звяртаемся да сваёй першапачатковай назвы, да нашай “Звезды”. З яе мы пачыналі сваю цяжкую працу ў заходнім краі і з ёю разам у гэтыя адказныя дні пойдзем да поўнай перамогі…» – сцвярджалася ў перадавым артыкуле газеты за той дзень [14].
12 Лістапада 1917 «Звязда» перадрукавала з «Праўды» Дэкрэт аб друку - важнейшы дакумент Савецкага ўрада, накіраваны на развіццё партыйна-савецкай прэсы.
У «Дэкрэце аб друку» паказвалася, што «контррэвалюцыйная прэса - магутнае зброю буржуазіі [11, c.131 ]. Асабліва ў крытычны момант, калі новая ўлада, улада рабочых і сялян, толькі устанаўліваецца, нельга цалкам пакідаць гэтую зброю ў руках ворага: яна не менш небяспечная ў такія хвіліны, чым бомбы і кулямёты »[12, с.51 ]. «Вось чаму і былі прынятыя часавыя і экстранныя меры стрымання патоку бруду і паклёпу, у якіх ахвотна пацяпліла б маладую перамогу народа жоўтая і зялёная прэса.
Як толькі новы парадак
умацаваць, усякія адміністрацыйныя ўздзеяння
на друк будуць спыненыя; для яе будзе
ўстаноўлена поўная свабода ў
межах адказнасці перад судом
згодна з самым шырокім і
Лічачыся, аднак, з тым, што сарамлівасці друку нават у крытычныя моманты дапушчальныя толькі ў межах абсалютна неабходных, Савет Народных Камісараў пастанаўляе:
1. Закрыцця падлягаюць
толькі органы прэсы: 1) заклікаюць
да адкрытага супраціву або
непадпарадкавання Рабочы і
2. Забароны органаў прэсы, часовыя або пастаянныя, праводзяцца толькі па пастанове Савета Народных Камісараў.
3. Гэта палажэнне мае часовы характар і будзе адменена асаблівым указам па наступе нармальных умоў грамадскага жыцця » [12, c. 51-52].
Як толькі быў апублікаваны «Дэкрэт аб друку», супраць яго выступілі ўсе рэакцыйныя сілы - эсэры, кадэты, а таксама іншыя партыі і групы. Некаторыя контррэвалюцыйныя і бурьжуазные выдання выйшлі ў чорных, жалобных рамках.
Наперадзе «Звязду» яшчэ чакаe пераезд ў Смаленск у 1918-м, вяртанне ў Мінск у першыя дні студзеня 1919-га, кароткачасовая праца ў Вільні ў тым жа годзе. Зноў Смаленск і, нарэшце, з 1920-га года – Мінск.
Новая беларуская прэса абараняла ідэалы рэвалюцыі, заклікала народ да будаўніцтва новага жыцця. Ужо першыя нумары партыйных і савецкіх газет былі напоўнены звесткамі аб небывалых сацыяльных і культурных пераўтварэннях у гарадах і вёсках Беларусі, выкліканых перамогай рэвалюцыі [1, c.134].
Газеты размяшчалі на сваіх старонках значная колькасць лістоў, рэзалюцыяў, нататак, карэспандэнцыі, у якіх працоўныя рэспублікі віталі Савецкую ўладу, рашэнні II Усерасійскага з'езда Саветаў і яго дэкрэты. Газеты распавядалі аб укараненні ў жыццё рашэнняў партыі і ўрада, аб жорсткай барацьбе з контррэвалюцыяй.
У лютым 1918 г. немцамі быў узяты Менск. Аднак у дзень акупацыі горада газета «Звязда» выйшла з друкарні. Паўночна-заходні камітэт эвакуіраваўся ў Смаленск. З ім пераехала і рэдакцыя «Звязды». У пачатку сакавіку 1918 года яна пачала выдавацца ў Смаленску. «Звязда» у гэты час першараднае значэнне надавала мабілізацыі народа на барацьбу супраць нямецкіх акупантаў [13].
У снежні 1918 г. Чырвоная армія
пры падтрымцы партызан вызваліла
сталіцу Беларусі - Мінск. 1 студзеня
быў абвешчаны Маніфест Часовага
рэвалюцыйнага рабоча-
2-3 лютага 1919 г. адбыўся
I Усебеларускі з'езд Саветаў
У дні працы I Усебеларускага
з'езда Саветаў газеты рэспублікі друкавалі
прамовы дэлегатаў з'езда, лісты,
інфармацыі, нататкі аб нацыяналізацыі
прадпрыемстваў у гарадах Беларусі,
ўстанаўлення 8-гадзіннага працоўнага
дня, працоўнага кантролю над вытворчасцю,
аб аднаўленні разбураных фабрык, заводаў.
Усе гэтыя матэрыялы
У першай палове лютага 1919 пачалася інтэрвенцыя Польшчы супраць Савецкай Расіі. 19 лютага быў створаны Заходні фронт.
З першых жа дзён інтэрвенцыі друк Беларусі дапамагала мабілізоўваць насельніцтва на барацьбу з польскімі легіянерамі. Газеты заклікалі рабочых, сялян, салдат, усіх грамадзян не шкадаваць сіл у барацьбе з інтэрвентамі. 3 мая 1919 г. «Звязда» надрукавала заклік «працоўнаму насельніцтву Польшчы, Саветам рабочых, чырвонаармейскіх і сялянскіх дэпутатаў, усім працоўным, усім, усім, усім», дзе падкрэслівалася, што польскія легіянеры ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, Літвы не толькі для таго, каб вярнуць ўлада памешчыкаў і капіталістаў [1, c.153]. Яны знішчаюць працоўныя арганізацыі і мірнае насельніцтва. Звяртаючыся да польскіх рабочым, газета пісала, што памешчыкі і капіталісты падманваюць іх, сцвярджаючы, што нясуць беларусам і літоўцам свабоду і незалежнасць.
Праз дзень, "Звязда" надрукавала спіс членаў Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі, якія накіроўваліся на фронт. Ніжэй друкаваўся спіс камуністаў розных партыйных і савецкіх арганізацый, якія мабілізоўваць ў саветы Чырвонай Арміі і адразу ж накіроўваліся на фронт.
У акупаваных раёнах Беларусі выдаваліся ўлёткі, заклікі партыйных падпольных арганізацый, распаўсюджваліся цэнтральныя газеты, «Звязда» і інш 17 мая 1920 г. выйшаў першы нумар падпольнай газеты «Беларуская праўда» [9]. У ім гучаў заклік бязлітасна змагацца з акупантамі і ворагамі ўсяго беларускага народа, шляхам ажыццяўлення дыверсій і рознага роду шкодніцкую акцый. У многіх артыкулах «Беларускай праўды» распавядалася пра зверствы польскіх жандараў над захопленымі ў палон партызанамі, аб мужнасці і стойкасці беларускага народа [ 13 ].
ЧАСТКА ІІ. “Звязда” у сістэме СМІ ў 1938-1945гг.
2.1. “Звязда” у перадваенны перыяд.
Сацыяльна-эканамічнае і
палітычнае развіццё краіны ў канцы
30-х гадоў праходзіла ў складаных
унутраных і міжнародных
СМІ рэспублікі былі часткай сістэмы партыйнага кіраўніцтва народнай гаспадаркай, а таксама неад’емнай часткай грамадскіх працэсаў. У пачатку 1938 года ў БССР выдавалася 199 газет – рэспубліканскіх, акруговых, гарадскіх, раённых і шматыражных. Агульны тыраж іх складаў 976 тыс. экз. Сетка друкаваных выданняў пасля ўз’яднання беларускага народа ў адзінай дзяржаве пашырылася дзякуючы стварэнню новых газет у заходніх абласцях. У 1941 годзе ў рэспубліцы выходзіла 219 друкаваных газет (у тым ліку рэспубліканскія: “Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Октябрь”, “Штандар вольнасці”, “Літаратура і мастацтва”, дзве маладзёжныя), 8 часопісаў. Разавы тыраж усіх выданняў складаў 1115 тыс. экз.
Вялікую дзейнасць разгарнула
Беларускае тэлеграфнае агенцтва, створанае
ў сакавіку 1931 г. У 1939 г. БелТА мела
27 уласных карэспандэнтаў. У ім існавалі
рэдакцыі саюзнай, рэспубліканскай
і замежнай інфармацыі, рэдакцыі інфармацыі
для абласных і раённых газет,
рэдакцыя інфармацыі для ТАСС. Была
створана фотахроніка БелТА і
наладжана выданне фотагазеты, якая
ўяўляла сабой набор
ЦК адзначыў бессістэмнае і павярхоўнае асвятленне партыйнага жыцця ў беларускай рэспубліканскай газеце “Звязда” [Дадатак 3] і патрабаваў увесці пастаянны аддзел “Партыйнае жыццё”.
Асноўнай тэмай друку «Звязды» ў гэты час стала барацьба за датэрміновае выкананне трэцяга пяцігадовага плана. Газета тлумачыла сэнс палітычнай задачы, якую паставіла партыя, – закончыць рэканструкцыю вытворчасці і завяршыць будаўніцтва сацыялізму ў краіне.
Калі ў гады першых пяцігодак
асноўнай формай спаборніцтва быў стаханаўскі
рух, падхоплены на машынабудаўнічых заводах
Мінска, Віцебска, Гомеля, Оршы, дык
у трэцяй пяцігодцы шырока разгортваецца
новая яго форма – рух
Газета настойліва прапагандавала
перадавы вопыт. “Звязда” 6 жніўня 1939
г. выступіла з перадавым
У лютым 1938 г. адбыўся першы
Усесаюзны з’езд калгаснікаў-
У асвятленні пытанняў развіцця сельскай гаспадаркі «Звязда» [Дадатак 4] карысталася шматлікімі рубрыкамі, якія час ад часу мянялі сваю назву: : “Парады калгаснікам“, “На калгасных палях” , “На калгасных палях вобласці і інш.
Не без увагі засталіся і значныя поспехі ў развіцці перадваеннага друку, рост паліграфічнага ўзроўню газеты. Так, адлюстроўваючы развіццё ўсіх галін народнай гаспадаркі, рэдакцыя ішла па шляху найменшага супраціўлення – усхваляючы дасягненні і замоўчваючы недахопы, памылкі. Крытычныя матэрыялы ўскрывалі асобныя факты, але рэдка пераходзілі да абагульненняў. Усё гэта скажала рэальнасць і, адпаведна, прыносіла негатыўныя вынікі.
2.2 “Звязда” ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Любы друкаваны орган ганарыцца сваёй прыярытэтнай тэмаю. Такой абранніцай для “Звязды” з’яўляецца гісторыя Вялікай Айчыннай вайны. І гэта не выпадкова. Газета летам 1942 і зімою 1943 выходзіла на акупаванай ворагам тэрыторыі Беларусі. Памяць аб неардынарных падзеях таго трывожнага часу застаецца жывою і сёння.
Без «Звязды» нельга ўявiць i гiсторыю нашай краiны перыяду Вялiкай Айчыннай вайны. 21 мая 1942 г. у Мiнску, акупаваным немцамi, пачаўся выхад «Звязды»-падпольшчыцы, а з 27 студзеня 1943г. яна стала друкавацца ў Любанскiм раёне на базе аднаго з партызанскiх атрадаў. Знакамiты дзяржаўны i грамадскi дзеяч СССР i БССР, першы сакратар ЦК Кампартыi Беларусi, старшыня СНК БССР (1938-1948) П.К. Панамарэнка да апошняга дня знаходжання ў нашай рэспублiцы збiраў i захоўваў «Звязду». Тлумачыў такiя паводзiны так: «Гэта неабходна для маiх будучых кнiг i успамiнаў». У развiтальным дакладзе, з якiм ён выступiў у Доме ўрада ў 1948 г. перад ад'ездам з Беларусi, знайшлося нямала цёплых слоў у адрас беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. “Звязда” ў яго выступленні заняла асобае месца за ўклад “у арганізатарскую і выхаваўчую работу ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.” Гэтыя словы мы лічым эпіграфам да нашай тэмы, падцвярджэннем асобой ролі людзей, якія наладзілі выпуск “Звязды” на акупаванай ворагам тэрыторыі. Яны, на наш погляд, здзейснілі подзвіг, якому няма сроку даўнасці. Мiж тым спецыяльнае цэльнае даследванне па гэтай праблеме адсутнiчае. Лiквiдацыi недахопу прысвечана наша праца. Накiраваныя на дасягненне мэты звесткi мы адшуквалi ў манаграфiчных, калектыўных i дакументальных творах гiсторыкаў, на старонках «Звязды» ваеннага часу.
Беларусь адной з першых прыняла на сябе ўдары фашысцкіх захопнікаў. Важная роля ў арганізацыі супрацьстаяння ворагу належала ў гэты час перыядычнаму друку. Нягледзячы на тое, што 22 чэрвеня была нядзеля і ў панядзелак газеты не выдаваліся, журналісты прыйшлі на працу, і раніцай 23 чэрвеня выйшлі пазачарговыя спецыяльныя выпускі рэспубліканскіх газет “Звязда” і “Советская Белоруссия”.
Меркавалася, што ў час вайны выданне “Звязды” будзе арганізавана ў Магілёве. Але ў сувязі з тым, што ў першыя ж дні вайны гітлераўцы захапілі значную частку Беларусі і падыходзілі да Магілёва, рэдакцыя “Звязды” вымушана была пераехаць у Гомель, дзе ў гэты час на ўсю магутнасць працавала друкарня фабрыкі “Палесдрук”. Тут да 18 жніўня 1941 г. выдаваліся “Звязда”, “Cоветская Белоруссия” і абласная “Гомельская праўда”. Акрамя гэтых выданняў 5 ліпеня ў Гомелі выйшаў першы нумар агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” [2, c.17-18].
Вось як апісваў тыя трывожныя дні работы рэдакцый у прыфрантавым Гомелі журналіст Р. Дзегцяроў: “Днём і ноччу ад лініі фронту бесперапынным патокам рухаюцца ваенныя абозы. Адступаюць асобныя воінскія часці. Заканчваецца вычытка палос газеты “Звязда”. Друкуецца сатырычны агітплакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Першая змена журналістаў і паліграфістаў пайшла ў бамбасховішча на адпачынак. Прыязджае сакратар ЦК КПБ(б). Ён праглядвае падпісаныя да друку старонкі “Звязды”, чытае адбіткі лістовак. Разрывы бомб не змаўкаюць. Асколкі ўсю ноч стукаюць па сценах рэдакцыі. Адна бомба патрапіла ў бочку з бензінам, якая стаяла ў двары друкарні. Побач ляжалі вінтоўкі, скрынкі з патронамі. Полымя пачало падбірацца да склада з паперай. Друкарня магла стаць мішэнню для фашысцкіх самалётаў. Усе адклалі рукапісы і кінуліся тушыць агонь, які ахапіў скрынкі з патронамі. Нечакана наступіла раніца. Змучаныя работнікі прыняліся дапісваць рукапісы: трэба было выдаваць чарговыя нумары. Так праходзіла амаль кожная ноч у прыфрантавым Гомелі”.
У ноч з 18 на 19 жніўня, калі
навісла рэальная небяспека захопу
ворагам Гомеля, быў сфарміраваны
эшалон-друкарня. Работа рэдакцый яшчэ
больш ускладнілася. Наступала халодная
пара. Ацяплення ў вагонах не было.
Творчыя работнікі і
Але ў сувязі з недахопам паперы выданне “Звязды” было спынена. Замест яе па рашэнні ЦК КП(б)Б з 9 кастрычніка 1941 г. у Болхаве, паблізу Арла, пачала выдавацца газета “Савецкая Беларусь”. З часткі супрацоўнікаў рэдакцый “Савецкай Беларусі” і агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” быў сфарміраваны новы эшалон-друкарня. Узначаліў калектыў журналіст і пісьменнік Мікалай Вішнеўскі. Але ўжо 18 мая 1942 г. выйшаў першы нумар мінскай падпольнай газеты “Звязда”. Узначаліў рэдакцыю таленавіты журналіст Уладзімір Амельянюк. З’яўленне кожнага чарговага нумара “Звязды” выклікала лютую злосць у фашыстаў [2, c.31-32]. Пасля смерці У.Амельянюка, забітага правакатарам, рэдактарам газеты стаў В.К.Нікіфараў. пад яго рэдакцыяй былі выдадзены другі, чацвёрты і падрыхтаваны пяты нумар. У ноч на 26 верасня 1942 г. гітлераўцы арыштавалі і замучылі членаў Мінскага падпольнага камітэта, у тым ліку і рэдактара “Звязды” Нікіфарава. Падрыхтаваны да выпуску пяты нумар газеты выдаць так і не ўдалося [2, c.32] .

- «Газета – копейка» как тип массовой городской газеты
- Газета «Петровские Ведомости», ее значение в истории журналистики
- Газета «Правда» между двумя революциями
- Газета «Тамбовский меридиан». Слагаемые успеха
- Газета «Тамбовский меридиан». Слагаемые успеха
- Газета «Усть-Джегутинская неделя»: типология, история(1997 - 2011)
- Газета «Эрзянь правда»: исторический аспект
- Габитарный имидж
- ГАЖ түсінігі және пайда болуы
- Газбен пісірудің техникасы
- Газды кептіру кезіндегі абсорбциялық жүйені автоматтау. Қондырғыларда температураны реттеу контурлары. Автоматты басқару жүйесінің құры
- Газета The Washington Post в сучасну епоху
- Газета «Аргументы недели» как пример качественной прессы
- Газета «Дыхание Земли» как инструмент формирования экологического сознания молодёжи